Tag Archives: Владимир Хильманович

В. Рубінчык. Безназоўнае

Нават да маёй ізаляванай званіцы даходзяць звесткі, што так званая генпракуратура, якая два з паловай месяцы валаводзіць са справай Рамана Бандарэнкі, займела намер прызнаць бел-чырвона-белы сцяг «экстрэмісцкім». Г. зн. пакінуць «у законе» адзін чырвона-зялёны.

Не праміну зацытаваць свой тэксцік чатырохмесячнай даўніны:

З павагай стаўлюся да абодвух варыянтаў сімволікі, але бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся раней на 30 з плюсам гадоў і болей грэе душу… Пад ім у снежні 1917 г. прайшоў Усебеларускі з’езд, без якога не было б сучаснай Беларусі. Дый цяжка запярэчыць аўтарытэтным навукоўцам канца ХХ ст. (гл. у артыкуле Аляксандра Кур’яновіча пастанову Вучонага савета Інстытута гісторыі Акадэміі навук, прынятую 12.09.1991) наконт таго, што «герб і сцяг БССР, зацверджаныя ў 1951 г., не адлюстроўваюць шматвяковую гераічную гісторыю і нацыянальныя колеры беларускага народа».

Наўрад ці на 44-м годзе жыцця змяню сваю пазіцыю праз высілкі нейкіх там гора-пракурораў і «дэпутатаў».

На мінулым тыдні палітаглядальнік Арцём Шрайбман таксама выказаўся пра два віды сцягоў:

Забарона БЧБ і прызнанне яго экстрэмісцкім — важны крок да далейшай сакралізацыі сцяга. Ён пачынаў 2020 год як сімвал нацыянальна-дэмакратычнай праслойкі грамадства — 15-20% ад сілы. Завяршаў ён гэты год як сімвал шырокага грамадзянскага пратэсту без прывязкі да сваёй гісторыі. Чырвона-зялёны сцяг заўсёды меў большую падтрымку, чым беларуская ўлада, і дакладна мог яе перажыць. Цяпер грамадству прапануюць падзяліцца. Сядзець побач з чырвона-зялёным сцягам цяпер праява палітычнай пазіцыі…

Такая палітызацыя сімвала і яго прывязка да канкрэтнай пазіцыі — шлях да таго, што сыход улады будзе азначаць сыход і яе атрыбутаў разам з ёй. Чырвона-зялёны сцяг меў шанцы не стаць такім атрыбутам, але зараз сапраўды стане.

Забараняючы БЧБ, улада гарантуе, што ён будзе дзяржаўным, паколькі гэта цяпер не субкультура.

На мой густ, развагі трохі павярхоўныя і паспешлівыя – відаць, даецца ў знакі вопыт вядзення тутбаеўскай рубрыкі «Разжёвано» – але ў цэлым карэктныя. Тым часам на Арцёма накінуліся «правільныя нацыяналісты» – на першы погляд, за слоўца «субкультура», а на другі?..

Аляксандр Краўцэвіч (фб, 30.01.2021). Палітычны аналітык Шрайбман назваў бела-чырвона-белы сцяг да 2020 «субкультурай». Вось за што не люблю гэткага гладкапісара – не грамадзянін, не патрыёт, цынік.

Віталь Станішэўскі. Метады ў ТУТ.бая такія. Часціца «не» падсвядомасцю не ўспрымаецца, ён мусіць ведаць, на семінарах гэтаму вучаць. Так што так, абазваў субкультурай… Да таго, як Шрайбман напісаў, што наш сцяг – больш не субкультура, хто ўласна так лічыў? Ён мог бы напісаць і так: БЧБ – больш не сцяг людажэраў. Ці там: БЧБ – больш не фішка інстаграмных пустышак. Разумееце, Шрайбман штучна закінуў думку, нібыта нехта так лічыў у мінулым.

Севярын Квяткоўскі. Чалавек абраў шлях працы на РФ. І звяртаецца да РФаўцаў.

Уладзімір Хільмановіч. Я адзін раз прачытаў гэтага «аналітыка» і больш ні разу не ўзьнікла жаданьне яго чытаць.

Анхела Эспіноса. БЧБ сьцяг і ёсьць дзяржаўным сьцягам РБ. Ці хтосьці далей лічыць рэферэндумы гэтага пацука легітымнымі?

А. Э. Руіс (фота з lit-bel.org)

Адразу адкажу беларускамоўнай паэтцы з Іспаніі, ганаровай сяброўцы «майго» творчага саюза. Хоць непасрэдна я не ўдзельнічаў у рэферэндуме 1995 г. – ён ладзіўся за месяц да таго, як мне споўнілася 18 – дастаткова ведаю пра ігнараванне законаў у час яго падрыхтоўкі… Тым не менш парушэнні юрыдычных норм – і аналагічныя праз паўтара года – не абудзілі шырокія народныя масы; апошнія прынялі як непераадольную сілу і новы-стары сцяг, і Канстытуцыю ўзору 1996 г. Дэ-факта дзяржаўным сцягам стаў чырвона-зялёны, і з ім падчас навуковай канферэнцыі ў Магілёве (май 2014 г.) не грэбаваў фоткацца нават Алег Трусаў, «дэпутат Незалежнасці», удзельнік галадоўкі супраць рэферэндуму 1995 г… Калі я злёгку пакпіў з той «фотасесіі», спадар Алег аджартаваўся прыкладна так: «Абы не з расійскім трыкалорам».

Сумна, але праўда: прыхільнікі бел-чырвона-белага штандара і адпачатнага тэксту Канстытуцыі (гэта розныя катэгорыі, але шмат у чым пераплеценыя) пасля 1995–96 гг. апынуліся ў меншасці ды наступныя 20 з чымсьці гадоў на самай справе ўяўлялі з сябе нешта накшталт «субкультуры». Са сцягам выходзілі на дэманстрацыі тутэйшыя дысідэнты, шмат гадоў ён вісеў над уваходам у сядзібу БНФ па вул. Варвашэні, 8, мо і над іншымі падобнымі сядзібамі… але кола яго прыхільнікаў да 2020 г. расло марудна. Нават у кастрычніку канцы верасня 2020 г., паводле даследавання брытанскага «Chatham House», на пытанне «Якія з наступных дзяржаўных сімвалаў найдаражэйшыя Вам?» перавагу бел-чырвона-беламу сцягу і «Пагоні» аддалі 38,2%. Гэта нямала, але ніяк не адпавядае ўяўленням пра пераважную большасць; да таго ж 42,2% выбралі ўсё-такі афіцыйную сімволіку (c. 25 справаздачы). Так, пасля жнівеньскіх падзей.

Пра тое, што Канстытуцыю ўзору 1994 г. вярнуць аўтаматычна не ўдасца, дый наўрад ці гэтае вяртанне было б аб’ектыўна мэтазгодным, я разважаў не аднойчы. Новыя довады – і, на маю думку, даволі грунтоўныя – выставіў Міхась Пліска.

З тымі, хто нападае на асобу Шрайбмана (argumentum ad hominem), не бачу неабходнасці сур’ёзна спрачацца. Ну, можа, і я «працую на РФ» – стасаваўся нейкі час з маскоўскім выдавецтвам (прыватным, але хто ведае?), ездзіў з жонкай у Піцер, Пскоў, Смаленск…

Трохі расчараваў мовазнавец-бізнэсовец Віталь – «выкрывальнік маніпуляцый», які проціставіў апошнім тэзіс, варты Оруэла: «“не” значыць “так”» (ды іншы довад ад абсурднага, звядзенне меншасці да людажэраў…). А калісьці я спасылаўся на В. С. 🙁

Некаторым крытыкам Арцёма, як заўважыў, не спадабалася, што чалавек з яўрэйскім прозвішчам увогуле ўзяўся разважаць пра палітыку ў Беларусі. Нічога новага, адзначаў гэткую рэакцыю чатыры гады таму; з другога боку, цягам «рэвалюцыі свядомасці» некаторыя «інтэлектуалы» маглі б і паразумнець… Бязглуздыя нападкі – чарговы доказ таго, што ў 2020 г. рэвалюцыі не адбылося, а «неверагодная салідарнасць» апанентаў рэжыму была залішне міфалагізаваная.

Яшчэ адзін невялікі, але важкі доказ – становішча недзяржаўных газет. «Комсомольская правда в Белоруссии» яшчэ год таму па серадах выходзіла накладам 165-180 тыс. асобнікаў. Пасля летніх і восеньскіх мітрэнгаў наклад «таўстушкі» сягае 36600 (№ за 21.01.2021). Так, газету выкінулі з друку ў Беларусі, з кіёскаў і з падпіснога каталога «Белпошты», аднак яна прадаецца ў буйных крамах і… не выклікае ажыятажу, нягледзячы на бясспрэчныя заслугі рэдакцыі перад «вольным словам». Там, дзе я набываю «КП» (гіпермаркет у Цэнтральным раёне Мінска, побач з «Плошчай Перамен»), у серады яшчэ ляжаць купы нераспрададзеных газет за мінулы чацвер 🙁

Да канца студзеня 2021 г. «Новы час» пашыраўся не толькі па падпісцы, а і праз «Белдрук» (цяпер прадпрыемства мінінфармацыі «спахапілася» ды прыбрала няўрадавую газету з продажу). Ізноў, не казаў бы пра шалёны попыт і шквал грамадскай салідарнасці з выданнем: наклад 4200 асобнікаў (№ за 22.01.2021) пры цане 56 капеек як бы намякае. Праўда, год таму – 24.01.2020 – наклад сягаў толькі 2000 ас. Але чаму яму было не вырасці ў 5-7 разоў – напрыклад, за кошт 25 тыс. чытачоў друкаванай версіі «Народнай волі», якая не выдаецца з сярэдзіны лістапада 2020 г.? Далёка не ўсё вырушылі ў сеціва

Каб не забыцца, скажу тутака дзякуй тым, хто ў студзені 2021 г. самахоць стварыў «мае» старонкі ў беларускамоўнай вікіпедыі: як «клясычнай», так і «наркамаўскай». Гэтыя стваральнікі – Руслан Равяка і Уладзіслаў Чаховіч. «Чытайце, зайздросціце…» (С) Вікі-праектам(і) ніколі не захапляўся, але тут ужо такая справа: калі эсбэшны М-к «супраць», то я – «за» 🙂

Тут мінскі жыллёвы комплекс «Магістр» абклаўся жоўтымі зоркамі з лічбамі «6.2» (пад гэтым кодам «Магістр» пазначаны ў спісе раёнаў, якія, паводле гарадскіх уладаў, вымагаюць узмоцненага патрулявання міліцыі)…

Так сабе ідэя – што з патруляваннем, што з шасцікутнымі зоркамі. Пры ўсёй жорсткасці рэжыму, ён не дасягнуў узроўню татальнай гітлераўскай лютасці… Можа быць, выявы пакліканы прыцягнуць увагу да тутэйшага аўтарытарызму? То пра яго і так усе, хто хацеў, даведаліся за апошнія паўгода. Альбо аўтары «перформанса» хацелі прысароміць чыноўнікаў? Дык я не ўпэўнены, што апошнiя ведаюць пра злавесны сэнс жоўтых зорак, а калі ведаюць – хутчэй за ўсё, проста паціснуць плячыма. Што да жыхароў раёна, іх такая «творчасць», імаверна, толькі дэмаралізуе. У мінчан хапае нагодаў, каб адчуваць сябе прыніжанымі, нашто выдумляць новыя?

Сумняюся я і ў тым, што дапаможа паспалітым беларусам вестка пра вылучэнне Святланы Ціханоўскай у патэнцыйныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2021 г. (вылучыў, нібыта, прэзідэнт Літвы…) Замежныя прэміі зазвычай не дадаюць палітыкам аўтарытэту ва ўнутраных справах – успамінаюцца казусы Міхаіла Гарбачова ды Шымона Пераса… Калі казаць пра беларусаў, то неўзабаве па прысуджэнні яму прэміі Еўрапарламента (2006) Аляксандр Мілінкевіч «садзьмуўся»… Напрошваецца выснова: добрая рэпутацыя ва ўласным горадзе/раёне/краіне, магчыма, важнейшая, чым сусветнае прызнанне. Не шкода мне прэмій, але, так ці іначай, грамадска-палітычным дзеячам – а Святлана ўсё ж імкнецца быць палітыкіняй – варта абапірацца перадусім на сваіх землякоў.

Сяння споўнілася 75 год «Краснакуцкаму» – Уладзіміру Майсеевічу Ліўшыцу, які публікуецца ўжо з паўстагоддзя. За гэты час ён усебакова апяяў Горкі Магілёўскай вобласці і Ноф а-Галіль у Ізраілі (дзе жыве з 2007 г.). Пазнаёміўся з ім я ў Мінску, на «яўрэйскай» навуковай канферэнцыі 1996 г. – потым абменьваліся лістамі на розныя тэмы… Прывяду жартаўлівы вершык, які друкаваўся ў беларуска-яўрэйскім бюлетэні «Мы яшчэ тут!» на 60-годдзе кандыдата філасофскіх навук, тады яшчэ дацэнта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі:

Прыгоды Тараса на Горацкім Парнасе

Павел Саковіч

Тарас заўважыў вокам зоркім:

Хтось пад гарой вядзе раскопкі.

Вунь як стараецца – глядзі ты!

Мо талент свой ім тут зарыты?

Але калі так пойдзе дзела,

Гара каб раптам не асела.

А можа, трэба – для страхоўкі –

Пужнуць нахабу з дубальтоўкі?

Намер Тараса Зеўс спыняе:

– Яго ж любы сабака знае!

У Горках тых ва ўсякім разе,

Бо ўсё тут вывучыў, аблазіў,

І напісаў пра Горкі кніжку.

З ім варта выпіць па кілішку!

Пакліч сюды яго, Тарасе,

Хай адпачне лепш на Парнасе.

Ён будзе тут зусім не лішні:

Пісьменнік, навуковец, Ліўшыц.

У. М. Ліўшыц (злева) з магілёўскім літаратарам Міколам Яцковым. Фота: horki.info

Un avade, biz hundert un cvancik! Да 120!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

01.02.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 01.02.2021  21:21

* * *
.
Анхела Эспіноса (facebook, 03.02.2021). 
Адразу адкажу гэтаму прэтэнцыёзнаму аўтару (які цытаваў мяне без дазволу ані права на рэпліку і чамусьці здымак 2015 года запосьціў), што няважна, каго парушэньні ”абудзілі” ці ”не абудзілі”. Ад гэтага парушэньні не ператвараюцца ў закон. А наступным разам прасіце фота, я дам новае з асабістага архіву.
П. С. Вельмі цікава, дзе здымкі іншых каментатараў. Чаму толькі я.
.
Ад В. Р. (Мінск, 22.04.2021). Пардон, што рэагую са спазненнем. Дазволу на цытаванне рэплік з fb, наколькі ведаю, не патрабуецца. Паважаю думкі замежнікаў (і замежніц) пра бел. сітуацыю… Усё ж, як грамадзянін РБ, сталы жыхар яе сталіцы, нарэшце, як прэтэнцыёзны аўтар з дыпломам палітолага, дазволю сабе і далей самастойна вырашаць, што важна ў нашым кантэксце. Можна? 😉
PS. Чаму гэткі здымак? Не самаапраўданне, а тлумачэнне: ведаючы пра блізіню А. Э. да СБП (наконт інш. каментатараў не быў у курсе), натуральна было наведаць сайт гэтай творчай суполкі ды знайсці выяву тамака.

Снова минские наблюдения от В. Р.

Историк и правозащитник Владимир Хильманович заметил вчера на сайте «Радыё Рацыя»: «Все политические предсказатели уже не раз были посрамлены событиями, опровергающими политические прогнозы, – событиями, которые происходят в Беларуси в этом парадоксальном, необычном, аномальном 2020 году».

Возможно, я за четверть века привык выживать в условиях аномальности, поэтому чересчур эмоционально на происходящее не реагирую. Хотя, конечно, есть доля правды в шутке, опубликованной недавно в «Комсомольской правде»: «Для полного комплекта нужно, чтобы в этом году на Земле высадились инопланетяне».

Cогласен с коллегой Гарбацким: «во французской традиции политической науки чётко прописано, что политическая наука не предвидит будущее, а лишь предлагает возможные тенденции развития». Однако после франко-белорусского факультета ЕГУ я постоянно живу в Беларуси и поддаюсь влиянию среды (а также четверга, пятницы и т. д.) – иногда делаю осторожные прогнозы. Как правило, мне за них не стыдно.

Вот прогнозец из текста 22.05.2020:

Вангую, что вскоре за В. Бабарико «впишется» С. Алексиевич – она любит такого уровня околополитические проекты (например, одобрительно высказывалась о А. Милинкевиче и Т. Короткевич).

Светлана Алексиевич, 29.05.2020: «Могу сказать, что Виктор Бабарико мне очень нравится Мне кажется, что у Бабарико есть шансЭто очень сильная личность. Я представляю себе такую власть [Беларуси] будущего: президент — Виктор Бабарико, премьер — Кирилл Рудый».

Писал 05.06.2020 и 15.06.2020:

По мне, так в этом году не будет ни падения диктатуры (шансы на то, что Лукашенко уйдёт, выше статистической погрешности, но не дотягивают до 50… и даже до 40 процентов), ни краха экономики.

Вообще, гражданской войны у нас не будет; может быть такая «борьба за мир», при которой камня на камне не останется…

Из «послевыборного» (13.08.2020):

Предполагаю, администрации РБ, наделавшей кучу ошибок и получившей массу чувствительных оплеух, вскоре удастся кое-как стабилизировать ситуацию, даром что со скрипом и не без уступок в «неглавных» сферах… А протесты? Они, как водится, перейдут в «партизанскую фазу»: нашим людям не привыкать.

23 сентября минский «анахорет и мизантроп» Пётр Резванов нежданно откликнулся, имея в виду «тайную» инаугурацию Лукашенко: «Вольф Рубинчик писал о партизанской фазе протестов; кажется, Рыгорыч тоже решил попартизанить!..» Ну правда же, не зря я прочил Петра на место развлекателя Евгения Перлина, ушедшего с БТ… 😉

История с муралом и бело-красно-белым флагом в одном из минских дворов, стартовавшая в середине августа (а не в начале, как сообщал Роман Васюкович на сайте «Настоящего времени»), – одно из подтверждений того, что насчёт «партизанской фазы» я не ошибся. Чуть ниже – вести с полей места событий.

О грустном (20.08.2020):

Если (точнее, пожалуй, «когда») напор желающих перемен иссякнет, как он иссяк в 2001 г., «блудные сыновья» вернутся в лоно официоза. И легко найдут себе оправдание…

Прошёл месяц – и от своего августовского заявления («Лукашенко – не мой президент») фактически отрёкся «предводитель легкоатлетов». Более 600 человек не отозвали свои подписи под коллективным требованием спортсменов к властям, но бегунья Арзамасова таки отозвала… А ведь есть неплохая русская народная пословица: «Не дав слова, крепись, дав – держись».

* * *

Недель уж пять длится «война правок» на «Площади Перемен» – в столичном дворике между Сморговским трактом, Каховской и Червякова. Поначалу она велась больше в игровой форме, но в сентябре появились пострадавшие. За Степана Латыпова из дома № 1 по Сморговскому тракту, задержанного 15.09.2020, кажется, взялись серьёзно. Телепомойки (не хочется даже упоминать названия этих каналов) вскоре после задержания выпустили о нём сюжет – якобы Степан, имевший доступ к ядам, хотел отравить «силовиков» дифосфином, чтобы те «блевотиной зашлись».

На тутбае можно найти «разбор полётов» с мнениями химиков о том, почему «говорящая спина» МВД лажанулась. Очевидно, идеологи, которым надоела активность «махновского двора» (выраженьице придумал не я, а М-к из «президентской газеты»), распорядились найти компромат на активиста, а «лучшие сыщики» думали не долго…

Характерна тенденция – приписывать оппонентам то, в чём повинны сами. Кто-то из властных «кукловодов» 9 сентября придумал замазать граффити битумом, от которого шло тяжёлое амбре на весь двор, а затем поставить милиционеров охранять будку. Не исключено, что из-за того дежурства «стражи порядка» получили лёгкую степень химического отравления, пожаловались начальству… Свалить последствия своей глупости на человека, имевшего нахальство спросить у «стражи» документы, было уже делом техники.

Не утверждаю, что предприниматель Латыпов – белый и пушистый. Если у него в биографии более 90 административных правонарушений, то, наверное, особой любви к «ментам» он не испытывает. Но одно дело – не доверять и зубоскалить (миллионы людей не доверяют, а зубоскалят ещё больше), другое – готовить преступление.

В этой истории, как и во многих других, необходимости взятия гражданина под стражу не усматривается. Похоже, задача заведённого уголовного дела иная – предостеречь, а точнее, запугать жителей «мятежных» домов, да и протестующих вообще. Из той же дерьмовой оперы – недавняя публикация от имени МВД «звонков трудящихся» с предложением жёстче карать «подлецов» и «недобитых».

Раньше СТВ, кажись, было более-менее пристойным каналом. Но как же низко нужно было пасть, чтобы утилизировать 95-летнего ветерана Великой Отечественной войны, живущего в Полоцке, натравив его на минскую молодёжь (Николай Сушков называет протестующих «врагами народа и государства» и пафосно твердит о том, что им выплачивают по 10, 15 или 40 долларов). Человек воевал в Украине, встречался, как он говорит, с «бендеровцами», а его возмущение подвёрстывают к рассказу о бело-красно-белом флаге… Коли это «объективное информирование зрителей», то я, пожалуй, Папа Римский. Утешает одно: на ютубе ролик набрал за неделю менее 100 просмотров (при 418 тыс. подписчиков канала :))

Машина пропаганды и репрессий бьёт в последнее время по самым разным категориям: по фотожурналистам, актёрам… Добралась и до адвокатов. Речь в первую очередь о кандидате юридических наук Максиме Знаке, арестованном 9 сентября (объявил голодовку), об Илье Салее и Людмиле Казак, защищавших Марию Колесникову.

Хорошо, что десятки белорусских адвокатов солидарны с арестованными. 16.09.2020 они выдали видеообращение, где расставили точки над «і»:

Нам не позволяют увидеться с гражданами, которые задержаны. Нас не уведомляют о времени и месте рассмотрения административных дел в суде. Нам не позволяют фотографировать материалы дела и не обращают внимания на грубые ошибки. В судах опрашивают сотрудников в масках и считают, что это законно. Наших граждан наказывают административными арестами, содержат в тяжелых условиях, избивают, угрожают увольнениями…

Жаль, что пока это всё – глас вопиющих в пустыне. Вчера «силовики» схватили в центре Минска одну из солидарных (упомянутую Л. Казак) и отправили на Окрестина под надуманным предлогом. Не удивлюсь, если схватят защитников Казак… и защитников защитников… и так до тех пор, пока состав минской городской (а то и республиканской) коллегии адвокатов не исчерпается 🙁

Ну, а «Двор Перемен» держит оборону, несмотря на «конские» штрафы от санслужбы и мелкие пакости от идеолухов, вроде срезания белых ленточек с забора. Вчера утром ленточки массой лежали на земле, добавив работы дворникам. Поразмыслив, я не стал предлагать фото к публикации на сайте, т. к. оно может стать поводом для преследования… самих местных товариществ («не уследили»).

Позавчера весь день провисел новый мурал с изображением С. Латыпова. К утру 24.09.2020 вандалы его ободрали, но вечером жители собрались на перформанс – надевали «маску Латыпова», показывали фотографу «викторию», махали флагом с будки. Активистов, надо признать, было заметно меньше, чем пару недель назад. Диджеи теперь «переносные», картонные – жители & гости двора фотографировались и с ними. Перед перформансом снова играли какие-то музыканты…

Мурал, утром 23 сентября; кто-то сподобился повесить флаг и шарики на фонарь

Были бы евреи Минска столь же активны и солидарны – синагога на Димитрова-три, снесённая 19 лет назад, стояла бы до сих пор.

Немного о деле главреда «Нашай Нівы» Егора Мартиновича, задержанного 23.09.2020. «НН» – издание, мягко говоря, не идеальное, но обвинение в клевете на замминистра внутренних дел Барсукова, как убедительно показал адвокат Сергей Зикрацкий, высосано из пальца. Во всяком случае, такие вопросы («клевета – не клевета») должны решаться в рамках гражданского процесса.

Полагаю, идеологи, прячущиеся за силовиками, мстят не за случай с замминистра, а за то, что «НН» оказалось одним из первых изданий, которое раскрыло лживость официальной статистики, связанной со смертностью от COVID-19. Имею в виду публикацию 6 сентября: в данном случае редакция сработала на отлично. Получилась оплеуха всем тем, кто трындел об успешном опыте Беларуси, у которой-де целый мир должен учиться, как избежать смертности от коронавируса. Мощная оплеуха всем, начиная с «главного».

Ежедневное число заболевших – и, главное, число неизлечённых – в Беларуси опять растёт, даже по официальным данным (допустим, что при Пиневиче им чуть больше доверия, чем при бывшем министре здравоохранения Каранике). Активных носителей снова тысячи, а смертей уже 807. Два с половиной месяца назад, после объявления о «победе» над вирусом, умерших было почти вдвое меньше…

П. Резванов сообщает о «Рекомендациях по профилактике коронавирусной инфекции (COVID-19) в организациях», с 21.09.2020 поступающих в госучреждения из минздрава и предназначенных «для обеспечения исполнения субъектами хозяйствования, включения (при необходимости) в территориальные Комплексные планы мероприятий по предупреждению распространения инфекции COVID-19 в Республике Беларусь в период подъёма заболеваемости острыми респираторными инфекциями (осенне-зимний период 2020-2021 годов)». Малочитаемый заголовок навевает грустные мысли о том, что стратегии не будет и во время «второй волны»: её заменят бюрократическое шаманство на 20 с лишним страницах и акты героизма отдельных медиков. «Несчастна та страна, которая нуждается в героях», говаривал тов. Брехт.

Курьёзно выглядит реакция Павла Латушко и Ольги Ковальковой на «инаугурацию» 23 сентября: «Мы готовы незамедлительно приступить к переговорам с премьер-министром Беларуси и председателями комиссий Палаты представителей о назначении даты новых выборов и временном управлении страной на переходный период». За месяц с гаком существования Координационного совета его представителям не удалось заинтересовать высоких чиновников «переговорами» – маловероятно, что эта схема сработает в ближайшее время. Тем более что г-жа Тихановская не провела собственную инаугурацию, да и вообще уклоняется от «шапки Мономаха». Обращение КС от 24.09.2020 («Давайте начнем диалог и не допустим раскола среди белорусов!») столь же наивно: «А Васька слушает, да ест».

Популярным стало мнение о том, что представительство белорусского народа сейчас формируется «снизу», через домовые и дворовые комитеты. Мысль заслуживает внимания, но такие комитеты есть далеко не везде, и к моменту их создания (не говоря уж о переговорах лидеров между собой) должен быть готов некий «рамочный» документ. Увы, Конституция, принятая 15.03.1994 Верховным Советом Беларуси, осталась в прошлом.

Если Координационный совет не выработает эффектную и эффективную альтернативу проекту Конституции, который пишется в недрах президентской администрации (и Верховного суда…), то резолюции Европарламента и прочих уважаемых организаций ему вряд ли помогут…

Нечто можно было бы почерпнуть из книги «Беларуская хрысціянская дэмакратыя. 1917-2017», где опубликована программа БХД, – партии, «воспитавшей» ту самую Ольгу Ковалькову. В обширной программе (с. 138-196), принятой в июне 2015 г., много спорного, но немало и здравых идей.

Вольф Рубинчик, г. Минск

25.09.2020

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 25.09.2020  20:20