Tag Archives: Михаил Пастухов

В. Рубінчык. Літаратура і ГУЛАГ

Шалом! Мажліва, сёння не зашкодзіла б агледзець праекты новай Канстытуцыі, але… Па-першае, рызыкаваў бы зноў не быць пачутым, бо, на думку медыевісткі-фэйсбук-актывісткі Сняжаны, дый не толькі яе, у Беларусі ёсць адзін сапраўдны канстытуцыяналіст – Міхаіл Пастухоў 🙂 Па-другое, напярэдадні юбілею Майсея Кульбака (20.03.1896 – 29.10.1937), гумарны верш якога ўчора быў агучаны блізу Даўгінаўскага тракту (18.03.2021 ролік з вершам Кульбака «Гультай» быў выдалены, але ў той жа дзень на youtube з’явіўся аналагічны запіс. – рэд.), мяне пацягнула на развагі пра сталінскі тэрор. І пра літаратуру, прысвечаную бальшавіцкім месцам зняволення.

Калі хто забыўся, у другой палове 2010-х краіна паўафіцыйна зазнала «мяккую беларусізацыю». Сутнасць з’явы даволі трапна раскрылі Кацярына Андрэева з Ігарам Ільяшом у кнізе «Беларускі Данбас» (2020, пер. з рус.):

У перыяд так званай лібералізацыі 2015–2016 гадоў улада вельмі паспяхова паддобрывалася пад грамадзянскую супольнасць, спекулюючы на інтуітыўнай цязе людзей да нацыянальнага яднання перад вонкавай пагрозай. Цэнтральнае месца тут займае так званая мяккая беларусізацыя, пад якой меліся на ўвазе паступовае пашырэнне практыкі выкарыстання беларускай мовы і папулярызацыя нацыянальнай культуры. Асаблівасцю гэтай «мяккай беларусізацыі» было тое, што дзяржава ў ёй амаль не ўдзельнічала. То бок не ішло гаворкі аб павелічэнні колькасці беларускамоўных навучальных устаноў, узмоцненай падтрымкі дзяржавай нацыянальных культурных праектаў, пераходзе дзяржустаноў на беларускую мову або вылучэнні квот для беларускамоўнага кантэнту на радыё і тэлебачанні. Гаворка ішла толькі аб тым, што выяўленне нацыянальнай ідэнтычнасці больш не ўспрымалася ўладамі ў штыкі…

Трыумф вышыванак і «мяккая беларусізацыя» многімі ў Беларусі ўспрымалася як вялікая перамога – маўляў, нацыяналізм пайшоў у масы. Але адначасова адбывалася замена дыскурсу супраціўлення прарасійскай уладзе на найбольш бяспечныя формы выяўлення нацыянальнай ідэнтычнасці.

Аўтары мяркуюць, што сваеасаблівым маніфестам новага курсу можна лічыць артыкул «Лукашэнка ці Расея – каго выбраць?» (люты 2017) аўтарства Алеся Кіркевіча – экс-палітвязня і колішняга актывіста «Маладога фронту». Але, па-мойму, Кіркевіча пераплюнуў літаратар Віктар Марціновіч, які ў першыя дні 2018 г. бадзёра паведаміў: «Дзве Беларусі робяцца адной»:

Адным са здабыткаў 2017-га сталася пачаткаванне збліжэння дзвюх рэальнасцяў, на якія апошнія дваццаць гадоў была падзеленая наша краіна. Ёсць усе шанцы на тое, што гэтае збліжэнне працягнецца і ў новым годзе і скончыцца тым, што ніякіх «дзвюх Беларусей» у студзені 2020-га ўжо не застанецца. Але для гэтага мы ўсе мусім навучыцца з’ядноўвацца.

Прынцыповым адрозненнем працэсаў, якія адбываюцца ў культуры і грамадскім жыцці цяпер, з’яўляецца іх парадыгмальны характар. Канцэрт Вольскага ў Prime Hall, круглыя сталы па Курапатах, Кангрэс даследчыкаў, які рыхтуюцца правесці ў Беларусі ў супрацы з Акадэміяй навук, рэклама symbal.by на праспекце…

І аптымістычны фінал, з якога я, помню, пакпіў яшчэ тады, тры гады таму: «Па большасці пытанняў – згода. Дык чаму б не прабачыць і не з’яднаць высілкі?»

Новай, як яшчэ нядаўна здавалася, эпосе патрабаваліся культурныя героі… Я заўважыў, што, апрача адыёзнага Станіслава Булак-Балаховіча, культуртрэгеры ўсё часцей узвялічвалі Францішка Аляхновіча, «адкрытага», зрэшты, яшчэ ў пачатку 1990-х. У сярэдзіне 1990-х я прачытаў яго кніжку «У капцюрох ГПУ», што ўбачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1994, 9000 экз.); прыпамінаю, што не быў шакаваны, бо чытаў к таму часу Яўгенію Гінзбург, Льва Разгона, Аляксандра Салжаніцына, Варлама Шаламава… Але імя Аляхновіча запомнілася, і калі ў 2000-х Алена Кобец-Філімонава меркавала прэзентаваць аповесць свайго бацькі Рыгора Кобеца «Ноеў каўчэг» як першы ў беларускай літаратуры твор пра ГУЛАГ, я адгаворваў яе, бо да Кобеца быў жа Аляхновіч…

У 2015 г. мінскае выдавецтва «Попурри» перавыдала «У капцюрох ГПУ» і анансавала дакументальную аповесць так: «Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор “У капцюрох ГПУ”, упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы».

Ведаю як мінімум траіх аўтараў, якія апісвалі бальшавіцкія лагеры – пераважна Салаўкі – да Аляхновіча: Сазерка Мальсагаў (1895–1976) у кніжцы «Пякельны востраў» (1926), Юрый (Георгій) Бяссонаў (1891–1970) – у мемуарах «26 турмаў і ўцёкі з Салаўкоў» (1928), Барыс Седэрхольм (1884–1933) – у кнізе «У капцюрах ЧК» (1930; трэба меркаваць, Аляхновіч быў знаёмы як мінімум з назвай). Найбольшы розгалас атрымала, здаецца, кніга Бяссонава – рэакцыю на яе згадвае Салжаніцын у т. 2 «Архіпелага…» (c. 48): «Гэтая кніга агаломшыла Еўропу. І вядома, аўтара-уцекача папракнулі ў перабольшаннях, дый проста павінны былі сябры Новага Грамадства зусім не паверыць гэтай паклёпніцкай кнізе, бо яна супярэчыла ўжо вядомаму…»

Чаму ж Аляхновіч у вачах беларускіх аглядальнікаў раптам зрабіўся «першым у сусветнай літаратуры», і г. д.? Зрэшты, выдавецтва – камерцыйная арганізацыя, можа сабе дазволіць каліва рэкламы. Іншая рэч – даследчыкі або тыя, хто адносіць сябе да знаўцаў літаратуры.

Пачыналася з нараканняў на малую вядомасць Аляхновіча. Уладзімір Арлоў («Імёны Свабоды», цыт. паводле 3-га выдання, 2015):

Ягонае імя вядомае значна менш, чым імя расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына. Між тым менавіта ён, Францішак Аляхновіч, упершыню, за некалькі дзесяцігодзьдзяў да «Архіпэлягу ГУЛАГу», здолеў сказаць сьвету вусьцішную праўду пра імпэрыю савецкіх канцлягераў.

Тэатразнавец Васіль Дранько-Майсюк (svaboda.org, 2015, 2019) у матэрыяле з прэтэнцыёзнай назвай «20 нечаканых фактаў пра Францішка Аляхновіча»: «Пасьля сямі год зьняволеньня на Салаўках — выдаў першыя ў сьвеце ўспаміны пра сталінскія лягеры». Насамрэч-та і Салавецкія лагеры Аляхновіч не першы ў свеце апісаў… што не перакрэслівае ні яго пакут, ні яго мужнасці ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х.

І во ў сакавіку 2021 г. вышэйзгаданы Віктар Марціновіч пальнуў з усіх гармат:

Салжаніцын атрымаў Нобелеўку акурат за тое, што другарадна прайшоўся па сцяжыне, праторанай беларусам… Літаратура — самая грувасткая культурная субстанцыя ў свеце… Вынайсці новы жанр, новую тэму ў празаічным пісанні амаль немагчыма. Аляхновіч знайшоў тую тэму. І, паўтаруся, Салжаніцын быў толькі ягоным паўтаракам… То давайце казаць пра Аляхновіча кожны раз, калі хочацца згадаць Салжаніцына. Для беларусаў і сусветнай літаратуры ён зрабіў дакладна больш.

Неяк смешнавата-сумна ўсё гэта было бачыць – асабліва параўнанне ўкладаў у «сусветную літаратуру», асабліва ад доктара культуралогіі, чалавека, які ў 2000-х сам высмейваў квасны «бульбяны» патрыятызм. ¯\_(ツ)_/¯

Ф. Аляхновіч і А. Салжаніцын (фота з адкрытых крыніц)

Я ўпэўнены, што, каб лепей зразумець сталінскія часіны, варта чытаць/перачытваць і Аляхновіча з яго імпрэсіяністычнай прозай, і Салжаніцына з яго «вопытам мастацкага даследавання». Сутыкненне ж былых палітвязняў ілбамі – прыём (sorry!) з арсенала тых, хто іх саджаў. Францішак Карлавіч і Аляксандр Ісаевіч – асобы розных пакаленняў, жылі ў розных мясцінах і дзяліць ім не было чаго. Пагатоў у двух аўтараў не было светапоглядных разыходжанняў, адрозна ад Салжаніцына з Шаламавым.

Ну, а тым, каго вабіць найперш літаратура, створаная ўраджэнцамі нашых краёў, парэкамендаваў бы ў дадатак да Аляхновіча пачытаць:

– «Расія ў канцлагеры» Івана Саланевіча, ураджэнца Гродзенскай губерні (1891–1953). Іван, асуджаны ў 1933 г. на 8 гадоў, улетку 1934 г. уцёк з Карэліі ў Фінляндыю, а неўзабаве – амаль адначасова з аляхновіцкай – выйшла яго кніга. Можна не падзяляць імперска-манархічныя погляды Саланевіча, але ў яго, як памятаю (даўнавата чытаў), было нямала трапных назіранняў.

– «У белыя ночы» Менахема Бегіна, ураджэнца Брэста (1913–1992). Будучы прэм’ер-міністр Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1940 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў Вільнюсе, адпраўлены ў лагер на Пячоры, недалёка ад Варкуты. Вызвалілі Бегіна даволі скора – улетку 1941 г. – але ён паспеў многае зафіксаваць у памяці. Напісаў цікавыя, хоць і сціслыя ўспаміны.

– «Падарожжа ў краіну Зэ-Ка» пінчука Юлія Марголіна (1900–1971). На мой густ, адна з самых каштоўных кніг пра ГУЛАГ не толькі ў гэтым спісе, але ў масіве «лагернай» літаратуры ўвогуле. Паліглот, доктар філасофіі, зняволены ў 1940–1946 гг., быў, апрача іншага, моцным аналітыкам і паставіў савецкай пенітэнцыярнай сістэме шэраг слушных дыягназаў. Мяркуйце самі (урыўкі ў пер. з рус.):

У лагеры не варта збліжацца з людзьмі: ніхто не ведае, дзе будзе заўтра… Сістэматычна адбываюцца перакіды, у тым ліку і з той мэтай, каб людзі не прызвычаіваліся да месца і адно да аднаго, каб не забываліся, што яны толькі «робаты» – безаблічныя носьбіты працоўнай сілы, якая належыць дзяржаве. Расчелавечванне ідзе, знакам тым, не толькі паводле лініi эксплуатацыі пры дапамозе матэрыяльнага націску і цкавання, але і паводле лініі абязлічвання…

Пачуццё ўласнай годнасці – гэты кволы і позні плод еўрапейскай культуры – вытручваецца з лагерніка і растоптваецца яшчэ да таго, як яго прывязлі ў лагер. Няможна захоўваць пачуццё ўласнай годнасці чалавеку, над якім здзейснены цынічны і грубы гвалт і які не знаходзіць апраўдання сваім пакутам нават у той думцы, што яны – заслужаная ім кара.

I. Cаланевіч, М. Бегін, Ю. Марголін

Ф. Аляхновіч у Беларусі не зусім забыты, а вось Ю. Марголін – рэальна (быў) забыты, нават артыкула ў белмоўнай вікіпедыі дагэтуль няма. Праўда, у апошні час цікавасць да яго спадчыны трохі вырасла: у 2019 г. Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка распавялі пра Марголіна ў матэрыяле «Вандроўнік у краіне Зэ-Ка», у 2020 г. Павел Севярынец уключыў Ю. М. у свой спіс знакамітых яўрэяў Беларусі, апублікаваны ў другім томе рамана «Беларусалім».

З 2013 г. час ад часу (не кожны год) аўтарам-вязням прысуджаюцца літаратурныя прэміі імя Францішка Аляхновіча, і гэта слушна. Разам з тым ідэя наконт вуліцы Аляхновіча ў якім-небудзь беларускім горадзе не выклікае ў мяне энтузіязму. Чалавекам Ф. А. быў усё ж супярэчлівым, і ў 1942–44 гг. запляміў сябе супрацай з нацыстамі – рэдагаваннем газеты «Беларускі голас» у Вільні. Ну, я і да гіпатэтычнай «вуліцы Кульбака» асцярожна стаўлюся: летась патлумачыў, чаму.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

15.03.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 16.03.2021  00:46

Водгук

Пры ўсіх недахопах «мяккай беларусізацыі» — нельга забываць, што без яе таксама «нічога не пачало б быць». Пакуль «закат над балотам» не пачалі вешаць на аўтазакі, і на перадвыбарчых мітынгах, і на паслявыбарчых шэсцях мірна луналі абодва сцягі. Без яе не было б таго аб’яднання. Так што не тое, каб «дзве Беларусі» зрабіліся адной, але адна з іх падзялілася, і яе частка далучылася (напэўна, пакуль не да канца) да другой.

А ўспамінаў пра ГУЛаг сапраўды шмат – нават сярод беларускамоўных можна згадаць і «Горкую далячынь» Яна Скрыгана, і «Кітай-Сібір-Масква» Язэпа Гэрмановіча, і «Споведзь» Ларысы Геніюш, і г. д. Айца Гэрмановіча ледзь знайшоў у электронным варыянце (і, калі шчыра, яшчэ не прачытаў), астатніх чытаў у папяровым. Магу падзяліцца некаторымі (пераважна) рускамоўнымі кнігазборамі. Вось «мемарыяльскі», вось некалькі з тых, у якія трапляюць кнігі з прыватных калекцый: старая (здаецца, даўно не аднаўлялася, і якасць распазнанасці тэкстаў там розная), і дзве навейшыя – з «тамвыдатаўскімі» выданнямі савецкіх часоў і паслясавецкімі перавыданнямі. Ну, і яшчэ адна бібліятэка, дзе раздзелы «Успаміны» і «ГУЛаг і дысідэнты» значна шырэйшыя за тэму…

Пётр Рэзванаў, г. Мінск, 16.03.2021 10:20

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (107)

Добры дзень, ён жа шалом. І – з месца ў кар’ер.

На ідэі наконт удасканалення Канстытуцыі ўхвальна адгукнуліся некалькі вядомых у Беларусі людзей (напрыклад, Кастусь Жукоўскі, Вольга Маёрава, Анатоль Сідарэвіч). Таццяна Севярынец – не апошняя ў «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» персона – 12.03.2019 напісала: «Я зацікавілася прапановай. Ау, кіраўнікі партый!»

Ніхто з адрасатаў Т. Севярынец на сувязь не выйшаў. І праўда, чаго мяне слухаць у справе паляпшэння тутэйшай сістэмы? Усяго-та 8 год вучыўся паліталогіі, 8 кніг выдаў (а іншыя ж выдаюць і па 28). ОК, гатовы лічыць «Катлеты & мухі»-106 эксперыментам, дзе адмоўны вынік – таксама вынік. З другога боку, за навуковыя доследы мне не плоцяць, таму я магу дазволіць сабе ўсялякія фокусы – напрыклад, пакпіць з паддоследных… Пастараюся быць лагодным, бы той дзед з анекдота, які, убачыўшы надпіс «Курыць сувора забараняецца!», закурыў мякка, па-добраму 😉

Сваё стаўленне да «Народнай грамады» Міколы Статкевіча і ацэнку перспектыў НГ выказваў у снежні 2018 г. Магчымасцей «зламаць сцэнар рэжыма» у кандыдата тэхнічных навук вобмаль, а шансаў наступіць на ранейшыя граблі – трохі болей. На міг засумняваўшыся (раптам усё ж я недаацэньваў патэнцыял экс-палітвязня?), 03.03.2019 адправіў «генсеку» ягонай партыі запыт – колькі нефармальных ячэек НГ з’явілася на буйных прадпрыемствах за апошні год, ці ва ўсіх раённых цэнтрах яна прадстаўлена…

З адказу Сяргея Спарыша, 18.03.2019: «Ячэйкі на дзяржпрадпрыемствах – добры жарт. Іх няма нават у прафсаюзаў, а вы патрабуеце, каб іх мела незарэгістраваная партыяСпісаў мы не вядзем. Магу толькі сказаць, што людзей у нас не менш, чым у іншых. Напрыклад, на з’ездах НГ і БСДП(Г), якія прайшлі амаль адначасова, была прыкладна аднолькавая колькасць удзельнікаў. Усе партыі перажываюць крызіс, таму што займацца палітыкай небяспечна, а фарбаваннем платоў – бессэнсоўна. Але ў нас ёсць Статкевіч, а ў іх няма».

Ды я не патрабую… Але без пярвічных суполак, створаных людзьмі, якія штодня бачаць працу адно аднаго, партыя рызыкуе прыпадобніцца да пятлюраўскага ўраду, калі «ў вагоне дырэкторыя, пад вагонам тэрыторыя». Пачынальнікі сацыял-дэмакратыі ў Расіі 1890-х, якія б ні былі, не грэбавалі чарнавой працай; той жа Ульянаў-будучы-Ленін пісаў лістоўкі для рабочых і каардынаваў страйкі, не ківаючы на прафсаюзы.

Мікола-палітык насцярожвае і тым, што ўсцяж крыўдуе на СМІ. Так, бываюць падставы, але вось як гэта прагучала тры месяцы таму на сайце НГ:

19 снежня 2010 году – гэта быў дзень годнасці, калі пад 100 тысяч беларусаў паказалі, што прагнуць свабоды, – кажа Мікалай Статкевіч. – Што датычыцца колькасці ўдзельнікаў пасля шэсця [ў цэнтры Мінска], то восем гадоў таму ў СМІ мінімальная ацэнка называлася ў раёне 85 тысяч чалавек. Але з кожным годам гэтая лічба ўсё больш і больш зніжалася ў так званай незалежнай прэсе. Навошта? Чаму?

Што 19.12.2010 паведамляла «Хартыя»: «21:39. Плошча Незалежнасці цалкам запоўнена людзьмі. Паводле розных ацэнак, тут ад 30 да 40 тысяч чалавек». «Радыё Свабода», 20.12.2010: «Каля 15-20 тысячаў чалавек (па іншых дадзеных да 40 тысяч) узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці ў Менску». Тутбай, 20.12.2010: «Увечары 19 снежня, пасля завяршэння галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, у Мінску прайшла акцыя пратэсту прыхільнікаў апазіцыі, у якой узялі ўдзел каля 15 тысяч чалавек». Не помню СМІ, дзе «мінімальная ацэнка называлася ў раёне 85 тысяч». Калі ведаеце, дзе ў снежні 2010 г. публікаваўся такі лік, падзяліцеся 🙂

Іншы эпізод — пра (ня)ўменне расстаўляць прыярытэты. У студзені-лютым г. г. многія вадзіцелі мінскіх тралейбусаў публічна заяўлялі пра незадаволенасць умовамі працы; да сеціўнай петыцыі далучыліся і сотні пасажыраў. Свой тэрмін, кажа начальнік з Мінгарвыканкама, па стане на восень 2018 г. адпрацавалі 59% аўтобусаў і 43,5% тралейбусаў, што як бы намякае на абгрунтаванасць прэтэнзій… Нядаўняя, сакавіцкая навіна: «Кіраўніцтва “Мінсктранса” настойліва заклікае кіроўцаў тралейбусаў адклікаць свае подпісы пад калектыўнай петыцыяй са скаргай на ўмовы працы».

Здавалася б, каму, як не сацыял-дэмакратам, падтрымаць самаарганізацыю работнікаў? Але для М. Статкевіча 16.03.2019 важнейшым было распавесці, як яму дадзяваюць несамастойныя «лідары», і выпісаць агульныя рэцэпты: «Нам трэба быць больш актыўнымі, не глядзець на забароны, а крытыкаваць уладу, адкрыта змагацца супраць яе за правы людзей».

«Харашы» і канкурэнты НГ – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Ігара Барысава. Абаронай вадзіцеляў, калі меркаваць паводле «сайта прыхільнікаў БСДП», тожа не зацікавіліся, затое ў партыі працуе цэлая «канстытуцыйная камісія»! Апошняе можна было б і вітаць, каб не ўзровень… Чытайма «Зварот БСДП да грамадзян краіны з нагоды 25-й гадавіны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»: партыйныя мудрацы лічаць, што праўкі былі ўнесены ў Канстытуцыю тройчы, у 1995, 1996 і 2004 гг. (насамрэч двойчы; у 1995 г. – не).

«БСДП зыходзіць з таго, што Канстытуцыя 1994 года была і застаецца легітымным Асноўным Законам краіны, а папраўкі, якія былі ўнесеныя ў яе на рэферэндумах 1995, 1996 і 2004 гадоў, не маюць юрыдычных [sic] моцы ў сувязі з незаконнасцю згаданых рэферэндумаў…» Тут партыя трапляе ў пастку, якую я прыкмеціў яшчэ ўлетку 2001 г. Тады разаслаў усім патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты (за выняткам А. Лукашэнкі) электронны запыт наступнага зместу: «Ці прызнаяце Вы вынікі рэферэндуму 1996 г.? Калі не, то чаму ідзяце на гэтыя выбары?» Большасць адгукнулася, ніхто не сумеўся. Помню, М. Чыгір даў хітрамудры адказ тыпу: «Прызнаю на наступны дзень пасля Зянона». Нябожчык С. Домаш адрэагаваў так: «Не прызнаю, але ж дзеля перамен у краіне мушу ўдзельнічаць у гэтых выбарах – можаце прапанаваць нешта лепшае?» Кур’ёзна, але ў гэткім духу адказаў і С. Гайдукевіч.

Магчыма, дружная адмова палітыкаў ад удзелу ў «выбарчых кампаніях» і прывяла б на пачатку ХХІ ст. да ўнясення ў Канстытуцыю часткі тых карэктываў, якіх цяпер прагнуць БСДП і д-р М. Пастухоў… Але ж гульня паводле правілаў улады (у прыватнасці, масавы ўдзел «апазіцыянераў» у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г., мясцовых 2003 г., парламенцкіх 2004 г.) легітымізавала версію, прынятую на рэферэндуме ў лістападзе 1996 г., ператварыўшы развагі пра незаконнасць таго рэферэндуму ў чыста інтэлектуальнае практыкаванне.

Перафразую тое, што пісаў 11.03.2019, нават падкрэслю: зараз трэба думаць пра тое, як захаваць лепшае з тэксту, прызнанага Лукашэнкам, дый пра тое, як перамагчы аўтакратаў на іхняй пляцоўцы. Марыць жа пра вяртанне на 25 год назад, як мінімум, бескарысна. Кажучы словамі Алеся Чобата, гэта «спроба вярнуць час, якога даўно няма, які страчаны бяздарна і па-пустому. Нібы ў дзіцячай гульні ў шахматы: “Дай мне перахадзіць, бо я ня так падумаў!”»

…Але зноў пра сацыял-дэмакратаў. Калі хто не ведаў, ёсць жа ў Беларусі і трэцяя «іхняя» партыя! У ёй (паводле партыйнага сайта) амаль 3000 членаў.

Летась БСДГ стварала інфармацыйныя нагоды дзякуючы свайму кіраўніку Станіславу Шушкевічу, 1934 г. нар., які то сыходзіў з пасады, то не сыходзіў. У лістападзе 2018 г. С. Ш. такі ператварыўся ў «ганаровага старшыню», а яго месца заняў бізнэсовец Сяргей Чэрачэнь, 1985 г. нар., які будзе казаць, што «многія выдаткі, якія нясе партыя – гэта траты з майго асабістага бюджэту». Мінула звыш 100 дзён з яго абрання; рэальнай актывізацыі БСДГ не заўважана. Праўда, у студзені партыйцы пастанавілі ўдзельнічаць у кампаніі па запаўненні палаты прадстаўнікоў, бо, як сцвярджае лідар, «калі мы не ўдзельнічаем у гэтых выбарах – нас проста няма». Відавочна, і гэтай групоўцы не да мінскіх вадзіцеляў… Навіна на сайце ад 16.02.2019: «Літва ўзнагародзіла Станіслава Шушкевіча медалём». Потым больш за месяц нічога не было.

Выявілася, што ў Цэнтральную раду БСДГ уваходзяць мой даўні знаёмец, аматар шахаў Міхась Булавацкі, і вядомы паэт Сяргей Законнікаў. Яго свежы артыкул з газеты «Свободные новости плюс» сёе-тое гаворыць пра стан суполкі.

С. Законнікаў крытыкуе інтэрв’ю Н. Эйсмант на АНТ (07.03.2019):

Прэс-сакратар заявіла: «Диктатура – наш бренд!»… У нармальнай краіне пасля такой правакацыі на вуліцу выйшлі б сотні тысяч грамадзян, а на службовую асобу, якая агучвае замах на Канстытуцыю, была б заведзена крымінальная справа.

Як быццам развагі (тут з 18:00 – «мне здаецца, мы так часта вымаўляем гэтае слова, што дыктатура – гэта ўжо наш брэнд!») страшнейшыя за саму дыктатуру… Не бачу прычын для крымінальнага пераследу за меркаванне, і чым болей будзе падобных прапаноў – заводзіць справы за выказванні, хай неразумныя і брыдкія – тым далей мы апынемся ад «нармальнай краіны», што б гэта ні значыла…

С. З.: «Магчымасць пратэставаць супраць здзеку над галоўным артыкулам Канстытуцыі, над незалежнасцю краіны, нашай нацыянальнай і чалавечай годнасцю ёсць. Скажам, не пашкадаваць грошай на канверт і выказаць сваю пазіцыю. Хай дыктатура захлынаецца ў папяровым віры так, як людзі ў несвабодзе і нястачы!»

Пераход, вядома, рэзкаваты: ад крымінальнай справы да пратэсту ў канверце. Няўжо за столькі гадоў не ўсе высветлілі, што эмацыйныя звароты ў «Чырвоны дом» не даюць плёну аўтарам (іх проста футболяць), затое адміністрацыя потым хваліцца зваротнай сувяззю як знакам даверу да «вышэйшай улады»? Апрача таго, з’яўляюцца падставы наймаць дадатковых клеркаў для апрацоўкі карэспандэнцыі – здагадайцеся з аднаго разу, за чый кошт.

Характэрна, што член Цэнтральнай рады не дабіўся ад сваёй партыі, каб тая асудзіла заявы Н. Эйсмант, не прапанаваў чытачам газеты, якім дадзявае дыктатура, мацаваць салідарнасць на мікраўзроўні… А мо спадзеў на «папяровы вір» – усё, на што здольная БСДГ тут і цяпер? 🙁

О так, ёсць у Сінявокай істотны запыт на сацыял-дэмакратычныя ідэі – ды цяперашнія партыі наўрад ці яго задаволяць. Каб жа ўсё жывое з трох названых арганізацый сабралося ў адну суперсуполку? Не выключаю і таго, што на грунце нізавых ініцыятыў паўстане новая палітгрупоўка – з частковым дубляваннем прафсаюзных функцый (як некалі Беларуская партыя працы).

Ні разу не блізкая мне пазіцыя «аналітыка» Валера К., якому не верыцца, што Рыгорыч сыйдзе ў 2025 г.: «Баюся, ня з нашым шчасьцем». Казаць так = недаацэньваць суайчыннікаў ды ігнараваць логіку падзей. Капіталізм у РБ напірае; многім бізнэсоўцам абрыдлі «кропкавыя пасадкі», і яны фінансуюць (пара)палітычныя «мерапрыемствы» ў большай ступені, чым у 2000-х. У 2020-х іх палітызацыя праявіцца яшчэ больш выразна.

Апрача паўналецця «нашчадка Туцці», у наступную пяцігодку сістэму чакае яшчэ адно выпрабаванне – адыход ад спраў вернай Ярмошынай. Гэтая дама апошнім часам брала на сябе мнагавата (выказванні тут і тут) – так бывае напярэдадні адстаўкі. У любым разе, як бы яна ні казырылася, гады-гады бяруць сваё, і ў 70 Лідзія Міхайлаўна не здолее выконваць сваю… ну, не зусім чыстую работу з такім жа імпэтам, як у 50.

* * *

Віктар Клімчук такі паставіў спектакль пра Шагала (Марка, а не экс-пасла Ізраіля) ў віцебскім лялечным тэатры. Назва – «Мастак. Вяртанне ў Віцебск», падзагаловак: «Рэмінісцэнцыі pro domo sua». Мудрагеліста…

Скрын з megavenue.by

Крыху болей пра задуму рэжысёра + эпізоды з пастаноўкі – на сайце «Радыё Рацыя».

«Вольфаў цытатнік»

«Рок-музыка ў Беларусі, дый у прынцыпе музыка ў гэтай краіне – гэта разменная манета. Ты часта не можаш проста пісаць і спяваць. Усім з усіх бакоў здаецца, што ты нешта павінен менавіта ім. Прытым што звычайна сітуацыя якраз адваротная» (Аляксандр Памідораў, 09.03.2019).

«Беларусы ні за якія тульскія пернікі не адмовяцца ад сваіх родных дранікаў» (Аляксандр Лукашок, 14.03.2019).

«Пра любы досвед улязання ў чужую скуру забываеш праз пяць мінут, калі жывеш у свеце, які перажывае крызіс чалавечнасці, у свеце, дзе кожны другі не хоча зразумець кожнага першага» (Марына Ярдаева, 16.03.2019).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

19.03.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 19.03.2019  20:06 

В Беларуси заблокирован “Белорусский партизан”

Блокировка “Белорусского партизана” – плевок на могилу Павла Шеремета. Реакция на цензуру

Вечером 14 декабря появились первые звоночки: сайт “Белорусского партизана” начали блокировать. Официально информация появилась на сайте Министерства информации только 15 декабря. Известный юрист Михаил Пастухов называет блокировщиков преступниками.

 

Блокировка "Белорусского партизана" - плевок на могилу Павла Шеремета. Реакция на цензуру

Редакция “Белорусского партизана” не получала никаких официальных предупреждений и уведомлений о блокировке. В Министерстве информации не удалось выяснить причины ограничения доступа к сайту: там фактически разводят руками. Есть только формулировка “запрещенные материалы”.

Ситуацию прокомментировал нам известный юрист, профессор, экс-судья Конституционного суда Михаил Пастухов.
– В данном случае речь идет о противодействии (незаконном или законном) деятельности средства массовой информации, что является существенным нарушением закона о СМИ. Можно говорить о составе преступления, когда не позволяют действовать тому или иному СМИ.
Другое дело, что сайт “Белорусский партизан” официально не зарегистрирован в Беларуси, поэтому говорить об официальной ответственности блокировщиков не получается. И жаловаться в соответствующие органы власти, в том числе в суд, прокуратуру, Министерство информации бессмысленно.
В этом случае возможным средством реагирования может стать заявление международных организаций, которые содействуют развитию свободных СМИ. Самой важной из международных организаций является офис уполномоченного по свободе средств массовой информации ОБСЕ, который до последнего времени возглавляла Дуня Миятович.
Она не так давно приезжала в Беларусь и проводила встречи на высшем уровне. Думаю, что претезнии прежде всего следует адресовать именно этой организации.
Существуют еще “Репортеры без границ”, которые следят за свободой СМИ, есть Human Rights Watch. Остается только  говорить о противодействии устоявшемуся, зарекомендовавшему себя СМИ, и апеллировать к международным инстанциям.
Можно, конечно, обратиться и к белорусским властям: провести пресс-конференцию и узнать блокировщика, и установить кто, но и на каком основании заблокирован сайт, на каком основании чинятся препятствия деятельности СМИ.
Думаю, следовало бы собрать пресс-конференцию и высказать возмущение действиями тех структур, которые блокируют распространение информации через интернет.  Хотя и так нетрудно догадаться, что это представители белорусских спецслужб.
– Можно ли связать блокировку “Белорусского партизана” с недавними кадровыми перестановками?
– Действительно, новое руководство проявляет такую ретивость, возможно, блокировка связана с новыми назначениями в спецслужбах.
– Получается, любое не зарегистрированное в Беларуси СМИ можно блокировать на территории Беларуси без объяснения причин и без последствий?
 
– Получается, что действительно блокировку можно осуществлять без юридических последствий. Но это антиправовые, аморальные действия, которые должны вызывать возмущение национальной и международной общественности.
“Белорусский партизан” получает десятки сообщения от наших читателей со словами поддержки и советами, как обойти блокировку.
“Белорусский партизан” благодарен за солидарность и публикует мнения известных белорусов о ситуации с блокировкой.
 
Журналист Дмитрий Растаев в Фейсбуке написал, что блокировка “Белорусского партизана” – это плевок на могилу Павла Шеремета. Напомним, Павел Шеремет – один из основателей сайта. Павла убили в Киеве 20 июля 2016 года. Убийцы не найдены до сих пор.
 
Андрей Дынько, шеф-редактор “Нашей Нивы”: Белорусский партизан должен быть доступным. Это общественно-политический, а не экстремистский ресурс. В свободной стране такой блокировки не может быть. Вот и все.
Кампания “Говори правду” призвала Министерство информации отменить решение о блокировке.
– Мы уверены, блокировка известного общественно-политического сайта ограничивает свободу слова и возможность граждан Беларуси получать информацию из разных источников, наносит удар по имиджу Республики Беларусь и делает информационное поле еще более уязвимым для внешних атак. 
 
В случае, если на сайте размещены материалы, которые противоречат законодательству Республики Беларусь, сотрудники Министерства информации могут указать на них редакции сайта для того, чтобы они были сняты в соответсвии с правовыми нормами, – говорится в заявлении.
Один из лидеров кампании Андрей Дмитриев также отметил, что “основатель сайта Паша Шеремет всегда давал право высказаться на нем всем желающим”.
– Не важно, ты против власть или за. За это его много критиковали.  Он был уверен, что сила в том, чтобы разные мнения сталкивались, люди учились слышать других и отстаивать свои позиции. Теперь, когда информационная война – это уже факт и, независимо от нашего желания, мы ее участники, очевидно, насколько он был прав! 
 
На информационном фронте союзниками часто, становится те, кто является оппонентами в политике. Как это было недавно в связи с жиром на НТВ. 
 
Стерилизованное и кастрированное информационное пространство гораздо легче атаковать и побеждать. Поэтому принимая решение о блокировке того или иного СМИ нужно всегда думать, а кто будет вместо них? 
 
Уверяю вас, ответ вам не понравится, – написал Дмитриев в Фейсбуке.
Лидер предпринимательского движения, председатель республиканского общественного объединения «Перспектива», Анатолий Шумченко опубликовал вот такой текст в Фейсбуке:

 

“А НТВ заблокировать слабо?” – написал политтехнолог Игорь Драко в блоге на “Белорусском партизане”.
– Это же надо, какие у нас чиновники в Министерстве информации принципиальные!..
 
Нельзя говорить про государство Беларусь то и то и так-то и так-то, нельзя и все тут. Будете продолжать говорить не так и не то, заблокируем доступ к ресурсу, а еще… А еще – помните, что было с “пророссийскими блогерами”? Они разжигали даже не межнациональную, а межгосударственную рознь. Мининформ указал на этот факт, “беспристрастные” эксперты его подтвердили – и где блогеры? В тюрьме. Мотайте на ус, ответственные за сайт “Партизан” и пишущие для него.  
 
А чего тогда с НТВ так мягко обошлись, только передачу, где Беларусь “полоскали”, из белорусского эфира выкинули? Почему бы не закрыть доступ на Беларусь всему НТВ?
 
Боязно потому что. Из Москвы большие начальники как крикнут, так штукатурка посыплется не только с потолка в кабинетах Мининформа, но даже в Администрации президента.
 
И ладно бы только боязнь  услышать окрик “оттуда”. Так ведь еще и глупость. Ну что блокировка даст? Люди по-другому про IT-державу имени Лукашенко-Прокопени думать будут? Ага, пойдут в фейсбук и твиттер или через всякие торы. Я вот Psiphon 3 себе поставил и пишу этот блог.
 
Эх вы, бойцы информационного фронта!.. Чего вы стоите, если без карательных мер не можете победить какой-то сайт. А может, это ученые, с которыми недавно говорил ваш начальник, вас научили так биться с врагом? Президент просил вступит в бой – они вступили. 
 
Ой, какой позор, какой позор!.. Нельзя же так открыто в своей трусости и глупости признаваться.
 
Юрий Воскресенский, бывший депутат Мингорсовета, пишет в Фейсбуке.
Блокировка “Партизана” – что делать гражданскому обществу?
В Беларуси нет ни одного сайта, содержание которого нам импонирует на 100%. Тем не менее, свобода слова – высшая ценность человечества и я лично всегда осуждаю преследование и закрытие любых сайтов и телепрограмм, кроме экстремистских (даже “Место встречи” на НТВ). Если на сайте “Регнума” (к примеру), или “Белорусского партизана” (к примеру) есть какой-то материал, нарушающий законодательство – надо обратиться в суд и доказать это. Применить меры в части этого конкретного материала.
Мы, гражданское общество, за счет которого содержатся в том числе неадекваты из Мининформа, имеем право знать такую информацию. А коллективы блокируемых сайтов имеют право на юридическую защиту и право оспаривать такие решения вплоть до международных судов, например ЕСПЧ.
Конечно, незаконное внесудебное решение неадекватов из Мининформа в отношении сайта “Белорусский партизан” никого из нас не напугало. Во-первых, у всех есть ТОР и ВПН, у кого нет – скачают. Во-вторых, материалы сайта дублируются в соцсетях (в этой связи очень важно всем независимым ресурсам поддерживать свои страницы в “одноклассниках” и во “вконтакте”, как обладающими большим охватом и долей рынка – редактора, задумайтесь прямо сегодня!). В-третьих, статьи и материалы можно присылать по подписке, поэтому очень важно рекомендовать читателям подписываться на независимые ресурсы.
ТЕПЕРЬ К ВОПРОСУ ЧТО ДЕЛАТЬ С ДАННОЙ СИТУАЦИЕЙ
Безусловно, оставлять подобные методы работы с информационным пространством со стороны государства недопустимо. Уверен, что Светлана Калинкина не нуждается в советах и приложит все усилия, чтобы работа сайта на территории страны была восстановлена. Тем не менее, хочется рекомендовать коллективу сайта предпринять ряд определенных шагов и высказать с ними свою солидарность.
КАКИЕ ШАГИ НАДО СДЕЛАТЬ
1. Организовать коллективное обращение коллег по цеху к президенту с просьбой об отмене решения Мининформа.
2. Написать от имени редакции сайта письма в посольства европейских стран и европейские структуры.
3. Обратиться в демократические партии и общественные организации страны с просьбой принятия соответствующего заявления, касающегося данной ситуации.
4. Подать в суд на Мининформ, организовать гражданскую кампанию солидарности граждан с коллективом журналистов (звонки, письма по электронке, факсы).
5. Обратиться от имени коллектива журналистов к каждому иностранному инвестору, кто собирается стать (или уже стал) резидентом ПВТ и описать ситуацию со свободой слова в стране.
Ну в общем для начала как-то так.
***
 
Как обойти блокировку сайта? 
Друзья, если доступ к сайту “Белорусского партизана” ограничил ваш провайдер, подписывайтесь на нас в социальных сетях и будьте в курсе последних новостей. Оставайтесь с нами! 
Самое время освоить методы обхождения блокировки сайтов в интернете. Прочитайте инструкцию инструкцию, как обходить блокировку сайта – это просто и вы легко это сделаете.

Мы готовы предложить вам еще альтернативные способы получения информации в случае недоступности сайта.

Специально для читателей БП наши друзья из Канады сделали специальную версию Псифона. Установив эту программу один раз, вы забудете о том, что кто-то может ограничить ваш доступ к информации.

1. Что такое Псифон? Псифон – это программный клиент с открытым кодом, который обеспечивает защищенный туннель в сети Интернет и позволяет пользователям просматривать блокированные сайты. У Псифона есть версии для Windows и Android. На нынешний день им пользуется более чем шесть миллионов человек по всему миру, чтобы получить доступ к заблокированным ресурсам в сети Интернет.

Как скачать и запустить Псифон? Пользование Псифоном бесплатно. Пусковой файл клиента всего 3MB и в установке не нуждается. Скачать Псифон можно с сайта его канадских разработчиков https://psiphon.ca/ru/download.html где вы найдёте версии клиента для Windows и Android, а также инструкции https://psiphon.ca/ru/user-guide.html по его использованию на разных языках, включая русский. Псифон можно получить и по электронной почте. Отправьте нам сообщение по адресу bp@psiphon3.com (ваш имейл может быть без заголовка и текста), после чего автоответчики Псифона отправят вам два сообщения. В первом будет ссылка на сайт Псифона где вы сможете узнать подробнее о его способностях, а ко второму будут прикреплены обе версии Псифона вместе с инструкциями по его установке. Обратите внимание, что вам нужно будет сохранить прикрепленный файл “psiphon3.ex_” с расширением “.exe” (замените последний символ подчеркивания на латинскую букву “e”). Кликните на иконку Псифона и у вас загрузится сайт Белорусского Партизана, откуда вы сможете перейти на любые другие блокированные ресурсы. Ответы на часто задаваемые вопросы вы сможете найти здесь.
2. Использовать Tor и его аналоги. Tor – это сеть виртуальных туннелей, которые позволяют отдельным пользователям и группам людей улучшить свою приватность и безопасность в Сети.

3. Предлагаем вам вариант работы с популярным браузером Firefox (аналог Internet Explorer).

– Если не установлен браузер FireFox, то зайдите на www.mozilla.ru, скачайте и установите FireFox.

– Зайдите на http://www orproject.org/index.html, скачайте и установите TOR. В системном трее должен появиться значок луковицы.

15:28 15/12/2017
Опубликовано 16.12.2017  18:08
***
Вольф Рубінчык, палітолаг, г. Мінск: Рэдакцыйная палітыка “Беларускага партызана” ніколі не была мне блізкая, але многія матэрыялы на сайце пададзены хвацка. Часам спасылаўся на “БП” у сваіх аглядах. Незалежна ад эмоцый (“пляўком на магілу Шарамета” назваў бы хутчэй паводзіны кіраўнікоў сілавых структур Украіны, якія не раскрылі ні гэтае забойства, ні многія іншыя, а робяць выгляд, што ўсё ў парадку), такі “альтэрнатыўны” сайт патрэбен, і блакіроўка яго ў Беларусі – неразумны крок. Безумоўна, наяўнасць “забароненых матэрыялаў” трэба давесці праз суд, іначай парушаецца права аўтараў на распаўсюд, а чытачоў – на атрыманне інфармацыі. Між тым гэтыя правы гарантаваныя ў тым ліку і Канстытуцыяй РБ.  16.12.  23:09

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (28)

Аказваецца, нас чытаюць у самых высокіх інстанцыях, «крыху вышэй за Госпада» (С) 🙂 Варта было канстатаваць у папярэдняй серыі, што заробкі ў Беларусі нізкія, што ў 2016 г. яны ў сярэднім ні разу не перавышалі 500$ за месяц, як начальнік краіны ў той жа дзень, 17.11.2016, даў прэс-канферэнцыю, дзе ўсцяж апраўдваўся: «Не хлебам адзіным жыве чалавек… У нас з часоў СССР засталася бясплатная адукацыя. 90% атрымліваюць вышэйшую адукацыю за кошт бюджэту».

Паслухаюць такія трызненні журналісты cуседняй краіны, панапісваюць баек у сваіх «баявых лістках», а потым нас з жонкай даймаюць масквічы, як было сёлета: «А праўда, што ў вас там сацыялізм?» Можна шмат разважаць пра якасць навучання, якое, нягледзячы на асобныя светлыя плямы, паступова дэградуе, пра тое, што пасля «бясплатнага» сыру студэнты вымушаны ісці на размеркаванне (як правіла, за ламаны шэлег) або вярнуць грошы, але справа нават не ў гэтым. Вышэйшая адукацыя ў Беларусі даўно платная куды больш, чым на 10%. Ну вось зусім афіцыйнае і з усіх бакоў афіцыйнае агенцтва, інфа ад 11.05.2016:

У ВНУ Беларусі (новая бюракратычная абрэвіятура «УВА» –  установы вышэйшай адукацыі – як бачым, слаба прыжываецца – В. Р.) у 2016 г. плануецца прыняць звыш 63,7 тыс. абітурыентаў… Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш… На дзённую форму плануецца залічыць 38,5 тыс. чалавек (у тым ліку на бюджэт – 22,6 тыс.), на завочную – 24,7 тыс. (на бюджэт – 5,3 тыс.).

Іншая афіцыйная крыніца паведаміла, што бюджэтных месцаў у параўнанні з 2014 г. стала на тысячу менш. Дакладна не ведаю, колькі рэальна залічана і колькі зараз вучыцца «бясплатна», але ясна, што далё-ё-ка не 90%, нават калі абмежавацца толькі дзённай формай, дзе «бюджэтнікаў» пакуль яшчэ, здаецца, крыху больш за палову (60%?). А можа, усё як у той габраўскай показцы (перакладаю паводле зборнічка, які выйшаў у Мінску-1981; склаў жа «Улыбки друзей» светлай памяці Ванкарэм Нікіфаровіч):

Селянін звярнуўся да габраўца з просьбай даць пазыку 100 леваў. Той згадзіўся, але з умовай, што пазыка павінна быць вернута з надбаўкай у 9 працэнтаў.

– Але гэта нечуваныя працэнты! Пабойся Бога!

– Бог глядзіць на нас зверху, і дзявятка здаецца яму шасцёркай, – адказаў габравец.

Дарэчы ўспомнілася, што такі «вясёлы цынізм» быў уласцівы «галоўнаму яўрэю краіны», які сышоў у 2014 г. («Дедушка умер, а дело живёт – лучше бы было наоборот»; як перакласці ў рыфму, не знаю). Гісторыйкай падзяліўся адзін мінскі музыка-педагог яшчэ ў пачатку стагоддзя, я нават не напрошваўся на тую размову. Са сваім гуртом ён адыграў у 1990-х на нейкай імпрэзе левінскай суполкі… Леанід Мендэлевіч абяцаў перадаць грошы для гурта, але потым зрабіў, як сказала б цяпер моладзеж, «тролфэйс». На пытанне:«Як жа я буду глядзець у вочы сваім музыкам?» паступіў геніяльны адказ: «А Вы не глядзіце». Таму мне заўсёды смешна, калі сучасныя дзеячы, якія пнуцца выступаць ад імя беларускіх яўрэяў, ледзь не б’юць сябе ў грудзі, што наследуюць «Вялікаму Чалавеку». Так-так, «прагрэсіўны рабін усяе Беларусі», і вас тычыцца…

Вяртаючыся да тэмы «сярэдняя зарплата папіццот долараў» (між іншага, цікава, чаму асоба, якая не раз прадказвала абвал амерыканскай валюты, упарта вылічвае заробак беларусаў у доларах?): калі за такія грошы прыйдзецца «араць» па 14 гадзін 6 дзён на тыдзень («памерці, але выйсці на 500»), то не, дзякуй, і нікому не раю. Не таму, што гультай, а таму, што без свабоды «вялікая пайка рот дзярэ».

Увогуле, тутэйшым працоўным трэба ўжо адмовіцца ад арыентацыі на сярэднемесячныя паказчыкі, а дабівацца падвышэння мінімальнага заробку за гадзіну працы. Цікавыя звесткі пра пагадзінны заробак у розных краінах прыведзены тут: Ізраіль – амаль 6.5$, ЗША – больш за 7… Беларусь жа ў гэтым плане можна параўнаць хіба з Калумбіяй (1$ за гадзіну), якая «вылучаецца скрайне нізкім узроўнем мінімальнай зарплаты, што ў цэлым адпавядае яе становішчу дастаткова беднай краіны, шмат у чым завязанай на аграрны сектар». Не забываймася віншаваць тых, хто 22 гады «ля стырна»! Можа быць, яны былі падтрыманы не ФСБ, а лацінаамерыканскімі спецслужбамі – адсюль і шматгадовае сяброўства з Уга Чавесам? 🙂

У 1994 г. «Наша Ніва» надрукавала казкі пра кандыдатаў на прэзідэнцкі пасад. Калектыўны твор Глобуса-Клімковіча-Сцяпана называўся «Лукашэнка і самбрэра» (яны яўна што-та ведалі):

Вельмi ўжо да твару Алесю Рыгоравiчу Лукашэнку звычайнае мексiканскае самбрэра. Надта ж зручная рэч, нашмат лепшая за цюбяцейку цi генэральскую папаху. I ў сьпёку заўсёды цень знойдзеш, i ў дождж не замокнуць дэпутацкiя плечы. Насiў бы i насiў Алесь Рыгоравiч сваё самбрэра, у якiм так хораша гойсаць на саўгасным «козьлiку»…, але закiнуў лёс Лукашэнку ды ў сталiцу. Змог бы i ў горадзе Алесь Рыгоравiч насiць любы сялянскаму сэрцу галаўны ўбор, каб была ў яго службовая машына з адкрытым верхам. Але не такi ён чалавек, каб перарабляць машыну пад сябе i кiдаць на вецер народныя грошы. I паспрабаваў Лукашэнка езьдзiць у грамадскiм транспарце… Але як ты ўваб’есься-ушчэмiсься ў лацiнаамэрыканскай шапцы ды ў менскi тралейбус?! Раз пакамечылi, другi пакамечылi, i давялося Алесю Рыгоравiчу Лукашэнку павесiць сваё самбрэра на цьвiк. Але ня трацiць надзеi Лукашэнка, што надыйдзе час, калi будзе ў яго машына з адкрытым верхам.

В. а. цара дагэтуль ганарыцца ліверам, які ў Мінску чатыры гады таму перасадзілі экс-кіраўніку «Масада» Меіру Дагану: «Жывы ён ці не?» За восем месяцаў не далажылі бедаку, што памёр… 🙁

Глухое бурчэнне пару год чуецца з нетраў тутэйшага апарату (не самагоннага), і вось «апазіцыйны-апазіцыйны» доктар юрыдычных навук 14.11.2016 варожыць, хто б мог замяніць Лукашэнку-старэйшага. Прыйшоў да высновы, што… Сідорскі, прэм’ер-міністр у 2003-2010 гг., доктар навук тэхнічных:

Міхаіл Кадыраў у сваім артыкуле «Накануне…» правільна кажа, што для ратавання краіны ад эканамічнай катастрофы патрэбны адукаваныя, інтэлігентныя і духоўна прасунутыя людзі, пажадана да 50 гадоў. Паводле яго меркавання, «трэба прыкідваць кандыдатуры, пісаць пра іх». Вось я і вырашыў гэта зрабіць. Хто яны, ратавальнікі? Гэта – Сяргей Сідорскі, які можа стаць на «капітанскі мосцік», Міхаіл Кадыраў, які можа падабраць каманду талковых кіраўнікоў. І магу прапанаваць сябе на пасаду галоўнага юрыста (міністра юстыцыі? Старшыні Вярхоўнага ці Канстытуцыйнага суда? – В. Р.), які навядзе парадак у заканадаўстве. Сідорскі… мог бы, з аднаго боку, задаволіць цяперашнюю наменклатуру, даўшы ёй гарантыі бяспекі, а з другога боку, яго б з радасцю падтрымала расійскае кіраўніцтва, якое ўбачыла б у ім надзейнага прадаўжальніка расійска-беларускіх адносін.

Меркаванне народа «сустаршыню Ўсебеларускага кангрэса за незалежнасць», відаць, мала цікавіць; ну што ж, выкажу хоць сваё, «экспертнае» суб’ектыўнае. У «эпоху Сідорскага» працягваўся гвалт і здзек з прынцыпаў прававой дзяржавы, такой любай (? – В. Р.) былому суддзі Канстытуцыйнага суда. Усе факты няма сэнсу выгружаць; згадаю толькі антыканстытуцыйны рэферэндум 17.10.2004, што зняў абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Прэм’ер-міністр, які не сышоў у адстаўку (Міхаіл Чыгір, многім абавязаны Лукашэнку, увосень 1996 г. перад рэферэндумам наважыўся-такі сысці), зрабіўся саўдзельнікам… Ну, тое, што пры Сідорскім жорстка разганяліся пратэстоўцы ў сакавіку 2006 г. і снежні 2010 г. – гэта ўжо «вішанька на торце». За перыяд яго «бліскучага» прэм’ерства насельніцтва Беларусі зменшылася тысяч на 300 (эміграцыя, выміранне). Затое знешні доўг вырас з 4 млрд $ да 28…

Who is Міхаіл Кадыраў? Доктар сельскагаспадарчых навук з Ельска (яму 65), у 2000-2004 гг. быў членам беларускага «сената» – Савета Рэспублікі, створанага ў тым самым 1996-м праз ліквідацыю законнага парламента. Тады ўсё яго цешыла, а сёлета, пасля адпраўкі на пенсію з аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, «стаў відушчым»: «20 год жылі пры тыраніі і працавалі паводле прынцыпу: “дасканалім тое, што маем, і так, як умеем!”» У галаве заслужанага аграрыя – катлеты і мухі мяшанка з Івана Ільіна, «гісторыка» Анатоля Тараса, Канфуцыя і Паўла Севярынца. Паказала сябе «Хартыя-97»: параўнала Кадырава з Інай Соркінай, ды яшчэ назвала даследчыцу, зволеную з Гродзенскага ўніверсітэта ў 2014 г., «Сорокиной»…

try_volaty

Магутная тройка інтэлектуалаў – хоць у клуб Алексіевіч запрашай: М. Кадыраў, М. Пастухоў, С. Сідорскі.

Усё ж М. Пастухову, відаць, было няёмка за свае прапановы – выдаліў ён тэкст «Сидорского – в президенты» з «Бел. партызана», і тут я цытую яго паводле гугл-кэша. Лячыць сістэму трэба, але не з такімі ж дахтурамі…

А тым часам іншая вучоная аўтарка на «партале № 1» усё гукае пра «словы-паразіты» ў рускай мове жыхароў Беларусі – о так, усе іншыя праблемы краю ды яго культуркі ў асноўным вырашаны! Не мог не ўспомніць Уладзіміра Вайновіча з яго «Жыццём і незвычайнымі прыгодамі салдата Івана Чонкіна». Нагадаю, там ішлося пра тылавы раён СССР 1941 г.:

Каб неяк нейтралізаваць злавесныя чуткі, мясцовая газета «Бальшавіцкія тэмпы» ў раздзеле «Займальная інфармацыя» змясціла шэраг цікавых звестак. Было расказана, напрыклад, пра трытона, які праляжаў пяць тысяч год у замарожаным выглядзе і ажыў пасля таго, як яго адагрэлі; пра тое, што нейкі народны ўмелец, слесар з горада Чабаксары, выдрапаў на пшанічным каліўцы поўны тэкст артыкула Горкага «З кім вы, майстры культуры?» Але чуткі надалей пашыраліся, і газета, імкнучыся скіраваць розумы ў іншае рэчышча, адкрыла на сваіх старонках дыскусію: «Правілы добрага тону – ці патрэбныя яны?»… Старая настаўніца ў палемічнай нататцы «А чаму б і не?», аддаючы належнае класаваму падыходу, сцвярджала тым не менш, што цалаваць рукі дамам не толькі можна, але і трэба. Гэта, пісала яна, прыгожа, элегантна, па-рыцарску… З рэзкай водпаведззю ў заметцы «Яшчэ чаго захацелі!» выступіў знатны забойшчык быдла Цярэнцій Кныш. Для чаго ж, пісаў ён, рабочаму чалавеку цалаваць рукі нейкай там даме? А што, калі ў яе рукі не памытыя, або, яшчэ горш, кароста? Не, даруйце, – пісаў Кныш, – скажу вам з рабочай праматой: калі ў вас няма даведкі ад доктара, я цалаваць вам рукі не буду…

Пакуль газета адцягвала ўвагу насельніцтва, кіраўнікі раёна, перабраўшы ўсе магчымыя версіі, прыйшлі да высновы, што Чонкін, хутчэй за ўсё, камандзір нямецкіх парашутыстаў…

Дзіўлюся з тых, хто войкае ў адказ на задорнаўскапетрасянскі табурэткавы гумар афіцыйнай прадстаўніцы РФ, прадэманстраваны ў час ток-шоў 13.11.2016. Імітацыя яўрэйскага акцэнту, баечкі пра тое, што на выбарах ЗША ўсё вырашаюць грошы «нашых людзей», яўрэяў… У Беларусі падобныя, нават больш адыёзныя, «жарцікі» адпускала першая асоба ў дзяржаве, а не дваццаць пятая, і нічога, перажылі неяк; няхай «Марачка» (Марыйка? Марычка?) пацешыцца. Дзмітрый Быкаў умела «злавіў хвалю» і паказаў, што лучыць многіх яго суграмадзян: «Гэта такое своеасаблівае пачуццё гумару, гатоўнасць смяяцца над нясмешным… “Аншлаг” перамясціўся ў органы ўлады».

dvoe

Карыкатура з chess.com

Расійцу Каракіну ўдалося ўтрымацца ў першай палове матчу на першынство свету па шахматах з дзейным чэмпіёнам, нарвежцам Карлсенам. Праўда, праз тое, што ўсе 6 партый скончыліся мірна, англамоўныя гледачы далі ўдзельнікам забаўныя мянушкі: «Drawlsen» i «Drawjakin», то бок «Нічыйсен» і «Нічыякін». Як бы ні скончыўся матч (а псіхалагічная перавага цяпер на баку прэтэндэнта), відавочна, што амерыканскі «эксперт» паспяшаўся на рубяжы 2013/14 са сваім прагнозам: «Дамінаванне Карлсена ў верхніх эшэлонах шахмат абяцае аказацца доўгім».

Вольф Рубінчык, г. Мінск

18.11.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

 

Апублiкавана 19.11.2016  22:31