Tag Archives: эмиграция из Беларуси в США

Абрам Рыбікаў, амерыканскі міністр родам са Слоніма (бел./рус.)

(перевод на русский ниже)

Абрам Рыбікаў, амерыканскі міністр родам са Слоніма

Піша Цімафей Акудовіч

Першая публікацыя: 14 красавіка 2020 а 12:57. Адрас: https://gazeta.arche.by/article/374.html

Алесь Петрашкевіч, вядомы беларускі драматург і функцыянер савецкага перыяду, у сваіх успамінах (выдадзеных у серыі «Беларускі кнігазбор») узгадвае пра прыезд у Беларусь у 1978 годзе дэлегацыі сенатараў ЗША.

Па словах Петрашкевіча, Машэраў вельмі добра прыняў амерыканскіх дэлегатаў, чым канчаткова настроіў Маскву супраць сябе.

У архівах Associated Press захавалася караценькае відэа з афіцыйнай сустрэчы ў Мінску.

Самае цікавае, Петрашкевіч мімаходзь згадвае, што кіраўнік амерыканскай дэлегацыі «быў наш зямляк, родам са Слоніма».

Такая згадка інтрыгуе.

Пра амерыканскіх мастакоў, кінапрадусараў, актораў – выхадцаў з Беларусі мы чулі, а вось пра палітыкаў нешта не.

Загадку ўдалося разгадаць дзякуючы таму ж відэа Associated Press. У яго апісанні пазначана, што ў дэлегацыю ўваходзіла 12 чалавек – 8 дэмакратаў і 4 рэспубліканцы. Кіраўніком групы быў сенатар-дэмакрат ад штату Канэкцікут Abraham A. Ribicoff.

Хто ж такі гэты Абрам Рыбікаў?

Прозвішча лёгка «гугліцца» ў інтэрнэце. Пра яго ёсць артыкулы больш чым на 10 мовах. У рускай вікіпедыі ён прапісаны як «Рибикофф», у польскай – «Ribicoff».

Гэты чалавек зрабіў выбітную палітычную кар’еру. Перад вайной ён меў у Канэкцікуце сваю юрыдычную практыку. У 1938 годзе Рыбікаў вырашыў паспрабаваць сябе ў палітыцы і быў выбраны ў Палату прадстаўнікоў штата Канэкцікут. А ўжо ў 1949 стаў чальцом Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Падчас працы ў Кангрэсе Рыбікаў здзівіў усіх, выступіўшы супраць будаўніцтва ў сваім родным штаце плаціны і прапанаваўшы патраціць грошы (32 млн. даляраў) на «план Маршала», г.зн. на дапамогу еўрапейскім краінам пасля Другой сусветнай вайны.

У 1955 годзе Абрагам Рыбікаў быў выбраны губернатарам штата Канэкцікут, аднаго з самых маленькіх і самых багатых штатаў ЗША. На гэтай пасадзе ён паспяхова працаваў да 1961 года.

У гэтым годзе яго ў Белы Дом паклікаў новы прэзідэнт Джон Кэнэдзі.

Джон Кэнэдзі i Абрам Рыбікаў / Джон Кеннеди и Абрахам Рибикофф

Рыбікаў быў адной з першых публічных асобаў, хто падтрымаў Кэнэдзі пад час выбарчай кампаніі, таму новы прэзідэнт прапанаваў губернатару пасаду міністра (дзяржаўнага сакратара) аховы здароўя і асветы. Амаль два гады Абрам Рыбікаў працаваў на міністэрскай пасадзе, паспеў правесці некалькі важных законаў, але ўрэшце падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой Канэкцікут, ад якога быў выбраны сенатарам ЗША.

Абрам Рыбікаў (глядзіць у камеру) / Абрахам Рибикофф (смотрит в камеру)

Рыбікаў выступаў супраць вайны ў В’етнаме, быў адным са стваральнікаў Нацыянальнай адміністрацыі бяспекі дарожнага руху, актыўна займаўся школьнай, падатковай рэформамі і абаронай правоў пакупнікоў. У 1981 годзе, ва ўзросце 70 год, ён сышоў з актыўнага палітычнага жыцця. Памёр Рыбікаў у 1998 годзе.

Ва ўсіх энцыклапедычных даведніках напісана, што Рыбікаў, які нарадзіўся ўжо ў Канэкцікуце (Новая Брытанія), паходзіў з сям’і ашкеназскіх яўрэяў, якія эмігравалі з Польшчы.

Але сам сенатар удакладняў, што ягоная сям’я прыехала з гораду Слоніма:

«Мае бацькі, Сэм Рыбікаў і Роза Заблоцкая (Sablotsky) ca Слоніма, Польшча, былі часткай масавай хвалі яўрэйскіх польска-расійскіх імігрантаў, якія прыехалі ў ЗША ў першае дзесяцігоддзе 1900-х гадоў, спадзеючыся вырвацца з беднасці і антысемітызму».

Ягоная старэйшая сястра Хільда яшчэ нарадзілася ў Слоніме. Бацька Сэмюэль выехаў у Штаты на заробкі ў 1905 годзе, а Роза з Хільдай далучыліся да яго ў 1909.

Рыбікаў не забыўся аб радзіме сваіх продкаў. І гісторыя павярнулася так, што яму ўдалося яе пабачыць.

У лістападзе 1978 года дэлегацыя амерыканскіх сенатараў наведала СССР. Магчыма, Рыбікаў ачоліў яе менавіта з прычыны сваёй сямейнай гісторыі. Галоўнай мэтай дэлегацыі была сустрэча з Брэжневым у Маскве, але перад гэтым іх чакала насычаная экскурсійная праграма.

Сустрэча з савецкімі афіцыйнымі асобамі. Рыбікаў – першы справа / Встреча с советскими официальными лицами. Рибикофф – первый справа

Першым пунктам быў Ленінград, другім – Мінск.

У Мінску амерыканцаў сустрэў Машэраў і павёў па стандартнай праграме: трактарны завод, калгасы-перадавікі, музей вайны.

Абрам Рыбікаў наведвае Хатынь (першы справа) / Абрахам Рибикофф посещает Хатынь (первый справа)

Але тут Рыбікаў звярнуўся з нечаканай просьбай – звазіць яго ў Слонім.

Машэраў не адмовіў.

Петрашкевіч нічога не піша пра тое, колькі складаных гадзін давялося перажыць тады мінскаму і слонімскаму начальству.

Як пісаў часопіс «Soviet Life»,

«навіна пра прыезд сенатара Рыбікава хутка разляцелася па горадзе Слоніме, і сотні ягоных жыхароў прыйшлі, каб наладзіць сенатару цёплую сустрэчу. Галоўнае, каб не было вайны!” сказала жанчына сярэдніх гадоў, чый муж загінуў на вайне».

Нескладана ўявіць, які ўзровень пярэпалаху быў у Слоніме ў той дзень і як улады інструктавалі тых людзей, якія прыйшлі на сустрэчу.

Слонiм 1970-ых. Фота Сяргея Чыгрына / Слоним 1970-ых. Фото Сергея Чигрина

Рыбікаў распытваўся пра сваякоў, але малаверагодна, каб ён знайшоў нейкія звесткі.

Мясцовая яўрэйская супольнасць пасля вайны спыніла сваё існаванне.

Абрам Рыбікаў, канешне, не ёсць героем гісторыі Слоніма ці ўсёй Беларусі. Але памяць пра гэтага чалавека, яго сям’ю і сваякоў дапамагае нам лепей зразумець наш учарашні і сённяшні дзень.

* * *

Перевод на русский (подготовлен ред. belisrael.info; при использовании просьба ссылаться на источник):

Абрахам Рибикофф, американский министр родом из Слонима

Пишет Тимофей Акудович

Алесь Петрашкевич, известный белорусский драматург и функционер советского периода, в своих воспоминаниях (изданных в серии «Беларускі кнігазбор») упоминает о приезде в Беларусь в 1978 году делегации сенаторов США.

По словам Петрашкевича, Машеров очень хорошо принял американских делегатов, чем окончательно настроил Москву против себя.

В архивах Associated Press сохранилось коротенькое видео с официальной встречи в Минске.

Самое интересное, Петрашкевич мимоходом упоминает, что руководитель американской делегации «был наш земляк, родом из Слонима».

Такое упоминание интригует.

Об американских художниках, кинопродюсерах, актёрах – выходцах из Беларуси мы слышали, а вот о политиках как-то нет.

Загадку удалось разгадать благодаря тому же видео Associated Press. В его описании отмечено, что в делегацию входило 12 человек – 8 демократов и 4 республиканца. Руководителем группы был сенатор-демократ от штата Коннектикут Abraham A. Ribicoff.

Кто же такой этот Абрахам Рибикофф?

Фамилия легко «гуглится» в интернете. О нём есть статьи более чем на 10 языках. В русской википедии он прописан как «Рибикофф», в польской – «Ribicoff».

Этот человек сделал выдающуюся политическую карьеру. Перед войной он имел в Коннектикуте свою юридическую практику. В 1938 году Рибикофф решил попробовать себя в политике и был выбран в Палату представителей штата Коннектикут. А уже в 1949 г. стал членом Палаты представителей Конгресса США.

Во время работы в Конгрессе Рибикофф удивил всех, выступив против строительства в своём родном штате плотины и предложив потратить деньги (32 млн. долларов) на «план Маршалла», т.е. на помощь европейским странам после Второй мировой войны.

В 1955 году Абрагам Рибикофф был избран губернатором штата Коннектикут, одного из самых маленьких и самых богатых штатов США. На этой должности он успешно работал до 1961 года.

В этом году его в Белый Дом позвал новый президент Джон Кеннеди.

Рибикофф был одним из первых публичных лиц, поддержавших Кеннеди во время избирательной кампании, поэтому новый президент предложил губернатору должность министра (государственного секретаря) здравоохранения и просвещения. Почти два года Абрагам Рибикофф работал на министерской должности, успел провести несколько важных законов, но в конце концов подал в отставку и вернулся в свой Коннектикут, от которого был выбран сенатором США.

Рибикофф выступал против войны во Вьетнаме, был одним из создателей Национальной администрации безопасности дорожного движения, активно занимался школьной, налоговой реформами и защитой прав покупателей. В 1981 году, в возрасте 70 лет, он ушёл из активной политической жизни. Умер Рибикофф в 1998 году.

Во всех энциклопедических справочниках написано, что Рибикофф, который родился уже в Коннектикуте (Новая Британия), происходил из семьи ашкеназских евреев, эмигрировавших из Польши.

Но сам сенатор уточнял, что его семья приехала из города Слонима:

«Мои родители, Сэм Рыбиков и Роза Заблоцкая (Sablotsky) из Слонима, Польша, были частью массовой волны еврейских польско-российских иммигрантов, приехавших в США в первое десятилетие 1900-х гг., надеясь вырваться из бедности и антисемитизма».

Его старшая сестра Гильда ещё родилась в Слониме. Отец Самуил выехал в Штаты на заработки в 1905 году, а Роза с Гильдой присоединились к нему в 1909 г.

Рибикофф не забыл о родине своих предков. И история повернулась так, что ему удалось её увидеть.

В ноябре 1978 года делегация американских сенаторов посетила СССР. Возможно, Рибикофф возглавил её именно по причине своей семейной истории. Главной целью делегации была встреча с Брежневым в Москве, но перед этим их ждала насыщенная экскурсионная программа.

Первым пунктом был Ленинград, вторым – Минск.

В Минске американцев встретил Машеров и повёл по стандартной программе: тракторный завод, колхозы-передовики, музей войны.

Но тут Рибикофф обратился с неожиданной просьбой – свозить его в Слоним.

Машеров не ответил отказом.

Петрашкевич ничего не пишет о том, сколько трудных часов пришлось пережить тогда минскому и слонимскому начальству.

Как писал журнал «Soviet Life»,

«новость о приезде сенатора Рибикоффа быстро разлетелась по городу Слониму, и сотни его жителей пришли, чтобы устроить сенатору тёплую встречу. Главное, чтобы не было войны!” сказала женщина средних лет, чей муж погиб на войне».

Несложно себе представить, какой уровень переполоха был в Слониме в тот день, и как власти инструктировали тех людей, которые пришли на встречу.

Рибикофф расспрашивал о родственниках, но маловероятно, чтобы он нашёл какие-либо сведения.

Местная еврейская община после войны прекратила своё существование.

Абрахам Рибикофф, конечно, не является героем истории Слонима или всей Беларуси. Но память об этом человеке, его семье и родственниках помогает нам лучше понять наш вчерашний и сегодняшний день.

Опубликовано 15.04.2020  00:40