(Русский текст внизу)
1956 – «год Сакольскага»
«Самы тупы аловак лепшы за самую вострую памяць».
1956-ы – год антысталінскага даклада на ХХ з’ездзе КПСС. 24 чэрвеня газета «Сталинская молодежь», у якой Аляксей Паўлавіч Сакольскі вёў шахматны аддзел з сакавіка 1953 г. (пачаў адразу па сваім пераездзе ў Мінск са Львова), ціхамірна змяніла назву на «Знамя юности», і свет не перакуліўся. Праўда, помнік Сталіну 1952 г. работы Заіра Азгура, Андрэя Бембеля etc. прастаяў на цэнтральнай плошчы да 1961 г…
Незадоўга да сваёй смерці 14.08.1956 выдатны нямецкі драматург Бертальт Брэхт наведаў Мінск і, кажуць, назваў яго «самым нудным горадам на Зямлі». Аднак бальшыня беларусаў яўна так не лічыла. Жыццё ў той час, адрозна ад 1946 г., ужо віравала, у тым ліку і спартовае.
«Зараз у Мінску працуе Акадэмія навук БССР, 11 вышэйшых навучальных устаноў, 22 сярэднія навучальныя ўстановы, 59 агульнаадукацыйных школ, 4 тэатры, філармонія…» – хваліўся часопіс «Работніца і сялянка» (№ 10, 1956). А праз два нумары ён жа падпускаў шпількі ў іранічным лісце да старшыні гарсавета Шарапава: «Калі ж… перастане быць праблемай у Мінску ўладзіць дзіця ў дзіцячы сад або яслі? Гэта-ж факт, што па колькасці ложкаў у гарадскіх дзіцячых яслях яшчэ не дасягнуты даваенны ўзровень. І ўжо хто-хто, а Вы добра ведаеце, што колькасць насельніцтва горада вырасла амаль удвая супроць даваеннага…»
У цэлым шахматысты БССР, нягледзячы на пярэбары ў Мінск Ісака Баляслаўскага, Барыса Гальдэнава, Кіры Зварыкінай, Аляксея Сакольскага і яго цезкі Суэціна (у пачатку 1950-х), Клары Скегінай (у тым самым 1956-м; у кастрычніку лабарантка завода імя Варашылава стала чэмпіёнкай Беларусі 1956 г., пра што можна пачытаць тут), па-ранейшаму не былі мацнейшымі ў Саюзе. Аднак яны не страцілі амбіцый і верылі ў лепшае.
Яшчэ на рубяжы 1954-1955 г. у Варшаве і Кракаве адбыліся таварыская сустрэча «Польшча – Мінск» на сямі дошках (Баляслаўскі, Сакольскі, Сайгін, Гальдэнаў, Суэцін, Верасаў, Зварыкіна, запасны – Шагаловіч). На канец 1956 года прыпаў матч-рэванш у Мінску – ужо на 10 дошках, і прадстаўнікі Беларусі зноў перамаглі (канчатковы лік 13,5:6,5). Можна казаць пра арганізатарскі поспех Гаўрылы Верасава, якога на пачатку 1956 г. зноўку выбралі старшынёй шахматнай федэрацыі БССР. Быў ён у 1955-59 гг. і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
Ужо ў 1956 г. – у студзені – завяршыўся чэмпіянат Мінска-1955. Чэмпіёнам не ў першы раз стаў Аба Шагаловіч, будучы майстар спорту СССР і заслужаны трэнер БССР. Яму ніяк не ўдавалася лідэрстваваць у чэмпіянатах Беларусі, затое іменна ў 1956 г. Шагаловіча выбралі намеснікам Верасава ў рэспубліканскай федэрацыі. Пазней, у 1960-х (і 1970-х – да таго, як прыйшоў доктар Місюк) ён будзе нават старшынёй – агулам амаль 10 гадоў… Праўда, у 1956-м чэмпіёнам Мінска ён пабыў няпоўны год; у лістападзе пачаўся новы чэмпіянат, выйграны Абрамам Ройзманам. Добра сябе праявілі і іншыя маладыя ігракі, асабліва першаразраднік Будоль: ён падзяліў 2-3-е месцы з кандыдатам у майстры Шагаловічам (на фота В. Ждановіча ён злева, А. Шагаловіч – справа). Будоль, які прыехаў вучыцца з Бабруйска, на жаль, пазней закінуў шахматы, а вось іншага юнага ўдзельніка гарадскога чэмпіянату, 15-гадовага Уладзіміра Літвінава, знаюць і ў ХХІ ст.
Да фіналу чэмпіянату рэспублікі, праведзенага ў сакавіку 1956 г., прайшлі ажно тры паўфіналы. Адным быў ужо згаданы чэмпіянат Мінска (Шагаловіч), два астатніх адбыліся ў Гродна (перамог Кабанаў) і ў Бабруйску (Жыдц). Праўда, вострая барацьба за чэмпіёнскі тытул у БССР вялася толькі паміж майстрамі Верасавым і Гальдэнавым, якія неўзабаве стануць «заклятымі сябрамі». Абодва набралі па 12 з 15, на паўтара ачка адстаў ад іх кмс Шагаловіч. Майстар Сакольскі ўвогуле тым разам не сядаў за дошку ў рэспубліканскім шахматна-шашачным клубе.
Варта прывесці адну з партый таго першынства БССР, якой пакуль няма тут (крыніца – «ФБ», 13.03.1956): Міхлін – Верасаў. 1.е4 с5 2.Кf3 Кс6 3.d4 сd 4.К:d4 Кf6 5.Кс3 g6 6.Се3 Сg7 7.f3 0-0 8.Фd2 d5 9.0-0-0 dе 10.К:с6 Ф:d2+ 11.С:d2 bс 12.К:е4 К:е4 13.fе Сg4 14.Те1 Се6 15.b3 а5 16.а4 Се5 17.с4 Тfd8 18.Крс2 Крg7 19.Те3 Т:d2+ 20.Кр:d2 Сf4 21.Сd3 С:е3+ 22.Кр:е3 Крf6 23.h4 Кре5 24.h5 g5 25.h6 Тd8 26.Тf1 с5 27.g3 Тd4 28.Тf2 f6 29.Сс2 Сd7 30.Крf3 Сс8 31.Тh2 Сb7 32.Крg4 С:е4 33.Те2 f5+ 34.Кр:g5 Тd6 35.С:е4 fе. Белыя здаліся. Бедны Міхлін – ён і праз 10 год трапіць «на зуб» чэмпіёну, тым разам Ройзману (глядзець тут).
* * *
Чаму ж 1956-ы – год Сакольскага, а не Верасава, Гальдэнава або Шагаловіча? Справа ў тым, што Аляксей Паўлавіч: а) паспяхова з’ездзіў на турнір, прысвечаны 750-годдзю Дрэздэна (люты-сакавік); б) у маі выдатна выступіў у моцным па складзе занальным турніры ў Таліне і выйшаў у паўфінал чэмпіянату Саюза; в) у ліпені выйграў у Мінску масавы турнір (адборачны да ўсесаюзнага); г) даваў рады з абавязкамі трэнера «Спартака» (і, верагодна, ужо рыхтаваў кніжку пра шахматыстаў гэтага спартыўнага таварыства – яна выйдзе ў 1958 г.) ды вядзеннем аддзела ў маладзёжнай газеце.
Коратка раскрыем усе пункты:
а) У ГДР А. П. Сакольскі выязджаў у якасці памочніка cавецкіх гросмайстраў Авербаха і Холмава, якія і падзялілі 1-2-е месцы, намнога апярэдзіўшы трэцяга прызёра, румына Чакылця. Мінскі трэнер даў сеанс усходнегерманскім піянерам на 34 дошках (і выйграў толькі 19 партый), агледзеў Дрэздэн і Лейпцыг, а потым напісаў «Пуцявыя заметкі»: «Сляды вайны яшчэ кідаюцца ў вочы, але горад добра аднаўляецца… Лейпцыг – цэнтр шахматнага жыцця ГДР, тут многа моцных шахматыстаў» («Сталинская молодежь», 24.04.1956). Яго рэпартаж з’явіўся і ў часопісе «Шахматы в СССР» (№ 6, 1956).
б) На занальным турніры А. П. падзяліў 4-7-е месцы (11,5 ачкоў з 19), істотна абагнаўшы маладзейшага прадстаўніка Беларусі Б. Гальдэнава, які набраў толькі 8,5. «Асноўная прычына – рэдкі ўдзел [Гальдэнава] у турнірах», як гэта было патлумачана ў маскоўскім часопісе. Сакольскі таксама ў сярэдзіне 50-х даволі рэдка выступаў у турнірах, але ж… Апярэдзіў ён і амаль гатовых майстроў Ройзмана (10,5) ды Шагаловіча (10), якія апынуліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Ужо даволі вопытны кмс Аляксандр Любошыц (5) тым разам заняў апошняе месца. Вышэй за Сакольскага стаў толькі Аляксей Суэцін (14), які падзяліў першыя два месцы з эстонцам Іва Неям.
Партыю, у якой А. Сакольскі пакараў экс-чэмпіёна Эстоніі за жаданне ўхіліцца ад барацьбы, пракаментаваў гросмайстар Баляслаўскі («ФБ», 29.06.1956; друкуем з захаваннем тагачаснай арфаграфіі):
Рандвійр – Сакольскі
1.е4 с6 2.с4 е5 3.d4 d6 4.dе? У гэтай пазіцыі – неабаснаваны размен, якім белыя ўпускаюць перавагу ў цэнтры. 4…dе 5.Ф:d8+ Кр:d8. Калі параўнаць гэтую пазіцыю з той, дзе белыя разменьваюць ферзей у вядомым варыянце стараіндыйскай абароны, то лёгка заўважыць, што ў чорных зроблены карысны ход с7-с6, а ў белых е2-е4, моцна аслабіўшы поле d4. 6.f4. Працяг няправільнага плана. Белыя дасягаюць далейшых разменаў, але яшчэ больш пагаршаюць сваю пазіцыю. Лепш 6.f3. 6…Кf6 7.Кс3 Сb4 8.Сd3 Кbd7 9.Кf3 Кс5! 10.К:е5 К:d3+ 11.К:d3 С:с3+ 12.bс К:е4. Ігра моцна спрасцілася, але ў чорных яўная перавага. Пешкі белых па лініі «с» здвоены. У той час, як слана с8 лёгка ўвесці ў ігру, белы слон с1 заціснуты пешкамі. 13.0-0 f5 14.Те1 с5 15.Кf2 К:f2 16.Кр:f2 Те8 17.Се3 b6 18.Таd1+ Сd7 19.Сс1 Крс7 20.Тd3 Т:е1 21.Кр:е1 Те8+ 22.Те3 Се6 23.Крf2 Крd7 24.Тg3 Те7 25.Тd3+ Кре8. Чорныя выйгралі пешку с4, а затым і партыю.
в) Масавы турнір ладзіўся па швейцарскай сістэме, тады яшчэ экзатычнай у БССР – здаецца, гэта ўвогуле быў «першы блін». Жанчыны гулялі ў сваёй «швейцарцы» (перамаглі Лычкоўская, Угалева, Піцерскіх), мужчыны ў сваёй. «Фізкультурнік Беларусі», 13.07.1956:
«Паспяхова правёў турнір майстар Сакольскі. Пасля перамог над Гендэльманам, Ліўшыцам, майстрам Гальдэнавым, Высоцкім і Шыфрыным, Сакольскі ў шостым туры зрабіў нічыю з Шагаловічам, і маючы 5,5 ачка з 6 магчымых, узначаліў турнірную табліцу… Апошнія два туры прайшлі ў напружанай барацьбе… У апошнім туры Сакольскі закончыў унічыю сустрэчу з Шумахерам, Гальдэнаў з Шагаловічам і Ройзман з Шыфрыным… Такім чынам перамогу ў турніры атрымаў майстар Сакольскі (Мінск) – 6,5 ачка. У Шагаловіча і Гальдэнава – па 6, у Ройзмана, Камянецкага, Жыткевіча, Ліўшыца, Шыфрына, Шумахера і Гурэвіча – па 5,5 ачка». Праўда, ва Ўсесаюзных масавых спаборніцтвах (Масква, кастрычнік) Сакольскі чамусьці не выступіў – у адрозненне ад Гальдэнава, Ройзмана, Камянецкага, Шыфрына і гросмайстра Баляслаўскага, які не гуляў у беларускім масавым турніры. Магчыма, Сакольскі быў перагружаны трэнерскай працай. З успамінаў сучаснікаў вядома, што ў Мінску яму дапамагала жонка, аднак не заўсёды ж і яна магла справіцца.
г) Аддзел у «Сталинской молодежи»/«Знамени юности» выходзіў даволі часта, прычым майстар Сакольскі вёў яго з фантазіяй. Так, першы выпуск 1956 г. (1 студзеня!) ён прысвяціў гумару ў шахматах, змясціўшы жартоўныя задачы… І пазней не рэдкасцю былі душэўныя рэчы ў газеце. Вядучы любіў прапаноўваць конкурсы рашэння, на яго аддзелы адгукаліся дзясяткі шахматыстаў-пачаткоўцаў. Некаторыя пачыналі самі складаць задачы. Вось, напрыклад, мініяцюра забытага цяпер Р. Лейча (01.07.1956):
Б. Кра1, Фh4, Се2, па3 (4)
Ч. Крс1, пп: с2, d2 (3)
Мат за 5 хадоў. Рашэнне: 1.а4! d1Ф 2. Фg5+ 3.Фg1+ 4.Фе3+ і 5.Фа3Х.
Яшчэ адно, апошняе па ліку, але не па важнасці. Калі верыць аднаму з вучняў Cакольскага Альберту Капенгуту (у дадзеным выпадку няма падстаў не верыць А. К.), менавіта ў 1956 г. з федэрацыі шахмат СССР старшыні Спорткамітэта БССР прыйшоў ліст: «У сувязі з заснаваннем Спорткамітэтам СССР звання «Заслужаны трэнер СССР» просім прадставіць хадайніцтва аб прысваенні гэтага тытула Баляслаўскаму і Сакольскаму». І няхай тады «не склалася» (званне Сакольскі атрымаў толькі ў 1965 г., пасля «бронзы» беларускай каманды, старшым трэнерам якой ён быў, на Спартакіядзе 1963 г.), паказальны сам факт павагі да майстра як педагога…
Аўтар belisrael.info, сведка падзей 1950-х гадоў Дзмітрый Ной так адгукаецца пра майстра Сакольскага: «З ім у мяне былі цёплыя адносіны… Ён паходзіў з сапраўднай рускай інтэлігенцыі, як і яго жонка Алена Паўлаўна Баброўская. Неяк мы ішлі з шахматнага клуба па вул. Змітрака Бядулі к плошчы Перамогі. Аляксей Паўлавіч разгаварыўся: “Я па прафесіі настаўнік фізікі, але заняўся трэнерскай работай па шахматах і зусім пра гэта не шкадую”. Да ўсіх ён звяртаўся на “Вы”. Я любіў наведваць яго лекцыі-заняткі ў парку Горкага. Праўдзівы педагог… Ён пакінуў шахматнаму свету многа кніг, дэбютных варыянтаў і пачатак, які цяпер называецца так: Дэбют 1.b2-b4 (дэбют Сакольскага)».
Нягледзячы на ўсё сказанае, я б не стаў ідэалізаваць мэтра. Ён заставаўся сынам свайго часу, і ў кнізе «Шахматный дебют» (Мінск, 1955) не прамінуў заўважыць пра адзін з самых папулярных пачаткаў: «Дэбют, які неабгрунтавана называецца стараіндыйскай абаронай (правільна руская абарона), уведзены ў практыку Чыгорыным і цалкам распрацаваны савецкімі шахматыстамі Баляслаўскім, Бранштэйнам…» Дзеля справядлівасці, пры перавыданні (1960) А. П. змякчыў гэтую абсурдную рэпліку ў духу «барацьбы з нізкапаклонствам перад Захадам».
На фота: удзельнікі ХХІ чэмпіянату СССР (1954). Майстры з Беларусі – крайнія злева: у верхнім радзе – Аляксей Суэцін, у сярэднім – Аляксей Сакольскі. Побач з Сакольскім – былы прадстаўнік БССР (1946-1948) Ратмір Холмаў.
* * *
У асноўным мы гаварылі пра Мінск, але, вядома, не бракавала шахматных падзей і па-за межамі сталіцы Беларусі. Так, 01.06.1956 аўтар «СМ» пісаў: «Нядаўна ў Рагачове закончыўся раённы шахматны турнір. У ім узялі ўдзел 14 мацнейшых шахматыстаў. 1-3-е месцы падзялілі вучні рускай сярэдняй школы № 2 Васіль Тараканаў, Леанід Вярхоўскі і Фелікс Мадорскі. Яны набралі па 10,5 ачка». У 1965 г. В. Тараканаў падзеліць 2-3-е месца ў I чэмпіянаце Беларусі па перапісцы, а ў VI чэмпіянаце (1973-74) зойме чыстае першае… Ці во заметка Уладзіміра Альтшулера з «ФБ» 03.01.1956 пра першынство Віцебскай вобласці: «Упершыню пасля вайны ў чэмпіянаце ўдзельнічалі выключна шахматысты першага разраду. Званне чэмпіёна вобласці заваяваў інжынер Віцебскага млынкамбіната Аляксей Гутараў, які набраў 9 ачкоў з 11 магчымых. На другім месцы – студэнт Новікаў, на трэцім – урач санаторыя “Сасноўка” Беленькі. Паспяхова выступіў прадстаўнік ДСТ “Калгаснік” старшы ветурач Арловіцкай МТС І. Церашкоў, які пацвердзіў першы разрад». А. Гутараў згуляў і ў чэмпіянаце БССР 1960 г., які ладзіўся ў Віцебску.
Згадка пра чэмпіянат Маладзечанскай вобласці (такая існавала ў 1944-1960 гг.) увогуле трапіла на старонку ўсесаюзных «Шахматы в СССР» (№ 8, 1956): «На працягу двух тыдняў праходзіў чэмпіянат Маладзечанскай вобласці. Першае месца заняў урач Шулькін, другое – інжынер Пратасеня, на трэцім – старшыня калгаса Вілейскага раёна першаразраднік Рагавой».
Фота П. Азарчанкі: сустрэча Гутараў – Церашкоў.
Падрыхтаваў Вольф Рубінчык, г. Мінск
wrubinchyk@gmail.com
Апублiкавана 26 чэрвеня 2016 23:21
________________________________________________________________
«Самый тупой карандаш лучше самой острой памяти»
1956 й – год антисталинского доклада на ХХ съезде КПСС. 24 июня газета «Сталинская молодежь», в которой Алексей Павлович Сокольский вел шахматный отдел с марта 1953 г. (сразу после своего переезда в Минск из Львова), безмятежно сменила название на «Знамя юности», и мир не перевернулся. Правда, памятник Сталину 1952 года работы Заира Азгура, Андрея Бембеля и др. простоял на центральной площади до 1961 г…
Незадолго до своей смерти 14.08.1956 замечательный немецкий драматург Бертольт Брехт посетил Минск и, говорят, назвал его «самым скучным городом на Земле». Однако большинство белорусов явно так не считали. Жизнь в то время, в отличие от 1946 года, уже кипела, в том числе и спортивная.
«Сейчас в Минске работает Академия наук БССР, 11 высших учебных заведений, 22 средних учебных заведения, 59 общеобразовательных школ, 4 театра, филармония…» – хвалился журнал «Работніца і сялянка» (№ 10, 1956). А через два номера он же вставлял шпильки в ироническом письме к председателю горсовета Шарапову: «Когда же… перестанет быть проблемой в Минске устроить ребенка в детский сад или ясли? Это же факт, что по количеству коек в городских детских яслях еще не достигнут довоенный уровень. И уж кто-кто, а Вы хорошо знаете, что численность населения города выросла почти вдвое против довоенного…»
В целом шахматисты БССР, несмотря на переезд в Минск Исаака Болеславского, Бориса Гольденова, Киры Зворыкиной, Алексея Сокольского и его тезки Суэтина (в начале 1950-х), Клары Скегиной (в том самом 1956 м; в октябре лаборантка завода имени Ворошилова стала чемпионкой Беларуси 1956 года, о чем можно почитать здесь), по-прежнему не были сильнейшими в Союзе. Однако они не утратили амбиций и верили в лучшее.
Еще на рубеже 1954-1955 г. в Варшаве и Кракове состоялась товарищеская встреча «Польша – Минск» на семи досках (Болеславский, Сокольский, Сайгин, Гольденов, Суэтин, Вересов, Зворыкина, запасной – Шагалович). На конец 1956 года пришелся матч-реванш в Минске – уже на 10 досках, и представители Беларуси вновь победили (окончательный счет 13,5:6,5). Можно говорить об организаторском успехе Гавриила Вересова, которого в начале 1956 г. в очередной раз выбрали председателем шахматной федерации БССР. Был он в 1955-59 гг. и депутатом Верховного Совета Беларуси.
Уже в 1956 г. – в январе – завершился чемпионат Минска-1955. Чемпионом не в первый раз стал Аба Шагалович, будущий мастер спорта СССР и заслуженный тренер БССР. Ему никак не удавалось лидерствовать в чемпионатах Беларуси, зато именно в 1956 г. Шагаловича выбрали заместителем Вересова в республиканской федерации. Позже, в 1960-х (и 1970-х – до того, как пришел доктор Мисюк) он будет даже председателем – всего почти 10 лет… Правда, в 1956-м чемпионом Минска он пробыл неполный год; в ноябре начался новый чемпионат, выигранный Абрамом Ройзманом. Хорошо себя проявили и другие молодые игроки, особенно перворазрядник Будоль: он разделил 2-3-е места с кандидатом в мастера Шагаловичем (на фото В. Ждановича он слева, А. Шагалович – справа). Будоль, который приехал учиться из Бобруйска, к сожалению, позже забросил шахматы, а вот другого юного участника городского чемпионата, 15-летнего Владимира Литвинова, знают и в XXI в.
До финала чемпионата республики, проведенного в марте 1956 года, прошли целых три полуфинала. Одним был уже упомянутый чемпионат Минска (Шагалович), два остальных прошли в Гродно (победил Кабанов) и в Бобруйске (Жидц). Правда, острая борьба за чемпионский титул в БССР велась только между мастерами Вересовым и Гольденовым, которые вскоре станут «заклятыми друзьями». Оба набрали по 12 из 15, на полтора очка отстал от них кмс Шагалович. Мастер Сокольский вообще в тот раз не садился за доску в республиканском шахматно-шашечном клубе.
Стоит привести одну из партий того первенства БССР, которой пока нет здесь (источник – «ФБ», 13.03.1956): Михлин – Вересов.
1.е4 с5 2.Кf3 Кс6 3.d4 сd 4.К:d4 Кf6 5.Кс3 g6 6.Се3 Сg7 7.f3 0-0 8.Фd2 d5 9.0-0-0 dе 10.К:с6 Ф:d2+ 11.С:d2 bс 12.К:е4 К:е4 13.fе Сg4 14.Ле1 Се6 15.b3 а5 16.а4 Се5 17.с4 Лfd8 18.Крс2 Крg7 19.Ле3 Л:d2+ 20.Кр:d2 Сf4 21.Сd3 С:е3+ 22.Кр:е3 Крf6 23.h4 Кре5 24.h5 g5 25.h6 Лd8 26.Лf1 с5 27.g3 Лd4 28.Лf2 f6 29.Сс2 Сd7 30.Крf3 Сс8 31.Лh2 Сb7 32.Крg4 С:е4 33.Ле2 f5+ 34.Кр:g5 Лd6 35.С:е4 fе.
Белые сдались. Бедный Михлин – он и через 10 лет попадет «на зуб» чемпиону, в тот раз Ройзману (смотреть здесь).
* * *
Почему же 1956-й – год Сокольского, а не Вересова, Гольденова или Шагаловича? Дело в том, что Алексей Павлович: а) успешно съездил на турнир, посвященный 750-летию Дрездена (февраль-март); б) в мае отлично выступил в сильном по составу зональном турнире в Таллинне и вышел в полуфинал чемпионата Союза; в) в июле выиграл в Минске массовый турнир (отборочный к всесоюзному); г) справлялся с обязанностями тренера «Спартака» (и, вероятно, уже готовил книгу о шахматистах этого спортивного общества – она выйдет в 1958 г.) и ведением отдела в молодежной газете.
Кратко раскроем все пункты:
а) В ГДР А. П. Сокольский выезжал в качестве помощника советских гроссмейстеров Авербаха и Холмова, которые и разделили 1-2-е места, намного опередив третьего призера, румына Чокылтя. Минский тренер дал сеанс восточногерманским пионерам на 34 досках (и выиграл только 19 партий), осмотрел Дрезден и Лейпциг, а потом написал «Путевые заметки»: «Следы войны еще бросаются в глаза, но город хорошо восстанавливается … Лейпциг – центр шахматной жизни ГДР, здесь много сильных шахматистов» (« Сталинская молодежь», 24.04.1956). Его репортаж появился и в журнале «Шахматы в СССР» (№ 6, 1956).
б) На зональном турнире А. П. разделил 4-7-е места (11,5 очков из 19), существенно обогнав более молодого представителя Беларуси Б. Гольденова, набравшего лишь 8,5. «Основная причина – редкое участие [Гольденова] в турнирах», как это было объяснено в московском журнале. Сокольский тоже в середине 50-х довольно редко выступал в турнирах, однако… опередил он и без пяти минут мастеров Ройзмана (10,5) и Шагаловича (10), которые оказались в середине турнирной таблицы. Уже довольно опытный кмс Александр Любошиц (5) в тот раз занял последнее место. Выше Сокольского стал только Алексей Суэтин (14), который разделил первые два места с эстонцем Иво Неем.
Партию, в которой А. Сокольский наказал экс-чемпиона Эстонии за желание уклониться от борьбы, прокомментировал гроссмейстер Болеславский («ФБ», 29.06.1956; обратный перевод с белорусского):
Рандвийр – Сокольский
1.е4 с6 2.с4 е5 3.d4 d6 4.dе? В данной позиции – необоснованный размен, которым белые выпускают преимущество в центре. 4… de 5.Ф:d8+ Кр:d8. Если сравнить эту позицию с той, где белые разменивают ферзей в известном варианте староиндийской защиты, то легко заметить, что у черных сделан полезный ход с7-с6, а у белых е2-е4, сильно ослабивший поле d4. 6.f4. Продолжение неправильного плана. Белые достигают дальнейших разменов, но еще больше ухудшают свою позицию. Лучше 6.f3. 6…Кf6 7.Кс3 Сb4 8.Сd3 Кbd7 9.Кf3 Кс5! 10.К: е5 К:d3+ 11.К:d3 С:с3+ 12.bс К:е4. Игра сильно упростилась, но у черных явное преимущество. Пешки белых по линии «с» сдвоены. В то время как слона с8 легко ввести в игру, белый слон с1 зажат пешками. 13.0-0 f5 14.Ле1 с5 15.Кf2 К:f2 16.Кр:f2 Ле8 17.Се3 b6 18.Лаd1+ Сd7 19.Сс1 Крс7 20.Лd3 Л:е1 21.Кр:е1 Ле8+ 22.Ле3 Се6 23. Крf2 Крd7 24.Лg3 Ле7 25.Лd3+ Кре8. Черные выиграли пешку с4, а затем и партию.
в) Массовый турнир проводился по швейцарской системе, тогда еще экзотической в БССР – кажется, это вообще был «первый блин». Женщины играли в своей «швейцарке» (победили Лычковская, Уголева, Питерских), мужчины в своей. «Физкультурник Беларуси», 13.07.1956:
«Успешно провел турнир мастер Сокольский. После побед над Гендельманом, Лившицем, мастером Гольденовым, Высоцким и Шифриным, Сокольский в шестом туре сделал ничью с Шагаловичем, и, имея 5,5 очка из 6 возможных, возглавил турнирную таблицу… Последние два тура прошли в напряженной борьбе… В последнем туре Сокольский закончил вничью встречу с Шумахером, Гольденов с Шагаловичем и Ройзман с Шифриным … Итак, победу в турнире одержал мастер Сокольский (Минск) – 6,5 очка. У Шагаловича и Гольденова – по 6, у Ройзмана, Каменецкого, Житкевича, Лившица, Шифрина, Шумахера и Гуревича – по 5,5 очка». Правда, во Всесоюзных массовых соревнованиях (Москва, октябрь) Сокольский почему-то не выступил – в отличие от Гольденова, Ройзмана, Каменецкого, Шифрина и гроссмейстера Болеславского, который не играл в белорусском массовом турнире. Возможно, Сокольский был перегружен тренерской работой. Из воспоминаний современников известно, что в Минске ему помогала жена, однако не всегда ведь и она могла справиться.
г) Отдел в «Сталинской молодежи» / «Знамени юности» выходил довольно часто, причем мастер Сокольский вел его с фантазией. Так, первый выпуск 1956 г. (1 января!) он посвятил юмору в шахматах, поместив шуточные задачи… И позже не редкостью были душевные вещи в газете. Ведущий любил предлагать конкурсы решения, на его отделы отзывались десятки шахматистов-новичков. Некоторые начинали сами составлять задачи. Вот, например, миниатюра забытого ныне Р. Лейча (01.07.1956):
Б. Кра1, Фh4, Се2, па3 (4)
Ч. Крс1, пп: с2, d2 (3)
Мат в 5 ходов. Решение: 1.а4! d1Ф 2. Фg5+ 3.Фg1+ 4.Фе3+ и 5.Фа3Х.
Еще одно, последнее по счету, но не по важности. Если верить одному из учеников Cокольского Альберту Капенгуту (в данном случае нет оснований не верить А. К.), именно в 1956 г. из федерации шахмат СССР председателю Спорткомитета БССР пришло письмо: «В связи с учреждением Спорткомитетом СССР звания «Заслуженный тренер СССР» просим представить ходатайство о присвоении этого титула Болеславскому и Сокольскому». И пусть тогда «не сложилось» (звание Сокольский получил только в 1965 г., после «бронзы» белорусской команды, старшим тренером которой он был, на Спартакиаде 1963 г.), показателен сам факт уважения к мастеру как педагогу…
Автор belisrael.info, свидетель событий 1950-х годов Дмитрий Ной так отзывается о мастере Сокольском: «С ним у меня были теплые отношения… Он был человеком из породы настоящей русской интеллигенции, как и его жена, помощница Елена Павловна Бобровская. Как-то мы шли из шахматного клуба по ул. Змитрока Бядули к площади Победы. Алексей Павлович был разговорчив: “Я сам по профессии учитель физики, но занялся тренерской работой по шахматам и нисколько об этом не жалею”. Ко всем он обращался на “Вы”. Я любил посещать его лекции-занятия в парке Горького. Настоящий педагог… Он оставил шахматному миру много книг, дебютных вариантов и начало, которое сейчас именуется так: Дебют 1.b2-b4 (дебют Сокольского)».
Несмотря на всё сказанное, я бы не стал идеализировать мэтра. Он оставался сыном своего времени, и в книге «Шахматный дебют» (Минск, 1955) не преминул заметить об одном из самых популярных начал: «Дебют, необоснованно именуемый староиндийской защитой (правильно русская защита), введен в практику Чигориным и целиком разработан советскими шахматистами Болеславским, Бронштейном...» Справедливости ради, при переиздании (1960) А. П. смягчил эту абсурдную реплику в духе «борьбы с низкопоклонством перед Западом».
На фото: участники ХХI чемпионата СССР (1954). Мастера из Беларуси – крайние слева: в верхнем ряду – Алексей Суэтин, в среднем – Алексей Сокольский. Рядом с Сокольским – бывший представитель БССР (1946–1948) Ратмир Холмов.
* * *
В основном мы говорили о Минске, но, конечно, хватало шахматных событий и за пределами столицы Беларуси. Так, 01.06.1956 автор «СМ» писал: «Недавно в Рогачеве закончился районный шахматный турнир. В нем приняли участие 14 сильнейших шахматистов. 1-3-е места поделили ученики русской средней школы № 2 Василий Тараканов, Леонид Верховский и Феликс Мадорский. Они набрали по 10,5 очка». В 1965 г. В. Тараканов разделит 2-3-е места в I чемпионате Беларуси по переписке, а в VI чемпионате (1973-74) займет чистое первое… Или вот заметка Владимира Альтшуллера из «ФБ» 03.01.1956 о первенстве Витебской области: «Впервые после войны в чемпионате участвовали исключительно шахматисты первого разряда. Звание чемпиона области завоевал инженер Витебского мелькомбината Алексей Гутаров, набравший 9 очков из 11 возможных. На втором месте – студент Новиков, на третьем – врач санатория “Сосновка” Беленький. Успешно выступил представитель ДСО “Колхозник” старший ветврач Орловицкой МТС И. Терешков, который подтвердил первый разряд». А. Гутаров играл и в чемпионате БССР 1960 г., устроенном в Витебске.
Упоминание о чемпионате Молодечненской области (таковая существовала в 1944-1960 гг.) вообще попало на страницу всесоюзного журнала «Шахматы в СССР» (№ 8, 1956): «В течение двух недель проходил чемпионат Молодечненской области. Первое место занял врач Шулькин, второе – инженер Протасеня, на третьем – председатель колхоза Вилейского района перворазрядник Роговой».
Встреча Гутаров – Терешков. Фото П. Азарченко.
Подготовил Вольф Рубинчик, г. Минск
wrubinchyk@gmail.com
Опубликовано 26 июня 2016 23:21