Tag Archives: “Новы час”

І. Мельнікаў. У які футбол гулялі ў Заходняй Беларусі?

04-12-2022 Ігар Мельнікаў

У Заходняй Беларусі было нямала прафесійных футбольных каманд, некаторыя з іх нарабілі шуму ў польскім чэмпіянаце. А падчас першага пасляваеннага чэмпіянату БССР клубы з Брэста і Гродна занялі, адпаведна, 2-е і 3-е месцы.
.

Матч “Якар” Пінск — “Чорныя львы” Львоў. Фота з архіва Ігара Мельнікава     Матч “Якар” Пінск — “Чорныя львы” Львоў. Фота з архіва Ігара Мельнікава

Пачатак «пілкі ножнай»

У верасні 1918 года быў створаны агульнапольскі саюз, які павінен быў заняцця развіццём спорту ў адроджанай Польшчы. Калі ў 1921 годзе ў Другой Рэчы Паспалітай было каля 70 тысяч спартоўцаў, то праз тры гады іх было ўжо 115 тысяч. У 1927 годзе пытанні развіцця спорту ў краіне былі перададзены ў вядзенне Дзяржаўнага бюро фізічнага выхавання і вайсковай падрыхтоўкі. Калі казаць пра развіццё футбола, то ў снежні 1919 года ў Варшаве адбыўся з’езд польскіх футбольных клубаў, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 31 каманды.

Па выніках пасяджэння быў створаны Польскі футбольны саюз (PZPN) са штаб-кватэрай у Кракаве (знаходзілася там да 1928 года — аўт.). Адпаведна, першым старшынёй арганізацыі быў абраны кіраўнік клуба «Краковія» Эдвард Цэтнароўскі. Тэрыторыя краіны была падзелена на 5 футбольных акруг: кракаўскую, львоўскую, лодзьскую, познаньскую, варшаўскую. Першы чэмпіянат павінен быў прайсці ў 1920 годзе, але вайна з бальшавікамі перакрэсліла планы тагачасных польскіх футбольных функцыянераў.

Пасля заканчэння савецка-польскай вайны ў складзе Другой Рэчы Паспалітай аказаліся новыя тэрыторыі на ўсходзе і на захадзе. Гэты факт паўплываў і на фармаванне структуры футбольных акруг. Да ўжо пералічаных вышэй дадаліся: горнасілезская, люблінская, торуньская і віленская. У 1929 годзе да іх дадаліся палеская і беластоцкая. У апошніх трох акругах і канцэнтравалася футбольнае жыццё Заходняй Беларусі.

Гульня №1 у Заходняй Беларусі

На першым кангрэсе FIFA ў красавіку 1923 года Польскі футбольны саюз быў прыняты ў яго структуру. У 1927 годзе была створана так званая «польская ліга» (экстраліга). У яе ўвайшлі 14 клубаў. Трапіць у эліту можна было праз рэгіянальныя спаборніцтвы, якія праводзіліся ў рэгіянальных футбольных акругах. Па сутнасці, клас А, у якім якраз і разыгрывалася званне чэмпіёна, быў другой лігай польскага чэмпіянату. Пераможца гульняў у акрузе восенню пачынаў змагацца за выхад у вышэйшую лігу. На першым этапе ў групе збіраліся суседзі, таму з года ў год пераможцы палескай, беластоцкай і віленскай акруг разыгрывалі паміж сабой адзіны білет у экстралігу.

На тэрыторыі заходнебеларускіх ваяводстваў найбольшага поспеху дасягнуў шэраг футбольных клубаў. У 1929 годзе гродзенская «Крэсовія» выйграла чэмпіянат Беластоцкай акругі, абыграўшы свайго галоўнага канкурэнта — клуб «WKS 42 PP» (спартыўны клуб арміі, што прадстаўляў 42-і пяхотны полк з Беластока — аўт.). У складзе гродзенскага клуба гуляў такі вядомы польскі ігрок, як Марыян Схалер. Дарэчы, пазней ён перайшоў у варшаўскую «Легію» і пяць разоў запрашаўся ў нацыянальную зборную Польшчы.

Іншым знакамітым гродзенскім клубам быў «WKS 76 PP» (СКА 76-га пяхотнага палка імя Людвіка Нарбута). У 1930-х гадах гэты клуб проста дамінаваў у Беластоцкай футбольнай акрузе. На працягу 1930-х гадоў «WKS 76 PP» толькі аднойчы, у 1935 годзе, прапусціў іншую каманду да чэмпіёнства. Справа ў тым, што службу ў палку праходзіла шмат таленавітых гульцоў з добрым досведам. Напрыклад, нападаючы Ежы Хасельбуш, што выступаў у свой час за «Варшавянку», ці абаронца Адам Халішка, які 3 разы (у 1934–1935 гадах) выступаў за нацыянальную зборную Польшчы.

Аднак было і шмат сваіх, досыць добрых футбалістаў. Сярод іх варта вылучыць нападаючага Яўгена Адамчыка, які ў сезоне 1938 года забіў 30 (!) галоў. Яго брат Тадэвуш разам з Кастусём Мельнікавым складалі добрую звязку паўабаронцаў. Надзейна гуляў брамнік Зенка, абаронцы — Юргелевіч, Пабурэнны ды іншыя.

У 1931 годзе «WKS 76 PP», набраўшы 25 балаў, упершыню заняў першае месца ў чэмпіянаце Беластоцкай акругі. А ў наступным годзе абыграў свайго галоўнага канкурэнта, «Ягелонію» з Беластока, з лікам 6 : 2. У сезоне 1938 года гродзенцы выйгралі 11 матчаў з 12 і яшчэ адзін матч скончыўся нічыёй. У наступным годзе, падчас апошняга перадваеннага чэмпіянату, разграмілі клуб «Макабі Ломжа» з лікам 13 : 1. Дарэчы, у 1939 годзе гродзенскі клуб згуляў таварыскі матч з літоўскім прафесійным клубам «LSGF Kaunas» і абыграў літоўцаў з лікам 4 : 2.

WKS (Гродна) перад сустрэчай  літоўскім клубам з Каўнаса. Фота з архіва Ігара Мельнікава

Гульні ў Гродна адбываліся на стадыёне Акруговага таварыства фізічнага выхавання, які знаходзіўся на вуліцы Сабескага, 3. Квіткі на гульню каштавалі досыць дорага — 1 злоты, але вольных месцаў на стадыёне амаль не было.

Яшчэ адным вайсковым клубам з Заходняй Беларусі быў «WKS 82 PP» (СКА 82-га пяхотнага палка) з Брэста. У 1930 годзе, падчас барацьбы за месца ў 1-й лізе, брэсцкі клуб абыграў вельмі моцны віленскі «Агніска» і беластоцкі клуб 42-га пяхотнага палка. Аднак у выніку Брэст прайграў аднаклубнікам з Седлец і аддаў ім адзіную пуцёўку ў вышэйшую лігу. Удала гуляў і брэсцкі клуб танкістаў 4-га танкавага дывізіёна. Дарэчы, у горадзе на Бугу былі і іншыя клубы («Рух Брэст», «Пагоня Брэст»), якія даволі паспяхова змагаліся ў чэмпіянаце Палесся.

Былі свае клубы і ў яўрэйскага насельніцтва заходнебеларускіх ваяводстваў Польшчы. Так, у Гродна гулялі каманды «Макабі» і «Крафт». Дарэчы, менавіта ігрок-яўрэй Юзаф Клоц забіў у 1922 годзе першы гол у гісторыі польскай зборнай па футболу. Той матч супраць Швецыі палякі выйгралі 2 : 1. У студзені 1938 года пад ціскам з боку кіраўніцтва Трэцяга Рэйха Польскі футбольны саюз выключыў са свайго складу ўсе яўрэйскія клубы. Пасля гэтага частка футбалістаў-яўрэяў, у тым ліку і з Заходняй Беларусі, эмігравала ў Палесціну.

У Пінску гуляў клуб «Якар». Па назве зразумела, што гэта быў марскі клуб і складаўся з вайсковых маракоў, якія служылі ў Пінскай флатыліі. Гэты клуб двойчы станавіўся чэмпіёнам Палесся, а яго галоўнай зоркай быў Караль Косак, які меў досвед гульні ў польскай зборнай. У 1933 годзе ў Вільне быў створаны аб’яднаны вайсковы клуб «Сміглы» (WKS Śmigły Wilno). Хутка гэта каманда стала дамінаваць у спаборніцтвах у Заходняй Беларусі і нават прайшла ў экстралігу. Найбольш удалым яе іграком быў Юліуш Балосек, які нарадзіўся пад Гродна.

* * *

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Шматлікія польскія футбалісты з першых дзён удзельнічалі ў вайсковых дзеяннях. Некаторыя з іх загінулі ў баях. Іншыя апынуліся ў нямецкім і савецкім палоне. Шэраг польскіх паліцэйскіх з Познані, якія ў міжваенны час гулялі ў прафесійных і паўпрафесійных футбольных камандах, апынуліся ў руках НКУС і пазней утрымліваліся ў турмах Мінска. Іх прозвішчы могуць знаходзіцца ў Беларускім катынскім спісе. Што ж тычыцца футбольных клубаў з Заходняй Беларусі, то пра іх добрую падрыхтоўку сведчыць той факт, што падчас першага пасляваеннага чэмпіянату БССР па футболе каманды з Брэста і Гродна занялі, адпаведна, 2-е і 3-е месцы.

Крынiца

Апублiкавана 05.12.2022  20:07

Рэферэндум-2022. Як усё будзе

22-02-2022  Філіп Дымаў

Займальная футуралогія для чарговай электаральнай кампаніі ў Беларусі.
.

.

Рэферэндумы ў Беларусі праходзяць з такой зайдроснай рэгулярнасцю, што ўжо наездзілі глыбокую сюжэтную каляіну. Спадзявацца, што 27 лютага будзе неяк інакш, не даводзіцца, таму прадказаць сцэнар і элегантныя вынікі можна ўжо сёння.

Пакуль гэтага не зрабілі іншыя, зробім мы.

Як пройдзе плебісцыт-2022, сэнс якога мала хто разумее? Ці перашкодзяць праплачаныя ворагі свабоднаму волевыяўленню беларускага народа? Ці падтрымаюць простыя людзі звышдэмакратычную прапанову культываваць у Канстытуцыі ўлюбёны Усебеларускі народны сход?

Аб гэтым і іншым — у кароткіх тэзісах насустрач усеагульнаму галасаванню з рэкорднай яўкай і трыумфальным вынікам.

Датэрмінова — шчыльнымі радамі

Дзяржаўная свядомасць беларускіх выбаршчыкаў набыла такі касмічны ўзровень, што прэмію ім не давай на працы — толькі дазволь прагаласаваць за светлую будучыню датэрмінова. Па супадзенню, сутнасць якога яшчэ не спасцігнулі сацыёлагі, асабліва невыносную прагу да заўчаснага волевыяўлення маюць пэўныя катэгорыі грамадзян. Гэта супрацоўнікі бюджэтных устаноў, студэнты, што пражываюць у інтэрнатах, людзі ў пагонах самага рознага сілавога профілю.

Узорны імпэт да такога кшталту галасавання традыцыйна праяўляюць салдаты беларускага войска. Ужо колькі гадоў дасведчаныя «дзяды» перадаюць «салагам» у казармах спрадвечную электаральную мудрасць: служыш тэрміновую — галасуй датэрмінова.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах, ад якіх краіна дагэтуль не можа акрыяць, папярэдне — не чакаючы 9 жніўня — выбарчыя ўчасткі наведалі амаль 42 працэнты беларусаў. Няма аніякага сумневу, што цяпер адзіны парыў не будзе слабейшым. Памятаючы, як краіну спрабавалі разбурыць зламысныя і сквапныя англасаксы, нашы людзі пачэсна выканаюць і перавыканаюць свой грамадзянскі доўг. Нельга нават выключаць, што датэрміновая яўка на рэферэндуме-2022 складзе не менш за 50 працэнтаў.

Поўная празрыстасць

Каб менш плявузгалі паклёпнікі, наракаючы на нацыянальныя асаблівасці беларускага волевыяўлення, цяперашні плебісцыт пройдзе ў беспрэцэдэнтна адкрытым фармаце. Нічога не будзе перашкаджаць шчыраму галасаванню — ні сумнеўныя назіральнікі з дуляй у кішэні, ні нават фіранкі на кабінках для электаральнага інтыму. Адмыслова каляровыя бюлетэні ўвогуле ёсць прагрэсіўнае новаўвядзенне, якога няма нідзе, у тым ліку ў краінах хвалёнай заходняй дэмакратыі.

Як і раней, толькі з большым размахам, рэферэндум аточаць увагай супрацоўнікі ўнутраных спраў. Бяспека перш за ўсё, асабліва, калі навокал ворагі, таму ўжо абвешчана: міліцыя з народам на кожным выбарчым участку. А камісіі, якія потым сумленна палічаць галасы, пад пільнай аховай МУС і ветэранаў МУС, каб не было як тады. Спецыяльна для іх у патрэбным месцы ўсталююць кнопкі трывожнай сігналізацыі, і пасля гэтага ўжо дакладна любы ўчастак будзе непрыступны як сховішча золата-валютных рэзерваў.

Узровень асабістай бяспекі членаў гэтых самых камісій сягне на небывалыя вышыні яшчэ і за кошт эксклюзіўнага ноу-хау. Прозвішчы тых, хто пастаўлены забяспечваць арыфметыку на рэферэндуме, вырашылі засакрэціць. Слушна: абарона персанальных дадзеных прадугледжана законам, і хто там лічыць і падпісвае пратаколы, абывацеля тычыцца не павінна.

Любімую не аддадуць з вялікім працэнтам

Ці не галоўная інтрыга ўсенароднага волевыяўлення 27 лютага традыцыйная — з якім велізарным працэнтам пераможа новая рэдакцыя Канстытуцыі? У якіх лічбах то-бок знойдзе сваё адлюстраванне калектыўнае жаданне беларусаў жыць паводле новага Асноўнага Закона. Год народнага адзінства скончыўся, але ж рэха яго адназначна запланавана на бліжэйшую нядзелю, і любы сумленны грамадзянін гэта ведае дакладна.
У чым можна быць стопрацэнтна ўпэўненым, дык гэта ў карціне прагнага ўдзелу электарату ў рэферэндуме.
Нават калі датэрмінова прагаласуе адна палова паўналетніх беларусаў, то на асноўны дзень застанецца ж палова другая. І тэлекамеры дзяржаўных медыя беспамылкова зафіксуюць зашкальвальны ажыятаж, і ўжо пасярод нядзелі ні ў каго не застанецца сумневаў у чарговай аглушальнай перамозе дзеючага курса.

А выніковыя працэнты, якія трывала ўвойдуць у гісторыю беларускай дзяржаўнасці… Калідор элегантнасці аднолькава добра ведаюць і ў Мінску, і ў Пінску, і ў Валожыне, і ў вёсцы Малюкі Воранаўскага раёна. Гэта дзесьці паміж 75 і 80 адсоткамі, што заўсёды дэманструе ЦВК пасля ўдалага падліку бюлетэняў. Імаверна, у гэтых межах фінішуе і цяперашняе галасаванне, аднак розніца з мінулымі кампаніямі ўсё ж будзе — і вельмі адчувальная. Пераможныя лічбы гэтым разам агучыць не Лідзія Ярмошына, якая сышла на пенсію з пачуццём выкананага доўга, а новы старшыня ЦВК Ігар Карпенка — у яго яшчэ ўсё наперадзе.

Пратэсты — толькі за мяжой

Яшчэ адна прыкмета часу: як толькі дзе на гарызонце пачынае маячыць нейкае важнае галасаванне — сілавыя структуры пачынаюць рыхтавацца да выступаў разнастайных адшчапенцаў, якім заўсёды і ўсё не так. Зараз будзе тое самае, аднак ці вырашацца беларусы пратэставаць супраць загадзя вядомых вынікаў рэферэндуму, вялікае пытанне.

Ды што там: у сённяшніх умовах, калі будзь якая праява незадаволенасці прыраўноўваецца да злачынства, марна чакаць хаця б мінімальнай вулічнай актыўнасці. Выглядае, што ў выпадку чаго, пратэсныя настроі будуць падаўляцца на месцы, не адыходзячы ад выбарчых участкаў. Рэсурсу хопіць, добраахвотныя дружыны БРСМ пацвердзяць.

Да актыўнасці, зрэшты, ніхто і не заклікае. Штабы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі агітуюць за далікатны супраціў — тыя самыя два крыжыкі ў бюлетэнях. Віруе ў грамадзянскай супольнасці і іншая, даўно вядомая, ініцыятыва — не хадзіць ні на які рэферэндум, бо байкот. Абодва падыходы маюць як плюсы, так і мінусы, а як у выніку плюс на мінус накладзецца, пакуль сказаць складана.

А вось што немінуча адбудзецца 27 лютага, дык гэта пратэставае пікетаванне за мяжой, хутчэй за ўсё — каля беларускіх амбасадаў. Дэструктыўныя палітэмігранты і іншыя экстрэмісцкія экстрэмісты абавязкова пакажуць, як трэба не любіць радзіму. Іх шматлікасць і няўрымслівасць не выклікае пытанняў нават у патрыятычных прапагандыстаў, таму відовішча абяцае быць уражвальнае.

Але і тут улады прадугледзелі контрмеры ва ўстаноўленым парадку і ў межах дзеючага заканадаўства. Узялі ды пазбавілі права голасу беларусаў замежжа, юрыдычна замацаваўшы за імі статус «лішніх людзей». Сярод аргументаў згадваецца неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка, то якія пытанні: усё дзеля вашай жа бяспекі. І дзеля светлай будучыні Беларусі, дзе няўгодным месца няма.
Апублiкавана 22.02.2022  09:20

Безумный 2021-й. Общество: реакция, пришедшая на смену революции

«Новы час», 27-12-2021 Евгения Бурштын

Когда начинаешь размышлять об итогах года, первое, что приходит на ум, это репрессии. Драконовские, непропорциональные, грязные, мстительные. Что поделаешь: для всего в этом мире характерна цикличность, революция всегда сменяется реакцией.

И чем красивее, ярче, креативнее было стремление белорусов к свободе в 2020 году, тем ниже, грязнее и тупее будет реакция. Таков закон баланса.

Чем больше людей высказывали свой протест против фальсификации выборов и насилия, тем больше уголовных дел и обвинительных приговоров появлялось в этом году. Задержания, обыски, передачи, написание писем за решетку, суды — вот чем страна жила весь год.

К концу 2021 года мы имеем почти тысячу только тех политзаключенных, кого правозащитники признали таковыми (и более 1500 тех, кто попал за решётку по политическим мотивам), тотальную эмиграцию, массовые увольнения из государственных учреждений и нехватку специалистов, особенно врачей, учителей и инженеров.

Громом среди ясного неба стала смерть 50-летнего политзаключенного Витольда Ашурка — 21 мая в Шкловской колонии. В этой истории вопросов всё еще больше, чем ответов: истинная причина смерти заключенного до сих пор неизвестна (мало кто верит в проблемы с сердцем), потерян дневник Витольда, который он вёл в тюрьме, а недавно было начато уголовное дело против тех, кто скандировал «Позор!» после оглашения приговора активисту из Берёзы.

Не меньше ошеломляли приговоры известным политикам и общественным деятелям — 7 лет Павлу Северинцу, Евгению Афнагелю, Андрею Войничу; 13 лет Эдуарду Пальчису, 11 лет Марии Колесниковой, 10 лет Максиму Знаку, 14 лет Николаю Статкевичу, 15 лет Игорю Лосику, 16 лет Игорю Попову, 18 лет Сергею Тихановскому… Это одни из самых громких приговоров, хотя каждый срок, даже меньший, — отдельная трагедия.

Еще одна особенность 2021 года — беспрецедентное давление на общественные организации и независимые СМИ: блокировки сайтов, признание социальных сетей и изданий «экстремистскими материалами» и даже «экстремистскими формированиями». Как результат — около 30 журналистов за решеткой и более 350 «запрещенных» телеграм-каналов и чатов.

Были уничтожены как правозащитные, так и экологические, культурные, социальные или спортивные объединения. Количество ликвидированных организаций достигло 306, а тех, которые самоликвидировались — 187.

Видимо, в качестве «новогоднего подарка» под конец года депутаты решили ввести уголовную ответственность за участие в тех же ликвидированных и незарегистрированных организациях (политических партиях, религиозных организациях, фондах, иных общественных объединениях). Хотя еще совсем недавно, в 2018 году, участие в незарегистрированной организации в Беларуси было декриминализировано (вместо уголовной ввели административную ответственность), но хорошего понемногу, решили чиновники.

Административная ответственность введена за сбор, получение, использование денежных средств, иного имущества, выполнение работ, оказание услуг в целях возмещения расходов, обусловленных привлечением лица к ответственности за нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий.

Также с нового года вводится уголовная ответственность за призывы к санкциям.

И еще одно нововведение от «парламентариев»: Палата представителей в двух чтениях приняла законопроект «О геноциде белорусского народа». Геноцидом предлагается признать преступления, «совершенные нацистскими преступниками и их пособниками, националистическими формированиями в период Великой Отечественной войны и в послевоенный период, преступления, направленные на планомерное физическое уничтожение белорусского народа путем убийства и иных действий, признанных геноцидом в соответствии с законодательными актами и международным правом». Под послевоенным периодом понимается период до 31 декабря 1951 года, а под белорусским народом понимаются «советские граждане, проживавшие на территории Белорусской ССР в период Великой Отечественной войны и (или) послевоенный период». Проектом предлагается ввести уголовную ответственность за отрицание геноцида — за это планируют наказывать арестом, либо ограничением свободы на срок до пяти лет, либо лишением свободы на тот же срок.

Это не говоря уже о негласном запрете на выражение мнения не только в публичном, но и в виртуальном пространстве — за неосторожные комментарии в Интернете в дом посреди ночи могут заявиться незваные гости в камуфляже и с оружием.

Охота на сетевых комментаторов началась в прошлом году, набрала обороты в этом году после авиакатастрофы под Барановичами, в результате которой погибли два лётчика, и достигла апогея после сентябрьской перестрелки в Минске между программистом Андреем Зельцером и офицером КГБ Дмитрием Федосюком, в результате которой погибли оба.

Помимо репрессий, 2021 год запомнится событием, «благодаря» которому в мире рядом со словом «Беларусь» появилось словосочетание «государственный терроризм». Речь идет о насильственной посадке самолета «Ryanair» в Минске и аресте Романа Протасевича и Софии Сапеги. Это послужило толчком для принятия очередного пакета европейских санкций против Беларуси.

В ответ на ограничительные меры Евросоюза режим в Беларуси отреагировал миграционным кризисом. Правда, вместо того, чтобы вынудить западные страны к диалогу, этот кризис стал поводом для очередного пакета санкций.

Кажется, весь 2021 год мы прожили в ожидании того, когда это всё закончится, имея в виду события, которые начались в 2020 году. Но дело в том, что всё началось раньше, значительно раньше — десятилетия или даже столетия назад. Так стоит ли рассчитывать, что за один год мы решим все проблемы, накопленные за это время? Вряд ли. Мы будем идти своим путем и набивать себе шишки ровно столько, сколько потребуется, чтобы каждый почувствовал себя частью нации и осознал свою ответственность не только за собственную жизнь, но и за жизнь народа. В наших интересах, чтобы это произошло как можно скорее. Но, как писал Народный поэт Рыгор Бородулин, пусть всё будет, как будет.

Источник

Перевод с белорусского belisrael.info

Опубликовано 30.12.2021  22:34

Лёсы расстраляных паэтаў: Юлій Таўбін

«Жыццё не за, а перада мной». Лёсы расстраляных паэтаў: Юлій Таўбін

23-10-2021  Крысціна Бандурына

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года была адной з самых страшных для Беларусі. Бальшавіцкія каты пазбавілі нашу краіну голасу — голасу сумлення — расстраляўшы 26 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў. 26 жыццяў. Дзясяткі кніг. Сотні вершаў. Адна беларуская культура, якая і па сёння перажывае гэтую вялікую страту.
.
Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Юлій Таўбін

Юлій Таўбін (сапр. Юдаль Абрамавіч Таўбін) — той рэдкі прыклад «беларуса па духу», калі зусім няважна, дзе ты нарадзіўся і на якой мове гаварыў — Беларусь усё адно будзе ў тваім сэрцы.

«Беларускі Арцюр Рэмбо», як называе Таўбіна Андрэй Хадановіч, нарадзіўся 2 (15) верасня ў рускім горадзе Астрагожску Варонежскай губерні (цяпер — Варонежская вобласць). Маленства будучага паэта прайшло там жа, а ў 10 гадоў ён апынуўся ў Беларусі: сям’я Таўбіных пераехала ў Мсціслаў, дзе Юлій паспеў скончыць «сямігодку» (1928) і адвучыцца ў педагагічным тэхнікуме.

Свой першы верш Юдаль Абрамавіч надрукаваў, калі яму было 15, у часопісе «Маладняк Калініншчы» (Клімавічы). Праз чатыры гады свет убачыць яго першы зборнік.

Паэт, дзіця гарадскіх вуліц, яшчэ ў Мсціславе ён пісаў гораду поўныя закаханасці вершы, якія пасля зробяцца аднымі з найяскравейшых прыкладаў урбаністыкі ў беларускай паэзіі.
***
Вечар… ў горадзе вечар… Снягі пасінелі…
І дрыжыць тэлефонная сець…
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панелях
I ўначы не пакінуць гручэць.
 
Маладзік у нябёсах блукае бязмежных,
А на вуліцах — ноч… мітульга…
І ля бліжняй да нас трансфарматарнай вежы
Электрычных праменняў дуга.
 
Знекуль чуюцца гукі фабрычнае песні,
Недзе дыша магутны матор…
Вечар… У горадзе вечар… Над горадам месяц,
А за горадам снежны прастор.
У 1931 годзе паэта вітае Мінск, дзе Таўбін вучыцца на літаратурным факультэце Мінскага педуніверсітэта, жыве ў пакойчыку на вул. Розы Люксембург разам з сябрамі, якім за гады сяброўства ён напісаў і прысвяціў не адзін свой верш. Юлька, як ласкава называлі яго Аркадзь Куляшоў і Зміцер Астапенка, вельмі тонка адчуваў гэтыя сувязі паміж людзьмі і так жа тонка ўмеў падбіраць да іх словы.
Блізкаму
Мне праз тлум і гоманы сталіцы
За шырокай даллю палявой
Часта зданню прад вачмі мігціцца
Нечакана — блізкі вобраз твой.
 
Недзе там, дзе шолахі і ветры,
Дзе кастрычнік вольхі абгаліў,
Можа, пішаш гарадскім паэтам
Просты, шчыры і адданы ліст.
 
Выкладаеш сціслы свой жыццёпіс:
«Быў пастух… Калгаснікам цяпер…
Дасылаю ў вашую часопісь
Свой другі — апрацаваны верш».
 
…За акном маім шуміць сталіца.
Дружа мой! За даллю палявой
Многа вас, нязведаных, таіцца —
Вось таму так блізкі вобраз твой.
 
Веру я, што здзейсніцца твой вырак,
Поле песні трэба шмат араць…
Прынясеш калісьці ў вершах шчырасць,
Паслядоўнік, нашчадак і брат.
 
Ці пачуеш ты мой голас ветлы?
Недзе там, сярод пажатых ніў,
Ходзяць ветры і гуляюць ветры
І кастрычнік вольхі абгаліў.

Два гады працягнуўся раман Юлія Таўбіна з Мінскам: у 1933 годзе яго ў першы раз арыштавалі і выслалі ў Цюмень, дзе ён працаваў у мясцовым тэатры і ў вольны час пісаў вершы па-руску. У лістападзе 1936 года няспынны махавік сталінскіх рэпрэсій у другі раз дабраўся да паэта, і Таўбіна паўторна арыштавалі і этапавалі ў Мінск. Апошні год жыцця ён правёў за кратамі, пад допытамі і катаваннямі, а 29 кастрычніка 1937-га калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла яму смяротны прысуд, які быў выкананы ў той жа дзень, дакладней, у тую ж ноч.

Лінія жыцця Юлія Таўбіна гвалтоўна абарвалася ў 26 гадоў, за якія ён паспеў выдаць 5 кніг, напісаць некалькі паэм (паэма «Таўрыда» — адзін з самых трагічных тэкстаў Таўбіна — выйшла асобным выданнем у 1932 г.), у тым ліку незавершаных, а таксама перакласці з тузін замежных аўтараў на беларускую мову, сярод якіх — Уладзімір Маякоўскі, Антон Чэхаў, Ёган Вольфганг Гётэ і Генрых Гайнэ. Уласныя кнігі Юлій Таўбін выдаваў як ніхто іншы: усе пяць штук убачылі свет фактычна за два гады, прычым апошняя мела назву «Мая другая кніга» (1932) і планавалася, адпаведна, другой па ліку пасля зборніка «Агні» (1930), але нешта пайшло не так, і паміж першай і другой з невялікім перапынкам з’явіліся «Каб жыць, спяваць і не старэць…» (1931) і «Тры паэмы» (1932).

Пасмяротная спадчына паэта налічвае яшчэ тры зборнікі, два з якіх выйшлі да 70-х («Выбраныя вершы», 1957 — пасля дзвюх рэабілітацый 1956–1957 гг.; «Вершы» — 1969 г.), а пасля — доўгія гады цішыні. Толькі ў 2017 годзе дзякуючы паэту і перакладчыку Андрэю Хадановічу ў серыі «Паэты планеты» з’явіўся томік «Выбранага» Юлія Таўбіна, куды ўвайшлі не толькі ўласна беларускія вершы аўтара, але і пераклады з рускай. А верш «Ты помніш», прысвечаны Змітру Астапенку, стаў песняй, якую напісаў і выконвае Лявон Вольскі.
Ты помніш
                           Зм. Астапенку
Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой,
Што панаваў над намі роўна, —
І над табой, і нада мной.
 
Драты дрыжалі пераборам,
Аб нечым дзіўным месяц сніў,
І рысы даўняга сабора
Так чотка млелі ў вышыні.
 
Нячутна шамацела лісце,
Саткалі зоры з срэбра ніць…
У тую ноч мы пакляліся
Жыць і любіць…
               Любіць і жыць.
 
І мы жылі… І мы любілі…
І неслі прагу і любоў…
Часы дзяціных сноў-ідылій
Да нас не вернуцца ізноў…
 
Жыццё далей нас весці стане,
Надорыць новых песень-дум,
І мужнай сталасці жаданні
На нас пячатку пакладуць.
 
А ўжо не вернецца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой,
Што панаваў тады над намі —
І над табой, і нада мной.
***
Даверлівы — зусім не скептык —
Ўсяму я веру, ўсё цаню…
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню…
 
Мне ўсё тут люба…
                        Ўсё знаёма —
Будынка даўняга фасад…
Ў забытым садзе — патаёма
Так хітра сплеценых прысад…
 
Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
І гэты дом, і сіні нумар
На ім:
16/45.
Урыўкі з паэмы «Таўрыда»
*
У царыцы грацый і муз
апусцее потым палацца…
Адвядуць, можа, месца яму
ў гістарычных вучоных працах.
 
Потым Блерыё
                  першы
                        ўзляціць,
потым радыё
               гукі зловіць
і пракрэсліць
              каналаў
                        ціш
дасканалы
             маторны човен.
 
Але доўгіх стагоддзяў лёс —
ён надоўга адзнакаю лёг.
 
Будзе ў Пушкіна ля дзвярэй
доўга стукаць “презренный еврей”.
 
Яшчэ будзе ізноў і зноў
захліпацца ў крыві Кішанёў,
 
яшчэ будзе на сто гадоў
адгукацца ўшыркі і ўдоўж:
 
— Бі жыдоў! Бі паганых жыдоў!
— Бі жыдоў!
 
*
Пагром пачынаецца так:
                                    на рынку
п’яны салдат, невядомы нікому
              (падрана кашуля,
                                  ў крыві барада ўся),
крычыць:
      «апо-ошнюю…
                    хлеба…
                            скарынку-у…
апошнюю…
              хлеба…
                    і тую абважылі хрыстапрадаўцы!..»
 
Тады —
       у іншым канцы народу
чалавек з насунутым на вочы картузом
і сукаватым дубнячком —
пачынае разважаць
                     пра жыдоўскія ўціскі,
што ад іх усе нашы нядолі і нягоды,
што цар дазваляе сваім сыном
біць гэту нечысць да самага скону,
хаты іх развеяць па свеце тлом.
 
Тады крычаць аднекуль зблізку:
— Бі
       жыдоў
            і сіцылістаў! —
Так пачынаецца пагром.
*
Яны нас уціскаюць, рабуюць усё чыста,
яны паўстаюць на бацюхну-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Грошы нам круцяць, жонак нашых ціскаюць,
кідаюць бомбы ў бацюхну-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Дзяцей нашых рэжуць і кроў п’юць міскамі,
просяць прыгону ў бацюхны-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Вось што мне сказаў анегдысь пан прыстаў:
«Беце іх у славу бога і цара!»
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
*
Так пачынаецца пагром
і ломіць вокны важкі лом,
і аканіцы плюшчыць дом,
бразгочуць шкельцы шыб —
і хаты іх зраўняюць з тлом
пад мяккім сонечным святлом,
змяшаюць з шумам першых стром
іх перадсмертны хрып.
 
Так пачынаецца пагром…
Калі ў паветры пух пярын
і перад смерцю бачыць сын,
як гіне маці пад нажом —
апошні ў памяці націн.
 
Так пачынаецца пагром —
дзе хруст і храст, дзе хрып і храп,
дзе душаць горла клешчы лап,
кладуцца пластам мерцвякі,
дзе сотні стогнаў стыгнуць, каб
аджыць дакорам на вякі.
 
*
А калі —
       душаць цябе,
              пачынаюць цкаваць, як шчанё,
Гвалцяць дачок тваіх,
        забіваюць
               сыноў тваіх —
Тады бацькаўшчына —
      перастае быць бацькаўшчынай
І ходзяць кругі перад вачыма —
                             жоўтыя, жоўтыя…
 
А калі —
       гоняць цябе, —
              стагнаць пачынай?
З голаду памірай,
       калі адмоўлена ў працы?
Хай тады тройчы праваліцца праклятая
                                       бацькаўшчына!
Хай яна будзе для іншых ласкаваю
                                  бацькаўшчынай!
Попел яе спапялі!
       Схапі яе чорная немач!
І ўводзяцца ў слоўнікі
дзве новыя грацыі —
«Імі»
        і «Эмі».
 
Пакідаецца
        ўсё роднае і блізкае,
наседжанае доўгімі гадамі…
Параход гутаецца, як калыска,
з людзьмі, трубамі і вінтамі.
 
На палубе пасажыраў трэцяе класы,
дзе куфэрак на куфэрку
       і душа на душы, —
можна б аперціся на балясы,
але марская хвароба
       не дае жыць.
 
Міланскі шкляр,
        схіліўшыся, шэпча:
«Sancta Madonna!»
А-ах…
       Га-ах…
               Дзеці галосяць…
                     Лаецца капітан…
Лэйзер,
      сціснуўшы скроні,
            згадвае пра Іону
і як яго злопаў
      добры Левіятан.
 
Людзі
     нежывымі галасамі
         расказваюць свае гісторыі —
усе яны падобны адна на адну…
Людзі
     ляжаць
ад валасоў да пазногцяў хворыя…
Ці бачылі яны
      вясну?
 
А з музычнага салона
                першае класы
далятае…
               Nocturno?
                             Вальс?
                                     — Не ўсё роўна…
Дзеці адной бацькаўшчыны,
дзеці адной класы, —
радасць
       усміхнецца вам
               не ў шляхох вандроўных!
З нізкі «Смерць»
1
Калі я буду паміраць
                 і рабіцца дакучным целам…
А я хачу, каб гэта было не хутка, — таму
Я цяпер хачу жыць, жыць, —
жыць жыццём, аднаму мне зразумелым,
Жыццём, уласцівым толькі мне аднаму.
Бачыць, як сонца смяецца на брудным акне,
Акунаць сваё цела ў халодныя ўлонні рэчак,
Плысці на моры ў рыбачым чаўне,
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчка.
Я хачу спатыкаць сяброў і таварышак,
                                                       маладых і сталых;
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
і моцных поціскаў мужчынскіх рук,
Каб адчуванне жыцця ніколі мяне не пакідала, —
Поўнае і шматкаляровае,
                                  як вясёлкавы паўкруг.
Я хачу наведаць аграмадныя гарады,
Далёкія краіны з мовамі чужымі, —
Я хачу,
каб свет
        паветра,
                           сухазем’я
                           і вады
Жыў,
дрыжаў
         у кожнай, самай дробнай маёй жыле.
Каб мяне хвалявалі
страты, здабыткі, развітанні і стрэчы,
Каб я мог сказаць пра сябе:
«Я жыў, пакуль мой тэрмін не прайшоў…
Каб мяне праціналі сваёю магутнасцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў.
Хачу
жыць,
          падаючы,
але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта — мая задача.
Мне —
дваццаць першы год.
                              Жыццё не за, а перада мной.
У артыкуле выкарыстаныя матэрыялы кніг «Расстраляная літаратура» («Беларускі кнігазбор», 2008), «(Не)расстраляныя» («Янушкевіч», 2021), сайта «ПрайдзіСвет»лекцыі Андрэя Хадановіча і артыкула Віктара Жыбуля.
***

«Следчы сказаў: «Я не понимаю, почему вы вообще не уехали?»

27-08-2021  Дзіяна Серадзюк

Сяброўку моладзевага грамадскага аб’яднання «Гісторыка» Таццяну Мастыка затрымлівалі ўпершыню ў жыцці — і адразу яна трапіла ў СІЗА КДБ. Яна і яе муж правялі ў «амерыканцы» 10 сутак. Таццяна застаецца падазраванай па абвінавачанні ў тэрарызме. Яна распавяла «Новаму Часу» пра досвед «у кіпцюрах ГПУ» і пра тое, чаму нельга забараніць чалавечае ў чалавеку.
.

Затрымалі, калі ішлі на гадавіну стварэння Мінскага гета

— Гэта атрымалася вельмі сімвалічна: мяне затрымалі, калі мы з мужам ішлі на мерапрыемства, прысвечанае гадавіне стварэння Мінскага гета, павінна была адбыцца памятная цырымонія ў Мінскім адукацыйным цэнтры, — узгадвае Таццяна.

Яна прызнаецца, што ўвага з боку КДБ была нечаканай, бо ўся яе дзейнасць была сканцэнтраваная на сацыяльна-культурных і гістарычных праектах.

 Я ніколі не хавала сваіх палітычных поглядаў, але не была надта ангажаваным у палітыку чалавекам, — тлумачыць суразмоўца.

З іншага боку, бачачы, што адбываецца з грамадскім сектарам, мець ілюзіі наконт таго, што «Гісторыку» цунамі рэпрэсій абміне, было б дзіўна. Калісьці Таццяна ўзначальвала гэтае моладзевае грамадскае аб’яднанне, а яе муж Андрэй Мастыка, якога затрымалі ў той жа дзень, і па сёння з’яўляецца намеснікам старшыні.

Таццяна ішла на мерапрыемства разам з мужам, але на падыходзе да Цэнтра да іх падышлі двое і паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ. Дзяўчыну забралі адразу (прычым затрыманне адмаўлялі, настойвалі на «гутарцы»), а Андрэя чамусьці адпусцілі.

— Мяне пасадзілі ў машыну, дзе заблакавалі дзверы, і агучылі, што зараз мы паедзем на ператрус. Я сказала, што ў мяне няма ключоў — яны былі ў Андрэя. Мне сказалі ўзяць ключы ў мужа, іначай выклічуць групу і будуць ламаць дзверы. Я сказала «Добра», і машына на Дзяржынскага (я жыву ў Малінаўцы) развярнулася ў бок цэнтра. Так я зразумела, што на ператрус не патраплю, і аддзьмувацца за нас дваіх будзе муж.

Чатыры гадзіны спрабавалі «паразмаўляць»

Таццяну павезлі ў КДБ, але цягам чатырох гадзін адмаўлялі, што яна затрыманая. Па яе словах, сілавікі паводзілі сябе досыць карэктна, чым вельмі ганарыліся: «Ну мы же вас сюда не с мешком на голове привезли».

— Момант і першы дзень затрымання быў самым цяжкім: трэба было прыняць, што ты ўжо нікуды не спяшаешся, планаў на вечар ужо няма. Пракручваеш у галаве, што з мужам, коткай, мамай, разумееш, што нічога не зможаш з імі зрабіць, і невядома, колькі — дзень ці некалькі гадоў. Добра, што муж паспеў паведаміць пра затрыманне — розгалас заўжды дапамагае.

У кабінеце з Таццянай увесь час спрабавалі «паразмаўляць». Спачатку ад разгубленасці яна не разумела сэнсу пытанняў, потым вырашыла, што не будзе нічога казаць прынцыпова. Запытваліся хоць пра што: ад палітычных поглядаў да адукацыі, спрабавалі даведацца пра кантакты і пра тое, ці перадавала яна грошы «асобам пратэснай накіраванасці». Былі класічныя «добры і злы паліцэйскі». А потым ёй паказалі вынікі ператрусу ў яе дома.

— На тэлефоне мне паказалі фотаздымкі маіх грошай на маёй канапе. Там было тры з паловай тысячы еўра, якія яны, канешне ж, забралі. Адзінае, што я патлумачыла — што гэта за грошы, хоць сума і не такая буйная. Не так даўно мой дзядуля атрымаў спадчыну і падарыў мне долю кватэры, якую я прадала. Гэта былі грошы за тую кватэру, я іх укладала ў рамонт дзядулевай кватэры, у якой ён жыве.

Ужо ў сем гадзін вечара (яе затрымалі амаль а 15-й) Таццяне далі падпісаць паперы аб затрыманні. Яна моцна здзівілася, калі ўбачыла артыкул, па якім яна праходзіць падазраванай: акт тэрарызму (арт.289 Крымінальнага кодэкса). Па яе словах, справа абсалютна прыцягнутая за вушы, і ніякага дачынення да таго, у чым яе абвінавачваюць, яна не мае і блізка.

— Гэта быў момант, калі я абсалютна не спужалася. Спачатку было шчырае здзіўленне: дзе я, а дзе тэрарызм? Другой рэакцыяй было абурэнне, бо гэта відавочны момант запужвання. Мне было зразумела, што абвінавачанне не мае да мяне дачынення, і яны таксама гэта ведаюць.

Таццяна зазначае яшчэ адзін момант: сярод спробаў яе разгаварыць супрацоўнік спытаў — можа, яна адмаўляецца размаўляць, бо яны звяртаюцца да яе па-руску? Сказаўшы гэта, ён перайшоў на добрую беларускую мову. Таксама гучалі і фразы кшталту: «Пагаварылі б з намі — і пайшлі дахаты, а раз супраціўляецеся — для пачатку будуць 10 сутак»..

.

Унітаз у камеры — шчасце

Першую ноч у СІЗА КДБ Таццяна правяла ў адзіноце і, падазрае, у карцары — «гэта было дзіўнае памяшканне без усяго».

— Там амаль няма жаночага персаналу, і, паколькі я прыйшла ўжо ўвечары, пасля сёмай гадзіны, не было каму здзейсніць асабісты дагляд. Без гэтага мяне не маглі перавесці ў камеру.

Туды яна трапіла толькі на наступны дзень — пасля дагляду і агляду ў доктара. Яму Таццяна шчыра ўдзячная, бо гэта аказаўся чалавек, які бездакорна выконвае свае абавязкі. Ён даў супакаяльныя кроплі, патлумачыў, калі да яго можна звяртацца, якія прэпараты ёсць у СІЗА і як напісаць заяву, каб неабходныя лекі прынялі ў перадачы.

Толькі ў камеры арганізм трохі расслабіўся і Таццяна расплакалася — да гэтага не магла. Яна была пятай у памяшканні на чатыры чалавекі. Ёй далі драўляны шчыт, на якім яна спала на падлозе побач з унітазам. Дарэчы, гаворыць Таццяна, пашчасціла, што ў камеры ён быў — бо ёсць камеры і без яго. Агулам рамонту ў «амерыканцы», па ўражанні Таццяны, «не было з часоў Цанавы, а Еўразвяз гранта на рэканструкцыю аб’екта хіба не вылучаў». Паветра не хапала, хаця на прагулкі дзяўчат выводзілі.

Па словах Таццяны, хоць вонкава яна старалася захоўваць спакой, арганізм усё ж адрэагаваў на стрэс. Напрыклад, калі дзяўчаты ў камеры практыкавалі ёгу, яна зразумела, што не можа дыхаць жыватом, хоць раней з гэтым праблем не было. Стрэс адбіўся і на ўвазе: дзяўчына не магла чытаць, бо змест і сэнс напісанага да яе не даходзіў. Трымацца Таццяне дапамагала малітва і любоў да мужа.
.

«Яны не разумеюць, што людзі выходзілі не за палітыку»

На наступныя дзевяць дзён пра Таццяну забыліся — толькі аднойчы з ёй яшчэ раз паспрабавалі «паразмаўляць». Ёй не перадалі перадачы і лісты ад блізкіх. Таксама да яе не дапускалі адваката, хоць ён намагаўся сустрэцца, допыт з ім адбыўся толькі на дзявяты дзень.

— Адвакат надзвычай важны проста фактам сваёй прысутнасці. Ты 10 дзён знаходзішся ў ізаляцыі, і раптам побач з табой сядзіць той, хто за цябе. Гэта насамрэч вельмі вялікая падтрымка. Ну і юрыдычная, вядома, хоць у цяперашніх варунках гэта і другасна.

Таццяна ўзгадвае, што яшчэ ў першы дзень у яе адбыўся цікавы дыялог са следчым. Былі пытанні пра вучобу і паездкі за мяжу, а перад тым, як даць на подпіс пратакол затрымання, ён спытаў: «Я не понимаю, почему вы вообще не уехали?».

— Гэта было вельмі абуральна, бо мне незразумела, чаму я павінна з’язджаць са сваёй краіны і чаму гэты чалавек, які перада мной сядзіць, можа пра гэта разважаць. Я спытала ў яго, чаму не з’ехаў ён. Ён адказаў, што патрыёт, любіць нашу радзіму і наш сцяг. Я сказала, што таксама патрыёт, люблю нашу радзіму і наш сцяг. Падазраю, што сцягі ў нас розныя. Але гэта вельмі наглядна дэманструе, што ў людзей у галовах. Яны насамрэч лічаць, што можна ўзяць і палову, а то і 70 адсоткаў краіны выгнаць, бо мы з імі не сыходзімся ў палітычных (хаця не толькі ў палітычных, а ў светапоглядных) рэчах. І мы гэта цяпер бачым у рэчаіснасці — як людзей выціскаюць за мяжу і радуюцца. І я ў гэты момант зразумела, што цяпер нікуды не з’еду.
.

.

Хоць, прызнаецца Таццяна, думкі пра ад’езд у яе ўзнікалі і раней — і ў 2020 годзе, і ў 2015. Але ў Беларусі шмат што трымае. Адна справа — паехаць на стажыроўку, а іншая — усё пакінуць, і з’ехаць «толькі таму, што нехта лічыць, што ён — патрыёт, а я — не».

Па словах Таццяны, людзі гэтай сістэмы шчыра ўпэўненыя, што рэвалюцыя робіцца за грошы, і ўсім кіруюць з-за мяжы лялькаводы.

— У 1980-х гадах застылі не толькі парады Перамогі. Уяўленні іх (сілавікоў. — НЧ) пра працэсы ў грамадстве таксама застылі недзе ў тым жа часе. Гэта — і пра метады працы, і пра акцэнтаванне, што ўмовы ў СІЗА КДБ лепшыя, чым у іншых ізалятарах. Але ці можна ў 2021 годзе папраўдзе радавацца, што ты спіш на падлозе, маеш унітаз і ходзіш у душ раз на тыдзень? І як можна станоўча ацэньваць «карэктнасць» супрацоўнікаў КДБ, калі яны скралі ў цябе 10 дзён жыцця, каб проста «пагаварыць»? Уяўленні аб патрыятызме і аб тым, што ўсімі, хто выязджае за мяжу, кіруюць заходнія выведкі, настолькі не адпавядаюць цяперашняму адкрытаму свету, гэта ўсё з пазамінулага пакалення. Таму яны не разумеюць і не хочуць заўважаць, што людзі выходзілі на плошчу не за палітыку. У іх проста накіпела ўнутры.
.
.

«Будучыню немагчыма перамагчы»

Таццяна раіць у стасунках з сілавікамі кіравацца вядомым правілам «не вер, не бойся, не прасі». І ад сябе дадае: не спяшайся.

— Часам яны кідалі фразы кшталту «кстати, ваш муж тоже задержан» ці «кстати, адвокат у вас уже есть», і гэта было праўдай. Але тое, што яны доўгі час адмаўлялі, што я затрыманая, — праўдай не было. Таму давяраць нельга. Баяцца бессэнсоўна — што здарылася, тое здарылася. Ну і большасць пагрозаў беспадстаўная, таму што ў іх ёсць мэта — запужаць. «Не прасі» — я карысталася з гэтай парады, калі яны хацелі падлавіць і паказаць сваю добразычлівасць. У любым разе знойдуцца іншыя людзі, якія дапамогуць, Бог уладкуе. А наконт «не спяшайся» — з моманту затрымання час запавольваецца, і ты можаш чытаць любы дакумент столькі, колькі табе трэба, нягледзячы на тое, што следчы спяшаецца на абед ці ў яго заканчваецца працоўны дзень. Табе спяшацца няма куды.

А яшчэ Таццяна раіць не саромецца задаваць дадатковыя пытанні, калі нешта незразумела.

Пасля выхаду Таццяна даведалася, што ў СІЗА КДБ 10 сутак правёў і яе муж. Яго выпусцілі на дзве гадзіны раней. Выявілася, што падчас ператрусу, апроч грошай, забралі ўсю тэхніку, нейкія паперы, але самае крыўднае — на электронных носьбітах мужа забралі ўсе архіўныя матэрыялы, якія ён збіраў 10 гадоў, і фінальную версію дысертацыі Андрэя.

— Забралі і мой камп’ютар, які таксама шкада, бо я вельмі доўга збірала на яго грошы. Гэта быў першы камп’ютар, які мне цалкам падабаўся, — гаворыць Таццяна. — А яшчэ забралі кніжку Ханны Арэндт (філосафкі, вядомай найперш сваім творам «Банальнасць зла») пра гвалт. Я не паспела прачытаць гэтую кніжку. Чалавек, які яе забіраў, не ведаў, хто такая Ханна Арэндт, што вельмі сімптаматычна. Але я спадзяюся, што яны рэальна яе прачытаюць — кніжка не менш сімвалічная, чым дзень нашага затрымання.
.

.

Свае 10 дзён зняволення Таццяна характарызуе як «не страшна, але бессэнсоўна». Дакладней, страх быў і ёсць, але смеласць — гэта не калі ты не баішся, а калі робіш крок насустрач свайму страху.

Хаця на здароўі гэтая сітуацыя адбілася не лепшым чынам, і яшчэ ёсць флэшбэкі ды дурныя сны. З’явіліся цяжкасці і ў бытавым плане, бо забралі розныя паперы і дакументы, дзе былі, напрыклад, спіс лекаў, якія трэба выпісаць маці, і тэлефоны дактароў.

— З іншага боку, унутры я атрымала псіхалагічную цэласнасць. «Міннае поле» — тое не скажы, тут будзь карэктнай, а за гэта можа «прыляцець» — раптам знікла, бо вось, цябе арыштавалі, і ты можаш казаць, што думаеш, альбо зусім нічога не казаць, што я і рабіла. Ты нарэшце становішся сабой. Цяпер я выйшла і цалкам разумею, хто я, што я хачу рабіць і навошта. І гэта Божы цуд, бо такой псіхалагічнай цэласнасці ў мяне не было апошнія гады тры.
.

.

Суразмоўца кажа, што не збіраецца спыняцца падтрымліваць палітвязняў і пацярпелых ад рэпрэсій — бо «нельга забараніць чалавечае ў чалавеку», таму што гэта супярэчыць чалавечай сутнасці.

— Будучыню немагчыма перамагчы, як можна ваяваць з новымі тэхналогіямі і ідэямі, калі яны ўжо ёсць? Немагчыма спыніць час і вярнуцца ў 1980-я асобнай краінай. У людзей ужо іншае мысленне, — перакананая Таццяна Мастыка.

Фота Яны Трусіла
Апублiкавана 27.08.2021  15:50

Таямніца Ірмы Яўнзем / Тайны Ирмы Яунзем

04-05-2021 Ніна Стужынская

Калі запаволіць на пару хвілін хаду ля дома №29 па вуліцы Карла Маркса, можна заўважыць шыльду, якая паведамляе, што вядомая савецкая спявачка Ірма Яўнзем вучылася ў жаночай Марыінскай гімназіі, якая знаходзілася ў гэтым будынку з 1899 года і да пачатку Першай сусветнай вайны.
.

Цудоўны голас, мужны характар, на першы погляд, бліскучая сцэнічная кар’ера. Яе навучэнкамі былі Жанна Бічэўская і Ала Пугачова. Ірма, латышка па паходжанні, нарадзілася ў Мінску ў верасні 1897 года. Як сведчыць рамантычная сямейная гісторыя, бацькі Ірмы апынуліся ў беларускай сталіцы, каб пабрацца шлюбам, які быў немагчымы на радзіме. Няроўны саюз маладых людзей не віталі дзядуля і бабуля па маці Ірмы.

Шлях да славы і прызнання Ірмы Яўнзем у Савецкім Саюзе быў вельмі няпросты, і толькі вонкава выглядаў узорна: удзельнічала ў камуністычным агітцягніку на франтах Грамадзянскай вайны, аб’ездзіла краіну з народнай песняй, спявала ледзь не на ўсіх мовах народаў СССР. Рэпертуар быў насычаны песнямі з новага калгаснага фальклору, якія выдаваліся за народныя. Як і многія творчыя людзі той эпохі, Ірма Пятроўна аддала належнае ўслаўленню «Двух сокалаў» — Леніна і Сталіна. Біяграфія спявачкі пакідае ўражанне, што яна ўвесь час мусіла сведчыць пра сваю звышлаяльнасць да ўлады, падкрэсліваць сваю савецкасць і адданасць савецкай дзяржаве.
.

І.П. Яўнзем сярод працоўных завода Марці

І.П. Яўнзем сярод працоўных завода Марці

Падчас вялікага канцэртнага турнэ ў 1926–1927 гадах Ірма пісала дзённік. У Харбіне 20 лютага 1926 года пасля канцэрта ў чыгуначным калектыве савецкіх спецыялістаў яна пакінула наступны запіс: «Які жах… Ва ўсе газеты дасланы ананімныя лісты за подпісам “ахвяра” пра тое, што я быццам “чэкістка”, служыла ў ЧК, у Кіеве, Харкаве, і што маё мінулае — крывавая стужка. Як цяжка, калі кідаюць неабгрунтаваныя абвінавачанні». Беспадстаўнае абвінавачанне, хутчэй за ўсё, выклікала яе латышскае прозвішча. Як вядома, у тагачасных спецслужбах латышоў хапала. Тым не менш, спявачка адзначае грандыёзны поспех, які мелі яе выступленні. Немцы прапаноўвалі кантракты ў Заходняй Еўропе і Амерыцы. З гонарам піша яна пра канцэрт у прысутнасці імператарскай сям’і ў Японіі.

.

У аўтабіяграфічных зацемках спявачка не забывала падкрэсліваць факт свайго знаёмства з Міхаілам Фрунзэ, начальнікам Мінскай гарадской міліцыі, згадвала знаёмства з «правільнымі людзьмі», сяброўства з жонкамі чэкістаў. У трагічныя для Латвіі дні лета 1940 года адбыліся гастролі Ірмы Яўнзем у Рызе. Цыганскія рамансы, песні ў яе выкананні суправаджалі першыя крокі савецкага акупацыйнага рэжыму, які замацоўваўся турботамі Андрэя Вышынскага, пракурора-ката, жахлівага сімвала той эпохі.

У 1932 годзе Яўнзем атрымала званне заслужанай артысткі РСФСР, а ў 1957-м — народнай артысткі РСФСР. Народнай артысткай СССР Ірма Яўнзем так і не стала. Якая сямейная таямніца не дазволіла спявачцы дасягнуць вяршыні савецкага афіцыйнага прызнання?

Адчувалася, што было нешта ў біяграфіі Ірмы Яўнзем, што ўвесь час карэктавала яе паводзіны, уплывала на творчасць. Толькі пасля перабудовы ў выказваннях дачкі спявачкі (пляменніцы, насамрэч) прамільгнула, што «ў 1921 годзе здарылася трагедыя — бацьку (Ірмы. — Аўт.) расстралялі за неіснуючую сувязь з падпольнымі арганізацыямі Барыса Савінкава. Яўнзем вымушана была вярнуцца дамоў (у Мінск. — Аўт.) разам з мужам». Дачка паведаміла таксама пра некаторыя абставіны гібелі Пятра Яўнзема. «У 1921 годзе мой дзед быў расстраляны быццам за дапамогу ад’ютанту Савенкова (Савінкава. — Аўт.). У гэты час Ірма Пятроўна адсутнічала ў Мінску, яна была на гастролях… Як я чула ад маці, сутнасць была ў тым, што малады ад’ютант Савенкова некалькі разоў быў у доме майго дзеда, паколькі заляцаўся да яго малодшай дачкі — Эльфы (Эльфрыды. — Аўт.)».

Наступствы візітаў таямнічага «ад’ютанта» для сям’і былі жахлівыя. Сёстры трапілі ў ЧК. Эльфрыда звар’яцела. Доўгі час у біяграфічных зацемках спявачка пісала, што ў пачатку 1920-х гадоў голад і нястача прымусілі яе і сясцёр вандраваць па беларускіх вёсках і абменьваць свае рэчы на прадукты. Гэта праўда, як і тое, што маладыя жанчыны з’ехалі далей ад Мінска, дзе чэкісты праводзілі масавыя арышты контррэвалюцыянераў. У беларускай сталіцы пачалася аперацыя па ліквідацыі антысавецкага падполля, савінкаўскай і зялёнадубскай агентуры.

Вымушаныя вандроўкі мелі і добры вынік. Будучая зорка сабрала каля 100 беларускіх песень, заслуга яе перад беларускай культурай у поўнай ступені не ацэненая і сёння.

.

Палітычнае і культурнае жыццё ў сталіцы савецкай Беларусі ў 1921 годзе, яшчэ не заціснутае ў рэпрэсіўныя абцугі, віравала ў адкрытую і ўпотайку. Савецкая ўлада была слабая, яе хісткае становішча давала надзею палітычнай апазіцыі на хуткія змены.

Вельмі актыўным быў падпольны рух супраць новай улады. Лясная партызанская вайна, што разгарнулася на беларускіх тэрыторыях, суправаджалася стварэннем шырокай падпольнай сеткі ў гарадах і мястэчках. Цэнтры ўзброенай апазіцыі — Беларуская сялянская партыя «Зялёны дуб» з атаманам Дзергачом (сапр. Адамовіч) на чале і яго хаўруснік Народны саюз абароны радзімы і свабоды (далей — НСАРС, Саюз) пад кіраўніцтвам Барыса Савінкава — знаходзіліся за мяжой. У Мінску дзейнічала агентура антысавецкіх арганізацый.

У сваю чаргу, чэкісты правялі аперацыю «Крот», мэтай якой была ліквідацыя ў Беларусі контррэвалюцыйных камітэтаў. Агульная зводка ЧК Беларусі за тэрмін са жніўня па верасень 1921 года пад назвай «Крот», падрыхтаваная для маскоўскага кіраўніцтва, засведчыла, што выкрыццё ўзброенай апазіцыі ў Мінску і Мінскай губерні стала магчымым толькі пасля тэлеграмы гомельскіх чэкістаў з інфармацыяй пра явачныя кватэры Саюза ў Мінску. У мэтах праверкі на кватэры, пазначаныя ў тэлеграме, спачатку былі накіраваны сексоты. З Гомеля ў Мінск прыехалі аператыўнік Уладзімір Марчанка з палатняным (каб абгарнуць цела) пасведчаннем НСАРС і савінкавец-здраднік Іосіф Зянкевіч. Апошні павінен быў прадставіць чэкіста мінскім калегам як новага сябра.
.
.

У гомельскім спісе былі пазначаныя кватэры мінскіх актывістаў савінкаўскай арганізацыі. Да сваіх землякоў — латышоў Яўнземаў — у студзені завітаў Эдуард Аперпут, легендарны правакатар, якому прысвечаны цэлы тузін літаратурных твораў, герой фільмаў пра шпіёнаў і доблесных чэкістаў. У гэты час ён падтрымліваў Савінкава, займаў адну з кіруючых пасад у Заходнім (Гомельскім) камітэце Народнага саюза. Але пасля арышту лёгка быў перавербаваны чэкістамі (ці адразу быў агентам-кратом з пэўным заданнем) і адыграў адну з галоўных роляў у разгроме мінскіх антысавецкіх структур. Чалавек без сумлення, ідэйных перакананняў, з хісткай мараллю. З вялікай верагоднасцю можна казаць, што менавіта гэты лавелас і сноб зайшоў у нядобры час у гасцінны дом Яўнземаў.

Ірма Яўнзем праводзіла заняткі ў сваёй кватэры

Ірма Яўнзем праводзіла заняткі ў сваёй кватэры

Гаспадары явачнай кватэры, — Яўнзем Пётр Іванавіч, 44-гадовы бухгалтар, лютэранін, і яго жонка Эвеліна, бацькі 4-х дачок — Ірмгарды, Фларэнціны, Эвеліны і Эльфрыды. Пётр Яўнзем паходзіў з вёскі Ландзіны Унгермуйжскай воласці Дзвінскага павету (цяпер Латвія). Адрас, які пазначаны быў у чэкісцкай тэлеграме з Гомеля, дзе пражывала сям’я, — Мінск, Новакаломенскі (на сямейных фота пазначаны Каломенскі) завулак, 3, кватэра 1 (цяпер вуліца Свярдлова). Анкета падследнага паведамляе, што Пётр Іванавіч меў сярэднюю адукацыю, валодаў сталярным майстэрствам, не цураўся грамадскай дзейнасці. У той час Пётр Іванавіч займаў пасаду казначэя Мінскай губернскага земскага камітэта дапамогі хворым і параненым байцам.

Яўнзем быў арыштаваны за контррэвалюцыйную дзейнасць, прыналежнасць да Саюза па так званай «Справе 48». Самыя розныя людзі з багата якіх куткоў Беларусі трапілі ў гэтую злавесную лічбу «48». Агенты Народнага саюза з Бабруйска, арыштаваныя ў сакавіку 1921 года (ці не з іх затрымання пачалася раскрутка савінкаўскага клубку?), свае людзі з памежжа на Мазыршчыне, Случчыне, дзяўчаты з канцылярый розных савецкіх устаноў і тэрарысты, якія чакалі сігналу на паўстанне, фігуруюць у спісах з прыпіскай «справа П. Яўнзема».

Турэмны сшытак П. Яўнзема пачаў запаўняцца 6 чэрвеня 1921 года. Пэўны тэрмін перад ДОПРам (Дом грамадска-прымусовай працы — мінская турма, сёння Валадарка), ён знаходзіўся ў падвалах ЧК. Адтуль яго перавялі з прыпіскай: «Трымаць асобна, у ізаляцыі», тым самым яму адводзілася роля аднаго з важных чальцоў арганізацыі. Разам з бацькам была арыштаваная 20-гадовая Эвеліна.
.
.
Справа Эльфрыды ў турэмным фондзе адсутнічае. Па заканчэнні следства яна звярталася да каменданта турмы з просьбай аб сустрэчы з Эвелінай. Просьба была задаволена. Пра што гаварылі сёстры перад расстрэлам бацькі? Невядома. Трагедыя паклала пачатак многім сямейным цяжкавырашальным праблемам.

Па справе Пятра Яўнзема праходзілі і іншыя людзі з такім прозвішчам — 33-гадовы Яўнзем Юльян Карлавіч, магчыма, сваяк, паходжаннем з Рэчыцкага павета, жыхар Мінска і, што цікава, справавод адной з дзяржаўных устаноў. У першай дзясятцы асуджаных да расстрэлу пасля Яўнземаў мінская сям’я Мезенаў — чатыры сястры і брат.

26 жніўня 1921 года Яўнземы былі вернутыя ў ЧК. Хутчэй за ўсё, у гэты час Пётр Яўнзем быў расстраляны разам з астатнімі фігурантамі справы. ЧК дасылае ў турму распараджэнне выкрасліць іх са спісаў вязняў. Можна меркаваць, што Эвеліна нейкі час адбывала пакаранне ў Мінскім канцлагеры, які быў адкрыты ў сакавіку 1921 года з мэтай утрымання нелаяльных да савецкай улады людзей і выкарыстання іх у якасці таннай працоўнай сілы.

.

30-я гады прынеслі Яўнземам новыя выпрабаванні. У 1933-м за мяжу збег муж Эвеліны. Трэба было чакаць непрыемных наступстваў. Сям’я і так не знікала з поля зроку НКУС. Ірма Пятроўна ўдачарыла пляменніцу, дачку Эвеліны, пры жывой маці. Гэта быў крок, каб прадухіліць бяду. У 1937 годзе памерла маці. Трагічна склаўся лёс яшчэ адной сястры — Флоры (Фларэнціны). На пачатку снежня 1940 года пасля выкліку ў Ленінградскае КДБ яна была знойдзена ў сябе дома ў пятлі з перарэзанымі венамі.

Можа быць, таму Ірму Яўнзем так краналі несправядлівыя абвінавачванні ў супрацы з ЧК?

 

Крыніца

Апублiкавана 04.05.2021  13:56

Рызыкавалі жыццём і былі забытыя

Рызыкавалі жыццём і былі забытыя: як вяртаюць імёны беларускіх Праведнікаў

23-03-2019  Дзіяна Серадзюк

Вайна ломіць законы маралі. Часам нават уратаванне аднаго жыцця ўзамен на згубу іншага немагчыма асудзіць. Але ўсё ж былі і тыя, хто пад пагрозай сабе і сваім блізкім ратаваў людзей, якіх выраклі на знішчэнне. Пазней іх назвалі Праведнікамі народаў свету.

Музей Яд Вашэм. Фота www.culture.ru

Цуд як выбар

Дапамога яўрэям на акупаваных тэрыторыях у часы Другой сусветнай вайны каралася смерцю. Матывы, якія кіравалі выратавальнікамі ў такіх немагчымых умовах, спрабуюць акрэсліць аўтары выставы «На загад сэрца», створанай Міжнароднай школай вывучэння Халакосту Яд Вашэм (Ізраіль). Экспазіцыю да 31 сакавіка можна ўбачыць у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў Мінску (вуліца Сухая, 25). На выставе прадстаўлены некалькі гісторый ратаванняў з Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы і, вядома, Беларусі. Усе яны разгортваліся пры розных абставінах, але яднае іх тое, што, пэўна, можна назваць цудам.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк

Напрыклад, успаміны адной з беларускіх Праведніц Раісы Сямашка. Некаторыя кваліфікаваныя партыйныя работнікі яўрэйскага паходжання маглі трапіць у эвакуацыю. Але гэта не гарантавала ўратаванне ўсёй сям’і. Раіса Сямашка распавядала пра сваю аднакласніцу Іду, маці якой працавала ў НКУС і была раптоўна эвакуяваная — так, што нават не мела магчымасці зайсці дадому і забраць маленькую дачку. Дзяўчынка разам з бабуляй уцяклі з Мінску, але сярод мітусні першых дзён вайны згубіліся. У выніку Іда самастойна вярнулася ў Мінск, знайшла кватэру Сямашкаў і на працягу ўсёй акупацыі хавалася ў іх.

Часцей за ўсё арганізаваных сістэм ратунку не было, на гэта адважваліся адзінкі. Але часам такія спантанныя схемы складваліся. Адна з іх звязаная з іменем Васіля Арлова, які працаваў у аддзеле адукацыі і займаўся размеркаваннем дзяцей у дзіцячыя дамы. Таксама ён мусіў знаходзіць яўрэйскіх дзяцей і адпраўляць іх у гета, але ён гэтага не рабіў, а накіроўваў іх у дзіцячыя дамы да давераных асобаў.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк

Ці гісторыя Мікалая Кісялёва, які трапіў у палон, але змог уцячы і далучыўся да партызанскага руху. Ён стварыў лагер, куды сцякаліся чырвонаармейцы, якія ўцяклі з палону, а таксама цывільнае насельніцтва — пераважна яўрэі з мястэчка Даўгінава. У 1943 годзе гэтых людзей вырашылі накіраваць за лінію фронту. Яны пешшу рушылі ў дарогу, за тры месяцы прайшлі сотні кіламетраў і дайшлі да расійскага горада Вялікія Лукі. Такім чынам удалося ўратаваць 217 чалавек.

Часта галоўным чыннікам выратавання былі асабістыя знаёмствы і добрасуседства. Так, усе сваякі Саламона Жукоўскага загінулі ў адным з гета ў Гродзенскай вобласці, хлопчыку ўдалося ўцячы, і яго хавала ягоная нянька.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк

Самі яўрэі амаль не мелі магчымасці дапамагаць сваім супляменнікам. Тым не менш, і такія выпадкі здараліся. Бадай, адна з самых вядомых падобных гісторый звязаная з іменем Освальда Руфайзена (брата Даніэля), які стаў прататыпам героя раману Людмілы Уліцкай Даніэля Штайна. Трапіўшы ў мястэчка Мір, падчас акупацыі ён працаваў перакладчыкам у нямецкай жандармерыі, што давала яму доступ да інфармацыі. Дзякуючы гэтаму ён змог папярэдзіць яўрэяў з Мірскага гета аб яго ліквідацыі і ўратаваць некалькі соцень жыццяў.

Сюды ж можна аднесці феномен яўрэйскіх сямейных партызанскіх атрадаў, мэтай якіх было не столькі вядзенне баявых дзеянняў, колькі выратаванне людзей. Адзін з найбольш вядомых з такіх атрадаў быў утвораны братамі Бельскімі ўвосень 1942 года. Да 1944 года ў атрадзе змаглі выратавацца 1200 чалавек.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк

Гісторыя патрабуе працягу

У савецкі час тэму выратавання яўрэяў у Беларусі падчас вайны амаль не згадвалі. Так адбывалася з-за агульнай ідэалагічнай сітуацыі, калі не прынята было казаць пра жыццё пад акупацыяй, немагчыма было гучна згадваць аб ратаванні тых, каго абмяжоўвалі ў штодзённасці праз гэтак званую «пятую графу», праз спецыфіку адносін СССР з Ізраілем. Хаця пасля 1991 года на вывучэнне тэмы не было абмежаванняў, яна застаецца яшчэ недастаткова даследаванай.

Шэраг арганізацый ставіць за мэту папулярызацыю тэмы ў грамадстве. Больш за дзесяць гадоў стварэннем спісу беларускіх Праведнікаў займаецца Музей гісторыі яўрэяў Беларусі пад эгідай Саюза беларускіх яўрэйскіх арганізацый і абшчын і Джоінта. Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна ў кааперацыі з Беларускім архівам вуснай гісторыі з удзелам валанцёраў-даследчыкаў здолела запісаць больш за два дзясяткі гісторый беларускіх Праведнікаў народаў свету і відэаінтэрв’ю, якія цяпер даступныя анлайн.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк

Апроч таго летась быў створаны Аргкамітэт па ўсталяванні помніка Праведнікам народаў свету з Беларусі ў Мінску, куды ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый. Праект быў распрацаваны яшчэ Леанідам Левіным і мусіў быць часткай мемарыялу «Яма», але тады на яго ўвасабленне не хапіла сродкаў. Цяпер гэтую працу вырашылі давесці да завяршэння, праўда, казаць пра нейкія тэрміны пакуль рана: праект знаходзіцца на стадыі ўзгадненняў.

Падрыхтоўка найбольш поўнага спісу беларускіх Праведнікаў з’яўляецца складаным пытаннем для неабыякавых. Нярэдка падача на званне ўжо немагчымая, бо той, каго ратавалі, загінуў падчас вайны, ці самога ратавальніка не ўдалося знайсці, невядома дакладнае яго імя. Пошукі новых прозвішчаў абцяжарваюцца тым, што тыя, хто маглі б сведчыць пра подзвіг, пераважна ўжо сышлі з гэтага свету. Вуснагістарычны падыход пры зборы дадзенай інфармацыі таксама накладае няпросты адбітак на верыфікацыю звестак.

Музей Яд Вашэм. Фота dona-anna.livejournal.com

Паводле афіцыйнага сайту Яд Вашэм, у нашай краіне 650 Праведнікаў. Аднак падлікі даследчыкаў паказваюць, што іх колькасць можа сягаць 838 чалавек. Разыходжанне тлумачыцца тым, што некаторыя Праведнікі, якія атрымалі званне за выратаванне на цяперашняй тэрыторыі Беларусі, могуць знаходзіцца ў спісах Яд Вашэм па іншых краінах. Гэта можа адбывацца праз блытаніну ў аднясенні назваў населеных пунктаў, дзе адбылося выратаванне, да канкрэтных дзяржаў, бо складана разбірацца з улікам істотных зменаў з часу вайны ў адміністрацыйным дзяленні рэгіёна.

Ірына Кашталян. Фота Дзіяны Серадзюк

Як распавяла «Новаму Часу» кіраўніца Гістарычнай майстэрні Ірына Кашталян, блытаніна з месцамі найчасцей адбывалася з нашымі суседзямі — Польшчай, Расіяй, Украінай. Важны гістарычны факт уплыву: Заходняя Беларусь да 1939 года знаходзілася ў складзе Польшчы. Юрыдычна беларускія Праведнікі з гэтых тэрыторый могуць дасюль разглядацца як польскія, не робіцца карэкціроўка пад сучасныя дзяржаўныя межы.

Яшчэ адно няпростае пытанне — вызначэнне правільнага напісання імёнаў Праведнікаў. Памылкі маглі патрапляць пры запаўненні анкеты ў Яд Вашэм, у выніку перакладаў з розных моваў на іўрыт для прысваення звання і пасля зваротнага перакладу. Тым не менш, неабыякавыя адмыслоўцы стараюцца паляпшаць і дапаўняць беларускі спіс Праведнікаў і надалей.

На жаль, гісторыі выратавання яўрэяў — гэта не заўжды пра гераізм: не ўсе спробы ратаванняў былі ўдалымі, шмат з іх трагічна заканчваліся праз даносы. Там, дзе адны гатовыя былі ахвяраваць дзеля іншых уласным жыццём, другія шукалі выгаду, пераступаючы цераз усе законы маралі і чалавечнасці. Часам людзей выратоўвалі, кіруючыся меркантыльнымі інтарэсамі, многіх свядома пакідалі на волю лёсу… Тым больш каштоўнымі і вартымі для даследавання з’яўляюцца гісторыі беларускіх Праведнікаў.

Такім людзям на ўзроўні дзяржавы маглі б даць званне Герояў Беларусі, бо яны паказалі прыклад асабістай мужнасці, калі маглі за гэта страціць усё, мяркуе Ірына Кашталян. Таму што ёсць і гісторыі, калі сем’і забівалі за тое, што яны хавалі яўрэяў.

Экспазіцыя выставы «На загад сэрца». Фота Дзіяны Серадзюк)

Даведка

Праведнікі народаў свету — ганаровае званне, якое прысуджаецца Яд Вашэм людзям неяўрэйскай нацыянальнасці, што свядома ратавалі яўрэяў у гады Халакосту.

Яд Вашэм, калі прымае рашэнне пра прысуджэнні звання Праведніка народаў свету, улічвае 4 віды дапамогі яўрэям:

1. Дапамога яўрэю ва ўцёках у бяспечнае месца ці за мяжу. Садзеянне пры гэтым у пераадоленні тых перашкод, з якімі былі звязаныя паездкі і пераход мяжы.

2. Забеспячэнне яўрэю магчымасці выдаць сябе за неяўрэя — прадастаўленне яму фальшывага пасведчання асобы ці пасведчання аб хрышчэнні.

3. Прадастаўленне прытулку, які мог забяспечыць дастаткова надзейную абарону ад знешняга свету.

4. Усынаўленне (удачарэнне) яўрэйскіх дзяцей у гады вайны.

Асноўным патрабаваннем для разгляду справы ў камісіі па прысваенні звання Праведніка з’яўляецца сведчанне выратаванага аб характары дапамогі. Усяго ў некалькіх выпадках камісія прыняла ў якасці абгрунтавання архіўныя дакументы як дастатковы доказ. Паказанні сведак з’яўляюцца не толькі неабходным крытэрам, але і часта адзіным доказам.

У гонар кожнага прызнанага Праведнікам праводзіцца цырымонія ўзнагароджання, на якой самому Праведніку або яго спадкаемцам уручаецца ганаровы сертыфікат і імянны медаль. Імёны Праведнікаў увекавечваюць у Яд Вашэм на Гары Памяці ў Ерусаліме.

Арыгiнал

Апублiкавана 24.03.2019  11:02

75 ЛЕТ РАЗГРОМА ГЕТТО В МИНСКЕ

Речь Василя Быкова

на торжественно-траурном заседании в Государственном академическом Большом театре оперы и балета Республики Беларусь в связи с 50-летием уничтожения Минского гетто, 22 октября 1993 г.

Почтенные господа и дамы!

Дорогие люди – наши мученики и праведники!

История, кроме прочего, в её специфическом значении – записная книжка человечества, она учит, увещевает и воспитывает. Но только тех, кто хочет научиться, кто хочет стать воспитанным. Она нужна умным и тем, кто стремится поумнеть. Прочим от неё нет никакой пользы. Прочим она противопоказана. От неё уже получено множество уроков, которые дорого стоили человечеству. Стоили жизни и крови. Беда, однако, в том, что, словно по какому-то инфернальному заклятию, каждое новое поколение забывало о тех уроках, и всё начиналось сначала.

Но от прошлого всегда остаются памятники. Материальные и духовные. Остаются обелиски на братских могилах, на больших и малых «Ямах», остаются «Дневники Анны Франк». Они свидетельствуют! Сквозь глубину веков. Сквозь железные занавесы, колючую проволоку, «прозрачные» и иные границы. Сквозь психологические предрассудки, псевдонаучные философии, идеологическую нетерпимость, правовое бесправие. Их свидетельство всегда однозначно, ибо в их основе – правда. Возможно, поэтому их так не любили большевики, которые искореняли их с площадей, кладбищ, из искусства и литературы. Там хотели быть только они да их немые идолы. Помпезные и стандартные, как и их идеология. Но существует Богом данная Людская память, которая сберегает всё. И в этом смысле глубинная память евреев бесценна. Она – пример верности идеалам предков, своей национальной сущности, способности к сопротивлению неправде. И если теперь белорусы устремились к тому, чтобы прежде всего «людьми зваться», то в этом заслуга и наших соседей евреев, которые веками жили бок о бок с нами. Мы вместе и в согласии жили так долго, что по существу составили один моно-народ. Народ Беларуси.

Однако некоторым согласие не нравилось, оно нарушало их имперские планы. Планы разделять и властвовать. Сначала не нравилось российскому черносотенству, затем немецкому нацизму, да и московскому большевизму тоже. Одни оставили после себя память о кровавых погромах, другие – большие и малые майданеки по всей Европе, третьи – резервации вроде Биробиджана и грандиозные планы переселения народов. Не в Палестину, конечно, – на болота мёрзлого, комариного Дальнего Востока. Хорошо, однако, что даже и у большевиков не все планы осуществляются. Всё же есть в истории наряду со злом и своя спасительная логика.

Да, память – бесценный фактор истории, случается, что именно историческая память способна спасти нацию. Подавая пример иным нациям, память превращается в метафизическую сущность, чрезвычайно важную часть человеческой сущности. Нация живёт, пока живёт её способность помнить. И зло, и добро. Причинённые нам, но и причинённые нами тоже. Ибо нет среди людей абсолютных праведников, нет и абсолютных злодеев. Люди разные.

Известно, что те из них умнеют, которые чувствуют недостаток собственного ума. И те добреют, которые осознают своё зло, чувствуют потребность покаяться. В долгом сосуществовании наций бывает всякое; одному Богу ведомо, чего и у кого бывает больше. Особенно, когда так долго отсутствует ангел справедливости. А в наше одержимое время поезд справедливости зачастую опаздывает. Иногда и для некоторых он не прибывает вообще. По крайней мере для жертв он – явление сугубо эвентуальное. Но не для нас, живых. Живые наделены божественной обязанностью: рано или поздно установить справедливость. И вынести свой запоздавший приговор – неопровержимый и неотменяемый.

Может быть, самый его элементарный смысл – в проклятии. Проклясть тех, кто пролил столько людской крови – этой самой сакральной человечьей субстанции. Не так важно, по какой причине – религиозной, классовой, идейной или национальной. Кровь людская – не водица, и те, кто её вынуждают проливать – палачи! Проклятие им через границы, через века, через эпохи цивилизаций.

Конечно, они не всегда услышат людские проклятия. Одни из них прячутся в смерть, для других сочиняется тьма оправданий, философских обоснований, политических необходимостей. Над этим трудится армия их адвокатов, которые могут сделать всё, превратить чёрное в белое и наоборот.

Но всё равно люди должны неустанно повторять своё проклятие.

Что-нибудь да и дойдёт.

Если не до них, то, может, до их потомков.

Если не до потомков, то хоть до человечества вообще.

Даже если не дойдёт до человечества, то должно дойти до Бога. Бог всё слышит, и это должно утешить нас.

Но чтобы проклинать, прежде всего нужно знать и помнить. Писать, вспоминать, рассказывать. Не забывать ни на секунду, что зло не исчезло полностью. Оно лишь сделало вид, что исчезло, а на самом деле затаилось и набирает силы. И в Европе, и на Ближнем Востоке, и в Беларуси.

Поэтому – помните, люди!

В памяти – последнее наше спасение.

Особенно, когда иных недостаёт…

Перевёл В. Рубинчик, г. Минск

(Оригинал на белорусском – здесь)

* * *

 

Минская Стена Плача

17 обледенелых ступеней ведут вниз, к оврагу. Рядом девятиэтажный жилой дом. Старые изогнутые деревья и обелиск из черного гранита, на котором на русском и иврите надпись: «Светлая память на вечные времена пяти тысячам евреев, погибших от рук лютых врагов человечества фашистско-немецких злодеев 2 марта 1942 года»… Блицкриг немцам удался – 28 июня они прошли победным маршем по оккупированной белорусской столице. С первых дней оккупации гитлеровцы начали устанавливать «железной рукой» немецкий порядок. А через некоторое время привели в действие план создания лагеря трудового перевоспитания евреев – гетто.

Для такого лагеря немцы «облюбовали» в Минске Юбилейную площадь и прилегающие к ней улицы. Минское гетто с каждым днем разрасталось и, сформировавшись, напоминало форму неправильного треугольника. С юго-запада конечной точкой была улица Коллекторная с еврейским кладбищем; с запада – Танковая, Флакса; c севера – Большая Татарская улица вплоть до реки Свислочь; c юго-запада – Немига, Раковская, Димитрова и т.д. Вскоре эта часть города была обнесена колючей проволокой, поставлена охрана. Сюда согнали евреев со всего города.

Поначалу гитлеровцы установили так называемый юденрат (самоуправление). При юденрате служили даже полицаи-евреи, в обязанность которых входил сбор золота, ценных вещей, денег. Полицаи-евреи были без оружия и бесправны.

Биржа труда размещалась на углу улиц Танковой и Ратомской (Мельникайте). Туда приходили разные заказчики-работодатели из города, которым нужна была рабочая сила. Каждое утро евреев гнали на работу, построив в колонну, – старых и молодых с символом покорности на рукаве и спине – желтой латкой в виде шестиконечной звезды Давида. Так раскручивалась фашистская программа решения «еврейского вопроса», за исполнением которой тщательно присматривал сам гауляйтер Вильгельм Кубэ. В конце 41-го Минск посетил Генрих Гиммлер, соратник Гитлера, организатор фашистского террора. Он остался недоволен «технологией» расстрелов и потребовал ее усовершенствовать. После его отъезда на улицах Минска появились специальные машины, прозванные в народе «душегубки». В машины каратели вталкивали по 60-70 человек и включали выхлопные газы. Люди удушались им.

Страшное слов «погром» стало слишком частым в обиходе военного Минска. В гетто перед погромом нагнеталась атмосфера тревоги и неизвестности. Людям каратели объявляли, что их перевозят в другое место на работу. Улицы оцеплялись, людей подгоняли плетками, прикладами. Затем обреченных строили в колонны и вели на рассправу в сопровождении автоматчиков и собак обычно за 5-6 км от города: Тучинка (р-н Харьковской), р-н парка Челюскинцев, Медвежино и другие предместья стали кровавыми местами массовых расстрелов не только евреев, но и других граждан. Прибыв к злосчастному месту, людей подгоняли к яме или карьеру, ставили у края…Команда, автоматная очередь…Тех, кто был еще жив, добивали или сталкивали на убитых.

В конце 1941-го в Минск привезли евреев из Бремена, Гамбурга и других городов. Их обманули, обещая работу по восстановлению сожженных советских городов, а в итоге депортировали из Германии. Когда их погрузили в «товарняки» для перевозки скота, они поняли, что обмануты. Для них создали «зоңдер-гетто». С 1 по 3 марта немецкое командование провело большую акцию против евреев. К оврагу (минскому Бабьему Яру — яма) привозили стариков, женщин, детей с жептыми латками. Это был последний день в их жизни. Расстрелянных было так много, что полицейские-могильщики не успевали подбирать трупы. При погребении за колючей проволокой стояли родственники, близкие друзья убитых евреев, а весной, когда земля оттаяла, воздух наполнился смрадным трупным запахом.

До конца 1943 года в гетто оставалось небольшое количество евреев. Кое-кто из них сумел убежать в лес к партизанам, остальные влачили нищенское существование. И все-таки 13 человекам удалось спастись невероятным образом – они заживо замуровали себя на 9 месяцев в подвале дома рядом с еврейским кладбищем по улице Сухой. Что перенесли эти люди в добровольном заточении — можно только себе представить, но они таким образом победили фашистов и смерть. Вот что вспоминает один из них, Эдик Фридман: «О том, что Минск освобожден, мы узнали в пещере на вторые сутки. Оставшиеся в живых выползали на свет Божий на четвереньках. Воины, освободившие город, помогали нам. Вызвали военных врачей, ведь мы ослепли от постоянной темноты, ходить не могли».

Светлана ИВАНОВА

Трагическая арифметика потерь вписана кровью в историю rорода. Особое место занимает в ней слово ГЕТТО: 85 тысяч минских евреев, 10 тысяч из еврейских местечек, окружающих городов, 35 тысяч депортированных из стран Европы, 130 тысяч ни в чем не повинных людей. За этими кровавыми подсчетами судьбы людские.

(Источник – газета «Ва-банкъ», 20.03.2000)

Опубликовано 20.10.2018  14:13

***

21-10-2018  Дзіяна Серадзюк “Новы Час”

«Фата жыдоў хавае, з-за яе ўвесь завулак выб’юць»

Дадана 21.10.2018  10:33

***

Прачытана на charter97

Нам неабходна памяць

Алесь Станкевіч, 22.10.2018 7:44

У нядзелю 21 кастрычніка [2018 году] на заклік аргкамітэту партыі «Народная Грамада» прадстаўнікі грамадскасьці ўшанавалі памяць ахвяраў гета ля мемарыялу «Яма» [ў Менску].

Болей чвэрці веку таму на заклік БЗВ падобнае мерапрыемства было адзначана ўпершыню.

Дастаткова вялікая суполка нашчадкаў ды цудам уратаваўшыхся вязьняў гета ўзрушана, але і з прыхаваным недаверам і зьдзіўленьнем слухалі прамовы афіцэраў у парадных строях (8 траўня было).

Пасьля выступаў пісьменьніцы і грамадскай дзеячкі Г. Краснапёркі ды вядомага архітэктара Л. Левіна, якія падзякавалі афіцэрам у асобе лідара М. Статкевіча, непакой ператварыўся ў шчырыя сьлёзы, абдымкі, запрашэньні на госьці…

Сёньня сабраўшыеся пасьля хвіліны жалобнага маўчаньня пачулі слова М. Статкевіча. А. Арастовіч распавёў, які лёс угатавалі бальшавікі паваенныя аўтарам сучаснага помніку, цікавыя дэталі пра пэрсанажаў помніку Л. Левіна «Лесьвіца», А. Станкевіч прывёў успамін свайго бацькі пра прапановы магілёўскіх падпольшчыкаў на ўцёкі з гета…

Былі ўскладзены кветкі ды запалены зьнічкі…

Вечная пaмяць бязьвінным ахвярам, нашым землякам!

***

21-10-2018  Арцём Лява  “Новы Час”

Толькі ў змаганні супраць зла даецца шанс на выратаванне

Дадана 22.10.2018  16:10