Tag Archives: евреи Жлобина

Мікола Шуканаў. Карані жлобінскіх яўрэяў – у XVII стагоддзі

Сёння ў цэнтры нашай увагі – фотаздымак пачатку XX ст., дзе відаць сінагогу ў Жлобіне, якая была цэнтрам духоўнага жыцця жлобінскіх яўрэяў.

Былая жлобінская сінагога і месца, дзе яна знаходзілася

У Жлобіне яўрэі жылі здаўна. Першая летапісная згадка пра іх ў нашай мясцовасці адносіцца да апошняй чвэрці XVII ст. Вядома, што ў 1776 г. у мястэчку Жлобін пражывала 268 яўрэяў, 1847-м – 1597, 1869-м – 1991, 1880-м – 1617 (82,2 % ад усяго насельніцтва мястэчка), 1897-м – 1760 (52,4 %), 1908-м –2333 (54,6 %), 1923 – 3875, у 1926-м – 3531 (32,1%; у 1925 г. Жлобін атрымаў статус горада), у 1939-м – 3709.

У 1768 г. яўрэйская абшчына Жлобіна пацярпела ад нападу гайдамакаў (удзельнікаў нацыянальнага руху супраць Польшчы на правабярэжнай Украіне).

У XIX ст. большасць яўрэяў, якія пражывалі ў Жлобіне, займаліся рамеснай вытворчасцю (выраб плугоў, пляценне кошыкаў, інш.). У 1881 г. дзейнічалі свечачны завод Давіда Гаўліна (заснаваны ў 1870 г.), крупадзёрка (заснавана ў 1868 г.) і дражджавы млын Мойшы Нісманава (заснаваны ў 1867 г.). У 1889 г. была адкрыта бойня Арона-Мендэля Дворкіна. У 1912 г. у мястэчку дзейнічала яўрэйскае пазыка-ашчаднае таварыства, у 1913 г. – друкарня Мендэля Эпштэйна і кнігарня Лейбы Хемейца.

У 1880 г. яўрэям у Жлобіне належала 205 дамоў з 392. У маі 1885 г. пажар знішчыў 194 яўрэйскія дамы.

У 1844-54 гг. рабінам (духоўным лідэрам яўрэяў) у Жлобіне быў Цві-Гершон Сміноўскі (1823–?). У 1865 г. у мястэчку дзейнічала сінагога, у 1869-м – ужо пяць (знішчаны пажарам у 1880 г.). З 1890-х гг. рабінам у Жлобіне быў Хаім Вільдэ (1857–?), у 1908-10 гг. – Абрам-Гешэль Замскі (1875–?). У 1920-х гг. рабінам быў Мойша Аксельрод (1893–1960 гг.), у 1930-х – Ірахміэль Беньямінсан. Мойша Аксельрод адначасова ўзначальваў нелегальную любавіцкую ешыву (рэлігійная навучальная ўстанова).

Вядома, што ў 1935 г. у Жлобіне працягвалі выпякаць мацу (аладкі з цеста, якія яўрэі ўжываюць у ежу падчас рэлігійнага свята).

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны, падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Жлобіна, мясцовая яўрэйская абшчына моцна пацярпела. Нацысты стварылі ў горадзе два гета. 12 і 14 красавіка 1942 года ў полі каля вёскі Лебядзёўка карнікамі быў здзейснены акт генацыду супраць мірнага насельніцтва. Тут захопнікі расстралялі больш за 2500 бязвінных людзей, сярод якіх было шмат старых, жанчын і дзяцей – у асноўным яўрэі са Жлобіна і Стрэшына.

Дзве брацкія магілы, у якіх пахаваны яўрэі, забітыя пад Лебядзёўкай

Дакументальна ўстаноўлена, што прынамсі чацвярым яўрэям удалося выратавацца ад гібелі ў красавіку 1942 года. Гэта – Бася Яўсееўна Палей (1906 г. нар.), Элька Барысаўна Соркіна (1925 г. нар.), 14-гадовы юнак, прозвішча і імя якога высветліць не ўдалося, і Барыс Рыгоравіч Макоўскі (1940 г. нар.), які і сёння пражывае ў Жлобіне.

Бася Палей ацалела выпадкова. Напярэдадні аблавы яна пайшла ў вёску па прадукты, а калі вярнулася ў Жлобін, даведалася, што яе мужа і трох дзяцей расстралялі. Элька Соркіна па дарозе да месца расстрэлу здолела выскачыць з машыны і ўцячы. Невядомы юнак падчас расстрэлу прыкінуўся мёртвым, а затым здолеў выбрацца з магілы. Пасля вайны з’ехаў у Ізраіль. А вось пра тое, як удалося застацца ў жывых Барысу Макоўскаму, ён распавёў сам:

– Мяне, двухгадовае дзіцё, мая мама здолела непрыкметна аддаць незнаёмай жанчыне, якая выпадкова апынулася побач з машынай, у якой нас везлі на расстрэл. Гэта адбылося каля чыгуначнага пераезду, дзе быў зроблены прыпынак, каб прапусціць цягнік з ваеннай тэхнікай. Гэтай смелай жанчынай была жыхарка Жлобіна Ціна Васільеўна Макоўская. З рызыкай для жыцця яна хавала мяне ад немцаў да самага вызвалення Жлобіна. Яна мяне і выгадавала, за што я буду ўдзячны ёй да канца сваіх дзён. І прозвішча ў мяне ад яе, бо пра сваіх родных я нічога не ведаю. Яны ўсе загінулі.

Б. Макоўскі

Пасля вайны абшчына жлобінскіх яўрэяў папоўнілася тымі, хто вярнуўся з франтоў і эвакуацыі. Яны на ўласныя грошы пабудавалі драўляны будынак, які выконваў функцыі сінагогі (размяшчаўся каля Дняпра, побач з цяперашнім будынкам Палаца спорту). Рабінам быў Юда Агранат. Для малітвы тут збіралася да 30 чалавек. Але праз некаторы час улады горада рэквізавалі гэту культавую пабудову і перадалі яе райкаму камсамола.

У 1948 г. жлобінскія яўрэі спрабавалі дабіцца рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны, але беспаспяхова. Тым не менш у горадзе рэгулярна збіраліся два міньяны (рэлігійныя яўрэйскія абшчыны).

Мікалай ШУКАНАЎ

Фота аўтара і з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава

***

ВОЙНА ГЛАЗАМИ ОЧЕВИДЦЕВ

Не жалели ни стариков, ни женщин, ни детей

В данной публикации речь пойдет о трагедии, которая произошла в апреле 1942 года в районе деревни Лебедёвка, где немецко-фашистские каратели расстреляли несколько тысяч мирных жителей. В основном это были евреи из Жлобина и Стрешина. Мы обратились к документам, хранящимся в Государственном архиве Гомельской области и Жлобинском государственном историко-краеведческом музее.

Как это было

В материалах «Чрезвычайной государственной комиссии по установлению и расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков и их сообщников…» (в Жлобинском районе комиссия работала с 25 апреля 1944 по 5 ноября 1945 года) собраны свидетельства очевидцев трагедии под Лебедёвкой.

Свидетельствует житель деревни Роман Михайлович Васильченко:

– В ночь на 12 апреля 1942 года немецко-фашистские власти предложили мне взять железную лопату и явиться к зданию школы. <…> Когда я пришел туда, там было уже человек двадцать местных жителей. После того, как собралось человек сорок, нас всех силой, угрожая оружием, погнали в поле <…> между Жлобином и Лебедевкой. И там заставили рыть яму размером 4 на 15 метров и глубиной 1,2 метра. Утром к этой яме прибыли немецкие каратели – отряд в количестве 8 человек. Нас заставили копать такую же вторую яму в 40 метрах от первой. В это время к нам подъехала грузовая машина, полностью загруженная людьми – преимущественно стариками, женщинами и детьми.

Машину окружили немецкие изверги и повели людей к яме. У кого была приличная одежда, тех заставили раздеться. Затем всех положили в яму лицом вниз. После этого палачи расстреляли людей из автоматов. Грудных детей живыми бросили на тела убитых.

Таким образом в этот день погибло около 1200 советских граждан еврейской национальности. Были среди них и цыгане…

Но не все погибли сразу. Некоторые были ранены и пытались выбраться из ямы. Об этом выше упомянутой комиссии сообщил другой очевидец трагедии, также житель деревни Лебедевка Артем Феофилович Васильченко:

– Когда мы зарывали могилы, девочка лет 10–12 поднялась на руки и крикнула: “Дяденьки! Добейте меня или отпустите!”. И тут же упала. Один немец вынул из кобуры пистолет и двумя выстрелами прикончил ее.

После освобождения территории Жлобинского района от оккупантов, в присутствии членов районной комиссии по расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков эти могилы были вскрыты. По результатам осмотра места трагедии был составлен протокол, в котором, в частности, зафиксировано следующее: «Трупы <…> лежали один на одном очень плотно. <…> Часть из них была одета, часть – в нижнем белье. Многие лежали обнявшись, что свидетельствует о расстреле целых семейств. <…> Судмедэкспертизой установлено, что смерть наступила от пулевых ранений. <…> Всего трупов насчитали около 1200. Из них: женщин – 590, детей – 260. <…> Были опознаны: Хайкин Шолом 60-ти лет – портной из Жлобина, его внук Хайкин 16-ти лет».

Им удалось спастись

Много лет посвятил исследованию этой трагедии бывший жлобинчанин, участник Великой Отечественной войны Борис Хаимович Гельфанд (1922 года рождения), который, в частности, установил, что четырем человекам удалось спастись от гибели в апреле 1942 года. Будучи уже жителем немецкого города Франкфурт-на-Майне, в 2002 году во время своего приезда в Жлобин он передал нашему историко-краеведческому музею список с именами спасшихся.

Это – Бася Евсеевна Палей (1906 года рождения), Элька Борисовна Соркина (1925 года рождения), 14-летний юноша, фамилию и имя которого установить не удалось, и Борис Григорьевич Маковский (1940 года рождения), который и сегодня проживает в Жлобине.

Б. Палей уцелела случайно. Накануне облавы она ушла в деревню за продуктами. А когда вернулась в Жлобин, узнала, что ее муж и трое детей расстреляны. Э. Соркина по дороге к месту расстрела сумела выпрыгнуть из машины и убежать. Неизвестный юноша оказался цел уже во время расстрела. Притворился мертвым, а затем сумел выбраться из могилы. По некоторым данным после войны он уехал в Израиль. А вот о том, как удалось остаться в живых Б. Маковскому, об этом он рассказывает сам:

– Меня, двухлетнего ребенка, моя мама сумела незаметно отдать незнакомой женщине, случайно оказавшейся рядом с машиной, в которой нас везли на расстрел. Это произошло у железнодорожного переезда, где была сделана остановка, чтобы пропустить состав с военной техникой. Этой смелой женщиной оказалась жительница Жлобина Тина Васильевна Маковская. С риском для жизни она прятала меня от немцев до самого освобождения Жлобина. Она меня и вырастила, за что я буду благодарен ей до конца своих дней. И фамилия у меня ее же, так как о своих родных я ничего не знаю. Они все погибли.

Долгое время за могилами расстрелянных под Лебедёвкой мирных граждан (cм. снимки выше, к статье на белорусском языке) ухаживали учащиеся СШ №7, сегодня эстафету у них подхватили учащиеся Жлобинского государственного профессионально-технического колледжа и работники филиала «Жлобинавтотранс» ОАО «Гомельоблавтотранс».

Николай ШУКАНОВ

***

Oт belisrael. Нашему давнему автору, известному журналисту и краеведу Николаю Васильевичу Шуканову 3 октября исполнилось 60 лет. Присоединяемся к многочисленным здравицам

Опубликовано 14.10.2022  22:08

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (91)

Усім шалом! На шляху да сотай серыі па-ранейшаму пазначаю балявыя кропкі, а хто будзе іх купіраваць – іншая рэч. «Батанік не павінен палоць пустазелле. Ён вылічыць тэмпы росту апошняга, дый годзе» ((С) Сірыл Паркінсан).

Планета ўсё больш засмечваецца пластыкам ды інфармацыйным шумам, прычым невядома, што горай. Пастаянныя чытачы-гледачы серыяла ў курсе: нам тутака трывожна за стан навукі, у Беларусі і не толькі. Сам я шмат у чым дылетант, але дылетантызму не палюбляю. Як казаў ільфапятроўскі тав. Бендэр: «Нам хуліганаў не трэба, мы самі хуліганы».

Прынцып ваяўнічага дылетанта («чым менш кампетэнтны чалавек у якім-небудзь пытанні, тым мацней ён схільны перабольшваць свае веды»), аказваецца, ужо ўпісаны ў навуковую тэрміналогію пад назовам «эфект Данінга-Кругера». Запомнім 🙂

Былы мой прыяцель М., які з Беларусі перабраўся ў Чэхію, дзе будаваў уласны бізнэс, а калі там запахла смаленым – уцёк у расійскую глыбінку, гадоў 10 таму абараніў у Мінску дысертацыю на званне кандыдата фізіка-матэматычных навук. Няйначай мяркуе, што гэта робіць яго кампетэнтным у гісторыі ды палітыцы, бо надоечы публічна заявіў: «Прыдумаў тэрмін хрушчоўскія рэпрэсіі». Спрабуе падладзіцца пад трэнд у сучаснай РФ (Сталін – «эфектыўны менеджар», а тэрорам супраць народу займаліся ягоныя баяры несамавітыя паплечнікі + недабітыя трацкісты). 🙁

М., хоць ён і актыўны ў засталінска-запуцінскай секце, утворанай на Урале, чалавек не дужа публічны, і шкоды ад яго «адкрыццяў» вобмаль. Горш, калі з разумным выглядам вяшчаюць лухту «спецыялісты», уладальнікі адпаведных тэме навуковых ступеняў. От узяць Андрэя Буроўскага, сааўтара Міхаіла Велера па кнізе «Грамадзянская гісторыя вар’яцкай вайны». У ХХІ ст. прафесійнага археолага, які знаўся на палеаліце, пацягнула на яўрэйскія тэмы… Вынікам стаў тузін кніг – часцяком добра аформленых, з немалымі накладамі, але прымітыўных паводле зместу.

Тут ізраілец Рыгор Ніскераў разбірае адну з кніг Буроўскага – двухтомнік «Яўрэі, якіх не было» (2004). Разумным дастаткова спасылкі ды колькіх першых абзацаў. І ўсё ж працытую з’едлівы фрагмент, які выклікаў у мяне замілаванне… Мо таму, што і сам сутыкаўся з прэзентацыяй класіка яўрэйскай літаратуры пад нікам «Sfojrym» або «Mendele Sfojrym»:

Хто-небудзь чуў пра яўрэйскага пісьменніка, якога звалі б «Сфорым»? – Буроўскі такога ведае. Тады як іншым, хто цікавіцца яўрэйскай літаратурай, вядомы пісьменнік Мендэле Мойхер-Сфорым. Гэта псеўданім Шолам-Якава Абрамовіча, які значыць «Мендэль Кніганоша». А слова «сфорым» значыць «кнігі».

Скажам, рускі пісьменнік і філолаг У. І. Даль публікаваў апавяданні пад псеўданімам «Казак Луганскі». Ці можна было б яго згадаць, назваўшы «пісьменнік Казак» або «пісьменнік Луганскі»? Наўрад ці хто з чытачоў зразумеў бы, пра каго ідзе гаворка.

А гэта – абзацы з «падарункавага» фаліянта Буроўскага 2014 г. Поўны абзац фініш…

Цікава, што такога кшталту «даследчыкі», як заўважыў і Ніскераў, любяць адважваць выдуманаму імі яўрэйству кампліменты, часам празмерныя. Карэктныя адносіны з канкрэтнымі яўрэямі падтрымліваць куды цяжэй.

* * *

На маю прапанову пайсці ў заклад адносна будучыні Беларусі да снежня 2020 г., выстаўленую тут, пакуль што ніхто не адгукнуўся (ну, ёсць яшчэ 20 дзён…) Адсутнасць рэакцыі ўскосна пацвярджае, што пагроза аншлюсу для Сінявокай перабольшана. Не тое каб мы былі такія згуртаваныя, як Фінляндыя ўвосень 1939 г. – бадай, і дзясятай долі той салідарнасці няма ў цяперашняй Беларусі. Проста няможна недаацэньваць сілу інэрцыі… асабліва сярод усходніх суседзяў. Бальшыня абывацеляў без павагі ставіцца да беларускай незалежнасці, аднак ліквідаваць апошнюю?.. Фанатаў «трыадзінай рускай дзяржавы», гатовых «укласціся» ў яе, не так-то багата.

Расійскае – расійцам, а тэндэнцыі тут і цяпер не вельмі цешаць. Як заўважаў яшчэ ўлетку на прыкладзе з Грышам Абрамовічам і яго жонкай, «першая беларуская газета» падкормлівае ксенафобію. Не таму, што ў ёй заўзятыя антысеміты – наколькі я ведаю рэдактараў «НН», забабонаў у іх няма – а таму, што гэта выгадна. Падрасла «нацыянальная буржуазія», якой карціць самасцвярджацца за кошт меншасцей, таму і робяцца аб’ектамі падвышанай увагі то Зісер, то Зайдэс, то Ізраілевіч… Пры ўсёй непавазе да апошняга – непрыемныя мне многія ўчынкі гэтага супляменнічка – цяжка было не прыкмеціць, што з Аркадзя цягам лета-восені асобныя СМІ ляпілі «казла адпушчэння». Чытачы ж ахвотна падхоплівалі «наезды», і цяпер, калі лёс А. Ізраілевіча цьмяны (паводле адной з версій, ён быў затрыманы «органамі» пад канец кастрычніка), на «НН» назіраецца проста вакханалія зласлівасці.

Першыя каменты пад навіной ад 31.10.2018 «Крыніцы: За спробу даць хабар затрыманы Аркадзь Ізраілевіч». Па стане на 04.11.2018.

Часам сайт «НН» выдае за адно галасаванне не адзін, а некалькі «плюсікаў», але, так ці іначай, колькасць зласліўцаў нашмат перавышае колькасць цвярозадумцаў. Падобнае «ату яго!» назіралася і на форуме tut.by, дарма што ў меншых маштабах. Вядома, не ўсё тлумачыцца юдафобіяй, аднак і яе скідваць з рахункаў наўрад ці магчыма. Што даказвае рэакцыя чытачоў nn.by на жудаснае забойства наведвальнікаў сінагогі ў Пітсбургу (штат Пенсільванія, ЗША):

Першыя каменты пад навіной ад 27.10.2018 «У Пітсбургу ў сінагозе стралок забіў восем чалавек, а потым здаўся паліцыі». Па стане на 05.11.2018.

Вяртаючыся да Ізраілевіча: прага звядзення рахункаў чужымі (і нячыстымі) рукамі ў першыя дні лістапада выявілася настолькі моцнай, што з галоў рэп энтузіястаў знікла «справа “рэгнумаўцаў”» і яе скуткі… Калі ў канцы 2016 г. тутэйшыя «органы» затрымалі траіх публіцыстаў, то вялікая частка «апанентаў рэжыму» таксама цешылася і вітала рашэнне ўладаў. Высмейваючы тых, хто нагадваў, напрыклад, славутае выслоўе пастара Німёлера («Калі прыйшлі па камуністаў…»). Між тым ужо ўвесну 2017 г. спецслужбы прайшліся і па «нашых», а менавіта па беларускіх нацыяналістах, з «Белага легіёна» і не толькі.

Лінейнасць мыслення адчуваецца таксама ў тых, хто вітае прыход да ўлады ў Бразіліі (ключавая краіна Паўднёвай Амерыкі, на хвілінку) правага папуліста імем Жаір. Такой бяды, што ён параўноўвае апанентаў з жывёламі ды абяцае вытурыць іх з радзімы – абы адкрыў пасольства ў Іерусаліме! Здаецца мне, ад «праіерусалімскага» кроку трампоіднага бразільца Ізраілю будзе больш шкоды, ніж карысці, бо ён потым навыпрошвае сабе льгот і прывілегій, быццам той Чаўшэску… Хацеў бы я памыліцца.

А тым часам… Бюлетэнь «Слонімскі край» не адмаўляецца ад яўрэйскіх тэм. Гэтыя матэрыялы былі змешчаны ў № 32 (кастрычнік 2018)

Папраўдзе, перадрукі з БелТА цікавяць, як леташні снег; больш радасна было даведацца пра існаванне ў даваенным Слоніме папулярнай фотамайстэрні Барыса Вайнштэйна.

Яшчэ больш грэе нарыс «Протаіерэй Васіль Цітовіч», прысланы жлобінскім краязнаўцам Міколам Шуканавым. Падам урывачак у перакладзе з рускай: «Айцец Васіль карыстаўся вялікай павагай у царкоўнага начальства, меў аўтарытэт сярод прыхаджанаў… Яго паважалі не толькі праваслаўныя жыхары Жлобіна, а і мясцовыя яўрэі, якіх ён уратаваў ад пагрому ў неспакойным 1905 г. У самы крытычны момант святар, выявіўшы мужнасць, з крыжам у руках выйшаў насустрач апантанаму натоўпу, які з крыкам несся міма храма ў бок Карпілаўкі – мясцовай яўрэйскай слабады, і спыніў яго».

Цікавыя навіны трапляюцца і на сайце БФШ – арганізацыі, ад якой пасля вядомых падзей міжволі чакаю мала добрага. Але ж дапамагае ўшанаваць земляка, ураджэнца Магілёўскай губерні, – дзякуй за гэта.

«У памяць пра Чарльза Яфе адбудзецца ўжо трэці шахматны турнір», – дадае ў «тлумачальнай запісцы» арганізатар Міхаіл Ляшчынскі, былы старшыня Дубровенскага райвыканкама.

А во навіна з вёскі, што на Бельшчыне ў Польшчы: «У Орлі ўзгадалі пра габрэяў, якія жылі ў гэтай мясцовасці да 4 лістапада 1941 года (слушна “1942 года”, як тут. – В. Р.). Менавіта ў 76-ю гадавіну ліквідацыі нацыстамі арлянскага габрэйскага гета прайшло мерапрыемства “Памяць трывае”». Пішуць, шосты раз ладзіцца сустрэча неабыякавых – прыемна было даведацца.

Наш мінскі чытач Пётр Рэзванаў 23.10.2018 наведаў канцэрт «М-клезмер бэнду» ў залі «Верхні горад» (афішу са слоганам «Мелодыі яўрэйскай душы» і спіс выканаўцаў можна паглядзець тутака; кранула замануха «Начало таки в 19.00») ды падзяліўся ўражаннямі:

Граць музыкі ўмеюць. У адрозненне ад «Харошак», у якіх «Хава нагіла» вярнулася да «Распрагайце, хлопцы, коні», у «М-клезмер бэнду» заяўленыя нумары адпавядалі выкананым. Але ці можна тое, што яны граюць, аднесці да клезмера? – пытанне. «М-клезмер бэнд» бліжэй да малых складаў уцёсаўскіх ансамбляў.

Псой Караленка дае добры прыклад таго, як, валодаючы прыёмамі, можна зрабіць клезмер з чаго заўгодна. Дарэчы, у першым альбоме «Мінскер капеліе» быў Вердзі, перароблены мінскімі клезмерамі пачатку мінулага стагоддзя ў «Хупэ марш»; на развітанне з Дзімам Сляповічам (у 2008 г. лідэр «Мінскер капеліе» з’ехаў у ЗША – В. Р.) музыкі зрабілі переробку «Развітання з Радзімай». «М-клезмер бэнд» паспрабаваў па-клезмерску сыграць Афенбаха Атрымалася, хутчэй, не клезмерская пераробка Афенбаха, а афенбахаўскія фантазіі на габрэйскія тэмы.

Я такі схадзіў у літаратурны музей 29.10.2018, на вечарыну памяці расстраляных пісьменнікаў. У сярэдзіне імпрэзы прагучалі вершы Майсея Кульбака ды Ізі Харыка на ідышы і ў перакладах на беларускую. Аднак слухаць іншых было цікавей, чым самому выступаць.

Побач з паэтам Васілём Жуковічам (фота з lit-bel.org); фрагмент выставы, створанай сіламі супрацоўніц музея

Дарэчы, з нагоды «Міжнароднага Дня перакладчыка» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – дакладней, у залі беларускай літаратуры – таксама зладзілі выставу (прадоўжыцца да 13.11.2018). І там не абмінулі Кульбака, а таксама Керэта, Вайля…

Фота з nlb.by

А выставу «Незабыўны маэстра» (дзейнічала ў Мінску з 30 кастрычніка да 5 лістапада) наведаць не выпала, таму проста прапаную ўрыўкі з прэс-рэліза Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры:

Выстаўка падрыхтаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1964) Іосіфа Самуілавіча Абраміса. Нарадзіўся 29 кастрычніка 1918 года ў Мінску…

20 чэрвеня 1941 года скончыў як валтарніст Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (зараз — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). Творчыя планы давялося адкласці. Цяжкія гады вайны Іосіф Самуілавіч прайшоў байцом-сувязістам, апошнія месяцы — музычным кіраўніком. Быў узнагароджаны медалямі і ордэнам Чырвонай Зоркі…

У 1979 годзе Іосіфа Абраміса запрасілі ўзначаліць аркестр Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. За тры гады ён прыкметна падняў агульную музычную культуру тэатра і прыняў удзел у пастаноўцы спектакляў, якія па праву лічацца візітнай карткай тэатра: «Несцерка» Р. Суруса (1979) і «Лятучая мыш» І. Штрауса (1981).

На выстаўцы будуць прадстаўлены афішы, фотаздымкі, нотныя рукапісы, асабістыя рэчы дырыжора.

Дадам, што памёр маэстра ў родным горадзе, калі быў яшчэ не зусім стары (29.09.1984).

«Вольфаў цытатнік»

«Анекдоты – пожня, дзе людзі падбіраюць каласкі пасля вялікага жніва гісторыі» (Франсуа-Мары Аруэ, ён жа Вальтэр, 1751)

«Музыка адэкватная поўніцы жыцця праз рытм. Музыка Бітлз гэта спэктар перападаў ад заміраньня сэрца дзіцяці, якому млосна без маці альбо таты, да рушлівай хвалі сэрцабіцьця пры чаканай сустрэчы. Папса гэта аптымістычны стук сэрца паядальніка сьвініны» (Яўген Бяласін, з кнігі «На пераломе», Брэст, 2015).

«Адзінства вымагае іерархіі – а значыць, сацыяльнай архаікі Любое развітае грамадства моцнае не адзінствам, а гарызантальнымі сувязямі, шматпартыйнасцю, канкурэнцыяй, актыўнымі сацыяльнымі групамі, індывідуалізмам прыватных інтарэсаў. То бок багатай, вольнай і канкурэнтнай шматстайнасцю» (Аляксандр Хоц, 04.11.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

05.11.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 05.11.2018  21:36