Tag Archives: кинофестиваль “Листопад”

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (92)

Усім прывітанне! Завуць не Юзік (і нават не Южык). Зрэшты, з мізантропствуюшчым літаратарам Міхасём Южыкам сёе-тое супольнае маю: ён не адзін год шпурляў у сеціва свае «ЛіМаразмы», я – «Катлеты & мухі»… Вынік даволі прадказальны.

Маральна цяжкі быў год, які да таго ж яшчэ і не скончыўся. Беларуская, расійская, ды што там – сусветная культура збяднела ад смерцяў Шарля Азнавура, Міхала Анемпадыстава, Уладзіслава Ахроменкі, Уладзіміра Вайновіча, Генадзя Гарбука, Іосіфа Кабзона, Мікалая Карачанцава, Рамана Карцава, Мікалая Кірычэнкі, Аляксандра Кулінковіча, Ігара Лучанка, Мар’яны Паплаўскай (Марыны Францаўны з украінскага «Дызель-шоў»), Арсеня Ліса, Эдуарда Успенскага, Давіда Чаркаскага… А хоць бы і спевака-папсавіка Яўгена Осіна. Адзін мой далёкі родзіч у канцы 1990-х гадоў быў ды-джэем на ізраільскіх дыскатэках і музычным прадзюсерам, дык ягоны гурт выконваў і «Плачет девушка в автомате…» – жаласлівую песню, раскручаную менавіта Осіным.

Пра Стэна Лі (1922–2018) мала што чуў да апошняга часу, але, відаць, чалавек быў годны. Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў, «падняўся» на маляванні коміксаў… Давайце паслухаем, як ягоны Чалавек-павук натхніў нашую Беньку.

А насамрэч, на каго спадзявацца? На дзяржавы? У сучасным свеце яны часцяком не даюць рады са сваімі абавязкамі, што ўжо не вельмі прыхоўваецца… Дзіва што, напрыклад, усё менш беларусаў аддаюць перавагу працы на дзяржаўных прадпрыемствах. Калі верыць гэтаму апытанню, у 2008 г. «стабільнасць» такога працаўладкавання выбіралі 64,7% рэспандэнтаў, у 2012 г. – 47,6%, у 2018 г. – 21,3%.

Праўда, «праца на пана» мае ў «чырвонай» Беларусі свае падводныя камяні. Былы жыхар Ізраіля А-ч, мінскі бізнэсовец, 2 мес. таму змясціў у сябе аб’яўку (нат няма ахвоты перакладаць):

«В компанию, занимающуюся оптовой торговлей молочной продукцией на полный рабочий день требуется секретарь с навыками работы с бухгалтерской документацией… Работа с 9-30 до 18-00. Обед скользящий. Зарплата 500р… Женщинам с маленькими (до 6 лет) детьми и беременным, к сожалению, вынуждены будем отказать сразу. Нам нужен работник на каждый день, а дети имеют привычку часто болеть».

Калі яму зрабілі заўвагу з-за акіяна, дадаў: «считаю, что работодатель ВСЕГДА прав… у нас ещё, слава Б-гу не Америка. Я эту политкорректность искренне ненавижу. И дай Б-г, Трамп у вас с ней хоть немного покончит».

Ну, хоць бы не прыплятаў Б-га… Праз такіх «трампістаў» (дакладней, трэмпістаў, бо чэл проста ловіць трэмп на «новым курсе» ЗША) мне і не хочацца больш супрацоўнічаць з Іудзейскім рэлігійным аб’яднаннем. Дый з іншымі яўрэйскімі суполкамі РБ – прынамсі тымі, кіраўнікі якіх у акаўнце А-ча ціхамірна падтрымалі дыскрымінацыю цяжарных жанчын.

Яшчэ пару слоў пра дзяржавы ды «бяспеку», за якую яны цягнуць падаткі. ЗША не расчаравалі, таму што даўно не былі для мяне ўзорам… Усё ж скалануўся, калі прыйшла вестка пра тэракт у штаце Пенсільванія 27.10.2018. А неўзабаве наляцеў гіганцкі пажар у Каліфорніі, які ўнёс жыцці дзясяткаў, калі не соцень людзей.

Пасля Пітсбурга знайшліся тыя, хто кінуўся бараніць Трампа: маўляў, раз ён адкрыў пасольства ЗША ў Іерусаліме, то не мусіць несці адказнасць за антысемітызм ва ўласнай краіне… Некаторыя нават «спадчынай Абамы» тлумачылі амерыканскія злыбеды. Аднак прэзідэнт, які на пасадзе амаль два гады, не можа і не павінен валіць адказнасць за падзеі ў краіне на папярэднікаў. Па-мойму, шматлікія трампавы прамовы на грані hate speech (або за гранню – яго суайчыннікам відаць лепей) не маглі не пагоршыць атмасферу ў грамадстве; тут пішуць пра рост юдафобскіх актаў у ЗША на 57% за 2017 г. «Яўрэйскі зяць» і перанос пасольства – так сабе прыкрыццё.

Адваротны бок «спіхатэхнікі» – жаданне кантраляваць усё (так, яно сустракаецца не толькі ў Беларусі…) Канцэнтрацыя міністэрскіх партфеляў у руках блізкаўсходняга Бібі – чарговы сумнаваты доказ. Як быццам ад таго, што прэм’ер-міністр зрабіўся непасрэдным кіраўніком міністэрства абароны, ракеты з Газы перастануць далятаць да суседніх ізраільскіх паселішчаў?

На рубяжы 2008–2009 гг. напісаў быў для «Мы яшчэ тут!» нататку «Час працуе на “ХАМАС”». Спраўдзіўся як мінімум загаловак 🙁

Агульны трэнд на дэгуманізацыю набывае часам вычварныя формы: узяць шахматнае асяроддзе… Пісаў ужо, і не раз, пра «казус Каташука». Здавалася б, пасля выбараў новага кіраўніцтва ФІДЭ і заваёвы Беларуссю права на сусветную шахматную алімпіяду апальнаму трэнеру маглі б абвясціць «амністыю». Але ж не. Нядаўні «прэзідэнцкі савет ФІДЭ» ў Лондане (з удзелам старшынькі беларускай федэрацыі – гл. фота тут) пацвердзіў выключэнне брэсцкага шахматыста з рэйтынг-спіса ў Беларусі. Цяпер, праўда, майстар можа здаваць грошы за аблік ELO непасрэдна ў ФІДЭ, але гэта не выгадна (60 еўра за год супраць ранейшых 10).

Характэрна, што меркаваннем Уладзіслава Каташука ніхто не цікавіўся – рашэнне прынялі завочна. І гнілая вішанька на прагорклым торце: у рашэнні Q4PB-2018/12 напісалі пра «the exclusion of K. Uladzislau from the rating list under Belarus», хаця на радок вышэй у спісе рашэнняў фігуруе «the transfer of А. Shirov». Ёў, С. Анастасія забылася, як адрозніць імя ад прозвішча? 🙂 Ці мела месца дадатковая спроба прынізіць чалавека? А вы кажаце, «ліхія 90-я»…

Пацярпелы разважае ў слушным кірунку: «Пытанне, якое мяне даўно займае, цяпер яшчэ больш актуальнае: навошта плаціць грошы за магчымасць пагуляць у шахматы пасярэдніку, у гэтым выпадку – ФІДЭ, калі прасцей згуляць турнір без абліку [рэйтынга]?… Турніраў без абліку, на якія я ездзіў, хапае. І ўзровень барацьбы для аматараў там прыстойны» (17.11.2018). Калі б усе любіцелі шахмат і шашак у Беларусі гэтак мыслілі – адпаведныя федэрацыі разарыліся б… Мо’ і да лепшага – з’явілася б нешта альтэрнатыўнае, без таталітарных замашак.

Тым часам у Лондане доўжыцца матч за першынство свету Карлсен vs Каруана. На момант напісання гэтых радкоў адбылося восем нічыіх, і часам супергросы гулялі так невыразна, што зліваліся ў нейкага Карлсуану, аka «Смерць мухам»… Як і два гады таму, калі прэтэндэнтам быў Каракін, у публіцы чуліся заклікі пераходзіць на фішэрэндам («шахматы-960»), адно што гучнейшыя.

Трэба паглядзець, чым скончыцца матч. Не выключаны варыянт «12 нічыіх» (як у шашыстаў у 1972 г., праўда, там Куперман з Андрэйкам разыходзіліся мірна 20 разоў з 20!) У такім разе вангую, што правілы «класічных» шахмат будуць радыкальна зменены ў бліжэйшую пяцігодку… Калі ж Нічыйсен і Нічыяна возьмуцца за розум, то правілы ўсё адно прыйдзецца мяняць, але трохі пазней.

Дарэчы, нагадаю падзабытую ўжо гісторыю. У верасні адзін з галоўных сілавікоў Расіі праз відэазварот выклікаў на дуэль (!) к таму часу надоўга арыштаванага (!!) пуцінскага апанента. Калі ў кастрычніку Аляксей Навальны, у рэшце рэшт, выйшаў на «свабодку», то запісаў свой ролік, дзе прапанаваў браваму генералу дуэль на тэледэбатах. Той адмовіўся: маўляў, выклік быў на спартыўны двубой… Цяпер думаю – шкада, што Навальны не прапанаваў Золатаву матч па шахматах на нейтральнай тэрыторыі (каб пазбегнуць чытарства). На такое спаборніцтва можна было б і квіткі прадаваць, і выглядала б яно, пэўна, цікавейшым, чым у двух «К». А калі б яго правесці па шахбоксе – 100% 🙂

У гэтым месяцы – што не дзіўнa – адбыўся ў Мінску юбілейны, 25-ы кінафестываль «Лістапад». Я-то не хадзіў, а вось уедлівы наш чытач Пётр Рэзванаў тамака пабываў i піша:

Кінастужку «Я павінна расказаць» (2017) пра Машу Ральнiкайтэ ў межах «Лiстападу» паказвалi ў залi Музею гiсторыi кiно, таму там не магло быць шмат народу, але, горш за тое, там былi вольныя месцы… На «клезмеры» ў кастрычніку людзей было больш!.. Фільм карысны для тых, хто Ральнiкайтэ не чытаў. У канцы гучыць песня ў выкананнi Нехамы Лiфшыц[айтэ], пра якую я даведаўся з адной з Машыных кнiг. Фільм добры (не выдатны) – усе недахопы звязаны з тым, што ён карацейшы нават за адну кнiгу, а iх у Машы было больш… Пра перажытае вязнямі ён расказвае, ды ў 50 хвілін усё ўмясціць і немагчыма. Ці выконвае ён тую задачу, дзеля якой Маша пагадзілася на ўдзел у ім, я адказаць не ў стане, але ўсё ж здаецца, што адказ будзе станоўчы.

Падрыхтоўка да фестывалю, а бадай, і сама імпрэза была азмрочана тым, што міністэрства культуры РБ пастанавіла ўзмацніць кантроль над праграмай «Лістапада». На знак пратэсту двое (ці трое?) рэжысёраў адклікалі свае творы з «Лістападу». Была і адмысловая петыцыя пратэсту.

Адразу па заканчэнні «галоўнага кінематаграфічнага свята» з пасады першай намесніцы міністра культуры зляцела Ірына Дрыга… Насупор таму, што баяў адзін ёлуп не дужа разумны дзядзька, яна не засталася працаваць у міністэрстве. «Супадзенне? Не думаю». Дзяржава прагне «строіць» творчых асоб, але не любіць, калі факты цэнзуры вылазяць вонкі.

Цяпер на Дрыгу валяць усе грахі, а між тым яна – звычайная тутэйшая баба чыноўніца cярэдняга калібру; калі чапляцца, то да тых, хто яе прызначыў і яшчэ не зволены.

Асабіста я ад І. Д. шкоды не зазнаў – наадварот, яна, здаецца, шчыра старалася, каб у Мінску была павешана шыльда ў памяць пра ідышны часопіс «Штэрн». Год таму звярнулася па кансультацыю ў Акадэмію навук…

У чэрвені 2018 г. было прынята рашэнне Мінгарвыканкама аб тым, што дошка на вул. Рэвалюцыйнай патрэбная. Чаму яно дагэтуль не выканана – не зусім да І. Дрыгі пытанне.

Для параўнання: «свой у дошку» начальнік віцебскіх шахматыстаў, да якога 25.10.2018 звярнуўся з праблемай, абмаляванай тут, не адарыў адказам. Зразумела, на «адкрытае першынство Віцебшчыны» я не падпісаўся, затое паўдзельнічаў у традыцыйным восеньскім спаборніцтве ў (на?) мінскім офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першае месца, 6,5 з 7, якасцю сваёй гульні не здаволены. Лёгка мог астацца без 1,5-2 ачкоў…

Крыніца: lit-bel.org. Кур’ёзна, што за гэты здымак нехта назваў удзельнікаў турніру «патаемнымі сэксістамі», бо не выставілі ўперад балельшчыцу, паэтку Аксану Спрынчан (!)

* * *

На мінулым тыдні атрымаў-такі ад брытанскай гістарыцы Клер Ле Фоль ейную кнігу 2017 г. пра яўрэяў Беларусі (парыжскае выдавецтва надрукавала яе ў Швейцарыі). Праца глядзіцца больш самавіта, чым …, і нават аўтограф адшукаўся 🙂

Збор сродкаў на iніцыятыву «(Не)расстраляныя» паспяхова завершаны, сабрана 117%. Значыцца, кніга, дзе будуць і вершы Майсея Кульбака, Юлія Таўбіна, Ізі Харыка, выйдзе налета – мо’ i раней за кастрычнік 2019 года?

Яшчэ адна пазітыўная навіна: у Мінску абвешчана аб пачатку працы для ўсталявання помніка беларусам – Праведнікам народаў свету. Колькі суполак ужо далучыліся да аргкамітэта.

«Вольфаў цытатнік»

«Сучасная псіхалогія мае поўны набор прыёмаў для ператварэння людзей у аўтаматы або ў натоўп, які прагне знішчэння ўяўных ворагаў або нават самазнішчэння. Гэта стала звычайнай практыкай, да якой звяртаецца любы гандляр аўтамабілямі або рэкламіст на тэлебачанні» (Людвіг фон Берталанфі, «Робаты, людзі, розум», 1967)

«Інэрцыя мацнейшая за розум» (Эдуард Лімонаў, 1975)

«Чалавецтву вельмі важна заўсёды мець запасныя варыянты развіцця, таму што гісторыя можа павярнуцца зусім па-рознаму. І тое, што мы можам зараз ацэньваць як нейкую неажыццяўляльную ўтопію, можа аказацца запатрабаваным у новых умовах» (Павел Кудзюкін, 04.08.2009).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.11.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.11.2018  16:33

“Размовы па-беларуску” у Мазыры / “Беседы на белорусском” в Мозыре

Другая сустрэча “Размовы па-беларуску” з Андрусем Горватам з поспехам адбылася на мазырскай культурнай платформе “Даліна анёлаў”.

Наш Мазыр, і праўда, жыве сваім жыццём, як “людзі на балоце”. Мы мала бачым нават творчай інтэлігенцыі з Менску. А каб яшчэ і акцёр быў… А тут такое… Пісьменнік і рэжысёр пастаноўкі па кнізе пісьменніка разам праводзяць сустрэчу. Неверагодна!
Холад, канешне, не памеха для нашага чалавека. Я ўяўляю сабе, як тут, у былым манастыры, жылі манахі ў зіму. Героі. Я мяркую, што яны таксама размаўлялі па-беларуску, ці, нават, па-польску. Не толькі паміж сабой, але і з Ўсявышнім…
Раман Падаляка справа
Наш госць Раман Падаляка мае карані пад Гомелем і пад Віцебскам. Яго спектакль “Радзіва Прудок” – першы рэжысёрскі вопыт. Атрымалася – бо вельмі жадалася. Бо нацыянальнае заўсёды кранае сэрца.
 Фармат сустрэчы размовы быў незвычайны для Мазыра. Андрусь і Раман падымалі цікавыя тэмы. Адна з іх – тэма нацыянальнага кіно.
Здымаць кіно на беларускай мове, з беларускімі акцёрамі і беларускай тэматыкай – такое сустрэнеш рэдка, асабліва зараз. Бо нацэлена ўсё на Замежжа. А там па-нашаму хто разумее?

https://www.youtube.com/watch?v=TNJkA-2JtU0&feature=youtu.be&fbclid=IwAR3rYQha6mypkrURcysgyy89_EVWfKmKiymt_fLQ-JzVcQN7g1TrcSPHY_E

Нават на “Лістападзе” у Мінску фільм “Ягор” (па кнізе Андруся) быў адзіны на мове. Гэта мінімум дзiўна.

Тэма беларускай мовы як ужывальнай у паўсядзённым жыцці – застаецца найактуальнейшай . Як прыклад, я асвятліла той факт, што Бэн-Йегуда, каб захаваць іўрыт, абмежаваў сваіх дзяцей асяроддзем іўрытаразмаўляючых людзей, каб іншую мову яны не чулі. Вынік дзейнасці выхадца з-пад Віцебска мы бачым сёння ў сучасным Ізраілю. Іўрыт з амаль што знішчанай мовы ўжываюць усеагульна ў Эрэц Ізраэль. Раман Падаляка выказаў думку, што мы павінны наконт беларускай мовы ісці шляхам персанальнай зацікаўленасці, а не пад якім бы та ні была націскам. Прывёў прыклад: зацікавіць кнігай ці спектаклем, нават такімі размовамі будзе значна лепш. Украіна праз націск на нацыянальнае заканадаўства таксама  надае сваеасаблівы прэстыж  і жаданне размаўляць па-украінску акцёрам, якія выязджаюць за мяжу.
Алёна Сідарава
Андрусь, як і на мінулай сустрэчы, патэлефанаваў за мяжу. На гэты раз – у штат Арэгон, да шаноўнай спадарыні Алёны Сідаравай, былой артысткі тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Яна прызналася што ніколі не была ў Мазыры. Андрусь папрасіў яе, калі наведае Беларусь, усё ж такі завітаць да нас у Мазыршчыну. І зноў гучала цудоўная беларуская гаворка.
Андрусь Горват i Саша Баранаў
Размова была арганічнай. Людзі выказвалі свае думкі. Не заўсёды па-беларуску, але з падзякай да Рамана і Андруся, а таксама Сашы Баранава, стваральніка культурнай пляцоўкі.
Вялікі дзякуй за сустрэчу. Хацелася, каб такіх сустрэч было болей. Бо размаўляць на мове так і не навучыліся за жыццё.  Падстрайваемся, каб усе разумелі, каб было камфортна другім. Ёсць бар’ер і страх. Адна знаёмая мне пажадала “поспехаў у вывучэнні роднай мовы”. Гучыць жудасна. Родную мову не вывучылі. Замежныя нам патрэбней. Вывучаю цяпер родную, што зробіш?!!!
І ўсё дзякуючы абставінам: паглядзела спектакль “Радзіва Прудок” у Калінкавічах, затым з захапленнем прачытала кнігу Андруся, а цяпер трапіла на сустрэчу з майстрамі беларускага слова. Гэта і ёсць шчасце!!!
Спецыяльна для belisrael.info Света Іванова з Мазыра
________________________________________________________________________________________________

Вторая встреча “Разговоры на белорусском” с Андрусем Горватом с успехом состоялась на мозырской культурной платформе “Долина ангелов”.

Наш Мозырь, и правда, живет своей жизнью, как “люди на болоте”. Мы мало видим даже творческой интеллигенции из Минска. А чтобы еще и актер был … А тут такое … Писатель и режиссер постановки по книге писателя вместе проводят встречу. Невероятно!

Холод, конечно, не помеха для нашего человека. Я представляю себе, как здесь, в бывшем монастыре, жили монахи в зиму. Герои. Я полагаю, что они также говорили по-белорусски, или, даже, по-польски. Не только между собой, но и с всевышним …

Наш гость Роман Подоляко имеет корни под Гомелем и под Витебском. Его спектакль “Радива Прудок” – первый режиссерский опыт. Удалось – уж очень хотелось. Ведь национальное всегда трогает сердце.

Формат встречи разговора был необычный для Мозыря. Андрей и Роман поднимали интересные темы. Одна из них – тема национального кино.

Снимать кино на белорусском языке, с белорусскими актерами и белорусской тематикой – такое встретишь редко, особенно сейчас. Ведь нацелено все на Зарубежье. А там по-нашему кто понимает? Даже на “Листопаде” в Минске фильм “Егор” (по книге Андрея) был единственный на языке. Это минимум странно.

Тема белорусского языка как применяемого в повседневной жизни – остается актуальнейшей. Как пример, я осветила тот факт, что Бен-Йегуда, чтобы сохранить иврит, ограничил своих детей средой ивритоговорящих людей, чтобы другой язык они не слышали. Результат деятельности выходца из-под Витебска мы видим сегодня в современном Израиле. Иврит с почти уничтоженного языка применяют повсеместно в Эрец Исраэль. Роман Подоляко выразил мнение, что мы должны по поводу белорусского языка идти путем персональной заинтересованности, а не под каким бы то ни было нажимом. Привел пример: заинтересовать книгой или спектаклем, даже такими разговорами будет гораздо лучше. Украина через нажим на национальное законодательство также придает своеобразный престиж и желание говорить по-украински актерам, выезжающим за границу.

Андрусь, как и на прошлой встрече, позвонил за границу. На этот раз – в штат Орегон, почтенной госпоже Алене Сидоровой, бывшей артистке театра имени Янки Купалы в Минске. Она призналась что никогда не была в Мозыре. Андрей попросил ее, когда посетит Беларусь, все-таки заглянуть к нам в Мозырский район. И снова звучала прекрасная белорусская речь.

Разговор был органический. Люди выражали свои мысли. Не всегда по-белорусски, но с благодарностью к Роману и Андрею, а также Саше Баранову, создателю культурной площадки.

Большое спасибо за встречу. Хотелось, чтобы таких встреч было больше. Ведь говорить на языке так и не научились за жизнь. Подстраиваемся, чтобы все понимали, чтобы было комфортно другим. Есть барьер и страх. Одна знакомая мне пожелала “успехов в изучении родного языка”. Звучит ужасно. Родной язык не выучили. Иностранные нам нужнее. Изучаю сейчас родной, что поделаешь?!!!
И все благодаря обстоятельствам: посмотрела спектакль “Радива Прудок” в Калинковичах, затем с восторгом прочитала книгу Андруся, а теперь попала на встречу с мастерами белорусского слова. Это и есть счастье!!!

Специально для belisrael.info Света Иванова из Мозыря

Перевод на русский belisrael.info

Опубликовано 11.11.2018  10:00 

От редакции belisrael. Напоминаю о важности поддержки сайта. Это необходимо не только для оплаты расходов по его содержанию и развитию, но и даст возможность достойно поощрять тех, кто давно проявил себя, тратит немало времени на подготовку интересных публикаций, а также привлечь новых авторов. Еще одним из пунктов является помощь в издании ряда книг, на которые у авторов нет денег.

***

Отклики из фейсбука:

Хелена Кабат 11 ноября в 19:25 А мой папа всю жизнь был преподавателем белорусского языка и кахау родную мову?

Irina Narkevitch 11 ноября 20:39 Дело в том, что белорусский язык очень изменился за 20-е столетие. И не факт, что он вернется к нам… Моя мама проработала всю жизнь в переводчиком (белорусский-русский) в газете которая шла зарубеж для белорусской эммграции. Так вот она говорит, что когда к ним приезжали делегации беларусов первой волны иммиграции, то понимать их было оооочень сложно потому, что они говорили на белорусском конца 19 – начала 20 века.. Вот такие вот дела. А потом Беларусь это очень маленькое госсударство с засилием русской речи. Отматывать это кино назад надо. При этом никакой поддержки от власти не ожидается я так понимаю.

Rafael Grugman 12 ноября 12:24 Народ исчезает, то есть растворяется среди других народов, если забывает язык. Чтобы ослабить влияние русского языка, надо дублировать все фильмы на белорусский, сократить количество телеканалов российских и увеличить белорусских и т.д. Украина – хороший пример

Иван Климук 12 ноября 12:50 Где мы, а где Израиль и Украина по использованию национального языка.