Як (не) трапіць у музей. Да 125-годдзя ХАІМА СУЦІНА

Хаім Суцін (13 студзеня 1893Смілавічы — 9 жніўня 1943) — французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту. Пачатковыя ўрокі жывапісу атрымаў у Мінску, пазней у Вільні. З 1913 года да смерці жыў у Парыжы (за выняткам 19191922 гадоў, якія правёў ва Усходніх Пірэнеях), быў блізкім сябрам Марка Шагала і А. Мадыльяні. (Вікіпедыя).
* * *
СМІЛАВІЧЫ: ЯК Я НЕ ПАТРАПІЎ У МУЗЕЙ ХАІМА СУЦІНА

 | 03.06.2015

У Смілавічы мы паехалі проста так. Бо быў вольны выхадны дзень, далёка ехаць не хацелася, а Смілавічы блізка пад Менскам, ды і фота на Глобусе мясцовага палаца-сядзібы паказаліся прыкольнымі.

Палац (на фота вышэй), дарэчы, сапраўды прыгожы, але са стандартнай для Беларусі агаворачкай – быў калісьці прыгожы. Зараз да яго не дабрацца – усё абгарожана і вядуцца нейкія будаўнічыя працы. Ад парка таксама мала што засталося, а пабудаваныя тут жа карпусы аграрнага каледжу ў савецкім стылi, вядома, таямнічасці і шарму не дадаюць.

Затое месцамі захаваўся аўтэнтычны плот:

Цяпер, здаецца, я зразумеў, адкуль у беларусаў жаданне абгарадзіць свае ўчасткі двухметровым металапрофілем ці бетоннымі плітамі: відаць, хочацца жыць як калісьці арыстакратыя 🙂

А яшчэ ў Смілавічах нарадзіўся Хаім Суцін – славуты мастак-экспрэсіяніст, якога мы, у адрозненне ад французаў, ведаем так сабе. Тым не менш, у 2008 годзе ў мясцовай школе была створана музейная экспазіцыя «Прастора Хаіма Суціна». У музейчыка нават сайт даволі прыстойны ёсць, але вось патрапіць у музей – праблема. Па-першае, гэтую школу без навігатара не знайсці. Праўда, адзін указальнік з цэнтральнай вуліцы кудысьці ў бок яе ёсць, але далей трэба арыентавацца на магазін з аўтазапчасткамі і надпіс на школе “Спорт – посол мира”.

Музейнай шыльдачыкі на розных уваходах школкі таксама няма. Затое ёсць такая “крэатыўная” інсталяцыя:

Спачатку мы пайшлі ў дзверы культурна-краязнаўчага цэнтру (ну лагічна ж, праўда?), але вахцёрка перанакіравала ў суседні ўваход цэнтра творчасці. Там нават хадзіла нейкая экскурсія школьнікаў – відаць таксама заехалі пра Суціна даведацца. Але нас крута абламала жанчына-экскурсавод: “А што вам тут нада? У музей? Дык у нас тока па запісі. Нет, січас вы нікак не пападзёце”… І павяла за сабой школьнікаў у нетры дома творчасці, так і не сказаўшы, дзе гэты самы запіс праводзіцца… Схадзілі, блін, у музей!

Болей у Смілавічах цікавага нічога не знайшлі. Хаця тыя, хто мае настальжы па СССР, можа завітаць у мясцовыя крамы спажыўкааперацыі: тут нічога не змянілася з часоў “саўка” – нават пах у крамах аўтэнтычны. І шэдэўральная выкладка асартыменту:

Ну і яшчэ парачка фотак:

Далей мы паехалі ў Дукору. Тут захавалася прыкольная брама.

Сёння яна ўжо адрэстаўраваная, а да яе прымазаўся мясцовы “Пухавіцкі аграпрадукт”, які вырашыў у былым парку стварыць нейкі турыстычны комплекс. Калі шчыра, канцэпцыю гэтага “пражэкту” я не адчуў, і пакуль ён выглядае як чарговы агратрэш: у кучу навалены гісторыя, хаткі з рамеснікамі, гасцявыя домікі, карчма-рэстаран, вінакурня, забаўкі для дзяцей і перагорнуты дом.

Дарэчы, не гледзячы на тое, што тэрыторыя комплекса да канца не дароблена, на ўваходзе ўжо сядзіць касір (белы столік на фота ніжэй) – за магчымасць пахадзіць па былому парку трэба заплаціць 40 тысяч рублёў.

Праўда, калі абыйсці тэрыторыю і зайсці з іншага боку праз мосцік – то нічога плаціць не трэба 🙂

Перагорнуты дом і старая брама –  канечне, крутыя, але баюся, што з гэтага “пражэкту” атрымаецца чарговы лубочны туркомплекс 🙁 Хаця, калі б трошкі падумаць і распрацаваць добрую канцэпцыю, можна было б зрабіць і што-небудзь сапраўды цікавае…

P.S. Прыехаў дадому і палез на сайт музея Хаіма Суціна. Цытата:

Экскурсии осуществляются только для групп по предварительной записи, тел. 801714-23246; моб. +37529-7698385. Минимальное количество в группе – 5 чел.

Цены на экскурсию

(согласно действующему на 01.04.2015г. прейскуранту отпускных цен на платные услуги, оказываемые отделом образования, спорта и туризма Червенского райисполкома):

  • для взрослых и студентов – 36000 рублей (экскурсия и кофе),
  • для учащихся школ – 18000 рублей (экскурсия).

Дополнительные услуги*

  • просмотр видеофильмов «В поисках Сутина», «Эссе о Сутине», «Художники Парижской школы. Уроженцы Беларуси», «Марк Шагал. Нереальная реальность»;
  • просмотр каталогов с выставок «Парижская школа» в Государственном музее изобразительного искусства им. А.С.Пушкина в Москве, «Художники Парижской школы из Беларуси» в Национальном художественном музее в Минске, «Soutine» в Парижской Пинакотеке;
  • фотографирование;
  • экскурсия по Центру детского творчества с посещением творческих мастерских, выставки лучших работ декоративно-прикладного и художественного творчества обучающихся и педагогов Центра;
  • по желанию, экскурсия по г.п. Смиловичи: дворцовый комплекс Ваньковичей, валяльно-войлочная фабрика, старое еврейское кладбище, православная церковь Георгия Победоносца и др.

*дополнительные услуги платные

Вось бліна, трэба шукаць яшчэ людзей і ўсё-такі прарвацца ў музей! І папіць кавы па папярэднім запісе. Хто са мной? 🙂

                                                                           ***

Нищета, бычьи туши, Париж. Тест о великом Хаиме Сутине из Смиловичей

Любовь Касперович / TUT.BY

Апублiкавана 14.01.2018  15:15