Tag Archives: Аркадий Кулешов

Лёсы расстраляных паэтаў: Юлій Таўбін

«Жыццё не за, а перада мной». Лёсы расстраляных паэтаў: Юлій Таўбін

23-10-2021  Крысціна Бандурына

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года была адной з самых страшных для Беларусі. Бальшавіцкія каты пазбавілі нашу краіну голасу — голасу сумлення — расстраляўшы 26 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў. 26 жыццяў. Дзясяткі кніг. Сотні вершаў. Адна беларуская культура, якая і па сёння перажывае гэтую вялікую страту.
.
Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Юлій Таўбін

Юлій Таўбін (сапр. Юдаль Абрамавіч Таўбін) — той рэдкі прыклад «беларуса па духу», калі зусім няважна, дзе ты нарадзіўся і на якой мове гаварыў — Беларусь усё адно будзе ў тваім сэрцы.

«Беларускі Арцюр Рэмбо», як называе Таўбіна Андрэй Хадановіч, нарадзіўся 2 (15) верасня ў рускім горадзе Астрагожску Варонежскай губерні (цяпер — Варонежская вобласць). Маленства будучага паэта прайшло там жа, а ў 10 гадоў ён апынуўся ў Беларусі: сям’я Таўбіных пераехала ў Мсціслаў, дзе Юлій паспеў скончыць «сямігодку» (1928) і адвучыцца ў педагагічным тэхнікуме.

Свой першы верш Юдаль Абрамавіч надрукаваў, калі яму было 15, у часопісе «Маладняк Калініншчы» (Клімавічы). Праз чатыры гады свет убачыць яго першы зборнік.

Паэт, дзіця гарадскіх вуліц, яшчэ ў Мсціславе ён пісаў гораду поўныя закаханасці вершы, якія пасля зробяцца аднымі з найяскравейшых прыкладаў урбаністыкі ў беларускай паэзіі.
***
Вечар… ў горадзе вечар… Снягі пасінелі…
І дрыжыць тэлефонная сець…
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панелях
I ўначы не пакінуць гручэць.
 
Маладзік у нябёсах блукае бязмежных,
А на вуліцах — ноч… мітульга…
І ля бліжняй да нас трансфарматарнай вежы
Электрычных праменняў дуга.
 
Знекуль чуюцца гукі фабрычнае песні,
Недзе дыша магутны матор…
Вечар… У горадзе вечар… Над горадам месяц,
А за горадам снежны прастор.
У 1931 годзе паэта вітае Мінск, дзе Таўбін вучыцца на літаратурным факультэце Мінскага педуніверсітэта, жыве ў пакойчыку на вул. Розы Люксембург разам з сябрамі, якім за гады сяброўства ён напісаў і прысвяціў не адзін свой верш. Юлька, як ласкава называлі яго Аркадзь Куляшоў і Зміцер Астапенка, вельмі тонка адчуваў гэтыя сувязі паміж людзьмі і так жа тонка ўмеў падбіраць да іх словы.
Блізкаму
Мне праз тлум і гоманы сталіцы
За шырокай даллю палявой
Часта зданню прад вачмі мігціцца
Нечакана — блізкі вобраз твой.
 
Недзе там, дзе шолахі і ветры,
Дзе кастрычнік вольхі абгаліў,
Можа, пішаш гарадскім паэтам
Просты, шчыры і адданы ліст.
 
Выкладаеш сціслы свой жыццёпіс:
«Быў пастух… Калгаснікам цяпер…
Дасылаю ў вашую часопісь
Свой другі — апрацаваны верш».
 
…За акном маім шуміць сталіца.
Дружа мой! За даллю палявой
Многа вас, нязведаных, таіцца —
Вось таму так блізкі вобраз твой.
 
Веру я, што здзейсніцца твой вырак,
Поле песні трэба шмат араць…
Прынясеш калісьці ў вершах шчырасць,
Паслядоўнік, нашчадак і брат.
 
Ці пачуеш ты мой голас ветлы?
Недзе там, сярод пажатых ніў,
Ходзяць ветры і гуляюць ветры
І кастрычнік вольхі абгаліў.

Два гады працягнуўся раман Юлія Таўбіна з Мінскам: у 1933 годзе яго ў першы раз арыштавалі і выслалі ў Цюмень, дзе ён працаваў у мясцовым тэатры і ў вольны час пісаў вершы па-руску. У лістападзе 1936 года няспынны махавік сталінскіх рэпрэсій у другі раз дабраўся да паэта, і Таўбіна паўторна арыштавалі і этапавалі ў Мінск. Апошні год жыцця ён правёў за кратамі, пад допытамі і катаваннямі, а 29 кастрычніка 1937-га калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла яму смяротны прысуд, які быў выкананы ў той жа дзень, дакладней, у тую ж ноч.

Лінія жыцця Юлія Таўбіна гвалтоўна абарвалася ў 26 гадоў, за якія ён паспеў выдаць 5 кніг, напісаць некалькі паэм (паэма «Таўрыда» — адзін з самых трагічных тэкстаў Таўбіна — выйшла асобным выданнем у 1932 г.), у тым ліку незавершаных, а таксама перакласці з тузін замежных аўтараў на беларускую мову, сярод якіх — Уладзімір Маякоўскі, Антон Чэхаў, Ёган Вольфганг Гётэ і Генрых Гайнэ. Уласныя кнігі Юлій Таўбін выдаваў як ніхто іншы: усе пяць штук убачылі свет фактычна за два гады, прычым апошняя мела назву «Мая другая кніга» (1932) і планавалася, адпаведна, другой па ліку пасля зборніка «Агні» (1930), але нешта пайшло не так, і паміж першай і другой з невялікім перапынкам з’явіліся «Каб жыць, спяваць і не старэць…» (1931) і «Тры паэмы» (1932).

Пасмяротная спадчына паэта налічвае яшчэ тры зборнікі, два з якіх выйшлі да 70-х («Выбраныя вершы», 1957 — пасля дзвюх рэабілітацый 1956–1957 гг.; «Вершы» — 1969 г.), а пасля — доўгія гады цішыні. Толькі ў 2017 годзе дзякуючы паэту і перакладчыку Андрэю Хадановічу ў серыі «Паэты планеты» з’явіўся томік «Выбранага» Юлія Таўбіна, куды ўвайшлі не толькі ўласна беларускія вершы аўтара, але і пераклады з рускай. А верш «Ты помніш», прысвечаны Змітру Астапенку, стаў песняй, якую напісаў і выконвае Лявон Вольскі.
Ты помніш
                           Зм. Астапенку
Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой,
Што панаваў над намі роўна, —
І над табой, і нада мной.
 
Драты дрыжалі пераборам,
Аб нечым дзіўным месяц сніў,
І рысы даўняга сабора
Так чотка млелі ў вышыні.
 
Нячутна шамацела лісце,
Саткалі зоры з срэбра ніць…
У тую ноч мы пакляліся
Жыць і любіць…
               Любіць і жыць.
 
І мы жылі… І мы любілі…
І неслі прагу і любоў…
Часы дзяціных сноў-ідылій
Да нас не вернуцца ізноў…
 
Жыццё далей нас весці стане,
Надорыць новых песень-дум,
І мужнай сталасці жаданні
На нас пячатку пакладуць.
 
А ўжо не вернецца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой,
Што панаваў тады над намі —
І над табой, і нада мной.
***
Даверлівы — зусім не скептык —
Ўсяму я веру, ўсё цаню…
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню…
 
Мне ўсё тут люба…
                        Ўсё знаёма —
Будынка даўняга фасад…
Ў забытым садзе — патаёма
Так хітра сплеценых прысад…
 
Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
І гэты дом, і сіні нумар
На ім:
16/45.
Урыўкі з паэмы «Таўрыда»
*
У царыцы грацый і муз
апусцее потым палацца…
Адвядуць, можа, месца яму
ў гістарычных вучоных працах.
 
Потым Блерыё
                  першы
                        ўзляціць,
потым радыё
               гукі зловіць
і пракрэсліць
              каналаў
                        ціш
дасканалы
             маторны човен.
 
Але доўгіх стагоддзяў лёс —
ён надоўга адзнакаю лёг.
 
Будзе ў Пушкіна ля дзвярэй
доўга стукаць “презренный еврей”.
 
Яшчэ будзе ізноў і зноў
захліпацца ў крыві Кішанёў,
 
яшчэ будзе на сто гадоў
адгукацца ўшыркі і ўдоўж:
 
— Бі жыдоў! Бі паганых жыдоў!
— Бі жыдоў!
 
*
Пагром пачынаецца так:
                                    на рынку
п’яны салдат, невядомы нікому
              (падрана кашуля,
                                  ў крыві барада ўся),
крычыць:
      «апо-ошнюю…
                    хлеба…
                            скарынку-у…
апошнюю…
              хлеба…
                    і тую абважылі хрыстапрадаўцы!..»
 
Тады —
       у іншым канцы народу
чалавек з насунутым на вочы картузом
і сукаватым дубнячком —
пачынае разважаць
                     пра жыдоўскія ўціскі,
што ад іх усе нашы нядолі і нягоды,
што цар дазваляе сваім сыном
біць гэту нечысць да самага скону,
хаты іх развеяць па свеце тлом.
 
Тады крычаць аднекуль зблізку:
— Бі
       жыдоў
            і сіцылістаў! —
Так пачынаецца пагром.
*
Яны нас уціскаюць, рабуюць усё чыста,
яны паўстаюць на бацюхну-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Грошы нам круцяць, жонак нашых ціскаюць,
кідаюць бомбы ў бацюхну-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Дзяцей нашых рэжуць і кроў п’юць міскамі,
просяць прыгону ў бацюхны-цара…
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
 
Вось што мне сказаў анегдысь пан прыстаў:
«Беце іх у славу бога і цара!»
— Бі
        жыдоў і сіцылістаў!
— Ур-ра!
*
Так пачынаецца пагром
і ломіць вокны важкі лом,
і аканіцы плюшчыць дом,
бразгочуць шкельцы шыб —
і хаты іх зраўняюць з тлом
пад мяккім сонечным святлом,
змяшаюць з шумам першых стром
іх перадсмертны хрып.
 
Так пачынаецца пагром…
Калі ў паветры пух пярын
і перад смерцю бачыць сын,
як гіне маці пад нажом —
апошні ў памяці націн.
 
Так пачынаецца пагром —
дзе хруст і храст, дзе хрып і храп,
дзе душаць горла клешчы лап,
кладуцца пластам мерцвякі,
дзе сотні стогнаў стыгнуць, каб
аджыць дакорам на вякі.
 
*
А калі —
       душаць цябе,
              пачынаюць цкаваць, як шчанё,
Гвалцяць дачок тваіх,
        забіваюць
               сыноў тваіх —
Тады бацькаўшчына —
      перастае быць бацькаўшчынай
І ходзяць кругі перад вачыма —
                             жоўтыя, жоўтыя…
 
А калі —
       гоняць цябе, —
              стагнаць пачынай?
З голаду памірай,
       калі адмоўлена ў працы?
Хай тады тройчы праваліцца праклятая
                                       бацькаўшчына!
Хай яна будзе для іншых ласкаваю
                                  бацькаўшчынай!
Попел яе спапялі!
       Схапі яе чорная немач!
І ўводзяцца ў слоўнікі
дзве новыя грацыі —
«Імі»
        і «Эмі».
 
Пакідаецца
        ўсё роднае і блізкае,
наседжанае доўгімі гадамі…
Параход гутаецца, як калыска,
з людзьмі, трубамі і вінтамі.
 
На палубе пасажыраў трэцяе класы,
дзе куфэрак на куфэрку
       і душа на душы, —
можна б аперціся на балясы,
але марская хвароба
       не дае жыць.
 
Міланскі шкляр,
        схіліўшыся, шэпча:
«Sancta Madonna!»
А-ах…
       Га-ах…
               Дзеці галосяць…
                     Лаецца капітан…
Лэйзер,
      сціснуўшы скроні,
            згадвае пра Іону
і як яго злопаў
      добры Левіятан.
 
Людзі
     нежывымі галасамі
         расказваюць свае гісторыі —
усе яны падобны адна на адну…
Людзі
     ляжаць
ад валасоў да пазногцяў хворыя…
Ці бачылі яны
      вясну?
 
А з музычнага салона
                першае класы
далятае…
               Nocturno?
                             Вальс?
                                     — Не ўсё роўна…
Дзеці адной бацькаўшчыны,
дзеці адной класы, —
радасць
       усміхнецца вам
               не ў шляхох вандроўных!
З нізкі «Смерць»
1
Калі я буду паміраць
                 і рабіцца дакучным целам…
А я хачу, каб гэта было не хутка, — таму
Я цяпер хачу жыць, жыць, —
жыць жыццём, аднаму мне зразумелым,
Жыццём, уласцівым толькі мне аднаму.
Бачыць, як сонца смяецца на брудным акне,
Акунаць сваё цела ў халодныя ўлонні рэчак,
Плысці на моры ў рыбачым чаўне,
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчка.
Я хачу спатыкаць сяброў і таварышак,
                                                       маладых і сталых;
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
і моцных поціскаў мужчынскіх рук,
Каб адчуванне жыцця ніколі мяне не пакідала, —
Поўнае і шматкаляровае,
                                  як вясёлкавы паўкруг.
Я хачу наведаць аграмадныя гарады,
Далёкія краіны з мовамі чужымі, —
Я хачу,
каб свет
        паветра,
                           сухазем’я
                           і вады
Жыў,
дрыжаў
         у кожнай, самай дробнай маёй жыле.
Каб мяне хвалявалі
страты, здабыткі, развітанні і стрэчы,
Каб я мог сказаць пра сябе:
«Я жыў, пакуль мой тэрмін не прайшоў…
Каб мяне праціналі сваёю магутнасцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў.
Хачу
жыць,
          падаючы,
але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта — мая задача.
Мне —
дваццаць першы год.
                              Жыццё не за, а перада мной.
У артыкуле выкарыстаныя матэрыялы кніг «Расстраляная літаратура» («Беларускі кнігазбор», 2008), «(Не)расстраляныя» («Янушкевіч», 2021), сайта «ПрайдзіСвет»лекцыі Андрэя Хадановіча і артыкула Віктара Жыбуля.
***

Шахматныя «варагі» ў Мінску / Шахматные «варяги» в Минске

(перевод на русский ниже)

Пасля Вялікай Айчыннай нямнога засталося ў Беларусі моцных шахматыстаў. Тыя, хто застаўся, імкнуліся праявіць сябе: так, у пачатку 1946 г. з’явілася шахматна-шашачная секцыя ў Гродне, быў праведзены чэмпіянат горада, хоць ва ўсім абласным цэнтры мелася толькі чатыры камплекты шахмат. У тым жа годзе адрадзілася ўсебеларуская шахсекцыя: актыўнымі ў ёй былі мінскі майстар Гаўрыла Верасаў (старшыня; гл. пра яго: “Роднае слова”, 2019, No 5), яго брэсцкі калега Уладзімір Сайгін, віцебскі кандыдат у майстры Ісак Айзенштат, паэт Аркадзь Куляшоў і іншыя. У чэрвені 1946 г. аднавіўся шахматны аддзел у газеце “Звязда” – яго вёў Г. Верасаў.

Але ў канцы 1940-х некаторыя тытулаваныя гульцы – той жа І. Айзенштат, а таксама першы чэмпіён пасляваеннага Мінска Рафаіл Гарэнштэйн (1946 г.; нароўні з Г. Верасавым), гродзенскі майстар Ратмір Холмаў, чэмпіён БССР 1948 г. – пакінулі рэспубліку. Між тым у Савецкім Саюзе назіраўся шахматны бум на фоне поспехаў Міхаіла Бацвінніка, які ў маі 1948 г. першым сярод савецкіх шахматыстаў заваяваў сусветнае першынство.

Цяпер ужо няпроста сказаць, якія ўлады – спартыўныя або партыйныя – пастанавілі ўмацаваць шахматную супольнасць… Хутчэй за ўсё, партыйныя, што задавалі тон у сталінскі час. Пагатоў Мікалай Патолічаў, першы сакратар ЦК беларускай кампартыі ў 1950–1956 гг., быў аматарам шахмат, пра што ёсць сведчанне ў дзённіках Івана Шамякіна (“Патолічаў і Крапіва селі ў кабінеце гуляць у шахматы”, згадка адносіцца да 1955 г.). У 1951–1953 гг. з Украіны і Расіі ў Мінск прыбылі некалькі майстроў – Барыс Гальдзенаў, Аляксей Сакольскі, сужэнцы Аляксей Суэцін і Кіра Зварыкіна – і адзін гросмайстар, Ісак Баляслаўскі.

Лёсы “варагаў” склаліся па-рознаму; тут я коратка раскажу пра дваіх апошніх, К. Зварыкіну (1919–2014) і І. Баляслаўскага (1919–1977). Абаім сёлета магло б споўніцца 100 гадоў.

Экс-чэмпіёнка Ленінграда Кіра Аляксееўна Зварыкіна, асталяваўшыся ў Мінску, прадоўжыла расці ў спартыўным плане. Яна двойчы рабілася чэмпіёнкай СССР (1953, 1956), выдатна выступіла за савецкую каманду на першай жаночай шахматнай алімпіядзе ў 1957 г. (1-е месца і на сваёй дошцы, і ў камандным заліку), а ўрэшце і дабралася да матчу на першынство ў свеце, што адбыўся ў снежні 1959 – студзені 1960 гг. На жаль, прадстаўніца БССР прайграла яго больш дасведчанай расіянцы Лізавеце Быкавай. Пазней К. Зварыкіна спасылалася на тое, што не мела адпаведнага трэнера, а куратар Быкавай у час матчу працаваў “на грані фолу”. Усё ж трэба прызнаць, што гульня прэтэндэнткі была далёкая ад дасканаласці; відаць, мінчанка проста пераацаніла свае сілы.

Пасля “матчу жыцця” спартыўныя вынікі Зварыкінай пачалі зніжацца, тым не менш яшчэ каля 20 гадоў яна заставалася дзейным байцом “шахматнай гвардыі”. У аўтабіяграфічнай кнізе, так і названай “У радах шахматнай гвардыі” (выйшла ў Мінску ў 1984 г. на рускай мове), Кіра Аляксееўна не без досціпу распавяла пра свой шлях у “вялікія шахматы”, падзялілася цікавымі назіраннямі за савецкімі і замежнымі шахматысткамі. Можна пашкадаваць хіба, што беларускім падзеям у кнізе адведзена нямнога месца… Між тым аўтарка была чэмпіёнкай Мінска (1956) і тройчы – чэмпіёнкай БССР (1970, 1973, 1975), не раз выступала за Беларусь у камандных спаборніцтвах. Тут ёй было прысвоена званне міжнароднага арбітра (1976) і міжнароднага гросмайстра сярод жанчын (1977).

З 1960-х гг. і амаль да вяртання ў Расію (1999) Кіра Зварыкіна судзіла шматлікія спаборніцтвы ў Беларусі, перадусім жаночыя, нярэдка выступала ў ролі эксперта, з ацэнкамі гульні беларускіх шахматыстак. Многія помняць і яе шахматны аддзел у газеце “Вечерний Минск”, і тэлеперадачы 1970–1980-х гг. на БТ з цікавымі конкурсамі рашэння для школьнікаў. Паэт і шахматны кампазітар Алесь Усеня (1958 г. нар.), які жыў у вёсцы Пасека на Старадарожчыне, у мемуарным творы “Мой лістапад…” падзяліўся падлеткавымі ўражаннямі: “Мяне асабліва вабіць, што на экране паказвае заданні не хто-небудзь, а сапраўдны гросмайстар Кіра Зварыкіна, якая колісь змагалася за званне чэмпіёнкі свету”.

Ужо ў 1950-я гг. Кіра Аляксееўна для трэніроўкі гуляла ў мужчынскіх спаборніцтвах, хоць тады “мяшаныя” турніры не былі пашыраны, дый шахматысты нярэдка кпілі з шахматыстак. У 1968–1970 гг. К. Зварыкіна, першая з жанчын, узначальвала федэрацыю шахмат Беларусі. З доляй умоўнасці яе можна лічыць прадстаўніцай “шахматнага фемінізму”.

Калі Зварыкіна была вострай на язык і рэзкай ва ўчынках (за што атрымала мянушку Кіра-сякіра), то яе настаўнік у беларускі перыяд жыцця, гросмайстар Ісак Баляслаўскі, запомніўся сучаснікам як чалавек з іншым характарам: мяккі, негаваркі, бесканфліктны… Прыехаўшы ўвосень 1951 г. з Расіі, учорашні прэтэндэнт на шахматную карону адразу ўключыўся ў першынство Мінска, дзе гулялі збольшага першаразраднікі. Пазней ён ахвотна гуляў у чэмпіянатах БССР і не заўсёды пярэчыў, калі слабейшыя супернікі прапаноўвалі яму нічыю. Усё-такі ў 1964 г. яму ўдалося стаць аднаасобным чэмпіёнам.

З другой паловы 1950-х І. Баляслаўскі аддаваў перавагу трэнерскай і літаратурнай працы. Дапамагаў двум чэмпіёнам свету, Васілю Смыслову і Тыграну Петрасяну, і пасля колькігадовага бюракратычнага прамаруджвання атрымаў званне “Заслужаны трэнер СССР” (1964). Удумлівыя кнігі Баляслаўскага – асабліва ў яго атрымліваліся дэбютныя распрацоўкі – перакладаліся на замежныя мовы і служаць кваліфікаваным шахматыстам аж да сёння.

Сярод найбольш знакамітых выхаванцаў І. Баляслаўскага – гросмайстар Віктар Купрэйчык (1949–2017), майстар Альберт Капенгут, шматразовы чэмпіён Беларусі 1960–1970-х гг. (цяпер жыве ў ЗША; сёлета ў ліпені яму споўнілася 75). Высока цэніць спадчыну Ісака Баляслаўскага гулец экстра-класа, былы мінчанін Барыс Гельфанд, хоць ён і не паспеў узяць урокі непасрэдна ў вялікага папярэдніка. Дзяліўся Баляслаўскі ведамі і з аматарамі: напрыклад, у 1967 г. ён наведаў Калінкавічы, калі там праходзіла ўсесаюзнае першынство сярод сельскіх шахматыстаў, даў сеанс адначасовай гульні, распавёў пра супрацоўніцтва з чэмпіёнам свету Петрасянам.

У 1990-я гг. у Мінску ладзіліся міжнародныя турніры – мемарыялы Баляслаўскага, а сёлета Беларуская федэрацыя шахмат прысвяціла яго памяці чэмпіянат Беларусі сярод мужчын.

Icак Баляслаўскі не ўмеў жыць без шахмат, але захапляўся не толькі імі. Перад матчам-турнірам на званне абсалютнага чэмпіёна СССР (Ленінград, вясна 1941 г.) ён здаў на літаратурным факультэце Днепрапятроўскага ўніверсітэта ўсе прадметы, за выняткам латыні. На вырашальнае для сябе спаборніцтва майстар прывёз падручнік лацінскай мовы, каб прысвяціць ёй час, вольны ад партый – гэты факт быў нават адзначаны ў турнірным бюлетэні. У час вайны Баляслаўскі, нягледзячы на слабы зрок, скончыў Свярдлоўскі ўніверсітэт і стаў дыпламаваным філолагам. Ён добра арыентаваўся ў класічнай літаратуры, любіў цытаваць Грыбаедава, Крылова, Ільфа і Пятрова, ведаў на памяць мноства вершаў. У канцы 1930-х заўважаў у прыяцельскім атачэнні, што Гітлер і Сталін – “абое рабое”. Як і многія савецкія людзі, не будучы дысідэнтам, шукаў доступ да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі – і ў апошнія гады жыцця рэгулярна слухаў заходнія “радыёгаласы”, якія тады глушыліся.

Дачка гросмайстра, вядомая музыказнаўца Таццяна Баляслаўская, казала мне ў 2012 г., што бацька быў збольшага задаволены пераездам у Мінск. Не ўсё было гладка ў працэсе адаптацыі майстроў, але ўвогуле прыбыццё “варагаў” станоўча паўплывала на мясцовых шахматыстаў, узняўшы сярэдні ўзровень. Ісак Баляслаўскі, Кіра Зварыкіна і іншыя перасяленцы разам з ураджэнцамі Беларусі развівалі тое, што завецца “беларускай шахматнай школай”.

Вольф РУБІНЧЫК.

(часопіс “Роднае слова”, № 9, 2019)

“Каралеўская пара” – Кіра Зварыкіна і Ісак Баляслаўскі. Сяброўскі шарж Е. Алачэўскага з варшаўскай газеты “Przegląd Sportowy”, перадрукаваны ў “Фізкультурніку Беларусі” 18 студзеня 1955 г. / «Королевская пара» – К. Зворыкина и И. Болеславский. Дружеский шарж Е. Алачевского из варшавской газеты, перепечатанный в «Физкультурнике Белоруссии» 18.01.1955

Перевод:

Шахматные «варяги» в Минске

После Великой Отечественной немного осталось в Беларуси сильных шахматистов. Оставшиеся стремились проявить себя: так, в начале 1946 г. появилась шахматно-шашечная секция в Гродно, был проведен чемпионат города, хотя во всём областном центре имелось лишь четыре комплекта шахмат. В том же году возродилась всебелорусская шахсекция: активными в ней были минский мастер Гавриил Вересов (председатель; см. о нём «Роднае слова», № 5, 2019), его брестский коллега Владимир Сайгин, витебский кандидат в мастера Исаак Айзенштадт, поэт Аркадий Кулешов и другие. В июне 1946 г. возобновился шахматный отдел в газете «Звязда» – его вёл Г. Вересов.

Но в конце 1940-х некоторые титулованные игроки – тот же И. Айзенштадт, а также первый чемпион послевоенного Минска Рафаил Горенштейн (1946 г.; наравне с Г. Вересовым), чемпион БССР 1948 г. гродненский мастер Ратмир Холмов – покинули республику. Между тем в Советском Союзе наблюдался шахматный бум на фоне успехов Михаила Ботвинника, который в мае 1948 г. первым среди советских шахматистов завоевал мировое первенство.

Сейчас уже непросто сказать, какие власти – спортивные или партийные – постановили укрепить шахматное сообщество… Скорее всего, партийные, задававшие тон в сталинское время. Тем более что Николай Патоличев, первый секретарь ЦК белорусской компартии в 1950–1956 гг., был любителем шахмат, о чём есть свидетельство в дневниках Ивана Шамякина («Патоличев и Крапива сели в кабинете играть в шахматы», упоминание относится к 1955 г.). В 1951–1953 гг. из Украины и России в Минск прибыло несколько мастеров – Борис Гольденов, Алексей Сокольский, супруги Алексей Суэтин и Кира Зворыкина – и один гроссмейстер, Исаак Болеславский.

Судьбы «варягов» сложились по-разному; здесь я коротко расскажу о двоих последних, Кире Зворыкиной (1919–2014) и И. Болеславском (1919–1977). Обоим в этом году могло бы исполниться 100 лет.

Экс-чемпионка Ленинграда Кира Алексеевна Зворыкина, обустроившись в Минске, продолжила расти в спортивном плане. Она дважды становилась чемпионкой СССР (1953, 1956), отлично выступила за советскую команду на первой женской шахматной олимпиаде в 1957 г. (1-е место и на своей доске, и в командном зачёте), а в конце концов добралась и до матча на первенство мира, который состоялся в декабре 1959 – январе 1960 гг. Увы, представительница БССР проиграла его более опытной россиянке Елизавете Быковой. Позже К. Зворыкина ссылалась на то, что не мела соответствующего тренера, а куратор Быковой в час матча работал «на грани фола». Всё же надо признать, что игра претендентки была далека от совершенства; видимо, минчанка просто переоценила свои силы.

После «матча жизни» спортивные результаты Зворыкиной начали снижаться, тем не менее еще около 20 лет она оставалась действующим бойцом «шахматной гвардии». В автобиографической книге, так и названной «В рядах шахматной гвардии» (вышла в Минске в 1984 г.), Кира Алексеевна не без иронии рассказала о своём пути в «большие шахматы», поделилась интересными наблюдениями за советскими и зарубежными шахматистками. Можно пожалеть разве что о том, что белорусским событиям в книге отведено немного места… А ведь авторка была чемпионкой Минска (1956) и трижды – чемпионкой БССР (1970, 1973, 1975), не раз выступала за Беларусь в командных соревнованиях. Здесь ей было присвоено звание международного арбитра (1976) и международного гроссмейстера среди женщин (1977).

С 1960-х гг. и почти до самого возвращения в Россию (1999) Кира Зворыкина судила многочисленные соревнования в Беларуси, прежде всего женские, нередко выступала в роли эксперта с оценками игры белорусских шахматисток. Многие помнят и её шахматный отдел в газете «Вечерний Минск», и телепередачи 1970–1980-х гг. на Белорусском телевидении с интересными конкурсами решения для школьников. Поэт и шахматный композитор Алесь Усеня (1958 г. р.), живший в деревне Пасека на Стародорожчине, в мемуарном произведении «Мой листопад…» поделился подростковыми впечатлениями: «Меня особенно привлекает то, что на экране показывает задания не кто-нибудь, а настоящая гроссмейстер Кира Зворыкина, которая когда-то боролась за звание чемпионки мира».

Уже в 1950-е гг. Кира Алексеевна для тренировки играла в мужских соревнованиях, даром что тогда «смешанные» турниры не были распространены, да и шахматисты нередко смеялись над шахматистками. В 1968-1970 гг. К. Зворыкина первой из женщин возглавляла федерацию шахмат Беларуси. С долей условности ее можно считать представительницей «шахматного феминизма».

Если Зворыкина была острой на язык и резкой в поступках (за что получила прозвище «Кира-секира»), то её наставник в белорусский период жизни, гроссмейстер Исаак Болеславский, запомнился современникам как человек с иным характером: мягкий, неразговорчивый, бесконфликтный… Приехав осенью 1951 г. из России, вчерашний претендент на шахматную корону сразу же включился в первенство Минска, где играли преимущественно перворазрядники. Позже он охотно играл в чемпионатах БССР и не всегда возражал, когда более слабые соперники предлагали ему ничью. Всё-таки в 1964 г. ему удалось стать единоличным чемпионом.

Со второй половины 1950-х гг. Болеславский отдавал предпочтение тренерской и литературной работе. Помогал двум чемпионам мира, Василию Смыслову и Тиграну Петросяну, и после нескольких лет бюрократической задержки получил звание «Заслуженный тренер СССР» (1964). Вдумчивые книги Болеславского – особенно ему удавались дебютные разработки – переводились на зарубежные языки и служат квалифицированным шахматистам поныне.

Среди самых известных воспитанников И. Болеславского – гроссмейстер Виктор Купрейчик (1949–2017), мастер Альберт Капенгут, многократный чемпион Беларуси 1960–1970-х гг. (сейчас живёт в США; в июле 2019 г. ему исполнилось 75). Высоко ценит наследие Исаака Болеславского игрок экстра-класса, бывший минчанин Борис Гельфанд, хоть он и не успел взять уроки непосредственно у великого предшественника. Делился Болеславский знаниями и с любителями: например, в 1967 г. он посетил Калинковичи, когда там проходило первенство СССР среди сельских шахматистов, дал сеанс одновременной игры, рассказал о сотрудничестве с чемпионом мира Петросяном.

В 1990-е гг. в Минске устраивались международные турниры – мемориалы Болеславского, а в этом году Белорусская федерация шахмат посвятила его памяти чемпионат Беларуси среди мужчин.

Исаак Болеславский не умел жить без шахмат, но увлекался не только ими. Перед матчем-турниром на звание абсолютного чемпиона СССР (Ленинград, весна 1941 г.) он сдал на литературном факультете Днепропетровского университета все предметы, за исключением латыни. На решающее для себя состязание мастер привёз учебник латинского языка, чтобы посвятить изучению латыни время, свободное от партий – этот факт был даже отмечен в турнирном бюллетене. Во время войны Болеславский, несмотря на слабое зрение, окончил Свердловский университет и стал дипломированным филологом. Он хорошо ориентировался в классической литературе, любил цитировать Грибоедова, Крылова, Ильфа и Петрова, знал на память множество стихов. В конце 1930-х замечал в приятельском окружении, что Гитлер и Сталин – «одно и то же». Как и многие советские люди, не будучи диссидентом, искал доступ к альтернативным источникам информации – и в последние годы жизни регулярно слушал западные «радиоголоса», которые тогда глушились.

Дочь гроссмейстера, известный музыковед Татьяна Болеславская, говорила мне в 2012 г., что отец был в целом доволен переездом в Минск. Не всё было гладко в процессе адаптации мастеров, но в общем прибытие «варягов» положительно повлияло на местных шахматистов, подняв средний уровень. Исаак Болеславский, Кира Зворыкина и иные переселенцы вместе с уроженцами Беларуси развивали то, что называется «белорусской шахматной школой».

Вольф РУБИНЧИК.

(журнал «Роднае слова», Минск, № 9, 2019)

Опубликовано 04.10.2019  12:44

Рыгор Бородулин о тёзке Берёзкине

На полях вечности

Он любил жизнь отчаянно, до самозабвения. Любил, словно нагоняя время, отнятое у него войной и суровыми дорогами судьбы. Любил, словно чувствуя, что путь к родному порогу не бесконечен. Любил жизнь и за тех друзей и товарищей своих, которым не выпало вернуться домой.

Он был остроумен и неповторим и в весёлом застолье, и на официальном заседании, и в своих статьях, выступлениях, репликах и замечаниях.

Он обладал почти забытым в нашем литературном кругу умением радоваться удаче коллеги, сподвижника, превращать чужой успех в собственную радость. Одна строка, одно слово, неожиданная рифма могли распогодить настроение у него, тончайшего знатока и, я сказал бы, дегустатора поэзии. В нём органично, по законам таланта, сочетались признанный мэтр и увлечённый юноша, эрудит и острослов, исследователь и публицист.

Ему всё время не терпелось открывать… Даже газету, журнал, сборник поэзии раскрывал по-особенному нервно, по-утреннему, в ожидании счастливого открытия. И он умел открывать новые таланты, новые имена. У него была лёгкая рука для этого, а главное – душа. Умел и заново прочесть поэта, драматурга, прозаика.

Именно он открыл Алексея Пысина и читателям, и самому поэту – открыл как самобытного мастера, непохожую ни на кого личность.

Помнится, с какой нескрываемой гордостью показывал он письмо от Михаила Громыко, в котором старейшина нашей литературы благодарил критика за искренние слова, за то, что приподнял крышку над его гробом, гробом забытья и молчания.

Когда вышла посмертно книга Владимира Лисицына, рождённого в концлагере в 1944 году (Лисицын умер в 1973-м; его книга «Жураўлінае вясло» вышла в 1974 г. – В. Р.), – не дожидаясь, пока наша критика примерится к непривычной поэзии, «Литературная газета» напечатала вдохновенную и толковую статью признанного критика.

Григорий Берёзкин.

Он первым нарушил те каноны и ту традицию, по которым на критика смотрели как на человека, который недолюбливает поэзию, слабовато в ней разбирается, а поучать любит, ибо профессия требует.

Статьи Григория Берёзкина звучали как поэтические страницы, полные гнева и сочувствия, мудрости и виртуозного совершенства в каждом слове.

Столь могучей была слава критика, столь магической была мысль его, что многие поэты считали личной обидой, когда их не замечал Григорий Берёзкин, и не скрывали это чувство. А если уж сам Берёзкин сказал о тебе несколько приязненных слов, то уже и с собратом по перу можно было здороваться не первым. Конечно, такое было присуще больше молодым.

Не могу забыть, как наш любимый и не обиженный вниманием Петрусь Бровка в дни своего 70-летия [в 1975 г.] по-юношески расчувствовался и открыто радовался статье Григория Берёзкина, напечатанной о нём, Бровке, в газете «Вячэрні Мінск». А Григорий Соломонович с обычной для него иронией говорил, что после «Вячэрняга Мінска» на улице и даже в подъезде чаще здороваться стали – обрёл славу.

Он успел ещё написать статью к двухтомнику Алексея Пысина и рецензию для издательства на избранное Евдокии Лось.

В последние годы перед тяжёлой болезнью своей Григорий Берёзкин много писал, выступал – спешил высказать хоть немного заветного, выстраданного, прощался с людьми, с жизнью, которая с ним жестоко обошлась.

Навсегда останется живым для меня Григорий Соломонович. Немного заброшенная назад голова. Губы, ещё на миг сжатые после очередной сигаретной затяжки, после очередного глотка радости от найденного у кого-то слова или образа. Вот рука сделала легкое движение с непогасшей сигаретой, и с удивлённой прядью побелевшей чуприны переплетается прядь дыма. Глаза чуть прищуренные, насмешливые и растерянно-доверчивые. Сейчас он скажет что-то неожиданное, берёзкинское.

То, что успел сказать Григорий Соломонович, то, что осталось в книгах его, и живёт, и жить будет в потомках наших.

1981

Г. Берёзкин с детьми Олей и Витей. 1960-е гг.

«А писать Гриша умеет…»

– Так, значит, молодой человек, на чём мы остановились в прошлый раз? – спокойно и серьёзно спросил следователь.

А на плечах у молодого человека только что были капитанские погоны, на груди – боевые ордена высокой пробы. И присудили ещё десять лет. Причём одним из основных преступлений значился побег.

А побег был такой. Война подходила к Минску. Правительство и партаппарат убегали первыми во главе с Пономаренко. Узников минской тюрьмы вывезли в лес под Червень. Прежде чем замести следы (действовал сталинский афоризм: «Есть человека, есть проблема, нет человека, нет проблемы»), предложили уголовникам отойти в сторону. Он был политический. Не вышел. Колонну НКВДисты расстреляли из пулемётов и, чтобы не было ошибок, в довершение забросали гранатами. Когда утихли выстрелы и взрывы, молодой человек (слышал, как у него возле уха просвистели две пули) поднялся. На противоположном конце кровавого бурта увидел живого. Ошалевший, бежал к нему. Это был поляк откуда-то из-под Бреста. Поляк спросил: «Тот тэраз до немцув?» Молодой человек замотал головой: «Не могэн, естэм жыдэм». Поляк уточнил, обрезанный ли у него, молодой человек ответил, что да. Обнялись и разошлись в разные стороны.

В военкомате молодой человек сказал, что он с мест поселения. Усталый пожилой капитан осёк: «Ничего я не слышал. Забудь, что говорил мне. Вот тебе предписание, воюй!» И воевал. И довоевался (…)

Редко тому, кто впервые видел, слышал Берёзкина, могло придти в голову, что прошёл этот мастер совершенных мыслей и слов круги не дантового, а ещё более страшного, советского ада.

В конце 50-х годов добрая судьба свела меня, молодого и лопоухого поэта, с мэтром, критиком, чьему слову доверяли, и даже взгляд его уловить старались. Лично для меня улыбка Григория Соломоновича, его обращение ко мне – «Грыц» – не говоря уже о какой-нибудь похвале, значили всё. Недавно Наум Кислик вспоминал, как на свадьбе у меня мама моя пересказывала мои слова и Берёзкину, и ему: «Вот если Григорий Берёзкин скажет, что я поэт, тогда всё!» И не раз мы сходились с Наумом на том, что надо было записывать за Берёзкиным его шутки, хохмы, выдумки, хитрости.

Не хотел и никогда не говорил Григорий Соломонович обо всём чёрном и мучительном. Свою боль, свой ужас носил в себе. Мерцающими искорками шуток и острот отгонял мрак напоминаний и воспоминаний. Хотя бы таким образом убегал от тяжести, которая давила на его впечатлительную, полную детскости душу. Потому и осталось от Берёзкина много весёлого и задиристого, светлого и радостного, безобидно-хитроватого и глубоко раздумчивого.

И всплывает, выплывает, наплывает всё берёзкинское, то, что греет, радует, заставляет грустить.

Захожу в «Нёман». Григорий Соломонович просматривает редакционную почту. Развернул газету «Знамя юности». Там освещается неделя сада. На развороте шапка: «Посадишь дерево – друг вырастет». Заядлый курильщик завивает сколько-то прядей дыма за ухо и продолжает вслух: «Посадишь друга – дерево вырастет»…

В Витебске по мостовой подскакивает мотоцикл. Мотоциклиста обнимает, чтобы не упасть, дамочка. Берёзкин глянул своим по-щучьи выпуклым глазом и пояснил: «Перед употреблением взбалтывать». Как раз стояли мы недалеко от аптеки.

В издательстве «Беларусь» была пышногрудая, с особо крутыми бёдрами бухгалтерша. Метко, словно книгу, назвал её Берёзкин «метательницей бедра».

Не улыбаясь, говорил: «Захожу я в мастерскую к Азгуру, а на голове у Сократа – Киреенко».

«…Монгол женился на еврейке. Родился сын. Назвали Чингиз-хаим».

Одного поэта он прозвал Христопор Колун.

«…Романист, взяв сердце в ладонь, как гранату, закрывает глаза и бросается на дзот, а оттуда куры фур-фур-фур…»

«Некоторым критикам кажется, что поэт-трибун и спит в трибуне…»

Встречаю на радио Григория Соломоновича. Восторженный: «Читал новые стихи Игорька Шкляревского. Парень стихи из воздуха делает. Это же не послеобеденный трагик Винокуров».

Ложно-глубокомысленного критика окрестил Берёзкин вундерхундом. Это о нём рассказывал: идёт согбенный, словно пуды мудрых мыслей несёт. Берёзкин у него спрашивает, почему такой озабоченный? Отвечает, что очень волнует его судьба южновьетнамской поэзии.

Бородулин и Берёзкиндружеские шаржи Константина Куксо

Любил Берёзкин рассказ, приписанный Рыгору Нехаю. Это пародия на псевдопартизанскую героику: «Сижу в стоге сена. Вокруг немцы. Выпить хочется, а в кармане ни рубля…»

Об одной литературной даме говорил, что у неё глаза, как у надзирательницы Равенсбрюка…

О поэте, который тенью ходил за Кулешовым, – «двуспальный холодильник».

Цитировал советскую классику:

І гучна брахалі сабакі

Над нашай шчаслівай зямлёй.

Так отозвался один поэт-акын на полёт Белки и Стрелки в космос.

Хорошее настроение вызывали у мэтра и строки могилевчанина, по-землячески трогали:

Пасецца калгасны статак

Каля блакітнай ракі,

А там, у Злучаных Штатах,

Рэжуць кароў мяснікі.

Весело показывал критик, как в дождь от старого здания Союза писателей до площади Якуба Коласа провожал его Мележ с одной просьбой: «Гриша, повтори ты эту фразу обо мне, где ты подчёркиваешь моё мастерство и талант…»

Об одном поэте говорил, что он бросает лозунги: «Смерть бюрократам!», «Смерть чиновникам!». И над головой крутит красным флагом.

Остроумной выдумкой было якобы сказанное рецензентом: «Даже отмеченные незначительные недостатки Петруся Бровки являются достижениями нашей поэзии».

Часто Берёзкин «выдурнялся», строил из себя простачка. Мог с абсолютно серьёзным выражением на лице заявить: «Для меня что рубаи, что Навои – всё что-то восточное».

Шутки шутками, а поражал Григорий Берёзкин и молодых, и старых исключительным знанием мировой поэзии. Часами мог читать по памяти стихи – от белорусской, русской, украинской до античной классики. Читать так, как не могут читать ни актеры, ни поэты. А сам же был отличным поэтом. Писал на идише, по-русски, по-белорусски. Виртуозно и почтительно точно переводил поэзию. Да ничего не собрано, не сохранено.

Аркадий Кулешов хлопотал, чтобы освободить его, когда это было опасно. А некоторые уже освобождённого критика хотели освободить от хлеба насущного. Не давали работы, не печатали. Перебивался рецензиями, как чернорабочий литературы. И оставался духонесломленным.

И остались мудрые книги Григория Берёзкина.

И не грустят остроты и шутки Григория Берёзкина.

Его любили, его уважали, с ним считались творцы, и с ним хотели, но не могли рассчитаться случайные люди в литературной жизни.

Вспомнился случай. Принёс Берёзкин в издательство предисловие к сборнику поэзии Хаима Мальтинского. Прискакал на костылях и Мальтинский. (Это Мальтинский донимал Берёзкина в первое время после женитьбы Григория Соломоновича одним и тем же вопросом: «Гриша, был ли ты сегодня мэлах элаин (ангелом сверху)?») Сначала вежливо поприветствовали друг друга. Слово за слово – и перешли на идиш. Спор набирал обороты. Поэт замахнулся на критика костылём. Берёзкин вбегает в кабинет (основная эмоциональная беседа шла на коридоре) и требует отдать ему предисловие, хочет порвать. Мне, редактору, надо завтра отдавать сборник в набор. Прячу предисловие. Берёзкин выбегает. Через некоторое время заходит уже спокойный Мальтинский. Просит дать ему почитать предисловие. Читает, светлеет не только лицом, а душой и, словно только что ничего не произошло, думает вслух:

– Что ни говори, а писать Гриша умеет…

[1993]

Перевод с белорусского В. Р. – по книге Рыгора Бородулина «Толькі б яўрэі былі!..» (Минск, 2011). С некоторыми сокращениями.

Опубликовано 18.07.2018  15:36

Рыгор Бярозкін. АБ ВЕРШАХ

Прадаўжаем адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўцы яўрэйскага паходжання Рыгора Саламонавіча Бярозкіна (1918–1981). Трэцяга ліпеня мы перадрукавалі яго артыкул 1939 года пра творчасць Зямы Цялесіна, а сёння – больш «агульныя» развагі 1940 г. Асаблівасці тагачаснай арфаграфіі збольшага захаваныя.

Г. Бярозкін. АБ ВЕРШАХ

Мы вельмі засумавалі па добрых вершах. Часам здавалася, што п’еса, опернае лібрэта канчаткова адаб’юць ахвоту ў нашых паэтаў займацца вершамі. І адзінай уцехай для нас з’яўлялася ўсведамленне таго, што ў развіцці любой літаратуры бываюць такія перыяды, калі верш адыходзіць на задні план, саступаючы месца іншым літаратурным жанрам. Тым больш у нашай літаратуры такое змяшчэнне жанраў было зусім законамернай станоўчай з’явай. Яно падрыхтавала новы ўздым паэзіі, аб якім зараз можна гаварыць як аб рэальным, адбыўшымся факце.

Справа ў тым, што паэзія апошніх год не магла нас поўнасцю здаволіць.

Паэты пісалі на вельмі важныя і адказныя тэмы, знаходзілі вельмі насычаныя ў сэнсавых адносінах словы, мяркуючы, што ляжачая ў аснове верша рытмічная, вобразная і ўласна-паэтычная сістэма з’яўляецца рэччу другараднай, малаістотнай.

З раззбройваючай наіўнасцю сфармуліраваны гэты погляд на вершы ў адным выпадкова трапіўшым нам пісьме літаратурнага кансультанта да пачынаючага паэта. «Сутнасць верша – піша гэты “кансультант” па паэзіі – заключаецца перш за ўсё ў яго змесце, потым у падачы гэтага зместу пры дапамозе мастацкіх вобразаў, а форма – гэта ўжо як сродак для палягчэння чытання і запамінання вершаў…»

Нам шкада маладых. Атрымліваючы зусім бессэнсоўныя настаўленні аб змесце і форме, выхоўваючыся на самых наіўных уяўленнях аб паэтычнай форме, як аб вонкавым, «абслугоўваючым» элеменце верша, нашы маладыя паэты спешна рэалізуюць гэту «навуку» у адпаведны вершавы матэрыял.

Але не толькі маладыя. Нават паасобныя добрыя нашы паэты часта сваёй уласнай практыкай паглыбляюць супярэчнасці паміж семантычнымі і ўласна-паэтычнымі момантамі верша. Вазьміце, к прыкладу, П. Глебку. Стыль многіх вершаў П. Глебкі – гэта стыль слова, стыль рытарычнай фразы, якая існуе сама па сабе, па-за якойсьці цэласнай паэтычнай сістэмай. Такому ўражанню ад вершаў Глебкі не ў малой ступені спрыяе і тое, што ў іх, за рэдкім выключэннем, адсутнічае дэталь, блізкі абыдзённы прадмет, рэч з усімі яе трыма рэальнымі вымярэннямі, – г. зн. адсутнічае сама магчымасць канкрэтызаваць велізарнасць маштабаў праз «зримое» параўнанне, вобраз, дэталь. Гэта і ёсць адна з праяў стварыўшагася разрыву паміж сэнсам верша і яго канкрэтна-пачуццёвай прыродай.

Дзе-ж выйсце? Выйсце ў пераключэнні на новы матэрыял, у аднаўленні парушанага адзінства, хоць-бы і ў рамках новага жанру. Для Глебкі гэтым новым жанрам з’явілася трагедыя ў вершах.

Хочацца думаць, што Глебка зрабіў «экскурс» у гэту недаследаваную галіну па камандзіроўцы «ад паэзіі», што напісаўшы добрую вершаваную п’есу, паэт, узбагачаны новым вопытам і новымі магчымасцямі, створыць сапраўдныя вершы, якія будуць вершамі не па вонкавых абрысах, а па сутнасці.

Прыклад П. Броўкі ўмацоўвае ў нас гэту веру. У творчасці П. Броўкі апошніх год таксама намячаўся пэўны адыход ад патрабаванняў верша ў бок агульна-апісальных меркаванняў.

Не ставячы сабе мэтай аналізіраваць паэму «Кацярына» (гэта тэма спецыяльнага артыкула), укажам толькі на тыя яе асаблівасці, якія раскрываюцца ў сувязі з цікавячай нас праблемай. Чаму верш? – вось пытанне, якое ўзнікае пры чытанні «Кацярыны». Якія дадатковыя задачы (апрача тых агульна-ідэйных і мастацкіх задач, якія немінуча ўзнікаюць у рабоце над любой рэччу) вырашыў паэт, працуючы над паэмай, над вершаваным жанрам? Такія-ж задачы бясспрэчна былі. Калі Пушкін працаваў над «Онегіным», ён пісаў Вяземскаму: «Я цяпер пішу не раман, а раман у вершах – д’ябальская розніца…» Пушкін поўнасцю ўсведамляў спецыфічнасць работы над раманам у вершах у адрозненне ад «проста рамана». У «Кацярыне» гэта розніца не адчуваецца. Верш даведзен да ўзроўню абслугоўваючага элемента. Ён толькі ўючная жывёла, якая перавозіць тэму з месца на месца…

Пасля «Кацярыны» Броўка працаваў у тэатры, пісаў опернае лібрэта. Зараз ён надрукаваў новы цыкл вершаў, які дазваляе гаварыць аб значным творчым росце паэта.

Вершы сведчаць аб тым, што Броўка ўступіў у паласу сваёй творчай спеласці. Ужо не як вонкавая адзнака апісання і не як рытарычны жэст існуе новы верш Пятруся Броўкі. У новым вершы Броўкі ёсць праўда пераходаў ад лозунга да лірычнага моманту, ад апісання да пафасу. Паэту няма патрэбы рабіць асобныя намаганні для таго, каб дацягнуцца да палітычна-грамадзянскай тэмы – гэта тэма ў яго ў крыві.

Ітак, вершы надрукаваны. Што далей? Ці намячаюць гэтыя новыя вершы Броўкі шляхі да яго далейшага паэтычнага развіцця? Над гэтым пытаннем нам хацелася-б падумаць разам з паэтам. Па характару свайго даравання, «па складу сваёй душы, па самай радковай сутнасці» Броўка – паэт-прамоўца, паэт строга вызначанай інтанацыйнай устаноўкі. І таму нам здаецца, што далейшае развіццё паэзіі Броўкі павінна ісці іменна па лініі арганічнага свайго ўдасканалення, як паэзіі аратарскай, інтанацыйнай. Тым больш, што час зараз суровы, ваенны, над светам ходзяць навальнічныя хмары – і суровае, насычанае глыбокім пачуццём, аратарскае слова паэта іменна зараз мае велізарнае значэнне. Няхай надрукаваныя вершы Броўкі паслужаць для яго адпраўным пунктам да пошукаў, але толькі ў іншым плане інтанацыйнага верша.

Значнай падзеяй нашай паэзіі з’яўляюцца новыя вершы А. Куляшова «Юнацкі свет». Прынцыповае значэнне гэтых вершаў, калі разглядаць іх з пункту гледжання намечаных намі агульных законамернасцей паэтычнай работы, заключаецца ў іх глыбока-паэтычным змесце. Наіўнае ўяўленне аб паэзіі абессэнсоўвае вершаваную рэч, расцэньвае яе толькі яе непазбежнае адступленне ад «нармальных» правілаў мовы. Спытайцеся ў нашага «кансультанта па паэзіі», як ён уяўляе сабе работу над вершам, і ён вам адкажа прыкладна так: паэт бярэ пэўную мысль, якую ён хоча выразіць, і фаршыруе яе ў які-небудзь паэтычны размер, і ад узаемадзеяння гэтых двух момантаў ствараецца паэзія…

Вершы А. Куляшова абвяргаюць гэта ўяўленне, яны па-свойму сцвярджаюць паэзію як арганічны лад мышлення, як адзіны рытмічна-семантычны комплекс. Гэтыя вершы не могуць быць пераказаны прозай, ад такога перакладу яны страцяць добрую палову свайго зместу. Куляшоў мысліць цэласнымі паэтычнымі замысламі і амаль ніколі не карыстаецца трафарэтам. Возьмем верш «Шэршні». У ім тэма далёкіх дзіцячых успамінаў, якія па-новаму ўспрымаюцца паэтам з пункту гледжання яго спелага вопыту, нечакана нараджае ўскладнены, але надзвычай дакладны вобраз. Сум паэта, адчуўшага горыч першага адхіленага кахання, раптам становіцца пчалой, гудучым шэршнем – далёкім выхадцам з першых сустрэч, з першых, дзіцячых гульняў, з першых успамінаў.

Так, паэт еднае мноства разнастайных асацыяцый не з мэтай «выдумаць» «экстравагантны» вобраз, а цалкам апраўдваючы іх інтэнсіўнасцю перажывання, ажыўляючы іх напружаннем мыслі. Пры гэтым Куляшоў умее захаваць рэалістычную дакладнасць апісання, абаянне і яснасць упершыню бачанага.

Міма школы меленькая рэчка

Без мяне адна плыве ў цішы.

Незвычайная празрыстаць гэтых радкоў адхіляе ўсякую магчымасць «пераўвялічана»-трагедыйнага гучання тэмы. Каханне, аб якім гаворыць Куляшоў, празрыстае і яснае, як гэтыя радкі. Яно не засланяе жыццё, а, наадварот, прымушае больш цвяроза, больш прыстальна ўглядацца ў навакольнае. Лёгкі сум не здымае агульнага жыццёсцвярджальнага пачуцця, а толькі робіць яго больш важкім і пераканаўчым. Далёкія дзіцячыя ўспаміны зліваюцца ў адно з новым імкненнем у будучае, – і ўсё гэта стварыла добры і ў высокай ступені паэтычны цыкл вершаў.

Папрок, які мы можам зрабіць Куляшову, у большай меры адносіцца і да іншых паэтаў, якія працуюць над стварэннем новай лірыкі.

У іх вершах аб дружбе, аб каханні, аб прыродзе мала непакою, а больш уціхамірваючых дабрадушных пачуццяў. Баявы, актыўны тэмперамент нашага сучасніка павінен у аднолькавай меры адчувацца ў палітычных вершах і ў вершах, якія напісаны на традыцыйна-лірычныя тэмы.

Ці-ж не таму так цёпла былі сустрэты франтавыя вершы М. Калачынскага, што яны нясуць у сабе адчуванне трывогі, масавы вопыт гераізма? Неймаверна вырастае павага да вершаў, калі яны напісаны ля вогнішча, у самай сапраўднай абстаноўцы бою.

М. Калачынскі доўгі час займаўся тым, што паўтараў вонкавыя сродкі паэзіі, зацверджаныя і агульнадаступныя тэхнічныя прыёмы верша, – зараз ён прышоў да сапраўднай творчасці. У яго новых вершах аб Фінляндыі няма гучных батальных сцэн, замест іх ёсць разумная і ўдумлівая сканцэнтраванасць на асэнсаванні сапраўдных мэт нашай вызваленчай [sic – belisrael.info] вайны. Таму такія добрыя вершы аб смалакуру, аб рыбаку, якія – вернуцца, якія прыдуць у свае разбураныя хаты.

Нашым паэтам-лірыкам пагражае небяспека ўвайсці ў новы штамп гэтакага ўціхаміранага, бестурботнага пейзажа. Гэту небяспеку трэба папярэдзіць, бо тое, што з’яўляецца толькі небяспекай для Броўкі, для Куляшова, становіцца пэўным «курсам» для многіх маладых вершатворцаў. Услед за вершамі Броўкі аб прыродзе, услед за «Воблакам» Куляшова, за «Падсочкай» Панчанкі пайшоў цэлы паток вершаў пачынаючых паэтаў, у якіх зусім страчана пачуццё сучаснасці. Дажджы, птушкі, бярозкі – і больш нічога. Вы чаго гэта, таварышы, чырыкаеце?

Нам трэба любіць паэзію ўжо толькі за тое, што яна ствараецца на фронце, у вельмі цяжкіх умовах, якія не выклікаюць «лірычнай» дабрадушнасці. Прайшоўшы казематы, турмы, шыбеніцы, паэзія прыходзіць да нас, як вестка блізасці і спагады, як вялікі сардэчны прыяцель.

Зараз ужо нельга гаварыць аб росце нашай паэзіі без таго, каб не спыніцца на творчасці Танка. Ён прынёс нашай паэзіі незвычайную навізну і сілу вялікага паэтычнага тэмпераменту. Вершы Танка, насычаныя пафасам, сарказмам, перажытым болем, нясуць у сабе велізарны зарад ваяўнічай чалавечнасці, якая адстайвае свае правы ў атмасферы гвалту, гнёту. Звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што іменна паэзія, іменна верш з’яўляўся дзейсным сродкам рэволюцыйнага гуманізма. Іменна ў вершы знайшлі сваё выражэнне лепшыя імкненні народа. У выдатным вершы Ф. Пестрака «Паэзія» з вялікай сілай перададзен матыў гранічнай змешанасці вершаў з навакольнай, вельмі нярадаснай жыццёвай абстаноўкай.

Ты просішся ў дзверы маёй беднай хаткі

Восенню ветранай, цёмнаю ноччу…

гаворыць Пестрак, звяртаючыся да паэзіі. Яму ўторыць малады паэт Таўлай у сваіх лукішскіх вершах:

Пілую вершам краты.

Стыхія лірычнага ўладарна ўварвалася ў нашу паэзію. Перад тварам вершаў, якія ваявалі з ненавісным панствам і гадамі пакутвалі ў турмах, павысім нашы патрабаванні к паэтам, канчаткова адкінем тых, хто бачыць у паэзіі безмэтавую бразотку, якая асалоджвае пяшчотны слых. Паставім у парадку нашага працоўнага дня важнейшае пытанне аб паэзіі.

(артыкул Рыгора Бярозкіна падаецца паводле газеты «Літаратура і мастацтва», 11.03.1940)

Афішка выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З сайта nlb.by.

Ад нашых чытачоў:

Анатоль Сідарэвіч, гісторык (01.11.2017, 29.12.2017)

Юлія Міхалаўна Канэ [жонка Рыгора Бярозкіна] апавядала мне, што ў сям’і Шлёмы Бярозкіна Гірш (Рыгор) быў адзіны сын, і сёстры, можна сказаць, насілі Гірша на руках. Заўсёды ў яго ўсё памытае, папрасаванае… Такі сабе паніч. А бацьку яго Шлёму Бярозкіна выслалі на пачатку 1920-х у Туркестан, бо ён няправільна разумеў сацыялізм, не згадзіўся з рашэннем бундаўскіх правадыроў зліцца ў экстазе з бальшавікамі. Быў паслядоўны бундавец.

Я так даўно чытаў даваенныя часопісы і газеты, што засталося толькі агульнае ўражанне: бальшавіцкая ідэалогія. І раптам – канкрэтную дату не назаву – у ЛіМе з’яўляецца публікацыя Рыгора Бярозкіна, напісаная ў літаратуразнаўчых тэрмінах. Як сказаў бы класік, прамень святла ў цёмным царстве. Які быў лёс гэтага маладога разумніка, ведаеце… Па вайне наступіла эпоха, якую можа, выкарыстаўшы вобраз Дж. Лондана, назваць «пад жалезнай пятой». Адраджэнне крытыкі і літаратуразнаўства пачалося пасля ХХ з’езду КПСС. Бярозкін і Адамовіч (Алесь) – самыя яркія зоркі. Іх аўтарытэт быў высокі. Няздары моцна нерваваліся, калі гэтыя аўтары не згадвалі іхнія творы, маўчалі пра іх творчасць.

Рыгор Саламонавіч – мая даўняя сімпатыя, ставіўся да яго з піетэтам. У яго прысутнасці я быў асцярожны ў выказваннях. Быў ён з’едлівы. І калі б я ляпнуў якое глупства, ён уеў бы мяне. Паэт Алесь Пісьмянкоў (страшны магілёўска-радзіміцкі нацыяналіст), калі я нешта казаў пра Бярозкіна (а казаў я станоўча), заўсёды кідаў: «Бо наш, магілёўскі».

Васіль Жуковіч, паэт (14.07.2018):

Рыгора Бярозкіна я ведаю як маштабнага крытыка. Ён трымаў руку на пульсе ўсяго значнага ў літаратуры, блаславіў таленты маладзенькіх Дануты Бічэль, Жэні Янішчыц, шмат каго яшчэ. Праўда, як мне здаецца, памыліўся ў ацэнках Уладзіміра Караткевіча-паэта. Загадчыкі выдавецкіх аддзелаў шанавалі яго і замаўлялі закрытыя рэцэнзіі на тых, што прэтэндавалі выдацца. Урэзалася ў памяць, як дасьціпна Бярозкін-рэцэнзент прайшоўся па рускамоўным рамане Ільлі Клаза. Дасьціпна пракаментаваў сказ аўтара «Пошлите меня на фронт, – сказал я тихо»: «Так, так, об этом просили вы как можно тише»…

Апублiкавана 15.07.2018  22:46

***

Водгукi:

Думаю, для П.Броўкі, як і для іншых паэтаў, было важным атрымаць канструктыўную крытыку такога мэтра, як Р. Бярозкін. Слушныя заўвагі давалі магчымасць паэту прафесійна развівацца, бачыць галоўнае ў сваёй місіі. Дзякуй богу, што нават у тыя таталітарныя часы для Р.Бярозкіна галоўным заставалася праўдзівасць у адзнаках паэтычнай творчасці, а не кан’юнктура і залежнасць ад рэгалій паэта, пра якога пісаў літаратуразнаўца. Нават цяжкі лёс не прымусіў Р.Бярозкіна адысці ад гэтай праўды.

З павагай, Наталля Мізон, загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі  16.07.2018  17:22

З Польшчы, ад доктара габілітаванага гуманітарных навук Юрася Гарбінскага:
Дзякуй вялікі за артыкул Рыгора Бярозкіна. На бачанні-разуменні Бярозкіным літаратуры, у тым ліку беларускай, вучыліся і надалей павінны вучыцца ўсе тыя, хто хоча працаваць сур’ёзна на гэтай дзялянцы.
Цешуся, што маю ў сваёй прыватнай (!) кнігоўні яго незвычайную кнігу “Свет Купалы”. 
19.07.2018  13:13

 

 

Віктар Жыбуль пра Юлія Таўбіна

ЮЛІ ТАЎБІН – ПАЭТ ВЕЧАРОВАГА ЗАДУМЕННЯ

Таленавіты паэт і перакладчык Юлі (Юдаль) Абрамавіч Таўбін пражыў кароткае, але поўнае няспынных творчых пошукаў жыццё. Нарадзіўся ён 2(15) верасня 1911 г. у горадзе Астрагожску Варонежскай губерні (цяпер Варонежская вобласць, Расія) у сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў, дзе вучыўся ў сямігодцы. Закончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1931), адукацыю працягваў на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута, але ўсім яго планам перашкодзілі сталінскія рэпрэсіі: 25 лютага 1933 г. паэт быў арыштаваны, а 10 жніўня 1933 г. прыгавораны да двух гадоў высылкі на Урал. Жыў у Цюмені, дзе працаваў загадчыкам літаратурнай часткі мясцовага тэатра. Пасля высылкі непрацяглы час жыў у Маскве. 4 лістапада 1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Менск, дзе 29 кастрычніка 1937 г. выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла Юлія Таўбіна да вышэйшай меры пакарання. У ноч на 30 кастрычніка Ю. Таўбін у ліку 26 беларускіх літаратараў быў расстраляны ў двары турмы НКУС. Рэабілітаваны па першай справе 24 жніўня 1956 г., па другой – 29 ліпеня 1957 г.

Ю. Таўбін

Паэтычны талент Ю. Таўбіна раскрыўся яшчэ ў перыяд яго навучання ў сямігодцы – першыя яго вершы ў 1926 г. надрукаваў часопіс “Маладняк Калініншчыны” (г. Клімавічы). З таго часу малады паэт уваходзіў у Амсціслаўскую літаратурную студыю, актыўна публікаваўся ў самых розных перыядычных выданнях. Асабліва плённым для яго быў перыяд 1930–1932 гг., калі ў Ю. Таўбіна адна за другой убачылі свет 5 кніг. У першую з іх – “Агні” (1930) – увайшлі вершы 1926–1929 гг. І хоць крытыка ўспрыняла кнігу неадназначна (адна з рэцэнзій на яе мела назву “Агні, якія не гараць” [2]), сам паэт быў вельмі ўзрушаны яе з’яўленнем. З думкай пра наступныя творчыя здзяйсненні ён напісаў верш пад назвай “Мая другая кніга” (датаваны 12-13-V 1930), у якім пісаў пра сваю наступную кнігу як пра ўжо здзейснены факт: “Яна [песня – В. Ж.] ідзе за мной – / І зброя, і ратунак, / Яна – адзіны мой / Краіне пачастунак. // Я без яе – гультай, / Апошні маталыга… / Наборшчык! Набірай / Хутчэй другую кнігу” [7, с. 73–74]. Гэты верш даў назву зборніку Юлія Таўбіна “Мая другая кніга”, які, паводле аўтарскай задумы, павінен быў аб’яднаць пад адной вокладкай творы, напісаныя з восені 1929 па восень 1930 г. Аднак згаданы зборнік выйшаў пазней, чым разлічваў паэт, – у траўні 1932 г. – і насамрэч з’яўляўся ўжо не другой, а чацвёртай яго кнігай: за гэты час паспелі ўбачыць свет не запланаваныя раней зборнікі “Каб жыць, спяваць і не старэць” і “Тры паэмы” (абодва 1931), творы ў якіх аб’яднаныя паводле ідэйна-тэматычных і жанравых прынцыпаў. Асобным выданнем у Менску выйшла паэма “Таўрыда” (1932).

Вокладка кнігі “Таўрыда” (ілюстрацыі М. Аксельрода) і ўступныя радкі – прысвячэнне Заіру Азгуру.

Юлі Таўбін – прадстаўнік урбаністычнай плыні ў беларускай паэзіі 1920–1930-х гг. Сама па сабе гарадская тэма ў той час набывала папулярнасць, аднак сярод адпаведных твораў пераважалі вершы “гараджанаў у першым калене”, што адлюстроўвалі настроі і ўражанні маладых людзей, якія ўпершыню прыехалі ў горад з вёскі на навучанне альбо працу. Большасць паэтаў “маладнякоўскай” генерацыі мела сялянскае паходжанне. Жыццё ж Юлія Таўбіна з самага нараджэння было звязана з горадам і гарадской культурай, таму яго творы выяўляюць спакойнае, без залішняй экзальтаванасці і пафаснасці, але разам з тым інтымна-даверлівае стаўленне да горада. “Плошчы гожыя”, “гарадскія праспекты”, “зломлены драўляны тратуар”, “будынка даўняга фасад”, “вітрыны і афішы”, “дзёрзкія аўто” – звычайныя рэаліі для яго вершаў. І калі, напрыклад, Язэп Пушча пісаў: “Я сын дубровы круглалістай, / Я сын сялянскіх ураджаяў” [5, с. 37], “Душой сагрэты спеў / Прынёс я вам з лясоў” [5, с. 90], то Юлі Таўбін прызнаваўся ў адваротным: “Я прыйшоў ад каменных будоў, / Ад асфальтавых сцежак і троп, / Я прынёс табе шчырасць-любоў / І ў напевах – жалезны настрой. // Я прыйшоў на прасторы палос / Палюбіць і сказаць, што я сын / Родных сэрцу лясоў і бяроз, / Краявідаў імшыстых нізін” (“Панарамы лясоў і балот…”) [7, с. 27]. (Гэтыя радкі нарадзіліся ў паэта ў ліпені 1929 г. у Самацеевічах – напэўна, Юлі Таўбін гасцяваў там у свайго сябра Аркадзя Куляшова.) Атмасфера правінцыйнага горада, які добра захаваў дух старасветчыны, але паступова ўбірае ў сябе павевы новай эпохі, тонка перададзена паэтам у невялікай лірычнай паэме “Гарадок” (1929).

З восені 1929 г. ціхі невялікі Мсціслаў у вершах Ю. Таўбіна саступае месца шумнаму сталічнаму Менску. Адно з наймацнейшых уражанняў на паэта зрабіў тады запуск трамвайнай лініі. Юлі Таўбін прысвяціў гэтай падзеі верш, у якім часткова надаў вобразу трамвая шырэйшы, алегарычны сэнс: новы для Менска транспартны сродак стаў увасабленнем нацыянальнага тэхнічнага прагрэсу: “І кожны наш дзень — / гэта новы вагон, / Нясе нас у гэткія шыры, / Дзе ўсё напярэдадні сонечных дзён — / Важатыя і пасажыры” [7, с. 45]. Роднасны вобраз “цягніка гісторыі”, у якім адбылася спрэчка Кандуктара з Пасажырам, прысутнічае і ў адначасова створанай паэме Уладзіміра Дубоўкі “Штурмуйце будучыны аванпосты” (ліпень – лістапад 1929).

Аднак больш арганічным для Ю. Таўбіна як паэта-ўрбаніста з’яўляецца стварэнне малюнкаў вячэрняга гарадскога пейзажу. Змрок і сцішанасць робяцца агульным фонам, на якім абвострана ўспрымаюцца многія праявы навакольнага свету, незаўважныя ўдзень, якія паэт накрэслівае яркімі штрыхамі: “Ноч над горадам. / Зоры зялёным запалкавым ззяннем / Ціха свецяцца там — / На выбоях асенніх нябёс” (“Гарадок”) [7, с. 33]. У вершы “Вечар… У горадзе вечар… Снягі пасінелі…” (1929) паэт быццам пераводзіць позірк з блізкіх яму гарадскіх рэалій (тэлефонная сець, трансфарматарная вежа, электрычнае праменне) на “бязмежныя нябёсы”, а ў фінале верша адкрывае перспектыву на бясконцы сусвет, пасярод якога горад здаецца толькі маленькай выспачкай: “Вечар… У горадзе вечар… Над горадам месяц. / А за горадам снежны прастор” [7, с. 26]. Вялікую ўвагу паэт надае і слыхавым вобразам: усё, што чуе ў начной цішы лірычны герой (“крокі па цёмных, шырокіх панэлях”, “гукі фабрычнае песні”, шум матора) у яго ўспрыманні зліваецца ў адзіную ўрбаністычную гукавую палітру.

Вечар і ноч – улюбёны час сутак Ю. Таўбіна. Нават прызнанне ў любові роднаму краю паэт пачынае словамі: “Люблю я край, дзе вечары / Ў далёкім небе сцелюць столкі” [7, с. 14]. Ноч – гэта час судакранання з Прыгожым і Вечным – калі паэт застаецца сам-насам з кнігамі і – то ў думках, то ў сне – сустракаецца і вядзе гутарку з “паэтычнымі калегамі”, сваімі папярэднікамі, сімпатызуючы і суперажываючы ім як жывым: “Я хадзіў з сляпым спявакам / На вячоркі-пагулянкі, / З Сірано дэ Бержэракам / Быў адметным дуэлянтам. // А пад ранне, ў цемры сіняй, / Пераддосвіткавым часам – / Быў з Шэнье пад гільяцінай / І канаў з Тарквата Таса” [7, с. 50].

Адметная рыса паэзіі Юлія Таўбіна – гэта яе заглыбленасць у кніжную стыхію, што выяўляецца нават у пабудове “літаратурацэнтрычных” вобразаў, метафар і параўнанняў: “Харэі і ямбы, і пругкія дактылі / Заўсёды на варце ў мяне”, “Трамвай праляцеў, як двухстопны анапест” [7, с. 51]. Разнастайныя літаратурныя і фальклорныя алюзіі дый проста згадкі пра паэтаў розных эпох і народаў дазваляюць скласці дакладнае ўяўленне пра дыяпазон літаратурных прыхільнасцяў і зацікаўленняў Ю. Таўбіна. Характэрныя ў гэтым плане ўжо самі загалоўкі твораў (“Якубу Коласу”, “Жывому Маякоўскаму”, “Сірано дэ Бержэрак”, “Пушкін”, “За Шыллерам”, “Дужы вецер і маладзік з Гётэвае аповесці”), а таксама эпіграфы (з У. Дубоўкі, Т. Кляшторнага, І. Анненскага, С. Кірсанава, А. Пушкіна, М. Ціханава). Шэраг вершаў прысвечаны тагачасным беларускім паэтам, сябрам па пяры: З. Астапенку і А. Куляшову, С. Фаміну, У. Хадыку, заўчасна памерламу П. Трусу…

Новая эпоха “вялікага пералому”, якая прыйшла на змену НЭПу, патрабавала новых настрояў, тэм, вобразаў у літаратуры і мастацтве, і на гэтай хвалі паэт у 1931 г. напісаў верш “Мой добры, мой даўні ментар”, у якім нават развітаўся з тым, што раней было для яго дарагім, блізкім, прынцыповым, – з вечарам, які ў Ю. Таўбіна набыў персаніфікацыю і названы “даўнім ментарам” і “настаўнікам маёй хады”. Цяпер паэт мусіў жыць і тварыць ужо не паводле ўласнай інтуіцыі, што абуджалася ў вечаровай цішыні, а паводле клічу новых “шырокіх шляхоў”. У той час Ю. Таўбін больш актыўна звярнуўся да паэтычнай публіцыстыкі, прычым дамінавала ў яго міжнародна-палітычныя тэматыка, як напрыклад, у вершах “Знаёмства чатырох”, “Злучаныя Штаты”, “Праклён”, “Каляндар”.

Пісаў Юлі Таўбін і для дзяцей – прычым як адзін (“Зімовае”, “Петрык-цыганёнак”, “Пра ўдалога Янку”, “Гарыбальдзі і П’еро”), так і ў суаўтарстве з сябрамі Змітром Астапенкам (“Пра мядзведзя Самуся”, “Агацін тата”) і Аркадзем Куляшовым (“Байка пра Зайку”). У некаторых вершах маладыя паэты спрабавалі вачыма дзіцяці зірнуць на такія “дарослыя” праблемы, як, напрыклад, п’янства: “Быў у Агаты / П’яніца-тата. / Дома не начуе — / Ходзіць у піўную. / А на заводзе / Толькі працы шкодзіць. / Пасьля ночы п’янай / Не ўстае ён рана. / Гудок гудзіць, / А тата сьпіць. / Крычыць Агата: / “Уставай, тата!..” / А тата ў дванаццаць / Выходзіць на працу / З цяжкой / Галавой” [1, с. 192].

Дзякуючы творчаму тандэму Таўбіна і Астапенкі на старонках часопіса “Іскры Ільіча” ў 1929 г. з’явіўся легкадумны і гультаяваты, але здольны вучыцца на сваіх памылках персанаж – “слаўны хлопчык” Клім Качкін, які выступаў і героем, і аўтарам гумарыстычных вершаў. Пад гэтым псеўданімам сябры-паэты апублікавалі творы “Брыгада Ганкі і новыя санкі”, “Як яны рака злавілі”, “Разумны Клім” і інш. Калі ж да гэтага паэтычнага дуэту далучаўся і Аркадзь Куляшоў, творы падпісваліся псеўданімам Язэп Качкін. Тут адчуваецца відавочная іронія ў дачыненні да папулярнага ў той час расійскага камсамольскага паэта Іосіфа Уткіна (1903–1944), чые імя і прозвішча нашыя паэты дасціпна пераклалі на беларускую мову.

Мастацкім перакладам Юлі Таўбін займаўся з 1928 г. Спачатку аддаваў перавагу творам на рускай (У. Маякоўскі, А. Безыменскі, С. Анісімаў, А. Чэхаў), украінскай (Л. Скрыпнік, Г. Міхайлец, М. Чумандрын), польскай (А. Лемеш), яўрэйскай (І. Харык) мовах. Вывучыўшы ў педыінстытуце нямецкую мову, Ю. Таўбін пачаў звяртацца да творчасці Ёгана Вольфганга Гётэ і Генрыха Гайнэ. Апошні так захапіў, што беларускі паэт падрыхтаваў цэлы зборнік яго вершаў. Калі б Ю. Таўбін не быў арыштаваны і зборнік выйшаў, гэта было б першае выданне твораў Г. Гайнэ па-беларуску. Але тым перакладам было наканавана праляжаць у архіве шмат дзесяцігоддзяў, пакуль іх не знайшоў і не апублікаваў у гістарычна-літаратурным зборніку “Шляхам гадоў” (1990) Уладзімір Сакалоўскі. Як зазначыў аўтар публікацыі, “Калі большасць беларускіх перакладчыкаў страчвалі ад таго, што перайначвалі Гайнэ на свой манер, набліжаючы яе да беларускай сістэмы вершаскладання – абеларушвалі, то Таўбіна можна папракнуць толькі ў адваротным: ён так моцна набліжаецца да Гайнэ, аддаляючы яго ад беларускай паэтычнай стыхіі, што часам паэт робіцца нялёгкім для беларускага ўспрымання” [6, с. 226]. Сярод перакладзеных Ю. Таўбіным вершаў Г. Гайнэ – такія сусветна вядомыя творы, як “Лёрэляй”, “Вестка”, “Гады праходзяць, прыходзяць…”, “Нявольніцкі карабель” і інш. Вялікая заслуга Ю. Таўбіна – у тым, што ён перакладаў, арыентуючыся цалкам на нямецкі арыгінал, не стараючыся запазычваць вобразы і звароты, якія сустракаюцца ў здзейсненых раней перакладах на рускую мову.

Як бачым, творчы ўзлёт Юлія Таўбіна быў імклівым, хуткаплынным, але надзвычай плённым. Малады творца знаходзіўся ў стане пастаяннага пошуку і самаўдасканалення – мала таго, ён спяшаўся жыць і сталець, нібыта адчуваючы, што пражыць яму наканавана нядоўгі век. “Маладосць наша крыгай растала. / Палюбілі мы свет без акрас. / Рэчаісная сціплая сталасць / Спатыкае настойлівых нас” (“Сталасць”) [7, с. 76], – напісаў паэт, калі яму было ўсяго 19. У кантэксце верша, аднак, прысутнічае не лірычнае “я”, а “мы”, і ранняя сталасць выступае як калектыўная якасць, як адзнака цэлага пакалення, якому давялося жыць у неспакойны час нялёгкіх гістарычных выпрабаванняў (“Наша сталасць – ад працы і боек, / Наша сталасць – ад бацькаўскіх крат…”). Аднак ці прадчувала тагачасная моладзь, што, нягледзячы на свой шчыры працоўны энтузіязм, таксама будзе кінутая ў пякельныя жорны сталінскіх рэпрэсій? Падобна, што ў Юлія Таўбіна нейкае падсвядомае трагічнае прадчуванне ўсё ж было. У 1932 г. ён напісаў аб’ёмны верш (фактычна невялікую паэму) пад назвай “Смерць”, у якім распавёў пра сваё жаданне – “Каб адчуванне жыцця ніколі мяне не пакідала, – / Поўнае і шматкаляровае, / як вясёлкавы паўкруг” [7, с. 141]. З верша бачна, што менавіта адчуванне немінучай смерці (незалежна ад таго, хутка ці няхутка яна адбудзецца) падштурхоўвала паэта, з аднаго боку, спазнаваць усе радасці жыцця, а з іншага – паспець зрабіць паболей. “Хочацца бегчы навыперадкі з трамваямі, / Поўна думак, / вынашаных і нявынашаных” [7, с. 147].

Так атрымалася, што верш “Смерць” (“Чырвоная Беларусь”, 1932, № 17) стаў адным з апошніх твораў паэта, апублікаваных пры жыцці ў беларускай перыёдыцы. На пачатку 1933 г. Юлі Таўбін яшчэ здолеў падаць голас са старонкі “ЛіМ’а”, распавёўшы пра свае творчыя планы: «У 1933 годзе хачу дапісаць даўно пачатую вершаваную аповесць “Доктар Батурын”. Хачу напісаць некалькі вершаў, што даўно ў мяне насьпяваюць. Выйдзе кніга “Лірыка. Эпас”. Буду перакладаць ангельскіх і нямецкіх паэтаў» [4, с. 3]. Але з-за арышту паэта ягоным марам не было наканавана ўвасобіцца ў жыццё: аповесць “Доктар Батурын” (урыўкі: ЛІМ, 1932, 6 сак.) засталася няскончанай; падрыхтаваныя да выдання кнігі паэзіі “Лірыка. Эпас” і перакладаў Г. Гайнэ не ўбачылі свет. На шчасце, рукапісы дзвюх згаданых кніг захаваліся ў архіве сумнавядомага крытыка-вульгарызатара Л. Бэндэ (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, далей – БДАМЛМ; ф. 66, воп. 1, адз. зах. 1046, 1336, 1337).

Апынуўшыся ў цюменскай высылцы, Юлі Таўбін не перапыніў літаратурную дзейнасць. З твораў гэтага перыяду (паэт пісаў тады на рускай мове) да нас дайшла паэма “Михайло” (1934) пра жыццё знакамітага вучонага М. Ламаносава. Яе рукапіс (БДАМЛМ, ф. 71, воп. 3, адз. зах. 387, 388) збярог украінскі пісьменнік Нічыпар Белаконь, які адбываў высылку разам з Ю. Таўбіным. У 1960-х гг. Н. Белаконь перадаў рукапіс Станіславу Пятровічу Шушкевічу, які збіраў усю магчымую інфармацыю пра свайго сябра маладосці. Другі асобнік паэмы захаваўся ў фондзе паэтаў Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм (БДАМЛМ, ф. 140, воп. 2, адз. зах. 259), як і яшчэ адзін твор Ю. Таўбіна ссыльнага перыяду – паэма “Осада” (адз. зах. 258), прысвечаная падзеям Грамадзянскай вайны. Тэксту папярэднічае тлумачальная запіска М. Лужаніна (1977 г.): «Праўка аўтара. Экзэмпляр быў у рэдакцыі “Октября”, вярнуўся з рэзалюцыяй А. Суркова: “Талантливо, но рыхловато”. […]. З гэтай рэччу Таўбін прыехаў у 1935 г. у Маскву з Цюмені, так паэма і засталася ў маіх паперах». Акрамя таго, у Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (г. Масква) захаваўся рукапіс верша “Помнишь сажалку с пятнами плесени…” (ф. 619, оп. 1, ед. хр. 3350), таксама дасланы ў часопіс “Октябрь”.

Юлі Таўбін (краіні справа) на высылцы ў Цюмені, 1935 г. Побач сябры Аляксандр Кучынскі і Змітрок Паваротны.

Юлі Таўбін марыў ізноў публікавацца, што для пісьменніка з таўром “ворага народа” было вельмі праблематычна. Тым не менш, два яго рускамоўныя вершы – “Друзьям” (“Знамя”, 1936, № 5) і “Тэдди” (“Огонёк”, 1936, № 22) – у друк усё ж трапілі. Першы са згаданых твораў напісаны ад імя вандроўніка, які чуў у свеце шмат моваў і пераканаўся, што сяброўская ўсмешка больш зразумелая за ўсялякія словы; другі верш – ад імя чалавека, які сябраваў з Эрнстам Тэльманам, старшынёй камуністычнай партыі Германіі і асноўным палітычным апанентам Гітлера, а на той момант – вязнем гестапаўскай турмы. Твор прасякнуты спачуваннем да зняволенага, надзеяй на яго вызваленне. Толькі вось наўрад ці ведала рэдакцыя “Огонька” пра адну акалічнасць, якая напраўду збліжала біяграфіі беларускага паэта і нямецкага палітыка: Э. Тэльман быў схоплены гестапа 5 сакавіка 1933 г. – амаль у той самы час, калі быў арыштаваны органамі НКУС і сам Ю. Таўбін. Так што, магчыма, верш “Тэдди” з’яўляецца не проста “дзяжурнай” праявай салідарнасці з вядомым палітвязнем-антыфашыстам, а хавае ў сабе і глыбейшы падтэкст.

Невыпадковым у такім разе выглядае і зварот Ю. Таўбіна да вершаў англійскага паэта А. Хаўсмана, адзін з якіх (“Законы Бога и людей”) успрымаецца сёння як своеасаблівае “пасланне з таго свету” [3, с. 33], прадбачанне ўласнай трагічнай пагібелі, на што звярнуў у свой час увагу вядомы даследчык рэпрэсій Леанід Маракоў: “Они грозят – иди назад, / Не то – тюрьма, петля и ад. / Как не робеть мне! / Суд их скор. / Могу ль вступить в неравный спор? / Не я построил этот мир. / Я в нем блуждаю, чужд и сир. / Хоть глупые, но господа – / Они. Их сила, их права. / А нам на Марс не улететь / С тобой, душа моя… Так впредь / Смирись и следовать сумей / Законам Бога и людей…” [3, с. 33]. “Антология новой английской поэзии” (Ленинград: Гослитиздат, 1937), куды па недаглядзе цэнзуры ўвайшлі таксама пераствораныя “ворагам народа” Ю. Таўбіным вершы У. Б. Ейца, Дж. М. Сінга, Г. К. Чэстэртана, Дж. Мэйсфілда, выйшла праз 20 дзён пасля расстрэлу перакладчыка.

Юлі Таўбін застаўся ва ўспамінах сяброў і знаёмых як сардэчны чалавек з прыветлівым лагодным тварам і, акрамя таго, “чалавек надзвычай таленавіты” з “выдатнай здольнасцю да хуткага асваення замежных моў”, “цудоўны майстар беларускага верша” [8, с. 2]. І застаецца толькі здагадвацца, як бы ён мог узбагаціць беларускую культуру, калі б яго лёс не склаўся так трагічна.

Зборнічак Ю. Таўбіна (Мінск, 2017)  

P. S. Нядаўна ў серыі “Паэты планеты” выйшла кніга выбраных твораў Юлія Таўбіна, укладзеная Андрэем Хадановічам. Пад адной вокладкай выйшлі вершы, паэмы, пераклады з Г. Гайнэ. Некаторыя з гэтых твораў пасля смерці аўтара не перавыдаваліся. Ёсць і зусім эксклюзіўныя рэчы – напрыклад, два рускамоўныя вершы, дбайна пераствораныя ўкладальнікам на беларускую мову. Кніга ўпершыню была прэзентавана 1 верасня 2017 г. падчас адкрытай лекцыі А. Хадановіча пра жыццё і творчасць Ю. Таўбіна ў рамках праекта “(Не)расстраляная паэзія”.

Лекцыя А. Хадановіча, прысвечаная Ю. Таўбіну

“Маўклівая кніга” – нататнік з выявай Ю. Таўбіна (дызайн Кацярыны Пікірэні)

 

Літаратура

  1. Астапенка, З., Таўбін, Ю. Агацін тата: [Верш] / Астапенка, Таўбін // Arche. 2002. № 2.
  2. Кабакоў, Н. Агні, якія не гараць / Н. Кабакоў // Маладняк. 1931. № 6-7.
  3. Маракоў, Л. Шасцёра на фотаздымку / Л. Маракоў // Роднае слова. 1999. № 5-6.
  4. Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 годзе: Юлі Таўбін // ЛіМ. 1933. 28 студз.
  5. Пушча, Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Вершы, паэмы, артыкулы. 1922–1930 / Я. Пушча. – Мінск: Маст. літ., 1993.
  6. Сакалоўскі, У. Невядомыя пераклады Юлія Таўбіна / У. Сакалоўскі // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. – Мінск: Маст. літ., 1990.
  7. Таўбін, Ю. Вершы / Ю. Таўбін. – Мінск: Беларусь, 1969.
  8. Шушкевіч, С. Слядамі паэта // Святло Кастрычніка (г. Мсціслаў). 1967. 28 кастр.

* * *

Віктар Жыбуль – кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ. Яго артыкул пра Ю. Таўбіна ўпершыню з’явіўся ў мінскім часопісе “Роднае слова” (№ 9, 2011) – акурат да 100-гадовага юбілею расстралянага паэта. У 2017 г. аўтар дапоўніў свой артыкул спецыяльна для belisrael.info. Раім таксама прачытаць артыкул В. Жыбуля “Невядомы верш Юлія Таўбіна” (2016).

Мы б хацелі дадаць, што першая публікацыя Ю. Т. адбылася, найхутчэй, у часопісе “Беларускі Піонэр” (№ 4, 1925, с. 12). Нататка “Трэба падцягнуцца!” з Мсціслава была падпісана “Ю. Гаўбін (Вуч. 7 клясы)”, aле з верагоднасцю 99% гэта наш герой. Тым болей што пачыналі друкавацца ў гэтым часопісе і іншыя паэты, “народжаныя Кастрычнікам”: З. Півавараў (№ 6, 1925, с. 10, 21), В. Маракоў (№ 8, 1925, с. 11).

Апублiкавана 09.11.2017  18:33

ВЕРШЫ ІЗІ ХАРЫКА (І)

Цікавасць да спадчыны яўрэйскіх паэтаў Беларусі відочна расце: здымаюцца фільмы, пішуцца песні на іх творы, ладзяцца экскурсіі па месцах, звязаных з іх жыццём. Адкрыліся адпаведныя старонкі ў фэйсбуку. Па шматлікіх просьбах працоўных і беспрацоўных пачынаем друкаваць вершы Ізі Харыка ў перакладах з ідыша. Пераклады ўзятыя з дзвюхмоўнай кнігі «In benkshaft nokh a mentshn / Туга па чалавеку» (Мінск: Шах-плюс, 2008), што была ўкладзена адным з нашых сталых аўтараў. Калі нехта пажадае і здолее падрыхтаваць новыя – з радасцю надрукуем.

* * * * *

Маё юнацтва (Majn jugnt)

Маленства маё не хадзіла ў шаўках,

Не песцілася пад ласкавай рукой:

У беднай хаціне,

Ў мясціне глухой

Мой пачынаўся шлях.

 

Бывала, падлетак – як моцны дубок,

З вачамі, як зоры яснай начы, –

Глядзеў я, як бацька за малаток

Браўся,

Працу сваю кленучы…

 

Спружыніцца цела спляценнямі вен,

Працуе няспынна яго рука,

І голас лятункаў пад стук малатка,

Як птушка, кідаецца паміж сцен.

 

Здалёку, з вышыняў, як выспелы боб,

Рассеяныя зоры глядзяць на мяне,

І падае песня, як быццам у сне,

На жаркія шчокі, на скроні, на лоб…

 

І раптам прыходзіць той песні канец.

І стомлены бацька кладзе малаток.

І папраўляе шавец каганец,

Глядзіць у мой бок і шэпча: «Сынок…»

 

На славу цяпер я узрос і ўзмужнеў,

Бацькоўская сіла ў сэрцы маім.

І родны, ў маленстве пачуты напеў

Нясу я сягоння ў кожны свой гімн.

Люты, 1924

(пераклад Кастуся Кірэенкі)

 

Дом у Зембіне на Барысаўшчыне, дзе нарадзіўся Ізі Харык. Дом быў разбураны ў канцы 2001 г. Фота Вольфа Рубінчыка (верасень 1997 г.)

* * * (“S’iz jedern gegebn ful un fil…”)

Не трацьце сябе ў паняверцы,

Ні сілы, ні веры на шчасце.

Здаецца, не зможаш памерці,

Калі маеш добрае сэрца

Для вылету з вокнамі насцеж.

 

Я радасць сваю параўнаю

Хіба што з крыніцай бруістай.

Не дам яе выветрыць маю,

Закідаць асенняму лісту.

 

Яе не ўтаптаць у траву.

Разбіце мне лепш галаву,

Чым вокны у сэрцы агністым.

 

Маёй сівізны халады

Спыніць мяне будуць не ў стане.

Прайду праз жыццё маладым!

Ты чуеш, зямля, маладым,

Пакуль маё сэрца не стане!

1925

(пераклад Уладзіміра Паўлава)

Малады Ізі Харык (справа) са сваім сябрам

* * * (“Fundanen shraj ikh azh tsum tsentn dor…)

Адсюль крычу я сэрцам і душою

Наступнага далёкім жыхарам:

Хай сённяшняе нашае, зямное

Жыццё-быццё не здасца цудам вам.

 

Далёка там, у прышласці шчаслівай,

Шукаць для нас не ўздумайце акрас,

Не аздабляйце лірыкай гуллівай,

Легендамі не карануйце нас!

 

Не карануйце нашыя галовы

Карункамі, сатканымі з святла…

Мы тут былі, мы тут жылі сурова,

І праўда нас суровая вяла.

 

Мы першыя цагліны закладалі,

І кожны ў мур цаглінай лёг жывой…

Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі

Аб пары крыл мяцежных за спіной.

 

Праз пыл руін мы крочылі калонай,

З’яднаныя ў адзіную сям’ю…

І суджана яшчэ адно было нам –

Пакінуць з песняй гэтую зямлю.

 

Таму і шлю без смутку, без тугі я

Ад нас, ад акрываўленых, наказ…

Адсюль крычу я ў заўтра:

– Дарагія,

Крылатыя, не карануйце нас!

Кастрычнік, 1925

(пераклад Аркадзя Куляшова)

 

* * * (“Ojb aza tsajt vet nokh vet-es-iz zajn…”)

Век настане такі:

ўсім на зайдрасць вякам,

А ні я, а ні ты – будуць іншыя там…

 

Мне ўсё роўна:

ён знойдзе, мой сын, альбо не –

Акрываўлены камень у чыстай сцяне.

 

Мы жылі у нянавісці, у барацьбе.

Ой ты, шчасце маё, я не варты цябе.

 

Ноч за ноччу мінае, дні ідуць чарадой.

Калі што застанецца, дык наш непакой.

 

Калі што застанецца, дык вецер, які

Нас узносіў у будучыя вякі.

1925

(пераклад Рыгора Бярозкіна)

 

* * * (“Der vald iz hojkh, un brojgezdik, un alt…”)

Мы валім лес, вясёлыя сябры,

Пілуем дрэвы і на плашкі колем.

І што разгневан намі бор стары –

Аб гэтым мы не думаем ніколі.

 

Мы валім лес, і наша праца ў нас –

Як бохан добра спечанага хлеба.

Не можам мы бяздумна бавіць час,

Бо ў росквіце стварыць жыццё нам трэба.

 

Мы валім лес і чуем дужасць рук,

Штодня мацней, штодня гучней іх сіла.

Падняў тапор – і гойкнуў цвёрды сук,

І дуб ляціць, як скошаны асілак.

 

Падняў тапор – і крыкнуў нема бор,

Дубовы крык, сасновы крык і гоман…

А нам – усё шырэй, шырэй прастор,

А мы – як быццам і не чуем стомы.

Студзень, 1926

(пераклад Кастуся Кірэенкі)

 

Чэрвеньская ноч (“A roze nakht. A roze juni-nakht…”)

Смугою ноч ахутала сяло,

Салодкую расу п’е з ружы дзікай.

Здаецца, сонца так і не зайшло,

А толькі стала невідзімкай.

 

Яно вось тут, над самай галавой,

Вісіць і дыхае нясцерпнай спёкай.

Я ж толькі-толькі што з тугой-журбой

Яго праводзіў у паход далёкі.

 

За небасхіл – сам бачыў! – паплыло,

Падняўшы капялюш на развітанне.

…Гадаю, гледзячы на соннае сяло:

Ці гэта вечар, ці мо ўжо світанне?

1926

(пераклад Хведара Жычкі)

 

На начлезе (“Vejtikdik, likhtik un roz…”)

К небу ў тумане плывуць

Сінія сонныя далі.

Коні не топчуць траву,

Збіліся ў гурт, задрамалі.

 

Мы ля начлежных кастроў

Сцішыліся шчасліва

І ўжо не скачам ізноў

Праз іх агонь зіхатлівы.

 

Коней на луг адвялі,

Скінулі мулкія путы.

Моўчкі ляжым на зямлі.

Цягнуцца доўга мінуты.

 

Дыхае ў плечы мне конь

Цёплай даверлівай пысай.

Чэзне і гасне агонь,

Тлее ў кастры нашым прысак.

 

З добрым гнядком, як сябры,

Мы засынаем на ўзгорку.

Сонца над намі ўгары

Тушыць апошнюю зорку.

1927

(пераклад Генадзя Бураўкіна)

Апублiкавана 14.08.2017  23:12