ХАІМ ЛЕНСКІ ЗАГУЧАЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! / חיים לנסקי בבלרוסית

חיים לֶנסקי (1905 – 1942 לערך) היה משורר עברי בברית המועצות.

לנסקי נולד בשנת 1905 בסלונים שברוסיה הלבנה (אז באימפריה הרוסית), ובקבות גירושי הוריו עבר בילדותו עם אביו לדרצ’ין, שם גדל בבית סבו וסבתו.

בצעירותו עבר לבירה סנקט פטרבורג. חרף יחסו החיובי למהפכה ולשלטון הקומוניסטי, בשנת 1934 נעצר על שפרסם שירה בעברית ונשפט לחמש שנות עבודה בסיביר. גם שם המשיך לכתוב שירה. בשנת 1937 חזר לסנקט פטרבורג לאחר ששוחרר, אך עד מהרה נעצר ונשלח בשנית לסיביר. שם מת ממחלת השחפת מחמת התנאים הקשים ב-1942 לערך.[1]

בשנת 1958 הגיע לישראל קובץ ובו 130 שיריו, בהם בלדות וסונטות בעברית עשירה, המתארים את תקופת ילדותו, שנות מאסרו ועבודת הפרך. שירתו פורסמה וזכתה להכרה, בין היתר הודות לפועלו של נתן זך.

***

Ад перакладчыка

Паэт Хаім Ленскі нарадзіўся ў 1905 годзе ў Слоніме і памёр у 1943 годзе ў ГУЛАГу. Дакладна дата смерці не высветленая. Шырокаму беларускаму чытачу ні творы гэтага паэта, ні само яго імя невядомыя. Пісаў Х. Ленскі на мове іўрыт, якая ў Савецкім Саюзе была абвешчаная рэакцыйнай, сіянісцкай. Яе вывучэнне і творчасць на ёй амаль заўсёды лічыліся антысавецкай прапагандай.

Свой творчы шлях паэт пачынаў у Заходняй Беларусі, якая ў 1921–1939 гг. была часткаю Другой Рэчы Паспалітай. Ён закончыў Віленскую габрэйскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў. Бацька Х. Ленскага меў прафесію горнага інжынера, працаваў у Савецкім Саюзе, у г. Баку. Паэт, тады малады рамантычна настроены хлопец, вырашыў прыехаць да бацькі, дзеля чаго ў 1923 годзе нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Быў затрыманы і сядзеў у «каранціне» пад Барысавам. Праз пару месяцаў Ленскага выпусцілі. Некаторы час ён жыў у Самары, потым у Баку, у 1925 годзе пераехаў у Ленінград.

Не маючы магчымасці друкавацца ў СССР, Х. Ленскі перасылаў свае творы ў Палестыну, падтрымліваў ліставанне з выбітным паэтам Хаімам-Нахманам Бялікам, класікам новаіўрыцкай літаратуры.

У 1934 годзе Х. Ленскі быў арыштаваны органамі НКУС за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і зняволены на 5 год. Пасля адбыцця пакарання паэт заставаўся на волі ўсяго два гады. Нягледзячы на пераслед, ад творчасці на іўрыце не адмовіўся і зноў апынуўся ў сібірскіх лагерах, дзе і загінуў.

Творы Хаіма Ленскага шырока друкаваліся ў замежжы як на мове арыгіналу, так і ў перакладах на шэраг моваў свету. У СССР пераклады яго вершаў на рускую мову друкаваліся ў самвыдаве. Прапанаваныя тут вершы – першая спроба перакладу твораў Х. Ленскага на беларускую.

Фелікс Баторын

На здымках з «Вікіпедыі» і tut.by: Х. Ленскі, Ф. Баторын

ХАІМ ЛЕНСКІ

* * *

Даўно расцёкся снег, растаючы.

Ідзе нісан па свеце, бэз льючы.

А ноч мая – як іншыя ўсе ночы:

Ні ў місе поліўкі, ні мёду ў гарлачы.

* * *

Сляпое дрэва, твой ратунак дзе?

На голля голы нерв што цень кладзе?

То птушкі развітальная пушынка?

А можа, гэта першы снег ідзе?

ЗІМОВАЯ РАНІЦА ВЫГНАННЯ

Наймоцны спірт марозу з бутлі рання

Дзярэ і душыць горла, паліць грудзі.

Смыліць душы апечаная рана.

Душа таго смылення не пазбудзе.

Хілюся супраць ветру, шчокі стынуць.

Трывайце, ногі, вочы, не заплачце!

Дзе воды, у якія б якар кінуць,

Каб сцяг святочны палыхнуў на мачце?

Шматкі рыззя ў сляды ўмярзаюць. Шротам

Сячэ завея… (дзе мая Айчына?)

Я мрою мора, мора… (крок за крокам…)

Я сёння тут, а заўтра там, магчыма.

* * *

Скатаваў аж да хрыпу вароты скразняк.

Снег спадае з прамерзлага голля.

Глушыць выкрыкі цемра начы. Дзе і як

Я схілю сваю горкую голаў?

Снежны біч здратаваў мне гарачкавы твар.

А дзе захад крывёю адплакаў,

Распасцерты Расіі мядзведжы абшар,

Сэрца рве ён кіпцістаю лапай.

Я памкнуся туды, буду схоплены зноў,

Закрычу з безнадзейнасці нема.

Так, загнаны, раве найапошні з зуброў

Ў белавежскае роднае неба.

І напомніць мой крык, уламіўшыся ў сны,

У крывёю аброшаным свеце

Вам аб пасынку жорсткай чужой стараны –

Ў ёй апошнім габрэйскім паэце.

Апублiкавана 18.12.2016  21:13