Вернісаж Меерa Аксельродa ў Мінску

ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ

(перевод на русский язык ниже; см. также заметку здесь)

6 жніўня 2018 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж “Меер Аксельрод. Кніжная графіка”.

Меер Аксельрод (1902–1970) – жывапісец, графік, тэатральны мастак – нарадзіўся ў Маладзечна. Яркі дэбют адбыўся ў 1921 годзе – 36 работ Меер Аксельрод прадставіў на выстаўцы беларускіх мастакоў у Мінску і быў запрошаны вучыцца на факультэце графікі Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрань (ВХУТЕМАС) у Маскве. Быў сябрам таварыства “Чатыры мастацтвы”, на выстаўках у Маскве і Ленінградзе прадставіў работы з серыі “Мястэчка”, створаныя падчас штогадовых паездак на Беларусь. У 1920–1930-х Меер Аксельрод выкладае малюнак, афармляе спектаклі ў дзяржаўных яўрэйскіх тэатрах Масквы, Кіева, Мінска. Яго работы адлюстроўваюць трагізм двух сусветных войнаў, абліччы пісьменнікаў, мастакоў, акцёраў, краявіды і шматграннасць штодзённага жыцця.

Сёння звыш тысячы работ Меера Аксельрода знаходзяцца ў калекцыях васьмідзесяці музеяў свету. У Год малой радзімы творчая спадчына мастака вяртаецца да беларускіх аматараў выяўленчага мастацтва.

Упершыню на выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены творы Меера Аксельрода ў галіне кніжнай графікі, якія зберагаюцца нашчадкамі мастака. 85 ілюстрацый да кніг Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа, Ізі Харыка, Зэліка Аксельрода, Нояха Лур’е, Рыўкі Рубінай, Праспэра Мэрымэ створаны ў рознай тэхніцы ў 1920–1960-х гадах.

Падарункам аматарам гісторыі стануць замалёўкі даўняга Мінска 1920-х гадоў – часу росквіту беларускай і яўрэйскай культур, калі на вуліцах горада ў плыні гаворак чуўся выразны струмень ідышу; часу, калі братоў Зэліка, Меера і Залмана Аксельродаў звязвала з Янкам Купалам творчае сяброўства і захапленне паэзіяй, мастацтвам, праца ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Падчас вернісажу адбудзецца творчая сустрэча з арганізатарам выстаўкі – мастаком Міхаілам Яхілевічам, першым настаўнікам якога стаў яго дзед, Меер Аксельрод. Адновіць атмасферу сяброўскіх сустрэч гучанне папулярных тады песень на ідыш і ў беларускім перакладзе, якія заспяваюць і дапамогуць развучыць Алесь Камоцкі і Аляксей Жбанаў.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь і дабрачыннай фундацыі Genesis Philanthropy Group.

Выстаўка “Меер Аксельрод. Кніжная графіка” працуе з 7 па 25 жніўня 2018 года.

 

Работы М. М. Аксельрода з «беларускімі матывамі»

___________________________________________________________________________________________________

СООБЩЕНИЕ ДЛЯ ПРЕССЫ

(перевёл с белорусского В. Р.)

6 августа 2018 года в 17.00 Государственный литературный музей Янки Купалы приглашает на вернисаж «Меер Аксельрод. Книжная графика».

Меер Аксельрод (1902–1970) – живописец, график, театральный художник – родился в Молодечно. Яркий дебют состоялся в 1921 году – 36 работ Меер Аксельрод показал на выставке белорусских художников в Минске и был приглашён учиться на факультете графики Высших художественно-технических мастерских (ВХУТЕМАС) в Москве. Входил в объединение «Четыре искусства», на выставках в Москве и Ленинграде представлял работы из серии «Местечко», созданные во время ежегодных поездок в Беларусь. В 1920–1930-х Меер Аксельрод преподаёт рисунок, оформляет спектакли в еврейских театрах (ГосЕТах) Москвы, Киева, Минска. Его работы отражают трагизм двух мировых войн, облики писателей, художников, актёров, пейзажи; передают многогранность повседневной жизни.

Сегодня более тысячи работ Меера Аксельрода находятся в коллекциях восьмидесяти музеев мира. В Год малой родины творческое наследие художника возвращается к белорусским любителям изобразительного искусства.

Впервые на выставке в Минске будут представлены произведения Меера Аксельрода в области книжной графики, которые сберегаются потомками художника. 85 иллюстраций к книгам Янки Купалы, Змитрока Бядули, Якуба Коласа, Изи Харика, Зелика Аксельрода, Ноаха Лурье, Ривки Рубиной, Проспера Мериме созданы в разной технике в 1920–1960-х годах.

Подарком для любителей истории станут зарисовки старого Минска 1920-х годов – времени, когда на улицах города в потоке речей слышалась отчётливая струя идиша; времени, когда братьев Зелика, Меера и Залмана Аксельродов связывала с Янкой Купалой творческая дружба и увлечение поэзией, работа в Белорусском государственном издательстве.

Во время вернисажа состоится творческая встреча с организатором выставки – художником Михаилом Яхилевичем, первым учителем которого стал его дед, Меер Аксельрод. Восстановит атмосферу дружеских встреч звучание популярных в ту пору песен на идише и в белорусском переводе, которые запоют и помогут разучить Алесь Камоцкий и Алексей Жбанов.

Выставка организована при поддержке Посольства Государства Израиль в Республике Беларусь, Иудейского религиозного объединения в Республике Беларусь и благотворительного фонда Genesis Philanthropy Group.

Выставка «Меер Аксельрод. Книжная графика» работает с 7 по 25 августа 2018 года.

* * *

Статья о М. Аксельроде на сайте Музея Марка Шагала

О художнике, его дочери и внуке – в журнале «Лехаим»

О выставке М. Аксельрода в галерее «Ковчег» (2008)

Опубликовано 31.07.2018  23:08

Leave a Reply