Tag Archives: Ицхок Лейбуш Перец

Гутарка з Паўлам Касцюкевічам (1)

Сустрэча адбылася напрыканцы лета, каля дома-музея І з’езда РСДРП – таго самага, дзе некалі атабарыліся іншапланетнікі (наша «зона 51»!). Дзень быў задушлівы, навокал блукалі здані. Мы доўга сядзелі на лавачцы з відам на Свіслач, і я чакаў, што з паветра сатчэцца празрыстая постаць, а потым да нас падыйдзе чалавек з крывым ротам… Не падышоў – затое і пад трамвай ніхто не папаў. Аднак аднаго нашага таварыша з Саюза беларускіх пісьменнікаў у той спякотны дзень усё ж не стала: менавіта, казачніка Пятра Васільевіча Васючэнкі, светлая яму памяць.

Тут адна з лекцый Васючэнкі-літаратуразнаўцы

Непасрэднай нагодай для інтэрв’ю сталася нядаўняе 40-годдзе П. С. Касцюкевіча. Я настройваўся «проста» пагаварыць з Паўлам, ды не пацэліў: чалавек ён няпросты, шматвымерны. Біяграфія майго суразмоўцы ў нечым характэрная для нашага пакалення ластавак у стрэсе», як казаў сам П. К. у 2007 г.), але мае свае адметнасці. Погляды творчага чалавека й бацькі дваіх сыноў як мінімум заслугоўваюць увагі, хоць почасту карцела спрачацца з імі… Зрэшты, мяркуйце самі, да чаго мы дагуляліся.

Злева направа: Вольф Рубінчык і Павел Касцюкевіч (сакавік 2015 г.; фота В. Трэнас з lit-bel.org)

В. Р.

* * *

– Паша, як цябе прадставіць?

– Пісьменнік, перакладчык, з 2011 г. – арт-дырэктар кнігарні «Ў».

– Да кнігарні ты працаваў журналістам у Мінску, яшчэ раней – 11 гадоў жыў у Ізраілі… А ў якіх гарадах?

– Калі прыехаў у 1997 г., то жыў у Кфар-Сабе, потым у Тэль-Авіве (дакладней, у Рамат-Авіве, дзе ўсе інтэрнаты студэнцкія), потым пераехаў у Іерусалім на 5 гадоў, потым у Рамат-Ган…

– Пералічы свае заняткі ў Ізраілі – хаця б «для гісторыі».

– Афіцыянт, гандляр, ахоўнік, штрэйкбрэхер…

– ?

– Фактычна гэта была ахова штрэйкбрэхераў. Калі ўсе прыбіральшчыкі смецця страйкавалі, то нас нанялі абараняць тых, якія ўсё-ткі выйшлі на працу. Гэта прыкладна 1998 год. Мы ездзілі за гэтымі смецярамі на машынах, чакалі, пакуль яны разгрузяцца-выгрузяцца. І вось я сядзеў з кніжкай на заднім сядзенні, вучыў іўрыт. На нейкім этапе прачытаў словы «авада шхура» («чорная работа») і спытаў нашага ахоўніка-ізраільцяніна, што яны азначаюць. Ён адказаў: «Чорная работа – тое, чым мы займаемся зараз».

– Наколькі ведаю, у Ізраілі ты хацеў наведаць хворага дзеда, думаў вярнуцца, але вярнуўся далёка не адразу. Была ж істотная прычына для невяртання?

– Тады, у канцы 1990-х, былі зусім танныя кватэры ў Мінску. Меркаваў зарабіць грошай, купіць кватэру. Здавалася рэальным зарабіць на яе, год працуючы. Потым вырашыў павучыцца… Прычым не было адчування, што адукацыя – гэта важна. Недзе ў 1998-м паступіў у тэль-авіўскі акадэмічны каледж (фактычна ўніверсітэт).

– Пэўна, не без цяжкасцей? Іўрытам валодаў яшчэ не дасканала?

– Так, ён цяжка даваўся. Ва ўніверсітэце яшчэ вучыў год-паўтара… Сумяшчаў з ангельскай, мовай усіх нашых падручнікаў. Ангельская ў мяне была, можа быць, найлепшая ў школе, але найгоршая ў нашай універсітэцкай групе. За год-два неяк асвоіўся. Усяго вучыўся пяць гадоў, а цягам года (2003-2004 гг.) праходзіў курс капірайтынгу. Гэта ўжо больш прыкладная, не акадэмічная вучоба.

– Але ж асноўная твая спецыяльнасць – псіхолаг?

– «Паводзінскія навукі»: антрапалогія, псіхалогія і сацыялогія. Па-ангельску называецца «behavioral science», і мне здаецца, што гэта была прыдумка каледжа, дзе я вучыўся (насамрэч тэрмін паходзіць з Паўночнай Амерыкі 1950-х гг. – В. Р.). Я такога больш не сустракаў, і калі пачынаю тлумачыць, нешта пісаць пра сябе, то ўсе кажуць: «А-а, ты біхевіярыст!», хоць гэта іншае.

Ты ж яшчэ апекаваўся малымі з няпростых сем’яў?

– Так, у межах праграмы «Пэрах» («Кветка»): калі хочаш атрымаць плату за вучобу на паўгода, то два разы на тыдзень наведваеш дзяцей з цяжкіх сем’яў. Два хлопчыкі было: адзін – узбек-узбек, не габрэй… Ёсць такая школа – гімназія «Бялік», некалі вельмі важная для сіянісцкага руху, а цяпер, паколькі яна знаходзіцца каля цэнтральнай аўтастанцыі («тахана мерказіт») Тэль-Авіва, там вучацца пераважна дзеці гастарбайтараў. Там, думаю, палова дзетак-негабрэяў, якія не атрымаюць грамадзянства. Тым не менш дзяржава пра іх дбае, вучыць, а «цяжкіх» дзяцей падцягвае, што мне вельмі спадабалася. Дык вось, бацька гэтага хлопца-узбека прадаваў на суседняй вуліцы «Чырвоных ліхтароў» скрадзеныя джынсы, або нейкія лахманы, я часта яго там бачыў. Імя хлопчыка Цімур, але ўсе яго называлі «Цімор», на іўрыцкі манер. Яму было цяжка: у бацькі яго родная мова руская, у маці ўзбецкая. Іўрыт ведаў слаба, вучыўся кепска, і вось яго ўзялі «на баланс»… Сям’я была такая… ну, стрэмная; бацька ўсё рабіў свой плоў, потым казаў мне: «Хадзем вып’ем! Дзеці – не так важна, як наша размова». Але Цімур быў кемлівы, і з ім было цікава.

А потым у Яфа быў хлопчык з «мараканцаў», інтэграваны, ізраільскі. З ім ужо было прасцей. Мы з ім гулялі ў футбол, а праз некалькі месяцаў яго мама мне кажа: «Мы цябе ўзялі, каб ты яго падцягнуў па вучобе! У футбол ён і так добра гуляе…» Але вучыцца мы з ім не сталі: я вырашыў, што мы з ім будзем гуляць ва ўсялякія гульні. Навучыў яго гуляць у «пстрычкі» (ён старанна вымаўляў гэтае слова) і ў «дамкес», то бок шашкі. А ў нарды ён сам мяне вучыў.

Праграмай апякуецца міністэрства адукацыі, раз на два месяцы ім трэба прыносіць справаздачу…

– І што ты ў яе запісваў?

– Пісаў праўду. Задача ставілася такая: каб у хлопчыка (ці дзяўчынкі) з’явіўся нейкі сябар. Ёсць градацыя: выкладчыкі, бацькі, аднагодкі… а тут з’яўляецца чалавек, які трохі карэктуе твае паводзіны, чацвёртая сіла нейкая. Мне гэта вельмі падабалася, адчуваць сябе «чацвёртай сілай». Праўда, ніхто не хаваў, што мы працуем за грошы, дзеля вучобы. Гэта ўсё шчыра гаварылася хлопчыкам.

Цікавая праграма «Пэрах» – яна з таго, што стварае розніцу паміж трэцім светам і развітай краінай. Не зашкодзіла б мець падобную праграму і ў Беларусі.

Быў у мяне яшчэ адзін хлопчык з цэрэбральным паралічам. Я ўбачыў, як жывуць у Ізраілі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія ў іх ёсць досыць неабмежаваныя магчымасці рэабілітацыі. Канешне, шмат ад бацькоў залежыць… Разумею, чаму Ганна Хітрык з дзіцёнкам з’ехала ў Ізраіль.

– Але ж у яе дзіцёнка не ДЦП, а аўтызм…

– Усё адно, дзяцей падцягваюць.

Дзе жыў той хлопчык з паралічам?

– У Тэль-Авіве, раён Яд-Эліягу. Таксама спрабавалі з ім у футбол гуляць… Але ён паваліўся, раскроіў падбароддзе. Не моцна, але крыві было шмат. Нічога, загаілася.

Успамінаю праграму з удзячнасцю, яна дала мне нейкі стрыжань, даросласць. Таму што боўтаўся, не ведаў, куды ісці (студэнт-недамерак…), а так – маеш адказнасць за дзяцей.

– Няўжо праца ахоўнікам не гартавала характар?

– Ну, нам казалі, што на гэтай працы небяспека вялікая (праз інтыфаду). Але да працы ахоўніка я больш іранічна стаўлюся. Раздавалі зброю амаль што ўсім, яна не была прыкметай «мужчынскасці».

Ты ж і кілімамі гандляваў…

– Так, у гандлёвым цэнтры, і даволі цяжкая была публіка – узбекі, арабы… Самыя пераборлівыя пакупнікі. Якраз зайшлі пластыкавыя дываны бельгійскія, якія цяпер у нас у кожнай кватэры, і трэба было расказаць, патлумачыць, што час натуральных кілімоў адышоў, а ёсць у 10 разоў таннейшыя. Балазе ў той час іўрыт у мяне быў ужо нармальны.

У гандлёвым цэнтры было адчуванне ўсходняга рынку, калі стаіш сярод дываноў, да цябе падыходзяць смуглыя людзі, яшчэ і апранутыя трошкі арыентальна…

–  Па-мойму, ты чалавек адаптыўны, хутка прыстасоўваешся да любой сітуацыі.

– Цягне беларускі якар… Беларусы адаптуюцца лепей, чым расіяне, але значна павольней, чым украінцы, а тым больш італьянцы.

– І вось гэты якар цябе цягнуў-цягнуў, ды выцягнуў назад, у Беларусь?

– У Ізраілі я адаптаваўся, проста былі іншыя невырашальныя пытанні, якія не мог у сваёй галаве закрыць. Падумаў, што паспрабаваць можна ў Беларусі, не адсякаючы для сябе і Ізраіль.

– А калі цябе пацягнула ў Беларусь?

– Думаю, што тады, калі адвучыўся. Убачыў, што зноў уваходзіш у кола аховы, няякаснай працы, Дыплом мой універсітэцкі палавінчаты, толькі B. A., на M. A. (магістра) ісці не хапала балаў.

– І прыкладна тады ты пачаў пісаць для «Нашай Нівы». Помню тваю летнюю гумарэску 2004 г. «Адпачынак – гэта…» (яўная пародыя на эсэ 1990 г. «Незалежнасьць – гэта…» Уладзіміра Арлова). «Добры гумар… Не ведаем, адкуль гэты аўтар узяўся», – казаў мне ў рэдакцыі «НН» Андрэй Дынько.

– Гэта першы мой твор па-беларуску. Я быў уражаны Эфраімам Кішонам, і хацелася, каб кожны-кожны сказ быў смешны. Можа быць, зараз гэта ўспрымаецца як «жванеччына».

Ці «кішоншчына»?

– Няхай так. Дзякуючы Кішону я пачаў знаёмства з ізраільскай літаратурай. Да знаёмства на мяне ўплываў стэрэатып, што ўсё цікавае знаходзіцца ў англасаксаў, і калі перакладаць, то нешта амерыканскае, або ў крайнім выпадку нямецкае, французскае. Тое, што пад рукой, вельмі часта не заўважаецца. У Беларусі тое ж самае: мала хто цікавіцца чэшскай, польскай літаратурай: «Ай, што нам могуць сказаць палякі?»

Я адчуваў, што іўрыт ужо ведаю лепш за ангельскую, жыў ім. І вось даволі выпадкова пераклаў адно апавяданне, другое… Можа быць, і таму, што надта было з ангельскай перакладаць цяжка.

– І што першае ты пераклаў з Кішона?

– «Ну, а сам ты як?», «А ключы ў Рудога». Потым пазнаёміўся з хлопцам – выкладчыкам на курсах, дзе вывучаў рэкламу. Мы з ім разгаварыліся (добра ў працы ахоўнікам тое, што ў цябе ёсць час на доўгія размовы), і ён мне сказаў: «Вось, новае слова, аўтар сусветнага ўзроўню – не ведаю, як ты яго не заўважаеш… Этгар Керэт». І пачалося… Перакладзеш апавяданне – хочацца яшчэ (бясконцая радасць кароткіх апавяданняў). Пераклаў, даслаў у «Нашу Ніву» – проста не ведаў, куды яшчэ дасылаць. Газету я чытаў у інтэрнэце, ведаў гэты брэнд з 1990-х. Сайт «Радыё Свабода» яшчэ чытаў. А «НН» раздрукоўваў, марнаваў каледжныя старонкі (тады быў бясплатны раздрук, гэта раннія гады інтэрнэта). Мог раздрукаваць цэлую газету і ехаць з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Якраз гадзіну ехаць – усю газету прачытаеш…

– Друкаваўся толькі тэкст?

– Было патрабаванне каледжа, каб раздрукоўваць без карцінак, бо іначай атраманту шмат сыходзіла. Гэта былі якраз апошнія гады дубаўцоўскай «НН» – 1999-ы, 2000-ы. Файнае было чытво для аўтобуса…

– Ужо тады чытаў Кішона на іўрыце?

– Не, тады яшчэ, разам з ладнай часткай выхадцаў з СНД, быў падвержаны захворванню: не заўважаць ізраільскай культуры.

– Колькі табе гадоў спатрэбілася, каб увайсці ў гэтую культуру?

– Думаю, 4-5.

А з беларускіх пісьменнікаў хто на цябе ўплываў?

– Пакаленне, якое прыйшло ў 1980-х: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч. Са старэйшых паважаў Уладзіміра Караткевіча, Вячаслава Адамчыка, Кузьму Чорнага. Асабліва Чорнага: прачытаеш абзац яго прозы, і настолькі захапляешся стылем, што робіцца ўжо і няважна, пра што там напісана…

– На беларускую хацелася перакладаць з іўрыта, бо гэтага да цябе ніхто не рабіў?

– Напэўна. Ну, гэта звязана з маім нацыянальным пачуццём: адчуваў сябе беларусам, трэба было даказаць…

– А кім пачуваешся НЕ ў Ізраілі?

– У залежнасці ад сітуацыі. Больш я схільны да таго, пра што Адам Глобус кажа: у кожнай краіне адчуваеш сябе па-рознаму. Часам, калі бываюць на цябе нападкі антысеміцкія, ясна, што адчуваеш сябе габрэем. Іх шмат, тоеснасцяў, якія ўва мне змагаюцца… У Ізраілі адчуваў сябе не тое што рускім, але рускамоўным. Асабліва калі заўвагі рабілі, што ты няправільна гаворыш на іўрыце, або казалі: «Гаварыце на іўрыце», калі ты з сябрам або кімсьці па-руску размаўляеш. Гэткія заўвагі выклікалі адваротную рэакцыю.

Прафесар Мальдзіс, калі пісаў пра прэзентацыю зборніка тваіх перакладаў у газеце «Голас Радзімы», адмыслова падкрэсліў, што Павел Касцюкевіч – усяго на чвэрць яўрэй, а ўвогуле «наш чалавек»…

– Відаць, гэта важна для беларусаў, каб былі «нашы габрэі», «нашы прэм’ер-міністры ў Ізраілі». Ідзе працэс нацыябудавання… Чым патлумачыць поспех Кульбака ў Беларусі? Тым, што ён «наш». Побач з ім багата было выдатных пісьменнікаў, той жа Іцхак-Лейбуш Перац.

– Можа, справа ў тым, што Мойшэ Кульбак больш сучасны, а не толькі ў тым, што «наш»?

– Паходжанне таксама важнае. І мне здаецца, што Кульбак проста бег за сваёй культурай: дзе яна пульсуе, туды ён ехаў: у Берлін, Вільню… Даведаўся пра Менск – бах, паехаў туды. Дастаткова быў безразважлівы, не без ідэалізму.

– А ты сябе ідэалістам або рамантыкам лічыш?

– Стараюся быць рэалістам.

– 11 год дарослага жыцця ты пражыў у Ізраілі, 11 – у Беларусі. Дзе плануеш быць наступныя 11?

– Тут не ўсё залежыць ад чалавека. Я не атэіст, веру ў Вышэйшую сілу.

– Што ж, давай пра беларускі перыяд творчасці вялікага пісьменніка… Вярнуўся ты ў Мінск-2008 – ведаў, чым будзеш займацца?

– Не ведаў. Было адчуванне, што вяртаешся ў краіну з ніжэйшым эканамічным узроўнем (той жа «Пэрах» цяжка сабе ўявіць у Беларусі). Канешне, гэта па галаве б’е, уплывае на самаацэнку – як быццам ты робіш крок назад. Шмат хто з гэтай прычыны і не вяртаецца… Нехта едзе ў Беларусь, бо завязаны на бізнэсе. Дзіўныя людзі – вяртанцы з Ізраіля. У Мінску няма іх «зямляцтва» (або я пра яго не ведаю).

– Мо вярнуўся таму, што тут пачалі выходзіць твае кнігі? Спадзяваўся зрабіць сабе імя?

– Ну так, спадзяваўся…

Ты ж меў намер займацца яшчэ і рэкламай? Пайшло?

– Можна сказаць, што пайшло. Проста гэта былі сацыяльныя праекты…

– Калі ласка, трохі падрабязней. Як пісьменніка цябе ўсё ж ведаюць, а як рэкламіста – не ўсе.

– І дзякуй Богу! Гэта не тая рэч, якую трэба падпісваць пастаянна… Мяне здзіўляе, калі на цэслераўскай майцы («Не смяротнаму пакаранню!») падпісана, што лагатып належыць Цэслеру. Па-мойму, гэта няправільна, трошкі неадэкватна. Ну, ходзяць людзі ў маіх майках са слоганам «Не хачу жаніцца, а хачу вучыцца» з Еўфрасінняй Полацкай… Мульцік «Будзьмы» пра «шалёны народ» (2011) стаў часткай кампаніі, з’явіліся адпаведныя маечкі. Да cтварэння мульціка я не маю дачынення, але мая ідэя была расцягнуць яго на цытаты. І зараз бываюць розныя замовы…

– Значыць, кнігарня не дае дастатковага даходу? Або так: хочацца большага?

Уваход у кнігарню «Ў» (вул. Караля, 22); Павел на новым працоўным месцы. «Вось гэта фрукт, яго ядуць»… Пачатак жніўня 2019 г.

– Гэта ж гуманітарная сфера, тут ніхто асабліва не разлічвае на высокія заробкі. Ужо ва ўніверсітэце, калі мы ішлі на «біхевіярысцкія навукі», у першы год прыйшоў прафесар, які нам сказаў: «Я прафесар, доктар сацыялогіі. У мяне нізкі заробак. Ніколі не ідзіце на сацыялогію або псіхалогію, калі вы гэта не любіце! Кідайце ўсё, ідзіце на менеджмент!» Бачылі вочы, што куплялі… Гуманітарная сфера адрэзана ад рэсурсаў, і трэба з гэтым змірыцца, трэба прыстасавацца.

Але спачатку ты пайшоў у «Нашу Ніву». Там былі грошы (не блытаць са свабодай)…

– Так, Дынько ўхапіўся за мяне: «Хадземце, Павел, да нас!» Я к таму часу жыў толькі месяц у Беларусі, меў выбар з двух варыянтаў працы, выбраў «НН». Два гады адрабіў, потым неяк рассталіся. У іх завядзёнка – карэспандэнтаў мяняць.

– А колькі тады, калі цябе нанялі (увосень 2008 года), было журналістаў у «Ніве»? Два?

– Помню, што было два фатографы, а журналістаў… Пяць або шэсць.

– Цяпер іх сайт чытаеш?

– Даўно не адкрываў, і не ад нянавісці, а наадварот, ад любові. Усё падабаецца, проста апошнія 15 гадоў – адны і тыя ж каментарыі. Гэта і па беларускай службе «Свабоды» відаць. Іх матэрыялы маюць нейкае такое ўздзеянне… тэрапеўтычнае, асабліва прагнозы, якія паўтараюцца з года на год. І я вырашыў – навошта? Гэта трошкі замінае мне быць рэалістам, жыць у рэальным свеце.

– Якое ж выданне з беларускіх (ці беларускамоўных) бліжэйшае да рэальнасці?

– Няма такіх. Ну, гэта выкрыўленне з-за рэжыму: які рэжым, такая прэса – або праўладная, або апазіцыйная. Ясна, што і там, і там ёсць добрыя матэрыялы, добрыя журналісты, але ўсё зліваецца ў паток прапаганды… Расчараваўся я ў СМІ; хацелася б, каб была нейкая культурніцкая газета. Так, быў сайт «Будзьма»: гадоў 5 таму было модна такія культурніцкія парталы рабіць. І ўсё ж такі ў Беларусі дынамікі не стае. Павінна быць і палітыка, і культура, і кухня – штосьці ўсё адразу, комплексна. Напрыклад, ізраільскае выданне «Едзіёт Ахранот» чытаю з задавальненнем, таму што ты прачытаў навіну з палітыкі, плёткі, рэцэнзію на новую кнігу – і ўсё гэта пад адным знакам… Дадаткі культурныя вельмі люблю.

– Пільна сочыш за ізраільскімі навінамі?

– Так, сачу. Выбары бясконцыя – гэта мой любімы спорт, алімпіяда габрэйскага народу… Вельмі спадабаўся гэты ход – што ўвесну прызначылі другія парламенцкія выбары за год. Такі «погляд збоку» ў мяне з’явіўся тутака – прыемна стала глядзець на Ізраіль, ізраільскую культуру. Думаю, што такую ж асалоду маюць еўрапейскія прафесары, якія вывучаюць беларускую культуру. З адлегласці ўсё ў Беларусі выглядае вельмі цікава. Вось так і Ізраіль: калі ты на адлегласці, калі цябе не рэжуць арабы ножычкамі на вуліцы Яфа, то набываеш паблажлівасць, алімпійскі спакой.

– А ў цябе здараліся сутыкненні з арабамі?

– Канешне – з так званымі ізраільскімі арабамі. Між іншага, успомніў адзін выпадак. Мы працавалі ў «Макдональдсе», начальніца была ізраільцянка і сказала арабам: «Гаварыце на іўрыце!» (Яна не любіла і размовы па-руску.) А там якраз была змена арабская. Яны ўсе прабілі карткі рабочыя, вылагініліся, выйшлі з працы – салідарна, як адна змена. Гэта мне спадабалася, мы б, рускамоўныя, на такое не адважыліся.

Я хадзіў па тых вуліцах, дзе былі тэракты ў Іерусаліме. Што, вядома, пакідала свае ўражанні.

– Але ж тыя тэракты ладзілі не ізраільскія арабы?

– Не бачу розніцы. Наўрад ці які араб у Ізраілі называе сябе «ізраільскім». Іх ідэнтычнасць звычайна такая: араб, палестынец, і можа быць, на трэцім месцы – грамадзянін дзяржавы Ізраіль. Асіміляцыя ёсць, але лінія разлому існуе, няма сэнсу гэта адмаўляць. З Палестынай трэба нешта рабіць, таму што разлом вельмі адчуваецца…

– І што ты, як неабыякавы грамадзянін Ізраіля, прапанаваў бы?

Аддзяляцца трэба. Ды ўжо ўсё і падзелена, усе жывуць сваім жыццём.

– Хіба твой гуманітарны бэкграўнд не падказвае, што трэба вучыцца жыць разам, дамаўляцца?

– З арабамі гэта проста немагчыма. Найперш кажу пра сектар Газа і Заходні бераг ракі Іярдан. З Газы ўжо вывелі ўсіх габрэяў, а на Заходнім беразе ёсць габрэйскія паселішчы пасярод арабскіх, і няясна, што з гэтым рабіць.

– Што, калі будзе так: аддзелішся ад тых арабаў, а жыхары Галілеі або Яфа запатрабуюць анклавы ўнутры Ізраіля?

– Ну, трэба нейкую канчатковую дамову заключыць!

– А на Блізкім Усходзе такія бываюць?

– Цяжка сказаць, але, па-мойму, зараз самыя спрыяльныя ўмовы: усе арабы аб’ядналіся супраць Ірана, «ліха № 1»…

(заканчэнне будзе)

Апублiкавана 29.08.2019  22:00

«Obywatel Jidyszlandu» по-русски

Предлагаем читателям отрывки из прелюбопытной книги Иоанны Налевайко-Куликовой «Гражданин Идишленда» (Joanna Nalewajko-Kulikov. Obywatel Jidyszlandu), изданной в Варшаве в 2009 г. Собственно, это биография уроженца Волыни писателя Давида Сфарда (1905-1982), но не только: автору удалось нарисовать более широкую картину, в которой есть и «белорусские» оттенки. По нашей просьбе часть книги перевела с польского языка минчанка Инесса Ганкина, за что ей большая благодарность.

В замкнутом кругу

Евреи расселились в Волыни с незапамятных времен. Первое упоминание об их поселении относится к 1288 г. Золотым веком для них стало время между Брестской унией (когда Волынь отошла к Короне) и восстанием Хмельницкого. Вместе с соседней Подолией Волынь в XVIII веке стала одним из первых центров хасидизма. Присоединенная к России во время разделов Польши, в 1794 году Волынь вошла в состав так называемой черты оседлости.

Согласно всеобщей переписи 1897 г. в Российской империи проживало около 5 млн. евреев (46% общей численности евреев в мире), из них около 3 млн. в 15 губерниях черты оседлости, примерно 1 млн. в 10 губерниях Польши и 300 тыс. во внутренних губерниях России, в Сибири и на Кавказе. Перепись выявила 395782 еврея на Волыни, что составляло 13,21% численности жителей. Евреи были на Волыни второй по численности этнической группой – вслед за украинцами, перед поляками и немцами.

Как пишет Владимир Меджецкий (W. Mędrzecki, Województwo wołyńskie 1921–1939. Elementy przemian cywilizacyjnych, społecznych i politycznych, Wrocław–Warszawa–Kraków–Gdańsk–Łódź 1988, s. 23–24), взаимоотношения на Волыни перед Первой Мировой войной опирались на принципы, установившиеся еще перед освобождением крестьян: «Подавляющее большинство людей жило под влиянием традиционных сельских общностей, в которых контакт с миром происходил через гминного чиновника, полицейского, священника и помещика. Гордостью и высшим слоем общественной иерархии были помещики, а единственным источником влияния был аппарат государственный и церковный».

            Каменщики                                                        Ученики паркетчика – из книги

Евреи на рубеже веков Волынь  

Ситуация евреев выглядела иначе – большинство их проживало в городах, в которых 50,77% составляло еврейское население. Отличались они также более высоким, чем представители других конфессий, уровнем образования (32,8% евреев умело читать и писать, более высокий показатель был только у протестантов – 38,2%). Главным источником доходов для них были торговля и ремесло. Польское влияние на Волыни было гораздо слабее, чем в Литве и Беларуси, хотя в 1909 г. около половины земельных поместий в так называемых южных губерниях (Волынской, Подольской и Киевской) принадлежало полякам. На рубеже XIX-XX вв. произошли огромные изменения в Российской империи, отразившиеся и на жизни евреев.

Возникший в Европе рост национальных настроений и политической активности привел к появлению двух противоположных идеологий. В 1897 г. в Вильно был основан Общий еврейский союз рабочих Литвы, Польши и России («Алгемейнер идишер арбетер-бунд ин Лите, Пойлн ун Русланд»), сокращенно называемый Бунд.

Политическая активность сопровождалась развитием печати. В том же самом 1897 г. начали выходить два издания, которые на протяжении ближайших десятилетий играли важную роль на еврейской улице: «Форвертс» в Нью-Йорке и «Га-Шилоах» в Одессе. Второе, редактируемое одним из главных идеологов сионизма Ахад га-Амом, стало главным в мире изданием для еврейской интеллигенции, читающей на иврите. Также в 1897 году увидело свет первое из «Писем о старом и новом еврействе» историка Шимона Дубнова, выступавшего за культурную автономию евреев в диаспоре. Основным признаком, выделяющим евреев как отдельный народ, Дубнов полагал язык идиш.

В определенном смысле эти взгляды (культурная автономия евреев) были отголоском весны народов, которая провозгласила право на государственную независимость наций и народностей. Большую роль играли в этой связи постепенная автономизация народов в Австро-Венгерской империи, а также идущие оттуда теоретические импульсы (программы культурной автономии австрийских социал-демократов).

Нарастающий в России политический кризис и общественное брожение, привели к тому, что «еврейский народ начал выступать […] как один из народов, желающих полного равноправия – как в сфере прав личности, так и в сфере национальных свобод» (Szordykowska, Kwestia żydowska w Rosji w latach 1905–1907, BŻIH, 1984, nr 1–2 (129-130), s. 6).

В результате евреи стали главной жертвой идущей снизу фрустрации и политических игр царских властных элит. Одним из худших проявлений повсеместного российского антисемитизма стал Кишиневский погром в апреле 1903 г. (47 убитых, 600 раненых). Две основных волны погромов прокатились по черте оседлости в октябре и ноябре 1905 г. (после так называемого октябрьского манифеста), когда на протяжении шести недель в северо-западных губерниях произошло почти 690 погромов, а также в июне 1906 г. (погром в Белостоке) (A. Ascher, Anti-Jewish pogroms in the first Russian revolution, 1905–1907, in: Jews and Jewish life in Russia and the Soviet Union, ed. Y. Ro’i, Ilford 1995, p. 127–129).

Историки не нашли доказательств, что антиеврейские нападения были инспирированы из Петербурга, однако известно, что местные власти часто уклонялись от вмешательства. По мнению Авраама Ашера, погромы были спонтанной реакцией разных групп, стремившихся к сдерживанию оппозиции и возвращению старого порядка.

Атмосферу подогревали определенные политические события: война с Японией и «кровавое воскресенье» в Петербурге. В марте 1905 г. в Вильно организовался «Союз для достижения равноправия еврейского народа в России» (так называемый «Союз равноправия»), а в Первую Государственную Думу было избрано 13 депутатов-евреев.

Дебаты о «еврейской проблеме», ожившей после погрома в Белостоке, велись на многочисленных заседаниях Думы, где один из депутатов заметил: «Только у нас существует этот проклятый еврейский вопрос».

Не дошло, однако, ни до каких изменений в отношении положения евреев, зато несколько лет спустя Россию (и Европу) всколыхнуло так называемое дело Бейлиса, обвинение еврея Менделя Бейлиса в ритуальном убийстве 12-летнего мальчика в Киеве. Несмотря на то, что суд отклонил обвинение, дело Бейлиса в глазах мира стало тем, чем какое-то время назад было дело Дрейфуса во Франции – символом антисемитизма и обскурантизма, правящих бал в царской России.

Как написал французский историк Натан Вейнсток, после 1905 г. ничто в черте оседлости не выглядело по-прежнему (N. Weinstock, Le pain de misère. Histoire du mouvement ouvrier juif en Europe, t. 1, L’empire russe jusqu’en 1914, Paris 1984, p. 21). Последствием революции и погромов была в первую очередь волна еврейской эмиграции за океан (с 1898 по 1914 г. из России выехало около 1250 тыс. евреев – в три раза больше, чем представителей других народов, живших в Российской империи). Три четверти российской еврейской эмиграции направилось в США. Революция также принесла триумф Бунду как современной еврейской политической партии (правда кратковременный). Произошло оживление еврейской культурной жизни на языке идиш, наметились первые изменения в повседневной жизни (хотя их в косной Волыни было значительно меньше, чем в Варшаве).

Наука родного языка

Рубеж XIX-XX веков принес существенные изменения в языковую ситуацию еврейского меньшинства в Империи. Евреи в диаспоре были традиционно многоязычны. Помимо древнееврейского как святого языка молитв, богослужения и религиозных занятий, они использовали местные языки, создавая собственные говоры. Последние с течением времени превращались в самостоятельные культурные языки – ладино у сефардов, идиш у ашкеназов.

Идиш как язык возник в позднем средневековье на славянско-немецком пограничье. Первоначально он трактовался как язык женщин и «похожих на женщин» (т.е. мужчин без соответствующего религиозного образования, дававшего навыки чтения и письма на древнееврейском). Но на протяжении XIX в. идиш развился в язык прессы и литературы (см. E. Geller, Jidysz – język Żydów polskich, Warszawa 1994).

Большую роль в этом развитии сыграли три писателя, признанные потом классиками идишистской литературы: Шолом-Алейхем (1859-1916), Менделе Мойхер-Сфорим (1835-1917) и Ицхок-Лейб Перец (1852-1915). Присмотревшись к фигурам этих трех классиков, можно увидеть как под увеличительным стеклом некоторые характерные тенденции общего еврейского мира.

Писатели на идиш, как правило, дебютировали на древнееврейском, а в повседневной домашней жизни часто использовали русский язык. Выбор идиша в качестве языка для творчества трактовался как обязанность «достучаться до масс и просветить их». В каком-то смысле они начинали с нуля – многовековая и очень богатая традиция еврейской литературы была традицией на древнееврейском языке. Традицию на языке идиш надо было создать.

После революции 1905 г. идиш в Российской империи начал серьезно конкурировать с древнееврейским и русским в области культурного творчества. Если в 1880-х годах в России выходила только одна газета на идише – еженедельник «Юдише фольксблат» тиражом 7 тыс. экземпляров, а театр на идише был запрещен, то после 1905 г. всё кардинально изменилось.

В 1905-1914 гг. выходило уже 12 газет и 40 журналов. Самая большая газета, «Гайнт», имела тираж 35 тыс. экземпляров. Работало больше десятка стационарных и передвижных еврейских театров, а печать книг на идише выросла в несколько раз (с 78 наименований в 1888 г. до 407 в 1912 г.). Появились типографии, которые в основном или даже исключительно печатали книги на идише.

«Этому развитию [культурному] – пишет современный исследователь Фишман – помогало формирование идеологического идишизма, который видел в идише ценности еврейского народа и имел в отношении него стремление, чтобы язык служил средством трансляции современной еврейской культуры и общественной жизни в Восточной Европе».

На организационной конференции Бунда в 1897 г. ни один из ее участников не выступал на идише. На седьмом съезде партии, в 1906 г., идиш был признан равноправным с русским, а в 1910 г. он стал официальным языком партийных мероприятий Бунда.

О трудностях, с которыми боролись первые идишисты, лучше всего свидетельствует обзор первой в истории конференции, посвященной идишу, которая проходила в Черновцах 1908 г. Инициатор конференции, доктор Натан Бирнбаум, в прошлом сионист, обращался к участникам по-немецки. Участников было 70, в том числе 55 из Галиции, один из Румынии и 14 из России – в этой последней группе были наиболее значимые имена, в том числе И. Л. Перец, Шолом Аш, Авраам Рейзен и Ноах Прилуцкий.

Шолом-Алейхем оправдывал своё отсутствие болезнью, Менделе не оправдывался вообще. В голосовании по декларации о признании идиша языком еврейского народа (наряду с древнееврейским) принимало участие не более 36 участников.

Однако сам факт, что некоторые научные доклады звучали на идише, произвел впечатление на тех участников, у которых знакомство с идишем ограничивалось до этого момента только повседневной жизнью. Как отметил Джошуа А. Фишман: «Интеллигенция учила свой родной язык, чтобы он мог исполнять новые функции, и язык утвердился в новом статусе как для масс, так для интеллигенции» (J.A. Fishman, Attracting a following to high-culture functions for a language of everyday life: the role of the Tshernovits language conference in the ‘rise of Yiddish’, in: Never say die! A thousand years of Yiddish in Jewish life and letters, ed. J.A. Fishman, The Hague–Paris–New York 1981, р. 373).

Эмансипация идиша не воздействовала на определенные круги, в первую очередь сионистские и ассимилированные, воспринимавшие этот язык как «жаргон» или «испорченный немецкий». Традиционное противопоставление его «аутентичному» еврейскому языку, или ивриту, для которого XIX век также стал временем развития, главным образом благодаря идеологии Гаскалы, или еврейского Просвещения.

В определенном смысле творчество как на идише, так и на иврите являло собой вызов для авторов. Проблема была в адаптировании для потребностей литературы языка, функционирующего только в строго ограниченных сферах жизни, что требовало создания нового словаря.

Также была задача приближения еврейских читателей к мировой литературе. Самые известные авторы занимались и переводами, например, Шауль Черниховский переводил на иврит Гомера, Лонгфелло и «Слово о полку Игореве», а Давид Фишман переводил, среди прочих, Пушкина, Байрона, Ницше, Гёте, Гейне и Оскара Уайльда.

В ивритской поэзии того времени видны влияния поэзии немецкого романтизма и русской поэзии, а также взятая из романтизма концепция поэта-пророка. «Неслучайно, – пишет Беньямин Харшав, – великая проза в конце 19 в. была на идише, а великая поэзия – на иврите» (B. Harshav, Language in time of revolution, Berkeley–Los Angeles–London 1993, р. 64).

Величайшим творцом на иврите (писавшим также на идише) был Хаим Нахман Бялик, автор поэмы «Бе-ир га-харега» («В городе резни»), написанной под воздействием Кишиневского погрома. Бялик был пророком для еврейской молодежи независимо от ее политических взглядов.

На развитие гебраистики повлияла также идеология сионизма, которая провозглашала, что иврит должен стать официальным языком еврейского государства. Иначе говоря, если деятельность Гаскалы привела к развитию гебраистики для потребностей элит, то сионизм привел к тому, что иврит попал «под крыши домов». В этом огромная заслуга российского еврея Элиэзера Перельмана, чаще известного как Элиэзер Бен-Иегуда, который поселился в Палестине и инициировал использование иврита в повседневной жизни. Когда Великобритания получила мандат для управления Палестиной в 1922 г., иврит первый раз был принят как один из трех официальных языков Палестины.

Помимо иврита и идиша, еврейский народ в Империи использовал также местные языки: как правило, государственный русский плюс язык, доминирующий в месте жительства (польский, украинский…). Уровень их знания был разным, в зависимости от уровня ассимиляции и полученного образования.

Похожая вещь происходила в Австро-Венгрии. Роман Зиманд вспоминал: «Отец, который ходил только в хедер, потому что на иешиву уже не было денег, владел пятью языками: ивритом, идишем, немецким, польским и украинским, хотя думаю, что по-украински писать не умел. Никто не считал это чем-то необычным. Предполагаю даже, что этого никто не замечал. Настоящими иностранными языками считались французский и английский. Если бы перед Первой Мировой войной отца спросили, он, наверное, ответил бы, что не знает ни одного иностранного языка» (R. Zimand, Gatunek: podróż, „Kultura”, 1983, nr 11, s. 24).

Для определенной группы еврейских культурных и политических деятелей в Российской империи главным языком, на котором они работали и творили, а порой и единственным языком творчества, был русский или польский. Так было, например, в случае Бера Борохова, Владимира Медема, Владимира Жаботинского. Жаботинский в первую очередь работал на русском языке, подобно Станиславу Мендельсону и Феликсу Перлу, у которых с самых ранних лет первым языком был польский.

Специфика многоязычности еврейской культуры в странах диаспоры (иврит-идиш-местный язык) давала народу, а в первую очередь творцам, не встречающуюся больше нигде возможность самоопределения в собственной уникальности.

Не всегда происхождение и родной язык определяли в более позднее время язык творчества писателя – например, Станислав Выгодский и Юлиан Стрыйковский воспитывались в традиционных еврейских семьях, но осознанно выбрали языком творчества польский.

Часто свою роль играли не только идеологические убеждения, но и практические задачи: если хочешь повлиять на «серые массы» еврейского народа, то надо публиковаться на идише. Впрочем, в новом столетии подрастали поколения людей, для которых идиш был уже чем-то большим, чем «вынужденное зло». Для части еврейского общества распространение идиша и устремление к нему как к народному языку открывало закрытый в значительной степени для них самих мир еврейского гетто. «Жаргон» становился элементом современной светской культуры и делал возможным как ее восприятие, так и творчество.

Опубликовано 27.06.2019  18:07 

125 гадоў паэта Элі Савікоўскага

Паэт Эля (Ілья Якаўлевіч) Савікоўскі нарадзіўся 20.01.1893 у мястэчку Палонка Баранавіцкага павета Гродзенскай губерні. Памёр 11.05.1959 у Мінску.

* * *

Гірш Рэлес. Ён быў сярод першых

У пачатку 1920-х гадоў, калі ў Беларусі толькі з’явілася савецкая яўрэйская прэса, сярод яўрэйскіх пісьменнікаў у Мінску вылучаліся Эля Савікоўскі і Мойшэ Юдовін. Эля Савікоўскі ў той час быў адным з найбольш пладавітых паэтаў. У 1923 г. выйшла яго кніга вершаў “Фарместэніш” (“Навыперадкі”). Нягледзячы на тое, што малады паэт выхоўваўся ў рэлігійным духу, шмат гадоў вучыўся ў ешыве, ён прыняў новае жыццё з радасцю і энтузіязмам і асудзіў стары рэлігійны быт.

У 1920 годзе, калі маладая савецкая рэспубліка вяла змаганне з ворагамі, Савікоўскі ў адным з вершаў пісаў:

Свет стаіць – гарматай цэліцца ў мяне,

Хоча ўкласці ніц на брук,

Точыць сваю шаблю-зуб

На мяне.

А я – іду ўперад,

А я – іду ўперад?

Заганяю далеч дзікую ў аброць,

Быццам раскілзанага каня.

Што такое час і чым ёсць плоць,

Калі пеніцца ад націску зямля? (…)

Палі дні зняможаны да ног,

Просіць прабачэння ноч.

Ты замкні сваю крывую крамку, Бог,

Выстаў клунак з ліхам за ламаны грош.

Тоўстымі рукамі неба я буру,

Нанізаў абрыўкі неба на кап’ё.

…Волат змею ў блізкае раннё

Молатам раздушыць галаву.

Вершы Элі Савікоўскага ў той час былі прасякнуты імпэтам і пафасам. У іх адчуваўся ўплыў футурыстаў і сімвалістаў. Яны часта друкаваліся з уласнымі “кампазіцыямі” паэта. Як кажуць знаўцы, у Савікоўскага такі было моцнае музычнае чуццё (у 1930-х Э. Савікоўскі вучыўся ў беларускай кансерваторыі, сябраваў з М. Аладавым, А. Багатыровым. – перакл.). У 1920-х яго вершы часта спяваліся на школьных вечарынах, уключаліся ў праграмы самадзейных калектываў, і нават прафесійныя спевакі мелі іх у сваіх рэпертуарах.

Выявы і факсіміле Э. Савікоўскага – іўрыт, ідыш

Да “вопытнага паэта” тады нясмела завітваў кучаравы хлопец, які падпісваў свае першыя вершы псеўданімам “І. З. Зембін”. Час ад часу разам з Харыкам прыходзіў у рэдакцыю зусім юны бялявы хлапчук, эвакуіраваны з Панявежыса, – Зэлік Аксельрод. Ён прыносіў вершы для газеты “Дэр векер”. Эля Савікоўскі падбадзёрваў пачаткоўцаў:

– Пішыце, хлопцы, з цягам часу будзеце сапраўднымі паэтамі.

Праз пару гадоў вучні пераўзышлі настаўніка. Ля штурвалу маладой ідышнай літаратуры ў Беларусі сталі Ізі Харык, Зэлік Аксельрод, Яша Бранштэйн, Хезкл Дунец. Прыкметнае месца заняла і група пачаткоўцаў з газеты “Юнгер арбэтэр” – Мойшэ Тэйф, Гірш Каменецкі, Хаім Ласкер, Мендл Ліфшыц і іншыя. А паэт Эля Савікоўскі застаўся як бы “у ценю”.

Сціплы Савікоўскі не наракаў на лёс. Наадварот, ён захапляўся тым, як яўрэйская літаратура расквітнела за пару гадоў. І пры гэтым дабрадушна пасміхаўся вачыма праз свае драцяныя акуляры.

Калі Ізі Харык, стаўшы галоўным рэдактарам часопіса “Штэрн”, звяртаўся да Савікоўскага па вершы для часопіса, той адказваў:

– Як-небудзь паспрабую штосьці накрэмзаць…

Між іншым, Харык усе гады ставіўся да Савікоўскага з пашанаю і моцна любіў яго. З боку гэта выглядала трохі дзіўна: вядомы паэт глядзіць “знізу ўверх” на малавядомага, які да таго ж друкуецца дужа рэдка. А калі Савікоўскаму радзілі: “Ну і ну! Чаму ж не нясеце ў “Штэрн” сваіх вершаў? Харык жа канечне іх надрукуе”, – ён адказваў: “Вось таму і не нясу. Харык не адмовіць нават тады, калі гэтыя вершы акажуцца слабымі. Я не хачу карыстаць з такой магчымасці”…

Матэрыяльна Савікоўскі быў забяспечаны. Ён працаваў бухгалтарам і дасягнуў вялікіх поспехаў у сваёй справе. У канцы 1920-х гг. ён стаў галоўным бухгалтарам рэспубліканскай будаўнічай арганізацыі. Аднак з літаратурай сувязей не парваў. Праўда, яго рэдка бачылі ў рэдакцыях і ў пісьменніцкіх суполках, але ён выкарыстоўваў кожную вольную хвіліну для творчасці. Яго творы з’яўляліся і ў перыёдыках, і асобнымі кніжкамі.

Адна з падзабытых публікацый Э. Савікоўскага – верш, прысвечаны амерыканскаму пісьменніку Аўрому Рэйзену. Менская газета “Акцябер”, 1928.

У 1928 г. выйшла яго кніжка вершаў-спеваў для дзяцей школьнага веку. Вершы суправаджаліся ўласнымі мелодыямі Савікоўскага. У 1929 г. убачыла свет п’еса “Эрдлінг” (“Зямельнае”), у 1934 г. – знакамітая дзіцячая п’еса “Папірэнэ тойбн” (“Папяровыя галубы”).

Я лепей пазнаёміўся і пасябраваў з Савікоўскім акурат пасля вайны, калі з яўрэйскіх пісьменнікаў у Мінску апынуліся фактычна мы двое.

Уры Фінкель са сваёй сям’ёй тады жыў у Ракаве. Часта прыязджаў у Мінск Цодык Даўгапольскі, але пастаянным яго месцам жыхарства быў Віцебск. Даўгапольскі любіў раз’язджаць і часцей за ўсё бываў у Ленінградзе, дзе жыла яго дачка. Вельмі часта наведваў ён і Маскву, адкуль прывозіў навіны ў Мінск і пры сустрэчы расказваў, што чутно ў яўрэйскіх пісьменнікаў у Маскве, Кіеве і Адэсе. У Мінску тады жыў гісторык і даследчык літаратуры Лейма Разенгойз, але ён днямі сядзеў у навуковым аддзеле бібліятэкі імя Леніна – збіраў матэрыялы для манаграфіі “Яўрэйская гісторыя ў святле марксісцкага светапогляду”. Над гэтай манаграфіяй ён працаваў шмат гадоў, але завяршыць яе не паспеў – калі Разенгойз сядзеў у бібліятэцы, у яго здарыўся інсульт. Яго адвезлі ў шпіталь, адкуль ён ужо не вярнуўся. Паэт Піня Плоткін ужо жыў у Бабруйску, але з ім мы сувязі не мелі. Толькі з Савікоўскім я меў магчымасць сустракацца і гутарыць пра нашу яўрэйскую літаратуру.

Час ад часу ў выхадны дзень я яму тэлефанаваў:

– Ці не жадаеце глынуць трохі свежага паветра?

– А чаму ж не?

У парку Горкага ў нас была любімая лаўка. Ён прыходзіў да яе з пакункам, і я ўжо ведаў, што там былі яго апошнія вершы і ноты.

– Ну, заспявайце што-небудзь! – прашу яго.

Ён дастае гросбух, куды запісваў свае новыя вершы (дарэчы, гэта было яго звычкай – запісваць вершы менавіта ў бухгалтарскія кнігі).

– Адразу відаць, што Вы – бухгалтар, – кажу я яму.

Ён пасміхаецца і пры гэтым выцірае драцяныя акуляры, якія часта саслізгваюць на канчарык носа. Тады ён павольна папраўляе іх, дастае з кішэні камертон, грукае ім па ствале дрэва, прыкладвае да вуха, хвіліну прыслухоўваецца і пачынае спяваць слабым, але прыемным голасам:

Ля дарогі дрэўца

Стаіць адно на поле.

Танюсенькае дрэўца,

Нізкае, слабое.

Гне яго вятрыска,

Агаляе ўдоўж.

Град дзярэ, як брытва

І лупцуе дождж.

Дрэўца ля дарогі,

Хто цябе прывеціць?

Аднаму ж і дрэўцу

Цяжка жыць на свеце…

– Ну? – пытаецца ён, калі сканчае спевы. І ў вачах яго – цікаўная ўсмешка. Што верш, што мелодыя выйшлі вельмі ўзрушлівыя, але ж яшчэ не зажылі раны, яшчэ свежыя ўспаміны пра фашысцкую навалу… І я прашу яго:

– Зараз давайце штосьці весялейшае.

– Вам не спадабалася? – расчаравана кажа ён.

– Не, якраз спадабалася. Толькі ж і без таго многа горычы…

Ён пачынае гартаць гросбух.

– Ну вось, маю тое, чаго Вы хочаце.

Міма праходзіць парачка. Савікоўскі чакае, пакуль яна пройдзе, зноў дастае камертон, грукае ім аб дрэва і хвілю слухае водгук. І вось ён спявае новую песню:

Прыйшоў ясны дзень – той, што лепшы ад лекаў,

Ён ззяе навокал ружовасцю шчок.

Не грызі сябе, дружа, за шчасцем не бегай,

А збяры ўсе турботы, зашый у мяшок,

Ды нясі іх далей у пустэльнае поле,

Раскладзі там касцёр і дашчэнту спалі,

А калі цябе ўзімку заспее нядоля,

Ты ў палонку яе у мяху зацягні.

Потым рукі абмыеш халоднай вадою,

Акурат як брыдоту якую чапаў,

Тройчы сплюнь – і свабоднай няспешнай хадою

Руш, куды табе трэба, ды крок цвёрда стаў.

Твой светлы настрой ўжо ніхто не саб’е,

Будзеш ты знаўцам і творцам сябе.

– От і я так думаю. – кажу яму.

– Шкада, што няма піяніна, – адгукаецца ён з прыкрасцю, – пад акампанемент атрымалася б нашмат лепей.

Я пытаюся:

– А на рабоце ведаюць, што Вы паэт і кампазітар?

– Яшчэ чаго не хапала! Я б адразу страціў увесь аўтарытэт…

З цягам часу гурток яўрэйскіх пісьменнікаў у Мінску крыху пашырыўся. Вярнуліся з няволі Айзік Платнер, Гірш Каменецкі. Уры Фінкель з сям’ёй перабраўся з Ракава ў Мінск. Савікоўскаму стала з кім пагутарыць на літаратурныя тэмы і апрача мяне.

Апошні раз я бачыў Элю Савікоўскага зімою 1959 года. Мы сустрэліся ў букіністычнай кнігарні. Выглядаў ён кепска: твар бледны, стомлены.

– Што Вы на мяне так глядзіце? – усхвалявана спытаўся ён.

– Проста даўно не бачыў.

– Калі прыйдзе вясна, зноў пабачымся ў парку ля нашай лавачкі, тады я Вам выдам “творчы аччот”…

Але сустрэцца каля нашай любімай лавачкі нам ужо не давялося. У адзін веснавы дзень Элі Савікоўскага не стала. На жаль, я не прыйшоў на пахаванне, бо быў у камандзіроўцы.

Мінула 14 гадоў пасля яго смерці. І вось веснавой раніцой у нядзелю нехта бомкае мне ў дзверы. Прыадчыняю іх і стаю ў здзіўленні: Эля Савікоўскі! Тая самая ўсмешка на губах, той самы добразычлівы позірк – праўда, вочы без драцяных акуляраў. У руках – той самы пакунак, з якім Эля выходзіў у парк. Заўважыўшы маю разгубленасць, чалавек пытаецца:

– Здаецца, я Вас напалохаў?

Той самы голас! Я аж спруцянеў ад нутранага холаду.

– Я – Савікоўскі, заяўляе ён.

Усё стаю, як Голем.

– Вы ж ведалі майго тату?

Толькі тады я змог нешта сказаць:

– Дык значыць, Вы яго сын? Ну што ж, заходзьце, заходзьце.

Калі ён сеў за стол і, на манер бацькі, з усмешкай развязаў пакунак, я адразу ж прыкмеціў знаёмыя бухгалтарскія кнігі.

– Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння майго бацькі. Мне б хацелася, каб Вы пра яго ўспомнілі ў часопісе “Саветыш Геймланд”. Вы ж яго добра ведалі…

Я гартаю бухгалтарскія кнігі Элі Савікоўскага. Там – больш за 50 вершаў, створаных ім пасля вайны. Так, ён быў сапраўдным паэтам і кампазітарам, які ўнёс сціплы, але адметны ўклад у магутную плынь яўрэйскай літаратуры.

Гірш РЭЛЕС

(Пераклаў з ідыша Вольф Рубінчык паводле часопіса “Саветыш Геймланд”, Масква, № 11, 1973. Упершыню пераклад апублікаваны ў зборніку Э. Савікоўскага “Likhtikajt”/“Зіхаценне” – Мінск: Шах-плюс, 2008, с. 58–61. Гэты зборнік, як і іўрыцкі 2009 г., убачыў свет дзякуючы дапамозе ўнучкі паэта Сафіі Зіноўеўны Савікоўскай).

* * *

Цікавай фігураю ў яўрэйскай перадрэвалюцыйнай культуры быў паэт-песеннік і кампазітар Элі Савікоўскі. Пэўны час ён жыў у Варшаве, дзе зблізіўся з І. Л. Перацам, там жа пачаў друкавацца. Э. Савікоўскі збіраў фальклор, ствараў песенныя тэксты і складаў для іх музыку, многа пісаў для дзяцей (на ідыш і на іўрыце). Пасля рэвалюцыі, адмовіўшыся ўступаць у савецкія творчыя саюзы, друкаваўся рэдка, таму большая частка спадчыны паэта і кампазітара засталася неапублікаванай (з артыкула Фелікса Баторына “Рэвалюцыя. Рэпрэсіі. Адраджэнне” ў газеце “Літаратура і мастацтва”, 20.03.2015).

Апублiкавана 21.01.2018  00:58