ВІКТАР ЖЫБУЛЬ УЖО Ў БАРЫСАВЕ!

10.02.2018, 21:50 ex-press.by Віктар Жыбуль у Барысаве: «Калi б я напiсаў верш пра маці, то не паказваў бы» У Барысаве выступіў адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў-авангардыстаў новай генерацыі Віктар Жыбуль. Аматары паэзii і беларускай мовы трапілі на сустрэчу з перформерам, слэмерам, літаратуразнаўцам, паэтам, які цудоўна спалучае эксперыментальны падыход з арыгінальным гумарам, удзельнікам творчага […]

Віктар Жыбуль пра Юлія Таўбіна

ЮЛІ ТАЎБІН – ПАЭТ ВЕЧАРОВАГА ЗАДУМЕННЯ Таленавіты паэт і перакладчык Юлі (Юдаль) Абрамавіч Таўбін пражыў кароткае, але поўнае няспынных творчых пошукаў жыццё. Нарадзіўся ён 2(15) верасня 1911 г. у горадзе Астрагожску Варонежскай губерні (цяпер Варонежская вобласць, Расія) у сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў, дзе вучыўся ў сямігодцы. Закончыў Мсціслаўскі педагагічны […]

Віктар Жыбуль пра Цфанію Кіпніса

Віктар ЖЫБУЛЬ ПУЦЯВІНЫ І ПАЛОТНЫ ЦФАНІІ КІПНІСА У беларускіх выданнях 1930-х гг. можна сустрэць каларытныя і дасціпныя шаржы на тагачасных пісьменнікаў, падпісаныя Дэ Вэ Бэка альбо Дэвэбека. Доўгі час сапраўднае імя аўтара шаржаў заставалася таямніцай і нават іх перадрук суправаджаўся лаканічнай пазнакай “Мастак невядомы”, хоць маляваў чалавек відавочна таленавіты. Разгадаць гэтую загадку ў свой час […]

Віктар Жыбуль. ЗМІТРАКУ БЯДУЛЮ – 130

“КНЯГІНЯ ЛЭЙЗАРОЎНА – МЕСЯЦ У ВАКОНЦЫ…” ШТРЫХІ ДА ПАРТРЭТУ МАЦІ ЗМІТРАКА БЯДУЛІ   Дакументальных крыніц пра жыццёвы шлях маці Змітрака Бядулі захавалася няшмат, але іх недахоп у значнай ступені кампенсуецца сапраўды яскравым і кранальным вобразам матулі, які стварыў у аўтабіяграфічнай аповесці “У дрымучых лясах” (1939) сам творца. Маці, як і ўсе іншыя сваякі апавядальніка, паўстае […]

Паэт Жыбуль і «Галіяфы» (08.12.16)

Віктара і яго прыяцеляў прыйшлі паслухаць дзясяткі людзей, месцаў за столікамі ўсім не хапіла. Яшчэ слухачы на Нямізе, 3 (дзяўчына з фіялетавымі валасамі, ты зрабіла мой дзень) Прыкладна так звонку выглядае тое, што герой імпрэзы сабраў і выдаў гэтай восенню, а рыхтаваў, кажа, гадоў восем. Памятны запіс на зборніку, які па сённяшнім курсе каштуе… каштуе… […]

Працяг праекта «(Не)расстраляныя»! (бел. / русск.)

(перевод на русский см. ниже) Працяг праекта «(Не)расстраляныя» – кніга з CD, лекцыі ў Мінску і рэгіёнах Партал TuzinFM.by працягвае праект, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. Рыхтуецца кніжнае выданне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах. «(Не)расстраляныя» – працяг праекта, які пакліканы вярнуць імёны і […]

Яшчэ адзін артыкул Р. Бярозкіна…

Г. Бярозкін ЯЎРЭЙСКАЯ СОВЕЦКАЯ ЛІТАРАТУРА БССР Вялікая соцыялістычная рэволюцыя канчаткова вызваліла шматлікія народы былой царскай Расіі і дала ім свабоднае і шчаслівае жыццё. Найярчэйшы дакумент новай чалавечай гісторыі – вялікая Сталінская Канстытуцыя запісала здабытыя крывёю народаў чалавечыя правы на жыццё, на працу, на асвету свяшчэннымі і недатыкальнымі. Да ліку народаў СССР, упершыню далучаных Кастрычнікам, рукамі […]

Ці трэба Беларусі музей культуры ідыш?

Піша доктар гістарычных навук Леанід Лыч Калісьці на нашай зямлі квітнела створаная на ідышскай аснове культура. Пачатак ёй паклалі ў канцы XIV стагоддзя запрошаныя ўладамі Вялікага Княства Літоўскага яўрэі. Асноўныя плыні іх ішлі да нас з Нямеччыны і Польшчы. У якасці сродку зносінаў паміж сабою яўрэі гэтых краінаў выкарыстоўвалі ідыш. Ён быў даволі шырока распаўсюджаны […]

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70і)

Веснавы – нарэшце – вялікалітоўскі шалом! Гэтая серыя – пра даўкаваты паслясмак ад «Дня волі», ну і пра ўсё патрохі. Напярэдадні «Дня Х» нью-ёркскі музыка Зміцер Сляповіч зрабіў такі запіс: «Думаю пра маю родную Беларусь, пра тое, што заўтра будзе 100 гадоў яе незалежнасці (усё яшчэ цалкам не дасягнутай). Мая родная краіна пакутуе ад дыктатуры, […]

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (65)

Два месяцы ані дбаў пра мушыныя катлеты, і няблага сябе адчуваў. Нічога надзвычайнага, каб тэрмінова рыхтаваць новую серыю, не адбылося, ды пару зачэпачак ё, і зараз пазнавальна-каляпалітычны серыял жахаў зноў з вамі… Трывайце або вітайце 🙂 Паслясмачча ад праекта «(Не)расстраляная паэзія» даволі добрае, між іншага і таму, што 28 верасня, перад лекцыяй, прысвечанай Ізі Харыку, […]