Tag Archives: евреи Жлобинщины

Да юбілею Майсея Ляхавіцкага / К юбилею Моисея Ляховицкого

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

(перевод на русский ниже)

27 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння вядомага яўрэйскага савецкага пісьменніка, ураджэнца Жлобіншчыны Майсея Шапшалевіча ЛЯХАВІЦКАГА (1893–1991).

М. Ляхавіцкі; ён жа (злева) каля брацкай магілы ў Шчадрыне. Крыніца: часопіс «Саветыш Геймланд», № 1, 1982.

Яўрэі жылі на Жлобіншчыне здаўна. Але ў масавым парадку сяліцца тут яны пачалі ў XIX стагоддзі, калі ў Расійскай імперыі была ўзаконена так званая мяжа яўрэйскай аседласці, за якой апошнія не мелі права сяліцца. У выніку яўрэйскія кагалы складалі значны працэнт насельніцтва Жлобіна, Карпілаўкі, Стрэшына, іншых мясцовых населеных пунктаў. А што тычыцца мястэчка Шчадрын, дзе і нарадзіўся М. Ляхавіцкі, дык яно, наогул, было чыста яўрэйскім.

Будучы пісьменнік з юнацтва прагнуў ведаў. Таму ён з’ехаў з родных мясцін у Екацерынаслаў, на Украіну. Тут у 1917 годзе Майсей Ляхавіцкі экстэрнам вытрымаў курс гімназіі. Уцягнуўся ў палітыку, быў членам партыі «Паалей Цыён», якая прытрымлівалася сацыял-дэмакратычных пазіцый.

У савецкі перыяд адышоў ад палітыкі. У 1921 годзе пераехаў у Маскву з мэтай атрымаць вышэйшую адукацыю. Стаў інжынерам-энергетыкам, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Таксама зарэгістраваў шматлікія вынаходствы, за што нашага земляка ўзнагародзілі ордэнам Леніна.

Пісаць Майсей Ляхавіцкі пачаў пасля таго, як пайшоў на пенсію, у 78 гадоў. Пісаў на ідыш. Друкаваўся ў часопісе «Саветыш Геймланд». Напісаў чатыры аповесці, збіраў фальклор. Але для нас найбольшую цікавасць ўяўляе яго летапіс пра малую радзіму – «Сто гадоў існавання яўрэйскага мястэчка Шчадрына», упершыню надрукаваны на ідыш у 1981 г. (дакладней, у 1982 г. – belisrael) на старонках згаданага вышэй часопіса, потым – у рускамoўнай яўрэйскай газеце «Родник» (1993 г.).

Як сведчыць аўтар летапісу, яўрэі ў Шчадрыне з’явіліся не выпадкова. У адпаведнасці з «Положением о евреях» (1835 г.), у згаданай ужо намі паласе аседласці яўрэям было дазволена набываць зямлю для стварэння сельскагаспадарчых паселішчаў. Для перасяленцаў былі ўстаноўлены і пэўныя льготы. У прыватнасці, яўрэйскія сем’і, якія сталі земляробамі, вызваляліся ад пастаўкі рэкрутаў. Але яўрэі і на новым месцы засталіся верныя сабе. Праца на зямлі іх асабліва не цікавіла. І калі ў Расіі ў другой палове XIX стагоддзя адносна хуткімі тэмпамі пачалі развівацца капіталістычныя адносіны, яўрэі з мястэчка Шчадрын праявілі сябе як гандляры лесам. Акрамя гэтага, на мяжы XIX і XX стагоддзяў у Шчадрыне дзейнічала 71 крама, а таксама – аптэка і заезны дом.

Хутка расло і насельніцтва Шчадрына. Калі ў 1897 годзе тут пражывала 4022 чалавекі, дык ў 1909-м – ужо 5600 (Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў, ф. 1290, воп. 11, спр. 1294, арк. 393). Але хутка яўрэйская моладзь у масавым парадку пачала эміграваць у Амерыку. У выніку (па перапісу 1931 г.) у мястэчку засталося ўсяго нямногім болей за 2000 жыхароў. Тыя, хто застаўся дома, шчыра віталі савецкую ўладу. Яна ім дала роўныя грамадзянскія правы. У 1919 годзе тут адкрылася чатырохкласная школа, дзе заняткі вяліся на ідыш. Гэта была адна з першых падобных школ на Беларусі. А ў канцы 20-х гадоў у Шчадрыне адным з першых у Беларусі быў арганізаваны яўрэйскі калгас.

Трагедыя здарылася ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Аб гэтым Майсей Ляхавіцкі расказвае так: «У суседніх з Шчадрынам мястэчках фашысты хутка расправіліся з яўрэйскім насельніцтвам. Шчадрынцаў яны першыя часы не забівалі, вырашылі выкарыстаць іх працу для патрэбы сваёй арміі. Усіх яўрэяў перасялілі на адну маленькую вуліцу і прымусілі працаваць у наспех арганізаваных механічных майстэрнях. Прыгожых дзяўчат сагналі ў адзін з дамоў і адкрылі там публічны дом. Многіх шчадрынцаў забілі. Жыццё шчадрынскага гета доўжылася каля васьмі месяцаў. Восьмага сакавіка 1942 года фашысты вывелі застаўшыхся шчадрынцаў да могілак. Тут ужо быў выкапаны роў, у які заганялі людзей, расстрэльвалі і засыпалі зямлёй. Толькі некалькім шчадрынцам, якія паспелі збегчы ў лес і дабрацца да партызанаў, пашчасціла пазбегчы гэтай долі. Усё астатняе яўрэйскае насельніцтва мястэчка – каля 1500 чалавек, у асноўным жанчыны, старыя і дзеці, было знішчана ў той дзень. Так знікла з Зямлі яўрэйская земляробчая калонія Шчадрын».

…Пахаваны пісьменнік у Маскве на Востракоўскіх могілках.

Мікалай ШУКАНАЎ

(газета «Наша слова», 28.11.2018)

 

На здымках: помнік ахвярам генацыду ў Шчадрыне. Фота Мікалая СЕМЯНЦА / На снимках: памятник жертвам геноцида в Щедрине. Фото Николая СЕМЕНЦА

* * *

Летописец еврейского местечка Щедрин

27 ноября исполнилось 125 лет со дня рождения известного еврейского советского писателя, уроженца Жлобинщины Моисея Шепшелевича ЛЯХОВИЦКОГО (1893–1991).

М. Ляховицкий; он же (слева) у братской могилы в Щедрине. Источник: журнал «Советиш Геймланд», № 1, 1982.

Евреи жили на Жлобинщине издавна. Но массово селиться здесь они начали в XIX веке, когда в Российской империи была узаконена так называемая «черта оседлости», за которой евреи не имели права селиться. В результате еврейские кагалы составляли значительный процент населения Жлобина, Карпиловки, Стрешина, иных местных населенных пунктов. А что касается местечка Щедрин, где и родился М. Ляховицкий, так оно вообще было полностью еврейским.

Будущий писатель с юного возраста жаждал знаний. Поэтому он уехал из родных мест в Екатеринослав, на Украину. Там в 1917 году Моисей Ляховицкий экстерном выдержал курс гимназии. Втянулся в политику, был членом партии «Поалей-Цион», которая придерживалась социал-демократических позиций.

В советский период отошел от политики. В 1921 году переехал в Москву с целью получить высшее образование. Стал инженером-энергетиком, защитил кандидатскую диссертацию. Также зарегистрировал многочисленные изобретения, за что нашего земляка наградили орденом Ленина.

Писать Моисей Ляховицкий начал после того, как вышел на пенсию, в 78 лет. Писал на идише. Печатался в журнале «Советиш Геймланд». Написал четыре повести, собирал фольклор. Но для нас наибольший интерес представляет его рассказ о малой родине – «Сто лет существования еврейского местечка Щедрина», впервые опубликованный на идише в 1981 г. (точнее, в 1982 г. – belisrael) на страницах вышеупомянутого журнала, затем – в русскоязычной еврейской газете «Родник» (1993 г.).

Как свидетельствует автор летописи, евреи в Щедрине появились не случайно. Согласно «Положению о евреях» (1835 г.) в упомянутой уже нами полосе оседлости евреям было разрешено приобретать землю для создания сельскохозяйственных поселений. Для переселенцев были установлены и некоторые льготы. В частности, еврейские семьи, ставшие земледельцами, освобождались от поставки рекрутов. Но евреи и на новом месте оставались верными себе. Работа на земле их не особенно интересовала. И когда в России во второй половине XIX века относительно быстрыми темпами начали развиваться капиталистические отношения, то евреи из местечка Щедрин проявили себя как торговцы лесом. Помимо этого, на рубеже XIX и ХХ веков в Щедрине действовала 71 лавка, а также – аптека и заезжий дом.

Быстро росло и население Щедрина. Если в 1897 году здесь проживало 4022 человека, то в 1909-м – уже 5600 (Российский государственный исторический архив, ф. 1290, оп. 11, д. 1294, л. 393). Но вскоре еврейская молодежь в массовом порядке начала эмигрировать в Америку. В результате (по переписи 1931 г.) в местечке осталось всего немногим более 2000 жителей. Те, кто остался дома, искренне приветствовали советскую власть. Она им дала равные гражданские права. В 1919 году здесь открылась четырехклассная школа, где занятия велись на идише. Это была одна из первых таких школ в Беларуси. А в конце 1920-х годов в Щедрине был организован один из первых еврейских колхозов.

Трагедия произошла в годы немецко-фашистской оккупации. Об этом Моисей Ляховицкий рассказывает так: «В окружающих Щедрин местечках фашисты быстро расправились с еврейским населением. Щедринцев они первое время не убивали, решив использовать их труд на нужды своей армии. Всех евреев переселили на одну маленькую улицу и заставили работать в наскоро организованных механических мастерских. Красивых девушек загнали в один из домов и устроили там “дом терпимости”. Многих щедринцев убили. Жизнь Щедринского гетто продолжалась около восьми месяцев. Восьмого марта 1942 года фашисты вывели оставшихся щедринцев к кладбищу. Здесь загодя были вырыты канавы, в которые загоняли людей, расстреливали и засыпали землей. Лишь нескольким щедринцам, успевшим убежать в леса и добравшимся до партизан, удалось избегнуть общей участи. Все остальное еврейское население местечка – около 1500 человек, в основном женщины, старики и дети, было уничтожено в тот день. Так исчезла с лица Земли еврейская земледельческая колония Щедрин».

…Похоронен писатель в Москве на Востряковском кладбище.

Николай ШУКАНОВ

(газета «Наша слова», 28.11.2018)

Опубликовано 06.12.2018  14:05