Tag Archives: толерантность

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (80)

Ізноў-такі шалом! Час бяжыць, нештачкі мяняецца да лепшага, нешта – да горшага, нешта зусім не мяняецца. Вось і серыял у 2015–2018 гг. прэтэндаваў быў на тое, каб быць выспачкай стабільнасці. Удала ці не, вырашаць чытачам-гледачам.

Бянтэжыць апошнім часам раз… гільдзяйства па-ізраільску, калі левая рука не ведае, што робіць правая. У сакавіку свет абляцела навіна пра тое, што загадчыца гаспадаркі ізраільскага пасольства ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы пазбавілася ад металічнай скульптуры, якая каштавала мінімум 100 тыс. долараў, без згоды кіраўніцтва… Шмат у чым расчароўвае і якасць працы пасольства ў Мінску: Алон Шогам, які працуе тут паўтара года, наўрад ці горшы за свайго папярэдніка Шагала (цяжкавата быць горшым…), аднак і ён дапусціў нямала, мякка кажучы, спрэчнага.

Сёлета, дый летась, нямала беларусаў, ахвотных трапіць у Ізраіль, каб наведаць сваякоў ці проста пабачыць блізкаўсходнія цікавосткі, атрымалі «халодны душ». Некаторыя нават сядзелі ў «малпоўніку» аэрапорта Бен-Гурыёна не адны суткі, перш чым іх адправілі назад. Гэта ценявы бок бязвізавага рэжыму: зараз рашэнне, пускаць або не пускаць турыстаў у краіну, спехам прымаецца афіцэрамі пагранічнай службы.

У маі беларускія дыпламаты мелі, здаецца, сур’ёзную размову з ізраільскімі, нейкі пратэст быў заяўлены на ўзроўні віцэ-прэм’ера РБ… І вось надоечы пасол Ізраіля ў Мінску вымушаны быў даць тлумачэнне: «У Ізраіль едзе нямала людзей, зацікаўленых там працаваць. Таму ізраільская памежная служба часам забараняе ўезд. Нават, прызнаюся, памылкова, людзям, якія не хацелі туды ехаць працаваць. Але што рабіць… Падалося службоўцам, што так і было» (tut.by, 09.07.2018). Натуральна, такія меланхалічна-адстароненыя развагі не задаволілі ні дэпартаваных, ні большасць патэнцыйных турыстаў. Наведвальнікі пачалі кідаць кпіны кшталту: «Трэба і нам пры ўездзе кожнага другога яўрэя на Акрэсціна завозіць, правяраць на тэрарызм» (рэйтынг камента: +106-10), «Што значыць падалося? Калі падаецца – маліцца трэба. На такіх пасадах павінны працаваць прафесіяналы» (+74-1). Рэзюмаваў «Цар» з Беларусі: «Заўсёды лічыў Ізраіль разумнай дзяржавай, з развітай прававой сістэмай, а тут такое. Ну дык трэба туды і не ездзіць…» (+72-1).

Міжведамасныя канфлікты (у гэтым выпадку – паміж міністэрствамі замежных спраў і турызму, з аднаго боку, і ўнутраных спраў, з другога) – звычайная справа ў Ізраілі. І падобна, што нават прэм’ер-міністр не мае паўнамоцтваў, а мо жадання, каб іх развязаць. Свежая інфа пра кіраванасць краіны: 9 ліпеня Нетаньягу заяўляе, што разам з Ліберманам вырашыў неадкладна закрыць КПП «Керэм Шалом» (паміж Ізраілем і сектарам Газа); назаўтра пункт працуе, як нічога ніякага.

Няўзгодненасць дзеянняў, што вынікае з не(да)кампетэнтнасці службовых асоб, можа мець і трагічныя вынікі. Адна з трагедый адбылася не ў сутычках з палесцінцамі, а ў «мірнай» пустыні Арава. Нагадаю: інструктар курсаў перадармейскай падрыхтоўкі не меў ліцэнзіі, і кіраўніцтва пра гэта ведала. Старшакласнікаў, пераважна дзяўчат, не папярэдзілі пра рэальную небяспеку паходу па рэчышчы Нахаль-Цафіт і пра зменлівае надвор’е, 26.04.2018 яны трапілі ў пастку… Паводка ўнесла 10 маладых жыццяў.

17-гадовы Цур Альфі мог бы выбрацца са смяротнага рэчышча, аднак ратаваў іншых і спазніўся… Ён загінуў як герой; зрэшты, краіну, якая «на роўным месцы» мае патрэбу ў героях, шчаснай не назавеш.

Звонку выглядае, што Біньямін Нетаньягу, 1949 г. нар., пры ўсіх яго станоўчых якасцях, усё ж «заседзеўся» на сваёй пасадзе, якую займае з сакавіка 2009 г. Тое, што ён не толькі прэм’ер-міністр, а і міністр замежных спраў (з 2015 г.), наўрад ці ідзе на карысць тым самым справам. Гэтая георгіеўская стужка 9 мая, «вась-вась» з Пуціным… Ужо даўнавата, відаць, дзейнічае прынцып Пітэра.

Іншы палітычны доўгажыхар нядаўна адзначыў 24 гады ва ўладзе. Дакладней, «Рыгорыч» у ёй акурат чвэрць стагоддзя: калі дэпутата Лукашэнку з падачы старшыні Вярхоўнага Савета ў чэрвені 1993 г. выбралі старшынёй часовай камісіі, ён атрымаў рэальныя рычагі ўплыву на чыноўнікаў, да яго пацягнуліся актывісты з КДБ, МУС… Задачай той камісіі было змаганне з карупцыяй, пад гэтым жа сцягам яе старшыня выйграў выбары 1994 г. Наколькі паспяхова змаганне вялося ўвесь гэты час, можна скеміць нават з апошніх навін. Бяруцца пад варту кіраўнікі сярэдняга звяна і «крыху вышэйшага за сярэдняе» (дырэктар Палаца спорту, старшыня райвыканкама, намеснік міністра, а то і экс-міністр), не кажучы пра бізнэсоўцаў, і канца-краю гэтаму не відаць. Напрошваецца выснова – у Беларусі, нягледзячы на ўсе пагрозлівыя варушэнні вусамі, за 20 з гакам гадоў так і не створана сістэма эфектыўнага падбору кадраў ды іхняга стымулявання.

Рыба псуецца з галавы. Калі Канстытуцыя перапісваецца пад аднаго чалавека, калі дзеці адной службовай асобы заранёў маюць прывілеi ды лезуць шпунтамі пад усе бочкі, то цяжка чакаць самаадданасці ад падначаленых. Які сэнс потым жаліцца, што нават у адміністрацыі прэзідэнта нейкі начальнік аддзела «злоўжываў службовым становішчам»… У 2005 г. я атрымаў паперку аб заканчэнні першых «антыкарупцыйных» курсаў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, так што ведаю, пра што разважаю 🙂

Калі сур’ёзна, то не пераацэньваю вартасці тых сумбурных курсаў. І без іх наступствы адмоўнага адбору ў дзяржаўнай сістэме – а таксама ў «трэцім сектары» – кідаліся б у вочы.

…Некаторыя будуць дзівіцца, адкуль «растуць ногі» ў падвышэння(ў) пенсійнага ўзросту і ў «антыдармаедскіх» дэкрэтаў. Ну, трэба ж кімсьці заткнуць дзіркі, якія вылазяць у бюджэтах, не? 🙁 Дапускаю, нехта даўмеўся ўжо і да хітрай схемы: падштурхнуць сотні тысяч беспрацоўных – пад пагрозай занясення ў спіс «дармаедаў» – да рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Потым можна паказаць графік з ростам долі малога бізнэсу ў Беларусі экспертам з МВФ і Сусветнага банка, дастаць новыя крэдыты… Няўжо забугорныя эксперты пойдуць правяраць, працуюць насамрэч тыя ІП або не? 😉

Нямала ў свеце й пазітываў. Кітайскія ўлады выпусцілі з-пад хатняга арышту ўдаву нобелеўскага лаўрэата Лю Сяабо, якую зваць Лю Ся, і дазволілі ёй выехаць за мяжу (у час арышту бедная Люся зарабіла сабе масу хваробаў). Яе вершы – «сумесь шоўка і жалеза» (С).

У Віцебску па вуліцы Шагала, 5а, адкрылі выставу «Осіп Цадкін. Вяртанне», якая прадоўжыцца да 18 ліпеня, у Барысаве, як нагадвае Аляксандр Розенблюм з Ізраіля, пяць год ужо дзейнічае экспазіцыя «Барысаў яўрэйскі» (арганізатар – мецэнат Уладзімір Слесараў). У Бабруйску пенсіянеры вывучаюць – або ўспамінаюць – ідыш, а рабін Шауль гатуе макарону і ратуе сцены старой сінагогі.

Памяркоўны гумар: «Пагонi» з макароны і бульбы, створаныя нейрасецівам. Фота адсюль.

Ёсць неблагія шансы на тое, што ў кастрычніку 2018 г. на будынку музея ў Мсціславе за кошт фундатараў будзе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар земляка, мастака Ізраіля Басава (1918–1994). Калі за справу ўзяўся сам дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея Аляксандр Хахракоў, яна, дальбог, проста не можа не скончыцца поспехам!

Праславіліся і Калінкавічы – у горад на Гомельшчыне завітала група акцёраў з Купалаўскага тэатра, паказалі спектакль па кнізе «Радзіва “Прудок”» Андруся Горвата. Між іншага, у гэтай кнізе ёсць і «яўрэйскія» згадкі: «У 1920 годзе Прудок быў уцягнуты ў савецка-польскую вайну, і мой прадзед схаваў у пограбе сям’ю габрэяў… Каб даведацца, што габрэяў, якіх хаваў у пограбе мой прадзед, звалі Зэльдай і Ізыкам, мне давялося сёння выпіць сто грам самагонкі з інфарматарам», etc.

У Мінску Андрэй Хадановіч апублікаваў новы пераклад з Мойшэ Кульбака – гэты верш даступны ў «Нашай Ніве» (дадам, за саветамі яго перакладаў Генадзь Кляўко). Выдавец Раман Цымбераў задумаў «габрэйскую серыю», дзе першым пунктам – Кульбакавы «Зельманцы» ў новым, завершаным ужо перакладзе Андрэя Дубініна.

А вось мінская прэзентацыя кнігі французска-брытанскай даследчыцы Клер Ле Фоль у канцы чэрвеня 2018 г., лекцыя гэтай доктаркі навук пад эгідай пасольства Францыі, яе інтэрв’ю выклікаюць змяшаныя пачуцці. З аднаго боку, кажуць, кніга 2017 г. напісаная паводле дысертацыі, якую я чытаў у 2006 г. і збольшага ўпадабаў. З другога… бясспрэчна таленавітая аўтарка, нягледзячы на мае з ёй дыскусіі (напрыклад, тут), так і не пазбавілася ад фанабэрліва-паблажлівага стаўлення да калегаў, і гэта псуе ўвесь «кампот». У інтэрв’ю: «Беларусь проста ігнаруе праблему [датычнасці беларусаў да Катастрофы яўрэяў], нібыта яе няма. Гэта яшчэ савецкі падыход. Былі і праведнікі, якія ратавалі габрэяў падчас вайны, і былі калябаранты — і ў Беларусі, і ў Літве, і ў Польшчы. У Беларусі, напэўна, у меншай ступені, але ніхто гэтага не вывучаў». Так ужо і «ніхто»? Таксама не спецыяліст у гісторыі Другой сусветнай вайны, з ходу (à brûle-pourpoint) згадаю, аднак, тутэйшых гісторыкаў Аляксея Літвіна, Ігара Сервачынскага, Алеся Белага… Шчэ ў пачатку 1990-х гадоў падрабязна распавядаў пра юдафобію ў калабаранцкіх выданнях Сяргей Жумар.

Даволі павярхоўна трактуе даследчыца з Саўтгемптана і больш знаёмыя ёй праблемы: «Я вывучала спадчыну Зьмітрака Бядулі, гэта клясык, і гэта ён стварыў ідэю дружбы паміж габрэямі і беларусамі, міт аб талерантнасьці беларусаў». Можа быць, тут цяжкасці перакладу або наўмыснае спрашчэнне ад «Радыё Свабоды»… Насамрэч ідэя «дружбы народаў» закладвалася ў беларускіх нацыянальных колах перад першай расійскай рэвалюцыяй – сярод іншага, з мэтай больш эфектыўна процістаяць імперскаму ўціску. З першых выпускаў газета «Наша Ніва» (заснаваная ў 1906 г.) усцяж прапагандавала, калі ўжываць сучасную тэрміналогію, талерантнасць беларусаў да яўрэяў, пра што пісалі Іна Соркіна… і мая жонка Святлана Рубінчык. Змітрок Бядуля, пры ўсёй да яго павазе, пазнаёміўся з газетай толькі ў 1909 г., пачаў жа рэальна ўплываць на грамадскую думку прыкладна ў 1912 г. – так што не стварыў ён ідэю, а падтрымаў і зрабіўся ейным «жывым увасабленнем».

На жаль, для К. Ле Фоль, як і для многіх іншых замежных госцяў, сімвалы/жэсты часцяком апынаюцца важнейшымі за рэальнасць («грамадства спектаклю» руліць 🙁 ). Іначай мне цяжка сабе патлумачыць, чаму яна лічыць «самым высокім момантам у беларуска-габрэйскіх стасунках» пачатку ХХ ст. дэкларацыі Самуіла Жытлоўскага 1921 г. На той час міністр нацыянальных меншасцей Беларускай народнай рэспублікі прадстаўляў хіба купку сваіх знаёмцаў, дый сама БНР перайшла ў разрад эмігранцкіх летуценняў. Рэальна пік названых стасункаў выпаў на перыяд з лета 1917 г. да вясны 1918 г., калі яўрэі і беларусы стварылі адзін спіс перад выбарамі ў Менскую думу, калі ва Усебеларускім сходзе ўдзельнічалі і яўрэйскія дэлегаты, калі ў протаўрад БНР (Народны сакратарыят) увайшлі даволі ўплывовыя прадстаўнікі «абшчыны», Белкінд і Гутман, калі ўстаўныя граматы БНР рэдагаваліся і па-беларуску, і на ідышы…

Няма сувязі паміж малапаспяховымі міжнароднымі захадамі Жытлоўскага (1921–1923 гг.) і тым, што «ідыш быў прызнаны дзяржаўнай мовай у БССР». Калі каму і дзячыць за афіцыйнае прызнанне ідыша ў 1920–30-х гадах, дык падпісантам Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ (31 ліпеня 1920 г.), дзе гаварылася пра роўнасць чатырох моў, – у прыватнасці, бундаўцу Арону Вайнштэйну, старшыні Менскай гарадской думы ў 1917–1918 гг.

«Вольфаў цытатнік»

«Гламурызацыя вайны часта правакуе яе пачатак, таму што людзі не вельмі разумеюць, што такое на самай справе вайна» (Ірына Прохарава, 11.04.2018)

«Бясконцая множнасць крыніц абясцэньвае інфармацыю як такую, а таксама абнуляе маральнае ўздзеянне любой падзеі». (Дзмітрый Быкаў, 10.07.2018)

 

Вольф Рубінчык, г. Мінск

11.07.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 11.07.2018  15:49

Водгук д-ра Ю. Гарбінскага (12.07.2018):
Чарговы выдатны тэкст. З глыбокай – і таму «жывой»  аналітыкай. 

 

КРЕСТЫ И ПАМЯТЬ О ЕВРЕЯХ

(перевод статьи известного белорусского журналиста на русский язык – ниже)

Кастусь ЛАШКЕВІЧ

Крыжы на магілах ахвяраў Халакосту, або Чаму габрэі — частка беларускай памяці

Адно з найбуйнейшых англамоўных выданняў габрэйскага свету The Times of Israel апублікавала 9 ліпеня артыкул пра тое, што ў беларускіх мястэчках (Петрыкаве і Бягомлі) на месцах масавага знішчэння цывільнага насельніцтва нацыстамі, дзе асноўная ці значная колькасць замардаваных былі габрэі, сёння паўстаюць мемарыялы пад адно хрысціянскімі крыжамі. «А навошта яўрэйскі знак на мемарыяле ў цэнтры горада? У іх ёсць свой помнік у лесе. Ды і не яўрэі яго ставілі», — нешта блізкае па сэнсе адказаў супрацоўнік Петрыкаўскага райвыканкама на пытанне замежніка-габрэя, на якога спасылаецца ізраільскі сайт.

Пад артыкулам — дзясяткі крытычных каментароў габрэяў з усяго свету. Каментароў, выкліканых абурэннем двума канкрэтнымі фактамі, але ёсць несправядлівыя ў сваіх высновах да Беларусі ў шырокім кантэксце. Праўда, віна ў з’яўленні такіх высноваў хутчэй нашая.

Беларусь — калыска габрэйскай адукацыі і сіянізму. Край ешыботаў і сінагог, ізраільскіх правадыроў і амерыканскіх ідалаў з беларускімі габрэйскімі каранямі. Савецкая Беларусь — адзінае ў свеце дзяржаўнае ўтварэнне, дзе мова ідыш мела афіцыйны статус. Беларусы ў часе гітлераўскай акупацыі вызначаліся найбольш памяркоўным з усіх суседзяў стаўленнем да габрэйскіх суайчыннікаў… Колькі яшчэ прычынаў трэба назваць, каб пабачыць унікальны гістарычны базіс міжнацыянальнага ды міжкультурнага паразумення, які сёння варта разбудоўваць у некалькіх вымярэннях і, натуральна, капіталізаваць у інтарэсах Беларусі?

Але хто пра ўсё гэта сёння памятае? Адзінкі. І ў Ізраілі са Штатамі, і ў Беларусі. Ці нешта ў нас робіцца ў гэтым накірунку? Нуль. Па масавым ад’ездзе габрэяў іхнія могілкі ў Беларусі з большага занядбаныя ці знішчаныя, сінагогі перабудаваныя ці спарахнелыя. 99% мемарыялаў у памяць аб беларускіх ахвярах Халакосту паўсталі плёнам замежных фондаў і выхадцаў з Беларусі, але не беларускіх грамадзянаў. Праведнікаў свету болей у малюсенькай Літве. Культуру традыцыйных штэтлаў (мястэчак) адраджаюць у Польшчы, там стварылі і найбуйнейшы ў Еўропе габрэйскі музей. Паломніцтва рэлігійных габрэяў штогод прымае Украіна…

А мы што? Як заўжды, з пустымі рукамі. Чым далей, тым болей пераконваюся ў тым, як шмат беларусам і Беларусі дадзена —  і як бяздарна мы з гэтага карыстаем. Імаверна, мы лідары па прафукванні магчымасцяў у Еўропе.

Шагала, канешне, праз 20 год нарэшце запісалі ў пантэон «сваіх», але ЗАЧЭМ нам зоркі Давіда на афіцыйных манументах побач з хрысціянскімі крыжамі? Мы ж і без тых зорак «самыя талерантныя».

Між тым, у цывілізаваных краінах на мемарыялах пры міжканфесійных пахаваннях ужо даўно пазначаюць адразу некалькі рэлігійных сімвалаў: крыж, шасціканцовую зорку, паўмесяц… Гэта знак павагі да ўсіх СВАІХ грамадзянаў, якога б веравызнання яны не былі.

Можна гадамі размаўляць пра развіццё турызму, адкрытасць, спрашчаць візавы рэжым, але калі гістарычная памяць рэпрэсаваная і не рэабілітаваная, занядбаная і палітызаваная ў інтарэсах дзядзі з Масквы ці каго яшчэ, ні на якія турыстычныя плыні спадзявацца не выпадае. І на «Беларусь у Еўропу» таксама.

У пацверджанне таму — каментар пад маім пастом на форуме «Нашай Нівы» (nn.by): «…Беларусы павінны грошы выдаткоўваць на беларускае. У нас ёсць свае героі, свае трагедыі і свая памяць, і гэта для нас асноўнае. Каму не падабаецца, стаўце помнікі ў Ізраілі».

Шараговы беларускі чалавек (не толькі чыноўнік) дагэтуль не разумее, што феномен НАШАГА, БЕЛАРУСКАГА непаўнавартасны без ўнікальнага гістарычнага даробку нацыянальных меншасцяў, што стагоддзямі палівалі гэтую зямлю ўласным потам і крывёю. Беларускія габрэі, татары, украінцы, палякі, расейцы — яны ўсе НАШЫЯ. Іхнія трагедыі — гэта нашая беларуская гісторыя. Паважаючы іх, мы паважаем сябе.

У непаразуменні беларусаў і яўрэяў, на маю думку, ёсць і немалая доля віны дзяржавы Ізраіль. Пасля распаду СССР і «параду незалежнасцяў» для іх было важней рэпатрыяваць адсюль як мага больш людзей «з каранямі», чым спрычыніцца для пабудовы заўважнай тутэйшай габрэйскай грамады як часткі грамадзянскай супольнасці Беларусі. У выніку маем крыжы на магілах ахвяраў Халакосту, якія кідаюць чарговы цень на вобраз шматпакутнай Беларусі ў свеце.

(Водгук на публікацыю ў The Times of Israel быў змешчаны ў фэйсбуку некалькі дзён таму, дапоўнены К. Лашкевічам па просьбе рэдакцыі belisrael.info)

Ад belisrael.info. Нам здаецца, што крыжы на месцах пахаванняў яўрэяў у Беларусі – усё ж хутчэй выключэнне, чым правіла. З 1990-х гадоў менора і зорка Давіда – не рэдкасць у публічнай прасторы.

Характэрныя для апошніх гадоў помнікі ахвярам Катастрофы: Чэрвень на Міншчыне і Ленін Жыткавіцкага раёна. Фота: Avner (wikipedia.org).

Запрашаем чытачоў да дыскусіі на facebook.com/aaron.shustin

Апублiкавана 13.07.2017  21:18

***

Перевод на русский язык:

Кастусь ЛАШКЕВИЧ

Кресты на могилах жертв Холокоста, или Почему евреи — часть белорусской памяти

Одно из крупнейших англоязычных изданий еврейского мира The Times of Israel опубликовало 9 июля статью о том, что в белорусских местечках (Петрикове и Бегомле) в местах массового уничтожения гражданского населения нацистами, где основную или значительную часть замученных составляли евреи, сегодня возникают мемориалы исключительно под христианскими крестами. «А зачем еврейский знак на мемориале в центре города? У них есть свой памятник в лесу. Да и не евреи его ставили», — что-то близкое по смыслу ответил сотрудник Петриковского райисполкома на вопрос иностранца-еврея, на которого ссылается израильский сайт.

Под статьей — десятки критических комментариев евреев со всего мира. Комментариев, вызванных возмущением двумя конкретными фактами, но несправедливыми в своих выводах о Беларуси в широком контексте. Правда, вина в появлении таких комментариев скорее наша.

Беларусь — колыбель еврейского образования и сионизма. Край ешиботов и синагог, израильских вождей и американских идолов. Советская Беларусь – единственное в мире государственное образование, где язык идиш имел официальный статус. Белорусы во время оккупации проявили себя среди всех соседей наиболее терпимым отношением к еврейским соотечественникам. Сколько еще причин нужно назвать, чтобы увидеть исторический базис межнационального и межкультурного взаимопонимания, который сегодня стоит выстраивать в нескольких измерениях и, естественно, капитализировать в интересах Беларуси?

Но кто обо всём этом сегодня помнит? Единицы. И в Израиле со Штатами, и в Беларуси. Делается ли у нас что-либо в этом направлении? Ноль. После массового отъезда евреев их кладбища в Беларуси в основном оказались заброшенными или уничтоженными, синагоги перестроены или доведены до ветхости. 99% мемориалов в память о белорусских жертвах Холокоста возникли благодаря иностранным фондам и выходцам из Беларуси, но не белорусских граждан. Праведников мира больше в маленькой Литве. Культуру традиционных штетлов (местечек) возрождают в Польше, там создали и крупнейший в Европе еврейский музей. Паломничество религиозных евреев ежегодно принимает Украина…

А мы что? Как всегда, с пустыми руками. Чем дальше, тем больше убеждаюсь в том, как много белорусам и Беларуси дано – и как бездарно мы этим пользуемся. Вероятно, мы лидеры по профукивании возможностей в Европе.

Шагала, конечно, через 20 лет наконец записали в пантеон «своих», но ЗАЧЭМ нам звезды Давида на официальных мoнументах рядом с христианскими крестами? Мы же и без тех звезд «самые толерантные».

Между тем, в цивилизованных странах при межконфессиональных захоронениях уже давно обозначают сразу несколько религиозных символов: крест, шестиконечную звезду, полумесяц… Это знак уважения ко всем СВОИМ гражданам, какого бы вероисповедания они ни были.

Можно годами говорить о развитии туризма, открытости, упрощать визовый режим, но если историческая память репрессирована и не реабилитирована, заброшена и политизирована в интересах «дяди из Москвы» или кого-то еще, ни на какие туристические потоки надеяться не приходится. И на «Беларусь в Европе» тоже.

В подтверждение тому – комментарий под моим текстом на форуме газеты «Наша Ніва» (nn.by): «…Белорусы должны деньги тратить на белорусское. У нас есть свои герои, свои трагедии и своя память, и это для нас главное. Кому не нравится, ставьте памятники в Израиле».

Средний белорусский человек (не только чиновник) до сих пор не понимает, что феномен НАШЕГО, БЕЛОРУССКОГО неполноценен без уникального исторического вклада национальных меньшинств, которые веками поливали эту землю собственного потом и кровью. Белорусские евреи, татары, украинцы, поляки, русские – они все НАШИ. Их трагедии — это наша белорусская история. Уважая их, мы уважаем себя.

В недопонимании белорусов и евреев, по-моему, есть и немалая доля вины государства Израиль. После распада СССР и «парада независимостей» для них было важнее репатриировать отсюда как можно больше людей «с корнями», а не способствовать созданию заметной местной еврейской общины как части гражданского общества Беларуси. В результате имеем кресты на могилах жертв Холокоста, которые бросают очередную тень на образ многострадальной Беларуси в мире.

(Отклик на публикацию в The Times of Israel был помещен в фейсбуке несколько дней назад, дополнен К. Лашкевичем по просьбе редакции belisrael.info)

От belisrael.info. Нам кажется, что кресты на местах захоронений евреев в Беларуси – всё же скорее исключение, чем правило. С 1990-х годов менора и звезда Давида – не редкость в публичном пространстве.

Характерные для последних лет памятники жертвам Катастрофы: Червень на Минщине и Ленин Житковичского района. Фото: Avner (wikipedia.org).

Приглашаем читателей к дискуссии на facebook.com/aaron.shustin

Опубликовано 13.07.2017  21:18