Tag Archives: Алан Берн

Н. Голава пра яўрэйскія танцы (1)

* * *

Прывітанне, Хосідал, Сем-сорак – бывай, альбо Куды прыводзіць м̶я̶ч̶т̶а папулярызацыя

Першая частка

Я ўжо была хацела адмазацца ад падрыхтоўкі гэтага матэрыялу, бо, паглядзеўшы на свой амаль гатовы лонгрыд, зарыдала. Ніводны тэкст не здольны перадаць усе мае пачуцці, што электрычаскімі разрадамі пстрыкаюць з фотачак і б’юць ключамі жывой вады з відосікаў Ваймара. І тут на вочы трапіла чарговая «цыганачка з выхадам».

Апусцім дэталі кшталту традыцыйных яўрэйскіх какошнікаў з гомeльскага рэгіёнa на вясёлых кабетках, бо гэта справа асабістага густу (мо і не зусім асабістага, але тут яшчэ на адзін лонгрыд рыданняў…). Апусцім нават драматургічныя дзівосы ў інтэрвію кшталту «а мы чота гралі беларускія танцы і раптам вырашылі граць яўрэйскія», бо аднойчы самі далі повад для такіх дзівосаў.

У 2017 годзе, калі барысаўскі клуб папрасіў мінскіх музыкаў вывучыць для майстар-класа колькі яўрэйскіх танцаў, да іх былі дададзены «умоўна» яўрэйскія з беларускага традыцыйнага рэпертуару (фотка В. Цвірко)

Аднак, калі нешта называецца «яўрэйская танцавальная вечарына», то хочацца ўдакладніць: таварышы, вы мелі на ўвазе вечарынку ў яўрэйскім асяродку? Альбо тое, што людзі будуць танчыць яўрэйскія танцы? Даруйце, вы пэўныя, што тое, што вы на той вечарыне танчыце, на самай справе з’яўляецца яўрэйскімі танцамі?

Я не.

Пачнем з-за печкі. Восенню 2019-га пабачыў свет артыкул пра выступ беларускага этнахарэографа на культурным свяце ў Мінску. Паважаны пан Танцмайстра ўпэўнена прапанаваў нейкі яўрэйскі танец з яго вёскі – танец, які не існуе ўжо як фальклорны ўзор, але «старажылы помняць», бо «падгледзелі ў мясцовых жыдоў». Ён паказваў хрэстаматыйныя рухі сцэнічнай пародыі на яўрэйскую народную (савецкую!) харэаграфію. Сталыя вясковыя музыкі гралі «Сем-сорак», танцоры паўтаралі крокі, гледачы глядзелі, нацыянальнае выданне напісала (і дадало відэапруфы).

Відэа з youtube-канала Alena Liaszkiewicz

«А можа, ты зарэпосціш?» – спыталася аўтарка матэрыялу.

А можа, не будзем спрабаваць дастаць з бабінай шафы тое, што туды ніколі не клалі? А то ж на хвалі ажыятажу да адраджэння ўсяго яўрэйскага ў ход ідзе і сем-сорак, і шабат-шалом у нядзелю, і ізраільская кухня на літвацкім фэсце (рэаліі беларускіх прамоўтараў яўрэйскай спадчыны). Нішто яўрэйскае, как гаварыцца, нам не чужда. Такім жа чынам, здаецца, нядаўна прадавалася «беларуская вышыванка». Хто першы наштампаваў — той пры барышах.

Пра гэта ёсць харошая казка, але пакіну на фінал. Зараз будзе пра танцы.

Не, я не прафесійная танцорка, не экспертка ў этнаграфіі, дый дзякуй Б-гу. Я арганізатарка івэнтаў і кінематаграфістка. І мяне прыцягвае не столькі фальклорны ўзор сам па сабе, як сітуацыя, пры якой да гэтай з’явы ўзнікае цікавасць з боку розных людзей і пачынаецца нястрымны брэндзінг+стварэнне міфаў.

Але яшчэ больш вабіць мой асабісты, глыбока ўнутраны рэзананс з тым узорам. Як нядаўна сказаў адзін знаёмы, «сваё – рэзануе». Возьмем мяне адразу ў тым моманце, дзе я пачала ўжо асэнсавана запытваць пра яўрэйскія танцы мінскіх музыкаў, што дзесяць год іграюць вечарынкі. Такія вечарынкі, куды людзі прыходзяць не на адзін раз (бо майстар-клас ці анімацыя), а рэгулярна, бо гэта частка іхнага жыцця і любімы адпачынак. Тая ж дыскатэка, толькі як даўней.

Такія вечарынкі робіць клуб Сіта, па нядзелях летам – у Верхнім горадзе ў Мінску, зімой – у Міханавічах (Мінскі раён)

Чаму менавіта іх запытвала? Бо ўсё яўрэйскае, што я знаходзіла з яўрэйскіх крыніц, было альбо катастрафічна сцэнічнае, альбо флэшмобна-ізраільскае, пабудаванае на новай яўрэйскай масавай харэаграфіі. Маю на ўвазе ізраільскія танцы і працы спадара Баруха Агадаці (Каўшанскага), які і стварыў у трыццатых гадах мінулага стагоддзя новы танцавальны жанр. Сваёй «настаяшчасцю» і дачыненнем да традыцыі вылучаюцца, бадай, толькі дзікія ўкраінскія і яўрэйскія танцы з амерыканскіх вяселляў. Пашукайце гуглам Каламыйку, Хору, Перэніцу – і самі ўбачыце.

Дык вось нашыя беларускія музыкі граюць сапраўдныя! не прыдуманыя пастаноўшчыкам какіе-нібудзь! але вясковыя танцы. Бо іх яны назбіралі ў экспедыцыях і рэканструявалі па этнаграфічных запісах. А гарацкія, аказваецца, ніхто і не даследваў. Бо аматарскія этнаграфічныя суполкі, што зрабіліся папулярныя апошнім часам, шукаюць сваю беларускую ідэнтычнасць па вёсках. Яўрэйскую ідэнтычнасць па мястэчках яны не шукаюць. Дый ні мястэчак у тым выглядзе, дзе можна было б пашукаць, ні носьбітаў той ідэнтычнасці не засталося. Таму, калі раптам з’яўляюцца «узгаданыя старажыламі» танцы, якія дужа напамінаюць рэпертуар раённага народнага ансамбеля песні і пляскі, мне інтуітыўна хочацца… перахрысціцца.

Відэа з youtube-канала Dance Hayat

Ну, што было рабіць. Нашыя музыкі расказалі і паказалі ўсё, што ведалі пра «Суботу», «Нажнічкі», «Жыдка» і «Жыдовачку» – беларускія традыцыйныя танцы, якія сведчаць пра добрасуседскія стасункі дзвюх культур. А далей я пайшла праз… Маскву. З танцмайстаркай Данай Ліфанавай мяне пазнаёміла наша беларуская, віцебская танцмайстарка з іншага накірунку, contemporary. А ўжо Дана расказала пра амерыканскага даследчыка, Вальтэра Зева Фельдмана (Walter Zev Feldman). Прапаную шаноўнаму паньству пазнаёміцца з ягонай кніжкай «Klezmer: Music, History, and Memory» (можна, напрыклад, набыць праз Аmazon). Гэты этнаграфічна-навуковы твор, акрамя канкрэтыкі, гістарычных дадзеных, цікавых звестак, хірургічнага аналізу і спасылак на іншыя крыніцы, дапамагае ўявіць усю моц і шыр танцавальнай і музычнай традыцыі, каторую мы страцілі.

Зеў быў лідарам адраджэння клезмерскага руху ў Амерыцы 1970-80-х гадоў, ён харызматычны танцор, выдатны музыкант і найцікавейшы суразмоўца. А то ж! Дзесяцігоддзі даследванняў, музыканцкі асяродак, экспедыцыі, танцы. Ягоны бацька таксама быў выдатным танцорам. І самае для мяне цікавае – у Зева ёсць беларускія карані, сям’я ягонай маці з-пад Магілёва. Але сам Зеў не быў тут ніколі.

Вальтэр Зеў Фельдман, Ваймар, 2019

Маскоўскія сябры кажуць: «Напішы яму». Я думаю: «Ну, здрасце». Нейкая баба з горада Бэ будзе зараз пісаць «да Амерыкі, пану прафесару». Во яму дзялоў да экзістэнцыяльных пытанняў асобна ўзятай пані. Але пачалося цікавае ліставанне. Аказваецца, Беларусь — белая пляма клезмера і ідыш-танцаў не толькі для нас саміх. У тым жа Ваймары ніхто на ўласныя вочы не бачыў нікакіх беларусаў, за выняткам, можа быць, Зісла Слеповіча (як кажуць, «апошняга беларускага клезмера»), які з’ехаў у Амерыку звыш 10 год таму. З танцамі ўсё яшчэ горш.

І маскоўскія сябры, і Зеў рэкамендавалі па веды і адчуванне сапраўднай ідыш-суполкі накіравацца ў Нямеччыну на Yiddish Summer Weimar – маўляў, там самае яўрэйскае, якое сабе толькі можна ўявіць, месца Еўропы. Мы з (ня)клезмер-дзевушкамі з капэлы Zhydovachka сачынілі заяўку на Праграму МОСТ і нечакана атрымалі падтрымку, апынуўшыся ў жніўні 2019 года там… куды прыводзіць Мячта, калі добра разумееш, чаго насамрэч хочаш.

У перапынку паміж варкшопамі ў Ваймары, 2019

Напэўна, зараз скажу самае важнае пра яўрэйскія танцы – і сама спужаюся. Іх немагчыма танчыць па-за межамі яўрэйскага асяродку. Бо, калі проста паўтараеш рухі за танцмайстрам ці іншымі танцорамі, спрабуючы скапіраваць і запомніць, атрымаецца пантаміма. А яўрэйскі танец ніякая не пантаміма. І чаму мне страшна? Таму што, у яўрэйскім беларускім асяродку гэта зараз ніхто не танчыць. Ёсць абшчыны, ёсць святы, вяселлі, але няма танцавальнай ідыш-традыцыі. Няма тых танцаў, што існавалі тут недзе яшчэ да Другой сусветнай. І няма з кім іх танчыць. І, што самае сумнае, няма каму іх зайграць для танцораў. Я вам болей скажу, тыя клезмеры, якіх вы чулі на «першым бясплатным клезмерфэсце», гэта не саўсім клезмеры.

Мы прыехалі з Ваймара са слязьмі, бо зразумелі, што больш не хочацца выходзіць на Зінгерай ды іншыя масавыя пляцоўкі, што з’явіліся ў краіне цягам 2019 года (у тым ліку дзякуючы агрэсіўнаму прадзюсіраванню) і быць там аніматаркамі. Бо для нас, як для капэлы, і для мяне асабіста, як для танцоркі, у гэтай апантанай папулярызацыі няма сэнсу. Кірмашоваму натоўпу, які прыйшоў «прычасціцца яўрэйскага» (да моды на якое мы самі неспадзявана прыклалі руку) «да звязды» дыялог і глыбіня. Людзі прыходзяць на фэст і, цалкам справядліва, хочуць фастфуду. Гістарычнага, танцавальнага, любога. І ў гэтых умовах толькі фастфуд даць ім і магчыма. А яўрэйскаму танцу, каб яго зразумець і адчуць, перш-наперш патрабуецца цішыня, уменне слухаць сябе і музыкаў, жаданне выказвацца праз рух свайго цела. Асобна альбо разам з іншымі – такімі самымі, як ты.

Варкшоп па Хосідлу, Ваймар, 2019: Зеў Фельдман, Аляксей Розаў, Алан Берн

Мы размаўлялі летам 2019 года з сябрам, які мог бы падтрымаць танцавальныя варкшопы з Зевам Фельдманам. Умовы былі простыя: «У Мінску будзе дзень Ізраіля, і было б няблага, каб Зеў даў майстар-клас на плошчы». Блага, панове, блага. Мне было нават сорамна прапанаваць гэта нашаму Танцмайстру. Але ён не адмовіў, ён ветліва адказаў: «Канешне, калі магчыма, хацелася б абыйсціся без “плошчавых” майстар-класаў…». Дзякуй Б-гу, мы перанеслі варкшопы на восень 2020 года і адмовіліся ад «спонсараў”.

Аднак ёсць яшчэ адзін нюанс падобнай падтрымкі – «Наташа, нікому не патрэбна, каб нейкі там чалавек пранікся яўрэйскай філасофіяй танцу і пайшоў танчыць дахаты. Гэта спонсару не цікава». А мне не цікава множыць чарговыя а-ля яўрэйскія харэаграфічныя «шэдэўры» на сцэнах палацаў культуры, ды ланцужкі семсоракаў і хаванагіл на гарацкіх святах. Тут, ведаеце, як у вядомым меме «хутка, якасна, танна выберыце два крытэры». Яўрэйскі танец хутка, якасна, масава. Выберыце два.

А я працягну гэтую тэму трошкі пазней.

У наступнай частцы — што не так з «клезмерамі», якіх многія з вас тут бачылі, дзе шукаць страчаны яўрэйскі танцавальны жэст, і казка, каторую я вам недзе там напачатку абяцала.

Ната Голава, г. Барысаў

Ідэя тэксту ўзнікла дзякуючы варкшопам у Ваймары, куды мы патрапілі праз праграму МОСТ, даследчыцкім матэрыялам Зева Фельдмана © і прыватным размовам з ім.

***

Ад belisrael.info. Нагадваем, што погляды аўтараў рэдакцыя не заўсёды падзяляе. Запрашаем тых, хто «ў тэме», выказацца наконт узнятых Н. Голавай праблем.

Апублiкавана 22.01.2020  21:07

Водгукі
Цяжка сказаць, ці варта сыходзіць выключна ў глыбокае этна, мусіць быць і лягчэйшы папсовы варыянт, лепш, каб дзве плыні існавалі паралельна… Для Беларусі ва ўсіх галінах папса – праблема, бо нават якаснай папсы вобмаль (Алег Дашкевіч, з абмеркавання на facebook.com/aar.sh.7503
***
Танчыць не ўмею, і нават да харошкаўскіх “Бабруйскіх (яны ж местачковыя) карцінак” у мяне былі музычныя, а не харэаграфічныя прэтэнзіі… Тое, што згаданы ў артыкуле Н. Голавай клезмерфэст у Мінску быў не толькі клезмерскі, я адзначаў у сваёй справаздачы  О «первом» клезмерфесте в Минске  
Праўда, я паспрабаваў знайсці ў гэтым і нешта станоўчае. Што да “Bаreznburger kapelye”, яны мне спадабаліся як музыкі. Самі яны не танчаць, а як танчылі пад іх – яны не вінаватыя! (Пётр Рэзванаў, г. Мінск) 23.01.2020  13:58

Яўрэйская скрыпка з Масквы зайграе пад Барысавам (бел./рус.)

(перевод на русский язык см. ниже)

Піша Наталля Голава

Вечар пранізлівай клезмерскай музыкі і местачковых танцаў адбудзецца ў сядзібе «Бівак» у нядзелю, 8 снежня 2019 г. Афішу і кантакты глядзіце ніжэй, у канцы тэксту.

На фота by Yulia Kabakova – скрыпач Аляксей Розаў / На фото Ю. Кабаковой – скрипач А. Розов

Адразу скажу, арганізатары не спрабуюць гуляцца ў дабрачыннасць, хаця імпрэза і не прынясе ім ніякай матэрыяльнай выгоды. І, выбачайце за нядаўна падораны калегамі мем, «бясплатнага яўрэйскага фестывалю» тут не будзе. Кагосьці, напэўна, расчарую, але мы пакуль што не гатовыя дарыць людзям свята за свае грошы, грантаў не атрымлівалі, спонсараў не маем, дык лагічна, што ўкладзеныя ў івэнт асабістыя сродкі мусяць быць кампенсаваныя, пра што даводзіцца паклапаціцца загадзя. Таму ўваход на вечарыну, дзе будуць канцэрт, танцы пад жывое музычнае суправаджэнне і элегантны фуршэт, трошкі каштуе, і яно таго вартае.

Мы, барысаўскі Клуб гістарычнага танца, запрасілі госця з Масквы Аляксея Розава – скрыпача, які выдатна адчувае розніцу паміж музыкай для танцораў і музыкай для сцэны. Але і ў тым, і ў другім выпадку гэта скрыпка, што не толькі «робіць танцорам кач» альбо паказвае свой тэхнічны ўзровень слухачам, а і расказвае гісторыю, звяртаючы да вас свой асабісты месадж. Як вы ведаеце, для яўрэйскага tentser’а (асабліва таго, каму трошкі за сорак) гэта, бадай, самае важнае. Як не сільна ведаеце (што не сорамна, бо мы ў Барысаве таксама не нарадзіліся з гэтымі ведамі), то зараз патлумачу.

Цікавасць да традыцыйных яўрэйскіх танцаў (не блытаць з ізраільскімі флэшмобамі!), пра якія ў Беларусі нават самі яўрэі не надта ведаюць, у мяне з’явілася гадоў з трох таму. Дзякуючы тэорыі гэтых самых не-ўспомню-колькі-рукапоціскаў я даведалася пра лідара адраджэння клезмерскага руху Амерыкі 1970-х Зева Фельдмана – даследчыка, музыканта і харызматычнага танцора. На хвіліначку, Зеў мае беларускія карані, але дагэтуль ніколі не завітваў у Беларусь. Была радая, калі ён адказаў мне на асабісты ліст. Ліст лёсу, так бы мовіць. Бо праз дыялогі з панам Фельдманам, ягоныя навуковыя тэксты і відэалекцыі ў мяне пачалося няспыннае і бясконцае падарожжа ў к̶о̶с̶м̶а̶с̶ Хосідал. Маю на ўвазе яўрэйскі сольны танец для тых, каму, як ужо вышэй казала, за…, але пра гэта збіраюся напісаць асобны тэкст.

Фота з Facebook, аўтарка Yulia Kabakova Хосідал Зева Фельдмана на фінальным балі YSW / Фото Ю. Кабаковой – Хосидл Зева Фельдмана на финальном балу YSW

І так здарылася (незапланаваны цуд, як у жыдоўскіх казках!), што наша капэла «Жыдовачка» (дасьвіданне тым, хто толькі што плюнуў на свой манітор і закрыў старонку) патрапіла летам 2019 года ў нямецкі горад Ваймар на самы атмасферны ідыш-фестываль Еўропы – Yiddish Summer Weimar. Там мы і пазнаёміліся з Аляксеем Розавым – у Ваймары ён у час заняткаў акампаніраваў нашаму, да той пары віртуальнаму, кансультанту Зеву Фельдману, з якім таксама адбылася доўгачаканая сустрэча.

Фота з Facebook аўтарства Shendl Kopitman-Kovnatskiy – Аляксей Розаў з Зевам Фельдманам на варкшопе / Фото Шендл Копитман-Ковнацки – Алексей Розов на воркшопе

Калі вы хочаце нешта глыбокае і сапраўднае ведаць пра ідыш-культуру, нешта апрача «шабат шалом» у нядзелю і «пакажыце нам клезмерскія танцы» (не жартую, рэальная лексіка некаторых беларускіх прамоўтараў яўрэйскай спадчыны), збірайце грошы, таварышчы, плануйце летні адпачынак і адпраўляйцеся ў месца ідыш-любові – Ваймар. Але ёсць адзін нюанс. Маю смутнае падазрэнне, што вам не захочацца адтуль вяртацца ў вашую Сінявокую, быццам бы талерантную і ўсю-такую-сіянізм-фрэндлі.

Уявіце сабе карцінку. Сотня, а мо і болей людзей з усёй Еўропы, постсавецкіх краін, Амерыкі, Японіі (!) шмат тыдняў разам і ў цалкам дэмакратычнай абстановачцы вывучае ідыш, займаецца музыкай, спевамі, тэатрам, грае вялікім аркестрам і танчыць цесным, рознамоўным колам. У памяшканнях і проста на вуліцах старога горада. Без пафасу і экзальтацыі (прасціця, але мы дома трошкі этым усё яшчэ грашым). Тут няма мяжы паміж т’ютарамі і вучнямі, прафесіяналамі і аматарамі. Можна паспрабаваць усё, і, як кажа Зеў Фельдман, «Ідыш Самар Ваймар» дае вам столькі, колькі вы здольныя даць яму.

Фота з Facebook, аўтарка Yulia Kabakova – фінальны баль YSW / Фото Ю. Кабаковой – финальный бал YSW

У нас з «Жыдовачкай» на танцавальны аркестр і танцы быў цэлы тыдзень. І кожны дзень у невялікай утульнай залі, у маленькай інтэрнацыянальнай групе мы вывучалі Хосідал з Зевам Фельдманам. Слухаючы акардэон Алана Берна (гэта дырэктар фестывалю і Other Music Academy, каторая ладзіць YSW) і скрыпку Аляксея Розава, я, напэўна, упершыню зразумела, як мяняецца сутнасць руху і жэсту, калі музыкант насамрэч разумее танцораў. І, падаецца, на метафізічным узроўні адчувае танцавальную прыроду яўрэйскіх мелодый.

Да Ваймара мы планавалі зрабіць гэтай восенню ў Беларусі двухдзённыя варкшопы па клезмеру і ашкеназскіх танцах з Зевам Фельдманам, нават пачалі збіраць грошы на інтэрнэт-платформе, але стала ясна, што паспяшаліся. Так бывае, калі раптам думаеш, што ты такі прасунуты і ўсё ведаеш. Дзякуючы YSW нашае з zhydovachka-ladies бачанне моцна змянілася. Варкшопы мы вырашылі перанесці на наступны год, таму грошы працягваем збіраць. А ў гэтым годзе ладзім нешта кшталту intro, у тым ліку да нашага праекту #shtetlfolkfest, пра які ўпершыню афіцыйна паведамім акурат на вечарыне 8 снежня. Увогуле, гэтую камерную сустрэчу ў падбарысаўскім лесе прыдумалі зладзіць, каб пазнаёміць з танцавальнай яўрэйскай музыкай у выкананні выдатнага скрыпача тых, з кім сябруем і хто патэнцыйна можа зрабіцца наведвальнікам варкшопаў наступнага года.

Трэба адзначыць, што ідэя імпрэзы хутка знайшла партнёраў. «Бівак» прапанаваў пляцоўку і фуршэт. Адкрыецца ж вечар выступам стыпендыятаў Фонду Юрыя Розума, юных талентаў з Жодзіна.

P.S. Магчыма, кагосьці цікавіць, якім чынам бедныя яўрэйскія дзевушкі з правінцыі патрапілі на нятанны івэнт у Нямеччыну. А вось такі патрапілі – дзякуючы праграме МОСТ. Пішыце заяўкі, ваша мара мусіць быць падтрыманая.

Ната Голава, г. Барысаў

Ад belisrael

Вы можаце падтрымаць Нату Голаву і яе танцавальную групу, звязаўшыся з ёй ч-з старонку ў фэйсбуку (Anna Avota) – або напішыце на сайт, пасля чаго атрымаеце яе эл. адрас.

* * *

Еврейская скрипка из Москвы заиграет под Борисовом

Пишет Наталия Голова

Вечер пронзительной клезмерской музыки и местечковых танцев состоится в усадьбе «Бивак» в воскресенье, 8 декабря 2019 г. Афишу и контакты см. ниже выше, в конце белорусскоязычного текста.

Сразу скажу, организаторы не пытаются играть в благотворительность, хотя мероприятие и не принесёт им никакой материальной выгоды. И, простите за недавно подаренный коллегами мем, «бесплатного еврейского фестиваля» здесь не будет. Кого-то, наверное, разочарую, но мы пока не готовы дарить людям праздник за свои деньги, грантов не получали, спонсоров не имеем. Итак, логично, что вложенные в ивент личные средства должны быть компенсированы, о чём приходится позаботиться заранее. Поэтому вход на вечер, где будут концерт, танцы под живое музыкальное сопровождение и элегантный фуршет, платный, но оно того стоит.

Мы, борисовский Клуб исторического танца, пригласили гостя из Москвы Алексея Розова – скрипача, который отлично чувствует разницу между музыкой для танцоров и музыкой для сцены. Но и в том, и в другом случае это скрипка, которая не только «делает танцорам кач» или показывает свой технический уровень слушателям, а и рассказывает историю, обращая к вам свой собственный мессидж. Как вы знаете, для еврейского tentser’а (особенно того, кому немного за сорок) это, пожалуй, самое важное. Если не сильно знаете (что не стыдно, поскольку мы в Борисове тоже не родились с этими знаниями), то сейчас объясню.

Интерес к традиционным еврейским танцам (не путать с израильскими флешмобами!), о которых в Беларуси даже сами евреи не очень знают, у меня появился года три назад. Благодаря теории этих самых не-вспомню-скольких рукопожатий я узнала о лидере возрождения клезмерского движения Америки 1970-х Зеве Фельдмане – исследователе, музыканте и харизматичном танцоре. На минуточку, Зев имеет белорусские корни, но до сих пор ни разу не посещал Беларусь. Была рада, когда он ответил мне на личное письмо – письмо судьбы, если можно так сказать. Ведь путём диалогов с г-ном Фельдманом, его научных текстов и видеолекций у меня началось безостановочное и бесконечное путешествие в к̶о̶с̶м̶ос̶ Хосидл. Имею в виду еврейский сольный танец для тех, кому, как уже выше говорила, за…, но об этом собираюсь написать отдельный текст.

И так случилось (незапланированное чудо, как в еврейских сказках!), что наша капелла «Жыдовачка» (досвиданье тем, кто только что плюнул на свой монитор и закрыл страницу) попала летом 2019 года в немецкий город Веймар на самый атмосферный идиш-фестиваль Европы – Yiddish Summer Weimar. Там мы и познакомились с Алексеем Розовым – в Веймаре он во время занятий аккомпанировал нашему, до той поры виртуальному, консультанту Зеву Фельдману, с которым тоже состоялась долгожданная встреча.

Если вы хотите что-то глубокое и настоящее знать об идиш-культуре, что-то помимо «шабат шалом» в воскресенье и «покажите нам клезмерские танцы» (не шучу, реальная лексика некоторых белорусских промоутеров еврейского наследия), собирайте деньги, товарищи, планируйте летний отпуск и отправляйтесь в место идиш-любви – Веймар. Но есть один нюанс. Смутно подозреваю, что вам не захочется оттуда возвращаться в вашу Синеокую, якобы толерантную и всю-такую-сионизм-френдли.

Представьте себе картинку. Сотня, а может и больше людей изо всей Европы, постсоветских стран, Америки, Японии (!) много недель вместе и в очень демократичной обстановочке изучает идиш, занимается музыкой, пением, театром, играет большим оркестром и танцует в тесном, разноязычном кругу. В помещениях и просто на улицах старого города. Без пафоса и экзальтации (простите, но мы дома немножко этим всё ещё грешим). Здесь нет границы между тьюторами и учениками, профессионалами и любителями. Можно попробовать всё, и, как говорит Зев Фельдман, «Идиш Саммар Ваймар» даёт вам столько, сколько вы способны дать ему.

У нас з «Жыдовачкай» на танцевальный оркестр и танцы была целая неделя. И каждый день в небольшом уютном зале, в маленькой интернациональной группе мы изучали Хосидл с Зевом Фельдманом. Слушая аккордеон Алана Берна (это директор фестиваля и Other Music Academy, которая устраивает YSW) и скрипку Алексея Розова, я, наверное, впервые поняла, как меняется сущность движения и жеста, когда музыкант действительно понимает танцоров. И, кажется, на метафизическом уровне чувствует танцевальную природу еврейских мелодий.

До Веймара мы планировали устроить этой осенью в Беларуси двухдневные воркшопы по клезмеру и ашкеназским танцам с Зевом Фельдманом, даже начали собирать деньги на интернет-платформе, но стало ясно, что поспешили. Так бывает, когда вдруг думаешь, что ты такой продвинутый и всё знаешь. Благодаря YSW наше с zhydovachka-ladies видение сильно изменилось. Воркшопы мы решили перенести на следующий год, поэтому деньги продолжаем собирать. А в этом году устраиваем что-то вроде intro, в том числе к нашему проекту #shtetlfolkfest, о котором впервые официально сообщим именно на вечере 8 декабря. Вообще, эту камерную встречу в подборисовском лесу придумали сделать, чтобы познакомить с танцевальной еврейской музыкой в исполнении отличного скрипача тех, с кем дружим и кто потенциально может сделаться посетителем воркшопов следующего года.

Нужно отметить, что идея мероприятия быстро нашла партнёров. «Бивак» предложил площадку и фуршет. Откроется же вечер выступлением стипендиатов Фонда Юрия Розума, юных талантов из Жодино.

P.S. Возможно, кого-то интересует, каким образом бедные еврейские девушки из провинции попали на недешёвый ивент в Германию. А вот попали-такиблагодаря программе МОСТ. Пишите заявки, ваша мечта должна быть поддержана.

Ната Голова, г. Борисов

От belisrael

Вы можете поддержать Нату Голову и ее танцевальную группу, связавшись с ней ч-з стр. в фейсбуке (Anna Avota) или напишите на сайт, после чего получите ее эл. адрес.

Опубликовано 21.11.2019  14:34