Tag Archives: Анна Булаш

Театральное имя Мозыря (бел./рус.)

Піша Ганна БУЛАШ (г. Мазыр)

«Мастацтва павінна радаваць людзей, у гэтым, і толькі ў гэтым яго сэнс, прызначэнне, мэта і неабходнасць», – сцвярджаў А. Кугель.

Нарадзіўся Аляксандр (Аўраам) Рафаілавіч 14/26 жніўня 1864 года ў Мазыры Мінскай губерні (тады – Расійская імперыя) у сям’і казённага равіна. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1886). Публікаваў тэатральныя рэцэнзіі і фельетоны ў «Петербургской газете», газетах «Русь», «День». У 1897 годзе з дапамогай грамадзянскай жонкі Зінаіды Холмскай, у той час ужо вядомай артысткі Суворынскага тэатра, стварыў часопіс «Театр и искусство», і як рэдактар узначальваў яго больш за 20 гадоў. Вёў рэгулярныя рубрыкі «Нататкі», «Тэатральныя нататкі».

А. Кугель і З. Холмская

У сваіх штогадовых замежных паездках Аляксандр Рафаілавіч уважліва вывучаў маленькія тэатры-кабарэ Германіі і Францыі.

«Усё, што занадта інтымна, тонка, літаратурна, індывідуальна ў сваёй творчасці і таму сумна для мяшчанскай публікі – усё гэта імкнецца ў кабарэ», – пісаў ён. Кугель спасылаецца на значэнне смеху, які не змаўкае ў кабарэ. Неразуменне гумару, пагарду да смеху ён лічыў прыкметай недахопу культуры. Аляксандр Рафаілавіч сцвярджаў, што «пазбаўленая гумару і запалу крытыка сумная». У спрэчцы з Ф. Салагубам казаў пра неабходнасць «адарыць жыццё ідэямі, а не пакінуць жыццё дзеля ідэяў».

Разам з З. Холмскай 6 снежня 1908 года ён заснаваў тэатр «Кривое зеркало», спачатку як кабарэ са столікамі ў Тэатральным клубе Саюза драматычных і музычных пісьменнікаў, а з 1910 года – у тэатральным памяшканні на Екацярынінскім канале. «Гэта першы вопыт тэатра “мініяцюр”, які я лічу непазбежным этапам у развіцці тэатральнай справы». У той час з А. Кугелем пасябравалі К. Станіслаўскі і У. Неміровіч-Данчанка (усе трое былі амаль аднаго ўзросту).

А. Кугель шмат увагі надаваў правінцыі, асабліва Мазырскаму аматарскаму тэатру, уздымаў пытанні акцёрскага побыту, пісаў аб прававых праблемах тэатра.

Далёкі ад палітыкі, Кастрычніцкую рэвалюцыю Аляксандр Рафаілавіч прыняў па меншай меры насцярожана. Давялося развітацца з любімым часопісам, немалыя цяжкасці перажывала і «Кривое зеркало». У новай абстаноўцы Кугель-крытык страціў былы аўтарытэт, адчуваў сябе нікому непатрэбным, саступіўшы месца маладым «гарлапанам, верхаводам». І ўсё ж пакінуць Савецкую Расію не захацеў, хоць такая магчымасць была ў часе гастроляў тэатра ў Польшчы ў 1925 годзе. А ў 1928 годзе Аляксандр Рафаілавіч памірае.

Але сябры і ўдзячныя вучні пра яго не забыліся. У 1928 годзе народны камісарыят асветы вылучыў грошы на праект узвядзення будынка Народнага тэатра на радзіме А. Кугеля ў Мазыры. Пытанне пра гэта было ўзнята К. Станіслаўскім, ён жа пазней сам кантраляваў будаўніцтва.

Гэта даволі вялікі будынак, з паваротнай сцэнай, з аркестровай ямай, у якой іграў струнна-духавы аркестр і працавала суфлёрская. У глядзельнай зале было 5 ложаў: 4 бакавыя і цэнтральная, балкон з прыступкамі з двух бакоў хола; тэатральнае кафэ на першым паверсе і лесвіца на другі паверх ад кафэ ў малую залу. На другім паверсе размяшчаўся аддзел культуры Мазырскай акругі (з 1939 да 1952 года – Палескай вобласці). У тэатра меліся дзіцячая і дарослая студыі, атэлье па пашыве тэатральных касцюмаў, дзе прымаліся заказы ад іншых тэатраў і палацаў культуры Беларусі, Украіны, Расіі і Прыбалтыкі.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў будынак трапіла бомба, але да канца 1945 года ён быў адрамантаваны. Пасля вайны аднавілі сваю працу і тэатральная студыя, і тэатральнае кафэ, і тэатральнае атэлье. Вось толькі сцэну ў вялікай зале ўжо стараліся не круціць – яна вельмі рыпела і патрабавала рамонту.

У 1967 годзе тэатр быў на ўздыме. У Эстоніі на «Конкурсе тэатральнага мастацтва правінцыяльных тэатраў» ён атрымаў Першую прэмію і прывілею паставіць спектакль «Паўлінка» на рускай мове на крамлёўскай сцэне. У 1994 годзе тэатру, які на той час з народнага стаў драматычным, было прысвоенае імя іншага нашага славутага земляка – народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Мазырскі тэатр

22 кастрычніка 2002 года ў Санкт-Пецярбургу на конкурснай аснове была ўтвораная Тэатральная прэмія імя А. Кугеля. Ініцыятарам правядзення конкурсу і заснавальнікам Прэміяльнага фонду стала «Тэатральнае таварыства 814» пад кіраўніцтвам Алега Меньшыкава.

Крыўдна, што нашага земляка ў Расіі шануюць і цяпер, а ў нашай краіне аб ім мала хто ведае…

Паводле «Краязнаўчай газеты», люты 2020 г.

* * *

Перевод на русский:

Театральное имя Мозыря

Пишет Анна БУЛАШ (г. Мозырь)

«Искусство должно радовать людей, в этом, и только в этом его смысл, предназначение, цель и необходимость», – утверждал А. Кугель.

Родился Александр (Авраам) Рафаилович 14/26 августа 1864 года в Мозыре Минской губернии (тогда – Российская империя) в семье казённого раввина. Окончил юридический факультет Санкт-Петербургского университета (1886). Публиковал театральные рецензии и фельетоны в «Петербургской газете», газетах «Русь», «День». В 1897 году с помощью гражданской жены Зинаиды Холмской, в то время уже известной артистки Суворинского театра, создал журнал «Театр и искусство», и как редактор возглавлял его более 20 лет. Вёл регулярные рубрики «Заметки», «Театральные заметки».

А. Кугель и З. Холмская

В своих ежегодных зарубежных поездках Александр Рафаилович внимательно изучал маленькие театры-кабаре Германии и Франции.

«Все, что слишком интимно, тонко, индивидуально, капризно и своенравно в своем творчестве, что изысканно и не годится для большой толпы, что литературно образованно и потому скучновато для мещанской публики, — все это стремится в „кабаре“», – писал он. Кугель ссылается на значение смеха, который не смолкает в кабаре. Непонимание юмора, пренебрежение смехом он считал приметой недостатка культуры. Александр Рафаилович утверждал, что «лишённая юмора и запала критика грустна». В споре с Ф. Сологубом говорил о необходимости «одарить жизнь идеями, а не покинуть жизнь ради идей».

Вместе с З. Холмской 6 декабря 1908 года он основал театр «Кривое зеркало», сначала как кабаре со столиками в Театральном клубе Союза драматических и музыкальных писателей, а с 1910 года – в театральном помещении на Екатерининском канале. «Это первый опыт театра “миниатюр”, который я считаю неизбежным этапом в развитии театрального дела». В то время с А. Кугелем подружились К. Станиславский и В. Немирович-Данченко (все трое были почти одного возраста).

А. Кугель много внимания уделял провинции, особенно Мозырскому любительскому театру, поднимал вопросы актёрского быта, писал о правовых проблемах театра.

Далёкий от политики, Октябрьскую революции Александр Рафаилович принял по меньшей мере настороженно. Пришлось проститься с любимым журналом, немалые трудности переживало и «Кривое зеркало». В новой обстановке Кугель-критик утратил былой авторитет, чувствовал себя никому не нужным, уступив место молодым «горлопанам, главарям». И всё же покинуть Советскую Россию не захотел, хотя такая возможность была во время гастролей театра в Польше в 1925 году. А в 1928 году Александр Рафаилович умирает.

Но друзья и благодарные ученики о нём не забыли. В 1928 году народный комиссариат просвещения выделил деньги на проект возведения здания Народного театра на родине А. Кугеля в Мозыре. Вопрос об этом был поднят К. Станиславским, он же позже сам контролировал стройку.

Это довольно большое здание, с поворотной сценой, с оркестровой ямой, в которой играл струнно-духовой оркестр и работала суфлёрская. В зрительном зале было 5 лож: 4 боковые и центральная, балкон со ступеньками с двух сторон холла; театральное кафе на первом этаже и лестница на второй этаж от кафе в малый зал. На втором этаже помещался отдел культуры Мозырского округа (с 1939 до 1952 года – Полесской области). У театра имелись детская и взрослая студии, ателье по пошиву театральных костюмов, где принимались заказы от других театров и дворцов культуры Беларуси, Украины, России и Прибалтики.

Во время Великой Отечественной войны в здание попала бомба, но к концу 1945 года он был отремонтирован. После войны восстановили свою работу и театральная студия, и театральное кафе, и театральное ателье. Вот только сцену в большом зале уже старались не вращать – она очень скрипела и требовала ремонта.

В 1967 году театр был на подъёме. В Эстонии на «Конкурсе театрального искусства провинциальных театров» он получил Первую премию и право поставить спектакль «Павлинка» (на русском языке) на кремлёвской сцене. В 1994 году театру, который к тому времени из народного стал драматическим, было присвоено имя другого нашего знаменитого земляка – народного писателя Беларуси Ивана Мележа.

Мозырский театр

22 октября 2002 года в Санкт-Петербурге на конкурсной основе была создана Театральная премия имени А. Кугеля. Инициатором проведения конкурса и учредителем Премиального фонда стала «Театральное товарищество 814» под руководством Олега Меньшикова.

Обидно, что нашего земляка в России чтут и поныне, а в нашей стране о нём мало кто знает…

Источник: «Краязнаўчая газета» (Минск), февраль 2020 г.

Опубликовано 03.03.2020  18:18