Добры дзень! Падрыхтаваў для Вас электронную версію сваёй кніжкі, дасылаю. Вырашыў дапісаць у тэксце пра Міхоэлса: “У 1930-х ён здымаўся ў фільме «Вяртанне Нейтана Бекера» вытворчасці «Белдзяржкіно», выступаў кансультантам аднаго з найвядомейшых беларускіх фільмаў «Шукальнікі шчасця»…” Яшчэ адзін аргумент, каб прызнаць Міхоэлса важным для Беларусі дзеячам культуры.
З павагай, Вольф Рубінчык.
Мінск, 17.06.2011.
Iншыя, раней апублiкаваныя матэрыялы аўтара знаходзяцца тутака: Артыкулы пра шахматы у Беларусi
Сярод iх таксама iнтэрв’ю з “Нашай Нiвы” ад 30 лiстапада 2007
Трэба дадать тое, што пiша аўтар у сваiм апошнiм пiсьме. “Дарэчы, не думаю, што тое інтэрв’ю 2007 г. камусьці ў 2011 г. надта цікавае. Паўжартам назваў сябе “чалавекам паветра”, бо к таму часу пару гадоў не меў пастаяннай працы. Цяпер, калі працую на пошце, больш упэўнена хаджу па зямлі”
19 чэрвеня 2011 г.
Добры дзень!
ВАНДРОЎКА Ў ПОШУКАХ ІДЫШ Ліп. 6, 2011
“Наша Ніва” на сваім сайце размясціла падобную інфармацыю.
З павагай,
Вольф Рубінчык.
Мінск, 10 ліпеня 2011 г. 14:31:59
P.S.
Надрукавана на сайце 30 жніўня 2011 У артыкуле “Пірагі пякуць шаўцы…” з кніжкі “На ізраільскія тэмы”, аўтар крытычна ацэньвае наступны тэкст, якi змешчаны нiжэй. У прынцыпе, чытачам было б карысна ведаць, з чым вядзецца палеміка.
Г. Левіна ВЫХАДЦЫ З БЕЛАРУСІ Ў ІЗРАІЛІ
Зараз у Ізраілі пражывае больш за 100000 выхадцаў з Беларусі. Месцамі іх кампактнага пражывання з’яўляюцца Тэль-Авіў, Ашдод, Натанья, Герцлі, Бэр-Шэва.
Ля вытокаў стварэння, станаўлення і развіцця Дзяржавы Ізраіль стаялі многія выхадцы з Беларусі. Народжаныя ў розны час і ў розных яе кутках, яны прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні і будаўніцтве незалежнай яўрэйскай дзяржавы. Нехта з іх у далейшым узначаліў краіну, некаторыя ўзначалілі розныя палітычныя партыі і рухі, рэлігійныя і філасофскія арганізацыі. За кожным прозвішчам выхадцаў з Беларусі – лёсы вядомых і менш вядомых свету людзей. Але несумнена адно – многія з іх унеслі ўклад у палітыку, эканоміку, культуру, мастацтва, філасофію, навуку не толькі Дзяржавы Ізраіль, але і ўсяго свету.
Ад’езд яўрэяў з беларускіх зямель у розныя перыяды быў выкліканы многімі прычынамі. Гэта і мяжа аселасці ў царскай Расіі, якая абмяжоўвала іх у выбары месца жыхарства з выцякаючымі наступствамі, і абмежаванне для яўрэяў пры паступленні ва універсітэты, і забарона на адукацыю ў некаторых навучальных установах. У выніку многія маладыя людзі з яўрэйскіх сем’яў, жадаючы атрымаць адукацыю, выязджалі вучыцца ў Еўропу. Атрымаўшы прафесію, яны рассяляліся па свеце, займаючыся навукай, знаходзячы сябе ў розных сферах дзейнасці.
Яўрэйскае насельніцтва пакідала беларускія землі, як і людзі іншых нацыянальнасцей, па эканамічных прычынах. У пошуках працы яўрэі выязджалі з Беларусі ў Амерыку, Канаду, Аргенціну і іншыя краіны. Але многія пакідалі беларускія землі па іншых меркаваннях. Апанаваныя жаданнем стварэння сваёй дзяржавы, яўрэі Беларусі былі ў ліку першых перасяленцаў у Эрэц-Ісраэль, які знаходзіўся пад уладай Асманскай імперыі. Яшчэ знаходзячыся ў Беларусі, яны дапамагалі тым, хто ўжо жыў на гэтай зямлі, збіралі і адпраўлялі ім рознага кшталту дапамогу. Знаходзячыся ў Эрэц-Ісраэль, першыя перасяленцы актыўна ўключаліся ў пабудову сваёй дзяржавы, аб якой марылі многія пакаленні яўрэяў.
Сярод першых перасяленцаў быў ураджэнец з мястэчка Лужкі Віленскай губерні Э.Бен-Іехуда (Л.Перэльман), стваральнік сучаснай мовы іўрыт; ураджэнец Копысі Д.Рэмез (М.Д.Драбкін; 1886 – 1951), які стаў адным з кіраўнікоў працоўнага руху Ізраіля; ураджэнец в. Нарачэвічы Мінскай губерні А.Цызлінг (1901 – 1964), адзін з значных грамадскіх і палітычных лідэраў; ураджэнец Мінска Э.Каплан (1891 – 1952), палітычны і грамадскі дзеяч, першы міністр фінансаў; ураджэнец Гродна Х.М.Шапіра (1902 – 1970), ізраільскі палітычны дзеяч, кіраўнік Нацыянальнай партыі; ураджэнец Пінска М.Кол (Калодны, 1911 – 1989), ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Яд ва-Шэм і член яе праўлення, і многія іншыя.
У ліку тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння яўрэйскай дзяржавы, быў А.М.М.Усышкін (1863 – 1941), ураджэнец г. Дуброўна Віцебскай вобласці. Пасля хвалі яўрэйскіх пагромаў, якія пракаціліся ў 1881 – 1882 гг. па Расіі, ён уступае ў яўрэйскі нацыянальны рух і становіцца пачынальнікам, а затым актыўным удзельнікам асацыяцыі яўрэйскіх студэнтаў “Бнeй-Цыён” у Маскве, першага палесцінафільскага гуртка (1881). Яго першая паездка ў Эрэц-Ісраэль адбылася ў 1891 г., а на другім кангрэсе ў 1898 г. ён становіцца членам выканаўчага камітэта Сусветнай сіянісцкай арганізацыі і да канца жыцця, з невялікімі перапынкамі, застаецца на гэтым пасту. А.Усышкін рэзка выступаў супраць замены Эрэц-Ісраэль як нацыянальнага дома яўрэйскага народа іншай краінай. Ён з’яўляўся Прэзідэнтам яўрэйскага нацыянальнага фонду, адыграў важную ролю ў стварэнні Яўрэйскага універсітэта на гары Скапус у Іерусаліме. Імем А.Усышкіна названы вуліца і плошча ў Ізраілі.
Б. Канцэльсон (Б.Доў, 1887 – 1944), ураджэнец Бабруйска, з’яўляўся адным з актыўных удзельнікаў стварэння яўрэйскай дзяржавы, быў кіраўніком і ідэолагам рабочага руху. У 1909 г. выехаў у Эрэц-Ісраэль, дзе ўдзельнічаў у арганізацыі першых звёнаў рабочай бальнічнай касы. У 1925 г. стаў галоўным рэдактарам газеты “Давар”, выступіў ініцыятарам стварэння падпольнай радыёстанцыі “Кол Ісраэль”. У пачатку Другой сусветнай вайны з’яўляўся прыхільнікам мабілізацыі яўрэяў, якія жывуць у Эрэц-Ісраэль, у брытанскае войска. У канцы вайны далучыўся да тых, хто патрабаваў неадкладнага стварэння яўрэйскай дзяржавы. У 1945 – 1950 гг. выдадзены поўны збор сачыненняў Б. Канцэльсона ў 12 тамах. Яго імем названы Кібуц Беры, вучэбна-выхаваўчы комплекс партыі Мапай “Бет-Берл” (“Бейт-Берл“) і навучальны цэнтр Акола на паўднёвым беразе возера Кінерэт.
Яшчэ адзін ураджэнец Бабруйска І.Табенкін (1887 – 1971) з’яўляўся заснавальнікам кібуцкага руху пасля таго, як у 1912 г. праехаў у Эрэц-Ісраэль, і партыі Ахдут ха Авода (Ізраільскі рабочы рух). У 1958 г. ўзначаліў партыю Ахдут ха Авода, якая ў 1968 г. пераўтворана ў Ізраільскую партыю працы. Сталы член Кнесета да 1959 г., найбольш уплывовы ідэолаг рабочага руху ў Ізраілі. Імем І.Табенкіна названа паселішча Ітаб (абрэвіятура І.Табенкін) у Іарданскай даліне.
У 1920-я – 1930-я гг. колькасць выхадцаў з Беларусі, якія закладвалі асновы будучай дзяржавы, значна павялічылася ў асноўным за кошт насельніцтва Заходняй Беларусі. Прыток на гэтыя землі назіраўся і пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. У ліку перасяленцаў былыя франтавікі і партызаны, а таксама грамадзянскае насельніцтва, якое вярнулася з эвакуацыі.
У 1946 г., за два гады да абвяшчэння яўрэйскай дзяржавы, была створана першая беларуская суполка “Аб’яднанне выхадцаў з Мінска і яго наваколля”. Першым яе старшынёй стаў І.Гордан, адзін з кіраўнікоў руху “Ха-ноар ха-овед” (“Працоўная моладзь”). З часам суполка пашырыла сваю дзейнасць і была ператворана ў “Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі”. Яго цяперашнім, пятым, лідэрам з’яўляецца М.Альшанскі, былы мінчанін, які пражыў у Ізраілі больш за 30 гадоў.
Заканамерным з’явілася тое, што пад Дэкларацыяй аб незалежнасці Дзяржавы Ізраіль, падпісанай 14 мая 1948 г., стаяць подпісы і выхадцаў з Беларусі. Сярод іх – ураджэнец Ваўкавыска З.Вархафіг (1906 – 2002), юрыст, адзін з лідэраў Нацыянальнай рэлігійнай партыі.
На беларускай зямлі нарадзіліся многія вядомыя дзеячы Дзяржавы Ізраіль. У іх ліку першы прэзідэнт краіны Х.Вейцман (1949 – 1952), трэці прэзідэнт З.Шазар (1963 – 1973) і цяперашні Ш.Перас (з 2007).
Х.Вейцман (1874 – 1952), ураджэнец мястэчка Моталь Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці), першапачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы ў Пінску, якое скончыў у 1892 г. Яго дзяцінства прайшло ў патрыярхальнай сям’і, дзе ён выхоўваўся ў духу яўрэйскай традыцыі. На яго погляды паўплываў бацька, які быў сіяністам, а Эрэц-Ісраэль згадваўся ва ўсіх рытуалах, і як пазней успамінаў Х.Вейцман: “…думка аб нашай Зямлі была неаддзельная ад усяго нашага жыцця”.
Прыкладам для яго таксама з’яўляліся сіянісцкія дзеячы Пінска. “Архарон Айзенберг, выехаў у Палесціну яшчэ пад час маёй вучобы. Айзенберг пасяліўся ў Рэховаце, стаў адным з самых дзейсных і паспяховых пасяленцаў і ўнёс вялікі ўклад у развіццё краіны… Геогр Гальперын, які праз многія гады стаў рэктарам Яўрэйскага каланіяльнага банка, таксама ўраджэнец Пінска, як і Іцхак Найдзіч, адзін з заснавальнікаў “Керен ха Іесод” – Фонда будаўніцтва Палесціны (1920) важнейшага інструмента па засяленні Эрэц-Ісраэль. Г.Гальперын, І.Найдзіч – прозвішчы, вядомыя за межамі Ізраіля”, – напіша пасля аб гэтым перыядзе першы прэзідэнт Ізраіля.
Да 1896 г. Х.Вейцман пранікся ідэямі сіянізму і далучыўся да Сіянісцкай арганізацыі, у 1898 г. быў удзельнікам яе другога кангрэса. У 1906 г. ён пераехаў у Англію, дзе займаўся даследчай працай у Манчэстэрскім універсітэце. У 1918 г. пры непасрэдным удзеле Х.Вейцмана былі закладзены асновы Яўрэйскага універсітэта ў Іерусаліме. У 1920 г. ў Лондане на Сіянісцкай канферэнцыі ён быў абраны прэзідэнтам Сіянісцкай арганізацыі.
Х.Вейцман займаўся навуковай працай, заснаваў інстытут імя Д.Зіра ў Рэховаце, які пасля стаў часткай навукова-даследчага інстытута яго імя. У 1937 г. ён пасяліўся ў Рэховаце. У 1947 г. прымаў актыўны ўдзел у рабоце яўрэйскай дэлегацыі пад час працы Генеральнай Асамблеі ААН, якая абмяркоўвала рэкамендацыі спецыяльнай камісіі ААН аб падзеле Эрэц-Ісраэль на дзве незалежныя дзяржавы – яўрэйскую і арабскую. 29 лістапада 1947 г. ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб падзеле. У лютым 1949 г. Х.Вейцман быў абраны Парламентам Ізраіля на пост прэзідэнта дзяржавы.
Х.Вейцман з’яўляецца аўтарам аўтабіяграфіі “Выпрабаванні і памылкі” (1949), зборнікаў прамоў, лістоў і дакументаў, даследаванняў у вобласці хіміі, а таксама мае каля ста патэнтаў у сферы прамысловага ўжывання шэрага хімічных працэсаў.
Ш.З.Шазар (Ш.З.Рубашоў; 1889 – 1974), ураджэнец мястэчка Мір Гродзенскай губерні (цяпер г.п. Мір Карэліцкага раёна), вучоны, пісьменнік, публіцыст, сіянісцкі дзеяч, трэці прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль. Першапачатковую адукацыю атрымаў у хедэры ў Стоўбцах. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, Германіі. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 г.
Ш.З.Шазар – адзін з заснавальнікаў сіянісцкага працоўнага руху ў 1916 г. і руху Хе-Халуц у 1917 г. У 1924 г. перасяліўся ў Эрэц-Ісраэль, дзе быў абраны сакратаром Хістадрута. Сумесна з Х.Арлазовавым выдаваў штомесячнік “Ахдут ха-Авода”. У 1947 г. з’яўляўся членам дэлегацыі Яўрэйскага агенцтва (Сохнут) на Генеральнай Асамблеі ААН. Ш.З.Шазар быў членам Кнесета 1-га, 2-га, 3-га скліканняў. У 1949 – 1951 гг. – міністр адукацыі і культуры. Ш.З.Шазар двойчы (з 1963 па 1973 гг.) абіраўся прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. З’яўляецца таксама аўтарам прац аб лідэрах сіянісцкага руху і дзеячах яўрэйскай культуры, навуковых даследаванняў аб сабаціянстве, францкізме; унёс уклад у вывучэнне мовы ідыш.
Ш.Перас (Персні; 1923), ураджэнец в. Вішнева цяперашняга Валожынскага раёна, дзяржаўны і палітычны дзеяч, дзевяты прэзідэнт Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. У 1934 г. разам з бацькамі пераехаў у Эрэц-Ісраэль, дзе скончыў сельскагаспадарчую школу і стаў адным з заснавальнікаў кібуца Алумат. Ш.Перас з’яўляўся актыўным удзельнікам падпольных і ваенных фарміраванняў Хаганы ў 1947 г. Пасля ўтварэння Дзяржавы Ізраіль працаваў у Міністэрстве абароны. У 1967 г. Ш.Перас быў абраны сакратаром партыі Авода (“Партыі працы”), а праз два гады ўвайшоў у склад урада Г.Меір, дзе займаў пасады міністра па справах рэпатрыяцыі, міністра транспарту і камунікацый, міністра інфармацыі. Пасля вайны 1974 г. Ш.Перас узначаліў Міністэрства абароны, а з верасня 1984 г. па кастрычнік 1986 г. быў прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства. На пасту міністра замежных спраў (1992) выявіў сябе ідэолагам мірных перамоў з Арганізацыяй вызвалення Палесціны. Аўтар палітыкі “мір у абмен на тэрыторыі”. За ўклад у мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе (сумесна з І.Рабінам і Я.Арафатам) у 1994 г. стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. 13 чэрвеня 2007 г. Ш.Перас быў абраны прэзідэнтам Ізраіля. Ён з’яўляецца аўтарам шэрага кніг: “Наступны крок” (1965), “Прашча Давыда”, “Дзённік Энтэбе” (1991), “Новы Блізкі Усход”, “Для будучыні Ізраіля”, “Вайна і мір. Мемуары” і іншыя.
Сярод выхадцаў з Беларусі – два прэм’ер-міністры Дзяржавы Ізраіль. М.Бегін (1913 – 1992), ураджэнец Брэст-Літоўска (цяпер Брэст), ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, глава ўрада Ізраіля (1977 – 1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
М.Бегін выхоўваўся ў духу ідэалаў сіянізму (яго бацька, Д.Зееў, быў сакратаром яўрэйскай суполкі Брэст-Літоўска). Скончыўшы з адзнакай гімназію ў Брэсце, М.Бегін атрымаў юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім універсітэце, быў членам руху “Бейтар” (“Саюз яўрэйскай моладзі”), членам цэнтральнага камітэта руху сіяністаў-рэвізіяністаў у Польшчы, а таксама ўзначальваў “Бейтар” Чэхаславакіі (1936) і Польшчы (1938).
Калі пачалася Другая сусветная вайна, М.Бегін збег з Польшчы ў Вільнюс, быў арыштаваны ў верасні 1940 г. савецкімі ўладамі, асуджаны на восем гадоў зняволення за сіянісцкую дзейнасць і адпраўлены адбываць тэрмін у адзін з лагераў Пячорлага. У канцы 1941 г. з-за змены абставін у расстаноўцы палітычных сіл на Блізкім Усходзе М.Бегін у складзе сфарміраванай у Савецкім Саюзе польскай арміі генерала Андэрса прыбыў у 1942 г. ў Палесціну. У 1948 г., пасля абвяшчэння Дзяржавы Ізраіль, заснаваў партыю “Херут” і як яе лідэр стаў членам Кнесета 1-га склікання. У 1977 г. сфарміраваў першы ў гісторыі Ізраіля ўрад, на чале якога не стаялі сацыялісты. Ён быў першым ізраільскім прэм’ер-міністрам, які заключыў мірны дагавор з арабскім бокам, пагадзіўся на вывад ізраільскага войска з Сінайскага паўвострава, за гэта яму ў 1978 г. была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Аўтар шматлікіх артыкулаў на палітычныя і ідэалагічныя тэмы, шэрага кніг.
І.Шамір (Езярніцкі; 1915), ураджэнец мястэчка Ружаны (цяпер г.п.) Брэсцкай вобласці, ізраільскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, глава ўрада Ізраіля ў 1983 – 1984 і 1986 – 1992 гг.
У 1935 г. І.Шамір выехаў у Эрэц-Ісраэль. Пасля арышту ў канцы 1941 г. знаходзіўся ў зняволенні ў канцэнтрацыйным лагеры ў Францыі, неаднаразова здзяйсняў пабегі з лагера.
У 1948 г., пасля абвяшчэння Дзяржавы Ізраіль, І.Шамір займаў шэраг адказных дзяржаўных пасад: у 1977 г. стаў старшынёй Кнесета, з 1980 г. – міністрам замежных спраў, з кастрычніка 1983 г. па верасень 1984 г. з’яўляўся прэм’ер-міністрам, застаючыся на пасту міністра замежных спраў, у кастрычніку 1986 г. зноў заняў пост главы ўрада.
І.Шамір шмат зрабіў для паляпшэння адносін Ізраіля з краінамі Усходняй Еўропы. Аднак ён быў рашучым праціўнікам любых тэрытарыяльных саступак і прыхільнікам захавання кантролю Ізраіля над усёй тэрыторыяй Іудзеі і Самарыі. У 2001 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі.
У Барысаве нарадзіўся Х.Ласкаў, які ў 1958 – 1961 гг. займаў пост начальніка Генштаба Арміі абароны Ізраіля. У станаўленні ізраільскай разведкі і контрразведкі немалая роля належыць І.Харэлю (Гальперыну) і Я.Перы, таксама выхадцам з Беларусі.
Першым міністрам фінансаў Ізраіля з’яўляўся ўраджэнец Мінска Э.Каплан, які перасяліўся ў Эрэц-Ісраэль у 1923 г. З 1933 г. быў членам Кіравання Яўрэйскага агенцтва і кіраваў аддзелам фінансаў і адміністрацыі. Незадоўга да смерці займаў пасаду намесніка главы ўрада Ізраіля. У яго гонар названа Школа сацыяльна-палітычных навук пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, бальніца ў Рэховаце, квартал у Хайфе.
Родам з Беларусі – многія пісьменнікі і публіцысты. У іх ліку І.Каганаў (Каган), ураджэнец г. Горкі Магілёўскай вобласці, які пісаў на іўрыце. У 1948 г. разам з групай пісьменнікаў і культурных дзеячаў арыштаваны і абвінавачаны ў прыналежнасці да “нацыяналістычнай сіянісцкай антысавецкай арганізацыі”, асуджаны на 10 гадоў. У лагеры зноў быў асуджаны і прыгавораны да расстрэлу, які быў заменены на 25 гадоў зняволення. У 1955 г. вызвалены і затым рэабілітаваны. У зняволенні шмат пісаў, разважаў аб лёсе яўрэйскага народа. Памёр і пахаваны ў Ізраілі ў 1978 г.
Ю.Марголін (Іехуда, 1900 – 1971), ураджэнец Пінска, руска-яўрэйскі публіцыст і пісьменнік. У 1940 г. быў арыштаваны ў Пінску, куды збег з акупіраванай нацыстамі Польшчы як “сацыяльна-небяспечны элемент”, і прыгавораны да пяці гадоў папраўча-працоўных лагераў. Аўтар шматлікіх кніг.
Д.Бартаў (Гуценскі, 1924), ураджэнец в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, ізраільскі юрыст, дыпламат і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў іўрыцкай гімназіі Тарбут у Пінску. У 1941 – 1946 гг. яго сям’я знаходзілася ў ссылцы ў Сібіры, у 1949 г. выязджае ў Ізраіль. З 1993 г. Д.Бартаў узначальвае таварыства па даследаванні яўрэйскіх суполак.
Важная роля ў фарміраванні яўрэйскага жыцця належала іешывам, якія ствараюцца ў першай палове XIX ст. Сярод вядомых іешыў, што былі адкрыты ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі, былі Валожынская, Мірская, Слонімская і іншыя. У іх выкладалі і вучыліся прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва Беларусі, многія з якіх пасля сталі вядомымі свету асобамі.
Бен-Сасон (Дзерачынскі, 1914 – 1997) нарадзіўся ў Валожыне, вучыўся там у іешыве, дзе выкладаў яго бацька. У 1934 г. пераехаў у Эрэц-Ісраэль. У Ізраілі і за мяжой атрымаў вядомасць як спецыяліст па гісторыі яўрэяў у сярэднія вякі. Аўтар шэрага кніг.
Выпускніком Валожынскай іешывы быў І.Гур (Гразоўскі; 1862 – 1950), ураджэнец мястэчка Пагост, лексікограф іўрыту, перакладчык і педагог. У 1887 г. перасяліўся ў Эрэц-Ісраэль. Аўтар “кішэннага слоўніка” іўрыту (сумесна з І.Клаўзнерам), выдадзенага ў 1903 г. ў серыі малых слоўнікаў, а таксама іншых работ.
А.Друянаў (Ашэр Аўрагам Аба; 1870 – 1938), ураджэнец мястэчка Друя (цяпер пасёлак у Браслаўскім раёне), літаратар, фалькларыст, аўтар зборніка ўсходнееўрапейскага яўрэйскага народнага гумару на мове ідыш (1935 – 1938).
Л.Яфе (1876 – 1948), ураджэнец Гродна, паэт, рэдактар і перакладчык, чыя паэзія пранізана каханнем да роднай зямлі. Сярод найбольш вядомых кніг – “Будучыня” (Гродна, 1902), зборнік вершаў “Яўрэйскія матывы” (Гродна, 1900). Займаўся рэдагаваннем выданняў на рускай мове.
Вядомыя выхадцы з Беларусі былі таксама выпускнікамі іешывы ў Міры. Сярод іх – Ш.І.Зевін (1890 – 1978), родам з мястэчка Казіміраў каля Бабруйска, равін і навуковец. У Эрэц-Ісраэль з 1934 г. З 1960 г. прэзідэнт навукова-даследчага інстытута ў Іерусаліме. З 1965 г. член Вярхоўнага равінскага Савета Ізраіля.
І.І.Унтэрман (1886 – 1976), ураджэнец Брэст-Літоўска (цяпер г. Брэст), з 1946 г. – вярхоўны равін Ізраіля.
Адным з цікавых з’яў стала стварэнне ў Ізраілі іешыў з назвамі, якія існавалі ў Беларусі, – Слонімскай, Мірскай і інш. Напрыклад, глава Слонімскай іешывы ў Беларусі равін Я.Шабтай у пачатку Другой сусветнай вайны прыехаў у Рамат-Ган і ўзначаліў Слонімскую іешыву. Ён таксама быў абраны першым старшынёй Слонімскай асацыяцыі ў Тэль-Авіве ў 1944 г.
Выхадцы з Беларусі былі вядомымі равінамі далёка за межамі Беларусі і Ізраіля. М. Дыскін (1817 – 1898), ураджэнец Гродна, быў равінам у Мінску, Брэсце, а таксама Ломжы, Міжэрычах, Коўне ў перыяд з 1844 да 1877 гг., а з 1877 г. ў Эрэц-Ісраэль. А.І.Карэліц (1878 – 1953), ураджэнец мястэчка Косава (цяпер горад у Івацэвіцкім раёне), вядомы як Хазон Іш, у Эрэц-Ісраэль перасяліўся ў 1933 г., дзе быў равінам. Х.Берлін (1883 – 1912), ураджэнец Валожына, у 1909 г. быў абраны галоўным равінам ашкеназскай суполкі ў Іерусаліме.
Пасля Другой сусветнай вайны вызначылася тэндэнцыя на стварэнне асацыяцый яўрэяў, выхадцаў з розных месц Беларусі. Тыя, што перажылі Халакост, што ўдзельнічалі ў партызанскім руху і служылі ў Чырвонай Арміі, што перажылі канцлагеры Еўропы, бежанцы, – тыя, хто прыехаў у гады Першай і Другой сусветных войнаў, – аб’ядноўваліся па прынцыпе прыналежнасці да гарадоў, з якіх яны былі родам. Галоўнай мэтай іх дзейнасці з’яўлялася захаванне памяці аб гэтым перыядзе, традыцый. Гэтыя арганізацыі – асацыяцыі Мінска, Слоніма, Давыд-Гарадка, Міра і некаторых іншых гарадоў – па крупіцах збіралі інфармацыю, гістарычныя дакументы, ушаноўвалі памяць загінуўшых. Іх прадстаўнікі ўносілі значны ўклад у развіццё культуры, літаратуры, кінематографа, балета, архітэктуры, музычнага і выяўленчага мастацтва на працягу ўсяго існавання Дзяржавы Ізраіль. Іх намаганнямі была адроджана мова іўрыт і традыцыі літаратуры на ідыш, класічнага балета і архітэктуры канструктывізму, зроблены пераклады класікаў сусветнай літаратуры на іўрыт, напісаны на іўрыце літаратурныя творы. Усё гэта спрыяла стварэнню сучаснага мастацтва Ізраіля.
У “залаты фонд” культуры Ізраіля ўвайшлі імёны: Э.Бен-Іегуда (Л.-І.Перальман, 1859 – 1922) з мястэчка Лужкі, цяпер вёска ў Шаркаўшчынскім раёне, стваральнік іўрыту як гутарковай мовы; Н.Аксельрод (1905 – 1987), ураджэнец г. Дуброўна Віцебскай вобласці, аператар і сцэнарыст, аўтар (сумесна з рэжысёрам Х.Халахі) першага ў Эрэц-Ісраэль мастацкага фільма-камедыі “І было ў дні…”, які стварыў у 1927 г. першую ў Эрэц-Ісраэль кінастудыю Моледэт (сумесна з І.Сегалем і А.Пэнам), аўтар хронікі гісторыі яўрэйскага жыцця, якая стала багацейшым матэрыялам для вывучэння гісторыі Дзяржавы Ізраіль; М.Арбатава (1911 – 1990), ураджэнка Дрыбіна Магілёўскай губерні (цяпер г.п. у Магілёўскай вобласці), прыма-балерына і харэограф “Опера Амаміт” (“Народная Опера” ў Тэль-Авіве), якая пераехала ў 1936 г. ў Эрэц-Ісраэль, дзе стала пасля выкладчыкам класічнага балета, у 1943 г. адкрыла ў Тэль-Авіве балетную студыю; журналіст і пісьменнік А.Ахімеір (А.Ш.Гейсіновіч, 1898 – 1962), ураджэнец мястэчка Доўгае (цяпер вёска ў Бабруйскім раёне), аўтар дакументальнай літаратуры, сярод якой найбольш вядомы “Рэпартаж з адседкі” з Цэнтральнай Іерусалімскай турмы (1933 – 1935), быў членам рэдакцыйнай калегіі акадэмічнага выдання “Гаэнцыклапедыя гаіўрыт”; пісьменніца Д.Барон (1887 – 1956), з 1911 г. пражывала ў Эрэц-Ісраэль, аўтар зборнікаў “Апавяданні” (1927), “Пакуль што” (1943), “Справы” (1951), перакладу на іўрыт рамана Г.Флабера “Мадам Бавары”; публіцыст і перакладчык А.Бялоў (псеўданім А.І.Элінсона, 1911 – 2000), ураджэнец Магілёва, адзіны перакладчык Шолам-Алейхема з іўрыту на рускую мову, шмат перакладаў з ідыш, а таксама з беларускай мовы; А.І.Рафаэль (Рафальскі, 1895 – 1986), ураджэнец Слоніма, член Асацыяцыі ізраільскіх мастакоў і скульптараў, працы якога знаходзяцца ў Музеі Ізраіля ў Іерусаліме, аўтар вершаў на ідыш; пісьменнік на ідыш, іўрыце і рускай мовах; Н.Горэн (Грынблат; 1887 – 1956), ураджэнец мястэчка Відзы (цяпер г.п. у Браслаўскім раёне), вядомы пад псеўданімамі Бен-Ашэр, А.Ід, А.Чернес і іншымі, з 1935 г. жыў у Эрэц-Ісраэль; пісьменнік, перакладчык Шолам-Алейхема на іўрыт; І.Д.Бярковіч, ураджэнец Слуцка, які з 1928 г. жыў у Эрэц-Ісраэль, аўтар шматлікіх п’ес. Драма “Яго і яго сына” (1928) ставілася на сцэне “Габімы” ў 1934 г.; празаік А.А.Кабак (1883 – 1944), ураджэнец Смаргоні, доктар філасофіі, перакладчык на іўрыт твораў Э.Ажэшка, А.Стэндаля, П.Лоці, Л.Васэрмана, Д.Меражкоўскага і іншых; ізраільская актрыса Х.Ровіна (1889 – 1980), ураджэнка г. Беразіно Мінскай вобласці, у 1917 г. сумесна з Н.Цемахом і М.Гнесіным, выхадцам з Магілёва, вядомым па такіх шэкспіраўскіх вобразах, як Шэйлак, Атэла, Макбет, Кароль Лір і іншыя, удзельнічала ў стварэнні тэатра “Габімы”. Стварыла на сцэне выдатныя акцёрскія вобразы Медэі (у аднайменнай трагедыі Эўрыпіда), лэдзі Макбет (У.Шэкспір), матулі Кураж (“Матуля Кураж і яе дзеці” Б.Брэхта), Леі ў п’есе “Дзібук” і многія іншыя.
Значны ўклад у развіццё культуры Дзяржавы Ізраіль унеслі паэт, празаік і перакладчык А.Рэгельсон, ураджэнец г.п. Глуск Магілёўскай вобласці; І.Кузькоўскі (Петах-Тыква, 1902 – 1970), ураджэнец Магілёва, мастак, репатрыіраваны ў Ізраіль у 1969 г.; Ш.Левін (1867 – 1935), ураджэнец г.Свіслач Гродзенскай вобласці, пісьменнік, які сумесна з Х.Бялікам заснаваў у Берліне пасля Першай сусветнай вайны выдавецтва “Двір”, аўтар паэтычных зборнікаў і кніг; Д.Шымоні (Шымановіч, 1886 – 1956), ураджэнец Бабруйска, паэт, аўтар зборнікаў “Пустыня”, “Бура і цішыня”, “Надмагілле” і іншых, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі 1954 г., займаўся перакладамі А.Пушкіна, Л.Талстога, М.Лермантава; скульптар Л.Зільбер (1941), ураджэнец Віцебска, выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, з 1991 г. жыве ў Ізраілі, вядомы як аўтар помніка А.Бунімовічу, які загінуў у другой Ліванскай вайне, былому мінчаніну (бронза, г. Натанья), кампазіцый “Райскі сад” (метал і бетон), “Арфа Давіда” (метал), скульптуры “Які падымаецца” (камень) у раёне Машава Германіт у Іерусаліме; І.Багалюбаў, ураджэнец Чачэрска Гомельскай вобласці, доктар эканамічных навук, член саюза пісьменнікаў Ізраіля, аўтар каля 200 казак і 13 кніг казак і апавяданняў, выдадзеных у Ізраілі.
Многія выхадцы з Беларусі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Ізраіля (каля 20 чалавек). Сярод іх – З. Вархафтыг (1906 – 2002), ураджэнец Ваўкавыска, юрыст і адзін з лідэраў Нацыянальнай рэлігійнай партыі (Дзяржаўная прэмія 1983); Ш.Адлер (1895 – 1995, ураджэнец г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці, урач і паразітолаг (1957); Г.Алон (Рагазніцкі, 1901 – 1950), ураджэнец Кобрына, даследчык Талмуда і гісторыі эпохі Другога Храма (1953, пасмяротна); М.Бен-Порат (Шэйнзон, 1918), ураджэнка Віцебска, юрыст і дзяржаўны дзеяч (Дзяржаўная прэмія 1991 за ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы); І.Д.Бярковіч (1885 – 1967), выхадзец са Слуцка, пісьменнік, перакладчык Шолам-Алейхема на іўрыт (1958); Ш.Галкін (1899 – 1987), ураджэнец в. Доўск Рагачоўскага раёна, паэт, раманіст, літаратуразнаўца (1975); Я.Кахан (1881 – 1960), выхадзец са Слуцка, паэт (Дзяржаўныя прэміі 1953 і 1958); А.Мескін (1898), ураджэнец Магілёва, акцёр (1960); Х.Ровіна (1889 – 1980), ураджэнка г. Беразіно Мінскай вобласці (1956); М.Рахмілевіч (1899 – 1985), ураджэнец г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці, урач і вучоны-гематолаг, заснавальнік медыцынскага факультэта і медыцынскай школы Яўрэйскага універсітэта ў Іерусаліме (1964); Ш.Радзенскі (1905 – 1989), выхадзец са Смаргоні, акцёр (1984); Ш.Фінкель (1905 – 1999), ураджэнец Гродна, акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, аўтар шэрага п’ес і кніг па гісторыі тэатра (1969); Г.Шофман (1880 – 1972), ураджэнец Оршы, пісьменнік, аўтар кніг на іўрыце (1956); А.Эвен-Шошан (Розенштэйн, 1906 – 1984), ураджэнец Мінска, лексікограф, педагог, пісьменнік, перакладчык, рэдактар (1978).
Асаблівае месца ў гісторыі Ізраіля займаюць тыя, хто перажыў Халакост: ураджэнка в. Быцень Івацэвіцкага раёна Ц.Любеткіна (1914 – 1978), удзельніца паўстання ў Варшаўскім гета, вучылася ў школе ў Пінску, член сіянісцкага маладзёжнага руху. У 1945 г. ў Эрэц-Ісраэль была сярод заснавальнікаў кібуца Лохамей-ха Гетаат (Лахамей га-Гетаот или по-русски Лохамей а-Гетаот) (Барацьбіты гета). Адна з першых выступіла з дакладамі аб катастрофе і гераічнай барацьбе яўрэяў Еўропы; А.Слуцкевер, які нарадзіўся ў Смаргоні ў 1913 г., паэт і празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля, і іншыя.
Неацэнны ўклад выхадцаў з Беларусі ў захаванне і далейшае даследаванне яўрэйскай культуры, развіццё адукацыі. Яскравай фігурай з’яўляецца Анскі (Ш.Рапапорт, 1863 – 1920), ураджэнец г. Чашнікі, арганізатар этнаграфічных экспедыцый, у матэрыялах якіх захоўваюцца і экспанаты былога мястэчка Беларусі.
У 2010 г. ў Міры адзначаецца 130-годдзе з дня стварэння Аб’яднання рамеснай працы (пазней – Аб’яднанне рамеснай і земляробчай працы сярод яўрэяў Расіі ў Санкт-Пецярбургу). Адным з яго стваральнікаў стаў М.І.Бакст, які нарадзіўся ў Міры, пісьменнік, прафесар фізіялогіі універсітэта ў Пецярбургу, а таксама адзін з братоў Паляковых – Самуіл (Шмуэль), што нарадзіўся ў 1837 г. ў мястэчку Дуброўна (цяпер горад у Віцебскай вобласці). У навейшую гісторыю Ізраіля ўпісана імя М.Славіна (1954 – 1972), мінчаніна, які займаўся грэка-рымскай барацьбой. Прызёр чэмпіянату СССР сярод юніёраў па грэка-рымскай барацьбе, член зборнай алімпійскай каманды Ізраіля, які загінуў у дні Мюнхенскай алімпіяды ад рук арабскіх тэрарыстаў; М.Б.Зільберман, ураджэнец Магілёва, заслужаны трэнер БССР (1980), старшы трэнер зборнай Ізраіля па бадмінтоне; Б.Гельфанд, мінчанін, міжнародны гросмайстар, і іншыя.
Спіс выхадцаў з Беларусі, якія ўнеслі ўклад у стварэнне Дзяржавы Ізраіль, можна было б працягваць. Гэта палітыкі, рэлігійныя дзеячы, даследчыкі, людзі розных прафесій, якія прайшлі праз рубяжы стагоддзяў змены дзяржаўнага ладу, праз лагеры, Халакост.
У 1980-я гг. ў Ізраілі пачалі адраджацца яўрэйскія суполкі. Зараз супольнасць яўрэяў – выхадцаў з Беларусі – досыць вялікая і добра арганізаваная. Штогод традыцыйным месцам іх сустрэчы ў красавіку з’яўляецца ўрочышча ў лесе Бен-Шэмен. Ужо адбылося 55 такіх сустрэч.
Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі налічвае больш за 30 аддзяленняў у гарадах Ізраіля, апошняе адкрыта ў Седэроце. Традыцыяй таксама стала штогод праводзіць “мясцовыя сустрэчы” выхадцаў з Беларусі. Напрыклад, мазыране штогод сустракаюцца ў пачатку мая ў парку горада Ашдод, калінкавічане – у жніўні ў парку горада Нацрат-Іліт (Назарэт). Яны не парываюць сувязей са сваёй гістарычнай радзімай, праводзяць вялікую працу па вывучэнні гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Пачатак ХХІ ст. адзначаны актыўным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам Беларусі і Ізраіля, дзе значным з’яўляецца ўклад і тых, хто пакінуў сваю гістарычную радзіму.
Крыніца: Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье / склад. Н. А. Голубева. Мінск: БелЭН імя П. Броўкі, 2010. С. 290–305.
“Выходцы из Беларуси в Израиле”
25.03.11, МИНСК, АЕН (Илья Разумовский) – В книжных магазинах Минска появилась в продаже книга “Белорусское зарубежье”, в которой большой раздел посвящен евреям-выходцам из Беларуси, внесшим большой вклад в создание и развитие Государства Израиль.
Раздел “Выходцы из Беларуси в Израиле” написала Галина Левина, архитектор, лауреат государственной премии, советник по культуре Союза белорусских еврейских общественных объединений и общин.
Как рассказала для Агентства еврейских новостей Г.Левина, работа над разделом была длительной и очень интересной.
“Книга “Белорусское зарубежье” – энциклопедическое издание, что подразумевает сухое изложение фактов. А мне было важно показать, что за каждой фамилией стоит судьба человека. И еще, работая над разделом, я стремилась найти ранее неизвестные имена и явления в еврейской истории”, – пояснила Галина Левина.
И автору раздела это удалось. В ходе работы было выявлено много новых имен людей, которые внесли вклад в создание и развитие еврейского государства, в сохранение еврейской истории.
Так, например, Галина Левина открыла имя еврейского художника из Слонима Рафальского, который рисовал еврейских город до Холокоста, что позволяет нам лучше понять историю еврейского местечка в Белоруссии до Второй мировой войны.
Также автор открыла такое явление, как создание в Израиле в довоенный и послевоенный периоды светских и религиозных общин, объединеннных по месту жительства евреев в Белоруссии.
Книга вышла в издательстве “Белорусская энциклопедия им. П.Бровки”. Составитель Наталья Голубева. Рецензент Адам Мальдис.
Крыніца: aen.ru.
Как житель Израиля, помимо того, о чем написал Вольф Рубинчик в материале “Пірагі пякуць шаўцы…”, не оценивая весь материал, обращу внимание на несколько моментов:
“Зараз у Ізраілі пражывае больш за 100000 выхадцаў з Беларусі. Месцамі іх кампактнага пражывання з’яўляюцца Тэль-Авіў, Ашдод, Натанья, Герцлі, Бэр-Шэва”. Интересно откуда такие данные, не считая неправильного написания городов? Ашдод, На(е)тания, Беер-Шева, еще, вероятно, соответствуют действительности. Насчет Тель-Авива большой вопрос, хотя бы из-за особой дороговизны прежде всего жилья, если только не включить в него весь округ Гуш-Дан (Большой Тель-Авив). Но уж точно это не касается Герцлии (на что обратил внимание и Рубинчик). Это очень дорогой город, да и относительно небольшой сам по себе, так же как и прилегающие Раанана, Кфар-Саба, Од а-Шарон, Рамат а-Шарон, и если и поселялись там “русские” олим, то только на первых порах при приезде в страну. Наверное стоило указать Хайфу и окрестности (Крайот), да и вообще весь север страны (Нацрат-Илит (возможно также написание Нацрат-Иллит, а также Нацерет-Илит), Афула, Тверия, Кармиэль, Нагария, Акко, Цфат и др.), Иерусалим, Ашкелон и т.д.
Ш.Перас (Персні; 1923). (Ш. Перас (ПерсКi, 1 жніўня 1923) На пасту міністра замежных спраў (1992) выявіў сябе ідэолагам мірных перамоў з Арганізацыяй вызвалення Палесціны. Аўтар палітыкі “мір у абмен на тэрыторыі”. За ўклад у мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе (сумесна з І.Рабінам і Я.Арафатам) у 1994 г. стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. В Израиле очень неоднозначно оценивается многолетняя деятельность Шимона Переса, в том числе получение Нобелевской премии мира в компании с террористом Арафатом, за так называемое мирное урегулирование на Ближнем Востоке. То самое “мирное урегулирование” здесь постоянно аукается со стороны Хамаса из Газы, Исламского Джихада или Хизбалы и др. террористических организаций.
У 1980-я гг. ў Ізраілі пачалі адраджацца яўрэйскія суполкі. Зараз супольнасць яўрэяў – выхадцаў з Беларусі – досыць вялікая і добра арганізаваная. Штогод традыцыйным месцам іх сустрэчы ў красавіку з’яўляецца ўрочышча ў лесе Бен-Шэмен. Ужо адбылося 55 такіх сустрэч.
Следует сказать, что подобные встречи стали использовать многие израильские “русские” политики в своих корыстных целях. Очень любят они разглагольствовать о своей заботе о людях, и, непременно, о любви к Беларуси. Чего на самом деле стоит вообще деятельность всех израильских политиков, включая и таких “заботливых”, показывает нынешний общеизраильский палаточный протест. Ну а то, что вытворил председатель объединения Михаил Ольшанский, от имени всех выходцев из Белоруссии, тепло поздравив после последних, так называемых, выборов А. Лукашенко, останется на его совести надолго.
Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі налічвае больш за 30 аддзяленняў у гарадах Ізраіля, апошняе адкрыта ў Седэроце (По-русски название этого многострадального города на юге страны, в течение многих лет обстреливавшегося касамами палестинских террористов из Газы, звучит как Сдерот). Традыцыяй таксама стала штогод праводзіць “мясцовыя сустрэчы” выхадцаў з Беларусі. Напрыклад, мазыране штогод сустракаюцца ў пачатку мая ў парку горада Ашдод, калінкавічане – у жніўні ў парку горада Нацрат-Іліт (Назарэт). Яны не парываюць сувязей са сваёй гістарычнай радзімай, праводзяць вялікую працу па вывучэнні гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Пачатак ХХІ ст. адзначаны актыўным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам Беларусі і Ізраіля, дзе значным з’яўляецца ўклад і тых, хто пакінуў сваю гістарычную радзіму.
Калинковичане уже давно собираются вместе с мозырянами в первую субботу мая на ежегодную встречу в парке Ашдода. Хотя следует признать, что по прошествии уже более 20 лет с начала последней волны репатриации, эти, как и встречи выходцев из др. белорусских городов, естественно, идут на спад. Люди стареют, многих уже нет, а выросшее молодое поколение имеет свои интересы, и уж им-то точно не до вывучэння гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.
30 августа 2011