Tag Archives: оптимизм и пессимизм

Анатоль Сідарэвіч. Без аптымізму (бел./рус.)

БЕЗ АПТЫМІЗМУ

(пераклад на рускую – ніжэй / перевод на русский см. ниже)

Аўтар у час лекцыі, прысвечанай БНР, якую ён чытаў у Слоніме (май 2018 г.). Фота адсюль / Автор во время лекции, посвящённой БНР, которую он прочитал в Слониме

Наіўныя нашы абываталі, дзе яны жылі ўсё сваё жыццё ці, прынамсі, апошнія 25 гадоў?

Я пра Святлану Ціханоўскую, якая вырашыла прыпыніць збор подпісаў грамадзян у вялікіх гарадах. Я пра сяброў яе ініцыятыўнай групы, якія не чакалі такога ціску і такіх дзеянняў з боку ўлады, у прыватнасці тае самае правакацыі ў Горадне. Няўжо яны ніколі не чулі пра лютыя расправы з дэманстрантамі, пікетчыкамі, удзельнікамі шэсцяў і мітынгаў і з тымі хто выпадкова апынуўся побач з дэманстрантамі, пікетчыкамі і ўдзельнікамі мітынгаў? Няўжо яны, як мантру паўтараючы “я не апазіцыя, я не апазіцыя”, думалі, што дзейная ўлада паставіцца да іх як да сваіх партнёраў і чэсна будзе гуляць з імі ў гульню пад назвай “выбарчы працэс”? Няўжо яны не чулі словы, якія ішлі ад усяго сэрца і ад усяго розуму: “я свой народ за цывілізаваным светам не павяду”, “уладу, грошы і маёмасць не аддаюць”? Няўжо яны не змаглі пераканацца, што гэны не спыніцца ні перад чым, абы ўтрымаць у сваіх руках уладу, распараджэнне дзяржаўнымі (і недзяржаўнымі таксама) фінансамі і дзяржаўнай (і недзяржаўнай) маёмасцю?

Яшчэ адна “міжкласавая іголка” (“я не ўлада і не апазіцыя”) Віктар Бабарыка глядзіць на рэчы нібыта цверазей.

Са смуткам гледзячы на бездапаможнасць і трусліваcць прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія нават не здольныя (ці пакуль што не здольныя?) выступіць з апеляцыяй да сусветнай грамадскасці аб парушэнні іх уладным апанентам усіх цывілізаваных нормаў вядзення перадвыбарчай барацьбы, я лішні раз пераконваюся, што меў рацыю, калі казаў таварышам па партыі, што сёлета мне няма за каго ўчыніць свой подпіс.

Не падпісвацца ж мне, беларускаму сацыял-дэмакрату, за Віктара Бабарыку, які на старонках “Народнай Волі” выказваўся за павышэнне пенсійнага ўзросту і – без усякіх агаворак – за роўны пенсійны ўзрост жанчын і мужчын.

Не ставіць жа мне, сацыял-дэмакрату, подпіс за Валерыя Цапкалу, чыім ідэалам, як я зразумеў, з’яўляецца Лі Куан Ю і якога адмоўна ацэньвае мой таварыш па партыі Мечаслаў Грыб. Мы і так задыхаемся ад аўтарытарызму без аўтарытэту.

Не ўчыняць жа мне свой подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая стала прэтэндэнткай таму, што арыштавалі яе мужа, і якая ўжо на старце паказвае сваю непадрыхтаванасць да жорсткай барацьбы.

Не падтрымліваць жа мне сваім подпісам рускамоўных Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскую, якія сваёй рускамоўнасцю спрабуюць давесці, што яны не апазіцыя дзейнай уладзе. Дык хто яны ў сапраўднасці?

Не ставіць жа мне свой подпіс за Ганну Канапацкую, якую дзейная ўлада прызначыла была дэпутаткай у 2016 г. і якая згадзілася быць дэпутаткай, хоць добра ведала, што вынікі выбараў у яе акрузе сфальшаваныя; за Ганну Канапацкую, якая, не міргнуўшы вокам, ужо заявіла, што сабрала 100 тысяч подпісаў грамадзян.

Не распісвацца ж мне на лістку на карысць Юрыя Губарэвіча, які са сваімі заахвочанымі і падбухторанымі сябрамі ўчыніў раскол у Партыі БНФ.

А іншых прэтэндэнтаў я і не памятаю. Ага, ёсць нейкі [Уладзімір] Няпомняшчых, якога нібыта падтрымлівае Мікола Статкевіч. Не выключаю, што якраз яго ўлада можа зарэгістраваць у якасці кандыдата, як у 2010-м зарэгістравала самога Статкевіча ды яшчэ кучу асоб, чые прэтэнзіі і блізка не падтрымлівалі 100 тысяч грамадзян.

Камусьці з маіх карэспандэнтаў (ці не Вольфу Рубінчыку?) я пісаў: чым больш мне гадоў, тым больш я падзяляю скепсіс Васіля Уладзіміравіча Быкава наконт будучыні Беларусі. Хто б ні прыйшоў да ўлады, нічога добрага маю краіну не чакае. Наш народ не лепшы за расійскі. Ці за ўкраінскі, які на месца разумнага, але слабавольнага Віктара Юшчанкі абраў крымінальніка Віктара Януковіча, на месца дасведчанага дыпламата і шчырага патрыёта – аточанага карупцыянерамі і непрафесіяналамі блазна, які спрабуе пераймаць калегу-ўладатрымальніка з Беларусі.

Становячыся ўсё большым скептыкам, я памятаю пра гутарку Васіля Уладзіміравіча з Юрасём Залоскам (цяпер святар Маскоўскай царквы а. Георгій Залоска). Размаўляючы з Юрасём, Быкаў пра Лукашэнку сказаў: ён кепска скончыць. І нават калі прароцтва пісьменніка споўніцца, усё роўна я нічога добрага для Беларусі не чакаю. Не бачу сярод прэтэндэнтаў тых, хто сапраўды хоча і можа будаваць дэмакратычную і сацыяльную Бе-ла-русь.

Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск

12 чэрвеня 2020 г.

Ад рэд. belisrael. Нагадваем, што рэдакцыя не заўсёды і не ва ўсім падзяляе погляды аўтараў.

* * *

БЕЗ ОПТИМИЗМА

Наивные наши обыватели, где они жили всю свою жизнь, или, по крайней мере, 25 лет?

Я о Светлане Тихановской, которая решила приостановить сбор подписей граждан в больших городах. Я о членах её инициативной группы, которые не ждали такого давления и таких действий со стороны власти, в частности, той самой провокации в Гродно. Неужели они никогда не слышали о лютых расправах с демонстрантами, пикетчиками, участниками шествий и митингов, да и с теми, кто случайно оказывался рядом с демонстрантами, пикетчиками и участниками митингов? Неужели они, как мантру повторяя «я не оппозиция, я не оппозиция», думали, что действующая власть отнесётся к ним как к своим партнёрам и честно будет играть с ними в игру под названием «избирательный процесс»? Неужели они не слышали слова, которые шли от всего сердца и всего разума: «я свой народ за цивилизованным миром не поведу», «власть, деньги и имущество не отдают»? Неужели они не смогли убедиться, что этот не остановится ни перед чем, лишь бы удержать в своих руках власть, распоряжение государственными (и негосударственными тоже) финансами и государственным (как и негосударственным) имуществом?

Ещё одна «межклассовая иголка» («я не власть и не оппозиция») Виктор Бабарико смотрит на вещи вроде бы более трезво.

С печалью глядя на беспомощность и трусливость претендентов на должность руководителя государства, которые даже не способны (или пока ещё не способны?) выступить с апелляцией к международной общественности о нарушении их властным оппонентом всех цивилизованных норм ведения предвыборной борьбы, я лишний раз убеждаюсь, что был прав, когда говорил товарищам по партии: в этом году мне не за кого поставить свою подпись.

Не подписываться же мне, белорусскому социал-демократу, за Виктора Бабарико, который на страницах газеты «Народная воля» высказывался за повышение пенсионного возраста и – без всяких оговорок – за равный пенсионный возраст женщин и мужчин.

Не ставить же мне, социал-демократу, подпись за Валерия Цепкало, чьим идеалом, как я понял, является Ли Куан Ю, и которого отрицательно оценивает мой товарищ по партии Мечеслав Гриб. Мы и так задыхаемся от авторитаризма без авторитета.

Не учинять же мне свою подпись за Светлану Тихановскую, которая стала претенденткой потому, что арестовали её мужа, и которая уже на старте показывает свою неподготовленность к жёсткой борьбе.

Не поддерживать же мне своей подписью русскоязычных Бабарико, Цепкало и Тихановскую, которые своим русскоязычием пытаются доказать, что они не оппозиция действующей власти. Так кто же они на самом деле?

Не ставить же мне свою подпись за Анну Канопацкую, которую действующая власть назначила было депутаткой в 2016 г. и которая согласилась быть депутаткой, хотя хорошо знала, что результаты выборов в её округе сфальсифицированы; за Анну Канопацкую, которая «на голубом глазу» уже заявила, что собрала 100 тысяч подписей граждан.

Не расписываться же мне на листке в пользу Юрия Губаревича, который со своими приохоченными и подзуженными друзьями устроил раскол в партии БНФ.

А других претендентов я и не помню. Ага, есть какой-то [Владимир] Непомнящих, которого вроде бы поддерживает Николай Статкевич. Не исключаю, что как раз его власть может зарегистрировать в качестве кандидата, как в 2010 г. зарегистрировала самого Статкевича и ещё кучу лиц, чье претензии 100 тысяч граждан и близко не поддерживали.

Кому-то из моих корреспондентов (не Вольфу ли Рубинчику?) я писал: чем больше мне лет, тем больше я разделяю скепсис Василя Владимировича Быкова насчёт будущего Беларуси. Кто бы ни пришёл к власти, ничего хорошего мою страну не ждёт. Наш народ не лучше российского. Или украинского, который на место умного, но слабовольного Виктора Ющенко выбрал уголовника Виктора Януковича, на место опытного дипломата и искреннего патриота – окружённого коррупционерами и непрофессионалами шута, который пытается подражать коллеге-властедержателю из Беларуси.

Становясь всё большим скептиком, я помню о беседе Василя Владимировича с Юрасём Залоской (ныне священник Московской церкви о. Георгий Залоска). Разговаривая с Юрасём, Быков о Лукашенко сказал: он плохо кончит. И даже если пророчество писателя исполнится, всё равно я ничего хорошего для Беларуси не жду. Не вижу среди претендентов тех, кто действительно хочет и может строить демократическую и социальную Бе-ла-русь.

Анатоль Сидоревич, г. Минск

12 июня 2020 г.

От ред. belisrael. Напоминаем, что редакция не всегда и не во всём разделяет взгляды авторов.

Опубликовано 12.06.2020  15:51