Зьміцер Ветразь. Будзь тройчы клятай ты, вайна…(бел/русс)

ТРЫ СТАРЭЙШЫХ ЛЕЙТЭНАНТЫ,

АФІЦЭРСКІ ГОНАР

АЛЬБО БУДЗЬ ТРОЙЧЫ КЛЯТАЙ ТЫ, ВАЙНА

 

Мой дзед пайшоў ваяваць з Полацку на чацвёрты дзень вайны. 26 чэрвеня 1941года пасля бамбёжкі немцамі Бяцкага аэрадрому паляцеў на адным з “СБ” – нешматлікіх ацалелых хуткасных бамбавікоў  у бок Масквы. Ён не быў кадравым вайскоўцам, але да вайны скончыў у Менску электратэхнічную вучэльню, і яго адразу накіравалі ў войскі сувязі. Падрабязна дзед ніколі не любіў нічога распавядаць. Пералічваў гарады: Смаленск, Вязьма, Гжацк, Мажайск … Рэкагнасцыроўка, перафармаванне ў Саранску і абарона Масквы… 1-й Прыбалтыйскі, 3-й Беларускі, Каўнас, Кенігсберг… Паўтараю, дзед вельмі не любіў гаварыць ні аб вайне, ні аб узнагародах, ні аб тым, як даслужыўся да звання старэйшага лейтэнанта! Калі я прасіў яго распавесці аб тым, часта ўсё скончвалася адной фразай: «Такая в-в-вайна была, т-такая в-вайна б-была…» Рукі ў яго пачыналі трэсціся, на вачах з’яўляліся слёзы, на вусны клалася пячатка маўчання…

Ведаю толькі, што майго дзеда – перакананага камуніста – усю вайну захоўваў маленькі сподні крыжык, які дала яму бабуля на развітанне, шчыра верыўшая ў Бога. А саму бабулю ўсю вайну захоўваў абразок Пачаеўскай Божай маці, які і зараз вісіць у чырвоным куце нашай хаты! Гэты абразок дапамагаў бабулі з двума малалетнімі дзецьмі перажыць і спаленне вёскі, дзе яна ратавалася ў сваякоў пасля таго як у самым цэнтры Полацку разбамбавалі іх кватэру, і канцлагер у Спаскім мястэчку, і жыццё ў лясах, і ў боркавічскім падполлі, і ўшацкую блакаду ў партызанскім атрадзе… Але дзед не верыў у Бога, памятаю як ён абураўся: “Які ж гэта Бог, калі дазваляе немцу малога рабенка кідаць у студню!”

…З вышыні пражытых гадоў я, зразумела ж, ужо не пагаджаюся з дзедам, ведаю, што Бог – гэта Каханне! А каханне гідзіцца гвалту, яно нікога не можа ў прынцыпе прымусіць да чаго б ні было, наадварот – кожнаму даруе волю, падае выбар. І ўсе людзі ўсё жыццё сваё, штодзённа выбіраюць – вырашаюць як, нашто, на чыім баку, фармальна, ці нефармальна змагацца: на баку любові, дабра, волі і тварэння або на баку зла, нянавісці, рабства і разбурэння!

 

 

Не ведаю як жыў тады мой дзед, якія рашэнні прымаў у якіх сітуацыях, толькі Бог выратаваў яго ў тым пекле. Хоць аб сваім апошнім дні вайны дзед толкам нічога і не памятаў, толькі гаварыў, што калі пад Кенігсбергам вёз пошту на сваім “нябесным ціхаходзе” “У-2” на яго “…як наляцелі “Юнкерсы”, як далі!..” Я пытаў: “Дык ты прызямліўся, саскочыў з парашутам?”  Магу толькі выказаць згадку, што адбылося ні то, ні другое. Мусіць, ён проста зваліўся разам з самалётам, і застаўся жывы толькі дзякуючы ўсё той жа праславутай ціхаходнасці апошняга! Але на цэлы год пасля таго дзед страціў магчымасць гаварыць, і бабуля ціха адпойвала яго з лыжачкі пасля шпіталя, дзе ён сустрэў нашую перамогу. Дзесяцігоддзямі пазней, дзядуля “апраўдваўся” перада мнойю, хаваючыся ад бабулі з кілішкам самаробнага віна: “Ня думай, я – не пьяніца, і п’ю ж я не замнога, простая з той вайны мне баліць усё цэла і, толькі калі выпьеш крыху, становіцца лягчэй. Будзь яна клятай, тая вайна!..”

…………………………………………………………………………………………………………………………………

Я нарадзіўся з алоўкам за вухам, як жартавала маці, прынамсі, заўсёды спаў з ім, клапатліва пакладзеным пад падушку, таму што вельмі любіў маляваць. У дзяцінстве – абажаў мадэлізм і досыць рана зразумеў, што жадаю стаць дызайнерам. Скончыўшы наваполацкую музычную школу, скончыў і профільны фізмат клас, а адразу пасля сярэдняй школы пайшоў і скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут.

Але мая краіна сказала мне – вораг на парозе дружалюбнага Афганістана і трэба рыхтавацца да вайны. Здароўе ў мяне, ледзьве не як у ва ўсякага “гнілога” інтэлігента, было не лепшым, і пасля заклічнай камісіі мяне адправілі ў шпіталь на абследаванне, збіраліся камісавать. Але я катэгарычна не пагадзіўся, я нібы адчуваў нейкую няёмкасць, віну перад вялікай воінскай ахвярай майго, да таго часу ўжо назаўжды адыйшоўшага ад нас дзеда, яго гонарам – гонарам малодшага афіцэру! А пасля інстытута, пасля тэрміновай службы і адмысловых збораў, мне прама ткі “свяціла” стаць такім жа, апрыёры не карумпаваным, як зараз бы сказалі, малодшым афіцэрам дзедаўскага Савецкага войска, і я са страхам і радасцю прыняў выклік лёсу! Са страхам, таму што працягласць жыцця танка ў сучасным баю ў сярэднім складае 4 хвіліны, таму што быў малады, а з вайны часам вяртаюцца ў такім стане, што лепш было б зусім не вярнуцца!.. Але! Доўг – ёсць доўг! Гонар – ёсць гонар! Трэба значыць трэба! …Гэдак вось і стаў скрыпач танкістам!

Не будзем успамінаць статутныя і не статутныя “нягоды і пазбаўленні” службы, але канчаткова я выйшаў у запас у свае 26-ть. Прычым, не толькі са званнем старэйшага лейтэнанта, але і з адмарожанымі ныркамі ды пальцамі ног. Дасталося на палігонах пад Барысавам і Бабруйскам, пад Асіповічамі і Дрэтуньню: дваццаць месяцаў “палявога жыцця” пакінулі аб сабе памяць. Нам танкістам прыходзілася ў любое надвор’е круглы год двойчы ў тыдзень рабіць шматкіламетровыя, часта пешыя, марш-кідкі на сутачныя (дзённыя і начныя) страляніны. І гэта не лічачы вучэнняў! Дагэтуль трунным холадам у пазваночніку аддаюцца тыя зімы. Але Бог мілаваў і мяне: я не патрапіў у Афган на яшчэ больш страшэнную, чым дзед вайну – вайну грамадзянскую! Будзь двойчы клятая яна!

А шмат пазней, ужо ў XXI стагоддзі, я прама заяўляў у ваенкамаце: “І не прапаноўвайце мне садзіцца ў танк па-баявому: занадта шмат у мяне сваякоў ва Ўкраіне і Расіі! Клянуся гонарам афіцэра – я не буду страляць ні ва ўкраінцаў, ні ў расейцаў: раптам патраплю ва ўласнага брата! Будзь двойчы клятай вашая вайна!!”

……………………………………………………………………………………………….

Пражыў я доўгае, напружанае, плённае, цікавае жыццё. Стаў кіроўным канструктарам завода “Вымяральнік”, стварыў сваю будаўнічую фірму, атрымаў яшчэ адно вышэйшае, вучыўся сам і настаўляў другіх, распрацаваў свой кірунак у педагогіцы і пад заслону працоўнай дзейнасці пайшоў… у пралетарыі на “Нафтан”! Проста, каб зарабіць на жыццё. Як атрымалася, гэта – найбольш эфектыўны спосаб: ні перад кім не схіляючысь, не ашукваючы і не ўгаворваючы, не абкрадваючы і не зневажаючы нікога, ўзяць – і заробіць!

І вось, падыйшоўшы да свайго шасцідзесяцігоддзя, адрабіўшы 42 гады на краіну, у тым ліку 15-ть па трохзменнаму графіку ў атмасферы серавадароду і шчолачы, ВУГ, ВВГ і іншых “радасцяў” нафтаперапрацоўкі, “мая” краіна заявіла мне: “На пенсію – на агульных падставах – у 63!” І гэта пры ўсім тым, што ні для каго не сакрэт: сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Наваполацку – 59 гадоў! І хто не ведае, што наш горад па колькасці шкодных выкідаў стаіць на першым месцы ў Беларусі (каля 50 млн. т. у год), больш чым ў два разы апярэджваючы другі па шкоднасці Менск? Не, проста цікаўна, а ці дацягвае разумнік, які прыдумаў такую нялюдскасць з пенсіямі, узроўнем свайго IQ хоць бы да 55-ці балаў, як малпа Джудзі? Ох, як хочацца на правах бласлаўлёнага ім “нябожчыка” яму сказаць: “Гэта з табой, пачвара двухногая, сядзячая у цяпле і святле, – “на агульных падставах”?  Дык давай памяняемся, калі табе аднолькава!”

Так і стаў я “потомственным” пенсіянерам: спачатку абяцалі адпусціць у 50-т, потым («па “другим спіску”) – у 55-ть, потым – у 60-т, потым – у 63! Усё “потом” ды “потом”…

Але, як у нас гавораць: “Галоўнае – абы не вайна!” Будзь клятая яна!

Вось мой швагер – мой аднагодак – не змог яе перажыць. Дакладней ён выжыў у Афгане, вярнуўшыся з цукровым дыябетам і букетам іншых хвароб, але галоўнае – з хваробай душы! Не змог перажыць перажытага там – павесіўся, пакінуўшы двух малалетніх дзетак…

Але можа быць менавіта дзякуючы яму, я і засвоіў тады для сябе страшэнную ісціну: вайна не бывае ўчорашняй, не бывае яна і заўтрашняй! Вайна – заўсёды сярод нас! І ўсе мы, ледзь ці не кожны дзень і кожную гадзіну робім свой выбар: “Я – з Чорнымі або з Белымі?” І кожны дзень і ў кабінетах, і на палях бітваў ідзе смяротная непрымірымая вайна. І не бывае вайны справядлівай. І самая злая вайна ідзе ў сэрцах людзей. І там, дзе перамагаюць Чорныя, гіне Чалавек у чалавеку! Чалавек становіцца нелюдьдзю!

І у душах тых, хто прыдумаў нашу пенсійную “рэформу”, несумнеўна перамаглі чорныя сілы! Іх душы памерлі, і значыць, па азначэнні гэта ўжо не людзі – зомбі-нелюдьдзі! А людзі загінулі, іх няма. На вайне, як на вайне! Будзь клятай яна! Будзь клятай вайна!

Але і тады я яшчэ не мог зразумець галоўнага.

………………………………………………………………………………………………

Я зразумеў гэта галоўнае літаральна толькі ўчора.

На светлае свята Вялікдзень, цудоўным вясновым днём я спяшаўся ў спартовы комплекс “Садко” на сваю апошнюю ў сезоне гульню ў валейбол. Там мы завадчане – энтузіясты здаровага ладу жыцця, сярод якіх я, мабыць, самы “сталы”, збіраемся па нядзельных вечарах. І я сапраўды спяшаўся, таму што прыйшлося шмат папрацаваць на лецішчы, сустрэць свята. Але я не мог падвесці таварышаў: усе ж ведаюць, што валейбол гульня камандная. Не прыйдзі хоць бы я адзін – гэта была бы ўжо іншая гульня, калі была б наогул! І я – спяшаўся!

Але тут здарылася непрадбачанае. Перад самым “Садко” мяне спынілі… Не-не, не гопнікі з падваротні – міліцыянты! Справа ў тым, што вуліца “Юбілейная” вельмі вузкая і кароткая – усяго метраў каля 6-ці ў шырыню і 400-сот – у даўжыню. Але яна мае чатыры пешаходных пераходы, тры з якіх размешчаныя на адной яе палове, а чацвёрты – толькі на іншым канцы. Хто дадумаўся так нераўнамерна іх размясціць гісторыя, як кажуць, “замоўчвае”! Але вуліца мае два скрыжаванні – заезды ў прылеглыя двары, і пешаходы натуральным чынам выходзячы да іх перасякаюць яе ў зонах утварыўшыхся раздарожжаў. Аднак, дарожныя службы “ўзаконілі” пераход толькі на адным раздарожжы, а вось іншае, якое выводзіць да Паліклінікі №1, базе Хуткай дапамогі, басейну “Садко”, Дому гандлю, Дзяржстраху, СПА-салону, фотастудыі ды іншым установам – забыліся. З такой “алагічнай непамятлівасцю” не пагодзіцца ні адзін разумны чалавек, і людзі заўсёды пераходзілі і пераходзяць тое раздарожжа, нягледзячы на адсутнасць адпаведнай разметкі. Вось і я там хаджу ўжо паўсотню гадоў!

Але ў гэты раз мяне спынілі. Не, не так, як гэта бывае на раздарожжах, дзе ў адсутнасць святлафора, чарговасцю пераходу кіруе рэгуліроўшчык. “Слугі народу” подла хаваліся ў сваёй іншамарцы ў раёне аўтастаянкі каля Дзяржстраха. Мне, натуральна, было не да іх, я агледзеўшыся ў абодвы бакі, не без здзіўлення адзначыў, што вуліца была цалкам пустою – на ёй не было ні машын, ні людзей. Мабыць, усё святкуюць Вялікдзень, вырашыў я і спакойна перайшоў “Юбілейную”. Але не тут-та было, карэта ахоўнікаў “парадку” плыўна спынілася побач са мною, з яе павольна выйшаў міліцыянт і ветліва прапанаваў мне адысці з ім у бок, каб скласці пратакол.

Я спрабаваў яму тлумачыць, што спазняюся, што не стварыў аварыйнай сітуацыі, што ўсё тут ходзяць, але афіцэр нічога не слухаў. Трэба сказаць, што за лічаныя хвіліны пакуль ён афармляў сваю адзіную старонку, наша раздарожжа перасекла яшчэ цэлых пяць (адкуль яны толькі ўзяліся) чалавек! Але ўсіх іх спыняў паплечнік міліцыянта, прыстройваючы да мяне ў чаргу. Я спрабаваў ківаць свайму візаві на маіх неадвольных саўдзельнікаў, фактычна пацвярджаўшых маю правасць, але г-н старэйшы лейтэнант (Не мог я тады назваць яго “таварышам” – тамбоўскі воўк яму таварыш!) быў няўмольны. “Я толькі раблю сваю працу!” – абыякава паўтараў ён.

І тут я ўспомніў пра свайго дзеда і злавіў сябе на думцы, што мімаволі параўноўваю міліцыянта з сабой: “Так, яму таксама гадоў 26-ть як і мне калісьці, і ён таксама падыходзіць мне ва ўнукі, як я свайму дзеду калісьці, і ён таксама старэйшы лейтэнант, і ён таксама выконвае свой доўг”…  Стоп. Тут логіка мая спынялася, нешта ў ёй не “зрасталася”… І тут я зразумеў то галоўнае ў катэгорыях “вайна”, “доўг”, “гонар афіцэра”, якое ніяк не прыходзіла мне ў галаву раней! Прычым тут “доўг” падумаў я, калі місія любога афіцэра, любой краіны – абараняць! І не проста стаяць на варце бяззбройных людзей, а арганізоўваць яе, кіраваць ёй – ён жа не проста радавы салдат!..  А гэты, стаяўшы перада мною старлей, толькі і бубніў: “Пытанні па арганізацыі пераходу не да мяне. Я проста раблю сваю працу!”

Як “вечны студэнт” я выдатна ведаў, што ў царскія часіны 25 студзеня ў Татьтянін дзень, паліцыі катэгарычна забаранялася перашкаджаць “радавацца жыццю” хай нават і ў вусцілку п’яным студэнтам. Ёй загадвалася толькі прымаць магчымыя меры деля дастаўкі загуляўшых да іх месцаў жыхарства!.. У царскія часы, тым не менш, баявыя афіцэры лічылі ніжэй сваёй годнасці падаваць руку жандарскім, проста не лічачы іх пасаду годнай павагі, годнай звання афіцэру! Але гэта ж калі: у нас жа сёння – суверэнная дэмакратычная рэспубліка, зусім не калонія Расійскай імперыі!.. А тут, мала таго, што ў нас аднялі адзіны, першы з трох наступных пасля велікоднай нядзелі, традыцыйна святочных дзён самога галоўнага для хрысціяніна свята, дык на прастадушных грамадзян духоўныя дэгенераты яшчэ і адкрылі планамернае паляванне!

Можа быць, хтосьці ”дабразычліва” й зазначыць: “Дык мент жа як раз і засцерагаў цябе, палохаў караючы, каб ты ў іншы раз не патрапіў пад колы, прымаў прэвентыўныя меры, так сказаць!” Але, дазвольце, ужо я та цвёрда ведаю з педагогікі: усякае пакаранне павінна быць адэкватна і супамерна злачынству інакш яно прынясе толькі дыдактагенічную шкоду – пакрыўдзіць, абразіць, пасее ў ахвяры недавер, жорсткасць, нянавісць да ката, адцуранне ад праблемы! Чаго даможацца такая міліцыя – непавагі і пагарды народа да наяўнай улады? Гэтага яна жадае?!

Ды і ў чым склад майго злачынства – у тым, што не падпарадкаваўся бесталковай дарожнай службе, у тым, што парушыў валюнтарысцкі, адарваны ад рэальнасці пункт правіл дарожнага руху, напісаны яшчэ ў саўдэпаўскі застой нейкім самшэлым паперамаракам?! Ох, як добра калісьці мой дзед, паўтаруся, перакананы камуніст, гаварыў у гэтым кантэксце аб самім Генеральным сакратару Л.І.Брэжневе: “Парахня ў старога абабка з заду сыпіцца, а ен яшчэ ткнецца добрых людзей розуму вучыць!.. Самому на прыем у зямельны аддзел са справаздачай час збірацца!!”

А гэты сённяшні старэйшы лейтэнант?.. Можа яму псіхалагічна ўжо і не 26-ть, а ўсё 76-ть, як дзядзьку Лёню? Можа ён ужо і не ў стане крытычна мысліць, нешта “падвяргаць сумненню”? Няўжо яму як і мне трэба пражыць такое доўгае жыццё, каб зразумець усю жудаснасць яго ж самога ўласнага злачынства!.. І пасля ўсяго гэтага ён жадаў бы яшчэ лічыць сябе афіцэрам – увасабленнем розуму і гонару, галоўнай сілы і надзеі – абаронцам краіны?!.. Ён, ці бачыце, проста “робіць” сваю працу…

“Якая ж паскудная ў цябе, ўнучок, праца” – толькі і падумаў я тады аб ім!  Не ведаю, змог ці ён прачытаць гэта ў маіх вачах.

…Дабраўшыся, нарэшце, да спартзалы я з радасцю зазначыў, што мае хлопцы сапраўды чакаюць толькі мяне, а значыць, гульня адбудзецца!.. Але гэта ўжо, вядома, была “не тая” гульня. І я, вядома, падзяліўся сваёй “навіной” з сябрамі. Але тыя мяне проста збянтэжылі: “Мяркуеш ты – першы, каго абрабавалі гэтыя бандыты? Яны ж толькі й выконваюць як у савецкія часы “план нарыхтовак” па правапарушэннях. Ім зверху даводзіцца лічба, якую яны павінны “адпрацаваць” да канца месяцу апроч асноўнай працы, а ты сваімі пытаннямі псуеш ім смак заробку “алею на хлеб”! Нават не спрабуй ім нешта тлумачыць! Ты што з дубу зваліўся? Прычым тут свята, правілы, прычым тут сумленне, гонар, прычым тут правапарушэнні – ім проста трэба заробіць! Ну, а, як гаворыцца: “Быў бы чалавек – артыкул знойдзецца!..”

Валейбол наш даўно скончыўся. Але вушы мае ўсё раздзірала фраза: “Пры чым тут гонар?!”  І ўсё гэта – ў самы вялікі дзень, у дзень Светлага Уваскрэсення Хрыстова!.. “Ды дзе жа ж ты, Пане Божа?!” – бяздоннымі вачыма пытаў я ў бяздоннага Неба…

Афіцэрскі гонар! Як жа ж так можна аб ім?! Гэта што значыць, што я, што мой дзед жылі дарма? Дарма клаліся касцьмі ў славу сваёй Радзімы?! Не задумваліся ні аб сваім жыцці, ні аб сваім здароўі, ні, тым больш, аб нейкім “алеі на хлеб?” Старэйшы лейтэнант дзед – праліваў кроў за сваю краіну, за сваіх грамадзян. Старэйшы лейтэнант унук – праліваў пот, рыхтуючыся ваяваць у чужой грамадзянскай вайне, але абараняючы інтарэсы сваёй краіны. Старэйшы ж лейтэнант прапраўнук перасягнуў усіх – раскочваючы на пэрламутавым казённым лімузіне пралівае чарнілы на пратаколах і слёзы без віны вінаватых суграмадзян!!

О, Божа, куды коціцца звар’яцелая мая краіна?! Якая жахлівая метамарфоза адбылася з ёй, з воінскім гонарам яе афіцэраў… Не-не, спадары! Няўжо нашы сучасныя камандзіры не маюць за плячымы ні воднай ВНУ? У любой жа з іх, на ўсіх факультэтах вывучаюць філасофію, якая, стоячы на платформе ці матэрыялізму то, ці ідэалізму пагаджаецца з тым, што галоўны закон Прыроды – Закон адлюстравання! Прасцей кажучы: “Як гукнецца, так і адгукнецца!” І любая агрэсія – асуджана ўжо таму, што нараджае сустрэчную, яшчэ больш магутную агрэсію: “Сеючы вецер – іжне буру!” Вось таму ўсялякае зло – і прыдуркавата, і самагубна! І ўсякі агрэсар – самазабойца! А ўжо ў дзяржавы, якая абрала ахвярай сваёй агрэсіі ўласны народ, проста няма і не можа быць ніякай будучыні! І хтосьці яшчэ не верыць у канец свету!?

О, будзь ты клятай, вайна айчынная – з ворагам-чужынцам! Будзь двойчы клятай вайна грамадзянская – з ворагам-земляком! Але будзь ты тройчы клятай, вайна дзяржаўная – вайна ўзброенай дзяржавы з бяззбройным уласным народам! Так, у рэшце рэшт, я зразумеў што яно – самае страшнае ў сутнасці вайны.

Любая вайна пачынаецца і скончваецца ў душах людзей. Любая вайна, ці ўнутраная, ці знешняя – нараджае ланцуговую рэакцыю – распальвае іншыя новыя войны! І самым страшэнным вынікам бітваў становіцца следства перамогі чорных сілаў у душы чалавека: гэты нелюдьдзь пачынае вайну з уласным асяроддзем, з уласным народам!.. А ці бывае, наогул, “чужы” народ, калі… ўсе людзі, як вядома, – браты?!

Вось, аказваецца чаму моўчкі плакаў мой дзед, вось чаму не мог гаварыць аб вайне: ён, відавочна, проста шматкроць, нібы зноўку паміраючы, адчуваў гэты жах, гэтае галоўнае следства любой вайны на ўласнай скуры!

Будзь тройчы клятай ты, вайна!!!

……………………………………………………………………………………………

Прайшло некалькі сумных дзён, усе ж памятаюць Эклезіяста: “Вялікія веды – вялікі сум!..”

Але вось зазваніў мой тэлефон, і тое, што я пачуў у трубцы, было, мабыць, адной з самых вялікіх і шчаслівых нечаканасцяў у маім жыцці: “Вас турбуе той міліцыянер, які спыніў Вас за пераход вуліцы ў неналежным месцы ў нядзелю… Прабачце, але гонар афіцэра не дазваляе мне ваяваць са сваім народам, я проста не жадаю пусціць сабе кулю ў лоб на прыканцы свайго жыцця, а таму не магу “даць ход” пратаколу па Вашай справе, якой па-сутнасці і не было! Будзь то войска, будзь міліцыя – мы закліканы абараняць людзей! Дык ведайце: і ў міліцыі не ўсе афіцэры вузкалобыя продажныя стварэнні з адной звілінай ад фуражкі, гатовыя за трыццаць срэбнікаў душыць уласны народ, які, нягледзячы ні на што, нас усё яшчэ корміць! Так што, можаце спаць спакойна… А ў гарвыканкам усё ж падыдзіце з патрабаваннем перанесці адзін з пераходаў у больш запатрабаванае месца!”

……………………………………………………………………………………………..

Вось, думаю я з таго часу…

Можа быць і сапраўды толькі афіцэрскі гонар – дзіцё сумлення, якое жыве ў душы кожнага добрага чалавека, і абароніць, выратуе гэты свет ад самазнішчэння…

Ці я ўсё ж яшчэ нешта не разумею? Як думаеце?..

Тут і скончваецца наша дзіўная гісторыя, якую распавёў мне адзін мой стары знаёмы.

Вы скажыце – так не бывае?.. Але ж як жа, як гэтаму не верыць: такое ж нельга прыдумаць! І хіба вы не выклікнеце разам са ўсімі старэйшымі лейтэнантамі свету: “Будзь тройчы клятай ты, вайна, – вайна з бяззбройным народам!!!”

Ці ўсё гэта мне сапраўды прыснілася?..

Пэўна, старэю!

 

2019

 

==============================================================================

Змитер Ветразь

ТРИ СТАРШИХ ЛЕЙТЕНАНТА,

ОФИЦЕРСКАЯ ЧЕСТЬ


ИЛИ БУДЬ ТРИЖДЫ ПРОКЛЯТА ВОЙНА…

Мой дед ушёл воевать из Полоцка на четвёртый день войны. 26 июня 1941года после бомбёжки немцами Бецкого аэродрома улетел на одном из «СБ» – немногих уцелевших скоростных бомбардировщиков  в сторону Москвы. Он не был кадровым военным, но до войны окончил в Минске электротехническое училище, и его сразу определили в войска связи. Подробно дед никогда не любил ничего рассказывать. Перечислял города: Смоленск, Вязьма, Гжатск, Можайск … Рекогносцировка, переформирование в Саранске и оборона Москвы… 1-й Прибалтийский, 3-й Белорусский, Каунас, Кенигсберг… Повторяю, дед очень не любил говорить ни о войне, ни о наградах, ни о том, как дослужился до звания старшего лейтенанта! Когда я просил его рассказать о том, часто всё заканчивалось одной фразой: «Такая в-в-война была, т-такая в-война б-была…» Руки у него начинали трястись, на глазах появлялись слёзы, на губы ложилась печать молчания…

Знаю только, что моего деда – убеждённого коммуниста – всю войну хранил маленький нательный крестик, который дала ему бабушка на прощанье, искренне верившая в Бога. А саму бабушку всю войну хранила иконка Почаевской Богоматери, которая и сейчас висит в красном углу её – нашего – дома! Эта иконка помогла бабушке с двумя малолетними детьми пережить и сожжение деревни, где она спасалась у родственников после того как в самом центре Полоцка разбомбили их дом, и концлагерь в Спасском городке, побег и жизнь в лесах, и в борковичском подполье, и ушачскую блокаду в партизанском отряде… Но дед не верил в Бога, помню как он возмущался: «Які ж гэта Бог, калі дазваляе немцу малога рабёнка кідаць у студню!»

…С высоты прожитых лет я, конечно, уже не соглашаюсь с дедом, знаю, что Бог – это Любовь! А любви претит насилие, она никого не может в принципе принудить к чему бы то ни было, наоборот – каждому дарует свободу, предоставляет выбор. И все люди всю жизнь свою, каждодневно выбирают – решают как, за что, на чьей стороне формально, неформально ли сражаться: на стороне любви, добра, свободы и созидания или на стороне зла, ненависти, рабства и разрушения!

Не знаю как жил тогда мой дед, какие решения принимал в каких ситуациях, только Бог спас и его в том пекле. Хоть о своём последнем дне войны дед толком ничего и не помнил, только рассказывал, что когда под Кенигсбергом вёз почту на своём «небесном тихоходе» «У-2» на него «…як наляцелі «Юнкерсы», як далі!..» Я спрашивал: «Так ты приземлился, спрыгнул с парашютом?»  Могу только предположить, что произошло ни то, ни другое. Видимо, он просто упал вместе с самолётом, и остался жив лишь благодаря всё той же пресловутой тихоходности последнего! Но на целый год после того дед потерял дар речи, и бабуля тихо отпаивала его с ложечки после госпиталя, где он встретил нашу победу. Десятилетиями спустя, дедушка «оправдывался» передо мной, прячась от бабушки с рюмкой самодельного вина: «Ня думай, я – не пьяніца, і пью ж я не замнога, проста з той вайны мне баліць усё цела і, толькі калі выпьеш крыху, становіцца лягчэй. Будзь яна клятай, тая вайна!..»

…………………………………………………………………………………………..

Я родился с карандашом за ухом, как шутила мама, по крайней мере, всегда спал с ним, заботливо уложенным под подушку, потому что очень любил рисовать. В детстве – обожал моделизм и достаточно рано понял, что хочу стать дизайнером. Окончив новополоцкую музыкальную школу, окончил и профильный физмат класс, а сразу после средней школы пошёл и окончил Новополоцкий политехнический институт.

Но моя страна сказала мне – враг на пороге дружественного Афганистана и нужно готовиться к войне. Здоровье у меня, едва ли не как у всякого «гнилого» интеллигента, было не лучшим, и после призывной комиссии меня отправили в госпиталь на обследование, хотели комиссовать. Но я категорически не согласился, я словно чувствовал какую-то неловкость, вину перед великой воинской жертвой моего, к тому времени уже навсегда ушедшего от нас деда, его честью – честью младшего офицера! А после института, посредством срочной службы и специальных сборов, мне прямо таки «светило» стать таким же, априори не коррумпированным, как сейчас бы сказали, младшим офицером дедовской Советской армии, и я со страхом и радостью принял вызов судьбы! Со страхом, потому что продолжительность жизни танка в современном бою в среднем составляет 4 минуты, потому что был молод, а с войны иногда возвращаются в таком состоянии, что лучше было б вовсе не вернуться!.. Но! Долг – есть долг! Честь – есть честь! Надо значит надо! …Так вот и стал скрипач танкистом!

Не будем вспоминать уставные и не уставные «тяготы и лишения» службы, но окончательно я вышел в запас в свои 26-ть. Причём, не только со званием старшего лейтенанта, но и с отмороженными почками и пальцами ног. Досталось на полигонах под Борисовом и Бобруйском, под Осиповичами и Дретунью: двадцать месяцев «полевой жизни» дали себя знать. Нам танкистам приходилось в любую погоду круглый год дважды в неделю делать многокилометровые, часто пешие, марш-броски на суточные (дневные и ночные) стрельбы. И это не считая учений! До сих пор гробовым холодом в позвоночнике отдаются те зимы. Но Бог миловал и меня: я не попал в Афган на ещё более страшную, чем дед войну – войну гражданскую! Будь дважды проклята она!

А много позже, уже в XXI веке, я прямо заявлял в военкомате: «И не предлагайте мне садиться в танк по-боевому: слишком много у меня родственников в Украине и России! Клянусь честью офицера – я не буду стрелять ни в украинцев, ни в россиян: вдруг попаду в собственного брата! Будь дважды проклята ваша война!!»

……………………………………………………………………………………………

Прожил я долгую, напряжённую, плодотворную, интересную жизнь. Стал ведущим конструктором завода «Измеритель», создал свою строительную фирму, получил ещё одно высшее, учился сам и продвигал науку, разработал своё направление в педагогике и под занавес трудовой деятельности пошёл… в пролетарии на «Нафтан»! Просто, чтобы заработать на жизнь. Как оказалось, это – наиболее эффективный способ: никому не кланяясь, не обманывая и не уговаривая, не обворовывая и не унижая взять – и заработать!

И вот, подойдя к своему шестидесятилетию, отработав 42 года на страну, в том числе 15-ть по трёхсменному графику в атмосфере сероводорода и осернителей, щелочи, ВСГ, УВГ и прочих «радостей» нефтепереработки, «моя» страна заявила мне: «На пенсию – на общих основаниях – в 63!» И это при всём том, что ни для кого не секрет: средняя продолжительность жизни мужчин в Новополоцке – 59 лет! И кто не знает, что наш город по количеству вредных выбросов стоит на первом месте в Беларуси (порядка 50 млн. т. в год), более чем в два раза опережая второй по вредности Минск? Нет, просто любопытно, а дотягивает ли умник, который придумал такое изуверство с пенсиями, уровнем своего IQ хотя бы до 55-ти баллов, как обезьяна Джуди? Очень хотелось бы на правах благословлённого им «покойника» ему же сказать: «Это с тобой, тварью двуногой, сидящей в тепле и светле, – «на общих основаниях»? Ну, так давай поменяемся, если тебе одинаково!»

Так и стал я «потомственным» пенсионером: сначала обещали отпустить в 50-т, потом (по «второму списку») – в 55-ть, потом – в 60-т, потом – в 63! Всё «потом», да «потом»…  Но, как у нас говорят: «Главное – абы не война!» Будь проклята она!

Вот мой шурин – мой ровесник – не смог её пережить. Точнее он выжил в Афгане, вернувшись с сахарным диабетом и букетом других болезней, но главное – с болезнью души! Не смог пережить пережитого там – повесился, оставив двух малолетних деток…

Но может быть именно благодаря ему, я и усвоил тогда для себя страшную истину: война не бывает вчерашней, не бывает она и завтрашней! Война – всегда среди нас! И все мы, едва ли не каждый день и час делаем свой выбор: «Я – с Чёрными или с Белыми?» И каждый день в умах, в квартирах, в кабинетах, на полях сражений идёт смертельная непримиримая война. И не бывает войны справедливой. И самая страшная война идёт в сердцах людей. И там, где побеждают Чёрные, погибает Человек в человеке! Человек становится нелюдью!

И в душах тех, кто придумал нашу пенсионную «реформу», точно победили чёрные силы! Их души умерли, и значит, по определению это уже не люди – зомби-нелюди: люди погибли, их нет. На войне, как на войне! Будь проклята она! Будь проклята война!

Но и тогда я ещё не понимал главного.

……………………………………………………………………………………………

Я понял это главное буквально только вчера.

На светлый праздник Пасхи, чудесным весенним днём я спешил в спорткомплекс «Садко» на свою последнюю в этом сезоне игру в волейбол. Там мы заводчане – энтузиасты здорового образа жизни, среди которых я, пожалуй, самый «степенный», собираемся по воскресным вечерам. И я действительно спешил, потому что пришлось потрудиться и задержаться на даче, встретить праздник… Но я не мог подвести товарищей: все же знают, что волейбол игра командная. Не приди хотя б я один – это была бы уже другая игра, если была бы вообще!

Но тут случилось непредвиденное. Перед самым «Садко» меня остановили… Нет-нет, не гопники из подворотни – милиционеры! Дело в том, что улица «Юбилейная» очень узка и коротка – всего-то порядка метров 6-ти в ширину и 400-сот – в длину. Но она имеет четыре пешеходных перехода, три из которых расположены на одной её половине, а четвёртый  – лишь на другом конце. Кто додумался так неравномерно их расположить история, как говорится, «умалчивает»! Но улица имеет два пересечения – заезды в прилегающие дворы, и пешеходы естественным образом выходя к ним пересекают её в зонах образовавшихся перекрёстков. Однако, дорожные службы «узаконили» переход лишь на одном перекрёстке, а вот другой, выводящий к Поликлинике №1, базе Скорой помощи, бассейну «Садко», Дому торговли, Госстраху, СПА-салону, фотостудии и другим учреждениям – забыли. С такой алогичной забывчивостью вряд ли согласится хоть один нормальный человек, и люди всегда переходили и переходят тот перекрёсток, несмотря на отсутствие соответствующей разметки. Вот и я там хожу уже пятьдесят лет!

Но в этот раз меня остановили. Нет, не так, как это бывает на перекрёстках, где в отсутствие светофора, очерёдностью его пересечения управляет регулировщик. «Слуги народа» подло прятались в своей иномарке в районе автостоянки у Госстраха. Мне, естественно, было не до них, я осмотрелся в обе стороны и не без удивления отметил, что улица оказалась совершенно пуста – на ней не было ни машин, ни людей. Видимо, все празднуют Пасху, решил я и спокойно перешёл «Юбилейную». Но не тут-то было, карета блюстителей «порядка» плавно остановилась рядом со мною, из неё неспеша вышел милиционер и вежливо попросил меня отойти с ним в сторону, чтобы составить протокол.

Я пытался ему объяснять, что опаздываю, что не создал аварийной ситуации, что все здесь ходят, но офицер ничего не слушал. Следует заметить, что за считанные минуты пока он оформлял свою единственную страницу, наш перекрёсток пересекло ещё целых пять (откуда они только взялись) человек! Но всех их останавливал другой милиционер, пристраивая ко мне в очередь. Я пытался указывать своему визави на моих невольных соучастников, фактически подтверждавших мою правоту, но г-н старший лейтенант (Не мог я тогда назвать его «товарищем» – тамбовский волк ему товарищ!) был неумолим. «Я только делаю свою работу!» – невозмутимо твердил он.

И тут я вспомнил о своём деде и поймал себя на мысли, что невольно сравниваю милиционера с собой: «Да, ему тоже лет 26-ть как и мне когда-то, и он тоже годится мне во внуки, как я своему деду когда-то, и он тоже старший лейтенант, и он тоже выполняет свой долг»…  Стоп. Здесь логика моя останавливалась, что-то в ней не «складывалось»… И тут я понял то главное в категориях «война», «долг», «честь офицера», которое никак не приходило мне в голову ранее! Причём тут «долг» подумал я, если миссия любого офицера, любой страны – защищать! И не просто стоять на страже, а организовывать её, руководить ей – он же не  рядовой солдат!..  А этот, стоящий передо мнойю старлей, только и бубнил: «Вопросы по организации перехода не ко мне. Я просто делаю свою работу!»

Будучи «вечным студентом» я прекрасно знал, что в царские времена 25 января в Татьянин день, полиции категорически возбранялось мешать «радоваться жизни» пусть даже и в стельку пьяным студентам. Ей предписывалось только принимать возможные меры для доставки загулявших к их местам жительства!.. В царские времена, тем не менее, боевые офицеры считали ниже своего достоинства подавать руку жандармским, просто не считая их должность заслуживающей уважения, достойной звания офицера!

Но это когда: у нас же сегодня – суверенная демократическая республика, вовсе не колония Российской империи!.. А тут, мало того, что у народа был отнят единственный, первый из трёх последующих после пасхального воскресенья, традиционно праздничных дней самого главного для христиан праздника, так на простодушных граждан духовные дегенераты ещё и открыли планомерную охоту!.. Или я чего-то не понимаю? Да и неужто что-то изменится, если трактовать эти гримасы «социальноориентированного» государства как-то по-другому?!

Может быть, кто-то «доброжелательно» и заметит: «Так мент же как раз и оберегал тебя, пугал наказывая, чтоб ты в другой раз не попал под колёса, принимал превентивные меры, так сказать!» Но, позвольте, уж я-то твёрдо знаю из педагогики: всякое наказание должно быть адекватно и соразмерно преступлению иначе оно принесёт лишь дидактогенический вред – обидит, оскорбит, посеет у жертвы недоверие, нелюбовь, обозлённость, отторжение и к палачу, и к проблеме! Чего добьётся такая милиция – неуважения и презрения народа к существующей власти? Этого она хочет, этого добивается?!

Да и в чём состав моего «преступления» – в том, что не пошёл на поводу у бестолковой дорожной службы, в том, что нарушил волюнтаристский, оторванный от реальности пункт правил дорожного движения, написанный ещё в совдеповский застой каким-то замшелым крючкотвором?! Ох, как хорошо когда-то мой дед, повторюсь, убеждённый коммунист, говаривал в этом контексте о самом Генеральном секретаре Л.И.Брежневе: «Парахня ў старога абабка з заду сыпіцца, а ён яшчэ ткнецца людзей розуму вучыць!.. Самому на прыём у зямельны аддзел са справаздачай час збірацца!!»

А этот сегодняшний старший лейтенант?.. Может ему психологически уже и не 26-ть, а все 76-ть, как дяде Лёне? Может он уже и не в состоянии критически мыслить, что-то «подвергать сомнению»? Неужто ему как и мне нужно прожить такую длинную жизнь, чтобы понять всю чудовищность его же собственного преступления!.. И после всего этого он хотел бы ещё считать себя офицером – олицетворением ума и чести, главной силы и надежды – защитником страны?!.. Он, видите ли, просто «делает» свою работу…

«Какая ж гнусная у тебя, внучок, работа» – только и подумал я тогда о нём!  Не знаю, смог ли он прочитать это в моих глазах.

…Добравшись, наконец, до спортзала я с радостью заметил, что мои ребята действительно ждут только меня, а значит, теперь игра состоится!.. Но это уже, конечно, была «не та» игра. И я, конечно, поделился своей «новостью» с друзьями. Но те меня просто ошарашили: «Думаешь ты – первый, кого ограбили эти бандиты? Они же только и выполняют как в советские времена «план заготовок» по правонарушениям. Им сверху доводится цифра, которую они должны «отработать» к концу месяца помимо основной работы, а ты своими вопросами портишь им вкус зарабатываемого «масла на хлеб»! Даже не пытайся им что-то объяснять! Ты что с луны свалился? Причём тут праздник, правила, совесть, честь, правонарушения! Причём?! Им просто надо заработать! Ну, а, как говорится: «Был бы человек – статья найдётся!..»

Волейбол наш давно закончился. Но уши мои всё разрывала фраза: «Причём тут честь?!»  И всё это – в самый великий день, в день Светлого Воскресения Христова!.. «Да где же ты, Господи?!» – бездонными глазами спрашивал я у бездонного Неба…

Офицерская честь! Как же так можно о ней?! Это что значит, что я, что мой дед жили напрасно? Зря костьми ложились во славу своей Родины?! Не задумывались ни о своей жизни, ни о своём здоровье, ни, тем более, о каком-то «масле на хлеб?» Старший лейтенант дед – проливал кровь за свою страну, за своих граждан. Старший лейтенант внук – проливал пот, готовясь воевать в чужой гражданской войне, но защищая интересы своей страны. Старший же лейтенант праправнук превзошёл всех – раскатывая на перламутровом казённом лимузине проливает чернила на протоколах и слёзы без вины виноватых сограждан!!

О, Боже, куда катится сумасшедшая моя страна?! Какая чудовищная метаморфоза произошла с ней, с воинской честью её офицеров… Нет-нет, господа! Неужто наши современные командиры не имеют за плечами ни одного ВУЗа? В любом, ведь, из них на всех факультетах изучают философию, которая, стоя ли на платформе материализма ли, идеализма соглашается, что главный закон Природы – Закон отражения! Проще говоря: «Как аукнется, так и откликнется!» И любая агрессия обречена, потому что порождает встречную, ещё более мощную агрессию: «Сеющий ветер – жнёт бурю!» Вот потому-то всякое зло – и слабоумно, и самоуничтожимо! И всякий агрессор – самоубийца! А уж у государства, избравшего жертвой своей агрессии собственный народ, просто нет и не может быть никакого будущего! И кто-то ещё не верит в конец света!?

О, будь ты проклята, война отечественная – с врагом-чужаком! Будь дважды проклята война гражданская – с врагом-земляком! Но будь ты трижды проклята, война государственная – война вооружённого государства с безоружным собственным народом!

Так, наконец-то, я понял что оно – самое страшное в сущности войны.

Любая война начинается и заканчивается в душах людей. Любая война, внутренняя ли, внешняя ли – порождает цепную реакцию – разжигает другие новые войны! И самым страшным результатом сражений становится следствие победы чёрных сил в душе человека: этот нечеловек начинает войну с собственным окружением, с собственным народом!.. А «чужого» народа-то и не бывает вовсе: все люди, ведь, братья!..

Вот, оказывается почему молча плакал мой дед, вот почему не мог говорить о войне: он, очевидно, просто многократно, словно заново умирая, испытывал этот ужас, это главное следствие любой войны на собственной шкуре!

Будь трижды проклята война!!!

………………………………………………………………………………………..

Прошло несколько печальных дней, все ведь помнят Екклесиаста: «Большие знания – большие печали!..»

Но вот зазвонил мой телефон, и то, что я услышал в трубке, было, пожалуй, одной из самых больших и счастливых неожиданностей в моей жизни: «Вас беспокоит тот милиционер, который остановил Вас за переход улицы в неположенном месте в воскресенье… Простите, но честь офицера не позволяет мне воевать со своим народом, я просто не хочу пустить себе пулю в лоб к концу своей жизни, а потому не могу «дать ход» протоколу по Вашему делу, которого по-сути и не было! Будь то армия, будь милиция – мы призваны защищать людей! Так знайте: и в милиции не все офицеры узколобые продажные твари с одной извилиной от фуражки, готовые за тридцать серебряников душить собственный народ, который, невзирая ни на что, нас всё ещё кормит! Так что, можете спать спокойно… А в горисполком всё же сходите с требованием перенести один из переходов в более востребованное место!»

………………………………………………………………………………………..

Да, думаю я с тех пор…

Может быть и действительно только офицерская честь – дочь совести, живущей в душе каждого доброго человека, и защитит, спасёт этот мир от самоуничтожения…

Или я всё же всё ещё что-то не понимаю? Как думаете?..

Здесь и заканчивается наша удивительная история, которую рассказал мне один мой старый знакомый.

Вы скажете – так не бывает?.. Но как же, как этому не верить: ведь такое нельзя придумать!  И разве вы не воскликнете вместе со всеми старшими лейтенантами мира: «Будь трижды проклята война – война с безоружным народом!!!»

Или всё это мне действительно приснилось?..

Наверное, старею!

2019

Опубликовано 29.06.2019  01:45

Leave a Reply