Tag Archives: Нобелевская премия мира

СНЕЖАНЬСКАЕ

От редактора belisrael

Сейчас, в начале 2024, а следовало значительно раньше,  я должен сказать, что сделал огромную ошибку, когда позволил тому, кто называет себя политологом, завалить сайт огромным количеством материалом о том, как он борется за улучшение синеокой, поливая всех, как во власти, так и сбежавших, да и не имеющих отношение к политике, в отличие от него, остающегося в Минске.

“Обезопасив” себя тем, что не имеет страниц в соцсетях, не выходивший протестовать, он свалился на израильский сайт, но никак не Беларусь-Израиль, как позволяли его называть еще некоторые из слишком разумных, решив, что можно превратить его в свою собственность, и за свои опусы, поскольку в Беларуси все дорожает и дорожает, начал выцыганивать финансы, которые достигли 5 тыс. баксов, не считая украденного  огромнейшего количества времени, в том числе оторванного ото сна, поскольку присылаемые материалы надо было поставить вовремя, а иной раз они поступали под ночь, к тому же в придачу рекомендуя для публикации выкопанные на разных сайтах заумные материалы, которые и вовсе мало кого могли заинтересовать, но нагружая меня прочтением их.

А сколько времени было потрачено на запощивание его статеек в фейсбуке, ответы на иногда случавшиеся комменты, а затем еще и пересылку ему того как реагируют. Чего только в голову ему не приходило. Забросить материалы в какие-то фейсбучные группы, отправить тем, кого он задевал и посмотреть как отреагируют, запостить на моей странице “радi прыколу” пришедшую в голову “умную” мысль. Хорошо помню, как просил отправить линк материала бывшему министру здоровья, а затем  губернатору Гродненской области Каранику и ждать реакцию на критику и т.д.  Мне, живущему в Израиле с 1990 года, редактору и основателю сайта, больше не о чем было думать, как о более чем странном белорусском еврее и выполнять его хотелки.

Для него главное было, чтоб не была пропущена ни одна запятая, ошибка или описка, и потому, иной раз, даже спустя пару лет, просил поправить, в том числе стилистику предложения. Вот такой перфекционист!

После того как я ему в середине 2022, и особенно в начале 2023. написал, что бесконечные публикации о Беларуси, и особенно, как он их подает, вредят сайту, тем более, что еще давно не раз предлагал ему репатриироваться, в крайнем случае пожить хотя бы год, к тому же была возможность бесплатно у меня, и при этом заработать значительно больше, чем он имеет в Минске, да и получить корзину абсорции, а это тысяч семь долларов, если не больше, и вернуться, слышал в ответ (все письма он мне писал на белорусском) сначала: “Трэба было гэта рабiть даўно, а цяпер не…я люблю Беларусь, тут i памру”. После августовских выборов 2020, когда начался массовый отъезд  из Беларуси: “Яшчэ не час, мо пазней”. Уж казалось бы 24 февраля 2022 должны были стать решающими, но нет.

А в начале 2023:

“Калі ў сайта зараз і ёсць перспектывы, то яны – у супрацы з блогерамі, якія пішуць пра сучасную Беларусь. Таксама можна было б пакласці з прыборам на “спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” і паціху публікаваць фрагменты, напр., з гэтых кніг. Думаю, многія чытачы былі б за гэта ўдзячныя – а заблакаваць belisrael улады РБ не наважваюцца (відаць, баяцца канфлікту з Ізраілем ;)) (22 января 2023)

“OK, далей тады – без мяне. Добрага дня і шчасліва заставацца! и вскоре продолжил:  “Карацей, Вы стаміліся. Я таксама стаміўся. Сайт мяне доўгі час цікавіў, але свет на ім клінам не сыходзіцца. Сем з нечым гадоў пісаў, як умеў, і многім падабалася. А што не ўсім – ну, я не купюра з партрэтам Франкліна.  Бывайце здаровы. (23 января 2023)

Все это брехня, поскольку сам писал, что посылает ссылки своим знакомым и из 10, в ответ получал 1 реакцию. Да и зачем Израиль, где надо было бы и поработать, когда можно сходить в библиотеку, на улице выискать непорядки и сфоткать, после чего сварганить статейки и за них еще вытаскивать немалые бабки.
.
А весной 2022 он открыл свой ютюб-канальчик и сообщил на нем в конце 2023, что достиг пусть не большого, но все-таки успеха – было 5 подписчиков, стало 22!
.
То, что он на нем пишет в своих постиках практически ежедневно, за исключанием шабата, говорит о том, что этот непризнанный гений, к тому же “смельчак”, продолжая покусывать белорусскую уладу, при этом не забывая ее хвалить за некоторые успехи, достойно помещения в закрытое отделение психушки  в Новинках. А возможно, кому-то во власти выгоден такой еврей.
.
Да еще тот, кто после трагедии 7 октября высказался, что “несколько раз был в Израиле и не понравилось. Да и вообще знал, что не такая сильная израильская армия, как всегда говорили о ней, к тому же кругом бардак. А военную операцию в Газе нельзя начинать, если не поставить цель заняться образованием палестинцев, хотя это будет сделать очень тяжело”.
.
Вот такой вот минский  политолог, который вслед за израильскими и международными леваками жалеет  “мирных” палестинцев, в основной своей массе помогающим хамасовским террористам и желающим уничтожения Израиля.
.
Правда, он никому не расскажет, что приехав ко мне на 3 недели на свое 40-летие в июне 2017, решил съэкономить на страховке, и уже на 2-й день все могло кончиться трагедией с его женой, которая была с ним. Помню, как тогда она плача говорила ему, что надо улетать назад. Хорошо, что все обошлось и ч-з 2 дня ожила, а если б пришлось обратиться в больницу, то никаких денег не хватило бы. Что смародерил многие тысячи долларов, а кроме этого писал, что уже совсем перестает работать комп и тогда я ему передал новый, который взял знакомый, летевший в Москву, а оттуда доставил в Минск.
.
Поскольку он никак не реагирует на мои письма по мэйлу, где настоятельно прошу вернуть все смародеренное, и оставляемые комменты на его канальчике, о котором давно забыл и натолкнулся в середине декабря прошлого года, где еще и рекомендует читать его статьи на сайте, то это превью помещу ко многим его опусам, или фельетончикам, как он их называет. Для меня он стал существом и когда его посадят, что будет более чем справедливо, не заслужит никакой жалости ни с чьей-либо стороны, поскольку подличал в отношении многих.
.
21 февраля 2024
.
_____________________________________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________________________________

 

Шалом, every buddy. З вядомых прычын (спалучэнне лічбаў «2022» запомніцца мільёнам людзей надоўга) настрой мой пакідае многа лепшага, але цешыць тое, што цырымонія ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага такі прайшла ў Осла. Было гэта 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Дыплом атрымала і прамову казала Алесева жонка Наталля Пінчук (на фота ад Associated Press). Вытрымкі:

Пра нацыянальны кампраміс або дыялог няма размовы. Пераследуюць дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын, непаўналетніх і людзей сталага ўзросту. У беларускіх турмах уладарыць нечалавечае аблічча сістэмы, асабліва для тых, хто марылі быць свабоднымі людзьмі!

У такой сітуацыі невыпадкова, што за дэмакратычныя перакананні і праваабарончую дзейнасць улады арыштавалі Алеся і яго паплечнікаў з Праваабарончага цэнтра «Вясна»: у вязніцах Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк і іншыя праваабаронцы. Другія зараз яшчэ пад следствам і пракурорскімі абвінавачваннямі, трэція вымушаны былі эміграваць за мяжу.

Тым часам дзякуючы праекту #FreeAllWords творы Алеся Бяляцкага былі перакладзены на некалькі (хіба 8) еўрапейскіх моў. А ў Вільнюсе міністэрства замежных спраў Літвы прапанавала размаляваць фасад прагімназіі Сімона Даўкантаса так, каб партрэт Бяляцкага глядзеў на пасольства РБ…

За рэалізацыю ўзяліся мастакі з лабараторыі «Kiaurai sieńs» (кіраўніца Ліна Шліпавічутэ) і калектыва «Gyva Grafika». «Алеся Бяляцкага шмат не бывае», пракаментавалі ў газеце «Новы час»

Не ведаю, наколькі гэдакі «тролінг» паспрыяе скарэйшаму вызваленню палітвязня; зрэшты, чаго гадаць… Лепей выкладу тут рэпрадукцыю яшчэ адной паштоўкі, адпраўленай А. В. Бяляцкім з бабруйскай калоніі (13.04.2014):

Добры дзень, шаноўны Вольф!

Дзякуй за паштоўкі. Мне яны спадабаліся – густоўныя. Вы малайцы, што варушыцеся і робіце добрую справу. «Зэльманцаў» я не чытаў, але калі будзе перавыданьне, абавязкова прачытаю. Зараз мне даслалі кнігі Абрама Рабкіна, мастака, які жыве ў Пецярбургу, пра даваенны Бабруйск «Вниз по Шоссейной». Начытваю матэрыял, бо пішу пра бабруйца пісьменьніка Барыса Мікуліча. Яшчэ не пачынаў чытаць, але, мяркую, будзе цікава і карысна. У мяне ўсё па-старому… Да сустрэчы, Алесь.

Першую паказваў у гэтым восеньскім тэксце, другую – вось тут (у 2013-2014 гг. будучы набеліят адгукаўся на мае пасланні). Пыталіся ў сеціве некаторыя, а што яго арганізацыя зрабіла карыснага? Тут і цяпер не месца і не час для паглыбленага аналізу. Мне «Вясна» ў 2001 г. дапамагла, пісаў пра гэта.

Сярод пазітыўных навін – і тое, што святар Уладзіслаў Багамольнікаў, за якога перажывалі многія (у прыватнасці, яго былы сукамернік, філолаг Сяргей Гаранін), пасля 100 дзён на Акрэсціна ўсё ж вярнуўся дахаты. З падпіскай аб нявыездзе, але тым не меней…

У сярэдзіне снежня пакінулі месцы няволі некаторыя іншыя вязні, што сядзелі «за палітыку»: брэсцкія блогеры Аляксандр Кабанаў & Сяргей Пятрухін, пружанскі паэт Мікола Папека, кобрынскі «абражальнік Яго вялікасці» Віталь Жук. Тэндэнцыя?

А. Кабанаў (злева; у 2020 г. кароткі час быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы С. Ціханоўскай) і С. Пятрухін

М. Папека, В. Жук (фоткі з паўзакрытых крыніц)

А так-то вакол зіма і ледзь не суцэльны змрок. З канца 2021 г. нярэдка пісаў пра смерці сваіх знаёмых – зараз яшчэ адна навіна з таго самага шэрагу. Ілана Акапян паведамляла ў fb (29.12.2021, пер. з рус.):

Памяці Святланы Бергер.

Вельмі балюча…

Сышоў чалавек, які шукаў адказы на складаныя філасофскія пытанні, яднаў, здавалася б, неаб’яднальнае: ідыш і славянскую культуру, іудаізм і бахаізм… Няхай гэта дапаможа пракласці ёй шлях у вечнасць.

Дзеcяць дзён таму памерла і сама І. Акапян, якую цанілі ў Беларусі як выкладчыцу іўрыта і не толькі. Праўда, асабіста Ілану я не ведаў, а псіхолага Святлану Бергер ведаў – сустракаўся з ёй разоў трох, пачынаючы з вясны 2012 г.

Папрасіў сталага чытача з Мінска Пятра Рэзванава напісаць пра нябожчыцу – што з гэтага выйшла, гл. ніжэй:

C. Бергер

Насамрэч неардынарная была жанчына. Самы яркі мой успамін звязаны з паездкай у Камаі Пастаўскага раёна (верасень 2012 г.) – на запрашэнне д-ра Юрася Гарбінскага, каторы тамака дабіваўся і дабіўся ўпарадкавання старых яўрэйскіх могілкаў. Ехалі мы ў аўто Аляксея Жбанава – маладога супрацоўніка міністэрства замежных спраў, аматара спеваў на ідышы, якому С. Б. дапамагала арганізоўваць імпрэзы. На адваротным шляху спыніліся ў полі, дзе расла дзікая яблыня… Аляксей і Святлана сталі бадзёра латашыць яе. Наогул, С. Бергер любіла і вандраваць, і ладзіць вандроўкі па Беларусі: праект «У пошуках ідыша» з Алесем Астравухам у ролі экскурсавода – яе дзецішча.

Крыху больш за год таму Святлана Аронаўна яшчэ спрачалася з камандай «Штэтлфэста», рэагуючы на аб’яву пра анлайнавы майстар-клас па «ідышскім танцы» (05.12.2021): «Ідышскі танец – гэта што? Танец на мове? Танец словамі? На мой погляд, словаспалучэнне не мае сэнсу» Адказ быў такі: «Гэта менавіта пра “танец на мове” і “танец словамі”. Усё так, як вы мяркуеце. Гутарка пойдзе пра ўнікальную танцавальную традыцыю і спецыфічную жэставую танцавальную рыторыку, што традыцыйна належыла людзям, якія размаулялі на ідышы. І больш нікому :)))»

Гатовыя да тлумачэнняў Аляксей Розаў, Ната Голава і Cammi Kazeno

Пасля штэтлфэстаўскіх падарожжаў, закранутых у маіх леташніх нататках, быў створаны сайт-«справаздача». Дзеля-мадзеля спашлюся таксама на фільм «Людзі і сінагогі» (2020), падрыхтаваны беларускім таварыствам ІСОMOS:

Абодва праекты фундаваліся з краін ЕС, але першы падабаецца мне болей (гэтая старонка як бы намякае, чаму :)) Да «прысабечвання» ашмянскай сінагогі дзеячамі ІСОMOS ставіўся даволі скептычна яшчэ ў 2018 г., і фільм не пахіснуў маю пазіцыю… Сфармуляваў бы так: у канцы 2010-х улады Ашмянскага раёна (і) Гродзенскай вобласці рабілі выгляд, што іх цікавіць стары будынак сінагогі ды планы, падтрыманыя літоўскімі дабрадзеямі; грамадскія актывісты рабілі выгляд, што давяраюць уладам. Як насамрэч у названым раёне дбаюць пра «яўрэйскую спадчыну», красамоўна паказала гісторыя з перабудовай сядзібы ў вёсцы Будзёнаўка. Драўляную сядзібу – рарытэтную, як для нашага часу – пабудавалі заможныя яўрэі Стругачы на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў… Новы гаспадар «упарадкаваў» маёмасць.

Было ў 2021 г. і стала ў 2022 г.

Зрэшты, нічога дзіўнага. Бадай у гэтым жа стылі «дорага-багата» ў 2000-х перарабілі драўляныя дзверы ў мінскім «доме з мязузай» на вул. Ракаўскай (пасля «рэстаўрацыі» след ад мязузы папросту знік, што, вядома, не дадало каштоўнасці аб’екту). І во кагадзе паставілі каля Белдзяржцырка цацачны «фасад» першай мінскай электрастанцыі, знесенай у 2011 г.:

Выява адсюль. Гэй-там, спыніцеся з імітацыямі; маркіз дэ Кюстын менаваў «краінай фасадаў» іншую дзяржаву!

Яшчэ мне шкада касцёла ў Зембіне, па якім лазіў, калі трапляў у мястэчка па «ізіхарыкаўскіх» справах (з лістапада 2022 г. помнік гісторыі ХVIII-XIX стст. – усё).

Фота А. Дыбоўскага, 2004 г.

Давайце ўсе разам па… спадзяемся, што слонімская сінагога, ужо фактычна вернутая Ілонай Караваевай ва ўласнасць райвыканкама, не зведае лёсу зембінскага касцёла.

Тут, у сталічным пяціпавярховым доме на бул. Шаўчэнкі, 4, уночы разгарэўся смерцяносны пажар. Фота 19.12.2022; за двое сутак пажарныя расчысцілі завалы, мантажнікі ўмацавалі сцены… Як было на ранку 17 снежня, гл. па гэтай спасылцы. Не састарэла, выглядае, мая змрачнаватая красавіцкая нататка; на ціхім бульвары за 9 месяцаў загінула больш людзей, чым за ўвесь час яго існавання 🙁

Апрача тых, каго пералічваў надоечы, у 2022-м памёр мой фамільянт – а можа, і далёкі сваяк. Віцебскі кампазітар Аляксандр Рауза напісаў у фэйсбуку (пер. з рус.):

17 студзеня 2022 года на 75-м годзе пайшоў з жыцця Рубінчык Ілья Барысавіч, выдатны музыка, педагог, прафесіянал сваёй справы. За доўгія гады працы ў нашым каледжы ён падрыхтаваў дзясяткі спецыялістаў для ўстаноў адукацыі і культуры горада Віцебска, вобласці і рэспублікі, а таксама лаўрэатаў выканальніцкіх конкурсаў, салістаў аркестраў. Ён заўжды вылучаўся незвычайнай культурай зносінаў, высокай адукаванасцю, чалавечнасцю, шчырым стаўленнем да навучэнцаў і калегаў па працы. Аркестравыя калектывы ніколі не абыходзіліся без удзелу віртуоза-флейтыста Ільі Барысавіча. Мы ніколі не страчвалі з ім сувязь і заўсёды былі рады бачыць яго на нашых каледжавых мерапрыемствах. Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім Рубінчыка Ільі Барысавіча. Памяць аб ім назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах!

І. Б. Рубінчык

З тэатральным дзеячам Аляксеем Стрэльнікавым (1983-2022; застаўка 2019 г.) 5 год таму бралі ўдзел у серыі лекцый «(Не)расстраляная паэзія». Чаму на мінулым тыдні спынілася яго жыццё, мне дагэтуль не ясна.

Толькі цяпер заўважыў, што ў кнізе доктара гістарычных навук Леаніда Лыча (1929–2021) «Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак» (Мінск, 2012; с. 117–118) ёсць такія фразы:

Будаваць нацыянальна-адраджэнскі працэс на рускамоўнай аснове вымушае яўрэяў невалоданне пераважнай бальшынёю іх сваімі нацыянальнымі мовамі іўрыт і ідыш. Таму не на іх, а на рускай мове вядзецца амаль уся культурна-асветніцкая праца, друкуюцца кнігі, выходзяць газеты, за выключэннем невялічкай беларускамоўнай газеты «Мы яшчэ тут», за што нацыянальна-свядомым беларусам трэба быць удзячнымі яе рэдакцыі…

Меўся на ўвазе бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» – друкаваў яго ў 2003–2009 гг., мяне хапіла на 42 выпускі (дакладней, 42¼; у маі 2009 г. на «Яме» раздаваўся анекдатычны спецвыпуск – чысты аркуш з надпісам «І так усё ясна!»). Што ж, пачытаў развагі Л. М. Лыча з цікавасцю, нават не без прыемнасці… Праўда, беларуская мова была ў «Мы яшчэ тут!» толькі «адной з» – трапляліся ў тым бюлетэні матэрыяльчыкі на рускай ды ідышы. Дый кніг з «яўрэйскім зместам» па-беларуску з’явілася к 2012 г. не зусім ужо мізэр; сам выдаў «На яўрэйскія тэмы» і «На ізраільскія тэмы» (Мінск: Шах-плюс, 2011).

Апошнія пару гадоў далёкі я ад выдавецкіх клопатаў. Зрэдчас запісваю відэаролікі накшталт гэтага:

Зміцер Дзядзенка (з)ацаніў… І прапанаваў паслухаць сваю песню:

Раман Цыперштэйн з Пінска прыслаў віншаванне з Ханукай, якім ахвотна дзялюся:

Ідыш не забываецца. Лебн зол ідыш!

Узгадаем яшчэ, што 120 год таму (4-10 верасня 1902 г.) у Мінску адбылася ўсерасійская канферэнцыя сіяністаў – у зале «Парыж», тамака, дзе рог цяперашніх вуліц Мяснікова і Калектарнай. Іна Герасімава пісала, што прыехала звыш 500 дэлегатаў – актывістаў руху. У канцы 2002 г., на стагоддзе падзеі, цэлы выпуск газеты быў ёй прысвечаны («Авив», № 80), а ў сталіцы Беларусі зноў сабраліся… тым разам, хутчэй, аматары стабільнасці. Калекцыянер «яўрэйскіх пасадаў» Якаў Басін прапаноўваў стварыць у краіне сіянісцкую федэрацыю, ды нават у ягоным коле скемілі тады, што няможна бясконца памнажаць сутнасці.

Фота з мінскай газеціны «Авив», № 81 (снежань 2002)

А гэта ўжо варыяцыя на тэму «якім будзе наступны год». От, новы паварот…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

21.12.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 21.12.2022  20:50

***
Алена, удава Аляксея Стрэльнікава, пра абставіны яго смерці (fb, 22.12.2022):
Лёша ехаў на тэатральны варкшоп. У прыўкраснае месца на прыродзе, далёка ад населеных пунктаў. Я падтрымлівала яго. А ён радаваўся прыродзе і працы з людзьмі. Дарогі занесла, і ім выпала пераходзіць возера. Лёша праваліўся пад лёд. Ён выбраўся. Але стаяў моцны мароз. Дапамога не паспела прыйсці…

ВАЖНА НЕ ЗАБЫЦЦА

Шалом! Не пішу пра важнае, дык папісваю… Сёння трыгерам сталася заява Зянона П. ад 15.10.2022: «Стварайма хутчэй і разбудоўваем шырока наш Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь, каб зьнесьці ўсю нечысьць, каб духу ад яе не засталося». Нешта мне здалося знаёмым… Узгадалася, што ў 2020 г., на фоне масавых пратэстаў у Беларусі, чытаў:

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят «Вольная Беларусь» заклікае ствараць суполкі руху «Вольная Беларусь». На сёньняшні дзень лёзунгі руху такія:

 Лукашэнка, прэч! (Гэта значыць – ліквідацыя ўлады Лукашэнкі);

 Новыя выбары (Гэта значыць – выбары парляманта і прэзыдэнта згодна з Канстытуцыяй 1994 года).

Характар узаемаадносін – салідарнасьць.

Стварэньне суполак адзіна правільны мэтад у сёньняшніх умовах. Рух разьвіваецца гарызантальна. Стварайце суполкі па месцы жыхарства, ва ўніверсытэтах, прадпрыемствах, установах. Аб’ядноўвайцеся і салідарызуйцеся.

Потым (пры зьмене ўмоў) – устаноўчая канфэрэнцыя і структурная арганізацыя. Для суполкі на пачатак дастаткова трох чалавек.

Беларусы, гуртуймася ў рух пад нацыянальным сьцягам!.. Будучыня – наша!

Я-то не супраць салідарнасці, наадварот… Але ж за гэтыя два гады, жывучы ў Мінску, згойсаўшы ў Барысаў і Слуцк, анідзе не чуў пра суполкі «Вольнай Беларусі», апрача як у інтэрнэце. Тым не менш летась у верасні сакратарыят «ВБ» гукнуў з Варшавы пра задачу «падрыхтаваць і стварыць Часовы Нацыянальны Урад Рэспублікі Беларусь, які павінен узяць на сябе функцыю надзвычайнай улады ў час ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі, у пэрыяд рэформаў і перамен». Звычайная справа – разбудаванай інфраструктуры няма, прэтэндэнты на кіраўнічыя пасады ёсць.

Некалі, мо ў 1990-х, чытаў пра летуценнікаў з НТС (праўласаўскага «Народна-працоўнага саюза»). Гэта яны кіраваліся «тэорыяй малекулярнай рэвалюцыі» ды закідвалі ў СССР сваю літаратуру, заклікаючы прыхільнікаў арганізоўвацца ў мікрасупольнасці, каб у дзень Х выскачыць, як Піліп з канапель. (Між іншага, «малекулярную рэвалюцыю» прыдумалі не самі, а «пазычылі» ў Антоніа Грамшы.) Выглядае, пазнякоўцы крочаць даўно працярэбленым шляхам… у палітычны нябыт. Не спрацавала схема ў НТС, не працуе і ў БНС (расшыфроўваецца як «Беларускі нацыянальны сакратарыят», хаця ў час Другой сусветнай на Беларусі была іншая БНС, калабаранцкая).

Аднак не збіраюся моцна крытыкаваць замежных «паліттэхнолагаў». Ад Народна-працоўнага саюза была карысць хаця б у тым сэнсе, што яны падтрымлівалі дзеячаў культуры. Вікіпедыя: «У выданнях НТС “Посев” і “Грани” публікаваліся, у прыватнасці, А. Салжаніцын, А. Галіч, Б. Акуджава, Г. Уладзімаў». КХП-БНФ з «філіяламі» таксама неабыякавыя да культуркі… Зянон Пазняк і сам піша кнігі, і аглядае творчасць іншых. «Вольная Беларусь» мае, сярод іншага, сваю візію будучыні, выкладзеную ў аднайменнай праграме 2017 г. (якую я паддаў сцісламу аналізу – тут і тут). Збольшага ўтапічная візія… ды патрэбны і такія.

Як бы ні было, праграма «Вольная Беларусь» натхніла на ўчынкі прынамсі некалькі чалавек у Сінявокай. Так, на працэсе па «справе Аўтуховіча» абвінавачаны Уладзімір Гундар (1960 г. нар., з Баранавічаў) звярнуўся да суддзі з просьбай зачытаць праграму або ўрыўкі з яе. Што было далей, распавяла прапагандыстка, якая прысутнічала на пасяджэнні… (фрагменты з sb.by, 12.07.2022; моўныя выкрунтасы – на сумленні рэдакцыі, ачоленай «хвілолагам»):

— Программу «вольнай Беларусi» можно зачитать?.. Многие здесь хотели бы… Многие не слышали.

Зачем? Заявитель помялся, ответил:

— Все хотят знать, в чем нас… э-э-э… обвиняют.

На помощь Гундарю пришла, точнее подскочила в клетке, Майорова:

— Падтрымлiваю. Лiчу вельмi важным…

Соблюдая порядок хода процесса, судебная коллегия удалилась в совещательную комнату. Необходимости в прочтении «программы» нет…

Состряпали ее, к слову, еще в 2017 году в Штатах и Польше, ну и белорусским шатателям режима спустили. Мол, к исполнению, к выборам 2020 года готовились. Пишут, что проект авторства всяких мутных филёлягаў, палятолягаў, филёсафаў и прочих странных персонажей. Если коротко, то там про «перамены», начало которых белорусы нормально так прочувствовали, начиная с 2020‑го. Оттуда же, из «программы»: «Наша новая вольная Беларусь — гэта частка агульнай дэмакратычнай Эўропы, дзяржава новай Усходнеэўрапейскай цывілізацыі, сяброўскімі партнёрамі якой зьяўляюцца вольная Украіна, дэмакратычная Польшча, краіны Прыбалтыкі».

Што кепскага ў тым, каб быць часткай дэмакратычнай Еўропы, аўтарка «СБ» патлумачыць не дала рады, толькі пакпіла з «дзярмакратыі» ў нашых суседзяў. Не зразумеў я і таго, нашто было падчас пасяджэння трымаць у клетцы Вольгу Маёраву, 1966 г. нар., ніякую не рэцыдывістку, – хіба з мэтай запалохвання… Цяпер мне скажуць, што зоаабаронцу Маёраву гродзенскі суд прыгаварыў да 20 гадоў калоніі, інваліда Гундара – да 18 гадоў, іх «правадыра» Міколу Аўтуховіча – ажно да 25 гадоў (першыя 5 у турме). А я запярэчу, што гэтыя людзі нікога не забілі, дый наагул, прысуды яшчэ не ўступілі ў законную сілу.

Ул. Гундар, В. Маёрава, М. Аўтуховіч. Фота з адкрытых крыніц

А праграма як праграма – зараз перачытваю ды зноў, як увесну 2017 г., бачу ў ёй і памысныя месцы, і менш памысныя. Напрыклад, на с. 7 збянтэжыў «дыягназ», пастаўлены Пазняком, які на той час два дзесяцігоддзі адсутнічаў у Беларусі, нашаму грамадству:

Прыкметы агульнага ўпадку: а) Пануе палітычная бязграматнасьць і палітычная непісьменнасьць насельніцтва (якім лёгка маніпуляваць); б) Панаваньне несправядлівасьці паралізуе ў людзей волю да супраціўленьня. Задушаныя надзеі і ідэалы; в) Не зьяўляюцца больш у грамадзтве нацыянальныя мудрацы і аўтарытэты, вялікія паэты і пісьменьнікі – сумленьне і розум нацыі, якія былі нават за савецкай акупацыяй. Вялікія людзі 60-х адышлі, і засталася пустка. Няма больш такіх асобаў. Не запатрабаваныя. Не вырастаюць.

Нагнаў дзядзька песімізму… Калі з першым пунктам неяк можна згадзіцца (насамрэч у ХХІ ст. і лукашысты, і антылукашысты нямала клапаціліся, каб у галовах «электарату» была каша), то два астатніх – надта спрэчныя. Ага, так ужо была спаралізавана «воля да супраціўлення», што акурат у пачатку 2017 г. многія тысячы людзей выходзілі на вуліцы буйных і малых гарадоў! Фармальна пратэст накіроўваўся супраць «дэкрэта № 3», паводле якога ледзь не паўмільёна грамадзян мусілі былі плаціць «падатак на дармаедства», але гучалі патрабаванні шырэйшага плану, агульнапалітычныя…

Нараканні на «пустку», што з’явілася замест «сумлення і розуму нацыі», – апошняе, што патрабавалася пратэстоўцам таго перыяду. І калі параўноўваць 2022 г. з 2017-м, то відавочна, што цяпер мы значна бліжэйшыя да ўяўнай «пусткі». Пяць гадоў таму яшчэ жылі ў Беларусі такія знакамітыя асобы, як:

Пятро Васючэнка (1959-2019);

Васіль Сёмуха (1936-2019);

Юрка Голуб (1947-2020);

Алена Васілевіч (1922-2021);

Анатоль Клышка (1935-2021);

Алесь Разанаў (1947-2021);

Кастусь Севярынец (1952-2021);

Юрый Станкевіч (1949-2021);

Яўген Бяласін (1954-2022);

Анатоль Вярцінскі (1931-2022);

Адам Мальдзіс (1932-2022);

Эрнэст Ялугін (1936-2022).

Тут пералічаны не ўсё літаратары, якія адышлі ў лепшы свет на рубяжы 2010-2020-х гг., але тыя, хто пералічаны, аб’ектыўна маглі прэтэндаваць на званне «мудрацоў». А былі ж у 2017-м побач з намі таксама іншыя «аўтарытэты»… Зноў жа, спіс далёка не поўны:

Міхал Анемпадыстаў (1964-2018), Леанід Шчамялёў (1923-2021), Уладзімір Крукоўскі (1937-2022) – мастакі;

Эдуард Зарыцкі (1946-2018) – кампазітар;

Генадзь Гарбук (1934-2018) – артыст; Ілья Курган (1926-2019), Аўгуст Мілаванаў (1937-2019) – артысты, педагогі;

Георгій Штыхаў (1927-2018), Міхаіл Касцюк (1940-2019), Вольга Сабалеўская (1974-2019), Яўген Анішчанка (1955-2021), Марыя Бяспалая (1948-2021), Алег Іоў (1957-2021), Уладзімір Ляхоўскі (1964-2021), Анатоль Цітоў (1947-2021) – гісторыкі;

Фёдар Клімчук (1935-2018), Валянціна Лемцюгова (1935-2018), Арсень Ліс (1934-2018), Міхась Мушынскі (1931-2018), Павел Сцяцко (1930-2020)– філолагі;

Міхаіл Дрынеўскі (1941-2020), Міхаіл Казінец (1938-2021) – дырыжоры;

Вальмен Аладаў (1930-2021), Сяргей Багласаў (1949-2021)  – архітэктары;

Арнольд Смеяновіч (1938-2021) – нейрахірург;

Алег Хадыка (1942-2021) – мастак-рэстаўратар;

Антон Фурс (1927-2021) – актывіст паваеннага «Саюза беларускіх патрыётаў», вязень ГУЛАГу;

Эрнэст Сабіла (1932-2022) – рэлігійны дзеяч, вязень ГУЛАГу;

Вера Кунцэвіч (1954-2022) – заснавальніца хору беларускай духоўнай музыкі «Бацькаўшчына»;

Андрэй Каляда (1940-2022) – перакладчык, педагог, майстар выразнага чытання…

Карацей кажучы, не з таго боку зайшоў галоўны аўтар «народнай праграмы». Між тым у 2017-м годзе прыхільнікі перамен «знізу» дапраўды мелі рэсурсы, каб запачаткаваць шырокі рух і станоўча паўплываць на далейшую хаду падзей (для памяркоўных ва ўрадзе паваротным пунктам быў, па-мойму, 2010-ы год). На жаль, палітыкам і чыноўнікам у Беларусі ўласціва ўпускаць шанцы… Потым аматарам аналітыкі – такім выскалякам, як я, ці больш сур’ёзным – застаецца разбіраць кепска згуляныя «шахматныя партыі» ды паціскаць плячыма.

Нават цяпер, пасля пагромаў 2020-2021 гг., не ўсё страчана, перадусім у культуры. Ведаю, што працуюць у Беларусі добрыя літаратары, якія прымудраюцца публікаваць свае новыя творы (у «Дзеяслове», «Літаратурнай Беларусі»…). Амаль ніхто з чатырох соцень членаў Саюза беларускіх пісьменнікаў за год, што мінуў ад ліквідацыі СБП, не перайшоў у казённа-марадзёрскі СПБ. Хтосьці з’ехаў, многія засталіся; гэтую «грыбніцу» ў прынцыпе немагчыма вытаптаць.

Сёмага кастрычніка г. г. культурныя колы Беларусі атрымалі яшчэ адно прызнанне – Нобелеўскі камітэт, падзяліўшы прэмію міру «на траіх», адзначыў ёй праваабаронцу і літаратара Алеся Бяляцкага. Прыводзіў ліст ягоны з бабруйскае калоніі, зараз працытую другі:

02.12.2013

Добры дзень, шаноўны Вольф!

Дзякуй за арыгінальныя канвэрты (з партрэтам шахматнага кампазітара Вацлава Гебельта; як выглядаў той самаробны канверт, можна ўбачыць па спасылцы. – В. Р.). Я мяркую, што такога роду праекты можна было б паспрабаваць рабіць праз міністэрства сувязі. Так прынамсі зь імі працуе ТБМ. Але самому, вядома, зрабіць прасьцей і ўпэўненей. З сумам прачытаў у “Н. Ніве” пра стан магілы Зьмітрака Бядулі ў Расіі (дакладней, у казахстанскім Уральску. – В. Р.). Зьвярніцеся, калі ласка, у мін. культуры з прапановаю перанесьці ягоныя парэшткі ў Менск. Я пра тое ж папрашу Трусава, каб ТБМ зьвярнулася. З. Бядуля – вельмі файны празаік… У мяне ўсё збольшага нармальна.

Да сустрэчы, Алесь Бяляцкі.

Парэшткі Змітрака Бядулі (ён жа Самуіл Плаўнік, 1886-1941) былі перанесены ў Мінск два гады таму, хоць і не без мітрэнгаў. Бядулева магіла – недалёка ад галоўнага ўваходу на Ўсходнія могілкі (злева ад цэнтральнай алеі).

І во зусім нядаўна з’явіўся помнік на магіле палітвязня Вітольда Ашурка (загінуў Вітольд у калоніі, пахаваны на радзіме ў Лідскім раёне). Думаю, пільнае расследаванне смерці актывіста БНФ і руху «За свабоду» яшчэ наперадзе.

Зварот рава Шмуэля Камінецкага з украінскага Дняпра – расповед пра свята Сімхэс-Тойрэ (адсюль). Хаг самэах!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

18.10.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 18.10.2022  13:49

Наша жыццё – гэта?.. (В. Р.)

Шалом! Багаты быў на падзеі мінулы тыдзень, і пачатак месяца наагул. Пачну, як ні дзіўна, з ведамкі ад Зянона Станіслававіча Пазняка (09.10.2022):

2-га кастрычніка з ініцыятывы Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту адбыўся Вальны Сойм беларускіх суполак Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь», які аб’ядноўвае беларусаў некалькіх краін і працягвае разьвівацца.

Створаныя неабходныя ворганы Руху, аформленая структура, прыняты Статут і Палітычныя Прынцыпы. Працягваецца рэальная справа па дапамозе беларускім ваярам, што ваююць разам з украінцамі супраць расейскіх агрэсараў.

У аснове Руху вядомыя беларускія палітыкі і нацыянальна-дэмакратычныя дзеячы, што эмігравалі за мяжу з-пад рэпрэсіяў акупацыйнага рэжыму.

Існуе масава абмеркаваная, публічна апробаваная Праграма разьвіцьця будучай Вольнай Беларусі. Прыняты шэраг практычных дакумантаў. Шмат што выкладзена ў інфармацыйную прастору Інтэрнэта. Усё робіцца. Ёсьць рухаўскія старонкі і відэа. Беларусы далучаюцца…

Ды не быў бы то Зянон, калі б не вынес на публіку сваю крыўду: «ні адзін “ворганчык” так званых “беларускіх” так званых “дэмсмі” не абмовіўся нідзе ні адным словам аб гэтай істотнай падзеі ў беларускай палітыцы (хоць гэтая падзея сядзела ў іх проста на носе)».

Сталыя чытачы ведаюць: крытычна стаўлюся да Пазняка-палітыка. Але, па-першае, мне падабаецца назва «Вальны Сойм», прыгожа яна гучыць. Па-другое… цікавіць усё, што рухаецца, няхай і за мяжой (і не варта казаць, што мы тут у Мінску заўсёды cкоса пазіраем на эмігрантаў).

Той жа аўтар яўна быў нездаволены, што ў 1999 г. Алесь Бяляцкі не пайшоў за ім, калі БНФ падзяліўся на дзве часткі (А. Б. стаў намеснікам старшыні ў «вячоркаўскім» БНФ і заставаўся ім да 2001 г.). Тым не менш З. Пазняк ад імя свайго руху і ад кіраўніцтва сваёй партыі ў дзень абвяшчэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры напісаў наступнае:

Прэмія міру ў час акупацыі для беларуса, што ўвязьнены ў лукашысцкай турме ў гэты жахлівы пякельны час, калі нішчаць і зьневажаюць наш добры вялікі Беларускі народ, гэта ёсьць разумны і прыхільны крок з боку Нарвэжскага Нобэлеўскага Камітэту ў Осла.

Віншуем Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй і прызнаньнем Беларусі. Верым у сьветлую будучыню Беларускай нацыі.

Перад гэтым верны збраяносец лідара КХП-БНФ Юрка Цехановіч пашкадаваў у фэйсбуку, што прэмію даюць Алесю Бяляцкаму, а не Міколу Аўтуховічу з яго змагарнасцю і непахіснасцю. Сп. Цехановіч выказваў прэтэнзіі да Алесева дзецішча, праваабарончага цэнтра «Вясна» – заснаванага ў 1996 г., фармальна ліквідаванага ўладамі РБ у 2003 г., але дзейнага і пазней. Дадаў: «вельмі ўжо скампраментаваная гэта прэмія міру…» – тым не меней, зірнуўшы на свайго боса, далучыўся да віншаванняў. «Лепей позна» 😉

Дальбог, мне прыемна, што адна з найвядомейшых сусветных прэмій дасталася Бяляцкаму. Сем год таму, калі Нобелеўскі камітэт адзначыў Святлану Алексіевіч, пачуцці былі куды менш выразныя

Пачаць з таго, што Алеся, якому нядаўна споўнілася 60, ведаю асабіста звыш 20 гадоў. Увосень 2001 г. кіраваная ім арганізацыя дапамагала мне ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска (юрыст Валянцін Стэфановіч з «Вясны» з’яўляўся ў працэсе грамадскім абаронцам – або «прадстаўніком грамадскасці», не помню дакладна; пасля яго ўдумлівай прамовы суддзя вынес гр-ну Рубінчыку адно вусную заўвагу за пікет ля Мінгарвыканкама). Праз два гады прыходзіў я ў памяшканне Вярхоўнага суда, калі там разглядалася справа аб закрыцці «Вясны» – і быў уражаны нікчэмнасцю прэтэнзій, агучаных коснаязыкай пракуроркай. Заканчэння працэсу не дачакаўся, але не сумняюся, што ліквідацыя цэнтра як юрыдычнай асобы адбылася з парушэннямі заканадаўства – тое ў 2007 г. пацвердзіў і Камітэт па правах чалавека ААН.

У 2000-х я чытаў кароткія, але змястоўныя нататкі А. Бяляцкага ў «Нашай Ніве», а іх аўтар у пачатку 2011 г., пазнаёміўшыся з маім навукова-папулярным зборнікам «На яўрэйскія тэмы», штось напісаў у сеціве… Прыпамінаю, зацікавіла яго тэма ксенафобіі ў Беларусі (зараз наўрад ці знайду той водгук).

Калі А. Бяляцкага пасля арышту ў жніўні 2011 г. перавялі ў бабруйскую «папраўчую» калонію, нейкі час ліставаўся з ім. Не дзеля ўласнага снабізму, а для ўзбагачэння ведаў пра лаўрэата перадрукую зараз рэакцыю вязня-філолага на дасланы ў Бабруйск экзэмпляр кнігі-білінгвы Гірша Рэлеса «Іцтэр азэй…»/«Цяпер так…»:

04 чэрвеня 2013

Добры дзень, шаноўны Вольф!

Дзякуй вялікі за вершы Г. Рэлеса. Я з задавальненнем прачытаў іх, хаця ж, вядома, пераклады – гэта ўжо нешта іншае. І тым ня меньш – гэта добра, што яны ёсьць. Асабліва высокамастацкія пераклады Р. Барадуліна… Мне вельмі шкада, што ідыш адыходзіць. Урэшце і з бел. моваю сітуацыя не на шмат лепшая, хаця я вельмі спадзяюся, што прыйдзе той час, калі беларусы возьмуцца за галаву, ці за розум 🙂

У мяне ўсё збольшага нармальна.

Да сустрэчы, Алесь Бяляцкі.

Пасля 2014 г. бачыў праваабаронцу хіба аднойчы – гадоў пяць таму каля «Акадэмкнігі» на вул. Сурганава. Настроены ён быў усё гэтак жа аптымістычна, «са смайлікам». Нехта чакаў Калядаў – мы абодва чакалі вясны… У ліпені 2021 г. Алеся, аднак, ізноў надоўга адправілі за краты – разам з яго паплечнікамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам.

Мажліва, прэмію міру слушна было б прысудзіць не аднаму кіраўніку «Вясны», а ўсёй арганізацыі, як тым жа расійскаму «Мемарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабод». Упэўнены, што такі варыянт разглядаўся… чаму ён быў адкінуты, не ведаю. Зразумела, што падкрэсліванне персанальных заслуг А. В. Бяляцкага – таксама годны ход. Хіба разлік быў на тое, што персаніфікацыя прэміі дапаможа хутчэйшаму вызваленню праваабаронцы, а яно, у сваю чаргу, палегчыць становішча ягоных паплечнікаў ды ўсіх астатніх вязняў? Добра, будзем спадзявацца.

Калі паступіла навіна ад нобелеўскага камітэта, я занурыўся ў даволі тоўстую кнігу А. Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай» (Вільня, 2012), выдадзеную да яго 50-годдзя: там і мемуары, і навуковыя даклады, і газетныя допісы, і «проста» эсэістыка. Не ўсё ў кнізе на вагу золата, але прачытаць яе, безумоўна, мае сэнс і нікому не зашкодзіць. Жменька яўрэйскіх сюжэтаў у зборніку таксама прысутнічае – напрыклад, у артыкуле 1989 г.:

Цікавы верш «Жыды», напісаны Купалам у гэтым жа [1919] годзе, які выпаў са збору твораў Купалы, верагодна, з-за неадукаванага пурытанства рускамоўных складальнікаў. Амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя слова «жыд» было, дый зараз застаецца, нейтральным у беларускай мове. Неэкспрэсіўнае яно і ў польскай, літоўскай і многіх іншых мовах. Заўважу, што апусканьне гістарычнай назвы іншай нацыі не робіць гонару перш за ўсё нацыі сваёй. Тым не менш некалькі вершаў Францішка Багушэвіча і Янкі Купалы да гэтага часу «забытыя» менавіта па названай прычыне, нягледзячы на іхні зусім інтэрнацыянальны зьмест…

Верш «Жыды» Купалы важны для нас ужо ў тым сэнсе, што ён адхіляе абвінавачваньні паэта ў нацыяналізме. Гэты верш – своеасаблівая праграма ўзаемаадносінаў паміж беларускім народам і яўрэйскім народам, які адыграў даволі актыўную ролю ў гістарычным лёсе Беларусі.

Або ў нататцы 1996 г.:

Гладка чытаюцца польскія вершы Янкі Купалы… Сярод знаёмых вершаў ёсьць адзін і незнаёмы. Верш «Kobiecie» раней пры Саветах не друкаваўся. Чаму? Бо галоўны герой яго – беларускі яўрэй. А гэта ж у нас заўсёды была далікатная тэма.

Пара-пара-парадаваўся я ў першы тыдзень кастрычніка не толькі за Алеся Бяляцкага (1962 г. нар.), але і за Ўладзіслава Гарбацкага (1978 г. нар.) – палітолага, этнолага, перакладчыка, вандроўніка, фатографа… Рэч у тым, што Ўладзіслаў не так даўно пераклаў на беларускую мову раман францужанкі Ані Эрно (1940 г. нар.) «Падзея», напісаў да яго прадмову… Пераклад выйшаў асобнай кнігай у Вільні-2021 – а цяпер Эрно атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, няйначай з падачы аўтара belisrael 🙂

А. Эрно; д-р Гарбацкі (Іваноў)

Праўда, францужанку моцна крытыкуюць за ейнае стаўленне да Дзяржавы Ізраіль… Але дапусцім, што катлеты (якасную літаратурную творчасць) трэба тут разглядаць асобна, «мух» – асобна.

Тым часам у Сінявокай з нагоды шорт-ліста літаратурнай прэміі Гедройця (згадвалася ў ліпені) пачаў цыркуляваць хуліганскі вершык:

Сябры, мяне вы супакойце,

А то інфаркт усё бліжэй,

Як бачу Прэмію Гедройця,

Што ўжо з’@блася да мышэй.

Ну, літаратура і хуліганства – калі не сваякі, то бадай што блізнюкі… Вось жа, лепей чытаць пра мышэй, чым такое:

Пачотным членам сатырычнага «Чынчынчэнэла» не дарасці да гэткага суплёту – старшыня Саюза пісьменнікаў, асноўныя эканамічныя дасягненні & выпальванне травы! Нават калі далучыць да «чынчынаў» лепшую палову дуэта «Чырвоная Зелень»…

https://www.youtube.com/watch?v=WhXQLScpqI4

Яшчэ порназагаловак у «Звяздзе», падначаленай «вядучаму пісьменніку зямлі Беларускай»:

Мо хтось і расшыфроўвае «СД» як «Саюзную дзяржаву», у мяне ж першая і галоўная асацыяцыя – з гітлераўскай спецслужбай, што выкарыстоўвалася для барацьбы з палітычнымі праціўнікамі, для запалохвання насельніцтва. Думаю, не я адзін такі «захраслы ў мінулым».

Як тут не згадзіцца з Віктарам Жыбулем: «Наша жыццё – гэта порна»? Хаця ёсць іншая версія ад іншага паэта, дачасна памерлага Леаніда Кісялёва: «Усё на свеце – толькі песня на ўкраінскай мове».

Сёння рашысцкія нягоднікі закідалі ракетамі культурны цэнтр Кіева, дзе знаходзіцца і Нацыянальная філармонія Украіны (здымак ад Prymasal). Раней абстрэльвалі філармонію ў Харкаве… баяцца, відаць, усяго на свеце.

Надышоў Сукот, на ідышы – Сукес, паважанае мною свята. Лехаім!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

10.10.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 10.10.2022  20:55

Рассказываем об Алесе Беляцком

Совесть нации. Рассказываем о белорусском правозащитнике Алесе Беляцком, получившем Нобелевскую премию мира

 


«Зеркало»

 

Правозащитник Алесь Беляцкий стал лауреатом Нобелевской премии мира. Этот человек десятилетиями ратовал за демократические перемены в Беларуси и отстаивал права политзаключенных. Прямо сейчас Беляцкий вновь в застенках, вновь в статусе политзека. «Зеркало» рассказывает о человеке, о котором сегодня узнал весь мир.

Из директора музея — в правозащитники

Адкрыццё літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Выступаюць (злева направа): паэт Ніл Гілевіч, міністр культуры Яўген Вайтовіч, дырэктар музея, літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, прафесар Вячаслаў Рагойша і мастак Эдуард Агуновіч - аўтар мастацкай канцэпцыі
Открытие литературного музея Максима Богдановича. Третий слева — Алесь Беляцкий. Фото: архив TUT.BY
.

Алесь Беляцкий пришел в белорусское национальное движение в юности.

Родился он в 1962-м на территории современной Карелии. Но когда ему было три года, семья вернулась в Беларусь, откуда были родом его родители. Окончив историко-филологический факультет Гомельского университета, Беляцкий отслужил в армии и поступил в Минске в аспирантуру. Тогда он стал одним из учредителей и лидеров Товарищества молодых литераторов «Тутэйшыя» — организации, благодаря которой в отечественную литературу пришла целая плеяда творцов, позже ставших классиками: от поэта Анатолия Сыса до прозаика Андрея Федаренко.

Интерес Беляцкого к литературе на этом не исчерпывался. Окончив аспирантуру, он вскоре стал директором минского Литературного музея Максима Богдановича (1989−1998) — причем на эту должность его избрали сами сотрудники. Именно при нем это заведение, ставшее одним из лучших в стране, открыло двери для посетителей, начали работу филиалы музея как в Беларуси, так и в России (в Ярославле). Беляцкий проявил себя как прекрасный организатор, что сыграло свою роль в будущем.

В 1996-м часть его сотрудников начала помогать арестованным политическим активистам и их родственникам — в стране начались брутальные разгоны мирных акций протеста. Так появилась идея правозащитного центра, руководителем которого стал директор. С музеем скоро пришлось расстаться — и «Весна» (так назвали новую организацию) стала основным детищем Беляцкого.

В этом была своя логика. Культура все больше попадала под контроль государства, поэтому будущий нобелевский лауреат уже не мог работать так эффективно. В стране нарастали репрессии — требовалась помощь правозащитников. А еще у Беляцкого давно существовал интерес к политике. Уже в 1988-м его привлекали к административной ответственности за участие в митинге (в день поминовения предков на «Дзяды»), он был одним из основателей Белорусского народного фронта (входил в его оргкомитет).

А еще Алесь являлся депутатом Минского городского Совета (1991−1996), избранного на альтернативной основе. Беляцкий не побоялся публично выступить против попытки государственного переворота (путч ГКЧП). Именно он принес в зал заседаний национальный бело-красно-белый флаг, который затем вывесили над зданием Мингорсовета — даже раньше, чем парламент признал его государственным.

На рубеже девяностых и нулевых Беляцкий являлся заместителем председателя БНФ и одним из лидеров новой оппозиции, перехватившей эстафету у активистов из девяностых. Но затем он отошел от политики и сконцентрировался именно на правозащитной деятельности.

Власти оценили его работу по-своему. «Весна» активно участвовала в наблюдениях во время президентских выборов 2001 года, прошедших с многочисленными нарушениями. Два года спустя, в 2003-м, центр лишили государственной регистрации. В этом статусе команда Беляцкого работает уже почти 20 лет.

Первый срок

Фото: TUT.BY
Алесь Беляцкий. Фото: TUT.BY
.

В августе 2011-го Беляцкого задержали. Литовские и польские власти — в рамках двусторонних соглашений о правовой помощи — передали официальному Минску информации о его зарубежных банковских счетах. На основании этого правозащитника обвинили в уклонении от уплаты налогов. Беляцкого приговорили к четырем с половиной годам лишения свободы в колонии усиленного режима с конфискацией имущества. Также обвиняемый должен был выплатить государству в качестве компенсации ущерба около 90 тысяч долларов. Сумму собрали за счет пожертвований граждан.

Своей вины Беляцкий не признал. Он объяснил, что средства на счетах использовались для помощи белорусам, чьи права были нарушены. Ему пришлось открывать счета за границей, поскольку «Весну» отказывались регистрировать.

За решеткой будущий нобелевский лауреат находился в тяжелых условиях. Как рассказывал БелаПАН правозащитник Валентин Стефанович, теперь сам находящийся в изоляторе, за семь месяцев пребывания в бобруйской колонии № 2 его коллега получил семь взысканий. Например, одно из них было вынесено за то, что Беляцкий якобы спал в неположенное время. На самом деле он медитировал.

В колонии правозащитник работал упаковщиком. Зарабатывал 11 тысяч рублей в месяц, на тот момент — чуть больше 1 доллара США. Отвечая на вопрос TUT.BY по поводу условий содержания, он заметил, что какие-то брутальные провокации к нему не применялись, но психологическое давление ощущалось.

— Ты находишься в отряде, где живет больше ста человек. Ты живешь в секции, где 15 человек. Но с тобой никто не имеет контактов. Тебя обходят за три метра, потому что если человек поздоровается или поговорит о погоде и футболе, завтра его в отряде уже не будет. Мое появление в бобруйской зоне началось с того, что отряд очистили от тех, кто подписан на [газету] «Народная воля». Таким образом четырех человек сразу перевели в другой отряд. Эта ситуация вакуума продолжалась до самой последней минуты. За это время несколько десятков человек перевели в другие отряды. Люди попадали и в ШИЗО. Психологически это давит. Ты чувствуешь себя с другими, но другие тебя шугаются, — говорил правозащитник.

Беляцкому даже не позволили присутствовать на прощании с умершим отцом. Суд Первомайского района трижды давал такое разрешение — и трижды Департамент исполнения наказаний МВД игнорировал его. Алесь смог увидеть покойного лишь в морге.

Правозащитника и ранее номинировали на Нобелевскую премию мира — в 2006, 2007, 2012, 2013 и 2014 годах. В 2012-м авторитетные политики и общественные деятели до последнего были уверены, что премия уедет в Беларусь. Возможно, это помогло бы Беляцкому раньше выйти на свободу. Увы, этого не случилось — как и скорого освобождения — хотя за один только август 2011-го за его освобождение было подано около 600 ходатайств белорусских граждан и зарубежных деятелей.

На свободу Беляцкий вышел в июне 2014 года по амнистии. За 1052 дня, проведенных в бобруйской колонии № 2, Беляцкий написал две книги. Одной из них стал сборник литературоведческих статей и эссе «Асьвечаныя беларушчынай», в которой он ввел термин «тюремная литература». В том же 2014-м ее запретили провозить через белорусскую границу: в сборнике нашли вред государственным интересам Беларуси.

Второй раз за решеткой и новые обвинения

Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Владимир Лабкович. Коллаж: ПЦ "Весна"
Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Владимир Лабкович. Коллаж: ПЦ «Весна»
.

«Чувство, что три года просидел в грязи, вылез и нужно отмыться», — рассказал Беляцкий на первой пресс-конференции после освобождения (цитата по материалу TUT.BY). Но при этом уверенно сказал, что не планирует уезжать из страны.

— Уезжать я не собираюсь, мне здесь очень комфортно. Я даже на зоне чувствовал себя достаточно комфортно, потому что вокруг меня были свои люди. Для меня это важно. Может быть, я уже немного старый, но для меня важна атмосфера белорусского общества. Такого, какое оно есть. Когда выезжаешь на Запад, ты там не в своей тарелке.

Этим принципам Беляцкий остался верен до сих пор. В десятые годы он стал лауреатом десятка престижных наград. Среди них премии Леха ВаленсыВацлава Гавела, госдепартамента США. Он мог с комфортом жить за границей, но не уехал из Беларуси. Ни в относительно спокойную вторую половину десятых годов, ни после 2020-го.

Во время массовых мирных акций протеста Беляцкий стал членом Координационного совета. 14 июля 2021-го его, а также десяток правозащитников, задержали.

«Если посадят одних, появятся другие». Как правозащитники работают после облавы

Год его продержали в изоляторе, якобы за неуплату налогов. Судя по всему, дело полностью рассыпалось, поскольку в сентябре 2022-го прозвучало новое обвинение. Теперь сотрудников «Весны» обвиняют в контрабанде крупной суммы денег, организованной группой лиц и финансировании групповых действий, грубо нарушающих общественный порядок. Несмотря на новые вводные, претензии государства остаются на ту же сумму, что фигурировала в первом деле. Санкция самой суровой статьи обвинения предусматривает до 12 лет лишения свободы.

«Гэта ўзнагарода за цяжкую і небяспечную працу». Жена Алеся Беляцкого о Нобелевской премии мужа

Источник

Опубликовано 08.10.2022  11:25

 

Да юбілею А. Сахарава (1921–1989)

Ад перакладчыка. Андрэй Дзмітрыевіч Сахараўадна з найбольш яскравых асоб ХХ стагоддзя. Яго памятаюць і беларусы, і яўрэі: так, у Мінску працуе экалагічны інстытут імя Сахарава пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Іерусаліме з 1990 года існуюць «Сады Сахарава». Да стагадовага юбілею знакамітага фізіка і праваабаронцы (нар. 21.05.1921) закарцела перакласці яго нобелеўскую лекцыю 1975 года, змест якой шмат у чым актуальны і для Беларусі-2021.

А. Д. Сахараў

Нобелеўская лекцыя «Мір. Прагрэс. Правы чалавека»

Глыбокапаважаныя члены Нобелеўскага камітэта!

Глыбокапаважаныя дамы і панове!

Мір, прагрэс, правы чалавека – гэтыя тры мэты непарыўна звязаныя, нельга дасягнуць якой-небудзь адной з іх, ігнаруючы іншыя. Вось тая галоўная думка, якую я хачу выказаць у гэтай лекцыі.

Я глыбока ўдзячны за прысуджэнне мне высокай, хвалюючай узнагароды – Нобелеўскай прэміі міру – і за дадзеную магчымасць выступіць сёння перад вамі. Я з асаблівым здавальненнем успрыняў фармулёўку Камітэта, у якой падкрэслена роля абароны правоў чалавека як адзінага трывалага падмурку для сапраўднага і даўгавечнага міжнароднага супрацоўніцтва. Гэтая думка здаецца мне вельмі важнай. Я ўпэўнены, што міжнародны давер, узаемаразуменне, раззбраенне і міжнародная бяспека неймаверныя без адкрытасці грамадства, свабоды інфармацыі, свабоды перакананняў, без галоснасці, свабоды паездак і выбару краіны жыхарства. Я ўпэўнены таксама, што свабода перакананняў, разам з іншымі грамадзянскімі свабодамі, з’яўляецца асновай навукова-тэхнічнага прагрэсу і гарантыяй ад выкарыстання яго дасягненняў на шкоду чалавецтву, і, значыць, ёсць асновай эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу, а таксама з’яўляецца палітычнай гарантыяй магчымасці эфектыўнай абароны сацыяльных правоў. Такім чынам, я абараняю тэзіс пра першаснае, вырашальнае значэнне грамадзянскіх і палітычных правоў у фармаванні лёсаў чалавецтва. Гэты пункт погляду істотна адрозніваецца ад шырока распаўсюджаных марксісцкіх, а таксама тэхнакратычных канцэпцый, згодна з якімі вызначальную ролю граюць менавіта матэрыяльныя фактары, сацыяльныя і эканамічныя правы. (Сказанае не значыць, вядома, што я ў якой бы ні было ступені адмаўляю важнасць матэрыяльных умоў жыцця людзей.)

Усе гэтыя тэзісы я збіраюся адлюстраваць у лекцыі, асобна спыніўшыся на некаторых канкрэтных праблемах парушэння правоў чалавека, развязанне якіх уяўляецца мне неабходным і тэрміновым.

У адпаведнасці з гэтым планам выбрана назва лекцыі: «Мір, прагрэс, правы чалавека». Гэта, вядома, наўмысная паралель да назвы майго артыкула 1968 года «Развагі аб прагрэсе, мірным суіснаванні і інтэлектуальнай свабодзе», шмат у чым блізкай па сваёй накіраванасці, па змешчаных у ёй перасцярогах.

Ёсць багата прыкмет таго, што, пачынаючы з другой паловы ХХ стагоддзя, чалавецтва ўступіла ў асабліва адказны, крытычны перыяд сваёй гісторыі.

Створана ракетна-тэрмаядзерная зброя, здольная ў прынцыпе знішчыць усё чалавецтва, – гэта найвялікшая небяспека сучаснасці. Дзякуючы эканамічным, прамысловым і навуковым дасягненням непараўнальна больш небяспечнымі сталі таксама так званыя «звычайныя» віды ўзбраення, не кажучы ўжо пра хімічную і бактэрыялагічную зброю.

Без сумневу, поспехі прамысловага і тэхналагічнага прагрэсу з’яўляюцца галоўным фактарам пераадолення галечы, голаду і хвароб; але яны адначасова прыводзяць да пагрозлівых змяненняў у навакольным асяроддзі, да вычарпання рэсурсаў. Чалавецтва, такім чынам, сутыкнулася з грознай экалагічнай небяспекай.

Хуткія змяненні традыцыйных форм жыцця прывялі да некіраванага дэмаграфічнага выбуху, асабліва магутнаму ў краінах «трэцяга свету», якія знаходзяцца на стадыі развіцця. Рост насельніцтва стварае незвычайна цяжкія эканамічныя, сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы ўжо зараз, і немінуча пагражае куды больш сур’ёзнымі небяспекамі ў будучыні. У многіх краінах, асабліва ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, недахоп харчоў застаецца пастаянным фактарам жыцця соцень мільёнаў людзей, вырачаных з моманту народзінаў на жабрацкае паўгалоднае існаванне. Пры гэтым прагнозы на будучыню, нягледзячы на бясспрэчныя поспехі «зялёнай рэвалюцыі», з’яўляюцца трывожнымі, а на думку многіх адмыслоўцаў – трагічнымі.

Аднак і ў развітых краінах людзі сутыкаюцца з вельмі сур’ёзнымі праблемамі. Сярод іх – цяжкія наступствы празмернай урбанізацыі, страта сацыяльнай і псіхалагічнай устойлівасці грамадства, бесперапынная дакучлівая гонка моды і звышвытворчасці, шалёны, вар’яцкі тэмп жыцця і жыццёвых змяненняў, рост колькасці нервовых і псіхічных захворванняў, адрыў усё большай колькасці людзей ад прыроды і нармальнага, традыцыйнага чалавечага жыцця, разбурэнне сям’і ды простых чалавечых радасцей, заняпад маральна-этычных апор грамадства і аслабленне пачуцця мэты, асэнсаванасці жыцця. На гэтым фоне паўстаюць шматлікія пачварныя з’явы – рост злачыннасці, алкагалізму, наркаманіі, тэрарызму і да т. п. Вычарпанне рэсурсаў Зямлі, якое набліжаецца, пагроза перанасялення, шматкроць узмоцненыя міжнароднымі палітычнымі і сацыяльнымі праблемамі, пачынаюць усё мацней ціснуць на жыццё таксама і ў развітых краінах, пазбаўляючы (або пагражаючы пазбавіць) многіх людзей дастатку, утульнасці і камфорту, да якіх гэтыя людзі паспелі прызвычаіцца.

Аднак найбольш істотную, вызначальную ролю ў праблематыцы сучаснага свету адыгрывае глабальная палітычная палярызацыя чалавецтва, якая падзяліла яго на так званы першы свет (умоўна назавем яго «заходні»), другі (сацыялістычны), трэці (краіны на стадыі развіцця). Дзве найбуйнейшыя сацыялістычныя дзяржавы фактычна зрабіліся варагуючымі таталітарнымі імперыямі з празмернай уладай адзінай партыі і дзяржавы, з велізарным экспансіянісцкім патэнцыялам, які імкнецца падпарадкаваць свайму ўплыву вялікія абшары зямнога шара. Прычым адна з гэтых дзяржаў – КНР – знаходзіцца пакуль што на адносна нізкім узроўні эканамічнага развіцця, а другая – СССР – выкарыстоўваючы ўнікальныя прыродныя рэсурсы, прайшоўшы праз дзесяцігоддзі нечуваных бедстваў і перанапружання ўсіх сіл народа, дасягнула цяпер вялізнай ваеннай магутнасці і адносна высокага (дарма што аднабаковага) эканамічнага развіцця. Але і ў СССР узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва нізкі, а ўзровень грамадзянскіх свабод ніжэйшы нават, чым у сацыялістычных краінах. Вельмі складаныя праблемы звязаны таксама з «трэцім светам», з яго адноснай эканамічнай пасіўнасцю, спалучанай з растучай міжнароднай палітычнай актыўнасцю.

Гэтая палярызацыя шматкроць узмацняе і без таго вельмі сур’ёзныя небяспекі, што навіслі над светам, – небяспекі тэрмаядзернай гібелі, голаду, атручвання асяроддзя, вычарпання рэсурсаў, перанасялення, дэгуманізацыі.

Абмяркоўваючы ўвесь гэты комплекс неадкладных праблем і супярэчнасцей, варта найперш сказаць, што, паводле майго пераканання, любыя спробы запаволіць тэмп навукова-тэхнічнага прагрэсу, павярнуць назад урбанізацыю, заклікі да ізаляцыянізму, патрыярхальнасці, да адраджэння на грунце звароту да здаровых нацыянальных традыцый мінулых стагоддзяў – нерэалістычныя. Прагрэс непазбежны, яго спыненне значыла б гібель цывілізацыі.

Яшчэ не так даўно людзі не ведалі мінеральных угнаенняў, машыннай апрацоўкі зямлі, ядахімікатаў, інтэнсіўных метадаў земляробства. Ёсць галасы, якія клічуць вярнуцца да больш традыцыйных і, магчыма, больш бяспечных форм земляробства. Але ці магчыма ажыццявіць гэта ў свеце, дзе і цяпер сотні мільёнаў людзей пакутуюць ад голаду? Без сумневу, наадварот, патрэбна далейшая інтэнсіфікацыя і распаўсюд яе на ўвесь свет, на ўсе краіны, якія развіваюцца. Няможна адмовіцца ад усё шырэйшага ўжывання дасягненняў медыцыны і ад пашырэння доследаў ва ўсіх яе галінах, у тым ліку і такіх, як бактэрыялогія і вірусалогія, нейрафізіялогія, генетыка чалавека і генахірургія, нягледзячы на патэнцыйныя небяспекі злоўжывання і непажаданых сацыяльных наступстваў некаторых з гэтых доследаў. Тое ж датычыцца доследаў у галіне стварэння сістэм імітацыі інтэлекту, доследаў у галіне кіравання масавымі паводзінамі людзей, стварэння адзіных агульнасусветных сістэм сувязі, сістэм збору і захоўвання інфармацыі, і да т. п. Зусім відавочна, што ў руках безадказных, дзеючых пад покрывам сакрэтнасці ўстаноў, усе гэтыя доследы могуць выявіцца надзвычай небяспечнымі, але ў той жа час яны могуць стаць крайне важнымі і неабходнымі для чалавецтва, калі ажыццяўляць іх пад кантролем галоснасці, абмеркавання, навуковага сацыяльнага аналізу. Няможна адмовіцца ад усё шырэйшага выкарыстання штучных матэрыялаў, сінтэтычнай ежы, ад мадэрнізацыі ўсіх бакоў побыту людзей. Няможна адмовіцца ад растучай аўтаматызацыі ўзбуйнення прамысловай вытворчасці, нягледзячы на звязаныя з гэтым сацыяльныя праблемы.

Няможна адмовіцца ад будаўніцтва ўсё больш магутных цеплавых і атамных электрастанцый, ад доследаў у галіне кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі, бо энергетыка – адна з асноў цывілізацыі. Я дазволю сабе ўзгадаць у гэтай сувязі, што 25 год таму мне, разам з маім настаўнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы Ігарам Яўгенавічам Тамам, выпала стаяць ля вытокаў доследаў кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі ў нашай краіне. Цяпер гэтыя работы набылі велізарны размах, даследуюцца самыя розныя напрамкі, ад класічных схем магнітнай тэрмаізаляцыі да метадаў з ужываннем лазераў.

Няможна адмовіцца ад пашырэння работ па засваенні каляземнага космасу і па даследаванні далёкага космасу, у тым ліку ад спробаў прыёму сігналаў ад пазазямных цывілізацый – шансы на поспех у такіх спробаў, верагодна, малыя, але затое наступствы поспеху могуць быць грандыёзныя.

Я назваў толькі некаторыя прыклады, іх можна множыць. Насампраўдзе ўсе галоўныя бакі прагрэсу шчыльна звязаныя міжсобку, ніводзін з іх нельга скасаваць, не рызыкуючы разбурыць усю пабудову цывілізацыі; прагрэс непадзельны. Але асаблівую ролю ў механізме прагрэсу граюць інтэлектуальныя, духоўныя фактары. Недаацэнка гэтых фактараў, асабліва пашыраная ў сацыялістычных краінах – магчыма, пад уплывам вульгарных ідэалагічных догм афіцыйнай філасофіі – можа прывесці да скрыўлення шляхоў прагрэсу або нават да яго спынення, да застою. Прагрэс магчымы і бяспечны толькі пад кантролем Розуму. Найважнейшая праблема аховы асяроддзя – адзін з прыкладаў, дзе асабліва ясная роля галоснасці, адкрытасці грамадства, свабоды перакананняў. Толькі частковая лібералізацыя, што надышла ў нашай краіне пасля смерці Сталіна, умагчыміла памятныя для ўсіх нас публічныя дыскусіі першай паловы 60-х гадоў па гэтай праблеме, але эфектыўнае яе развязанне вымагае далейшага ўзмацнення грамадскага і міжнароднага кантролю. Ваенныя прыстасаванні дасягненняў навукі, раззбраенне і кантроль над ім – іншая гэткая ж крытычная галіна, дзе міжнародны давер залежыць ад галоснасці і адкрытасці грамадства. Згаданы прыклад кіравання масавымі паводзінамі людзей, пры ўсёй сваёй вонкавай экзатычнасці, таксама цалкам актуальны ўжо зараз.

Свабода перакананняў, наяўнасць асвечанай грамадскай думкі, плюралістычны характар сістэмы адукацыі, свабода друку і іншых сродкаў інфармацыі – усяго гэтага моцна не хапае ў сацыялістычных краінах праз уласцівы ім эканамічны, палітычны і ідэалагічны манізм. Між тым, гэтыя ўмовы жыццёва неабходныя не толькі для таго, каб пазбегнуць злоўжыванняў прагрэсам, свядомых і несвядомых, але і для яго падтрымання. Асабліва важна тое, што толькі ў атмасферы інтэлектуальнай свабоды з’яўляецца магчымай эфектыўная сістэма адукацыі і творчай пераемнасці пакаленняў. Наадварот, інтэлектуальная несвабода, улада панылай бюракратыі, канфармізм, разбураючы спачатку гуманітарныя сферы ведаў, літаратуру і мастацтва, непазбежна прыводзяць потым да агульнага інтэлектуальнага заняпаду, бюракратызацыі і фармалізацыі ўсёй сістэмы адукацыі, да заняпаду навуковых доследаў, знікнення атмасферы творчага пошуку, да застою і распаду.

Цяпер у палярызаваным свеце таталітарныя краіны дзякуючы дэтанту набылі магчымасць своеасаблівага інтэлектуальнага паразітызму. І падобна, калі не адбудзецца тых унутраных зрухаў, пра неабходнасць якіх усе мы думаем, неўзабаве ім прыйдзецца стаць на гэты шлях. Адзін з магчымых вынікаў дэтанту менавіта такі. Калі гэта адбудзецца, выбухованебяспечнасць сітуацыі можа толькі вырасці. Cвету жыццёва неабходнае ўсебаковае супрацоўніцтва паміж краінамі Захаду, сацыялістычнымі краінамі і тымі, якія развіваюцца, уключаючы абмен ведамі, тэхналогіяй, гандаль, эканамічную, у прыватнасці харчовую ўзаемадапамогу. Але гэтае супрацоўніцтва павінна адбывацца на грунце даверу адкрытых грамадстваў, як кажуць, з адкрытай душой, з апорай на сапраўднае раўнапраўе, а не на грунце страху дэмакратычных краін перад іх таталітарнымі суседзямі. Супрацоўніцтва ў гэтым апошнім выпадку значыла б проста спробу задарыць, задобрыць вусцішнага суседа. Але падобная палітыка – гэта заўсёды толькі адтэрміноўка бяды, якая неўзабаве вяртаецца ў іншыя дзверы з удзесяцяронымі сіламі, гэта папросту новы варыянт мюнхенскай палітыкі. Устойлівы поспех дэтанту магчымы, толькі калі дэтант ад самага пачатку суправаджаецца несупынным клопатам аб адкрытасці ўсіх краін, аб павелічэнні ўзроўню галоснасці, аб свабодным абмене інфармацыяй, аб неадменным выкананні ва ўсіх краінах грамадзянскіх і палітычных правоў – карацей кажучы, пры дапаўненні разрадкі ў матэрыяльнай сферы раззбраення і гандлю разрадкай у духоўнай, ідэалагічнай сферы. Пра гэта выдатна сказаў прэзідэнт Францыі Жыскар д’Эстэн у час свайго візіту ў Маскву. Далібог, варта было зазнаць папрокі ад некаторых недальнабачных прагматыкаў з ліку яго суайчыннікаў дзеля таго, каб падтрымаць найважнейшы прынцып!

Перш чым перайсці да абмеркавання праблем раззбраення, я хачу скарыстацца магчымасцю і яшчэ раз нагадаць пра некаторыя свае прапановы агульнага характару. Гэта перш за ўсё ідэя стварэння пад эгідай ААН Міжнароднага кансультатыўнага камітэта па пытаннях раззбраення, правоў чалавека і аховы асяроддзя. Камітэту, паводле маёй думкі, павінна быць нададзена права атрымання абавязковых адказаў ад усіх урадаў на яго запыты і рэкамендацыі. Такі Камітэт з’явіўся б важным працоўным органам для забеспячэння агульнасусветных дыскусій і галоснасці па найважнейшых праблемах, ад якіх залежыць будучыня чалавецтва. Я чакаю падтрымкі і абмеркавання гэтай ідэі.

Я таксама хачу падкрэсліць, што я лічу асабліва важным шырэйшае выкарыстанне войскаў ААН для купіравання міжнародных і міжнацыянальных узброеных канфліктаў. Я вельмі высока ацэньваю магчымую і неабходную ролю ААН, лічачы яе адным з галоўных спадзеваў чалавецтва на лепшую будучыню. Апошнія гады – цяжкія, крытычныя для гэтай арганізацыі. Я пісаў пра гэта ў кнізе «Пра краіну і свет», і ўжо пасля яе выхаду ў свет здарылася жалю вартая падзея – прыняцце Генеральнай Асамблеяй (прычым амаль без абмеркавання па сутнасці) рэзалюцыі, што абвясціла сіянізм формай расізму і расавай дыскрымінацыі. Усе непрадузятыя людзі ведаюць, што сіянізм – гэта ідэалогія нацыянальнага адраджэння яўрэйскага народа пасля дзвюх тысяч гадоў рассеяння, і што гэтая ідэалогія не скіравана супроць іншых народаў. Прыняцце гэткай рэзалюцыі, на маю думку, нанесла ўдар па прэстыжы ААН. Нягледзячы на падобныя факты, якія часта спараджаюцца адсутнасцю пачуцця адказнасці перад чалавецтвам у кіраўнікоў некаторых маладзейшых членаў ААН, я ўсё ж веру, што рана ці позна ААН здолее граць у жыцці чалавецтва дастойную ролю ў адпаведнасці з мэтамі Статута.

«Сады Сахарава» на заходнім уездзе ў Іерусалім. Фота адсюль

Пераходжу да адной з цэнтральных праблем сучаснасці – да раззбраення. Я падрабязна выклаў сваю пазіцыю ў кнізе «Пра краіну і свет». Неабходна ўмацаванне міжнароднага даверу, дасканалы кантроль на месцах сіламі міжнародных інспекцыйных груп. Усё гэта немажліва без распаўсюду разрадкі на сферу ідэалогіі, без павелічэння адкрытасці грамадства. У той жа кнізе я падкрэсліў неабходнасць міжнародных пагадненняў пра абмежаванне паставак зброі іншым дзяржавам, спыненне новых распрацовак сістэм зброі паводле спецыяльных пагадненняў, пагадненне аб забароне сакрэтных работ, ліквідацыя фактараў стратэгічнай няўстойлівасці, у прыватнасці, забарона боегаловак, якія раздзяляюцца.

Як жа я ўяўляю сабе ў тэхнічным плане ідэальнае агульнасусветнае пагадненне пра раззбраенне?

Я думаю, што такому пагадненню павінна папярэднічаць афіцыйная (неабавязкова адразу адкрытая) заява пра аб’ём усіх відаў ваеннага патэнцыялу (ад запасаў тэрмаядзерных зарадаў да прагнозаў кантынгентаў ваеннаабавязаных), з пазначэннем прыкладнай умоўнай разбіўкі па раёнах «патэнцыйнай канфрантацыі». Пагадненне мае прадугледжваць у якасці першага этапа ліквідацыю пераваг аднаго боку перад другім асобна для кожнага стратэгічнага раёна і для кожнага віду ваеннага патэнцыялу (вядома, гэта толькі схема, ад якой непазбежныя некаторыя адхіленні). Такім чынам, будзе выключана, па-першае, што пагадненне ў адным стратэгічным раёне (скажам, у Еўропе) будзе скарыстана для ўзмацнення ваенных пазіцый у іншым раёне (скажам, на савецка-кітайскай мяжы). Па-другое, выключаюцца магчымыя несправядлівасці з-за таго, што цяжка колькасна супаставіць значнасць розных відаў патэнцыялу (напрыклад, цяжка сказаць, колькі зенітных установак ПРА з’яўляюцца эквівалентам аднаго крэйсера, і да т.п.). Наступным этапам скарачэння ўзбраенняў мае стаць прапарцыйнае скарачэнне адначасова для ўсіх краін і ўсіх стратэгічных раёнаў. Такая формула «збалансаванага» двухэтапнага скарачэння ўзбраенняў дасць бесперапынную бяспеку кожнай краіны, непарыўную раўнавагу сіл у кожным раёне патэнцыйнай канфрантацыі, і адначасова – радыкальнае рашэнне эканамічных і сацыяльных праблем, якія спараджаюцца мілітарызацыяй. Цягам многіх дзесяцігоддзяў варыянты падобнага падыходу высоўваюцца многімі экспертамі і дзяржаўнымі дзеячамі, аднак дагэтуль поспех вельмі нязначны. Але я спадзяюся, што цяпер, калі чалавецтву рэальна пагражае пагібель у агні тэрмаядзерных выбухаў, розум людзей не дапусціць гэтага выніку. Радыкальнае збалансаванае раззбраенне дапраўды неабходнае і магчымае як частка шматбаковага і складанага працэсу развязання грозных, неадкладных сусветных праблем. Тая новая фаза міждзяржаўных адносін, якая атрымала назву разрадкі, або дэтанту, і, верагодна, мае за свой кульмінацыйны пункт нараду ў Хельсінкі, у прынцыпе адкрывае пэўныя магчымасці для руху ў гэтым кірунку.

Заключны акт нарады ў Хельсінкі асабліва прыцягвае нашу ўвагу тым, што ў ім упершыню афіцыйна адлюстраваны той комплексны падыход да развязання праблем міжнароднай бяспекі, які ўяўляецца адзіна магчымым; у акце змяшчаюцца глыбокія фармулёўкі пра сувязь міжнароднай бяспекі з абаронай правоў чалавека, свабоды інфармацыі і свабоды перамяшчэння, а таксама важныя абавязацельствы краін-удзельніц, якія забяспечваюць названыя правы. Відавочна, вядома, што гаворка ідзе не пра гарантаваны вынік, а менавіта пра новыя магчымасці, якія могуць быць рэалізаваны толькі праз доўгую планамерную працу, з адзінай і паслядоўнай пазіцыяй усіх краін-удзельніц, асабліва дэмакратычных краін.

Гэта адносіцца, у прыватнасці, да праблемы правоў чалавека, якой прысвечана апошняя частка лекцыі. У нашай краіне, пра якую я зараз пераважна буду казаць, за месяцы, што мінулі пасля нарады ў Хельсінкі, увогуле не адбылося якога-небудзь істотнага паляпшэння ў гэтым кірунку; у асобных жа пытаннях заўважаюцца нават спробы прыхільнікаў жорсткага курсу «закруціць» гайкі.

У ранейшым стане знаходзяцца важныя праблемы міжнароднага інфармацыйнага абмену, свабоды выбару краіны пражывання, паездак для навучання, работы, лячэння, проста турызму. Каб канкрэтызаваць гэтае сцвярджэнне, я зараз прывяду некаторыя прыклады – не ў парадку іх важнасці і без імкнення да паўнаты.

Вы ўсе ведаеце лепш за мяне, што дзеці, скажам, з Даніі, могуць сесці на ровары і весела даехаць да Адрыятыкі. Ніхто не ўбачыць у іх «непаўналетніх шпіёнаў». Але савецкія дзеці гэтага не могуць! Вы самі можаце ў думках развіць гэты прыклад (і ўсе, што ідуць далей) на мноства аналагічных сітуацый.

Вы ведаеце, што Генеральная Асамблея пад ціскам сацыялістычных краін прыняла рашэнне, якое абмяжоўвае свабоду тэлевізійнага вяшчання са спадарожнікаў. Я думаю, што зараз, пасля Хельсінкі, ёсць усе падставы,каб яго перагледзець. Для мільёнаў савецкіх грамадзян гэта вельмі важна і цікава.

У СССР якасць пратэзаў для інвалідаў крайне нізкая. Але ніводзін савецкі інвалід, нават маючы выклік ад замежнай фірмы, не можа выехаць па гэтым выкліку за мяжу.

У савецкіх газетных кіёсках нельга купіць некамуністычныя замежныя газеты, дый камуністычных прадаецца далёка не кожны нумар. Нават такія інфармацыйныя часопісы, як «Америка», надта дэфіцытныя і прадаюцца ў мізэрнай колькасці кіёскаў, разыходзяцца ж імгненна і звычайна з «нагрузкай» нехадавых выданняў.

Кожны ахвотны эміграваць з СССР павінен мець выклік ад блізкіх родзічаў. Для многіх гэта невырашальная праблема, напрыклад для 300 тыс. немцаў, ахвотных выехаць у ФРГ (да таго ж квота на выезд складае для немцаў толькі 5 тыс. чалавек на год, гэта значыць выезд распланаваны на 60 гадоў!). За гэтым – вялізная трагедыя. Асабліва трагічнае становішча асоб, якія жадаюць уз’яднацца з родзічамі ў сацыялістычных краінах, – за іх няма каму заступіцца, і свавольства ўладаў не мае межаў.

Свабода перамяшчэння, выбару месца работы і жыхарства, працягвае парушацца для мільёнаў калгаснікаў, працягвае парушацца для соцень тысяч крымскіх татар, 30 год таму з велізарнымі жорсткасцямі выселенымі з Крыма і дагэтуль пазбаўленых права вярнуцца на родную зямлю.

Заключны акт нарады ў Хельсінкі зноў пацвердзіў прынцыпы свабоды перакананняў. Але патрабуецца вялікая і ўпартая барацьба, каб гэтыя палажэнні акта мелі не толькі дэкларатыўнае значэнне. У СССР за перакананні многія тысячы людзей пераследуюцца сёння ў судовым і пазасудовым парадку – за рэлігійныя вераванні і жаданне выхоўваць сваіх дзяцей у рэлігійным духу; за чытанне і распаўсюд (часта простае азнаямленне 1-2 чалавек) непажаданай для ўладаў літаратуры, зазвычай абсалютна легальнай паводле дэмакратычных нормаў, напрыклад рэлігійнай; за спробу пакінуць краіну; асабліва важнай у маральным плане з’яўляецца праблема пераследу асоб, якія пакутуюць праз абарону іншых ахвяр несправядлівасці, праз імкненне да галоснасці, у прыватнасці, праз пашырэнне інфармацыі пра суды, пераследы за перакананні, умовы месцаў зняволення.

Невыносная думка аб тым, што зараз, калі мы сабраліся для святочнай цырымоніі ў гэтай зале, сотні і тысячы вязняў сумлення пакутуюць ад цяжкага шматгадовага голаду, ад амаль поўнай адсутнасці ў ежы бялкоў і вітамінаў, ад адсутнасці лекаў (вітаміны і лекі забаронена перасылаць у месцы зняволення), ад непасільнай працы, дрыжаць ад холаду, вільгаці і знясілення ў паўцёмных карцарах, вымушаны весці бесперастанную барацьбу за сваю чалавечую годнасць, за перакананні, супроць машыны «перавыхавання», а фактычна злому іх душы. Асаблівасці сістэмы месцаў зняволення старанна прыхоўваюцца, дзясяткі людзей церпяць за яе выкрыццё – гэта найлепшы доказ грунтоўнасці абвінавачванняў на яе адрас. Наша пачуццё чалавечай годнасці патрабуе неадкладнага змянення гэтай сістэмы для ўсіх зняволеных, як бы яны ні былі вінаватыя. Але што сказаць пра пакуты бязвінных? Самае ж страшнае пекла спецпсіхбальніц Днепрапятроўска, Сычоўкі, Благавешчанска, Казані, Чарняхоўска, Арла, Ленінграда, Ташкента…

Я не магу сёння расказваць пра канкрэтныя судовыя справы, канкрэтныя лёсы. Ёсць вялікая літаратура (я звяртаю тут вашу ўвагу на публікацыі выдавецтва «Хроника-пресс» у Нью-Ёрку, якое перадрукоўвае, у прыватнасці, савецкі самвыдатаўскі часопіс «Хроника текущих событий» і выдае аналагічны інфармацыйны бюлетэнь). Я проста назаву тут, у гэтай зале, імёны некаторых вядомых мне вязняў. Як вы ўжо чулі ўчора, я прашу вас лічыць, што ўсе вязні сумлення, усе палітзняволеныя маёй краіны падзяляюць са мной гонар Нобелеўскай прэміі міру.

Вось некаторыя вядомыя мне імёны: Плюшч, Букоўскі, Глузман, Мароз, Марыя Сямёнава, Надзея Святлічная, Стэфанія Шабатура, Ірына Калінец-Стасіў, Ірына Сенік, Ніёле Садунайце, Анаіт Карапецян, Осіпаў, Кранід Любарскі, Шумук, Віне, Румачык, Хаустаў, Суперфін, Паулайціс, Симуціс, Караванскі, Валерый Марчанка, Шухевіч, Паўлянкоў, Чарнаглаз, Абанькін, Сусленскі, Мешэнер, Святлічны, Сафронаў, Родэ, Шакіраў, Хейфец, Афанасьеў, Ма-Хун, Бутман, Лук’яненкa, Aгурцоў, Сергіенка, Антанюк, Лупынос, Рубан, Плахатнюк, Коўгар, Бялоў, Ігруноў, Салдатаў, Мяцік, Юшкевіч, Кійрэнд, Здаровы, Таўмасян, Шахвердзян, Заграбян, Айрыкян, Маркысян, Аршакян, Міраўскас, Стус, Свярсцюк, Кандыба, Убожка, Раманюк, Вараб’ёў, Гель, Пранюк, Гладко, Мальчэўскі, Гражыс, Прышляк, Сапеляк, Калінец, Супрэй, Вальдман, Дзямідаў, Бернічук, Шаўковы, Гарбачоў, Вярхоў, Турык, Жукаўскас, Сянькіў, Грынькіў, Навасардзян, Саартс, Юрый Вудка, Пуце, Давыдаў, Балонкін, Лісавой, Пятроў, Чакалін, Гарадзецкі, Чарнавол, Балахонаў, Бондар, Калінічэнка, Каламін, Плумпа, Яўгяліс, Федасееў, Асадчы, Будулак-Шарыгін, Макаранка, Малкін, Штэрн, Лазар Любарскі, Фельдман, Ройтбурт, Школьнік, Муржэнка, Фёдараў, Дымшыц, Кузняцоў, Мендэлевіч, Альтман, Пэнсон, Хнох, Вульф Залмансон, Ізраіль Залмансон і многія, многія іншыя. У несправядлівай ссылцы — Анатоль Марчанка, Нашпіц, Цытленок. Чакаюць суда — Мустафа Джамілеў, Кавалёў, Цвердахлебаў. Я не мог назваць усіх вядомых мне вязняў з-за недахопу месца, яшчэ больш я не ведаю або не маю пад рукой даведкі. Але я ўсіх падразумяваю ў думках і ўсіх не названых яўна прашу дараваць мне. За кожным названым і не названым імем — цяжкі і гераічны чалавечы лёс, гады пакут, гады барацьбы за чалавечую годнасць.

Кардынальнае рашэнне праблемы пераследу за перакананні — вызваленне на грунце міжнароднага пагаднення, магчыма, рашэння Генеральнай Асамблеі ААН, усіх палітзняволеных, усіх вязняў сумлення ў турмах, лагерах і псіхіятрычных бальніцах. У гэтай прапанове няма ніякага ўмяшання ва ўнутраныя справы якой бы ні было краіны, бо яна ў роўнай меры распаўсюджваецца на ўсе краіны, на СССР, Інданезію, Чылі, ПАР, Іспанію, Бразілію, на ўсе іншыя краіны, і таму, што абарона правоў чалавека абвешчана Усеагульнай дэкларацыяй ААН міжнароднай, а не ўнутранай справай. Дзеля гэтай вялікай мэты нельга шкадаваць сіл, якім бы доўгім ні быў шлях, — а што ён доўгі, гэта мы бачылі ў час апошняй сесіі ААН. ЗША на гэтай сесіі ўнеслі прапанову аб палітычнай амністыі, але потым знялі яе пасля спробы шэрагу краін занадта (на думку дэлегацыі ЗША) расшырыць рамкі амністыі. Я шкадую пра тое, што адбылося. Але зняць праблему нельга. І я глыбока перакананы, што лепей вызваліць пэўную колькасць людзей у нечым вінаватых, чым трымаць у зняволенні і катаваць тысячы бязвінных.

Не адмаўляючыся ад кардынальнага рашэння, сёння мы мусім змагацца за кожнага чалавека паасобку, супраць кожнага выпадку несправядлівасці, парушэння правоў чалавека – ад гэтага занадта многае залежыць у нашай прышласці.

Імкнучыся да абароны правоў людзей, мы мусім выступаць, паводле майго пераканання, у першую чаргу як абаронцы бязвінных ахвяр рэжымаў, існуючых у розных краінах, без патрабавання знішчэння і татальнага асуджэння гэтых рэжымаў. Патрэбны рэформы, а не рэвалюцыі. Патрэбна гнуткае, плюралістычнае і цярпімае грамадства, якое ўвасобіла б у сабе дух пошуку, абмеркавання і свабоднага, недагматычнага выкарыстання дасягненняў усіх сацыяльных сістэм. Што гэта — разрадка? канвергенцыя? — справа не ў словах, а ў нашай рашучасці стварыць лепшае, дабрэйшае грамадства, лепшы сусветны парадак.

Алена Бонэр і Андрэй Сахараў, 1975 г.

Тысячагоддзі таму чалавечыя плямёны праходзілі суворы адбор на выжывальнасць; і ў гэтай барацьбе было важна не толькі ўменне валодаць дубінкай, але і здольнасць да розуму, да захавання традыцый, здольнасць да альтруістычнай узаемадапамогі членаў племені. Сёння ўсё чалавецтва ў цэлым трымае падобны іспыт. У бясконцай прасторы павінны існаваць многія цывілізацыі, у тым ліку разумнейшыя, больш «удачныя», чым наша. Я абараняю таксама касмалагічную гіпотэзу, паводле якой касмалагічнае развіццё Сусвету паўтараецца ў асноўных сваіх рысах бясконцую колькасць разоў. Пры гэтым іншыя цывілізацыі, у тым ліку больш «удачныя», павінны існаваць бясконцую колькасць разоў на «папярэдніх» і «наступных» адносна нашага свету аркушах кнігі Сусвету. Але ўсё гэта не павінна прынізіць нашага свяшчэннага памкнення менавіта ў гэтым свеце, дзе мы, як успышка ў цемры, паўсталі на адно імгненне з чорнага небыцця несвядомага існавання матэрыі, ажыццявіць вымогі Розуму і стварыць жыццё, вартае нас саміх і Мэты, якую мы цьмяна ўгадваем.

1 снежня 1975 г.

© The Nobel Foundation (Oslo), 1975.

Пераклад з рускай В. Рубінчыка. Арыгінал узяты адсюль

Апублiкавана 18.05.2021  03:33

«У ботах гумовых ідзе сакавік…»

Ізноў палітбложак – ні галавы, ні ножак. А хто абяцаў, што я буду маўчаць? 🙂

Здзейснілася! Філосафка Таццяна Шчытцова распрацавала курс «Беларуская рэвалюцыя. Пачатак». Прапануе задумацца над пытаннем: «Якія структурныя перадумовы вызначаюць ключавыя рысы і ўнікальнасць Беларускай рэвалюцыі?» У сямі тэмах – многа мудрых слоў, напрыклад: «Структурныя фактары грамадзянскай консалідацыі: кантынгенцыя, гегемонія, антаганізм». Што, на жаль, не адмяняе відавочнай з’явы: спярша заяўляецца, што пачалася «рэвалюцыя» («падзеі ў Беларусі пасля абвяшчэння вынікаў выбараў набылі рэвалюцыйны размах»), потым пад гэтую спрэчную тэзу падганяюцца факты…

Т. Шчытцова

У снежні 2020 г. тлумачыў, чаму падзеі апошніх месяцаў – НЕ рэвалюцыя (магчыма, найбольш адэкватны тэрмін – «хваляванні»). У студзені падкінуў яшчэ парачку аргументаў – усё як гарохам аб сцяну. ОК, палітык, якому 2 сакавіка споўнілася 90, у 1987-м таксама верыў сам і іншых пераконваў, што «рэвалюцыя працягваецца». Напэўна, большасці з нас некалі хацелася апынуцца ў 1917-м і паказаць продкам, «як трэба» – адсюль цяга да гучных слоў у сумным 2021-м, годзе, што кідаецца на плечы, бы той ваўкадаў мандэльштамаўскі.

Многае робіцца ясней, калі даведацца, што д-р Шчытцова ўваходзіць у «Каардынацыйную раду» пры Святлане Ціханоўскай (пашыраны склад). З месяц таму была прынята заява «з нагоды Усебеларускага народнага сходу», у тым ліку і ад імя шаноўнай лектаркі: «Мы, 56 прадстаўнікоў асноўнага складу і 5534 удзельнікаў і ўдзельніц пашыранага складу КР, супраць маналога і прадстаўлення сходу лаяльных уладам дэлегатаў як народнага». Я таксама зусім не фанат УНС, але ці была сярод пяці з паловай тысяч удзельнікаў КР згода з тым, што праўладную імпрэзу трэба раздраконьваць ажно ў цэлай заяве – сумняюся. Дый што прапаноўвалася як альтэрнатыва? «Заміж удзелу ў фіктыўным працэсе рэгіструйцеся на платформе народных прадстаўнікоў “СХОД” і абмяркоўвайце лёс Беларусі з абранымі большасцю беларусаў дэлегатамі».

Віртуальны «Сход» я згадваў на пачатку лютага. У прынцыпе, дадатковая платформа, дзе выказваюцца актывісты, не шкодзіць, але выдаваць яе за нешта супер-пупер легітымнае?.. Планавалася, што «народныя прадстаўнікі» будуць вылучацца ад 328 участкаў па ўсёй краіне; вылучыліся толькі ад 151. Агулам за іх прагаласавала 89335 чалавек – калі гэта «большасць беларусаў», то я султан Брунэя.

Між іншага, рэкламуючы (піярачы?) «Сход», КР секанула па суку, на якім сядзела. На галоўнай старонцы ейнага сайта сказана: «Каардынацыйная Рада з’яўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства». Як з адзінкавасцю не выйшла і спатрэбілася «памнажэнне сутнасцей», то прасцей, пэўна, было самараспусціцца…

Яшчэ заява з разраду «калі рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым схемам, тым горай для рэчаіснасці». Святлана Алексіевіч павіншавала Міхаіла Гарбачова з днём народзінаў (няма пярэчанняў) і дадала: «колькі б новых пакаленняў ні прыйшло і з чым бы яны ні прыйшлі, Вы для ўсіх будзеце галоўным чалавекам ХХ стагоддзя» (тут ужо намячаецца лёгкая нязгода). Мо-такі не варта прамаўляць за ўсе пакаленні? У гэтым стагоддзі я згадваў Міхаіла Сяргеевіча разоў 10 – нават не кожны год. Маладзейшым увогуле трэба доўга тлумачыць, у чым заслугі генеральнага сакратара ЦК КПСС 1985-1991 гг.

Стаўлюся да Гарбачова неадназначна. У час «перабудовы» мне было 8-14 гадоў, што, натуральна, пазбаўляла многіх клопатаў. Але цяпер, праз 30 год, не магу не разумець, што былы палітвязень Аляксандр Падрабінек шмат у чым меў рацыю, выкрываючы міф пра Гарбачова як «рэфарматара, міратворца і аўтара дэмакратычных пераўтварэнняў». Напэўна, «Горбі» сапраўды найчасцей кіраваўся добрымі намерамі, аднак ляпіў памылку за памылкай, і некаторыя з іх каштавалі жыццяў.

Васіль Стус (1938–1985) і Анатоль Марчанка (1938–1986), якія памерлі ў зняволенні ўжо «за гарбачоўскім часам»

Змітру Дзядзенку ў жніўні 1991 г. было 19, ён належаў да руху БНФ – і разам з настаўніцай Галінай Сініцынай выступіў супраць ГКЧП на пікеце ў Оршы. «За Гарбачова?» – спытаўся я. Зміцер удакладніў:

Ні тады, ні пазней я ні за якога канкрэтнага палітыка не ўпісваўся і не ўпісваюся. Прынцыпы дэмакратыі, свабоды слова, свабоды думкі — важнейшыя за канкрэтную асобу. Гарбачоў узору 1991-га — гэта асоба, якая страціла аўтарытэт як у вачах партакратаў, так і дэмакратаў (Тбілісі, Баку, Вільня, Рыга — гэта тое, што на той час было свежым). Да таго ж, Гарбачоў тады праштурхоўваў «Нова-Агарова», якое было відазмененым Савецкім Саюзам… Але без яго (як ні круці!) камуністы маглі яшчэ дастаткова доўга пратрымацца. Відавочна, што дэмантаж «сацлагера» ён не планаваў, але запусціў працэсы, якія далей ужо дзейнічалі без яго і насуперак ягоным жаданням.

Заўважу – Гарбачоў, атрымаўшы Нобелеўскую прэмію міру 1990 г., заклаў непамысную традыцыю… Пасля яго «героямі» у вачах сусветнага бамонду ўсё часцей лічыліся кіраўнікі, якія зрабілі крок-два ў бок «мірнага суіснавання» (як быццам рабіць такія крокі не ўваходзіць у абавязкі прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў). У выніку прэмія фатальна абясцэнілася – пазней яе сталі прысуджаць нават «авансам», як тое здарылася з Баракам Абамай у 2009 г.

Не ведаю, ці сэнсоўна вылучаць «галоўнага чалавека» ХХ стагоддзя, але калі яго вылучаць, то, вядома, Андрэй Сахараў (1921–1989; лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1975 г.) на дзесяць галоў вышэйшы за Міхала Сяргеіча… Былі памылкі і ў Сахарава, ды ён адказваў за сябе сам, не прыкрываўся ЦК, Палітбюро, «прэзідэнцкім» і «дзяржаўным» саветам. І быў гатовы сядзець за праўду, а не толькі стаяць.

Баюся, «галоўны чалавек стагоддзя» Гарбачоў – з той жа оперы, што і галоўны апякун дзяцей-беспрытульнікаў Фелікс Дзяржынскі. Зрэшты, ад нашай лаўрэаткі можна было чакаць нечага падобнага: яна і Аляксандра Лукашэнку год таму трактавала як «моцнага лідара», адзінага з палітыкаў, хто ў Беларусі здольны супраціўляцца «Маскве». Дальбог, мудрыя людзі падказалі ў жніўні 2020 г. уключыць яе ў прэзідыум «Каардынацыйнай рады» – іх мудрасць з кішэняў вывальваецца…

Абгаварылі мы з панам Дзядзенкам і навіну пра адлучэнне колькіх прыватных часопісаў ад урадавай сістэмы распаўсюду (часопісы – частка «холдынгу» «Наша Ніва»). Успомнілася гісторыя, як у канцы 2006 г. кіраўніцтва «НН» выціснула з офісу на Залатой Горцы распаўсюдніка беларускай літаратуры Алеся Яўдаху, а потым падначаленых, якія пратэставалі супраць гэткага рашэння… Акурат Зміцер пра тыя эпізоды ў 2006 г. і пісаў – на мой одум, праўдзіва. «Праца над памылкамі праведзеная не была, бо самі памылкі за памылкі не прызнаныя», – канстатаваў аўтар у 2021 г.

Выснова: некаторыя бумерангі лётаюць 14 год, а ўрэшце вяртаюцца. Ніяк не радуюць паводзіны міністэрства інфармацыі ды яго ўстаноў, якія перашкаджаюць чытаць на паперы «Камсамолку», «Свободные новости плюс», «Народную волю», «Новы час»… Разам з тым з 2007 г. я фільтрую заклікі да салідарнасці, што перыядычна чуюцца з боку «прафесійных беларусаў» (да «прафесійных яўрэяў» астыў раней), і іншым раю.

Тое, што крамы пад цэтлікам symbal.by «канчаткова спынілі працу на нявызначаны тэрмін», таксама навявае сум. Але Паўлу Белавусу (гаспадару прадпрыемства) будзе ўрок: у 2018 г. ён быў адным з тых, каторыя саступілі «грамадскай думцы» і прадстаўнікам улады, згадзіўшыся на канцэрт да 100-годдзя БНР замест шэсця. Тры гады таму большасць суполак у аргкамітэце пастанавіла, што варта праводзіць перадусім шэсце, але хтось палічыў, што можна мяняць правілы ў працэсе гульні, і пайшоў на сепаратныя перамовы з Мінгарвыканкамам… А чыноўнікі – яны такія: даеш палец, прагнуць руку адкусіць. Ну во, у 2020–2021 гг. «пакусалі» мяккіх беларусізатараў, для якіх бізнэс быў важнейшы за прынцыпы… і нават за разлік на пару гадоў хадоў уперад.

Чым думалі ў амерыканскім Дзярждэпартаменце, калі прысуджалі «Міжнародную жаночую прэмію за адвагу» Марыі Калеснікавай (даме, якую паўгода таму тутэйшыя ўлады кінулі за краты), цяжка сказаць. У турэмным ларку Марыя прэмію ўсё адно не атаварыць, а сувязь з дзярждэпам, няхай гіпатэтычная, можа пашкодзіць абвінавачанай па справе аб «захопе ўлады». Чаму было не пачакаць, пакуль Марыя вызваліцца, і тады ўжо ўзнагароджваць?

Скажаце, прэмія – нагода, каб пашырыць веды пра палітвязня ў свеце… Але ж пра нашых смелых жанчын летась і так даведаліся, хто мог і жадаў. Я хацеў бы верыць, што, напрыклад, прэмія імя Сахарава (яе лаўрэаткай у канцы 2020 г., сярод іншых, стала Калеснікава) наблізіла вызваленне палітвязняў, ды на сёння гэта невідавочна. Алесь Бяляцкі, шэф праваабарончага цэнтра «Вясна», у канцы 2020 г. таксама дастаў «кавалак» той прэміі Еўрапарламента, што не зашкодзіла адміністрацыі РБ завесці супраць «вясноўцаў» шэраг крымінальных спраў (апошняя – колькі дзён таму). У кітайскіх таварышаў, чый досвед пераймаюць тутэйшыя, Лю Сяабо, лаўрэат Нобелеўскай 2010 г., так і не ўбачыў заслужанай прэміі – застаўся ў турме і памёр у 2017 г. Быў яму 61 год.

Рэзюмэ? Яго не будзе. Хіба ўстаўлю свае пару капеек наконт «дня народнага адзінства», які можа быць усталяваны ў Сінявокай. Ідэолагі прапануюць выбіраць паміж 17 верасня і 14 лістапада – абедзве даты адсылаюць да ўз’яднання Беларусі ў 1939 годзе. Першую дату помняць больш, яна зафіксаваная і ў назовах вуліц (Шчучын…). Але падзеі той даўняй восені не прывялі да народнай еднасці… І цяпер «вызваленчы паход» 1939 г. Чырвонай Арміі людзі трактуюць па-рознаму, пагатоў жывых сведкаў ужо амаль не засталося.

І 25 сакавіка, і 1 студзеня (як дзень абвяшчэння беларускай савецкай рэспублікі ў 1919 г.) выклікаюць замнога дыскусій. Калі «дзень адзінства» і патрэбны, то лепей бы з’яднаць яго з Днём Канстытуцыі (15 сакавіка). Лукашысты і антылукашысты згадзіліся б з тым, што прыняцце Канстытуцыі 1994 г. было паваротным актам у сучаснай гісторыі краіны. Другім паводле «вагі» днём з’яўляецца 25 жніўня 1991 г., калі Вярхоўны Савет БССР у час надзвычайнай сесіі, скліканай не без удзелу дэпутата Лукашэнкі, надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27.07.1990 статус канстытуцыйнага закона. Гэта адкрыла шлях да незалежнасці Беларусі, а ён пэўны час задавальняў і камуністаў (тагачасную парламенцкую большасць), і антыкамуністаў.

Выйшла кніга мінскага гісторыка Аляксея Шалахоўскага – зборнік яго газетных публікацый за 2005-2020 гг., у т. л., напрыклад, пра прэзентацыю «габрэйскага нумару» часопіса «ПрайдзіСвет» у 2018 г. Асобныя нататкі з рэфрэнам «Было вельмі цікава» могуць выглядаць састарэлымі, але, узятыя разам, яны ствараюць сваеасаблівы летапіс культурнага жыцця… Зборнік «Сцежкамі гісторыка» (Мінск: «Ковчег», 2021; 215 с., 99 экз.) мае быць прэзентаваны 10.03.2021 у галоўнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, з 18.00. Уваход вольны – то ўваходзьце.

PSЗагаловак – словы з песні Сяргея Верамейчыка, aka W. RamejkaZaleski. «Усіх у Залессі віншуе яна, ўсімі жаданая пані-вясна»

Вольф Рубінчык, г. Мінск

08.03.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 08.03.2021  13:13

З водгукаў

Выдаваць «Сход» за нешта «супер-пупер легітымнае» (ужо) няма сэнсу (сам яго ў свой час назваў «дзіўнай ініцыятывай»). Быў бы ён масавым — стаў бы легітымным. Але, вядома, яшчэ адзін калі і не правал, то ня-поспех…

На момант стварэння КР яна была «адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства»; калі б «Сход» атрымаўся, — быў бы яшчэ адзін (абодва, праўда, неканстытуцыйныя). Але пры чым тут «памнажэнне сутнасцей»: хто сказаў, што «прадстаўнічы орган» мусіць быць адзін?..

Наконт адносін да Гарбачова… Сказанае Аляксандрам Падрабінекам нагадвае сказанае раней Уладзімірам Букоўскім («Маскоўскі працэс»), Навадворскай (шмат дзе), Зямцовым (у кнігах пра перабудову і Гарбачова) і г. д. У іх – прынцыповае адрозненне ад «шасцідзясятнікаў», вяршыняй ідэалу якіх быў «сацыялізм з чалавечым тварам» (магчымы і іншыя прычыны для «цёплага» стаўлення да Гарбачова).

А пра Дзяржынскага, напрыклад, добра адзываўся Н. Валянцінаў: шматгранным чалавекам быў Фелікс Эдмундавіч!..

Пётр Рэзванаў, г. Мінск (08.03.2021)

* * *

Чытала спачатку ўважліва, а потым пайшла па дыяганалі. Аўтару вельмі хочацца пра ўсё паспрачацца: столькі тэмак накідаў )))

Як тэкст так сабе, але з гэтага атрымалася б пара-тройка працяглых і вельмі цікавых жывых гутарак – вось іх бы паглядзела-паслухала.

Кацярына Барысенка (fb, 08.03.2021)