Tag Archives: «Прессбол»

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (105)

Shalom? Яшчэ пару заўваг пра мегашоў у «Белэкспа», дакладней, пра рэакцыю на яго (даруйце, панове, больш не буду :))

Мінскага «лідара меркаванняў» Віктара М. некаторыя кідкі «сонцападобнага», відаць, так разнервавалі, што ён кінуўся пляжыць нядаўняга сябе. Тады, 22.01.2019, пісаў: «Як так здарылася, што менавіта Аляксандр Рыгоравіч… зрабіўся апошняй надзеяй на далейшае існаванне беларускай дзяржавы? Чаму… на ягоным фоне прадстаўнікі БНФ — некалі самай моцнай незалежніцкай сілы, што аб’ядноўвала ўсіх прыхільнікаў адраджэння — выглядаюць няўцямнымі мямлямі?» Цяпер, 05.03.2019: «Праз сустрэчу быў распаўсюджаны яўны і просты мэсідж: згортванне беларусізацыі… Збольшага ўсіх тых, хто шчыра тапіў за беларусізацыю, за нацыянальную адукацыю ўнутры краіны, за мову і культуру, чарговым разам скарысталі. Былі да часу — далі крыху свабоды. Прыйшліся не ў тэму — абазначылі маршрут на Бангалор».

Што адрознівае спелага грамадзяніна ад інфантыльнага? Сярод іншага, уменне не ўпадаць у эйфарыю (або істэрыку) ад тых ці іншых заяў, у т. л. ад зробленых в. а. цара. Ніколі «Рыгоравіч» не быў – дый не здаваўся – «апошняй надзеяй» на існаванне беларускай дзяржавы; вось і цяпер няма падстаў лічыць, што ўсіх «прыхільнікаў адраджэння» (а не тых, хто глядзеў прамоўцу ў рот) «скарысталі». М. раіць: «Што рабіць? Жыць далей». Ды гэткія парады ляжаць на паверхні – ад інтэлектуалаў чакаюцца глыбейшыя раскопы.

Калі б інтэлектуалам быў я, то парадзіў бы журналістам і «экспертам» устрымацца ад удзелу менавіта ў падобных сустрэчах (увогуле ж ад кантактаў з урадавымі структурамі нікуды не падзецца 🙁 ). Рэдактар «першай беларускай» паскардзіўся на «Вялікую размову»: «Нашто сем гадзін гаварыць тое, што можна лёгка сказаць за гадзіну?» Варыянты адказу: «каб вас патроліць» & «каб вам дагадзіць», i адно не выключае другога. Прадстаўнік «НН» сёлета зноў ціхамірна сядзеў у залі – не ўстаў, не сышоў. Значыць, некаму даспадобы адчуваць «блізіню да цела» і слухаць з першых вуснаў трызненні перлы пра хакеістаў, якія «праскоквалі як таракашкі»А вось рэдакцыя «Новага Часу» на шоў 1 сакавіка сваіх не адправіла – за гэта рэспект!

Рэцэпты ад «НН» узору 2001 г.

Тут сёй-той палічыў жудкай абразай лукашэнкаўскую прапанову пайсці з канцэртам да Дня Волі на Бангалор. У другой палове 1990-х палітыкі адмаўляліся тэпаць на «клятае месца» – плошчу Бангалор (дакладней, у парк Дружбы народаў), бо далёка ад цэнтра Мінска, дый сабакі там гойсалі. Можа, і мелі рацыю… Праўда, помню мітынг у парку ўвосень 2000 г. – выступалі В. Вячорка («На падыходзе да плошчы ўлады затрымалі коней! Гэта ж нашы, беларускія коні!»), П. Севярынец, які агітаваў супраць удзелу ў парламенцкіх «не выбарах, а вырабах», Л. Гразнова, прадстаўленая арганізатарамі як «Пасіянарыя беларускай апазіцыі» (апошні час легітымізуе «антыдармаедскі» дэкрэт № 1)… Сабралася хіба тысяча гражданоў. Сабакаў не было.

Калі рыхтуецца імпрэза вонкава нейтральная, без зацятых пратэстаў, то «Бангалор» за пару кіламетраў ад плошчы Якуба Коласа – не найгоршая опцыя. Па-дзеля мяне, святочны настрой можа выявіцца дзе заўгодна (летась пазнякоўцы збіраліся на 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы, яшчэ далей ад цэнтру); з другога боку, «сілавікі» здольныя стварыць для адэптаў БНР «гета» ў любым месцы. Няўжо так прынцыпова, дзе цябе будуць прыдзірліва шманаць: каля Опернага тэатра, на стадыёне «Дынама» або на вуліцы Сурганава?

І нашто завышаць кошт асобна ўзятай пляцоўкі? Прафесар-гісторык Леанід Лыч – не мой герой, але ён нядаўна слушна заўважыў пра ўгодкі БНР: «Хацелася б, каб гэтае свята адзначалі на лакальным узроўні таксама – Заводскі раён, Фрунзенскі раён, каб быў не адзін мітынг, а пятнаццаць». Ці ж не тое («парваць шаблон») раіў і ваш пакорлівы мізантраполаг увесну 2017 г.? 🙂

Зара’ хочацца вярнуцца да тэмы «Плюсы/дасягненні незалежнай Беларусі», распачатай месяц таму. Падабаюцца не толькі муралы, набыццё ўласнай ідэнтычнасці і тое, што ў свеце лепей даведаліся пра беларусаў, чым 30 год таму. Мяркую, урад правільна адмовіўся ў 2011 г. ад пераходаў на зімовы/летні час, і тут, як ні дзіўна, я салідарны з Лукашэнкам-старэйшым…

Някідкі плюс незалежнасці і ў тым, што ў мінскіх дварах дворнікі перасталі штовосень спальваць кучы смецця (пераважна палую лістоту). У 1990-х яшчэ спальвалі, разводзілі куродым, цяпер вывозяць або проста пакідаюць палае лісце там, дзе ляжыць – экалагічненька 😉

«Вывучаная бездапаможнасць» пануе не паўсюль, i прадпрымальнікі не апантаныя бульбай: у Лунінцы навучыліся рабіць патэльні для замежжа, у Кобрыне Сяргей Паленік заняўся 3D-друкам… Агулам, людзі сталі больш мабільныя, многія беларусы наведалі дзясяткі краін, ё што ўспомніць. Да прыкладу, спартоўцы – з 1990-х ім нашмат лягчэй трапіць на розныя чэмпіянаты-алімпіяды-універсіяды, чым у савецкі час, калі даводзілася прабівацца праз Маскву. Цяпер – былі б грошы, а яны для талентаў часцей за ўсё знаходзяцца. Пра выгады незалежнасці для юных шахматыстаў пісаў, зрэшты, у 2005 г.

У Беларусі амаль два дзясяткі шахматных гросмайстраў – колькасць іх вырасла на парадак у параўнанні з позняй БССР. Так, многія з’ехалі, аднак лідар зборнай апошніх гадоў, мінчанін Уладзіслаў Кавалёў з рэйтынгам Elo каля 2700, народжаны ўжо ў незалежнай краіне (06.01.1994), эміграваць быццам бы не збіраецца…

Сталы чытач belisrael.info, мастак і педагог Андрэй Дубінін (1963 г. нар.) таксама не прайграў ад распаду СССР. Філасофствуе:

Паспрабую адказаць на пытанне «што мне дала незалежнасць». Чуецца пасыл некарэктны – бо тут актыўны і пасіўны модусы прысутнічаюць, «што табе дае незалежнасць» і «што ты даў незалежнасці», бо калі ты адно рэцыпіент – дык ты залежны 🙂

Чаго я дамогся пры дапамозе палітычнай незалежнасці? Я здабыў эканамічную незалежнасць, якая сталася фундаментам, маёй персанальнай «валентнасцю» да ўтварэння гарызантальных сувязяў-залежнасцяў у культурным полі. Незалежнасць ад галерэйных гонак, я змог не быць рабом на галерах галерэях, сваім падзённым рамесніцкім хлебам (часам лепей, часам горш) магу рабіць карціны, перпендыкулярныя трэндам і брэндам. Андэрграўнд сыходзіў у падвалы за савецкім часам… Я дык не лічу сябе андэрграўндам, калі што андрэйграўндам, але зараз на маім стале – вырашэнні тэмаў Мінскага гета ды Курапатаў, от гэта мяне мацуе і робіць незалежным.

* * *

У мінулай серыі было сказана пра тое, што сябра Беларускага саюза мастакоў скончыў працу для новага Вялікага магістра ордэна Мальты. Герб ужо колькі дзён вісіць над тронам.

Гатова і правая частка трыпціха А. Дубініна «Клуб Дзяржынскага, або Ноч паэтаў» (левая частка выстаўлялася ў 2017 г.):

На мой дылетанцкі погляд – моцна. Цікава, як будзе глядзецца цэнтральная карціна, – тая, што пакуль у праекце.

Падобна, рыхтуецца яшчэ адзін праект – перадачы паўнамоцтваў новаму кіраўніку Беларусі, якая можа адбыцца ў 2024-2025 гг. Чаму яна наспела, пісаў тыдзень таму.

Ніхто з чытачоў не прыслаў канкрэтныя прозвішчы людзей, здольных змяніць Лукашэнку. Вядома, палітычны таталізатар у Сінявокай – штука няўдзячная, мала хто прагне «вангаваць» у гэтай сферы. Ну, а я рызыкну.

Верагоднымі кандыдатамі на ролю «мясцовага Пуціна» мне бачацца экс-памочнікі Лукашэнкі Кірыл Руды (па эканамічных пытаннях; 2013-2016) і Максім Рыжанкоў (па пытаннях спорту і турызму; 2012-2016). Абодва – людзі адносна маладыя, працаздольныя, не навічкі ў палітыцы, здольныя на ўсялякія хітрыкі. Напрыклад, К. Руды са сваімі кнігамі ў пэўных (квазі)інтэлектуальных колах лічыцца лібералам, бо слушна дыягнастуе асобныя балячкі беларускага грамадства. Названыя колы падхапілі чуткі пра «ссылку» экс-памочніка паслом у Кітай, хоць насамрэч гэтая пасада выдатна пасуе для далейшай кар’еры. М. Рыжанкоў мае рэпутацыю «няхціўцы», адкрытага для кантактаў з аматарамі спорту (у пачатку 2010-х праз «Прессбол» прапаноўваў з праблемамі звяртацца на асабісты мэйл; бараніў рабіў выгляд, што бараніў ад закрыцця шахматныя секцыі ў рэгіёнах).

Асабіста не знаёмы ні з Рудым, ні з Рыжанковым, але шансы другога лічу вышэйшымі, і вось чаму. Па-першае, у беларускім грамадстве важна, з якой ты сям’і, а сп. Максім – сын вядомага чалавека, куратара белспорту ў часы перабудовы і ранняй незалежнасці (Уладзімір Рыжанкоў памёр у 1996 г.). Па-другое, палітычны досвед у Рыжанкова-малодшага багацейшы, чым у Рудага, які ў 2000-х больш займаўся навукай. Ёсць і іншыя тлумачэнні, але… пакуль што досыць. Няможна, дарэчы, выключаць прарыву на самы верх счэпкі, дзе доктар эканамічных навук Руды займаў бы пасаду прэм’ер-міністра.

Багата што ў раскладах будзе залежаць ад (ня)поспеху Еўрапейскіх гульняў у чэрвені г. г. – імі апекаваўся акурат Рыжанкоў… Дзеля-мадзеля патлумачу: я не за і не супраць магчымага яго вылучэння ў пераемнікі. Проста іншыя сцэнарыі – народнае паўстанне з перахопам ініцыятывы да 2024 г., свабодныя выбары пад кантролем Еўрапейскага Саюза, уварванне ў Беларусь усходніх інтарэсантаў і навязванне свайго сатрапа – выглядаюць яшчэ менш рэальнымі.

Еўрасаюз, хоць не «падрохквае», а гаворыць па-чалавечаску, часам робіць вычварныя крокі… То абвяшчае пра падвышэнне кошту віз да 80 еўра, у т. л. для беларусаў (вось дык дапамога дэмакратычным пераўтварэнням), то высокія чыноўнікі зацыкліваюцца на смяротнай кары: «Ужыванне смяротнага пакарання ў Беларусі не дазваляе Еўропе стаць прасторай, цалкам вольнай ад гэтага віду пакарання, якое замахваецца на самую сутнасць чалавечай годнасці». Упэўнены, што праблему (не)ўжывання павінны вырашаць нацыянальныя ўрады, улічваючы найперш інтарэсы сваіх грамадзян, і нават «мяккі» дыктат тут недарэчны. Дасціпна адпавёў бельгійскаму міністру чытач tut.by «Zadorny_Myslitel» (27.02.2019): «Нешта мне гэты Брусель нагадвае ўпраўдома І. В. Буншу: “Мы змагаемся за ганаровае званне дома (Еўропы) высокай культуры і побыту, а вы сваімі разводамі (смертнымі пакараннямі) рэзка зніжаеце нашы паказчыкі!”» Былі б заходнееўрапейцы шчырыя ў сваіх заявах аб правох тутэйшых – ці гандлявалі б яны шмат гадоў з Лукашэнкам, ці выдавалі б крэдыты ягонаму ўраду, а гранты – падкантрольным дзяржаве арганізацыям?

Па сутнасці-то чалавецтва «не дарасло» да адмены смяротных прысудаў – гл. казусы не толькі Індыі, Кітая, Нігерыі, але і «больш цывілізаваных» ЗША, Паўднёвай Карэі, Сінгапура, Японіі. Да таго ж адсутнасць у заканадаўстве такой меры, як смяротная кара, падахвочвае супрацоўнікаў спецслужбаў займацца «самасудом», ліквідуючы рэальных або ўяўных злачынцаў.

«Вольфаў цытатнік»

«Фарс і блеф гэта практыка беларускай палітыкі — што з боку ўлады, што з боку апазыцыі. Для ўлады фарс і блеф — гэта наіўная мужыцкая спроба неяк адцягнуць час, адкласьці на потым: можа, неяк “наладзіцца”. Для апазыцыі, што набірае сабе ў правадыры тых, каго Лукашэнка выгнаў са службы, гэта спроба вярнуць час, якога даўно няма, які страчаны бяздарна і па-пустому» (Алесь Чобат, снежань 2001 г.).

«Дзевяностыя не адпускаюць. І не могуць адпусціць, таму што яны – наша ўсё. Таму што ўсё, што нам так не падабаецца, і ўсё, што нам так падабаецца, – яно адтуль, і адно ад другога вельмі цяжка адарваць… Барацьба за адзінае “слушнае” разуменне дзевяностых.. з’яўляецца адным з самых сур’ёзных франтоў сучаснай ідэалагічнай барацьбы» (Уладзімір Пастухоў, 05.03.2019)

«Сучасная барацьба за заходнюю талерантнасць у нашых умовах – гэта своеасаблівае “cамалётапаклонства [карга-культ], будоўля глінянага самалёта, то бок імітацыя знешніх атрыбутаў, пазбаўленая ўнутранага напаўнення» (Алена Радзівон, 05.03.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

07.03.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 07.03.2019  16:16

Водгук

Урад адмовіўся ад «пераводу стрэлак», папярэдне перайшоўшы на не наш астранамічны час (які дзіўным чынам, абсалютна выпадкова, урэшце супаў з маскоўскім)… Розніца з астранамічным бачная на карце. І гэта адчуваецца ўзімку без усялякай геапалітыкі, калі ўстаеш на гадзіну раней за норму. Дарэчы, калі Колю хацелася спаць на першым уроку — то лепей б угаварыў бацьку вярнуцца на наш уласны астранамічны час — вынік быў бы той самы, што і перанос пачатку навучання ў школе на гадзіну пазней. Але менш балюча для ўсіх.

Пішаце: «Еўрасаюз… абвяшчае пра падвышэнне кошту віз да 80 еўра, у т. л. для беларусаў (вось дык дапамога дэмакратычным пераўтварэнням)». Дык не адным жа нам, а нашы ніяк не дамовяцца пра спрошчаныя ўмовы (патанненне да €35) атрымання шэнгенскіх візаў для беларусаў — пэўна, не надта хочуць, бо ўвесь час высоўваюць дзіўныя, невыканальныя для таго боку, патрабаванні — ужо каторы год…

Цытата ваша з Алеся Чобата для мяне апынулася вельмі дарэчы: я нядаўна нарэшце дабраўся прачытаць яго «Зямлю святога Лукі» і «многа думаў». Не стае яго калонак у газетах, як і Віталя Тараса…

Віктар Сяргейчык, г. Мінск

Дадана 11.03.2019  22:40

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (98)

Шаломчык марозны! На пачатку года новага ўсё яшчэ цягне падводзіць рысу пад мінулым…

2018-ы быў год як год, для мізантропа самае тое – з баранамі, авечкамі, ваўкамі і ваўчыхамі, ды вельмі тонкай праслойкай людзей. Насельніцтва краіны зменшылася на яшчэ адзін раённы цэнтр («РАЙцэнтр» у гэтым кантэксце гучала б цынічна нават для мяне) – нічога дзіўнага. Здаецца, да нас ужо не так ахвотна едуць з Украіны, як тое было ў 2014–2016 гг.

Машыях не прыйшоў. Праўда, убачылі свет «Выбраныя катлеты і мухі» (36 серый), змяніліся прэм’ер-міністр, некалькі віцэ-прэм’ераў, міністры фінансаў, эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва, etc., начальнік Мінска… Крутых перамен аз грэшны пакуль што не адчуў; хутчэй выглядае на тое, што нарыў унутры дзяржсістэмы спее і вось-вось прарвецца. Калі на сайце government.by не ўмеюць прозвішчы-імёны-па-бацьку міністраў акуратна пісаць, то куды ўжэ.

Год таму, у студзені 2018 г., байкар ад культуралогіі Віктар М. каторы раз вырашыў самасцвярдзіцца, гукнуўшы: «Дзве Беларусі робяцца адной». Гэтак ён прадоўжыў-утылізаваў думку Святланы Алексіевіч, выказаную ў канцы снежня 2010 г.: «Ужо няма адной, ужо дзве Беларусі». М. даводзіў, што ў 2017 г. пачаўся працэс збліжэння афіцыйнай, «датацыйнай» Беларусі, і «андэграўнду»: «Мы ўсе мусім навучыцца з’ядноўвацца… Бо, ведаеце, дзве краіны для дзесяцімільённага народа — гэта зашмат». Што й казаць, думка глыбокая, вартая Ксеніі Сітнік з дзіцячага еўрабачання-2005: «О-а-о, только вместе мы большая сила»… Пастка, аднак, у тым, што саступкі альтэрнатыўнікам рабіліся ў драбніцах, на маргінэсе, а ў галоўных сферах, як паказаў 2018-ы год, ніхто і не збіраўся «злівацца ў экстазе».

Сярод прыкмет збліжэння аўтар называў «Кангрэс даследчыкаў, які рыхтуюцца правесці [Андрэй Казакевіч і кампанія] ў Беларусі ў супрацы з Акадэміяй навук». Пра супрацу «незалежных» і «залежных» беларусістаў было абвешчана ў снежні 2017 г., cем месяцаў нібыта вялася падрыхтоўка, але раптам выявіліся «арганізацыйныя складанасці»… У выніку Кангрэса-2018 не адбылося ні ў Мінску, ні ў іншым месцы, а сёлета яго, як і ў першай палове 2010-х, плануюць правесці «на выгнанні» – у Літве.

Летась аматараў Беларускай народнай рэспублікі пусцілі на юбілейны канцэрт, арганізаваны за накраўдфаўнджаныя грошы, у «загон» каля Опернага тэатра, але шыльду на будынку, дзе ў 1918 г. была прынята Трэцяя ўстаўная грамата (Мінск, Валадарскага, 9), так і не дазволілі павесіць. Не дапамаглі і звыш 3 тысяч подпісаў, адпраўленых у Мінгарвыканкам у кастрычніку.

Карацей, «пакуль сонца ўзыдзе, раса выесць вочы». Ці не адзінае дасягненне «дзяржаўна-недзяржаўнага партнёрства» 2018 г. – памятны знак у Курапатах, адкрыты з санкцыі міністэрства культуры ў лістападзе. Аднак месца згубы тысяч людзей і з гэтым знакам, на жаль, не зрабілася ўсеагульнай святыняй. І ўжо ў сярэдзіне снежня якісьці вандал надрапаў на ім зорку Давіда.

Існуе меркаванне, што ўсіх яднаюць шахі… Што выйгранае ў Батумі права на шахматную Алімпіяду ў Мінску (2022) здольнае мабілізаваць і «левых», і «правых», і лукашыстаў, і антылукашыстаў. Адылі сумняюся: ну, хаця б таму, што звычайныя («класічныя») шахматы перасталі быць гульнёй, якая дапраўды інтрыгуе. Намаганні дамы, што пазалетась ачоліла Беларускую шахматную федэрацыю, давесці свае тэзісы да самых розных аўдыторый («Беларусь сегодня», «Народная воля», «Звязда», «Прессбол», «Радыё Свабода»…), самі па сабе заслугоўваюць ухвалы. З другога боку, БФШ летась нарабіла глупстваў і апрача сумнавядомага канфлікту, раздзьмутага на роўным месцы. Пра нешта-нейкае чытайце тут, хоць я б і не падпісаўся пад усімі каташукоўскімі «вынікамі года». І ёсць што дадаць:

Нябожчык года – Віктар Давыдавіч Купрэйчык, 03.07.1949 – 22.05.2017. Дагэтуль лічыцца членам БФШ пад № 535 і, гледзячы па ўсім, ад яго чакаюць унёскаў за 2018–2019 гг. (!)

Дапускаю, што, калі грунтоўна папаварочаць спіс членаў федэрацыі (1994 прозвішчы), знойдзецца шчэ не адна «мёртвая душа»… У прынцыпе, лагічна, што чычыкаўшчына руліць і ў інтэрв’ю фронтвумен БФШ вышэйзгаданым СМІ. Напрыклад, Наста-віцэ-прэзідэнтка гутарыла з карэспандэнтам «РС» (11.10.2018): «Мы выхаваем добрых шахматыстаў, каб у нас зьявіўся свой Магнус Карлсэн. Нарвэгія 20 гадоў таму наогул да шахматаў ня мела ніякага дачыненьня. А цяпер у іх там бум, кожнае дзіця гуляе ў шахматы. А Беларусь жа мае традыцыі».

Па-першае, пра Нарвегію, якая да шахмат «не мела ніякага дачынення»… Пад канец 1990-х шахматныя традыцыі ў гэтай невялікай краіне былі крыху багацейшыя, чым у Беларусі: прынамсі чэмпіянаты Нарвегіі пачалі ладзіцца з 1918 г., БССР – з 1924 г. У 1970–1990-х гадах, г. зн. да выхаду М. Карлсена ў эліту, і нават да яго нараджэння (30.11.1990), усенарвежскія турніры – разам з адборачнымі – штогод прываблівалі сотні шахматыстаў. У сусветных шахматных алімпіядах зборная Нарвегіі ўдзельнічае з 1930 г., Беларусь (не блытаць з асобнымі яе прадстаўнікамі) – з 1994 г. Добра, калі актывісты Нарвежскага шахматнага саюза «ліхіх 1990-х гадоў» не прачытаюць інтэрв’ю функцыянеркі ФІДЭ і не затояць крыўды на ўсіх нас…

Па-другое, перш чым «Сінявокай» спаборнічаць з радзімай Фрыт’ёфа Нансена ды Рагнара Фрыша ў выхаванні шахчэмпіёнаў, варта падумаць пра тое, як дапяць хоць бы да паловы сярэднедушавога ВУП Нарвегіі-1998 (34788$). На хвілінку, у РБ ён, паводле звестак Сусветнага банка, складаў у 2017 г. 5726$.

Легенду пра тое, што шахматы – танны від спорту, лепей адкінуць: перспектыўным гульцам трэба частыя выезды за мяжу, паслугі трэнераў, кансультантаў… Карлсен – і яго супернік па матчы 2016 г. Сяргей Каракін – дасягнулі гросмайстарскага рэйтынгу 2500 у 13 гадоў. Напрошваецца вывад (аптымістычны, бо параўнальна з сярэдзінай 2000-х гадоў канкурэнцыя на вышэйшым узроўні абвастрылася), што, каб рэальна змагацца за сусветную карону, неабходна мець к 13 гадам 2420-2440 пунктаў Elo. Некаторыя шансы заняць «стартавую пляцоўку» для змагання ёсць хіба ў пары хлопцаў з гэтага беларускага спісу. Ну, спадзяваймася на цуд… і на тое, што дажджу стыпендый ад «прэзідэнцкага клуба» хопіць усім.

Па-дзеля мяне, «жэстачайшая шахматная вертыкаль» агулам састарэла – гадоў шэсць таму, як пачалі зачыняць шахаддзяленні ў рэгіянальных спартшколах, тое зрабілася відавочным. У 2013 г. я прапаноўваў ставіць у Беларусі не так на ілюзорныя спартыўныя перамогі, як на «гарызанталь», г. зн. на «сеціва народных гурткоў і клубаў інтэлектуальных гульняў». Але адміністрацыя прадказальна праігнаравала ідэю, і з 2015 г. фарсіруе ў Мінску «Нью-Васюкі».

Уразіла тое, што ў квазіэкспертным «Белорусском ежегоднике 2018», прысвечаным падзеям 2017 г., Барыс Т., аглядальнік з «Прессбола», пішучы пра спорт, не заўважыў ані змены кіраўніцтва ў БФШ, ані тэндэнцыі ператварэння шахмат у ідэалагічна важны, «іміджавы» від з гледзішча адміністрацыі прэзідэнта (дый увогуле пра іх не ўспомніў :)). Колішні вядучы шахаддзела ў «БДГ»…

Па-мойму, паводзіны большасці нашых «экспертаў» – а таксама палітыкаў і журналістаў – укладваюцца ў дзве вядомыя показкі: або яны шукаюць не там, дзе згубілі, а там, дзе відно (ігнаруюць небяспечныя праблемы), або прагнуць змяніць свет, пачынаючы з цырульні (перабольшваюць значэнне праблем адносна дробных). Зразумела, першы і другі тыпы паводзінаў лёгка спалучаюцца.

Вунь 27.12.2018 прэзентавалі даследаванне, прысвечанае плагіяту ў пісьмовых работах беларускіх студэнтаў. Так, студыёзусы перапісвалі чужыя работы (або фрагменты з іх), перапісваюць і, пэўна, яшчэ доўга будуць перапісваць. Мой досвед выкладання курсу «Асновы права» ў Акадэміі музыкі (2004-2005) пацвярджае, што «Многія выкладчыкі стараюцца не бачыць некаторыя формы плагіяту і вельмі паблажлівыя ў справе пакарання за плагіят». Але, магчыма, не дарма яны «паблажлівыя»? Мо цямяць, што пачынаць выпраўленне гэтага свету трэба не з цырульні студэнтаў, а з прафесароў і чыноўнікаў, якія дзесяцігоддзямі не саромеюцца прысабечваць плады інтэлектуальнай працы?

Да разбэшчанай моладзі дакляпацца няцяжка, і ў многіх ВНУ Беларусі дзейнічае праграма «Антыплагіят», якую «незалежныя даследчыкі» яшчэ толькі прапануюць увесці 😉 Не ведаю, якія могуць быць іншыя «рэформы вышэйшай адукацыі» пры цяперашняй сістэме ўлады і кіраўніках адпаведнага міністэрства, якія амаль не хаваюць, што «сваім – усё, чужым – закон». Тут я ўжо адзначаў, што супрацоўнік прэс-службы мінадукацыі РБ для «імхаклуба» капіпасціў фрагменты з інтэрнэт-энцыклапедыі «Луркамор’е» – тэму за паўгода хто-небудзь падхапіў? Трымайце працяг ад таго ж Андрушы Л.:

 

Крэатыў lurkmore.to (2013-2015 гг.) і высер на «імхаклубе» ад 24.12.2018. Сцеражыцеся падробак.

Пра тое, што не Л. пісаў пра «Шушку» ў Луркамор’і, ведаю хаця б таму, што часткова сам рабіў тамака падборку «Главнюки» 😉

Я супраць плагіяту ў любых формах, дый сам ад яго цярпеў. Але мне здаецца, што пара б ужо перастаць «змагацца за чысціню», заміж каб падмятаць (ізноў здароў, Ільф & Пятроў). І нагадаю, што пісаў у снежні 2017 г.: «Няма ў сінявокай свайго Дысернета, а варта было б стварыць: дальбог, беларускай навуцы хоць трохі палягчэла б. Падобныя задачы ставіў перад сабой мінскі часопіс Аrche ў 2000-х гадах, асабліва ў «скарынаўскіх» выпусках, але ніасіліў. Замежныя навукоўцы, патрыёты Беларусі, маглі б асіліць пры падтрымцы мясцовых кадраў…» Ніхто з прапановамі не звярнуўся – ОК, хлопцы-дзеўкі, рабіце без мяне, толькі не лямантуйце, калі сутыкнецеся з «мафіяй». Гэта вам не «долю пашкоджанасці плагіятам» беларускага студэнцтва падлічваць 😉

Дарэчы, на месцы тутэйшых інтэлектуалаў я б суцішыў хор захаплення Кімам Хадзеевым, якому сёлета споўнілася б 90 год (памёр у 2001 г.). Так, пакручасты лёс, нетрывіяльнае для БССР мысленне… Здолеў выйсці з «псіхушкі», напісаўшы кандыдацкую дысертацыю для загадчыка аддзялення – малойца. Аднак тое, што К. Х. на волі гандляваў дысертацыямі, гэта ўжо крыху занадта. Колькі ёлупаў праз яго незаслужана выбіліся ў кандыдаты й дактары, атрымаўшы вагары ўплыву на грамадства?!

У тым жа 2001 г., калі я быў аспірантам, паўдзельнічаць у monkey business мне прапаноўваў іншы неардынарны жыхар Мінска, Леў К. (к таму часу ён пісаў дысертацыі на замову не адзін год). Я адмовіўся – і не шкадую.

І пра добрае. У мінскага пісьменніка, чые карані пад Мазыром, пад канец года выйшла новая кніга, амаль такая ж харошая, як мая 🙂 🙂 🙂

Андрэй Федарэнка са сваім «Сузіральнікам». Д-р Ганна Кісліцына адгукнулася на гэты невялікі зборнік тут. Толькі чаму аўтар у яе «Федоренко», калі ён (у рускім варыянце) ФедАренко?

Яшчэ навіна. Ідышна-беларускую кніжку «Eybik/Вечна» (Мінск: Шах-плюс, 2016) летась выкарыстоўвалі для знаёмства з творамі Мойшэ Кульбака аж у Варшаве. I тэрпенцін самвыдат для чагосьці карысны 🙂

«Вольфаў цытатнік»

«Кідаючы словы на вецер, не спадзявайся, што яны стануць крылатымі» (Юрый Кувалдзін, 2003)

«Ніхто з вялікіх не быў канфармістам, усе яны былі крытычнымі асобамі, таму што фармаваліся ў процістаянні: спрачаліся, лаяліся, абаранялі сваю пазіцыю. Дайце нашым дзецям права на памылку, на ўласнае меркаванне, якое можа не супадаць з меркаваннем настаўніка або падручніка… Ёсць такія настаўнікі, але іх пакуль што вельмі мала» (Наталля Вінаградава, 20.12.2018)

«Грамадства не можа без масы прафесій, якімі грамадства само і пагарджае. У гэтым сэнсе грамадства само па сабе штука ўкрай несправядлівая» (Дзяніс Драгунскі, 07.01.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

08.01.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 08.01.2019  22:27

Виктор Купрейчик (03.07.1949 – 22.05.2017) / Viktor Kupreichik

(Русский перевод ниже)

Віктар Купрэйчык: “Не шкадую, што галасаваў супраць…”

Імя В. Д. Купрэйчыка знаёмае ўсім аматарам шахмат. Без перабольшвання можна сказаць, што першы мінскі гросмайстар (ён заваяваў гэтае званне ў 1980 г.) стаў жывой легендай. Паводле А. С. Суэціна, Купрэйчык – “шахматыст яркага камбінацыйнага стылю, заўсёды гатовы рызыкаваць“. “Непапраўны рамантык” – гэткім эпітэтам узнагародзіла Купрэйчыка журналістка газеты “Прессбол” Эльміра Харавец. Удзельнік сямі чэмпіянатаў СССР, безлічы міжнародных турніраў, дагэтуль заваёўвае першыя прызы і “гады яго не бяруць” (гэта ўжо словы расійскага гросмайстра Юрыя Балашова). Упершыню Віктар Давыдавіч стаў чэмпіёнам Беларусі ў 1972 г., і вось у 2003 г. – паўтарыў свой поспех у 69-м першынстве краіны. Не будзе лішнім заўважыць, што ў 1980-я ён рэдагаваў “Шахматы, шашки в БССР”, а зараз з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі шахмат, старшынёй камісіі БФШ па спартыўнай этыцы. Пачнем, аднак, з дэбюту, а не з мітэльшпіля…

* * *

– Як Вы рабілі першыя крокі ў шахматах?

– У 1959 г. волей лёсу я трапіў у шахматную секцыю Дома піянераў – тады гэта была практычна адзіная шахматная секцыя ў Мінску. Плённа займаўся пад кіраўніцтвам Абы Ізраілевіча Шагаловіча – ён цяпер у ЗША (памёр у 2009 г. – belisrael.info).

– Ці былі шахматысты ў сям’і?

– Дзядзя ўмеў гуляць, ён мяне навучыў, а бацькам было не зусім да шахмат. Мама працавала намесніцай галоўнага бухгалтара на 42-м заводзе (быў такі “закрыты” завод), а тата – галоўным эканамістам славутай фабрыкі “Камунарка”. Цяпер яны на пенсіі.

– А Вашая дачка гуляе ў шахматы?

– Не, адно хады ведае.

– Акрамя Шагаловіча, яшчэ хтосьці трэніраваў Вас?

– Гаўрыіл Мікалаевіч Верасаў, Ісаак Яфрэмавіч Баляслаўскі. Гэта было не тое каб трэнерства, але я вучыўся розуму.

– Хто з іх найбольш паўплываў на Вашае станаўленне?

– Г. М. Верасаў, заснавальнік беларускай шахматнай школы.

– А з тагачасных гросмайстраў?

– У 1960-61 гг. ішлі матчы Батвіннік-Таль, якія прыцягвалі ўвагу ўсіх, і нас, пацаноў, таксама. Канешне, на мяне ўражанне зрабіў Міхаіл Няхем’евіч Таль. Потым з гэтага ўражання вырас шахматны стыль.

– Вы самі былі трэнерам у Смыслова на пачатку 1980-х гг…

– Хутчэй, секундантам, у прэтэндэнцкіх матчах.

– Што, на Вашу думку, галоўнае ў трэнерскім майстэрстве?

– Адназначна цяжка сказаць. На ўзроўні сур’ёзных шахмат вялікае значэнне мае псіхалагічная сумяшчальнасць.

– Пры супрацы са Смысловым яна была?

– Была, канешне. Васіль Васілевіч вялікі філосаф, вельмі інтэлігентны чалавек, са старой рускай інтэлігенцыі. Ніякіх праблем не было. Так, урэшце ён прайграў Каспараву, але ж той тады быў на самым уздыме…

– Ці плануеце ў бліжэйшы час займацца трэнерскай працай?

– Пажывем-пабачым. Паспрабую дапамагаць нашым шахматыстам у сілу сваіх магчымасцей.

– Калі ўзяць год Вашага першага чэмпіёнства – 1972-і – і 2003 г., наколькі ў Беларусі змянілася стаўленне да шахмат?

– Жыццё ідзе, мяняюцца шахматы, мяняецца шахматная культура. Раней у шахматах было больш месца для суб’ектыўнай творчасці. Цяпер, у сувязі з кампутарызацыяй, творчы пачатак у шахматах у пэўнай ступені згубіўся, вырасла спартыўнае значэнне гульні. Гэта ўсё – натуральны працэс.

– За гэтыя 30 год болей людзей у Беларусі стала гуляць у шахматы ці меней? Колькі зараз людзей гуляюць у шахматы?

– Мы ў федэрацыі не вядзем дакладнага падліку беларускіх шахматыстаў – мы лічым сваіх членаў. У 1970-я гады ў шахматы гулялі практычна ўсе. Цяпер, канешне, у моладзі болей інтарэсаў, і прэстыж шахмат падупаў.

– Як можна было б узняць прэстыж гульні? У 1980-я гг. Вы вялі шахматныя перадачы на беларускім тэлебачанні. Ці можна іх аднавіць?

– У тыя часы на тэлебачанні былі людзі, якія цікавіліся шахматамі. Цяпер – мне судзіць цяжка, бо ўжо год 15 як я адышоў ад гэтай справы, не магу нічога спрагназаваць.

– Хто з беларускіх палітыкаў гуляе ў шахматы?

– У парламенце – спадар Ігар Катляроў, ён, здаецца, мае першы разрад. Суправаджаў нас на алімпіяду. Пра Валодзю Парфяновіча ведаю, што крыху гуляе.

– Ці рэальна стварыць у парламенце “шахматнае лобі”?

– Расійскі парламент вядомы сваімі шахматыстамі, Іваненка – майстар спорту, Жукаў – кандыдат, прычым даволі моцны. Яны там пастаянна ладзяць сустрэчы. Запрашалі нашых парламентарыяў, тыя рыхтаваліся-рыхтаваліся, але потым вырашылі згуляць у футбол – там шанцаў болей. А наконт “лобі” – гэта лепей да Катлярова…

– Ці не пашкодзіла Вашае галасаванне супраць кандыдатуры А. Лукашэнкі на пост прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў 1997 г. развіццю шахмат у Беларусі? Ці гуляе першы прэзідэнт у шахматы наагул?

– Не. Я не шкадую, што галасаваў супраць. Не ведаю, ці гуляе Лукашэнка ў шахматы, думаю, што не.

– Традыцыйнае пытанне: Ваша найбольш памятная партыя?

– Авой, іх многа. Бадай, партыя з Міхаілам Талем, якую я згуляў у чэмпіянаце СССР Мінску. Тады ў клубе Дзяржынскага быў аншлаг. Народ стаяў за білецікамі, пачынаючы з Ленінскага праспекта… Вось тэкст гэтай партыі.

Купрэйчык – Таль, Мінск, 1979.

1.e4 c5 2.Кf3 d6 3.d4 cd 4.К:d4 Кf6 5.Кc3 a6 6.Сg5 e6 7.f4 Фb6 8.Кb3 Кbd7 9.Фe2 Фc7 10.g4 Сe7 11.0-0-0 h6 12.Сh4 g5 13.fg Кh7 14.Сg3 hg 15.e5 К:e5 16.Кe4 d5 17.Сg2 de 18.Ф:e4 Сf6 19.Тde1 Кf8 20.Тhf1 Сg7 21.Сe5 Ф:e5 22.Ф:e5 С:e5 23.Т:e5 Т:h2 24.Сe4 Кh7 25.Кa5 Крe7 26.Тc5 Кf6 27.Тc7+ Крd6 28.Т:f6 Кр:c7 29.Т:f7+ Крd8 30.Кc4 e5 31.Кb6 Тb8 32.Тf8+ Крc7 33.Кd5+ Крd6 34.Кb6 Крc7 35.Кd5+ Крd6. Тут, як слушна заўважыў Балашоў, балельшчыкі закрычалі: “Купрей, делай “рыбу”! Я ўсё чуў, але працягнуў гуляць на выйгрыш. 36.Тd8+ Крc6 37.Тg8 Сe6! 38.Кb4+ Крc7 39.Тg7+ Крd6 40.Тg6 a5 41.Кd5. Партыя была адкладзена, і я дабіўся нічыёй!

(С. Флор пісаў у «Физкультурнике Белоруссии», 19.12.1979: «Он [Купрейчик] пять часов подряд атаковал Таля. Таль ведь сам предпочитает атаковать. Купрейчик красиво пожертвовал пешку, затем фигуру. Ситуация сложилась такая, что почти над каждым ходом Таль обязан был ломать голову, искать единственную защиту, что ему и удалось. В печати лаконично сообщается: партия Купрейчик-Таль закончилась вничью. Но сколько нервов, сколько энергии стоила эта партия Купрейчику и особенно защищавшемуся Талю, представить себе трудно». – рэд.).

– Чым яшчэ помны той чэмпіянат?

– У Мінск прыязджаў Карпаў, чэмпіён свету, хоць з якіхсьці прычын і не сеў за дошку. З яго помаччу ўдалося тады вырашыць праблему шахматнага палаца – пасля асабістага візіту сп. Карпава да сп. Машэрава. Дарэчы, раней Карпаў, як старшыня фонду міру, рэгулярна наведваў Беларусь. Цяпер радзей стаў прыязджаць, але кожны раз сустракаецца з аматарамі шахмат, ведае пра нашыя справы, маральна дапамагае.

– А прэзідэнт ФІДЭ Кірсан Ілюмжынаў?

– Калі ён завітаў у Мінск тры гады таму, то дапамог нашым дзецям грашыма, аплаціўшы паездку на чэмпіянат свету.

– Якімі гульнямі, акрамя шахмат, цікавіцца чэмпіён Беларусі?

– Футболам. На шахматных студэнцкіх алімпіядах, куды я ездзіў тры гады запар, праводзіліся спаборніцтвы: зборныя шахматыстаў супраць англійскай 4-й ці 5-й лігі. У Германіі – дык нават супраць 2-й лігі. Гадоў 30 таму гуляў за зборную журналістаў Мінска супраць зборнай журналістаў Вільнюса. Увогуле, многія шахматысты вельмі любяць футбол.

– Якія кніжкі Вы чытаеце, якую музыку слухаеце?

– Аддаю перавагу белетрыстыцы гістарычнага кірунку. Што да музыкі, я – не вялікі меламан. “Бітлзы” засталіся кавалкам майго жыцця… Добрую музыку слухаю.

– Вы былі рэцэнзентам многіх шахматных кніг, што выходзілі ў Беларусі. Гадоў 20 таму ў Канадзе выдадзены зборнік партый Купрэйчыка. Самі напісаць кніжку не плануеце?

– Пакуль не. Рукі не даходзяць. Тут сябры плануюць нешта выпусціць да майго 55-годдзя…

– Як удаецца сумяшчаць віцэ-прэзідэнцтва ў федэрацыі і ўдзел у турнірах?

– Шахматы – гэта маё жыццё, а ў грамадскай працы я не заняты на 100%. Вось у жніўні 2003 г. з’ездзіў на адкрыты турнір у Літве, дзе падзяліў 1-5 месцы. У чэрвені згуляў у чэмпіянаце Еўропы. Між іншага, чэмпіён кантынэнту – Зураб Азмайпарашвілі – з’яўляецца нават прэзідэнтам федэрацыі шахмат у Грузіі, і гэта не зашкодзіла яму перамагчы.

– Што скажаце на такія пасажы з артыкула гросмайстра Сяргея Далматава ў “64”, напісаныя пасля чэмпіянату Еўропы: “Шахматы сейчас на стадии старости… Нет по большому счету творчества, риска. Времена Таля, когда можно было интуитивно пожертвовать, допустим, фигуру, и кто лучше играл, тот и побеждал, – безвозвратно канули в Лету. Сейчас в дебюте, а зачастую в миттельшпиле играешь не с каким-нибудь конкретным Ивановым, а с Каспаровым, Крамником, Анандом и Компьютером вместе взятыми!…Как ни печально это говорить, думаю, на профессиональном уровне шахматы вскоре умрут”.

– Крыху рэзкавата, але многа праўды. Сапраўды, цяпер нельга гуляць, як Таль. А што шахматы памруць… Не, я думаю, яны будуць змяняцца, але не памруць. Сапраўды, у шахматах ёсць праблемы з фінансаваннем, з арганізацыяй турніраў сярэдняга звяна – раней яны прыцягвалі больш увагі грамадскасці, мо таму, што было цяжэй трапіць на міжнародны турнір. Каб паехаць за мяжу, трэба было трапіць у першую дзясятку ўва ўсім Савецкім Саюзе. Цяпер жа, нават калі ты пасрэдны ігрок, але маеш грошы – паязджай, гуляй у опэн-турнірах з гросмайстрамі. Ці выгадна гэта гросмайстрам? Вы толькі не лічыце, што Купрэйчык скардзіцца…

– Чаго б Вы пазычылі маладым шахматыстам, якія хочуць звязаць сваё жыццё з шахматамі?

– Працавітасці. Рамантычныя шахматы адышлі ў мінулае. Гульня набывае больш прафесійны характар, вымагае вялікай працы.

Гутарыў Вольф Рубінчык

Аўтограф 2003 г

(апублікавана ў мінскім часопісе «Шахматы-плюс», № 1, снежань 2003)

***

Виктор Купрейчик: «Не жалею, что голосовал против...»

Имя В. Д. Купрейчикa знакомо всем любителям шахмат. Без преувеличения можно сказать, что первый минский гроссмейстер (он завоевал это звание в 1980 г.) стал живой легендой. По мнению А. С. Суэтина, Купрейчик «шахматист яркого комбинационного стиля, всегда готовый рисковать». «Неисправимый романтик» таким эпитетом наградила Купрейчика журналистка газеты «Прессбол» Эльмира Хоровец. Участник семи чемпионатов СССР, многочисленных международных турниров, до сих пор завоёвывает первые призы, и «годы его не берут» (это уже слова российского гроссмейстера Юрия Балашова).

Впервые Виктор Давыдович стал чемпионом Беларуси в 1972 г., и вот в 2003 г. повторил свой успех в 69-м первенстве страны. Не будет лишним заметить, что в 1980-е он редактировал «Шахматы, шашки в БССР», а теперь является заместителем председателя Белорусской федерации шахмат, председателем комиссии БФШ по спортивной этике. Начнем, однако, с дебюта, а не с миттельшпиля…

– Как Вы делали первые шаги в шахматах?

– В 1959 г. волей судьбы я попал в шахматную секцию Дома пионеров – тогда это была практически единственная шахматная секция в Минске. Плодотворно занимался под руководством Абы Израилевича Шагаловича – он сейчас в США (умер в 2009 г. – belisrael.info).

– Были ли шахматисты в семье?

– Дядя умел играть, он меня научил, а родителям было не совсем до шахмат. Мама работала заместителем главного бухгалтера на 42-м заводе (был такой «закрытый» завод), а папа – главным экономистом знаменитой фабрики «Коммунарка». Сейчас они на пенсии.

– А Ваша дочь играет в шахматы?

– Нет, только ходы знает.

Помимо Шагаловича, ещё кто-то тренировал Вас?

– Гавриил Николаевич Вересов, Исаак Ефремович Болеславский. Это было не то чтобы тренерство, но я набирался ума.

– Кто из них наиболее повлиял на Ваше становление?

– Г. Н. Вересов, основатель белорусской шахматной школы.

– А из тогдашних гроссмейстеров?

– В 1960–61 гг. шли матчи Ботвинник-Таль, которые привлекали внимание всех, и нас, пацанов, тоже. Конечно, на меня впечатление произвёл Михаил Нехемьевич Таль. Потом из этого впечатления вырос шахматный стиль.

– Вы сами были тренером у Смыслова в начале 1980-х годов

– Скорее, секундантом в претендентских матчах.

Что, по Вашему мнению, главное в тренерском мастерстве?

– Однозначно трудно сказать. На уровне серьёзных шахмат большое значение имеет психологическая совместимость.

– При сотрудничестве со Смысловым она была?

– Была, конечно. Василий Васильевич большой философ, очень интеллигентный человек, из старой русской интеллигенции. Никаких проблем не было. Да, в конце концов он проиграл Каспарову, но тот тогда был на самом подъёме…

– Планируете ли в ближайшее время заниматься тренерской работой?

– Поживём-увидим. Попробую помогать нашим шахматистам в силу своих возможностей.

– Если взять год Вашего первого чемпионства, 1972-й, и 2003 год, насколько в Беларуси изменилось отношение к шахматам?

– Жизнь идёт, меняются шахматы, меняется шахматная культура. Раньше в шахматах было больше места для субъективного творчества. Сейчас, в связи с компьютеризацией, творческое начало в шахматах в определённой степени утратилось, выросло спортивное значение игры. Это всё – естественный процесс.

– За эти 30 лет больше людей в Беларуси стало играть в шахматы или меньше? Сколько сейчас людей играют в шахматы?

– Мы в федерации не ведем точного подсчёта белорусских шахматистов – мы считаем своих членов. В 1970-е годы в шахматы играли практически все. Сейчас, конечно, у молодежи больше интересов, и престиж шахмат упал.

– Как можно было бы поднять престиж игры? В 1980-е гг. Вы вели шахматные передачи на белорусском телевидении. Можно ли их восстановить?

– В те времена на телевидении были люди, которые интересовались шахматами. Теперь – мне судить трудно, ведь уже лет 15 как я отошёл от этого дела, не могу ничего спрогнозировать.

– Кто из белорусских политиков играет в шахматы?

– В парламенте – господин Игорь Котляров, он, кажется, имеет первый разряд. Сопровождал нас на олимпиаду. О Володе Парфеновиче знаю, что немного играет.

– Реально ли создать в парламенте «шахматное лобби»?

– Российский парламент известен своими шахматистами, Иваненко – мастер спорта, Жуков – кандидат в мастера, причём довольно сильный. Они там постоянно проводят встречи. Приглашали наших парламентариев, те готовились-готовились, но потом решили сыграть в футбол – там шансов больше. А насчет «лобби» – это лучше к Котлярову…

Не повредило ли Ваше голосование против кандидатуры А. Лукашенко на пост президента Национального олимпийского комитета в 1997 г. развитию шахмат в Беларуси? Играет ли первый президент в шахматы вообще?

– Нет. Я не жалею, что голосовал против. Не знаю, играет ли Лукашенко в шахматы, думаю, что нет.

– Традиционный вопрос: Ваша наиболее памятная партия?

– Ой, их много. Пожалуй, партия с Михаилом Талем, которую я сыграл на чемпионате СССР в Минске. Тогда в клубе Дзержинского был аншлаг. Народ стоял за билетиками, начиная с Ленинского проспекта… Вот текст этой партии:

Купрейчик – Таль, Минск, 1979.

1.e4 c5 2.Кf3 d6 3.d4 cd 4.К:d4 Кf6 5.Кc3 a6 6.Сg5 e6 7.f4 Фb6 8.Кb3 Кbd7 9.Фe2 Фc7 10.g4 Сe7 11.0-0-0 h6 12.Сh4 g5 13.fg Кh7 14.Сg3 hg 15.e5 К:e5 16.Кe4 d5 17.Сg2 de 18.Ф:e4 Сf6 19.Лde1 Кf8 20.Лhf1 Сg7 21.Сe5 Ф:e5 22.Ф:e5 С:e5 23.Л:e5 Л:h2 24.Сe4 Кh7 25.Кa5 Крe7 26.Лc5 Кf6 27.Лc7+ Крd6 28.Л:f6 Кр:c7 29.Л:f7+ Крd8 30.Кc4 e5 31.Кb6 Лb8 32.Лf8+ Крc7 33.Кd5+ Крd6 34.Кb6 Крc7 35.Кd5+ Крd6. Тут, как правильно заметил Балашов, болельщики закричали: «Купрей, делай “рыбу”»! Я всё слышал, но продолжил играть на выигрыш. 36.Лd8+ Крc6 37.Лg8 Сe6! 38.Кb4+ Крc7 39.Лg7+ Крd6 40.Лg6 a5 41.Кd5. Партия была отложена, и я добился ничьёй!

***

(С. Флор писал в «Физкультурнике Белоруссии», 19.12.1979: «Он [Купрейчик] пять часов подряд атаковал Таля. Таль ведь сам предпочитает атаковать. Купрейчик красиво пожертвовал пешку, затем фигуру. Ситуация сложилась такая, что почти над каждым ходом Таль обязан был ломать голову, искать единственную защиту, что ему и удалось. В печати лаконично сообщается: партия Купрейчик-Таль закончилась вничью. Но сколько нервов, сколько энергии стоила эта партия Купрейчику и особенно защищавшемуся Талю, представить себе трудно». – ред.).

– Чем ещё памятен тот чемпионат?

– В Минск приезжал Карпов, чемпион мира, хотя по каким-то причинам и не сел за доску. С его помощью удалось тогда решить проблему шахматного дворца – после личного визита г-на Карпова к г-ну Машерову. Кстати, раньше Карпов, как председатель фонда мира, регулярно посещал Беларусь. Сейчас реже стал приезжать, но каждый раз встречается с любителями шахмат, знает о наших делах, морально помогает.

– А президент ФИДЕ Кирсан Илюмжинов?

– Когда он заехал в Минск три года назад, то помог нашим детям деньгами, оплатив поездку на чемпионат мира.

– Какими играми, кроме шахмат, интересуется чемпион Беларуси?

– Футболом. На шахматных студенческих олимпиадах, куда я ездил три года подряд, проводились соревнования: сборные шахматистов против английской 4-й или 5-й лиги. В Германии – так даже против 2-й лиги. Лет 30 назад играл за сборную журналистов Минска против сборной журналистов Вильнюса. Вообще, многие шахматисты очень любят футбол.

– Какие книги вы читаете, какую музыку слушаете?

– Предпочитаю беллетристику исторического направления. Что касается музыки, я – не большой меломан. «Битлзы» остались куском моей жизни… Хорошую музыку слушаю.

– Вы были рецензентом многих шахматных книг, выходивших в Беларуси. Лет 20 назад в Канаде издан сборник партий Купрейчика. Сами написать книжку не планируете?

– Пока нет. Руки не доходят. Тут друзья планируют что-то выпустить к моему 55-летию…

Как удается совмещать вице-президентство в федерации и участие в турнирах?

– Шахматы – это моя жизнь, а в общественной работе я не занят на 100%. Вот в августе 2003 г. съездил на открытый турнир в Литве, где разделил 1-5-е места. В июне сыграл в чемпионате Европы. Между прочим, чемпион континента – Зураб Азмайпарашвили – является даже президентом федерации шахмат в Грузии, и это не помешало ему победить.

– Что скажете на такие пассажи из статьи гроссмейстера Сергея Долматова в «64», написанные после чемпионата Европы: «Шахматы сейчас на стадии старости… Нет по большому счету творчества, риска. Времена Таля, когда можно было интуитивно пожертвовать, допустим, фигуру, и кто лучше играл, тот и побеждал, – безвозвратно канули в Лету. Сейчас в дебютах, а зачастую в миттельшпиле играешь не с каким-нибудь конкретно Ивановым, а с Каспаровым, Крамником, Анандом и Компьютером вместе взятыми!… Как ни печально это говорить, думаю, на профессиональном уровне шахматы вскоре умрут».

– Резковато, но много правды. Действительно, сейчас нельзя играть, как Таль. А что шахматы умрут… Нет, я думаю, они будут меняться, но не умрут. Действительно, в шахматах есть проблемы с финансированием, с организацией турниров среднего звена – раньше они привлекали больше внимания общественности, может, потому, что было труднее попасть на международный турнир. Чтобы поехать за границу, нужно было попасть в первую десятку во всем Советском Союзе. Теперь же, даже если ты заурядный игрок, но имеешь деньги – поезжай, играй в опен-турнирах с гроссмейстерами. Но выгодно ли это гроссмейстерам? Вы только не считайте, что Купрейчик жалуется..

– Чего бы Вы пожелали молодым шахматистом, которые хотят связать свою жизнь с шахматами?

– Трудолюбия. Романтические шахматы отошли в прошлое. Игра приобретает более профессиональный характер, требует большой работы.

Беседовал Вольф Рубинчик

Автограф 2003

(Опубликовано в минском журнале «Шахматы-плюс», № 1, декабрь 2003)

***

Интервью В. Купрейчика газете «Прессбол» (2010)

Беседа с корреспондентом «Народной воли» (2013)

Разговор о шахматах + фото и партии В. Купрейчика на chesspro.ru (2014)

О Вересове и Купрейчике вспомнил наш автор Дмитрий Ной (2016)

Опубликовано 22.05.2017  19:48

***

Продолжение темы здесь