Tag Archives: ВВП

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (69)

Шалом-68 на біс! У папярэдняй серыі не ўдалося выказацца пра ўсё, што хацеў…

У цэлым год аказаўся для Беларусі традыцыйна няпросты цяжкі. У 2017 г. валавы ўнутраны прадукт зноў пачаў расці, а золатавалютныя рэзервы павялічыліся недзе на 2,5 млрд «зялёных», але… ВУП – не самы галоўны паказчык (некалі пераклаў я для «Arche» – гл. № 11, 2008 – артыкул аднаго амерыканскага таварыша пад назвай «Эканоміка наша туфтовая», дзе дасціпна паказана, як ВУП напампоўваецца рознай лухтой), і рэзерваў у Беларусі па-ранейшаму няшмат. Да таго ж рост знешняй запазычанасці перакрыў рост «залатога запасу» працэнтаў на 15–20. «Затое» занятых тут людзей за год паменела на насельніцтва райцэнтра… Заняпад працоўнай сілы доўжыцца з пачатку 2010-х (за гэты час у нашай эканоміцы кудысьці знік ужо цэлы абласны цэнтр :() Ледзь не кожны з астатніх працуе «за таго хлопца», ды абяцанкі-цацанкі «ў сярэднім па 500» не спрацоўваюць: падвышэнні жарэ інфляцыя, дый у асобныя месяцы зарплата, наадварот, зніжаецца. Цягам двух гадоў запар насельніцтва прадавала больш валюты, чым купляла; зараз падушкі бяспекі садзьмуліся. А тым часам «спецыяліст па ўсіх пытаннях» усё грабе рэсурсы пад сябе… пардон, у рэзервовы фонд прэзідэнта. І без Еўрапейскіх cпартовых гульняў у 2019 г. нам – аніяк!

На першы погляд, дзіўна, што 21-гадовая ўраджэнка Наваполацка біятланістка Дар’я Блашко выбрала для працоўнай эміграцыі гаротную Украіну, але яе можна зразумець. «У Беларускай федэрацыі амаль прама кажуць, што спартоўцы – гэта расходны матэрыял», – тлумачыць Дар’я. Ці толькі ў федэрацыі біятлона такое? Парада «не падабаецца – з’язджайце» даўно стала гербавым дэвізам… не скажу, большасці, але ве-е-льмі значнай часткі белчыноўнічкаў ды іншых начальнічкаў.

Дзіва што беларусы (не ўсе, дык наведвальнікі аднаго з найбольш папулярных сайтаў) збольшага не вераць у тое, што Беларусь зробіцца «лічбавым Сінгапурам». На вечар 27.12.2017 вынікі апытанкі былі такія: з амаль 16 тысяч удзельнікаў вераць – 7,27%, не вераць – 59,1% (траціна вагаецца). Наўрад ці тут нейкая падтасоўка, бо гаспадар сайта якраз дэкларуе сваю адданасць ідэалам «IT-дэкрэта» ад 21.12.2017. Адзін з найбольш папулярных каментаў (+32-0): «У краіне калі быў заяўлены электронны дакументаабарот? А воз і цяпер там. “Поспехі” мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі і цэментнай прамысловасці як бы намякаюць, што да лічбавага Ганконга з цяперашнімі кіраванцамі нам далёка».

Між тым суд у Мінску над беларускімі аўтарамі расійскіх інфармацыйных агенцтваў, пачаты 18.12.2017, працягваецца, вылазяць новыя падрабязнасці. У канцы 2016 г. экспертызу спрэчных тэкстаў на прадмет выяўлення экстрэмізму міністэрства інфармацыі РБ даручыла… дырэктарцы кніжнай палаты Алене Івановай. Гэтая дама атрымала вышэйшую бібліятэказнаўчую адукацыю і чамусьці вырашыла, што гэтага дастаткова для ацэнкі тэкстаў пра мінулае Беларусі, ідэнтычнасць, кірункі ў дзяржаўнай палітыцы і г. д. Будучы членам Рэспубліканскай экспертнай камісіі, адмовіцца нібыта не магла. Па-мойму, яна папросту збаялася сваіх начальнікаў (на пасаду яе прызначыў якраз мінінфарм). Уласна, яе меркаванне – з апорай на расійскую (!) не адпрацаваную ў Беларусі (!) методыку – не магло мець юрыдычнай сілы, аднак з яго, як на дражджах, вырасла справа, не закрытая дагэтуль.

На пасяджэнні 22.12.2017 сведка Іванова стаяла на сваім: на яе думку, сказаць пра тое, што большая частка беларускага грамадства – нацыянальныя нігілісты, якія нічога не кемяць у палітыцы, значыць «распальваць варожасць»… Фэйспалмішча – і праз такую логіку публіцыста могуць пасадзіць на 5 гадоў, а дырэктарка палаты не будзе супраць? Гэх, адправіць бы спадарыню ў адстаўку следам за яе былой апякункай Ліляй… Ва ўсякім разе, пакуль псеўдаэкспертка вядзе рэй у Нацыянальнай кніжнай палаце, мне з гэтай установай не па дарозе.

Дарэчы, мушу перапрасіць аднаго з падсудных, Юрыя Паўлаўца, які выступаў ў сеціве пад псеўданімам «Радов». Насуперак таму, што пададзена са слоў пракурора на сайце БАЖ, Паўлавец не заяўляў, што «беларуская мова – [амаль] мёртвая», гэта вольная інтэрпрэтацыя «мовазнаўцаў у цывільным». Цытата з артыкула 2016 г. у перакладзе: «яна [беларуская мова] к пачатку 2000-х гадоў канчаткова ператварылася ў прыкмету этнічнай самаідэнтыфікацыі – паводле ўсеагульнага перапісу 1999 г. 73,7% беларусаў назвалі беларускую мову ў якасці роднай, хаця ў побыце ёй карысталася не больш за 1,5−2% насельніцтва». Няма тут нічога пра «мярцвячыну», г. зн. няма абразы, таму нават пад арт. 9.22 КоАП РБ творчасць Паўлаўца не трапляе, і дарма я «кінуў» яго ў агульны кацёл. Тэксты Алімкіна, відаць, усё ж парушаюць названы артыкул (санкцыя – штраф ад 4 да 10 базавых велічынь), наконт Шыптэнкі не ўпэўнены, патрэбна годная экспертыза. Так ці іначай, у імя Канстытуцыі ўсе трое павінны быць у бліжэйшы час вызвалены ў залі суда. Павел Севярынец мае іншую думку, але ў гэтым выпадку, апелюючы да «інстынкту самазахавання», моцна памыляецца.

А тым часам «адзіны палітык» (паводле вызначэння калегі У. з Магілёва, які падвучыўся ў Польшчы і цяпер назірае за намі, рыхтык той Кук за абарыгенамі, паралельна блытаючы творы Оруэла «1984» і «Ферма») зноў пацешыў, гэтым разам выказваннем пра амерыканскага прэзідэнта і Блізкі Усход: «у мяне ў галаве, шчыра кажучы, не ўкладваецца рашэнне Дональда наконт Іерусаліма. Можа, за гэтым нешта крыецца, чаго яшчэ не бачым. Але рашэнне на першы погляд здаецца трохі дзіўным. Нельга разбураць мір, які дастаўся гэтай зямлі такой цяжкай працай». Можа, я тут чагосьці не бачу, можа, гэта ў мяне «кудлатасць павысілася»? Ну, «Дональд» – хай будзе, хіба каб парагатаць (многім адразу ўспомніўся гогалеўскі Хлестакоў, які «с Пушкиным на дружеской ноге»). Але які «мір», здабыты «цяжкай працай», быў разбураны ў Ізраілі заявай ад 06.12.2017 пра будучы перанос пасольства ЗША ў Іерусалім? За 2017 г. ШАБАК прадухіліў 400 сур’ёзных тэрактаў, а дзясяткі не прадухіліў… Людзі гінулі да дэкларацыі Трампа, гінуць пасля: sad but true.

Можа, Егіпет ці там Іярданія разарвалі дыпадносіны з Ізраілем? Зноў жа не. А «лідары арабскага свету» кшталту Саўдаўскай Аравіі як не мелі адносін, так і не збіраюцца іх мець. Гэта іхняе права, але подла выглядае рашэнне ўладаў Эр-Рыяда не пусціць на чэмпіянат свету ФІДЭ па хуткіх шахматах (26-30 снежня) ізраільскіх удзельнікаў. Улады проста не адказалі на запыт… Нават СССР такога сабе не дазваляў: калі ў жніўні 1987 г. у Мінску адбываўся чэмпіянат свету па міжнародных шашках сярод жанчын, то з Ізраіля прыязджала Лілі Кармі, хоць савецка-ізраільскія адносіны, спыненыя ў 1967-м, былі адноўлены толькі ў кастрычніку 1991 г.

Па маей просьбе 26.12.2017 сітуацыю пракаментаваў Аляксандр Кентлер, вядомы шахматны дзеяч з Санкт-Пецярбурга: «Лічу, было б правільна патрабаваць з ФІДЭ выдачу матэрыяльнай кампенсацыі ўсім ізраільскім шахматыстам, якія мелі права ўдзелу ў чэмпіянатах свету ў Эр-Рыядзе». Зрэшты, у Ізраільскай шахматнай федэрацыі, калі верыць яе прэс-сакратару Ліору Айзенбергу, ужо некалькі дзён абдумваюць варыянт са зваротам у суд. Праблема ў тым, што нямногія федэрацыі ў такім разе падтрымаюць калег – «не сваё, не баліць». Вунь беларуская дэлегацыя на чале са старшынькай федэрацыі шахаў ціха-мірна выправілася да саўдытаў. «Штрэйкбрэхерамі» выявіліся і чэмпіён свету Магнус Карлсен, і Лявон Аранян з яго яўрэйскімі каранямі… І нават віцэ-прэзідэнт ФІДЭ Ісраэль Гельфер, чалавек з ізраільскім пашпартам, калі справа дойдзе да суда, магчыма, будзе асцярожна бараніць гаспадароў пляцоўкі (маўляў, суайчыннікі самі вінаватыя – не так падалі чалабітную каралю Салману…) Хацеў бы я памыліцца!

Так, «саўдызм» галаўнога мозга – не лепшы, а напэўна, горшы ад саветызму і лукашызму. А ёсць яшчэ такая забаўная (збольшага) з’ява, як «Хартыя галаўнога мозга», апісаная д-рам Баранічам. Тупы перадрук матэрыяла пра Ізраіль адсюль прывёў вось да чаго:

Намесніцу міністра замежных спраў Цыпі Хатавелі «адмыслоўцы» прымусілі змяніць прозвішча і пол – LOL 🙂

Калі помніце, у 32-й серыі прапанаваў неяк адсвяткаваць у 2017-м юбілеі рабінаў Менашэ Іліера і Нафталі Берліна, скульптара Абрама Бразера і паэта Самуіла Галкіна… Можна было б успомніць і 200-годдзе Машэ Дыскіна (1817, Гродна – 1898, Іерусалім), вядомага як «дэр брыскер роў». Між іншага, служыў рабінам не толькі ў Берасці, а і ў Менску, а калі перабраўся ў Зямлю Ізраіля (1877), то падтрымліваў тамака апантаных вернікаў і… заснавальнікаў сельскагаспадарчага паселішча Петах-Тыква, дзе цяпер знаходзіцца галоўны офіс нашага сайта 🙂 Кажуць, ешыва Дыскіна дагэтуль працуе ў Іерусаліме ў раёне вул. Райнэс.

Мне не вядома, што для захавання памяці пра названых людзей сёлета зрабілі тутэйшыя «прафесійныя яўрэі», змагары за «чысціню радоў». Для парадку ўзгадаю таксама цікавыя, на мой погляд, юбілеі будучага года (пра Р. Бярозкіна і Э. Савікоўскага пісаў ужо) – а раптам каму з «аматараў» прыгадзіцца гэтая інфа… Будзе:

– 120-годдзе з дня нараджэння талмудыста, літаратуразнаўцы Шауля (Сола) Лібермана (28.05.1898, Моталь пад Пінскам – 23.03.1983, ЗША, падчас палёту ў Іерусалім);

– такі ж юбілей у разведчыка, Героя Савецкага Саюза Льва Маневіча (20.08.1898, Чавусы – 09.05.1945, памёр у Аўстрыі па вызваленні з канцлагера).

  

Ш. Ліберман, Л. Маневіч

– 200 гадоў «малодшаму эканамісту» Карлу Марксу (1818–1883). Як бы да ні ставіцца да марксізму, гэты чалавек магутна паўплываў на грамадскае жыццё і палітыку ХІХ-ХХ ст., і творы яго чытаюць дасёння. Заадно згадайма, што ў сакавіку будзе 120 год, як у Менску прайшоў Першы з’езд РСДРП (трое дэлегатаў з дзевяці – бундаўцы!). Рэканструяваны «домік Румянцава» стаіць на беразе Свіслачы, некаторыя заходзяць. Калі гадоў 20 таму зайшоў туды я, то бачыў у экспазіцыі запісы на ідышы, праўда, паказаныя дагары нагамі 🙂

– 120 гадоў споўнілася б налета Голдзе Меір (03.05.1898, Кіеў – 08.12.1978, Іерусалім), ізраільскай начальніцы, дзяцінства якой прайшло ў Пінску.

Неблагі літаратар, які да таго ж пісаў як на ідышы, так і на іўрыце, таксама нарадзіўся 120 год таму. Гэта Арон Цэйтлін з Уваравіч на Гомельшчыне (22.05.1898 – 28.09.1973). У маленстве жыў у Гомелі; аўтар адной з найвядомейшых яўрэйскіх песень «Дона Дона», якую спявалі нават у японскіх школах. Пахаваны ў Іерусаліме. Перад вайной А. Цэйтлін паспеў з’ехаць у ЗША, а ўся яго сям’я загінула.

– ёсць сэнс адзначыць і 120-годдзе прафесара Макса Эрыка (насамрэч Залмана Меркіна, 1898–1937). Ураджэнец Польшчы, ён некалькі гадоў жыў у савецкім Менску і пакінуў значны след у літаратуразнаўстве; аналізаваў, у прыватнасці, творчасць Мойшэ Кульбака. У 1932 г. пераехаў у Кіеў і загінуў ад сталінскага тэрору.

Пакідаю чытачам самім папоўніць гэты спіс. Такі да пабачэння… Не, раней анонс: 21.01.2018 з 19 гадзін у Белдзяржфілармоніі плануецца канцэрт «Жоўтыя зоркі» да дня памяці ахвяр Халакоста, мае выконвацца і твор беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча. Афішы ўжо расклеены ў Мінску; падрабязнасці і заказ білетаў – тут (кошт 6-8 рублёў, або 3-4$…)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

27.12.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 28.12.2017  00:33

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (57)

(Перевод на русский под оригиналом)

Апошні майскі шаломчык – або травеньскі, як каму заўгодна! У гэтай серыі зноў адсправаздачуся пра паходы ў публічныя месцы (толькі ж не падумайце чаго кепскага!). Пабурчу-памармычу і пра суседнюю краіну.

* * *

Адбыўся бясплатна-рэкламны «Забег тысячы сэрцаў» вакол «Мінск-Арэны» – за кожны пераадолены кіламетр фірма-спонсарка абяцала перавесці грошы на рахунак дзіцячага кардыялагічнага цэнтра. Публіку (бегуноў і бягух сабралося некалькі соцень, мо і тысяча) забаўляў вядучы з БТ, афіцыйны ўрадавы дыктар і ўдзельнік праграмы «Тагліт» Яўген Перлін; побач са мною стартаваў міністр аховы здароўя і яшчэ нейкія важныя дзядзькі. Маіх сіл хапіла на 3 км, жончыных – на 2, хоць 8 сакавіка, падчас «Beauty Run», яна фінішавала на большай дыстанцыі.

Здаецца, жаночы «забег прыгажосці», дзе шчыравалі прафесіяналы з федэрацыі лёгкай атлетыкі, быў арганізаваны лепей: выдаваліся нумары, фіксавалася хуткасць, хапала іншых прыемных «фішак». 27 мая ж я пачуў і пабачыў мнагавата навязлівых згадак «той самай» фірмы – такое ўражанне, што яна неадменна хацела адбіць на кліентах грошы, выдаткаваныя на «дабрачынную акцыю». Заўважныя былі і «касякі» вядучага, які часам не ведаў, што казаць, і бясконца вымаўляў «очень круто!»

Перад тымі, хто ўжо адбегаў свае кругі, выступіў гурт Uzari-Наўроцкага, чалавека, які два гады таму прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні». Ахвотных яго паслухаць аказалася няшмат. Я стаяў наводдаль, і з гукаў, што да мяне даносіліся, нарэшце, скеміў, чаму ў 2015 годзе «сінявокая» праляцела міма фіналу… Нешта безаблічнае, усярэднена-левантыйскае. Так супала, што напярэдадні пазнаёміўся з творчасцю прыкольнага беларускага зомбі-бэнда «Sweet brains» («Салодкія мазгі»), якому журы ў тым годзе не даверыла высокі гонар ехаць на еўрашоу; два гурты – зямля і неба. У «зомбі» меліся ўсе шанцы прайсці адбор, але, відаць, нехта з начальства ў канцы 2014 г. палічыў, што гэта занадта – адпраўляць у Аўстрыю ад «чарнобыльскай краіны» людзей-пачвар. Так ці іначай, можна было б хоць у 2017 г. запрасіць рабят на пляцоўку ля «Мінск-Арэны», пагатоў і хіт у іх завецца адпаведна тэме – «Run away» («Бяжы, уцякай»).

Фота з tut.by

У цэлым падзея не расчаравала – у пагодны дзень усе адчулі сябе фізкультурнікамі, «пералічылі» грошы на дапамогу дзецям. Мы з жонкай зрабілі тое добраахвотна, пра іншых не ведаю. Рэпліка міністра: «Многія думаюць: «Давайце лепей мы 20 рублёў аддамо за гэты кіламетр і не мучайце нас». Але важна асабістым прыкладам паказаць, што мы актыўная нацыя» як бы намякае, што шматлікія студэнты медуніверсітэта вырушылі да «Мінск-Арэны» не проста так…

На мінулым тыдні па запрашэнні гарадскога парталу citydog.by наведаў «лятучку» рэдакцыі (у прэс-клубе на вул. В. Харужай, 3). Выявілася, што я, паводле падлікаў «гарадскога сабакі», адзін з самых актыўных каментатараў, дарма што даведаўся пра гэты інфармацыйна-забаўляльны сайт толькі ў чэрвені 2015 г., пасля «жывых шахмат» у Мінску. Што ж, у праекта сапраўды было нямала прывабных рыс, асабліва летась, калі «сабакаўцы» (сабакары?) пачалі падпраект «Мінскія дыяспары», у рамках якога падрыхтавалі харошы лонгрыд пра яўрэяў. Сёлета на сайце назіраецца крызіс, або, як прызнаўся рэдактар 24 мая, «унутры часопіса ідуць пертурбацыі». Так, ёсць цікавыя матывы, напрыклад, у інтэрв’ю з мастаком Уладзімірам Цэслерам, ды паралельна публікуецца ўсё больш «папсовых», пустых навін і матэрыялаў; можа, таму Сяргей Сахараў з сябрынай і склікалі «адкрытую лятучку». У жніўні 2003 г., калі я служыў рэдактарам часопіса «Шахматы» і адчуў ціск адміністрацыі, то запрасіў быў на пасяджэнне рэдкалегіі людзей, якія ў апошнюю не ўваходзілі – спадзяваўся на свежыя ідэі (не дапамагло…) Далёкі ад «унутранай кухні», меркаваць не бяруся, але, спадзяюся, у «сіцідога» не ўсё яшчэ так кепска.

Сядзеў на сцэне побач з вясёлым бізнэс-хлопцам Ягорам В., які загадваў у Мінску веласіпеднай крамай і знарок зрабіў вывеску з памылкай, каб людзі цікавіліся і заходзілі (праз нейкі час улады загадалі ўсё выправіць).

Фоткі з адкрытых крыніц

Ва ўсіх траіх троляў каментатараў госця клуба запыталася, навошта ім гэта (марнаваць сілы на каменты, калі можна прагуляцца, вывучыць замежную мову і г. д.). Я адказаў прыкладна так: «з аднаго боку, баўлю вольны час, з другога – займаюся народнай сацыялогіяй». Насамрэч, з суадносінаў лайкаў/дызлайкаў мажліва нямала даведацца пра стан грамадскай думкі, прынамсі ў маладых мінчукоў. Так, допіс ад 25.05.2017 «лайк если никогда не читаешь комменты и статьи на белорусском» за тры дні набраў на сіцідогу 29 «плюсоў», але 178 «мінусаў». Выходзіць, пераважная большасць «прасунутай» сталічнай публікі зараз схіляецца да валодання беларускай мовай, няхай і пасіўнага.

У прэс-клубе паслухаў таксама «спецыяльнага госця» – псіхолага Паўла З-ча з яго дэвізам «не заморачивайтесь». Публічна прызнаўся ў сваёй шчырай да яго нелюбові, бо спадар са сваёй «псіхалогіяй навынас» – яўна з тых, пра каго спяваў Высоцкі У. С. («…мильён меняют по рублю»). Аднак трэба аддаць належнае: выступае Павел артыстычна, і зала за ім «пайшла». У выніку галоўны сіцідогавец уручыў свайму візаві прэзент – кнігу «Зельманцы» 2015 г. выдання, аўтарства «КульбАка» (націск у прозвішчы пiсьменнiка мае падаць на першы склад). Што ж, дзякуй і за такую папулярызацыю творчасці Майсея Саламонавіча…

Што засталося ў «сухой рэшце» пасля адкрытай лятучкі і двух забегаў

* * *

Трывожыць становішча ва Украіне – гэта ж не Гандурас, які можна «не чухаць». Сваякоў у Кіеве ці Адэсе ў мяне няма, але ёсць прыяцелі, таму сумнавата ад апошніх навін. Апрача таго, беларусы звыкліся многае пераймаць ад суседзяў – без дыфузіі ніяк.

Не збіраюся крычаць пра ўсеахопны заняпад – я ў курсе, што летась, пасля працяглага зніжэння, падраслі як украінскі ВУП, так і сярэднія даходы насельніцтва. Магчыма, імпэт эканоміцы дасць і падпісанне дамовы пра бязвізавы рэжым з ЕС (30 мая дамову павінен ратыфікаваць яшчэ сенат Нідэрландаў). Аднак фактычны дэмантаж «сацыяльнай дзяржавы», арыентацыя на «дзікі капіталізм», дэманстраваныя ўладамі, цягнуць за сабою столькі выдаткаў, што многія лямантуюць ад болю… Аналітык мяркуе, што ў краіне не тое што няма 42 мільёнаў, як даводзіла афіцыйная статыстыка (на аналагічныя звесткі абаперся тут), а колькасць жыхароў блізкая ўжо да 30 мільёнаў. Прадстаўнік ААН у канцы сакавіка 2017 г. заявіў, што каля 60% украінцаў жывуць за рысай беднасці. Эвалюцыя поглядаў вядомага педыятра, кандыдата медыцынскіх навук Яўгена Камароўскага (11.03.2017 выступаў і ў Мінску) таксама шмат пра што сведчыць… У пачатку 2014 г. гэты харкаўчанін асцярожна падтрымліваў «мірны Майдан», а ў канцы 2016 г. са скрухай канстатаваў, што ў найважнейшых сферах стала толькі горш. Днямі ж ён апублікаваў «крык душы», звернуты да дэпутатаў Вярхоўнай Рады, якія адмовіліся разглядаць рэформу аховы здароўя:

Спыняць працэс самазнішчэння вы не хочаце ніяк.

Кожную раніцу чытаю запіскі з пекла.

Як у палаце плошчай 14 кв. м. – 6 дзяцей і 6 мам.

Як мітусяцца ў прыёмным аддзяленні – шукаюць урача, каб дапамагчы хлопцу, які разбіўся на матацыкле і памірае.

Як шукаюць абязбольваючыя – мама крычыць, рак страўніка.

За тое, каб прывязаць рэмень да ложка (каб мог памагчы самому сабе сесці пасля інсульта) – 100 грн. Гэта ў платнай палаце, якая адрозніваецца ад бясплатнай выключна тым, што там усяго 4 ложкі, а не 10.

«Мы не ведаем, шалёны сабака або не», але вакцыны ў нас усё роўна няма. Здабудзеце – будзем калоць.

Палова паперак з лабараторыі даюць падставу засумнявацца ў сапраўднасці вынікаў.

Фармакалогія – царства фуфламіцынаў і фальсіфікатаў. Рэдкія лекі, што адэкватна працуюць – як праменьчык святла ў глыбокім калодзежы…

І г. д., і да т. п. Затое ва Украіне спехам-спехам папазносілі помнікі Леніну і іншым «боўдзілам», не пашкадаваўшы бюст легендарнага партызана Другой сусветнай Сідара Каўпака. Украінскі інстытут нацыянальнай памяці (урадавая арганізацыя) 16.05.2017 даў афіцыйнае тлумачэнне, згодна з якім сімволіка дывізіі «СС-Галічына» дазволена ў краіне. На мой сціплы погляд, гэта ўжо занадта. Ладна там, Пятлюра, ладна, Бандэра – першы ўсё ж дэклараваў пабудову больш-менш дэмакратычнай дзяржавы (УНР), а другі сядзеў у нацысцкім лагеры, аднак ваякі з «Галічыны» з’яўляліся непасрэднымі памагатымі акупантаў у чорных справах. Рашэнне інстытута адкрывае іх духоўным нашчадкам шлях да ўплыву на розумы…

Тыдзень таму Цві Арыэлі, вайсковы інструктар, адзін з заснавальнікаў яўрэйскай самаабароны Кіева, задаў шэраг трапных пытанняў у фэйсбуку: «Шчыра кажучы, не чакаў такой вялізнай колькасці тых, хто абараняе дывізію СС Галічына. Як у каментарыях, так і ў «лічцы». Гэта падобна да культу. Чаму так? Таму што ў ёй служылі ўкраінцы? Таму што яна змагалася з бальшавізмам? Таму што служыла Гітлеру? Не магу зразумець. Што для вас СС Галічына?» Я быў уражаны адказамі тыпу «Навошта абмяркоўваць такія тэмы, гэта пыл гісторыі, інфармацыя супярэчлівая, дакладных звестак амаль няма» і «Дывізія Вафен-СС «Галічына» ва ўяве людзей тых часоў – правобраз будучага ўкраінскага войска… Гэта часціна нашай гісторыі, а вось спробы нашу гісторыю падзяліць на добрую і кепскую – ад нячысціка». Думкі, пашыраныя і сярод некаторых сучасных нацыяналістаў у РБ (калі гаворка вядзецца пра «Беларускую цэнтральную раду», «Беларускую краёвую абарону» ды іншыя калабаранцкія арганізацыі). Маўляў, «сваё дзярмо не смярдзіць».

Добра ўсё-такі, што ў Беларусі, пры ўсіх недахопах, дзейнічае дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, не падпарадкаваны ўстановам тыпу «Інстытута нацыянальнай памяці». З экспазіцыі музея можна даведацца пра жахі нацысцкай акупацыі, а крыху і пра падлізніцтва калабарантаў кшталту кіраўніцтва «Саюза беларускай моладзі» (СБМ). Я б не паўтараў следам за публіцыстам з Германіі, які друкуецца на ізраільскім (?) сайце, што «ў музеі Халакост фактычна замаскаваны… Ёсць толькі адзін стэнд, дзе прыводзяцца лічбы пра загубленых акупантамі жыццях у Беларусі, ёсць і фатаграфii пра фашысцкія ліхадзействы, але… без успаміну пра яўрэяў». На свае вочы 16.05.2017 бачыў як мінімум адзін такі подпіс пад здымкам: «Трупы яўрэяў, растраляных у м. Ляды».

Завяршыць серыю хочацца на светлых нотах. 12 мая 2017 г. споўнілася 70 гадоў выдатнаму шахматнаму кампазітару Мікалаю Бельчыкаву, які нарадзіўся ў вёсцы Шапарня пад Жлобінам, а жыве ў Барысаве. Майстар спорту СССР, пладавіты аўтар (вёў рубрыкі ў дзясятках выданняў, у тым ліку ў мінскім часопісе «Шахматы»), суддзя шматлікіх конкурсаў – гэта ўсё пра яго. Асабіста мне прыемна ўспомніць супрацу з М. Б. падчас нацыянальнага конкурсу складання двуххадовак «Якаву Камянецкаму – 100» (2014). Без дапамогі майстра не было б і кніжкі пра Камянецкага «Вартавы шахматнага лабірынта» (2015).

М. Бельчыкаў і кніга 2004 г., дзе ён сааўтар

На жаль, не павіншаваў старога знаёмца раней – дык хоць зараз далучуся да віншаванняў.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

28.05.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 29.05.2017  00:24

***

В. Рубинчик. КОТЛЕТЫ & МУХИ (57)

Последний майский шаломчик – или травеньскі, как кому угодно! В этой серии снова отчитаюсь о походах в публичные места (только ж не подумайте чего плохого!). Поворчу-побурчу и о соседней стране.

* * *

Состоялся бесплатно-рекламный «Забег тысячи сердец» вокруг «Минск-Арены» – за каждый преодоленный километр фирма-спонсор обещала перевести деньги на счет детского кардиологического центра. Публику (бегунов и бегуний собралось несколько сотен, может, и тысяча) развлекал ведущий с БТ, официальный правительственный диктор и участник программы «Таглит» Евгений Перлин; рядом со мной стартовал министр здравоохранения и ещё какие-то важные дяди. Моих сил хватило на 3 км, cил жены – на 2, хотя 8 марта, во время «Beauty Run», она финишировала на большей дистанции.

Кажется, женский «забег красоты», где трудились профессионалы из федерации легкой атлетики, был организован лучше: выдавались номера, фиксировалась скорость, хватало других приятных «фишек». 27 мая же я услышал и увидел многовато навязчивых упоминаний «той самой» фирмы – такое впечатление, что она непременно хотела отбить на клиентах деньги, потраченные на «благотворительную акцию». Заметны были и «косяки» ведущего, который иногда не знал, что говорить, и бесконечно твердил «очень круто!»

Перед теми, кто уже отбегал свои круги, выступила группа Uzari-Навроцкого, человека, который два года назад представлял Беларусь на «Евровидении». Желающих его послушать оказалось немного. Я стоял поодаль, и из звуков, что до меня доносились, наконец, сообразил, почему в 2015 году «синеокая» пролетела мимо финала… Что-то безликое, усредненно-левантийское. Так совпало, что накануне познакомился с творчеством прикольного белорусского зомби-бэнда «Sweet brains» («Сладкие мозги»), которому жюри в том году не доверило высокую честь ехать на еврошоу; две группы – земля и небо. У «зомби» имелись все шансы пройти отбор, но, видимо, кто-то из начальства в конце 2014 г. посчитал, что это слишком – отправлять в Австрию от «чернобыльской страны» людей-монстров. Так или иначе, можно было бы хоть в 2017 г. пригласить ребят на площадку у «Минск-Арены», тем более что и хит у них называется соответственно теме – «Run away» («Беги, убегай»)/

 

Фото из tut.by

В целом событие не разочаровало – в погожий день все почувствовали себя физкультурниками, «перечислили» деньги на помощь детям. Мы-то с женой сделали это добровольно, о других не знаю. Реплика министра: «Многие думают: «Давайте лучше мы 20 рублей отдадим за этот километр и не мучайте нас». Но важно личным примером показать, что мы активная нация», как бы намекает, что многие студенты медуниверситета вышли к «Минск-Арене» не просто так…

На прошлой неделе по приглашению городского портала citydog.by посетил «летучку» редакции (в пресс-клубе на ул. В. Хоружей, 3). Оказалось, что я, по подсчётам «городской собаки», один из самых активных комментаторов, даром что узнал об этом информационно-развлекательном сайте только в июне 2015 г., после «живых шахмат» в Минске. Что ж, у проекта действительно было немало привлекательных черт, особенно в прошлом году, когда «собаковцы» (собачники?) начали подпроект «Минские диаспоры», в рамках которого подготовили хороший лонгрид о евреях. В этом году на сайте наблюдается кризис, или, как признался редактор 24 мая, «внутри журнала идут пертурбации». Да, есть интересные мотивы, например, в интервью с художником Владимиром Цеслером, но параллельно публикуется все больше «попсовых», пустых новостей и материалов; может, поэтому Сергей Сахаров с дружиной и созвали «открытую летучку». В августе 2003 г., когда я служил редактором журнала «Шахматы» и ощутил давление администрации, то пригласил на заседание редколлегии людей, которые в последнюю не входили – надеялся на свежие идеи (не помогло…) Далёкий от «внутренней кухни», судить не берусь, но, надеюсь, у «ситидога» не всё ещё так плохо.

Сидел на сцене рядом с весёлым бизнес-парнем Егором В., который заведовал в Минске велосипедным магазином и нарочно сделал вывеску с ошибкой, чтобы люди интересовались и заходили (через какое-то время власти приказали всё исправить).

 

Фото из открытых источников

У всех троих троллей комментаторов гостья клуба спросила, зачем им это (тратить силы на комментарии, если можно прогуляться, выучить иностранный язык и др.). Я ответил примерно так: «с одной стороны, провожу свободное время, с другой занимаюсь народной социологией». На самом деле, из соотношения лайков/дизлайков можно немало узнать о состоянии общественного мнения, по крайней мере у молодых минчан. Так, запись от 25.05.2017 «лайк если никогда не читаешь комменты и статьи на белорусском» за три дня набрала на ситидоге 29 «плюсов», но 178 «минусов». Выходит, подавляющее большинство «продвинутой» столичной публики сейчас склоняется к владению белорусским языком, пусть и пассивному.

В пресс-клубе послушал также «специального гостя» – психолога Павла З-ча с его девизом «не заморачивайтесь». Публично признался в своей искренней к нему нелюбви, ведь господин со своей «психологией навынос» – явно из тех, о ком пел Высоцкий В. С. («…мильон меняют по рублю»). Однако надо отдать должное: выступает Павел артистично, и зал за ним «пошёл». В итоге главный ситидоговец вручил своему визави презент – книгу «Зельманцы» 2015 г. издания, авторства «КульбАка» (ударение в фамилии писателя падает на первый слог). Что ж, спасибо и за такую популяризацию творчества Моисея Соломоновича…

Что у нас в «сухом остатке» после открытой летучки и двух забегов

* * *

Тревожит положение в Украине – это же не Гондурас, который можно «не чесать». Родственников в Киеве или Одессе у меня нет, но есть приятели, поэтому грустновато от последних новостей. Кроме того, белорусы привыкли многое перенимать от соседей – без диффузии никак.

Не собираюсь кричать о всеобъемлющем упадке – я в курсе, что в прошлом году, после длительного снижения, подросли как украинский ВВП, так и средние доходы населения. Возможно, толчок экономике даст и подписание договора о безвизовом режиме с ЕС (30 мая договор должен ратифицировать еще сенат Нидерландов). Однако фактический демонтаж «социального государства», ориентация на «дикий капитализм», демонстрируемые властями, влекут за собой столько издержек, что многие вопят от боли… Аналитик считает, что в стране не то что нет 42 миллионов, как показывала официальная статистика (на аналогичные сведения опирался здесь), а количество жителей близко уже к 30 миллионам. Представитель ООН в конце марта 2017 г. заявил, что около 60% украинцев живут за чертой бедности. Эволюция взглядов известного педиатра, кандидата медицинских наук Евгения Комаровского (11.03.2017 выступал и в Минске) тоже много о чем свидетельствует… В начале 2014 г. этот харьковчанин осторожно поддерживал «мирный Майдан», а в конце 2016 г. с печалью констатировал, что в важнейших сферах стало только хуже. На днях же он опубликовал «крик души», обращенный к депутатам Верховной Рады, которые отказались рассматривать реформу здравоохранения:

Останавливать процесс самоуничтожения вы не хотите никак…

Каждое утро читаю записки из ада.

Как в палате площадью 14 кв. м 6 детей и 6 мам.

Как мечутся в приемном отделении — ищут врача, чтоб помочь умирающему молодому парню, разбившемуся на мотоцикле.

Как ищут обезболивающие — мама кричит, рак кишечника.

За то, чтобы привязать ремень к кровати (чтобы мог помочь самому себе сесть после инсульта), — 100 грн. Это в платной палате, которая отличается от бесплатной исключительно тем, что там всего 4 койки, а не 10.

«Мы не знаем, бешеная собака или не бешеная», но вакцины у нас все равно нет. Достанете — будем колоть.

Половина бумажек из лаборатории дают повод усомниться в правдивости результатов.

Фармакология — царство фуфломицинов и фальсификатов. Редкие адекватно работающие лекарства — как лучик света в глубоком колодце.

И т. д., и т. п. Зато в Украине наскоро-наспех посносили памятники Ленину и другим «болванам», не пощадив бюст легендарного партизана Второй мировой Сидора Ковпака. Украинский институт национальной памяти (правительственная организация) 16.05.2017 дал официальное пояснение, согласно которому символика дивизии «СС-Галичина» разрешенa в стране. На мой скромный взгляд, это уже слишком. Ладно там, Петлюра, ладно, Бандера – первый всё же декларировал построение более-менее демократического государства (УНР), а второй сидел в нацистском лагере, однако вояки из «Галичины» являлись непосредственными помощниками оккупантов в черных делах. Решение института открывает их духовным потомкам путь к влиянию на умы…

Неделю назад Цви Ариели, военный инструктор, один из основателей еврейской самообороны Киева, задал ряд метких вопросов в фейсбуке: «Честно говоря, не ожидал такое огромное количество защищающих дивизию СС Галичина. Как в комментариях, так и в «личке». Это похоже на культ. Почему так? Потому что в ней служили украинцы? Потому что она боролась с большевизмом? Потому что служила Гитлеру? Не могу понять. Что для вас СС Галичина?» Я был поражен ответами типа «Зачем обсуждать такие темы, это пыль истории, информация противоречивая, точных сведений почти нет» и «Дивизия Ваффен-СС «Галичина» в видении людей тех времен – прообраз будущего украинского войска… это часть нашей истории, а вот попытки нашу историю разделить на хорошую и плохую от лукавого». Мысли, распространённые и среди некоторых современных националистов в РБ (когда речь заходит о «Белорусской центральной раде», «Белорусской краевой обороне» и иных коллаборантских организациях). Мол, «свое дерьмо не воняет».

Хорошо всё-таки, что в Беларуси, при всех недостатках, действует государственный музей истории Великой Отечественной войны, не подчинённый учреждениям типа «Института национальной памяти». Из экспозиции музея можно узнать об ужасах нацистской оккупации, а немного и о лизоблюдстве коллаборационистов вроде руководства «Союза белорусской молодежи» (СБМ). Я бы не повторял вслед за публицистом из Германии, который печатается на израильском (?) сайте, что «в музее Холокост фактически замаскирован… Есть лишь один-единственный стенд, где приводятся цифры о загубленных оккупантами жизнях в Белоруссии, есть и фотографии о фашистских злодействах, но… без упоминания евреев». Своими глазами 16.05.2017 видел как минимум одну такую подпись под снимком: «Трупы евреев, расстрелянных в м. Ляды».

Завершить серию хочется на светлых нотах. 12 мая 2017 года исполнилось 70 лет выдающемуся шахматному композитору Николаю Бельчикову, который родился в деревне Шапарня под Жлобином, а живёт в Борисове. Мастер спорта СССР, плодовитый автор (вёл рубрики в десятках изданий, в том числе в минском журнале «Шахматы»), судья многочисленных конкурсов – это всё о нем. Лично мне приятно вспомнить сотрудничество с Н. Б. во время национального конкурса составления двухходовок «Якову Каменецкому – 100» (2014 год). Без помощи мастера не было бы и книжки о Каменецком «Вартавы шахматнага лабірынта» (2015 год).

Н. Бельчиков и книга 2004 года, где он соавтор

К сожалению, не поздравил старого знакомого раньше – так хоть сейчас присоединюсь к поздравлениям.

Вольф Рубинчик, г. Минск

Добавлено 29.05.2017  11:29

***

Из обсуждения в фейсбуке

Boris Poliakovsky Вьятрович всего лишь сказал, что символика дивизии СС “Галичина” не является нацистской, поэтому использование этой символики не противоречит закону по борьбе с символами коммунизма и нацизма.

Beni Shapiro Если она не нацистская, то какая именно? И в чем именно смысл ее использования?

Kapulkin Boleslav Там действительно нет свастики, только лев (3 шт.).

Дмитрий Рославцев А разница???!!! Вопрос не в символике и атрибутике!!! Вопрос в этой националистско-эсесовской мрази.

Boris Poliakovsky Насколько я понял, раз их символика не нацистская, то запрещать шествия их поклонников оснований нет

Beni Shapiro И это есть формальный ведь ответ.

Basil Freydkin Г-н Рубинчик, я много лет проработал с деятелями БЦР и “самааховы” в бел. редакции РС. Так что знаю проблематику не понаслышке. Радики Островские, Станкевичи всех мастей, Витьбичи и прочая сволочь… Увы, друг мой, приходит их время.

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (33)

Снежаньскі мінскі шаломчык!

У 31-й серыі, калі помніце, мы задаліся пытаннечкам, чаму ў беларускіх лібералаў з канца 1990-х гадоў усё многае ідзе коса-крыва і хто тут вінаваты: Лукашэнка? ФСБ? Самі дзеючыя асобы і выканаўцы? Лібераламі ў 1990-х называлі багата каго, але ў рамках нашага серыялу гэта – палітызаваныя асобы, якія выступалі не за камуністаў, не за рэстаўрацыю імперыі і не за «нацыянал-патрыётаў», а, умоўна кажучы, за «рынак» 🙂 Калі не ўнесці долю ўмоўнасці, то давядзецца бясконца высвятляць, хто быў сапраўдным аматарам свабоды, а хто пагуляць выйшаў…

Пачаць з таго, што без падтрымкі «лібералаў» 39-гадовы Аляксандр Лукашэнка (які абапіраўся, зразумела, і на былых партакратаў тыпу Сініцына і Ціцянкова, а таксама на «сілавікоў» ды землякоў) у ліпені 1994 г. не прыйшоў бы да ўлады. Булахаў, Ганчар, Лябедзька, Майсеня, Нісцюк, Фядута, Чыгір – усе яны «дзеці перабудовы», якія верылі ў гарбачоўскую галоснасць і вертыкальную мабільнасць, прынамсі для сябе і сваіх паплечнікаў. Ніхто з іх, адрозна ад Кебіча і яго каманды, не займаў высокіх пасад ні ў познесавецкі, ні ў «шушкевіцкі» час.

Згадзіліся працаваць з Лукашэнкам і тыя, хто перад выбарамі не ўваходзіў у яго каманду, а менавіта, Станіслаў Багданкевіч (старшыня Нацбанка да верасня 1995 г.), Аляксандр Сасноў (міністр працы і сацыяльнай абароны да лістапада 1996 г.). Не кажучы пра масу іншых, менш прыкметных чыноўнікаў. Апрача папулізму («Запусціць заводы», «вярнуць народу тое, што ў яго забралі», «пасадзіць карупцыянераў»), былі ж у маладога кандыдата і абяцанкі падтрымліваць прадпрымальніцтва, гарантаваць свабоду СМІ – гэта ён гуляў на кантрасце з Кебічам, які закрыў радыёстанцыю «Беларуская маладзёжная»… Гаварылася і пра тое, што трэба, замест каб даць людзям «рыбу», навучыць іх «лавіць рыбу» – у інтэрв’ю мінскай яўрэйскай газетцы «Мабат» (цяпер ужо і забыліся, што такая выходзіла).

Што кур’ёзна, Лукашэнка ўлетку 1994 г. адмовіўся ад сацыяльнай кампенсацыі «на хлеб і малако» для сваіх дзяцей (абы папоўніць бюджэт) і абяцаў таксама ахвяраваць частку зарплаты – рыхтык Дональд Трамп 🙂 Заява «нашага» настолькі расчуліла літаратара Уладзіміра Максімава, што той напісаў аж у «Правду»: «прэзідэнтам стаў сумленны чалавек… і вось Вам мая рука». Бокам многім з жыхароў Беларусі вылезлі тыя хлеб і малачко… Чаго не разумеў вядомы пісьменнік-антыкамуніст 22 гады таму, сцяміў адстаўны санітар Уладзімір Рабіновіч у лістападзе 2016 г. Амерыканскі пенсіянер, выхадзец з Мінска, разважаў пра Трампа так: «Ён паспеў толькі адмовіцца ад сваёй прэзідэнцкай зарплаты на карысць дзяржавы, 400 тысяч долараў за год. Гэта папулісцкі жэст…»

Будзьма шчырымі, першыя пару год у лібералаў да Лукашэнкі асаблівых прэтэнзій не было. Той іх рэцыклізаваў, як пазней Пуцін скарыстаў Касьянава і Кудрына, а зусім нядаўна – Бялых і Улюкаева. Сцярпелі і «прэзідэнцкую вертыкаль» увосень 1994 г., і «белыя плямы» ў газетах у снежні 1994 г. (праўда, Фядута падаў-такі ў адстаўку, cышоў у студзені 1995 г.), і збіццё дэпутатаў з «нацыянальна-патрыятычнага» лагеру ў сценах Вярхоўнага Савета ў красавіку 1995 г., і рэферэндум з «Дзецьмі хлусні» ў маі 1995-га… Адносіны разладзіліся ў кагосьці (Лябедзька) к восені 1995 г., а ў большасці – толькі ў 1996-м, тады, калі Лукашэнка з таварышамі вырашылі замацаваць самаўладдзе прэзідэнта юрыдычна. Мабыць, камусьці стала няёмка перад сваім сумленнем… або перад Захадам. Найбольш шчырым, відаць, быў Віктар Ганчар, які сышоў з пасады віцэ-прэм’ера, грукнуўшы дзвярыма, яшчэ на пачатку снежня 1994 г.

Тыповы прыклад доўгацярплівага беларускага ліберала – Андрэй Саннікаў. Пра 1994-1996 гг. ён успамінаў у 2010-х так: «Фармаванне лукашэнкаўскай улады завяршылася разгонам апошняга выбранага парламента і поўнай перамогай люмпена над партнаменклатурай. Нейкі час МЗС, у якім я працаваў, заставаўся ў баку ад гэтай барацьбы… Вельмі хацелася грукнуць дзвярыма пасля фальшывага рэферэндуму [май 1995], пасля якога з’явіліся ў Беларусі гэтыя несамавітыя савецкія герб і сцяг. Але ўжо было вельмі многа пачата ў разных сферах і трэба было завяршыць пачатае. Сябры таксама раілі яшчэ пацярпець. Але ў прынцыпе, сваё рашэнне (сысці з пасады намесніка міністра замежных спраў – В. Р.) я прыняў іменна тады, пасля “рэферэндуму” 1995 года». Ды працаваў ён на пасадзе яшчэ ажно паўтара года, да лістапада 1996 г. Цікава, як А. С. разжоўваў замежнікам выказванні свайго «шэфа» пра Гітлера ў лістападзе 1995 г., але хто ж нам праўду скажа?.. Да восені 1996 г. дацягнуў на пасадзе намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама і Аляксандр Мілінкевіч, якому наканавана было стаць «аплотам беларускай дэмакратыі» ў другой палове 2000-х. Быў яшчэ Міхаіл Марыніч (1940-2014), міністр і пасол, – той увогуле трымаўся за партфель да 2001 г.

Ні Мілінкевіч, ні Саннікаў, ні нябожчык Марыніч не мае героі – думаю, чытачы здагадаліся, чаму, а хто не здагадаўся, тым доўга прыйдзецца тлумачыць… І фраза «за што змагаліся, на тым і падарваліся», дарма што не пазбаўлена здаровага глузду, не зусім выражае маё стаўленне да многіх з пералічаных асоб: усё ж лібералам, шукальнікам кампрамісаў я спачуваю, а найперш тым, хто адседзеў. Вінаваты ў іх няўдачах, вядома, не толькі яны самі…

Трэба прызнаць, што таму ж Лябедзьку не бракавала зацятасці: пасля чарады паражэнняў (2004, 2008, 2012…), праз 16 год пасля таго, як ён узначаліў Аб’яднаную грамадзянскую партыю, удалося прапхнуць у палату прадстаўнікоў адну кандыдатку ад АГП. Пакуль дачка мільянера Канапацкая не робіць відавочных глупстваў. Чытаю ў газеце «Крыніца» за снежань 2016 г.: «Па выніках круглага стала [17.11.2016] было дамоўлена, што… Ганна Канапацкая ініцыюе змяненне заканадаўства дзеля дэалкагалізацыі насельніцтва Беларусі і вынесе адпаведныя прапановы на вясновую сесію парламенту». Пажадаем ёй поспеху: паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь – адна з самых пітушчых краін… Агульнае спажыванне алкаголю перавышае ізраільскае ў 5-6 разоў.

Як для каго, а для мяне параўнанне дзвюх краін пры Лукашэнку і Нетаньягу, распачатае ў мінулай серыі, – захапляльны занятак. Паглядзім, як мяняўся валавы ўнутраны прадукт у разліку на сярэдняга жыхара за 2010-2015 гг.

ВУП на жыхара па парытэту пакупніцкай здольнасці, USD Прырост
Гады 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2010-2015
Беларусь 15703 16603 16906 17085 17348 16621 +5,85%
Ізраіль 29653 30574 30873 31318 31521 31671 +6,8%

Здавалася б, нічога страшнага: у Ізраілі ВУП вырас, нягледзячы на байкоты і абстрэлы, – і ў нас падрос на 918$ (праўда, у 2016-м, скарэй за ўсё, упадзе да ўзроўню 2010 г.)… Ды зноў жа, якім коштам?

Золатавалютныя рэзервы, у мільярдах USD Прырост
Гады 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2010-2015
Беларусь 5,03 7,86 8,09 6,66 5,07 4,17 -17,1%
Ізраіль 70,91 74,87 75,91 81,79 86,1 90,58 +27,7%

Лічбы гавораць самі за сябе: адны праядалі, другія… Магчыма, за назапашанае золата, або за што іншае, нейкія энтузіясты 06.12.2016 паставілі «Бібіку» прыжыццёвы помнік у Тэль-Авіве. Праўда, у той жа аўторак скульптуру прыбралі па распараджэнні мэрыі – і дарэмна, маглі б вынайсці нешта больш крэатыўнае. Напрыклад, прычапіць статуі вусы або перарабіць у Дарта Вейдэра, як тое летась учынілі ў Адэсе з помнікам Леніна 🙂

* * *

10 гадоў як няма з намі Давіда Ёнавіча Бранштэйна, славутага шахматнага гросмайстра і літаратара. У 2004 г. ён пераехаў жыць у Беларусь хворы і расчараваны («дарэмна я займаўся шахматамі, лепей бы сельскай гаспадаркай»); здаецца, і вестка пра дадатковую пенсію ад ФІДЭ яго не пацешыла. Сустрэча з Бранштэйнам у «Вяснянцы» (прасп. Пераможцаў, 83; там жа, дарэчы, праходзілі першыя шахчэмпіянаты Саюза беларускіх пісьменнікаў) пакінула ў мяне гаркавы прысмак; тым не менш я рады, што абмяняўся некалькімі сказамі з вялікім шахматыстам, і нават захавалася калектыўная фотка з ім…

Пасля традыцыйнага навагодняга бліцтурніру ў клубе «Вяснянка» (снежань 2005 г.). Мэтр – крайні злева, у турніры не гуляў, а мне ўдалося выйграць чайнік.

Бранштэйн быў адным з рэдкіх дзеячаў, на смерць якога (05.12.2006) адгукнуліся такія розныя выданні («малашахматныя»), як «Наша Ніва», «Советская Белоруссия» і «New York Times». У «НН» № 46, 2006 успомніў я «Вяснянку»: «Ён моўчкі хадзіў між столікамі, аб нечым разважаў. Сваю кнігу “Міжнародны турнір гросмайстраў” падпісаць адмовіўся: “Ат, сярэдненькая кніга…”».

У лепшыя часы: Д. Бранштэйн (справа) гуляе ў Мінску матч у «рапід» з майстрам А. Любошыцам. Красавік 1987 г. Фота з «Шахмат, шашек в БССР».

Раз пайшлі згадкі пра шахматы і шахматыстаў, то звярну ўвагу на тое, што дзеецца на Карла Маркса, 10. Файная ёсць прымаўка: «Калі сабаку няма чаго рабіць, ён… будку фарбуе». Усе праблемы галіны па стане на 24.11.2016, відаць, самаліквідаваліся, і начальства Беларускай федэрацыі шахмат з палёгкай абрынулася на расійскага майстра Ціхана Кошыля, 1939 г. нар. Ён у 2014-2016 гг. прыязджаў на тутэйшыя турніры і «дастаў» некаторых так, што яны размазалі яго грахі на дзве старонкі.

Пачытайце самі і вырашыце, заслугоўваў Ц. С. Кошыль пажыццёвай дыскваліфікацыі або не. Як на мой одум, рашэнне выканкама БФШ юрыдычна не абгрунтаванае, выканана ў найгоршым стылі постсавецкіх судоў. Ціхана Сцяпанавіча двойчы назвалі «Сяргеевічам», ды тое паўбяды. Галоўнае – «шматлікія парушэнні рэгламентаў спаборніцтваў», «неадэкватныя і агрэсіўныя паводзіны» павінны былі фіксавацца на паперы адразу пасля парушэнняў, у прысутнасці абвінавачанага, а не постфактум, калі ён ужо з’ехаў на радзіму ў Разань. На крайняк можна было і відэа зняць, хаця б на мабільны, а «выключна негатыўнае ўражанне» – не юрыдычны факт. О, гэта ж трэба – асобе, якая падпісвае такія паперкі (Л. Чуро), даверана не толькі грамадскае аб’яднанне, а і аэранавігацыя ў цэлай краіне!..

Уражвае, што старшыня судзейскай камісіі БФШ Васіль Якушаў у лістападзе 2016 г. паскардзіўся сваёй кумпаніі на «неадэкватнасць паводзін» Кошыля… падчас «Grodno Open 2014». Праз 2 з чвэрцю гады! Стары майстар быццам бы «літаральна тэрарызаваў арганізатараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў, абражаў і прыніжаў іх». Без заяў ад пацярпелых – не пераконвае… Пагатове сайт БФШ у жніўні 2014 г. з піянерскім задорам распавёў пра міжнародны фестываль у Гродна, ні слова не выціснуўшы пра «нервозную абстаноўку» і тое, што «турнір як свята шахмат» быў фактычна сарваны. «Хто-та ўрот» (С): або В. Якушаў, або А. Арцёмава, «ААА» (аўтарка аптымістычных аглядаў).

Калі да гора-суддзяў дойдуць базавыя паняцці юрыспрудэнцыі, не ведаю. Упэўнены, штучнае раздзіманне канфлікта з пенсіянерам патрэбнае камусьці, каб прыхаваць рэальныя правалы – і на лакальным, і на глабальным узроўнях. У першым выпадку я маю на ўвазе нездаровую сітуацыю ў Бабруйску, якую кіраўнікі федэрацыі/спартовыя ўлады не змаглі/не пажадалі выправіць. У другім – маючы адбыцца ў лютым 2017 г. жаночы чэмпіянат свету ў Іране, дзе ўдзельніцам, насупор міжнародна-прававым нормам, прыйдзецца насіць хіджаб. Як вядома, дэлегат БФШ на асамблеі ФІДЭ ў Баку падтрымаў рашэнне даверыць Ірану арганізацыю чэмпіянату; у лістападзе 2016 г. праблема ў Мінску нат не абмяркоўвалася, хаця ў кастрычніку 2016 г. намеснік старшыні БФШ Уладзімір Гінзбург следам за чэмпіёнкай ЗША Назі Паікідзэ выказаў нязгоду з прымусовай «хіджабізацыяй» шахматыстак. «Наша хата з краю…»

Вольф Рубінчык, г. Мінск

09.12.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 10.12.2016  15:32

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (32)

Набліжаецца да фіналу высакосны 2016-ы, і вось падкраўся ўжо чарговы народна-палітычны юбілей – чвэрць стагоддзя без СССР, затое з СНД. З гэтай нагоды 08.12.2016 мае быць арганізавана канферэнцыя, дзе мадэратарам – 30-гадовы ўраджэнец Віцебска Яўген Прэйгерман… Асабіста не знаёмы, але радуе, што трапляюцца яшчэ ў Беларусі яўрэі, якія не замыкаюцца на побыце ды чыста абшчынных справах, якіх цікавіць шырэйшы кантэкст.

Я ж дазволю сабе нагадаць чытачам, што 2017-ы – таксама юбілейны… Не ў тым сэнсе, што трэба з помпай адзначаць 100-годдзе Лютаўскай рэвалюцыі або Кастрычніцкага перавароту. Апошняя дата цікавіць мяне хіба таму, што ў савецкі час піянеры-камсамольцы мелі звычку закладваць у розных паселішчах капсулы з пасланнямі нашчадкам, і прасілі ўскрыць 7 лістапада 2017 г. (Слуп з адпаведным надпісам сам бачыў, напрыклад, у Вяліжы Смаленскай вобласці ў 1999-м, на цэнтральнай плошчы гарадка.) Дык вось кур’ёзна, што яны там панапісвалі для пакалення, якое «будзе жыць пры камунізме». Некаторыя ў 1960-х шчыра верылі Хрушчову…

Папраўдзе ж, куды больш цікавяць юбілеi выбітных яўрэяў, асабліва тутэйшых. Так, у 2017 г. споўніцца 250 год з дня народзінаў Менашэ Іліера (1767, Смаргонь – 1831, Ілья), 200 год было б Нафталі Берліну (1817, Мір – 1893, Варшава). Не збіраюся прысуседжвацца да заслуг настаўнікаў мінулага, іначай выйдзе, як у Ільфа і Пятрова ў «12 крэслах»:

Рэпарцёр Пярсіцкі дзейна рыхтаваўся да двухсотгадовага юбілею вялікага матэматыка Ісака Ньютана.

— Ньютана я бяру на сябе. Дайце толькі месца, — заявіў ён.

— Так вы, Пярсіцкі, глядзіце, — перасцерагаў сакратар, — абслужыце Ньютана па-чалавечы

— Як? Вы дагэтуль яшчэ не знялі Ньютана?! — накінуўся Пярсіцкі на фатографа. Фатограф дзеля мадзеля пачаў адбрэхвацца.

— Паспрабуйце вы яго злавіць, — ганарліва сказаў ён.

— Добры фатограф злавіў бы! — закрычаў Пярсіцкі.

Дык што ж, трэба здымаць ці не трэба?

— Вядома, трэба! Паспяшайце! Там, напэўна, сядзяць ужо з усіх рэдакцый!.. Ён зараз у «Дзяржшвеймашыне». Не забудзьцеся – Ньютан, Ісак, імя па бацьку не помню. Здыміце к юбілею. І калі ласка — не за работай. Усе ў вас сядзяць за сталом і чытаюць паперкі. На хаду здымайце. Або ў кругу сям’і.

Дарэчы, шкада, што гумарны дыялог з фатографам выпаў з канчатковай версіі рамана, ён такі актуальны! У памяці многіх-многіх беларускіх школьнікаў – а, бадай, і дарослых – жыве «та дэвушка Сцюшка» (калі хто не прасёк фішку, меўся на ўвазе Тадэвуш Касцюшка – ураджэнец Беларусі, герой паўстання 1794 г.). Ды што XVIII стагоддзе… Пяць год таму выпадкова зазірнуў у канспект аднаго студэнта БДУ. З лекцый па гісторыі ён даведаўся пра «Рузвельда», пра тое, што японцы ўварваліся ў «Монжурио», а Гітлер стаў «призедентом (фюрером)». А яшчэ хлопец запісаў: «В 1926 г. сторонники Гитлера напились в пивной и пошли штурмовать баварское правительство».

Стаміўся ўжо валтузіцца з прымаўкай «Рыба гніе з галавы», аднак нічога лепшага пра беладукацыю на розум не прыходзіць. Ясны перац, «адказныя» не выправілі памылкі на сайце міністэрства, пра якія мы пісалі 10 з лішнім дзён таму… На Украіне быў «проффесор», а ў нас, значыць, «Приглашенныйпрофессор»: што пнём аб саву, што савой аб пень. Украінскі хаця б не абвешваў сябе медалямі кшталту «70 лет победы в Великой Отечественной Войне 1941-1945 гг.»: мабыць, разумеў, што народжаным пасля вайны недарэчна трэсці такімі ўзнагародамі. Калі міністр Жураўкоў атрымаў яе замест бацькі або дзеда, то чаму на сайце гэта не пазначана?..

Але вярнуся да Іліера з Берліным: гэтыя рабіны, хоць не навучаліся ў беларускіх універах, здаровага глузду мелі даволі… Дзіва што Іліер стаўся ахвярай цэнзуры ў 1820-х гг.: «Калі ўладальнік друкарні, дзе друкавалася гэтая кніга («Алфэй Менашэ»), пазнаёміўся па першым аркушы з яе кірункам, ён кінуў у агонь надрукаванае разам з рукапісам, і Менашэ давялося аднаўляць знішчаны рукапіс»). Іліер, ідэаліст – ва ўзвышаным разуменні слова – разглядаў усё чалавецтва як «непадзельны арганізм»; кожны індывід мусіў усведамляць, што «яго нармальнае развіццё і дабрабыт цалкам залежаць ад дабрабыту ўсяго грамадства». Выходзіць, Ленін з яго зацяганай цытатай («няможна жыць у грамадстве і быць вольным ад грамадства») быў толькі эпігонам…

Нафталі ж Цві Егуда наш Берлін, мала таго, што ўзначальваў Валожынскую ешыву ў лепшыя яе часіны (з 1854 г. і да пачатку 1890-х; колькасць вучняў узрасла ў некалькі разоў), яшчэ і заклаў асновы капілефта. Так, ён пісаў у каментарыі да «Шээлот» Ахі з Шабхі: «Хто б ні пажадаў перадрукаваць гэтую кнігу («Га-амэк шэалах» – В. Р.) у гэтай або іншай краіне, атрымлівае мой дазвол без грашовага ўзнагароджання і прывітанне маё, таму што распаўсюд наказаў добраславенай памяці настаўніка нашага з’яўляецца шчырым маім жаданнем. Я толькі прашу выдаўца, які выпусціць гэтую кнігу пры маім жыцці або жыцці майго сына Хаіма, паведаміць камусьці з нас пра гэта, каб мы маглі зрабіць дапаўненні, праўкі…»

Яшчэ ў 2017 г. будуць юбілеі такіх знакавых для культуры дзеячаў, як скульптар Абрам Бразер (1892-1942), паэт Самуіл Галкін (1897-1960)… Спадзяюся, што шматлікім яўрэйскім суполкам захочацца-такі неяк на высокім ідэйна-мастацкім узроўні адзначыць гэтыя даты. Не ўсё ж выстаўляць на публіку розных гангстэраў у якасці «ўзорных» прадстаўнікоў нашага народа, як тое было сёлета на «Дні яўрэйскай культуры».

lansky

На правым стэндзе – партрэцік ураджэнца Гродна Меіра Ланскага (1-ы справа ў 3-м радзе).

Пра культ крымінальнікаў у масавай культуры і яго небяспеку для грамадства многа пісаў яшчэ Аляксандр Салжаніцын, лепей я ўсё адно не напішу. Агульнавядома, чаму (не) вучыць гісторыя…

А тым часам спалены труп Фідэля Кастра нарэшце перасталі цягаць па яго роднаму краю – сёння пахавалі. Многія кіраўнікі дзяржаў знайшлі, што сказаць на развітанне, сёй-той нават запісаў Фідэля ў «мысляры, замены якому няма». О так, каб дзесяцігоддзямі трымаць у аброці народ (няхай і на востраве, які цяжэй пакінуць), мазгамі варушыць неабходна… З іншага боку, рэвалюцыянер і чыноўнік – бясспрэчна адораны – не здолеў як след рэалізаваць сябе ні ў навуцы, ні ў філасофіі. Звыш мільёна суайчыннікаў уцяклі ад яго, тысячы людзей былі пакараны смерцю па палітычных матывах, сотні тысяч сядзелі ў турмах і лагерах (пры «жахлівым» дыктатары 1950-х гг. Батысце – каля 500 чалавек).

Крыху зачапіла мяне ацэнка, якую даў Фідэлю Якаў Кедмі: «выдатная фігура, ператварыў Кубу ў даволі развітую краіну» (агаварыўся, праўда, наконт «метадаў, уласцівых дыктатарскаму рэжыму»). Але не здзівіла. Даўно быў у курсе, што Кедмі – спараджэнне той плыні ізраільскага істэблішменту, дзе лічылі, што мэта апраўдвае сродкі, і ў 1970-80-х плённа супрацоўнічалі з Румыніяй Чаўшэску, адыёзным рэжымам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі… Адбілася на ладзе думак «дзядзі Яшы», напэўна, і служба ў «Натыве», а калі капнуць глыбей, то і захапленне «моцнымі асобамі», такое характэрнае для вялікай часткі дыяспарных – і не толькі – яўрэяў. Я. Кедмі (Казакоў) пакінуў СССР у 1969 г., аднак, падобна, тут акурат той выпадак, калі лягчэй было выдаліць сябе з галута, чым галут з сябе.

Значна менш кампліментарна, чым кубінскага харызматыка, Я. К. ацэньваў «свайго» прэм’ер-міністра 18 год таму. Цытую паводле кнігі Аляксандра Бовіна «Записки ненастоящего посла» (2001): «Павярхоўны, недасведчаны, схільны да паказухі, несумленны – такія эпітэты выкарыстоўваліся. “Я абавязаны папярэдзіць грамадскасць, – сказаў былы кіраўнік Бюро па сувязях, – што Біньямін Нетаньягу – небяспечны прэм’ер-міністр для Ізраіля. Небяспечны лад яго думак, небяспечны шлях прыняцця ім рашэнняў, і гэта можа прывесці да трагедыі”». Між тым «небяспечны» з 31.03.2009 зноў працуе галавой ураду, і нічога. У мінулым месяцы ён пабіў рэкорд Давіда Бен-Гурыёна па бесперапынным кіраванні (1955–1963 – 7 гадоў і 229 дзён). Карацей, спецслужбовец выявіўся банальным клікушам… Застаецца такім і на пенсіі.

Не адзін Кедмі трапіў пальцам у неба, ацэньваючы патэнцыял Нетаньягу; Давід Маркіш, напрыклад, таксама. Мяркую, «дыхтоўнаму літаратару» (характарыстыка Бовіна) няёмка зараз перачытваць свае радкі 1999 г.: «Бібі надакучыў і “сваім”, і “чужым”… Час Бібі Нетаньягу падыходзіць да канца. Прэм’ера, хутчэй за ўсё, чакае палітычнае небыццё – яго таварышы па партыі прад’явяць яму рахунак, і рахунак гэты будзе скрышальным».

Днямі спахапіўся, што за 20 гадоў мы недалёка прасунуліся: сышлі са сцэны Ельцын, Клінтан, Шырак, Асад-старэйшы, Арафат і нават «вечны» Фідэль, а ў Беларусі па-ранейшаму – Лукашэнка, у Ізраілі – Нетаньягу… Абое рабое? Аднак, калі параўнаць шэраг крытэрыяў за 1997 і 2015 г., то стане ясна, дзе перавага:

 

Колькасць жыхароў, мільёнаў ВУП на жыхара (па парытэту пакупн. здольнасці, $) Працягласць жыцця, гадоў Месца ў свеце паводле «індэксу шчасця»
Гады 1997 2015 1997 2015 1997 2015 2015
Беларусь 10,14 9,51 6087 16621 68,5 72,3 59-е
Ізраіль 5,84 8,35 23906 31671 78 82,5 11-е

Пасля лістапада 1996 г. кіраўнікі РБ, ужо не звязаныя «перашкодамі» з боку парламента і Канстытуцыйнага суда, адчайна кінуліся даганяць «развітыя краіны»… У некаторых сферах поспехі дасягаліся, але якім коштам? Канстытуцыю фармальна не скасавалі, а дэ-факта яе тапталі на кожным кроку – і выхоўвалі маладых цынікаў, штогод адзначаючы «Дзень Канстытуцыі» (15 сакавіка). «Па дарозе» страчаны кожны дваццаты жыхар, знешні доўг істотна вырас і ў абсалютным, і ў адносным вымярэнні (у 1997 г. ён складаў 15% ад ВУП, у сярэдзіне 2010-х стабільна перавышае 50%). Між тым яшчэ ў 2001 г. Лукашэнка дужа ганарыўся сваёй «незалежнасцю» ад крэдытораў. Напрыклад, у прамове на «Другім усебеларускім народным сходзе»: «Мы не нахапаліся замежных пазык, не ўлезлі ў даўгі, аддаваць якія прыйшлося б дзецям і ўнукам».

Што самае крыўднае, беларусы дагэтуль не маюць тых даходаў і працягласці жыцця, якія ізраільцы мелі 20 год таму…

Біньяміна Нетаньягу не ідэалізую, стаўлюся да яго як да жывога чалавека. «Бібіка» ў канцы 1990-х, калі жыў у Іерусаліме, ахоўваў сам Паша Касцюкевіч; упэўнены, поўнае г… ён бы ахоўваць не стаў. Вядома, Бібі – кручаны палітык, якому «палец у рот не кладзі». У першы свой тэрмін ён асабліва любіў хітраваць, маніпуляваць хаўруснікамі (адна «справа Бар-Он – Хеўрон» чаго вартая) ды цягнуць ката за хвост. Але, што ні кажыце, павагу ў мяне выклікае тое, што пасля паражэння ад Эгуда Барака ў маі 1999 г. Б. Н. адрадзіўся ў палітыцы, бы тая птушка Фенікс… І не збаяўся ўзяць былога праціўніка-«крыўдзіцеля» ва ўрад міністрам абароны (Барак служыў ім да 2013 г.), дый свайго «заклятага сябра» Лібермана Бібі выкарыстоўвае напоўніцу.

Напэўна, і Лукашэнку было б памысна зараз пацярпець паражэнне (дапусцім, на рэферэндуме, як было напісана тут), бо яго «перамогі» ўсё часцей стаюцца Піравымі. У прынцыпе, кожны чалавек можа за 22 гады адарвацца ад рэальнасці. Эх, баюся, мала чаго навучылася наша «эліта», назіраючы за лёсамі двух небезвядомых Леанідаў, Брэжнева (1905-1982) і Левіна (1936-2014), якія пад канец сваіх кадэнцый ледзь не ў маразм упалі…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

04.12.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 5.12.2016  9:06

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (31)

Вітанні прыхільнікам (і прыхільніцам) серыялу! Сёння пагутарым пра дэмагогію як стыль жыцця, пра Украіну і Беларусь, пра тутэйшых нацыянал-патрыётаў і лібералаў у двукоссі і без, і г. д., і г. д.

На мінулым тыдні памёр адзін з абсалютных чэмпіёнаў свету па дэмагогіі, які ўмеў прамаўляць па сем гадзін запар. Хлеба на «востраве Свабоды» заўсёды бракавала, наконт відовішчаў таксама ёсць сумневы (відовішча = змена карцінак, а якая змена ва ўмовах ідэйнай самаізаляцыі, калі адна сям’я больш як паўстагоддзя кіруе?), затое па колькасці слоў і метафар, абрынутых на «душу насельніцтва», Куба дзесяцігоддзямі знаходзілася ў сусветнай «вышэйшай лізе». Хто яшчэ ў гэтай лізе? Некаторыя мяркуюць – КНДР, хтосьці пакажа на Ватыкан з яго энцыклікамі, ну, а мне ўяўляецца, што Беларусь, Расія ды Украіна зоймуць далёка не апошнія месцы. Вонкава краіны ў нас розныя, аднак усе тры моцна выдаюць на лабараторыі дэмагогіі, і паўсюль гучыць «добрае, ціхае слова» (сарказм). У выніку нават слушныя рэчы, тыпу «2Х2=4», ужо не ўспрымаюцца з вуснаў начальнікаў… Што ўражвае, трапляюцца індывіды, якія вышукваюць у лагарэйных прамовах рацыянальнае зерне, абапіраюцца на цытаты, каб дасягнуць нейкіх сваіх мэт… Далёка хадзіць не трэба – у 23-й серыі «Катлет & мух» я сам спасылаўся на «Пораха» 🙂 Асобныя людаеды нават помняць, што перад абраннем у маі 2014 г. Пётр П. прагназаваў пад сваім кіраўніцтвам курс долара ніжэй за 11 грывень (у красавіку 2014 г. курс сягаў 12 гр. за USD, зараз перавышае 25). Плюс абяцаў прадаць фірму «Рашэн» і перакрыць усе афшоры, скончыць антытэрарыстычную аперацыю «за лічаныя гадзіны»… Бязвізавы рэжым з Еўрапейскім Саюзам абяцаўся шматкроць: апошні (здаецца) раз называлася дата 24.11.2016. У ЕС пачухалі патыліцу… і перанеслі разгляд пытання на 2017 г.

«Альтэрнатыўна адораны» аматар шахмат з Каліфорніі ў 2015 г. паглядзеў на тое, як прымаў Парашэнка чэмпіёнку свету Марыю Музычук (на жаль, і гэтая прыгажуня не дала рады кітаянцы Хоў Іфань – менш як праз год страціла тытул), і замілавана вымавіў: «Прэзідэнт, за якога не сорамна». Забыўся бядак, што папярэдніку Парашэнкі, «крымінальніку ў наколках», таксама хапіла інтэлекту ўзнагародзіць ордэнам шахматную чэмпіёнку з Украіны (Ганну Ушэніну) – і папіярыцца на яе фоне. Ну дык… «у іх шпіёны, у нас разведчыкі».

На сем бед у кіраўнікоў нашай суседкі адзін адказ: «расійская агрэсія вінавата». Днямі П. П. назваў гэтую агрэсію ліхам, горшым за Чарнобыль. Праўда, не патлумачыў, чаму ў такім разе Расіі не абвясцілі вайну, чаму краіна не пераведзена на ваеннае становішча… Афіцыйныя асобы Украіны тлумачылі, што ў такім разе «можна будзе забыць пра замежныя крэдыты». Што выглядае «размовамі на карысць бедных»; напрыклад, Ізраіль і арабскія краіны знаходзіліся ў стане вайны ад 1948 г., аднак крэдыты спраўна атрымлівалі (Ізраіль – з Захаду, Егіпет і Сірыя – з СССР).

«Чаму мы купляем расійскае мыла, расійскі шампунь, бытавую хімію, прадукты сельскай гаспадаркі?» – задаў надоечы рытарычнае пытанне ўкраінскі эканаміст Аляксандр Саўчанка. Вядома, гэта справа грамадзян іншай краіны, як сябе паводзіць, вядома, жыць у міры лепей, але, мажліва, яднанне «для фронту і перамогі» дазволіла б ім лягчэй перажыць цяжкія часіны?.. У 2014 г. валавы ўнутраны прадукт, падзелены на лік насельніцтва, быў роўны 2924$ за год, у 2015-м – 2004$, у 2016 г. прагназуецца 1854 (падзенне за 2 гады – звыш 35%). Раней жартавалі: «Не тую краіну назвалі Гандурасам…» Жарт перестаў быць актуальным: Гандурас летась абагнаў Украіну паводле названага паказчыка, дый Папуа-Новая Гвінея апярэдзіла (!)

Наўрад ці таварышаў з Поўдня суцяшае той факт, што намінальны ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі падаў яшчэ хутчэй: у 2014 г. быў 8041$, у 2015-м – 5749, сёлета прагназуецца 4855 (мінус 38%!) Давяраць гэтым лічбам МВФ ці не – выбар кожнага, аднак у мінскім «Чырвоным доме» зачухалі патыліцу: аказваецца, за правал у беларускім машынабудаванні «нехта павінен адказаць». У лік самых папулярных каментаў мінулага тыдня ўвайшлі наступныя: «Застаецца знайсці чыноўніка па прозвішчы Нехта – і жорстка пакараць». «Нехта павінен адказаць! І гэты «нехта» павінен адказаць не толькі за машынабудаванне, а за ўсё, што ён нарабіў за 22 гады ва ўладзе!» Падрабязны ж дыягназ беларускай прамысловасці 2010-х гг. паставіў тут малады інсайдэр – тры гады назад…

Тым часам у Мінск прыязджаюць прапагандысты «рускага свету», у Маскве крытыкуюць беларускіх гісторыкаў, тыя адбрэхваюцца… Усё як звычайна: тэлевізар ваюе з халадзільнікам. Руціну парушыла хіба тое, што адзін з тэлегерояў, а менавіта старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, заявіў пра сваю скорую адстаўку. І пахваліў Лукашэнку, які летась хваліў яго.

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета А. Трусаў узначальвае ТБМ з 1999 года. Мне выпадала некалькі разоў перасякацца з гэтым супярэчлівым дзеячам, мог бы ўспомніць нямала камічнага, апрача «хітраватай усмешкі», ды навошта: у «палатку № 6» А. Т. сёлета не прайшоў, начальствуе на маленькім лапіку (Мінск, вул. Румянцава, 13). Трэба адзначыць, што пры Трусаве, які ў 1990-х даследаваў тэму беларускіх сінагог, суполка худа-бедна павярнулася «тварам да яўрэяў». Некалі А. Т. прапаноўваў адкрыць у таварыстве курсы ідыша, у 2006 г. казаў, што трэба прыняць новы Закон аб мовах, дзе беларуская будзе дэкларавацца адзінай дзяржаўнай, але прапаноўваў «не забыць пра польскую, пра ідыш — помнік беларускай культуры». Наўрад ці выпадкова тое, што менавіта на сядзібе ТБМ у верасні 2008 г. адбылася прэзентацыя вялікага ідыш-беларускага слоўніка. Таксама гадоў восем таму Трусаў публічна прасіў пасла Бен-Ар’е выдаць па-беларуску кнігу па гісторыі Ізраіля, а Зэеў скардзіўся на недахоп грошай… Такой кнігі, калі не памыляюся, няма дагэтуль, затое просты складаны ізраільскі беларус Павел Касцюкевіч падрадзіўся пераказваць біблійныя падзеі (напрыклад, тут і тут).

aleg_pasha

А. Трусаў і разбуджаны ім Павел К. Выявы з svaboda.org.

Штотыднёвая газета «Наша слова» час ад часу дае матэрыялы кшталту «Яўрэі Шчучына», а іншае тэбээмаўскае дацзыбао, «Новы час», – такія артыкулы, як «Габрэі і беларусы». Потым сайту belisrael.info ёсць што публікаваць 🙂

Парадавалі мяне ў свой час і аб’явы, ласкава змешчаныя на сайце ТБМ. У 2014 г. анансаваўся конкурс «Якаву Камянецкаму – 100», у 2016 г. – сустрэча да 120-годдзя Майсея Кульбака ў кнігарні «Галіяфы». Карацей, у «сухой рэшце» ад зносін з трусаўскай арганізацыяй, заснаванай аж у 1989 г., застаецца пазітыў. Не выключаю, што і таблічкі са звесткамі пра мінуўшчыну, развешаныя ў цэнтры сталіцы (легенды для турыстаў на беларускай і англійскай, слова «Мінск» на розных мовах, у т. л. на іўрыце/ідышы), – ініцыятыва актывістаў суполкі. A гарвыканкам толькі зацвердзіў.

masony

На пл. Свабоды, лістапад 2016 г.

Да яўрэйства ў 1990-х неабыякава ставіліся як «нацыянал-патрыёты» (БНФ, ТБМ…), так і «лібералы-касмапаліты», якія гуртаваліся пераважна вакол Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, Беларускага фонду Сораса, Беларускага Хельсінкскага камітэта… Многія з іх працавалі ў ЕГУ – неслі студэнтам (у тым ліку і мне) «еўрапейскія каштоўнасці».

Ужо на пачатку 1990-х «патрыёты» і «касмапаліты» не палюблялі адно аднаго, тым болей што канкуравалі за людскія і матэрыяльныя рэсурсы. Прыход Лукашэнкі да ўлады нe спыніў іхняга суперніцтва. Толькі ў пачатку 2000-х часова замірыліся, і тое пад націскам замежніка (эмісара АБСЕ, немца Ханса-Георга Віка), і тое коштам расколу БНФ на памяркоўных вячоркаўцаў ды імпэтных пазнякоўцаў…

Вядома, «лібералы» – сярод якіх было нямала асіміляваных яўрэяў – асуджалі антысемітызм. З іншага боку, выказванні іх яркага прадстаўніка Алега Манаева (які пару гадоў кіраваў мясцовым фондам Сораса) дэманструюць плыткасць, павярхоўнасць іхняй юдафіліі. Ніжэй – фрагменты з інтэрв’ю д-ра Манаева 2000 г. пра паваенную БССР. Толькі адна заўвага: велізарнай нацяжкай выглядае апісанне савецкіх яўрэяў як аплоту «еўрапейскай цывілізацыі»…

Галоўнае, большасць прыезджых прыўносілі не еўрапейскую, а еўразійскую сістэму каштоўнасцей і лад жыцця. Да таго ж значную ролю ў «вымыванні» лепшых прадстаўнікоў нашай краіны адыграла гісторыя беларускіх яўрэяў, якіх да другой сусветнай вайны налічвалася тут звыш мільёна. Многія з іх былі знішчаны ў час вайны, але многія і з’ехалі ўжо ў 1970-80-х, пасля папраўкі Вэніка-Джэксана, прынятай у свой час амерыканскім кангрэсам… Цяпер у РБ, паводле даных апошняга перапісу, засталося менш 30000 яўрэяў… Яўрэі, і гэта агульнапрынята, зрабілі значны ўклад у навукова-тэхнічны і культурны прагрэс у Беларусі. Высокі ўзровень нацыянальнай самаідэнтыфікацыі яўрэяў дазволіў ім увайсці ў нацыянальную беларускую эліту, з якой яны дзякуючы мэтаскіраванай палітыцы антысемітызму былі выбіты. Іх месца таксама занялі зусім не самыя лепшыя людзі, якія прадстаўлялі традыцыі і каштоўнасці, далёкія ад традыцый і каштоўнасцей еўрапейскай цывілізацыі.

Далей прафесар дзейкае пра «плебс», які лічыць Лукашэнку сваім прэзідэнтам…

Працытаваў Манаева, каб паказаць, адкуль «растуць ногі» сёлетніх рэфлексій Святланы Алексіевіч у Вашынгтоне:

«У Беларусі гэтая праблема [эліт] абсалютна відавочная. З аднаго боку эліту нашай краіны знішчыў Сталін, з другога боку Гітлер падчас вайны знішчыў яўрэяў. Гэта была галоўная культурная праслойка ў нашай краіне. На гэтым стаяла культурная стабільнасць і трываласць. Зараз гэтае сялянскае насельніцтва без эліты і, канечне, веды толькі адныя — сялянскія. Вось старшыня калгаса — вось гэта правадыр, вось гэта лідар».

Калі пагартаць выданні пачатку ХХ стагоддзя, хаця б тую ж «Нашу Ніву», то відаць, што нават тады, у пераважна аграрнай Беларусі, веды і інтарэсы беларусаў мелі не толькі «сялянскі» характар. Цяпер жа гараджан – тры чвэрці, і многія (большасць?) нарадзіліся-павырасталі ў гарадах… Пісьменніца ж, падобна, загрузла нават не ў 1990-х, а ў 1970-х гадах, калі праблема «сена на асфальце» была насамрэч актуальная.

Пра штучнасць процістаўлення тутэйшых гараджан і вяскоўцаў, яўрэяў і беларусаў я задумаўся, калі чытаў тэкст свайго даўняга знаёмца, германіста Андрэя Лаўрухіна (былы выкладчык ЕГУ, у 1990-х пэўны час наведваў ідыш-курсы пры Мінскім аб’яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, зараз, здаецца, робіць у адным з піцерскіх універсітэтаў). Нечакана А. Л. узяўся аналізаваць… змест расійскага ток-шоў пра Беларусь 24.11.2016, і пашкадаваў – вы не паверыце! – пра аднабаковасць тэлежурналістаў.

moek96

Заняткі ў МОЕКу на Інтэрнацыянальнай, 6. Год 1996-ы. На фота М. Мінковіча А. Лаўрухін справа (у акулярах).

Вобраз жыхароў Беларусі на тэлебачанні РФ мала мяне абыходзіць, але ж аўтар задаў даволі важнае пытанне: чаму «ў найбольшай ступені маргіналізавана якраз тая група грамадзян, якая больш за ўсіх “сябруе з розумам”, не ўпісваецца ў сканструяваны ўладай і нацыянал-патрыятычнай апазіцыяй шаблон і не ідэнтыфікуе сябе з крайнімі, відовішчнымі, эпатуючымі публіку пазіцыямі: ні з кандовай афіцыйнай, ні з крайняй нацыянал-патрыятычнай»? Па-мойму, у пытанні часткова змяшчаецца адказ: ТV і здаровы глузд прымірыць няпроста. Тым не менш было б карысна пакорпацца і ў суб’ектыўных прычынах недастатковай публічнасці «Беларусі без крайнасцей». Яшчэ 20 год таму «лібералы-касмапаліты» інтрыгавалі грамадства ды валодалі значнымі рэсурсамі. Апроч вышэйназваных арганізацый, яны кантралявалі, напрыклад, «Белорусскую деловую газету», шэраг аналітычных цэнтраў… Потым уплыў паступова зніжаўся; на «БДГ» пасыпаліся папярэджанні, ЕГУ і НІСЭПД былі выціснуты з Беларусі. Дык чаму ўсё пайшло коса-крыва – адзін Лукашэнка вінаваты? А мо ФСБ? Ці адказныя зноў яўрэі, каторыя не абаранілі? 🙂 Тут ёсць аб чым дыскутаваць, хіба што ў іншай серыі.

…Калі б вароны ўмелі гуляць у шахматы, якую асалоду яны атрымалі б ад толькі што скончанага матчу на першынство свету! (КАРлсен адолеў КАРакіна на тай-брэйку: 3:1). А ў сусветнай эліце ж ёсць і КАРуана, дый КАРпаў дагэтуль cядае за дошку… Праўда, усё часцей яго супернікамі стаюцца малыя карапузы 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

01.12.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 1.12.2016  14:30