* * *
(перевод на русский внизу)
Параўноўваў рэпрэсіі са сталінскімі, але пра свой выбар не шкадаваў. Хто такі праваабаронца Стэфановіч, якога кінулі за краты за дапамогу людзям?
16.07.2021, «Наша Ніва»
14 ліпеня «сілавікі» затрымалі праваабаронца «Вясны» Валянціна Стэфановіча, які больш за 20 год адстойвае правы чалавека ў Беларусі. Валянцін ведаў, што за ім могуць прыйсці, але да апошняга падтрымліваў тых, хто на свабодзе і ў няволі, не з’ехаў з Беларусі. Ён пачынаў юрыстам на заводзе, а стаў адным з самых уплывовых праваабаронцаў на постсавецкай прасторы.
Валянціну 48 гадоў, ён мінчук. Цікава, што назвалі хлопчыка ў гонар бабулі па матчынай лініі Валянціны Сухаржэўскай. Мама Стэфановіча Антаніна таксама нарадзілася ў Мінску, але паходзіць з Сібіры. У яе яркая азіяцкая знешнасць, праз якую з яе неаднаразова насміхаліся: «Едзь у Кітай да свайго бацькі Мао Цзэдуна». Мабыць, таму Валянцін з дзяцінства ўжо не цярпеў ніякіх праяваў расізму. Пэўная «азіяцкасць» у знешнасці перадалася і яму.
Бацька Кастусь родам з гарадка Глуск на Магілёўшчыне. Пара пабралася, калі яму было 19 гадоў, ёй — 18. Літаральна праз год ужо нарадзіўся Валік. Бацькі вучыліся ў Мінскім архітэктурным тэхнікуме. Пасля бацька стаў будаўніком-практыкам, аб’ездзіў амаль увесь СССР, а мама працавала інжынерам у «Белпромпраекце».
Спачатку сям’я жыла на Партызанскім праспекце, а потым на вуліцы Асаналіева. У дзяцінстве хлопчык марыў стаць ляснічым, мараком, а таксама машыністам цягніка. Валянцін гаварыў, што канец 1980-х найбольш паўплываў на ягоную свядомасць.
«Перабудова, разбурэнне камуністычнай ідэалагічнай сістэмы. Мы, тагачасныя падлеткі, досыць цынічна ставіліся да таго, што тычылася ўсяго савецкага, бо не верылі больш у камуністычныя догмы і адкрыта здзекаваліся з савецкіх “святынь”», — казаў ён.
Хлопец слухаў «Кіно», «ДДТ», «Алісу». Свядома адмовіўся ўступаць у камсамол. Цяжка паверыць, але ў той час Стэфановіч хадзіў з доўгімі валасамі.
Так Стэфановіч выглядаў у войску / Так Стефанович выглядел в армии
Валянцін адслужыў у войску: забіралі яго яшчэ ў СССР, а вяртаўся са службы ў Беларусі. Служыў у Лідзе. Бацькі хацелі, каб Валік стаў таксама інжынерам, але хлопец быў чыстым гуманітарыем, таму вырашыў паступаць на юрыста ў Інстытут міжнародных працоўных адносін. ВНУ Валянцін скончыў з чырвоным дыпломам. У Стэфановіча была мара стаць адвакатам, але рэалізаваць яе не атрымалася. У час вучобы ён праходзіў практыку ў органах пракуратуры, але канчатковае рашэнне не ісці на дзяржаўную службу прыняў пасля рэферэндума 1995 года.
Валянцін прайшоў праз школу «Маладога фронту», дзе сустрэў сваю жонку Аліну. Яна выпускніца Лінгвістычнага ўніверсітэта, працуе перакладчыцай, у пары трое дзяцей.
Разам з сям’ёй / Вместе с семьёй
За ўдзел у акцыях пратэсту ў 1997 годзе атрымаў першы адміністрацыйны арышт — 5 сутак. На той час Валянцін працаваў юрысконсультам на Мінскім падшыпнікавым заводзе, а потым па прапанове Алеся Бяляцкага далучыўся да «Вясны».
«Валік, ты юрыст, таму павінен дапамагаць людзям, а не праціраць штаны ў кабінеце на заводзе», — сказаў тады Бяляцкі. Вось ужо 23 гады з таго часу Стэфановіч — гэта неад’емная частка «Вясны».
Давялося папрацаваць у грамадскай прыёмнай «Вясны». «Прымалі людзей з рознымі праблемамі, дапамагалі пісаць скаргі, выступалі на працэсах як грамадскія абаронцы (тады гэта дазвалялася законам). Памятаю, выступалі абаронцамі нават у крымінальных працэсах. Напрыклад, дапамаглі апраўдаць Уладзіміра Плешчанку, якога абвінавачвалі ў тым, што ён у Віцебску скраў бюст Суворава», — казаў Валянцін.
У той жа час пачаў працаваць з людзьмі, якіх прысуджвалі да смяротнага пакарання, меў шмат лістоў ад асуджаных. У 90-я за год расстрэльвалі каля 40 чалавек, тэма была актуальнай надзвычай. Валянцін Стэфановіч — рашучы праціўнік смяротнага пакарання.
Фактычна Стэфановіч узяў на сябе кіраўніцтва «Вясной» у той момант, калі за кратамі ў 2011 годзе апынуўся Алесь Бяляцкі. У 2012 годзе Валянцін трапіў у «чорныя спісы» тых, каго не выпускалі за мяжу, нібыта праз праблемы з войскам, хаця там ён адслужыў 20 гадоў назад.
«Гэта толькі звонку здаецца, што мы заўсёды спакойныя і нармальна на ўсё рэагуем. Насамрэч гэта не так», — казаў пра псіхалагічны цяжар сваёй працы Стэфановіч.
Апошнімі месяцамі працы ў праваабаронцаў было вельмі шмат — гэта была работа нон-стопам. У сакавіку Валянцін параўнаў аб’ём рэпрэсій у сучаснай Беларусі з сталінскім часам. Тым не менш, у кожным інтэрв’ю ён казаў, што ніколі не шкадаваў пра свой выбар.
Зараз праваабаронца знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, за кратамі і іншыя вясноўцы: Уладзімір Лабковіч і яго жонка Ніна, Алесь Бяляцкі, Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева.
* * *
Сравнивал репрессии со сталинскими, но о своём выборе не жалел. Кто такой правозащитник Стефанович, которого бросили за решётку за помощь людям?
16.07.2021, «Наша Ніва»
14 июля «силовики» задержали правозащитника из центра «Вясна» Валентина Стефановича, который более 20 лет отстаивает права человека в Беларуси. Валентин знал, что за ним могут придти, но до последнего поддерживал тех, кто на свободе и в неволе, он не уехал из Беларуси. Он начинал юристом на заводе, а стал одним из самых влиятельных правозащитников на постсоветском пространстве.
Валентину 48 лет, он минчанин. Интересно, что назвали мальчика в честь бабушки по материнской линии Валентины Сухаржевской. Мама Стефановича Антонина тоже рoдилась в Минск, но происхождением из Сибири. У неё яркая азиатская внешность, из-за которой над ней неоднократно насмехались: «Езжай в Китай к своему батьке Мао Цзедуну». Может быть, поэтому Валентин с детства уже не терпел никаких проявлений расизма. Некоторая «азиатскость» во внешности передалась и ему.
Отец Валентина Константин родом из городка Глуск на Могилёвщине. Пара поженилась, когда ему было 19 лет, ей — 18. Буквально год спустя уже родился Валик. Родители учились в Минском архитектурном техникуме. Позже отец стал строителем-практиком, объездил почти весь СССР, а мама работала инженером в «Белпромпроекте».
Сначала семья жила на Партизанском проспекте, а потом на улице Асаналиева. В детстве мальчик мечтал стать лесничим, моряком, а также машинистом поезда. Валентин говорил, что конец 1980-х больше всего повлиял на его сознание.
«Перестройка, разрушение коммунистической идеологической системы. Мы, подростки того времени, довольно цинично относились ко всему советскому, поскольку не верили больше в коммунистические догмы. Мы открыто издевались над советскими “святынями”», — говорил он.
Парень слушал «Кино», «ДДТ», «Алису». Сознательно отказался вступать в комсомол. Трудно поверить, но в то время Стефанович ходил с длинными волосами.
Валентин отслужил в армии: забирали его ещё в СССР, а возвращался со службы в Беларуси. Служил в Лиде. Родители хотели, чтобы Валик стал тоже инженером, но парень был чистым гуманитарием, поэтому решил поступать на юриста в Институт межжународных трудовых отношений. Вуз Валентин окончил с красным дипломом. У Стефановича была мечта стать адвокатам, но реализовать её не получилось. Во время учёбы он проходил практику в органах прокуратуры, но окончательное решение не идти на государственную службу принял после референдума 1995 года.
Валентин прошёл через школу «Молодого фронта», где встретил свою жену Алину. Она выпускница Лингвистического университета, работает переводчицей, у пары трое детей.
За участие в акциях протеста в 1997 году получил первый административный арест — 5 суток. В то время Валентин работал юрисконсультом на Минском подшипниковом заводе, а затем по предложению Алеся Беляцкого присоединился к «Вясне».
«Валик, ты юрист, поэтому должен помогать людям, а не протирать штаны в кабинете на заводе», — сказал тогда Беляцкий. Вот уже 23 года с того времени Стефанович — неотъемлемая часть «Вясны».
Пришлось поработать в общественной приёмной «Вясны». «Принимали людей с разными проблемами, помогали писать жалобы, выступали на процессах как общественные защитники (тогда это разрешалось законом). Помню, выступали защитниками даже в уголовных делах. Например, помогли оправдать Владимира Плещенко, которого обвиняли в том, что он в Витебске украл бюст Суворова», — рассказывал Валентин.
В то же время начал работать с людьми, которых приговаривали к смертной казни, получал много писем от осужденных. В 90-е за год расстреливали около 40 человек, тема была актуальной чрезвычайно. Валентин Стефанович — решительный противник смертной казни.
Фактически Стефанович взял на себя руководство «Вясной» в тот момент, когда за решёткой в 2011 году оказался Алесь Беляцкий. В 2012 году Валентин попал в «чёрные списки» тех, кого не выпускали за границу, якобы из-за проблем с армией, хотя там он отслужил двадцатью годами ранее.
«Это только внешне кажется, что мы всегда спокойные и нормально на всё реагируем. На самом деле это не так», — говорил о психологической тяжести своей работы Стефанович.
В последние месяцы работы у правозащитников было очень много — это была работа в режиме нон-стоп. В марте Валентин сравнил объём рeпрессий в современной Беларуси со сталинским временем. Тем не менее, в каждом интервью он говорил, что никогда не жалел о своём выборе.
Сейчас правозащитник находится в изоляторе на Окрестина, за решёткой и другие «вясновцы»: Владимир Лабкович и его жена Нина, Алесь Беляцкий, Алена Лаптёнок, Андрей Полуда, Евгения Бабаева.
Перевод с белорусского — belisrael.info
Опубликовано 23.07.2021 18:07