Tag Archives: Ольга Соболевская

ГОД БЕЗ ВОЛЬГІ САБАЛЕЎСКАЙ (бел./рус.)

In memoriam. Вольга Сабалеўская (26.03.1974 – 18.10.2019) – беларускі даследчык яўрэйскага мінулага

Піша Іна Соркіна

18 кастрычніка 2019 года раптоўна, з прычыны цяжкай хваробы, пайшла з жыцця наша дарагая калега і сяброўка Вольга Сабалеўская (на фота) – выдатны беларускі гісторык, культуролаг, вядучы спецыяліст па іўдаіцы, аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і культуры ўсходнееўрапейскіх яўрэяў.

Вольга пачала актыўна займацца названай праблематыкай у першай палове 1990-х гадоў, у часы свайго студэнцтва на факультэце гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яшчэ студэнткаю яна пачала ўдзельнічаць у міжнародных канферэнцыях. Тады ж сталі выходзіць яе першыя навуковыя публікацыі, прысвечаныя культурнаму і гаспадарчаму жыццю гродзенскіх яўрэяў у XIX – пачатку XX ст.

Першыя поспехі, а таксама мара звязаць сваё жыццё з навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю, прывялі Вольгу ў аспірантуру пры кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. У 1999 г., яшчэ да сканчэння тэрміна навучання ў аспірантуры, адбылася паспяховая абарона дысертацыі «Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.: лад жыцця і культура» на суісканне навуковай ступені кандыдата культуралогіі.

З 1999 па 2013 гады Вольга Сабалеўская самааддана працавала на пасадзе дацэнта кафедры культуралогіі. У 2009 г. за значны асабісты ўнёсак у развіццё навукі яна была ўзнагароджана падзячным лістом рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы. Аднак з універсітэтам Вользе прыйшлося развітацца… Адбылося гэта ў выніку яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў справе адстойвання справядлівасці і законнасці ў нашай Альма-Матар (у сувязі з палітычна матываванымі адлічэннем з аспірантуры Таццяны Касатай і звальненнем з працы дацэнта Андрэя Чарнякевіча).

З верасня 2013 г. і да апошніх дзён жыцця Вольга працавала ў гродзенскім філіяле «Беларускага інстытута правазнаўства» дацэнтам кафедры паліталогіі, псіхалогіі і філасофіі.

Творчая біяграфія В. Сабалеўскай уражвае неверагоднай навуковай актыўнасцю – шматлікія публікацыі, канферэнцыі, гранты, праекты, стажыроўкі. Так, яна стажыравалася ў Міжнароднай гуманітарнай школе ў Варшаве, Цэнтры навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў іўдаікі ў ВНУ «Сэфер» (Масква), Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме, Яўрэйскім гістарычным інстытуце ў Варшаве і іншых навуковых цэнтрах, брала ўдзел у шматлікіх навуковых канферэнцыях.

Як выдатны навуковец, прызнаны спецыяліст па іўдаіцы Вольга Сабалеўская вядомая не толькі ў Беларусі, але таксама ў Польшчы, Расіі, Украіне, Літве, Ізраілі ды іншых краінах. Вынікі даследаванняў Вольгі па праблемах гісторыі і культуры яўрэяў Усходняй Еўропы, гістарычнай культуралогіі, урбаністыцы, міжэтнічных узаемадзеянняў – гэта каля 120 публікацый, у тым ліку 4 манаграфіі.

Першая кніга В. Сабалеўскай «Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў» (Гродна, 2000) распавяла пра яўрэяў Гродна ў кантэксце гарадскога жыцця канца XVIII – пачатку XX стагоддзя. Наступная манаграфія пад назвай «Евреи Гродненщины: жизнь до Катастрофы» (Данецк, 2005) была створана сумесна з даследчыкам з Данецка Уладзімірам Ганчаровым (1970–2014). Манаграфія прысвечана гісторыі яўрэяў-літвакоў Гродзеншчыны з 1795 па 1939 г. Аўтары даследавалі спецыфічныя рысы кансерватыўнага свету яўрэйскай традыцыі і глыбокія змены, якія адбываліся ў ім пад уздзеяннем працэсаў мадэрнізацыі. На старонках кнігі паказваюцца трансфармацыя яўрэйскай абшчыны, традыцыйныя заняткі яўрэяў заходняга рэгіёну Беларусі і змены структуры занятасці, некаторыя аспекты палітычнага жыцця, у якім удзельнічалі яўрэі.

Вольга таксама стала аўтарам усіх раздзелаў пра гісторыю і культуру гродзенскіх яўрэяў у калектыўнай манаграфіі «Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» (Вроцлаў, 2014). Можна сцвярджаць, што ўпершыню ў грунтоўным гістарычным нарысе, прысвечаным гораду над Нёманам, была нададзена належная ўвага гарадзенскім яўрэям.

Пэўным падсумаваннем шматгадовых даследаванняў В. Сабалеўскай з’явілася манаграфія «Паўсядзённае жыццё яўрэяў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.» (Гродна, 2012). Спалучаючы падыходы гісторыі і культуралогіі, на аснове даследавання архіўных і апублікаваных крыніц, мемуараў, перыёдыкі, работ айчынных і замежных навукоўцаў, аўтар прадставіла асноўныя бакі паўсядзённага жыцця яўрэяў Беларусі ў дадзены перыяд часу. Гэта кніга стала першым комплексным даследаваннем практычна ўсіх граней паўсядзённага жыцця яўрэяў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Даследаванне было выканана з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, саліднай базы крыніц, з улікам дасягнутага ўзроўню ведаў па тэматыцы. Адна з частак кнігі была прысвечана эканамічным адносінам у кантэксце штодзённага досведу яўрэяў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст., дзе разглядаюцца такія аспекты іх гаспадарчага жыцця, як гандаль, у тым ліку кантрабандны, факторства, прамысловая вытворчасць, фінансавыя аперацыі, арэнда, шынкарства, сельская гаспадарка. У раздзеле «Сацыяльнае вымярэнне штодзённасці» прааналізаваны сацыяльная стратыфікацыя яўрэяў Беларусі разгледжанай эпохі. Увагу аўтара прыцягнулі соцыяцэнтрызм яўрэйскай культуры, структура і функцыі кагала, дэпутаты яўрэйскага народа, разгледжаны субкультуры (вучоныя яўрэі, «гвіры» і «простыя», а таксама гендэрныя, ўзроставыя, рэлігійныя субкультуры) і контркультуры яўрэйскага сусвету (прыхільнікі руху Гаскалы). Умовы жыцця прадстаўнікоў яўрэйскай супольнасці Беларусі раскрываюцца праз апісанне прасторы побыту – яўрэйскага квартала і яўрэйскага дома, медыцынскага абслугоўвання, паўсядзённага адзення і ежы, вылічэння часу (хранатоп паўсядзённасці). Лакуны паўсядзённасці яўрэяў Беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст. запаўняліся Вольгай праз характарыстыку «трансцэндэнтнасці і паўсядзённасці», «свята як альтэрнатывы паўсядзённасці», «нараджэння і смерці ў кантэксце паўсядзённага досведу». Тут паказваецца складаны сплаў паўсядзённага і трансцэндэнтнага ў ладзе жыцця і культуры беларускіх яўрэяў, раскрываецца сусвет яўрэйскага свята (яго сакральнасць, гістарызм, сямейны характар, сацыяльны сэнс, карнавальнасць, святочнае адзенне, святочная ежа, святочнае баўленне часу), апісваюцца ўяўленні і традыцыі яўрэяў, звязаныя з нараджэннем і смерцю.

Такім чынам, нават кароткі пералік сюжэтаў, якія знайшлі адлюстраванне на старонках манаграфіі В. Сабалеўскай, паказвае, што гэта наватарская, арыгінальная праца з’яўлялася новым словам у айчыннай гістарычнай навуцы. Да несумненных вартасцяў кнігі належаць і выдатны стыль, удала падабраныя цытаты, што робіць чытанне навуковага тэксту займальным. Хоць звычайна слова «паўсядзённасць» асацыюецца з шэрай аднакаляровасцю, штодзённае жыццё яўрэйскай супольнасці Беларусі паўстала са старонак кнігі В. Сабалеўскай шматколерным.

Артыкулы В. Сабалеўскай, апублікаваныя ў шматлікіх навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Вялікабрытаніі, былі прысвечаны разнастайным бакам гісторыі яўрэяў рысы аселасці ў канцы XVIII – пачатку ХХ стагоддзя: асаблівасцям іх эканамічнай дзейнасці ды сферы занятасці, культурнаму жыццю (арганізацыі асветы і сістэмы адукацыі, развіццю прыватных яўрэйскіх школ і дзяржаўнай сістэмы адукацыі для яўрэяў Расійскай імперыі, дабрачыннасці), адметнасцям яўрэйскай медыцынскай сістэмы ды штодзённаму побыту яўрэйскага квартала. У шэрагу публікацый В. Сабалеўская даследавала палітыку царскага ўрада ў дачыненні да яўрэйскай супольнасці і фарміраванне юрыдычнага статусу іўдзеяў у межах імперыі Раманавых. Звярталася даследчыца і да праблемы хрысціянска-іўдзейскіх стасункаў, яўрэйскай «жаночай гісторыі».

Вольга вельмі шмат часу праводзіла ў архівах, каб выявіць крыніцы для сваіх навуковых распрацовак. Яна актыўна займалася генеалагічнымі пошукамі, што зрабіла яе адной з найбольш аўтарытэтных даследчыц у гэтай галіне. Уражвае тэма апошняй публікацыі Вольгі (2019) – пра канцэпт смерці ў яўрэйскай культуры…

Нельга не пагадзіцца з Андрэем Чарнякевічам, які вельмі трапна адзначыў, што тэма навуковага даследавання Вольгі надзвычай гарманічна і натуральна ператварылася ў частку ўнутранай філасофіі самаго даследчыка. Яна шчыра і самааддана займалася аднойчы абранай справай, якую вельмі любіла. Праз свае даследаванні гісторыі і культуры яўрэйскага народа яна дэманстравала ўласныя нацыянальныя рысы. Вольга Сабалеўская сапраўды была беларускім гісторыкам яўрэйскага мінулага і заўседы старалася гэта падкрэсліць у сваіх працах.

Спіс манаграфій Вольгі Сабалеўскай

  1. Сабалеўская В. А. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў. – Гародня, 2000. – 87 с.
  2. Соболевская О., Гончаров В. Евреи Гродненщины: Жизнь до Катастрофы. – Донецк: Норд-Пресс, 2005. – 375 с. [введение, главы 1-3, заключение]
  3. Соболевская, О. А. Повседневная жизнь евреев Беларуси в конце XVIII – 1 пол. XIX века: моногр. / О. А. Соболевская. – Гродно: ГрГУ, 2012. – 443 с.
  4. Гародня Х-ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам / П. Баравік, Ю. Гардзееў, А. Ерашэвіч, В. Сабалеўская і інш. – Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2014. – 513 с. [З’яўленне яўрэйскай суполкі. Гарадзенскі кагал у XVI – XVIII стст. Яўрэйскі квартал губернскага горада. Яўрэйская суполка і жыццё горада]

Апублiкавана 18.10.2020  22:42

***

In memoriam. Ольга Соболевская (26.03.1974 – 18.10.2019) – белорусский иcследователь еврейского прошлого

Пишет Инна Соркина

18 октября 2019 года ввиду тяжёлой болезни скоропостижно скончалась наша дорогая коллега и подруга Ольга Соболевская (на снимке), выдающийся белорусский историк, культуролог, ведущий специалист по иудаике, автор многочисленных публикаций по истории и культуре восточноевропейских евреев.

Ольга начала активно заниматься указанной тематикой в первой половине 1990-х, будучи студенткой факультета истории и культуры Гродненского государственного университета имени Янки Купалы. Ещё студенткой начала участвовать в международных конференциях. Тогда же стали выходить её первые научные публикации, посвящённые культурной и экономической жизни гродненских евреев XIX – начала XX веков.

Первые успехи, а также мечта связать свою жизнь с научной и педагогической деятельностью привели Ольгу в аспирантуру при кафедре истории Беларуси Гродненского государственного университета. В 1999 году, ещё до окончания срока аспирантуры, она успешно защитила диссертацию на соискание учёной степени кандидата культурологии «Евреи Беларуси в конце XVIII – первой половине XIX века: образ жизни и культура».

С 1999 по 2013 год Ольга Соболевская самоотверженно трудилась на должности доцента кафедры культурологии. В 2009 году она была награждена благодарственным письмом ректора Гродненского государственного университета имени Янки Купалы за значительный личный вклад в развитие науки. Однако Ольге пришлось распрощаться с университетом…. Произошло это в результате её активной гражданской позиции при отстаивании справедливости и законности в нашей Альма-Матер (в связи с политически мотивированным отчислением Татьяны Касатой из аспирантуры и увольнением доцента Андрея Чернякевича).

С сентября 2013 года и до последних дней жизни Ольга работала в Гродненском филиале Белорусского института правоведения доцентом кафедры политологии, психологии и философии.

Творческая биография О. Соболевской поражает невероятной научной активностью – многочисленные публикации, конференции, гранты, проекты, стажировки. Так, она стажировалась в Международной гуманитарной школе в Варшаве, Центре научных сотрудников и преподавателей иудаики при организации «Сефер» (Москва), Немецком историческом институте в Варшаве, Еврейском университете в Иерусалиме, Еврейском историческом институте в Варшаве и других исследовательских центрах. Участвовала в многочисленных научных конференциях.

Как выдающийся учёный, признанный специалист по иудаике, Ольга Соболевская известна не только в Беларуси, но и в Польше, России, Украине, Литве, Израиле и других странах. Результатами исследований Ольги по истории и культуре евреев Восточной Европы, исторической культурологии, урбанистике, межнациональным отношениям являются около 120 публикаций, в том числе 4 монографии.

Первая книга О. Соболевской «Извечные иноземцы: страницы истории гродненских евреев» (Гродно, 2000; на белорусском языке) повествовала о евреях Гродно в контексте городской жизни конца XVIII – начала XX веков. Следующая монография «Евреи Гродненщины: жизнь до Катастрофы» (Донецк, 2005) написана в соавторстве с Владимиром Гончаровым, исследователем из Донецка (1970–2014). Монография была посвящена истории евреев-литваков Гродненщины с 1795 по 1939 годы. Авторы исследуют особенности консервативного мира еврейской традиции и глубокие изменения, произошедшие в нём под влиянием процессов модернизации. На страницах книги показаны трансформация еврейской общины, традиционные занятия евреев в западном регионе Беларуси и изменения в структуре занятости, некоторые аспекты политической жизни, в которой евреи участвовали.

Ольга также стала автором всех разделов об по истории и культуре гродненских евреев в коллективной монографии «Гродно X – XX вв. Королевский город с провинциальной судьбой» (Вроцлав, 2014; на бел. яз.). Можно утверждать, что впервые в обстоятельном историческом очерке о городе над Неманом должное внимание было уделено гродненским евреям.

Монография «Повседневная жизнь евреев Беларуси в конце XVIII – первой половине XIX века» явилась своего рода обобщением многолетних исследований О. Соболевской. (Гродно, 2012). Сочетая подходы истории и культурологии, опираясь на изучение архивных и опубликованных источников, мемуаров, периодических изданий, трудов отечественных и зарубежных ученых, автор представила основные аспекты повседневной жизни евреев Беларуси в названный период. Эта книга стала первым комплексным исследованием практически всех сторон повседневной жизни евреев Беларуси конца XVIII – первой половины XIX века. Исследование было выполнено с использованием современных методических подходов и солидной источниковой базы, с учётом ранее достигнутого уровня знаний по тематике. Одна часть книги была посвящена экономическим отношениям в контексте повседневного опыта евреев Беларуси в конце XVIII – первой половине XIX века, где рассматривались такие аспекты их экономической жизни, как торговля (в том числе контрабанда), факторство, промышленное производство, финансовые операции, аренда, содержание шинков, сельское хозяйство. В разделе «Социальное измерение повседневной жизни» анализируется социальное расслоение евреев Беларуси в рассматриваемую эпоху. Внимание автора было уделено социоцентризму еврейской культуры, структурам и функциям кагала, депутатам еврейского народа. О. Соболевская рассмотрела субкультуры (еврейские ученые, «гвиры» и «простые», а также гендерные, возрастные, религиозные субкультуры) и контркультуры еврейского мира (сторонники движения Гаскала, т. е. просветители). Условия жизни представителей еврейской общины Беларуси раскрываются через описание жилого пространства – еврейского квартала и еврейского дома, медицинского обслуживания, повседневной одежды и питания, отсчёта времени (хронотоп повседневной жизни). Пробелы в знаниях о повседневной жизни евреев Беларуси конца XVIII – начале XIX вв. восполнялись Ольгой посредством описания «трансцендентности и повседневности», «праздника как альтернативы повседневной жизни», «рождения и смерти в контексте повседневного опыта». Она показала сложный сплав повседневного и трансцендентного в быту и культуре белорусских евреев, раскрыла мир еврейского праздника (его сакральность, историзм, семейный характер, социальный смысл, карнавальность, праздничная одежда, праздничная еда, праздничное времяпрепровождение). Были также описаны представления евреев, связанные с рождением и смертью.

Таким образом, даже краткий перечень сюжетов, отраженных на страницах монографии О. Соболевской, показывает, что это новаторское, оригинальное произведение было новым словом в отечественной исторической науке. К несомненным достоинствам книги можно отнести и отличный стиль, грамотно подобранные цитаты, что делает чтение научного текста занимательным. Хотя слова «повседневная жизнь» обычно ассоциируются с серой однотонностью, повседневная жизнь еврейской общины Беларуси заиграла на страницах книги О. Соболевской яркими красками.

Статьи О. Соболевской, опубликованные во многих научных журналах Беларуси, России, Украины, Польши и Великобритании, были посвящены различным аспектам еврейской истории конца XVIII – начала XX веков: особенностям хозяйственной деятельности и занятости евреев, культурной жизни (образовательные организации и др.), культурной жизни (система образования, развитие частных еврейских школ и государственной системы образования евреев Российской империи, благотворительность), своеобразию еврейской медицинской системы, быту еврейского квартала. В ряде публикаций О. Соболевская исследовала политику царского правительства по отношению к еврейской общине и формирование правового статуса евреев в империи Романовых. Исследовательница обращалась также к проблеме христианско-иудейских отношений, к еврейской «женской истории».

Ольга много времени проводила в архивах в поисках источников для своих исследований. Она активно участвовала в генеалогических исследованиях, что сделало ее одним из самых авторитетных исследователей в этой области. Впечатляет тема последней публикации Ольги (2019) – о понятии смерти в еврейской культуре…

Нельзя не согласиться с Андреем Чернякевичем, очень метко отметившим, что тематика исследований Ольги гармонично и естественно превратилась в часть внутренней философии самой исследовательницы. Она искренне и самоотверженно занималась некогда выбранным делом, которое очень любила. Изучая историю и культуру еврейского народа, она демонстрировала свои собственные национальные черты. Ольга Соболевская поистине была белорусским историком еврейского прошлого и всегда старалась подчеркнуть это в своих работах.

Перевод с белорусского – belisrael.info

Добавлено 19.10.2020  09:33

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (128)

Шалом! Ну, паехалі… Як ні круці, а зноў даводзіцца разграбаць бруд, бо «калі не я, то хто»? 🙂

Спыніўшы выданне бюлетэня «Мы яшчэ тут!» (2009), у пачатку 2010-х амаль не прыглядаўся да суплётаў у «яўрэйскай абшчыне»: раз на год хадзіў да «Ямы», а так займаўся перакладамі, выпускаў кніжкі, удзельнічаў у навуковых сходах, etc. Пасля выправы на ідышны семінар у Кіеў (верасень 2014 г.) зноў пачаў прыглядацца – мо і дарэмна, бо многія карцінкі наганялі сум, а важкай альтэрнатывы «левіншчыне» не вырысавалася.

Не хачу казаць, што з яўрэямі Беларусі нічога не будзе – хутчэй, будзе нічога, як у «Дні апрычніка» Уладзіміра Сарокіна. Гэта, па вялікім рахунку, і шлях Сінявокай – таптанне на месцы, вечнае захапленне міражамі. Аднак ва ўладных колах Беларусі ўсё ж часам заўважнаe разуменне таго, што варта спадзявацца перадусім на сваіх суайчыннікаў, прыслухоўвацца ў тым ліку і да «дысідэнцкіх» думак… На «яўрэйскай вуліцы» такое разуменне практычна адсутнічае – як адсутнічае самастойная ды самавітая супольнасць беларускіх яўрэяў, пра якую летуценіў у пачатку 2000-х гг. Cурагатная ж «абшчына» часцяком паводзіла сябе, бы той сабака на сене, таму пайшлі ў глум і мае мары 2016 г.: няма ні беларускай іудаікі як грамадска-запатрабаванай з’явы, ні «прасунутых» курсаў мовы ідыш. У верасні пайшоў у лепшы свет прафесар псіхалогіі, заслужаны дзеяч навукі Якаў Каламінскі (1934–2019), аўтар звыш 30 кніг. Днямі памерла адна з найбуйнейшых спецыялістак у гісторыі беларускіх яўрэяў, кандыдатка культуралогіі Вольга Сабалеўская (1974–2019), колькі год таму выціснутая з Гродзенскага дзяржуніверсітэта… Цяпер шанцаў на развой іудаікі будзе яшчэ меней.

 

Св. памяці В. A. Сабалеўская (фота з ok.ru) і Я. Л. Каламінскі (фота з koob.ru)

Яўрэйскі «афіцыёз» не падтрымаў (прынамсі пра чынную падтрымку ніц не ведаю) і сціплыя прапановы 2017–2019 гг.: усталяванне дошкі ў памяць пра часопіс «Штэрн» на вул. Рэвалюцыйнай, 2 у Мінску; выпуск канверта з выявай Мойшэ Кульбака да 125-гадовага юбілею пісьменніка ў 2021 г. Дзякуй асобным актывістам, такім як мінчукі Інэса Ганкіна і Алекс Фурс – хоць яны й не выходзілі са мной на сувязь у гэтых справах, але пашыралі згаданыя ідэі ў публічнай прасторы.

Затое ў «лідараў» сёлета хапіла імпэту на вэрхал вакол барысаўскага гурта «Жыдовачка»… Зрэшты, на гэтую тэму выйшла пара іранічных матэрыялаў, праз якія дастаў новую жменю цэтлікаў ад людзей з паралельнай рэальнасці (напрыклад, выхваляюцца сваім веданнем белгісторыі – і тут жа пішуць аб працы ў 1926 г. Беларускай акадэміі навук, утворанай на 2 гады пазней). Акей, хлопцы-дзеўкі; калі б вы мяне хвалілі, я б насцярожыўся і падумаў, што нешта рабіў не так.

Верасень 2019 г., fb-старонка галоўнага рабіна Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў РБ. На месцы нашчадкаў Самуіла Плаўніка (Змітрака Бядулі) запхаў бы армяна-яўрэйскаму маргіналу абразу ў глотку…

В. А., знаны таксама цэнзураваннем «вікіпедыі», што зачапіла Алеся Астравуха, – дагэтуль не абы-хто, а трэцяя асоба ў «Саюзе бел. яўр. абшчын» (як мінімум, лічыцца такім на сайце арганізацыі).

 

Цікава, што ў сярэдзіне 2000-х «Саюз» падтрымаў выданне зборніка твораў Бядулі, дзе быў і «нехарошы» нарыс «Жыды на Беларусі» (гл. фотку справа). Дэлегацыя «чэсных яўрэяў» у 2006 г. ездзіла святкаваць 120-годдзе пісьменніка на яго радзіму ў Пасадзец.

Усё-такі ў часы кіравання Леаніда Левіна рабілася нешта карыснае – вунь у 2004 г. дапамаглі выдаць кнігу Гірша Рэлеса ў арыгінале, аф ідыш. Офісы на В. Харужай, 28 – агмень адмоўнага адбору? 🙁

Дарэчы, у верасні 2019 г. у музеі гісторыі беларускай літаратуры была адкрыта выстава, прысвечаная Л. М. Левіну, – даведаўся пра яе з той самай fb-старонкі рава Мардэхая Райхінштэйна.

Чаму на выстаўцы паказалі зборнік 2011 г. Рыгора Барадуліна з чыімсьці надпісам, не саўсім ясна. У народнага паэта Беларусі почырк быў крыху іншы (гл. справа).

Але пару слоў пра Змітрака Бядулю, які цяпер успрымаецца як адзін з першых пасярэднікаў паміж беларускай і яўрэйскай культурамі (без яго, магчыма, не было б і мінскага музея, каторым у 2012–2019 гг. кіраваў «удзячны» абаронца «рускага свету»). У 1918 г. Бядуля насамрэч пісаў у сваім нарысе: «Наш народ нічога кепскага не рабіў жыдом», як бы аддзяляючы сябе ад яўрэяў (гэта, відаць, тлумачыцца яго палітычнай пазіцыяй – падтрымкай нованароджанай БНР, якая абапіралася найперш на беларусаў – і жаданнем прадухіліць пагромы, магчыма, неўсвядомленым). Тым не меней Бядуля не выракаўся яўрэйства, не хрысціўся, дарма што ў рэдакцыі «Нашай Нівы» 1910-х гг. яму паступалі прапановы.

Наведаўшы ў Іерусаліме паэтку Рахіль Баўмволь (1914-2000; яна ведала Бядулю, калі жыла ў Менску да вайны), у верасні 1998 г. я чуў ад яе такія словы: «Он был очень добрый, еврейственный…» Сябравалі з Бядулем ідышныя пісьменнікі, той жа Ізі Харык. Самуіл Плаўнік паўдзельнічаў у складанні першага ідыш-беларускага слоўніка (1932), перакладаў Шолам-Алейхема ды шмат каго яшчэ.

Так, Бядуля/Плаўнік (1886–1941) з 80-90-гадовай адлегласці можа выглядаць як слабы і грэшны чалавек: паддаўся бальшавікам, у 1930-х падпісваў звароты супраць ахвяраў сталінскага тэрору… Аднак ён пакінуў пасля сябе выдатныя творы, з якіх можна даведацца пра быт беларуска-яўрэйскіх мястэчак на рубяжы ХIХ-ХX cт. («У дрымучых лясах»), становішча яўрэяў на пачатку Першай сусветнай вайны («Жыды», «Набліжэнне») і ў Беларусі 1920-х гадоў («Язэп Крушынскі», т. 1). Што застанецца ад яго цяперашніх «крыўдзіцеляў»? Пытанне рытарычнае.

Няйначай у выніку працы такіх «адукатараў», як пан Акапян і яго калегі па «Саюзу», Жанна-«Авіталь», яшчэ не старая жыхарка другога па памерах горада Беларусі, пасля 20-гадовага наведвання «абшчыны» і паездак на розныя «Лімуды» не здольная прачытаць элементарны тэкст на ідышы (дый увогуле паблытала ідыш з іўрытам). Затое ў ліпені 2019 г. гомельская медсястра была ўпэўнена, што ў славян «генетычна закладзена нянавісць да яўрэйскага народу». Пасмешышча і фэйспалмішча.

Не ўсе тут падобныя да Ж. П., але такіх шмат, і яны «выносяць мозг» цягам усіх 30 гадоў «адраджэння яўрэйскага жыцця» ў краіне. Дзіва што няма абяцанай у 1998 г. мемарыяльнай пазнакі на «Рускім тэатры», а пахаванні на зараўнаваных яўрэйскіх могілках у раёне мінскай вул. Калектарнай рэгулярна ўскрываюцца з 2000-х гг. Штораз рэакцыя «прафесійных яўрэяў» рэзюмуецца словамі: «Ніколі не было, і вось ізноў». Цяпер во пасла Алона Шогама падцягнулі; у прынцыпе, яго слова магло б нешта значыць, але не на фоне дыпламатычнага канфлікту ў сувязі з масавым нядопускам беларусаў у Ізраіль.

Планы 2000 г., ад якіх застаўся толькі буклет. І Шыцік (aka Данькоў), і Дорн потым сядзелі за кратамі.

Больш-менш эфектыўна тутака працуе хіба служба дагляду старых і нямоглых – «Хэсэды» & «Рахамімы». Настолькі эфектыўна, што адна сацыяльная работніца з Бабруйска, беспартыйная Таццяна Гутарава, 1965 г. нар., сёлета пажадала стаць дэпутаткай «парламента» – і, што цікава, яе зарэгістравалі ў акрузе № 78 (разам з васьмю іншымі кандыдатамі).

Але, на РБ няўхільна падаюць імклівым дамкратам «парламенцкія выбары» 17.11.2019. Алену Анісім і Ганну Канапацкую 17.10.2019 не зарэгістравалі ў якасці кандыдатак у «палатку»: быццам бы подпісы выбарцаў «не тыя». Без аніякай злараднасці заўважу: лепей бы шаноўныя дамы ў свой час паслухалі мяне і паспрабавалі скасаваць указ аб прызначэнні «выбараў» на лістапад 2019 г. (замест жніўня-верасня 2020 г.). Нагадаю, што ўвосень 2002 г. Якаву Гутману за колькі тыдняў удалося сабраць подпісы канстытуцыйнай большасці дэпутатаў (75) пад петыцыяй у абарону гісторыка-культурнай спадчыны. Як выяўляецца, ад тактыкі «гучныя словы, мінімум рэальных крокаў», прынятай працягнутай увесну-улетку 2019 г., «альтэрнатыўныя» дэпутаткі мала што выйгралі.

Можа, у Мінгарвыканкаме прыслухаліся акурат да мяне, дый ліквідавалі «даўгабуд» на вуліцы Прытыцкага, а мо проста прыемнае супадзенне… Так ці іначай, гектар зямлі вярнуўся мінчукам.

Было ў красавіку 2018 г. і стала ў кастрычніку 2019 г.

Нейкія палавінчатыя крокі ў слушны бок зрабіла таксама міністэрства спорту і турызму РБ. У жніўні 2018 г. Уладзіслаў Каташук – вопытны трэнер з Брэста, 30.07.2018 па надуманых прычынах выключаны з Беларускай федэрацыі шахмат – атрымаў права на вышэйшую катэгорыю (бо яго вучаніца Аляксандра Тарасенка заняла 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы). БФШ тармазіла працэс прысваення, што, безумоўна, біла па кішэні педагога… Але праз год (!) Каташук усё ж зрабіўся трэнерам вышэйшай катэгорыі.

Праўда, вельмі па-казённаму піша той намміністра – ні «дабрыдзень», ні «паважаны». І так, рашэнне было прынятае 02.09.2019, паведаміць пра яго кваліфікаванаму шахтрэнеру (якіх у Беларусі адзінкі) расчухаліся толькі 04.10.2019, а ў абласное ўпраўленне спорту і турызму загад паступіць пазней… Маўляў, цярпеў год, пацярпі яшчэ месяц-паўтара? Не ведаю, як у вас, шаноўныя, а ў мяне пасля гэтай гісторыі не пабольшала жадання звязвацца з тутэйшым мінспорту. Зрэшты, маё нежаданне многіх тутэйшых дзяржаўных (дый недзяржаўных) устаноў датычыцца. Найперш тых, якія, нібыта робячы вялікую ласку, аддаюць табе тваё ж.

Жэстачайшэ жартаваў сайт адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска яшчэ 10 дзён таму (цяпер гэтая старонка выдалена, што нагадала гісторыю з «Авивам»):

Загаловак пра «лішкі свабоды» – 2013 года, але ж і сёлета мог бы служыць цынічненькім дэвізам для ўсёй дзяржавы. Нават і для адной суседняй.

Збольшага парадавала новая кніга Алеся Карлюкевіча, якога лічу нягеглым чыноўнікам (як міністр інфармацыі РБ ён «вагаецца з лініяй партыі», дый карысць ад існавання яго міністэрства ўвогуле невідавочная), але неблагім краязнаўцам. У сваёй новай кнізе («Роднымі сцяжынкамі», 2019) піша і пра яўрэяў, у тым ліку пра вялікага акцёра. Цытуе майго старога знаёмца Іллю Рэзніка: «На мінскай маставой… паміраў кароль Лір – Міхоэлс».

Ды з якога перапуду Мацвей Гейзер са сваёй «шчымлівай кнігай пра Міхоэлса» стаў у Карлюкевіча «Глейзерам»? 🙂

Здаецца, дзяржава ўсё ж істотна абмяжуе распаўсюд рэкламных улётак па паштовых скрынях у пад’ездах (намер, з якога я кпіў год таму). «Наверсе» – свавольствы аж да сістэматычных парушэнняў Канстытуцыі, «унізе» – навязванне тупых дробязных правілаў, рэгламенцёж… Усё заканамерна.

Мінабароны РБ вучыцца піярыць сябе… Пры дапамозе бландзінкі-маёра, праз «незалежныя» СМІ.

Фота з nn.by

Можа, і чаго іншага міністэрыя навучыцца – каб не здаралася такіх трагедый, як крывавы салют 03.07.2019 і cмерць салдата 2 гады таму. Праўда, меў тады рацыю Мікола Дзядок: «змяніць войска як інстытуцыю немагчыма, не змяніўшы ўсё грамадства, яго маральныя ўстаноўкі і схемы функцыянавання».

Мінскія навіны. 23.10.2019 ахвотныя пойдуць у «Jewish Museum» на дыскусію «Якая яўрэйская кніга патрэбна Беларусі?» (мяне там не будзе; анансую толькі дзеля сябра, каторы мае выступіць). 27 кастрычніка – вечарына ў кафэ «Грай», прысвечаная забітым у 1930-я гады беларускім літаратарам, у тым ліку і яўрэям. 11 лістапада ў Палацы мастацтва (17:00) адчыніцца ІІІ выстава «Праўда пра Курапаты». Адзін з арганізатараў, Марат Гаравы, паведамляе, што выстава будзе працаваць да 22.11.2019.

(27.10.2019 М. Гаравы ўдакладніў, што адкрыццё выставы “Праўда пра Курапаты” перанесена на 13 лістапада 2019 г., 17:00. Адрас той жа: Мінск, вул. Казлова, 3. – belisrael)

Уваход паўсюль больш-менш вольны.

Гэта апошняя серыя «Катлет & мух» – серыяла, які існаваў больш за 4 гады, з лета 2015 г. Дзякуй усім, хто быў побач.

Цытатнік

«Позна стукаць па стале, калі ты ўжо з’яўляешся толькі стравай»; «Трэба мець вялікую цярплівасць, каб ёй навучыцца»; «Я трапіў не ў мішэнь? Менавіта туды і цэліўся» (з «Непрычасаных думак» Станіслава Ежы Леца ў перакладзе Міхася Мірановіча, «Дзеяслоў», № 101).

«Свет, верагодна, выратаваць ужо не ўдасца, але асобнага чалавека — заўсёды можна» (Іосіф Бродскі, 1987)

«Ультраправыя погляды многіх выхадцаў з былога СССР у Ізраілі, ЗША і Германіі – не вынік абставінаў або цяжкасцей інтэграцыі ў новае грамадства, а яўны вынік постсавецкага канцэптуальнага і культурнага багажа, які яны прывозяць з сабой і які працягвае вызначаць іх стаўленне да грамадзянскіх і нацыянальных пытанняў» (Дзмітрый Шумскі, кастрычнік 2019)

«Бадай, не будзе залішнім прызнаць, што, як усе людзі падзяляюцца на мужчын і жанчын, гэтак яны падзяляюцца ў адносінах да свабоды: на людзей свабоды і людзей несвабоды. Першыя адрозніваюцца ад другіх тым, што для іх існуе само паняцце свабоды. Для другіх не: для іх гэта абстрактная, мутная, збыткоўная ідэя». (Алег Дорман, 17.10.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

21.10.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

 

Апублiкавана 21.10.2019  13:55

От редактора belisrael

Не со всем, о чем  писал в длиннющей авторской серии В. Рубинчик, можно соглашаться, но каждый материал затрагивал важные темы и  был интересен.