Васіль Жуковіч. Балючая страта (Болезненная утрата)

(Ниже в переводе на русский)

(на смерць Абрама Якаўлевіча Ройзмана, 20.07.1932 – 13.08.2015)

roizman

А. Ройзман у 2012 г.

Калі мы, шматлікія прыхільнікі шахматнай гульні, 20 ліпеня 2012 года віншавалі міжнароднага майстра спорту А. Я. Ройзмана з 80-годдзем, мне падумалася, што ён пажыве гадоў пад сто, а мо і больш: выглядаў добра, быццам старасць размінулася з ім, і, нягледзячы на ўзрост, працягваў шчыраваць на радасць людзям. Неўзабаве ў мяне склаўся белы верш “Роздум у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі”, дзе ёсць такія радкі:

Дасціпны, ветлівы і дзейсны,

Непараўнальны майстра Ройзман

Турнір упэўнена праводзіць;

Ва ўтульнай зале мнагалюдна –

Ад юных і да ветэранаў.

…Турніра ўключаны гадзіннік,

Гульцоў кіпяць, вулканяць жарсці…

Здаецца, гэтак будзе вечна:

Да нас прыходзіцьме нястомны,

Цікаўны, памятлівы Ройзман.

Патрыярх беларускай шахматнай школы прыемна здзіўляў сваёй актыўнасцю. У маладыя гады ён дасягнуў звання чэмпіёна Беларусі. Мо таму, што, як выдатны вучань, добра засвойваў яскравую і змястоўную спадчыну знакамітых шахматыстаў, чэмпіёнаў свету, слынных гросмайстроў і майстроў, уважліва прыглядаўся да іх самых прыгожых перамог. Назапашваў сотні вострых, пераважна мініятурных, партый, багатых эфектнымі камбінацыямі. Пазней, у сталыя гады, знаўца тэорыі іх аздобіў сваімі негрувасткімі, але пераканаўчымі каментарамі і выдаў крылатыя кнігі, сярод якіх “Шахматные дуэли” (1976), “444 сражённых короля” (1987).

Дбаючы аб развіцці шахмат у нашай краіне, Абрам Якаўлевіч максімальна загружаў сябе стваральнай дзейнасцю, плённа супрацоўнічаў з шэрагам перыядычных выданняў, дзе па-журналісцку дасканала распавядаў пра вынікі чэмпіянатаў, прапагандаваў творчасць шахматных кампазітараў. Разам з тым ён узначаліў на базе РЦАП клуб “Ладдзя”. Якраз там, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, мне пашанцавала пазнаёміцца з ім. Шкадую, што пазнавата, усяго толькі 10 гадоў таму.

Я браў удзел у розных першынствах, якія ён арганізоўваў рэгулярна. Зрэдку ўдавалася мне заваёўваць і атрымліваць з ягоных рук прызы. Даставаліся і спецпрызы, у якасці якіх ён уручаў мне шахматную ці мастацкую літаратуру, у прыватнасці зборнікі А. Вазнясенскага і Ю. Тувіма. Ведаючы, што я пішу вершы, ён, публікуючы ў газетах мае задачы, называў мяне паэтам. Увогуле да літаратараў праслаўлены майстра ставіўся вельмі прыязна, асабліва да тых, што любілі шахматы. Успамінаў Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Шыціка. Хваліў Васіля Зуёнка, які, будучы галоўным рэдактарам мастацкага часопіса, запрасіў яго весці шахматную рубрыку.

Час абышоўся з Майстрам жорстка. У лютым 2013 года кіраўніцтва РЦАП (відаць, з мэтай ліквідацыі клуба “Ладдзя” і здачы ў арэнду малой залы) не падпісала з ім кантракт. За яго пачалі змагацца ветэраны, і яму начальства знайшло пазаштатную пасаду, ды хутка яе ліквідавалі. З той пары агоньчык аптымізму патух у яго вачах. А ў траўні гэтага года, калі ён па тэлефоне прапанаваў мне замяніць яго ў “Народнай волі”, каб не звялася шахматная рубрыка, я пачуў горкія словы: “Мне не да шахмат!..” Прычыну трывогі патлумачыла жонка спадара Ройзмана Раіса Давыдаўна: рэзка ўпаў гемаглабін.

З Вольфам Рубінчыкам мы праведалі Абрама Якаўлевіча ў трэцім гарадскім шпіталі. Разам выйшлі з палаты, прайшліся, пагаманілі на лаўцы. Зразумелі: хвароба забірае чалавека. Абследаванне зацягнулася. Тыдні праз два стала вядома: анкалогія; лячэнне, у тым ліку аператыўнае, ужо нічога не дасць: позна… Раіса Давыдаўна праз слёзы казала: “Ніколі не хварэў, штогод праходзіў рэнтген, і раптам – такая бяда!” Грозная хвароба, відавочна, – ад моцнага стрэсу: чалавек адчуў сябе непатрэбным. Паміраў ён дома, павольна і мужна. Дзень 13 жніўня стаўся апошнім у яго жыцці.

У ліпені я ў сваім лісце да выбітнага шахматнага кампазітара-майстра Міколы Бельчыкава ў Барысаў з пачуццём смутку паведамляў: “Дагарае Ройзман”. Мікола Іванавіч адказаў: “Шкада А. Я. Ройзмана, ён зрабіў для беларускіх шахмат не менш чым Якаў Камянецкі: творчасць, кнігі. І шахматную кампазіцыю ён падтрымліваў – друкаваў творы беларускіх аўтараў. У “Шахматном словаре” (Масква, 1964) на старонцы 322 ёсць пра яго”.

Усё так. Ён пражыў змястоўнае і некароткае жыццё. Але калі памірае таленавіты і добры чалавек, скруха запаланяе сэрца. Мабыць, і яго жывая душа сумуе там, дзе, як сказаў Сяргей Ясенін, “нет ни жены, ни друга”.

Васіль Жуковіч Мінск, 24.08.2015 (для belisrael.info)

Аб аўтары Васіль Аляксеевіч Жуковіч

Болезненная утрата

(на смерть Абрама Яковлевича Ройзмана, 20.07.1932 – 13.08.2015)

Когда мы, многочисленные поклонники шахматной игры, 20 июля 2012 года поздравляли международного мастера А. Я. Ройзмана с 80-летием, мне подумалось, что он проживет лет сто, а может, и больше: выглядел хорошо, будто старость разминулась с ним, и, несмотря на возраст, продолжал упорно работать на радость людям. Вскоре у меня сложился белый стих “Роздум у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі” (“Раздумье в Центре олимпийской подготовки”), где есть такие строки:

Дасціпны, ветлівы і дзейсны,

Непараўнальны майстра Ройзман

Турнір упэўнена праводзіць;

Ва ўтульнай зале мнагалюдна –

Ад юных і да ветэранаў.

…Турніра ўключаны гадзіннік,

Гульцоў кіпяць, вулканяць жарсці…

Здаецца, гэтак будзе вечна:

Да нас прыходзіцьме нястомны,

Цікаўны, памятлівы Ройзман.

Патриарх белорусской шахматной школы приятно удивлял своей активностью. В молодые годы он достиг звания чемпиона Беларуси. Может, потому, что, как отличный ученик, хорошо усваивал яркое и содержательное наследие знаменитых шахматистов, чемпионов мира, известных гроссмейстеров и мастеров, внимательно присматривался к их самым красивым победам. Накапливал сотни острых, преимущественно миниатюрных, партий, богатых эффектными комбинациями. Позже, в зрелые годы, знаток теории украсил их своими негромоздкими, но убедительными комментариями и издал крылатые книги, среди которых “Шахматные дуэли” (1976), “444 сражённых короля” (1987).

Заботясь о развитии шахмат в нашей стране, Абрам Яковлевич максимально загружал себя созидательной работой, плодотворно сотрудничал с периодическими изданиями, где по-журналистски досконально рассказывал о результатах чемпионатов, пропагандировал творчество шахматных композиторов. Вместе с тем он возглавил на базе РЦОП клуб “Ладья”. Как раз там, в Республиканском центре олимпийской подготовки, мне повезло познакомиться с ним. Жалею, что поздновато, всего лишь 10 лет назад.

Я принимал участие в различных первенствах, которые он регулярно устраивал. Изредка удавалось мне завоевывать и получать из его рук призы. Доставались и спецпризы, в качестве которых он вручал мне шахматную или художественную литературу, в частности сборники А. Вознесенского и Ю. Тувима. Зная, что я пишу стихи, он, публикуя в газетах мои задачи, называл меня поэтом. Вообще к литератором прославленный мастер относился очень дружелюбно, особенно к тем, кто любил шахматы. Вспоминал Аркадия Кулешова, Владимира Шитика. Хвалил Василя Зуёнка, который, будучи главным редактором художественного журнала, пригласил его вести шахматную рубрику.

Время обошлось с Мастером жестко. В феврале 2013 года руководство РЦОП (видимо, с целью ликвидации клуба “Ладья” и сдачи в аренду малого зала) не подписало с ним контракт. За Ройзмана стали бороться ветераны, и начальство нашло для него внештатную должность, но скоро ее ликвидировали. С той поры огонек оптимизма погас в его глазах. А в мае этого года, когда он по телефону предложил мне заменить его в “Народной воле”, чтобы не исчезла в газете шахматная рубрика, я услышал горькие слова: “Мне не до шахмат!..” Причину тревоги пояснила жена Ройзмана Раиса Давыдовна: у него резко упал гемоглобин.

С Вольфом Рубинчиком мы навестили Абрама Яковлевича в третьей городской больнице. Вместе вышли из палаты, прошлись, поболтали на скамейке. Поняли: болезнь забирает человека. Обследование затянулось. Недели через две стало известно: онкология. Лечение, в том числе оперативное, уже ничего не даст: поздно… Раиса Давыдовна сквозь слезы говорила: “Никогда не болел, ежегодно проходил рентген, и вдруг – такая беда!” Грозная болезнь, очевидно, возникла от сильного стресса: человек почувствовал себя ненужным. Умирал он дома, медленно и мужественно. День 13 августа стал последним в его жизни.

В июле я в своем письме в Борисов к выдающемуся шахматному композитору Николаю Бельчикову с печалью сообщал: “догорает Ройзман”. Николай Иванович ответил: “Жаль А. Я. Ройзмана, он сделал для белорусских шахмат не менее Якова Каменецкого: творчество, книги. И шахматную композицию он поддерживал – печатал произведения белорусских авторов. В “Шахматном словаре” (Москва, 1964 г.) на странице 322 есть о нем”.

Всё так. Он прожил содержательную и длинную жизнь. Но когда умирает талантливый и добрый человек, скорбь заполняет сердца. Видимо, и его живая душа скучает там, где, как сказал Сергей Есенин, “нет ни жены, ни друга”.

Василь Жукович

400  Rojzman_Dueli Rojzman300 Rojzman444

 * * *

Ушел из жизни Абрам Яковлевич Ройзман, благодаря книгам которого я, возможно, и попал в шахматы. Именно увидев в книжном «444 сраженных короля», я перешел из категории тех, кто играет раз-два в год, в категорию занимающихся серьезно. И теперь считаю эту книгу отличной вещью, с которой можно пройти путь от начала до первого разряда. Абрам Ройзман долгое время вел шахматный клуб в «Народной воле» и других газетах и еще в этом году судил турниры в РЦОП.

Владислав Каташук, мастер ФИДЕ, тренер СДЮШОР-7 г. Бреста

(взято с brestchess.ucoz.ru 14.08.2015)

Опубликовано 24.08.15  21:19