(паводле артыкула: Смілавіцкі Л., Шыбека З. Беларуская юдаіка: праблемы станаўлення і перспектывы развіцця // Маладосць (Мінск). № 4, 2016. С. 104–109).
Спачатку будзем прыводзіць урыўкі з артыкула ваяўнічых дылетантаў спецыялістаў па беларускай іудаіцы з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта, потым – «вясёлыя карцінкі».
- Як этнацэнтрызм замінаў беларускім гісторыкам дакранацца да яўрэйскай тэматыкі
М. Доўнар-Запольскі (1867–1934) – найбольш самавіты гісторык з траіх названых. У 1925–26 гг. ён працаваў у БДУ, потым быў вымушаны з’ехаць у Маскву – іменна праз тых, каму карцела падагнаць яго працу пад «ізмы». Рукапіс яго працы «История Белоруссии», падрыхтаванай у пачатку 1920-х, дзесяцігоддзямі ляжаў у архіве. Пасля перабудовы праца была перакладзена на беларускую мову («Гісторыя Беларусі») і ў 1994 г. выйшла ў Мінску масавым тыражом (10000 экз.). Што ж, часопіс «Маладосць» прынамсі даў нам нагоду ўспомніць пра сумленнага даследчыка…
Ус. Ігнатоўскі (1881–1931, скончыў самагубствам) – гісторык больш палітызаваны. Былы эсэр, адзін са стваральнікаў Беларускай камуністычнай арганізацыі (1920), наркам земляробства (1920–1921), асветы (1921–1926), кандыдат у члены ЦК КПБ (1923-1924)… З Доўнарам-Запольскім яго лучыць хіба тое, што кніга праф. Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» пасля 1926 г. таксама была паддадзена забыццю на доўгія гады. Перавыдана ў Мінску (1991) яшчэ больш масавым накладам.
В. Ластоўскі (1883–1938, расстраляны) – літаратар, палітык, папулярызатар беларускай гісторыі. Адзіны з траіх, каго насамрэч мажліва менаваць «этнацэнтрыстам». У яго кампілятыўнай «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910) пра яўрэяў («жыдоў») гаворыцца мала, аднак усё ж ёсць фраза пра ўзяцце Полацка Іванам Грозным у 1563 г.: «Цар Іоан прыказаў хрысьціць усіх жыдоў, а тых, каторые спрацівяцца, тапіць у Дзьвіне». (Гросмайстар Барыс Гулько чамусьці мяркуе, што гэта адбылoся не ў беларускім Полацку, а ў польскім Плоцку.)
І пазней В. Ластоўскі як мінімум «дакранаўся» да яўрэйскіх тэм. У «Мы яшчэ тут!» № 34 (люты 2008) прыведзена яго зацемка 1918 г. «Назова Беларусі па-жыдоўску»:
У жывой мове, як і ў старых друках, Беларусь па-жыдоўску называецца “Rajsen”. Цікава, што пад найменнем “Rajsen” жыды разумеюць не толькі цэнтральную Беларусь, але і найдалей на ўсход і захад высунутыя беларускія акраіны, як заходнепаўночную часць Чарнігаўшчыны і Смаленшчыны ды Беласточчыну. Тэрыторыя “Rajsen”, уласціва Беларусь, займае выдатнае месца ў гісторыі духовага жыцця ўсходнееўрапейскіх жыдоў. Згэтуль выйшлі найслаўнейшыя імёны жыдоўскіх тэолагаў і талмудзістаў, з Магілёўшчыны чэрпаў духовае цяпло хасідызм, а валожынскія духоўныя жыдоўскія школы выдавалі найбольш паважаных за вучонасць паміж жыдамі ўсёй Еўропы рабінаў. Вільня па сягонняшні дзень друкуе Талмуд і шмат кніг для жыдоў усяго Старога і Новага свету.
У «Выбраных творах» Вацлава Ластоўскага (Мінск: Беларускі кнігазбор, 1997) прыведзены яго ўспамін сярэдзіны 1920-х гг. пра беларускіх сялян канца ХIХ ст., дзе, у прыватнасці, сказана:
Адношанне да жыдоў у сялянства было пратэкцыянальна-грэблівае. Селянін цаніў у жыдзе яго практычнасць і ўменне прыспасобіцца да жыцця, што называў “хітрасцю”, ахвотна ішоў да яго радзіцца ў трудным палажэнні і меў больш веры да яго рад, чым да рады інтэлігента-хрысціяніна, але лічыў жыда ў істоце чымсьці ніжэйшым, горшым ад сябе. Расавай і наагул нянавісці ў стасунках між жыдамі і сялянамі не было, існаваў толькі глыбокі веравызнаўчы падзел і абустаронны рэлігійны фанатызм.
Нуль з трох – цудоўны працэнт пападанняў!
- 1932 і 1991 гг. – пераломныя даты?
Абзацы з артыкула Мікалая Токарава «Вывучэнне культуры і гісторыі яўрэяў у Беларускай Акадэміі навук» (Беларусіка = Albaruthenica: Кн. 4… / Рэд. В. Рагойша, Г. Цыхун, З. Шыбека. Мінск: Навука і тэхніка, 1995).
Пункцік з бібліяграфічнага спісу «Литература по истории и культуре евреев Беларуси (1990–1997 гг.)» (Евреи Беларуси. История и культура. Вып. 1. / Сост. И. Герасимова (отв. ред.), Е. Киммель, Г. Рутман).
- Пара б ужо сучбелліту пачаць цікавіцца яўрэйствам!
Даведачка. У савецкі час пра яўрэяў і яўрэйства пісалі, між іншага, такія волаты беларускай літаратуры, як Янка Брыль, Васіль Быкаў, Змітрок Бядуля, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Карпюк, Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Лынькоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Максім Танк. У постсавецкі перыяд «яўрэйскія тэмы» набылі яшчэ большую папулярнасць.
Лёгка назавем два тузіны сучасных літаратараў, хто ўводзіў у свае творы яўрэяў і/або апавядаў пра беларуска-яўрэйскія дачыненні (спіс, вядома, няпоўны): Святлана Алексіевіч, Лідзія Арабей, Уладзімір Арлоў, Вольга Бабкова, Фелікс Баторын, Алена Васілевіч, Міхаіл Галдзянкоў, Навум Гальпяровіч, Адам Глобус, Уладзімір Гніламёдаў, Зміцер Дзядзенка, Мікола Ільючык, Павал Касцюкевіч, Вячаслаў Лапцік, Яўген Ліпковіч, Уладзімір Някляеў, Дзмітрый Падбярэзскі, Cяргей Пятроў, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка, Андрэй Хадановіч, Мікола Чаргінец, Васіль Якавенка… А ці трэба забываць эмігрантаў, якія таксама належаць да беларускай літаратуры: Марат Баскін, Леанід Зубараў, Давід Шульман?..
Такі во прагноз на роўным месцы. Але пажылым дахтурам, будушчым рукавадзіцелям «Інстытута гісторыі яўрэяў Беларусі ў рамках Цэнтра вывучэння дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце», гэтаксама як юным чытачам «Маладосці», дазволена пра гэта і не ведаць 🙂
В. Р.
Апублiкавана 29 мая 2016 21:16