Tag Archives: Михась Южик

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (92)

Усім прывітанне! Завуць не Юзік (і нават не Южык). Зрэшты, з мізантропствуюшчым літаратарам Міхасём Южыкам сёе-тое супольнае маю: ён не адзін год шпурляў у сеціва свае «ЛіМаразмы», я – «Катлеты & мухі»… Вынік даволі прадказальны.

Маральна цяжкі быў год, які да таго ж яшчэ і не скончыўся. Беларуская, расійская, ды што там – сусветная культура збяднела ад смерцяў Шарля Азнавура, Міхала Анемпадыстава, Уладзіслава Ахроменкі, Уладзіміра Вайновіча, Генадзя Гарбука, Іосіфа Кабзона, Мікалая Карачанцава, Рамана Карцава, Мікалая Кірычэнкі, Аляксандра Кулінковіча, Ігара Лучанка, Мар’яны Паплаўскай (Марыны Францаўны з украінскага «Дызель-шоў»), Арсеня Ліса, Эдуарда Успенскага, Давіда Чаркаскага… А хоць бы і спевака-папсавіка Яўгена Осіна. Адзін мой далёкі родзіч у канцы 1990-х гадоў быў ды-джэем на ізраільскіх дыскатэках і музычным прадзюсерам, дык ягоны гурт выконваў і «Плачет девушка в автомате…» – жаласлівую песню, раскручаную менавіта Осіным.

Пра Стэна Лі (1922–2018) мала што чуў да апошняга часу, але, відаць, чалавек быў годны. Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў, «падняўся» на маляванні коміксаў… Давайце паслухаем, як ягоны Чалавек-павук натхніў нашую Беньку.

А насамрэч, на каго спадзявацца? На дзяржавы? У сучасным свеце яны часцяком не даюць рады са сваімі абавязкамі, што ўжо не вельмі прыхоўваецца… Дзіва што, напрыклад, усё менш беларусаў аддаюць перавагу працы на дзяржаўных прадпрыемствах. Калі верыць гэтаму апытанню, у 2008 г. «стабільнасць» такога працаўладкавання выбіралі 64,7% рэспандэнтаў, у 2012 г. – 47,6%, у 2018 г. – 21,3%.

Праўда, «праца на пана» мае ў «чырвонай» Беларусі свае падводныя камяні. Былы жыхар Ізраіля А-ч, мінскі бізнэсовец, 2 мес. таму змясціў у сябе аб’яўку (нат няма ахвоты перакладаць):

«В компанию, занимающуюся оптовой торговлей молочной продукцией на полный рабочий день требуется секретарь с навыками работы с бухгалтерской документацией… Работа с 9-30 до 18-00. Обед скользящий. Зарплата 500р… Женщинам с маленькими (до 6 лет) детьми и беременным, к сожалению, вынуждены будем отказать сразу. Нам нужен работник на каждый день, а дети имеют привычку часто болеть».

Калі яму зрабілі заўвагу з-за акіяна, дадаў: «считаю, что работодатель ВСЕГДА прав… у нас ещё, слава Б-гу не Америка. Я эту политкорректность искренне ненавижу. И дай Б-г, Трамп у вас с ней хоть немного покончит».

Ну, хоць бы не прыплятаў Б-га… Праз такіх «трампістаў» (дакладней, трэмпістаў, бо чэл проста ловіць трэмп на «новым курсе» ЗША) мне і не хочацца больш супрацоўнічаць з Іудзейскім рэлігійным аб’яднаннем. Дый з іншымі яўрэйскімі суполкамі РБ – прынамсі тымі, кіраўнікі якіх у акаўнце А-ча ціхамірна падтрымалі дыскрымінацыю цяжарных жанчын.

Яшчэ пару слоў пра дзяржавы ды «бяспеку», за якую яны цягнуць падаткі. ЗША не расчаравалі, таму што даўно не былі для мяне ўзорам… Усё ж скалануўся, калі прыйшла вестка пра тэракт у штаце Пенсільванія 27.10.2018. А неўзабаве наляцеў гіганцкі пажар у Каліфорніі, які ўнёс жыцці дзясяткаў, калі не соцень людзей.

Пасля Пітсбурга знайшліся тыя, хто кінуўся бараніць Трампа: маўляў, раз ён адкрыў пасольства ЗША ў Іерусаліме, то не мусіць несці адказнасць за антысемітызм ва ўласнай краіне… Некаторыя нават «спадчынай Абамы» тлумачылі амерыканскія злыбеды. Аднак прэзідэнт, які на пасадзе амаль два гады, не можа і не павінен валіць адказнасць за падзеі ў краіне на папярэднікаў. Па-мойму, шматлікія трампавы прамовы на грані hate speech (або за гранню – яго суайчыннікам відаць лепей) не маглі не пагоршыць атмасферу ў грамадстве; тут пішуць пра рост юдафобскіх актаў у ЗША на 57% за 2017 г. «Яўрэйскі зяць» і перанос пасольства – так сабе прыкрыццё.

Адваротны бок «спіхатэхнікі» – жаданне кантраляваць усё (так, яно сустракаецца не толькі ў Беларусі…) Канцэнтрацыя міністэрскіх партфеляў у руках блізкаўсходняга Бібі – чарговы сумнаваты доказ. Як быццам ад таго, што прэм’ер-міністр зрабіўся непасрэдным кіраўніком міністэрства абароны, ракеты з Газы перастануць далятаць да суседніх ізраільскіх паселішчаў?

На рубяжы 2008–2009 гг. напісаў быў для «Мы яшчэ тут!» нататку «Час працуе на “ХАМАС”». Спраўдзіўся як мінімум загаловак 🙁

Агульны трэнд на дэгуманізацыю набывае часам вычварныя формы: узяць шахматнае асяроддзе… Пісаў ужо, і не раз, пра «казус Каташука». Здавалася б, пасля выбараў новага кіраўніцтва ФІДЭ і заваёвы Беларуссю права на сусветную шахматную алімпіяду апальнаму трэнеру маглі б абвясціць «амністыю». Але ж не. Нядаўні «прэзідэнцкі савет ФІДЭ» ў Лондане (з удзелам старшынькі беларускай федэрацыі – гл. фота тут) пацвердзіў выключэнне брэсцкага шахматыста з рэйтынг-спіса ў Беларусі. Цяпер, праўда, майстар можа здаваць грошы за аблік ELO непасрэдна ў ФІДЭ, але гэта не выгадна (60 еўра за год супраць ранейшых 10).

Характэрна, што меркаваннем Уладзіслава Каташука ніхто не цікавіўся – рашэнне прынялі завочна. І гнілая вішанька на прагорклым торце: у рашэнні Q4PB-2018/12 напісалі пра «the exclusion of K. Uladzislau from the rating list under Belarus», хаця на радок вышэй у спісе рашэнняў фігуруе «the transfer of А. Shirov». Ёў, С. Анастасія забылася, як адрозніць імя ад прозвішча? 🙂 Ці мела месца дадатковая спроба прынізіць чалавека? А вы кажаце, «ліхія 90-я»…

Пацярпелы разважае ў слушным кірунку: «Пытанне, якое мяне даўно займае, цяпер яшчэ больш актуальнае: навошта плаціць грошы за магчымасць пагуляць у шахматы пасярэдніку, у гэтым выпадку – ФІДЭ, калі прасцей згуляць турнір без абліку [рэйтынга]?… Турніраў без абліку, на якія я ездзіў, хапае. І ўзровень барацьбы для аматараў там прыстойны» (17.11.2018). Калі б усе любіцелі шахмат і шашак у Беларусі гэтак мыслілі – адпаведныя федэрацыі разарыліся б… Мо’ і да лепшага – з’явілася б нешта альтэрнатыўнае, без таталітарных замашак.

Тым часам у Лондане доўжыцца матч за першынство свету Карлсен vs Каруана. На момант напісання гэтых радкоў адбылося восем нічыіх, і часам супергросы гулялі так невыразна, што зліваліся ў нейкага Карлсуану, аka «Смерць мухам»… Як і два гады таму, калі прэтэндэнтам быў Каракін, у публіцы чуліся заклікі пераходзіць на фішэрэндам («шахматы-960»), адно што гучнейшыя.

Трэба паглядзець, чым скончыцца матч. Не выключаны варыянт «12 нічыіх» (як у шашыстаў у 1972 г., праўда, там Куперман з Андрэйкам разыходзіліся мірна 20 разоў з 20!) У такім разе вангую, што правілы «класічных» шахмат будуць радыкальна зменены ў бліжэйшую пяцігодку… Калі ж Нічыйсен і Нічыяна возьмуцца за розум, то правілы ўсё адно прыйдзецца мяняць, але трохі пазней.

Дарэчы, нагадаю падзабытую ўжо гісторыю. У верасні адзін з галоўных сілавікоў Расіі праз відэазварот выклікаў на дуэль (!) к таму часу надоўга арыштаванага (!!) пуцінскага апанента. Калі ў кастрычніку Аляксей Навальны, у рэшце рэшт, выйшаў на «свабодку», то запісаў свой ролік, дзе прапанаваў браваму генералу дуэль на тэледэбатах. Той адмовіўся: маўляў, выклік быў на спартыўны двубой… Цяпер думаю – шкада, што Навальны не прапанаваў Золатаву матч па шахматах на нейтральнай тэрыторыі (каб пазбегнуць чытарства). На такое спаборніцтва можна было б і квіткі прадаваць, і выглядала б яно, пэўна, цікавейшым, чым у двух «К». А калі б яго правесці па шахбоксе – 100% 🙂

У гэтым месяцы – што не дзіўнa – адбыўся ў Мінску юбілейны, 25-ы кінафестываль «Лістапад». Я-то не хадзіў, а вось уедлівы наш чытач Пётр Рэзванаў тамака пабываў i піша:

Кінастужку «Я павінна расказаць» (2017) пра Машу Ральнiкайтэ ў межах «Лiстападу» паказвалi ў залi Музею гiсторыi кiно, таму там не магло быць шмат народу, але, горш за тое, там былi вольныя месцы… На «клезмеры» ў кастрычніку людзей было больш!.. Фільм карысны для тых, хто Ральнiкайтэ не чытаў. У канцы гучыць песня ў выкананнi Нехамы Лiфшыц[айтэ], пра якую я даведаўся з адной з Машыных кнiг. Фільм добры (не выдатны) – усе недахопы звязаны з тым, што ён карацейшы нават за адну кнiгу, а iх у Машы было больш… Пра перажытае вязнямі ён расказвае, ды ў 50 хвілін усё ўмясціць і немагчыма. Ці выконвае ён тую задачу, дзеля якой Маша пагадзілася на ўдзел у ім, я адказаць не ў стане, але ўсё ж здаецца, што адказ будзе станоўчы.

Падрыхтоўка да фестывалю, а бадай, і сама імпрэза была азмрочана тым, што міністэрства культуры РБ пастанавіла ўзмацніць кантроль над праграмай «Лістапада». На знак пратэсту двое (ці трое?) рэжысёраў адклікалі свае творы з «Лістападу». Была і адмысловая петыцыя пратэсту.

Адразу па заканчэнні «галоўнага кінематаграфічнага свята» з пасады першай намесніцы міністра культуры зляцела Ірына Дрыга… Насупор таму, што баяў адзін ёлуп не дужа разумны дзядзька, яна не засталася працаваць у міністэрстве. «Супадзенне? Не думаю». Дзяржава прагне «строіць» творчых асоб, але не любіць, калі факты цэнзуры вылазяць вонкі.

Цяпер на Дрыгу валяць усе грахі, а між тым яна – звычайная тутэйшая баба чыноўніца cярэдняга калібру; калі чапляцца, то да тых, хто яе прызначыў і яшчэ не зволены.

Асабіста я ад І. Д. шкоды не зазнаў – наадварот, яна, здаецца, шчыра старалася, каб у Мінску была павешана шыльда ў памяць пра ідышны часопіс «Штэрн». Год таму звярнулася па кансультацыю ў Акадэмію навук…

У чэрвені 2018 г. было прынята рашэнне Мінгарвыканкама аб тым, што дошка на вул. Рэвалюцыйнай патрэбная. Чаму яно дагэтуль не выканана – не зусім да І. Дрыгі пытанне.

Для параўнання: «свой у дошку» начальнік віцебскіх шахматыстаў, да якога 25.10.2018 звярнуўся з праблемай, абмаляванай тут, не адарыў адказам. Зразумела, на «адкрытае першынство Віцебшчыны» я не падпісаўся, затое паўдзельнічаў у традыцыйным восеньскім спаборніцтве ў (на?) мінскім офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першае месца, 6,5 з 7, якасцю сваёй гульні не здаволены. Лёгка мог астацца без 1,5-2 ачкоў…

Крыніца: lit-bel.org. Кур’ёзна, што за гэты здымак нехта назваў удзельнікаў турніру «патаемнымі сэксістамі», бо не выставілі ўперад балельшчыцу, паэтку Аксану Спрынчан (!)

* * *

На мінулым тыдні атрымаў-такі ад брытанскай гістарыцы Клер Ле Фоль ейную кнігу 2017 г. пра яўрэяў Беларусі (парыжскае выдавецтва надрукавала яе ў Швейцарыі). Праца глядзіцца больш самавіта, чым …, і нават аўтограф адшукаўся 🙂

Збор сродкаў на iніцыятыву «(Не)расстраляныя» паспяхова завершаны, сабрана 117%. Значыцца, кніга, дзе будуць і вершы Майсея Кульбака, Юлія Таўбіна, Ізі Харыка, выйдзе налета – мо’ i раней за кастрычнік 2019 года?

Яшчэ адна пазітыўная навіна: у Мінску абвешчана аб пачатку працы для ўсталявання помніка беларусам – Праведнікам народаў свету. Колькі суполак ужо далучыліся да аргкамітэта.

«Вольфаў цытатнік»

«Сучасная псіхалогія мае поўны набор прыёмаў для ператварэння людзей у аўтаматы або ў натоўп, які прагне знішчэння ўяўных ворагаў або нават самазнішчэння. Гэта стала звычайнай практыкай, да якой звяртаецца любы гандляр аўтамабілямі або рэкламіст на тэлебачанні» (Людвіг фон Берталанфі, «Робаты, людзі, розум», 1967)

«Інэрцыя мацнейшая за розум» (Эдуард Лімонаў, 1975)

«Чалавецтву вельмі важна заўсёды мець запасныя варыянты развіцця, таму што гісторыя можа павярнуцца зусім па-рознаму. І тое, што мы можам зараз ацэньваць як нейкую неажыццяўляльную ўтопію, можа аказацца запатрабаваным у новых умовах» (Павел Кудзюкін, 04.08.2009).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.11.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.11.2018  16:33

Валянцін Стэфановіч. «ДЗЕД» / Валентин Стефанович. «ДЕД»

20 лістапада 1992 года, роўна 25 гадоў таму, я дэмабілізаваўся з войска. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Я быў неверагодна шчаслівы, што нарэшце вырваўся з гэтага вар’яцкага дому. Шмат чаго там было, і не пра ўсё зараз хочацца ўзгадваць. Казаць пра сябе ў ролі ахвяры цяжка, але гэта, прынамсі, выклікае спачуванне навакольных. Казаць пра свае нягожыя ўчынкі значна цяжэй, бо тое, што ты зрабіў, выклікае толькі заслужанае асуджэнне і абурэнне.

Iзноўку стаю на школьным ганку. Дзіўна, што робіць тут летам яна? Ды і я, здаецца, ужо не вучуся. Але якая розніца. Гэта яна. Колькі дзён я вось так чакаў яе на ганку школы пасля заняткаў, каб чарговы раз не наважыцца загаварыць, моўчкі глядзець ёй услед. Што той сабака. Не, так болей не магчыма! Я мушу, мушу сказаць ёй, прызнацца ў тым, што безнадзейна і даўна закаханы ў яе.

– Света! Пастой, калі ласка, мне трэба сказаць табе адну рэч…

Яна спынілася і паглядзела на мяне сваімі вялікімі і чамусьці заўсёды крыху сумнымі шэрымі вачыма. О божа, гэты позірк! Я быў заўсёды такі шчаслівы, калі выходзіла злавіць яго на сабе!

– Уставай, Стэфан! Палева! Шакалы ўжо тут! – раптам басам крычыць мне ў твар Света.

Расплюшчыўшы вочы, я бачу перад сабой усхваляваны твар дзяжурнага па роце Храшча. Пару секундаў я не магу зразумець, дзе я і хто я.

– Падымайся, Шарамет прыпёрся. Патрабуе, каб увесь нарад падняў. Вунь, чуеш, начальніка змены ўжо трахае ў калідоры!

Бляць, я ж у нарадзе сёння. Паступова вяртаюся ў рэчаіснасць. Перада мной ізноўку цёмна-зялёная фарба казённых сцен і ніякай Светы.

– А што ён раве?

– Ды Емяльяна не знайшоў на пасту, прыехаў уночы са старшыной службу праверыць, пайшоў на пост, а Емяльяна з аўтаматам там не знайшоў. Знік Емяльян. ЧП, карацей, у нас!

Апрануўшыся, я выйшаў у калідор казармы, яркае святло на хвіліну асляпіла мяне. На калідоры стаялі намеснік камандзіра часткі капітан Шарамет, старшы прапаршчык Нядзелька і начальнік змены прапаршчык Волчанка. Шарамет равеў на Валчару, але, ўбачыўшы мяне, імгненна перавёў свой гнеў:

– Тащ солдат! Почему спим, а?

– Не мая змена, дык і сплю, таварыш капітан.

– Знаю я вас, сволочей непорядочных. Молодого всю ночь на посту стоять заставили? Да, товарищи старослужащие? Да, Лось? Так было?

Трэці ў нарадзе, Лось, аказваецца, таксама спаў у Ленінскім пакоі на зэдліках замест таго, каб стаяць на «тумбачцы».

– Распоясались тут! Где ваш молодой? А? Где часовой с автоматом, я вас спрашиваю? Может он, бля, уже пулю себе в лоб пустил или по городу где бегает?

– Таварыш капітан, мы тут прычым? Мы ўсе кожны па сваёй змене на пост заступалі. Ніхто яго не прымушаў усю ноч стаяць, – пачаў было апраўдвацца Лось.

– Молчать! Бегом на пост, ищите по всей точке! Даю вам пять минут, не найдёте – подымаю всю точку по тревоге. Бегом, тащ солдаты! Бегом!

Усе ўтрох мы выскачылі з казармы і разбегліся ў розныя бакі «кропкі». Я пабег на пост. На вуліцы стаяла ціхая летняя ноч, ужо світала, і трава была мокрая ад ранішняй расы.

– Емяльян! Емяльян! – гучна крыкнуў я. На пасту было ціха і ніякіх слядоў часавога.

Емяльян прыйшоў да нас на «Дазор» у пачатку лета з вучэбкі. Быў ён невялікага росту, худзенькі хлопец. Пашанцавала яму, думаў тады я. Прыйшоў, калі самыя лютыя дзяды ўвесну дэмбельнуліся. Не застаў ён украінцаў Шыранта і старшага сяржанта Наскова. Вось дзе садысты сапраўдныя былі. Наш прызыў, на паўгода маладзейшы, куды лепшы. Як мы дзядамі сталі, для нас галоўнае было, каб працу маладыя рабілі. Усялякія вычварэнствы ў выглядзе начных пад’ёмаў, адцісканняў і збіцця без прычыны мы не практыкавалі. Лось – «асноўны» з нашага прызыву. Як «чарпакамі» былі, ён за «малых» заступаўся некалькі разоў, калі Наскоў зусім бясчынстваваў. Але вось узбекаў з каўказцамі дужа ён не любіў і калаціў іх пры нагодзе. З-за яго мы раз з каўказскім зямляцтвам сценка на сценку зышліся. Іх болей было, і яны нас добра аддубасілі, але потым хадзілі, рукі нам паціскалі: «Маладэц Дазор, настаяшчы джыгіт». Мабыць, запаважалі; хоць і ўдвая меней нас было, славянаў, але не пабаяліся ў бойку лезці. Што да мяне, дык я маладых наогул не чапаў. Ніколі я гвалту не любіў.

– Емяльян! – яшчэ гучней ад адчаю крычаў я. Замест адказу пачуўся працяглы вой сірэны. «Дазор» паднялі па трывозе.

Цяпер уся кропка будзе таго Емяльяна шукаць, падумаў я. Не паспіце вы сёння, мужыкі. Хоць бы, праўда, чаго з сабой не нарабіў благога. Ды і з чаго? Ніхто ж, здаецца, яго не чмарыў, ды здзекі не чыніў. А можа, я не бачыў чаго? Затое во кірзач нейкі, што тырчыць з-пад «Урала», бачу. Я імгненна нахіліўся і зазірнуў пад машыну. Там, укрыўшыся шынялём, у абдымку з аўтаматам салодка спаў Емяльян.

Я асцярожна выцягнуў з-пад соннага ягоны аўтамат, перадзёрнуў затвор і паставіў яго на засцерагальнік.

– Пад’ём, воін! – заравеў я яму ў твар. – Пад’ём, падла! Ты ж на пасту спіш! З-за цябе ўвесь «Дазор» сярод ночы па лесе бегае, цябе шукае!

Емяльян прачнуўся і адразу залапатаў нешта неўцямнае спрасонку.

– Пад’ём, падла! Хадзем да Шарамета, будзеш яму дакладаць, як каравульную службу нясеш…

– Таварыш капітан! Прабачце мяне, я не хацеў!

– А, тащ солдат! Нашёлся! Это они тебя всю ночь стоять заставили, да, Емельян? Лось со Стефановичем?

– Не, не, я ў сваёй змене быў! Таварыш капітан, я…

– Так. Всем отбой. Емельян, завтра в штаб, всему наряду отмена увольнений в город на месяц! Я вас, бля, научу службу нести! Непорядочные!

– За што? Таварыш капітан? Мы тут пры чым? – паспрабаваў запярэчыць Храшч.

– Тащ младший сержант! Пререкания в строю! Лучше следите за нарядом в следующий раз!

– Вось жа, «залёт» на роўным месцы! Скажы, Лось? – з крыўдай у голасе звярнуўся да Лася Храшч.

– Ну бляць, Емяльян…, – злобна сплюнуў праз зубы Лось.

– А самае галоўнае, што мы і праўда яго стаяць болей чым паложана не змушалі. Усё па Статуце, – са скрухай сказаў я.

***

Ён стаяў пасярод сушыльні, нізка апусціўшы галаву. Ён разумеў, якая размова яго чакае. Уздоўж сцен стаялі Эдзік, Мірон і іншыя стараслужачыя.

– Ну што, Емяльян, а, душара? Ты што, службу вырашыў заваліць? – злобна пытаўся ў яго Лось.

Емяльян маўчаў.

Унутры мяне чамусьці замест гневу і злосці ўздымаўся толькі жаль да гэтага няшчаснага хлопчыка. Аднак – аднапрызыўнікі, аўтарытэт дзядоў, ад якога залежыць бестурботная і ненапружная служба стараслужачых. Усё гэта цяжка вытлумачальныя ў нармальным жыцці рэчы…

Лось не моцна, далонню рукі, ударыў яго па твары. Я ведаў, куды біць, сам няраз паспытаўшы гэта ў свой час – у грудзі, плечы. Так, каб не было слядоў.

На наступны дзень Емяльян знік па-сапраўднаму. Ён уцёк з часткі і дамогся пераводу ў іншую. Ніхто асабліва і не разбіраўся, чаму. На агульным пастраенні капітан Шарамет спытаў, ці не крыўдзілі мы яго. Мы хорам адказалі, што не.

* * *

P.S. Праз 25 гадоў я сустрэў Лася. За гэты час ён стаў вернікам і бацькам дзесяці дзяцей. Ён вельмі шкадаваў і саромеўся гэтага выпадку. Мне таксама вельмі сорамна. Каб мог, я папрасіў бы прабачэння ў гэтага чалавека. Я ненавіджу гвалт.

Валянцін Стэфановіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. У дзяцінстве марыў стаць лесніком, мараком і машыністам дызэль-электрацягніка. У жыцці паспрабаваў розныя заняткі: быў маляром, салдатам, студэнтам і юрыстам МПЗ. Цяпер актыўна назіраю за жыццём.

Узята адсюль

Дадатак (з новага запісу ў блогу пісьменніка Міхася Южыка)

Што такое ў дзеянні прынцып калектыўнай адказнасці і які гэта дрымучы закон, патлумачу на прыкладзе дзікунскага Савецкага Войска.

У Печах пад Барысавам, дзе я паўгода ў свой час служыў і дзе нядаўна павесіўся ад здзекаў малады салдат, сяржанты любілі самавыяўляцца наступным чынам. Уваходзіць з палявых работ, не ў гуморы, у казарму адно чмо ў начальніцкіх пагонах і крычыць з парога: «Рота (120 чалавек), упор лежачы прыняць, адціскацца строга на мой лік раз-два!!!» І ўсе 120 чалавек, сярод якіх ёсць і нашмат дужэйшыя за «капрала», баязліва адціскаюцца. А ён перыядычна, куражачыся, падбягае да самых буйных, высокіх, мускулістых – і б’е іх ботам па хрыбетніку, рэбрах, руках, плячах, галаве за нібыта няправільнае адцісканне.

Так у Савецкім Войску заахвочваўся 1) садызм, 2) ломка псіхікі чалавека. Нейкі мярзотнік, падла і чмо, якому няма для чаго чадзіць сабою зямлю, бо чалавекам ён ужо не стане ніколі, – атрымлівае бязмежную ўладу над сотняю душ. І наталяецца.

Чаму ніхто не падымецца, не кінецца гуртам на сяржанта, не надае яму па зубах? А таму што ты 1) служыш Радзіме, 2) сяржант ёсць твой непасрэдны начальнік, 3) непадпарадкаванне загаду – турма. І ніхто не будзе разбірацца, што загад насамрэч – непрыхаваны садызм і самому сяржанту варта адпраўляцца на нары.

Яшчэ: адзін, напрыклад, перастаў адціскацца не то з маральных прынцыпаў, не то знясілеўшы. Сяржант голасна апелюе тады да роты, узвода: вы будзеце адціскацца датуль, пакуль і ён да вас не далучыцца. І ўсе, знемагаючы, з нянавісцю глядзяць на таго, хто перастаў падпарадкоўвацца здзеку. А потым уся сотня на кулаках, у туалеце, даходліва патлумачыць непакорліваму што да чаго. І заўтра ён – будзе адціскацца. Так ломяць чалавечую волю і годнасць.

Або адзін кепска запраўляе ложак – узвод запраўляе за ім. Адзін нячыста глядзіць за формаю, не падшывае своечасова каўнерык – уначы таварышы будуць яму падшываць, колячыся ў паўцемры іголкамі.

Адзін, памятаю, таджык ад здзекаў сышоў у нас з глузду. Проста не падшываўся, не запраўляў ложак, выбіваўся са строю, рэагаваў на пабоі сяржантаў як чучала – што бі яго, што не бі. Не дапамагала і калектыўная адказнасць: таварышы, шкадуючы вар’ята, рабілі ўсё за яго, а ён матляўся некалькі дзён з адсутным позіркам і няголены. Потым яго забралі ў клініку, прылятаў з Таджыкістана бацька. Свядомасць няшчаснага гэтак засланілася ад нерэальных пакутаў. Гэта бравае Савецкае Войска… Праз пару гадоў распаўся і СССР, што пры такім войску не дзіўна.

М. Южык

Перевод с белорусского от belisrael.info

***

20 ноября 1992 года, ровно 25 лет назад, я демобилизовался из армии. Это был один из самых счастливых дней в моей жизни. Я был невероятно счастлив, что, наконец, вырвался из этого сумасшедшего дома. Много чего там было, и не обо всём сейчас хочется вспоминать. Говорить о себе в роли жертвы тяжело, но это, по крайней мере, вызывает сочувствие окружающих. Говорить о своих некрасивых поступках значительно труднее, ибо то, что ты сделал, вызывает только заслуженное осуждение и возмущение.

Снова стою на школьном крыльце. Странно, что делает здесь летом она? Да и я, кажется, уже не учусь. Но какая разница. Это она. Сколько дней я вот так ждал её на крыльце школы после занятий, чтобы который раз не осмелиться заговорить, молча смотреть ей вслед. Словно собака. Нет, так больше нельзя! Я должен, должен сказать ей, признаться в том, что безнадёжно и давно влюблён в неё.

– Света! Постой, пожалуйста, мне нужно сказать тебе одну вещь…

Она остановилась и посмотрела на меня своими большими, почему-то всегда немного грустными серыми глазами. О боже, этот взгляд! Я был всегда так счастлив, когда получалось поймать его на себе!

– Вставай, Стефан! Палево! Шакалы уже здесь! – вдруг басом кричит мне в лицо Света.

Раскрыв глаза, я вижу перед собой взволнованное лицо дежурного по роте Хряща. Пару секунд я не могу понять, где я и кто я.

– Подымайся, Шеремет припёрся. Требует, чтобы весь наряд поднял. Вон, слышишь, начальника смены уже трахает в коридоре!

Блядь, я же в наряде сегодня. Постепенно возвращаюсь в реальность. Передо мной снова тёмно-зелёная краска казённых стен и никакой Светы.

– А чего он ревёт?

– Да Емельяна не нашёл на посту, приехал ночью со старшиной службу проверить, пошёл на пост, а Емельяна с автоматом там не нашёл. Исчез Емельян. ЧП, короче, у нас!

Одевшись, я вышел в коридор казармы, яркий свет на мгновение ослепил меня. В коридоре стояли замкомандира части капитан Шеремет, старший прапорщик Неделько и начальник смены прапорщик Волченко. Шеремет ревел на Волчару, но, увидев меня, мгновенно перевёл свой гнев:

– Тащ солдат! Почему спим, а?

– Не моя смена, так и сплю, товарищ капитан.

– Знаю я вас, сволочей непорядочных. Молодого всю ночь на посту стоять заставили? Да, товарищи старослужащие? Да, Лось? Так было?

Третий в наряде, Лось, оказывается, тоже спал в ленинской комнате на скамейках вместо того, чтобы стоять на «тумбочке».

– Распоясались тут! Где ваш молодой? А? Где часовой с автоматом, я вас спрашиваю? Может он, бля, уже пулю себе в лоб пустил или по городу где бегает?

– Товарищ капитан, мы тут при чём? Мы все каждый по своей смене на пост заступали. Никто его не принуждал всю ночь стоять, – стал было оправдываться Лось.

– Молчать! Бегом на пост, ищите по всей точке! Даю вам пять минут, не найдёте – подымаю всю точку по тревоге. Бегом, тащ солдаты! Бегом!

Все втроём мы выскочили из казармы и разбежались в разные стороны «точки». Я побежал на пост. На улице стояла тихая летняя ночь, уже светало, и трава была мокрая от утренней росы.

– Емельян! Емельян! – громко крикнул я. На посту было тихо и никаких следов часового.

Емельян пришёл к нам на «Дозор» в начале лета из учебки. Был он парнем небольшого роста, худеньким. «Повезло ему», – думал я тогда. Пришёл, когда самые лютые деды весной дембельнулись. Не застал он украинцев Ширанта и старшего сержанта Носкова – вот где настоящие садисты были. Наш призыв, пришедший на полгода позже, куда лучше. Когда мы стали дедами, для нас главное было, чтобы молодые делали работу. Всякие извращения в виде ночных подъёмов, отжиманий и избиений без причины мы не практиковали. Лось – «основной» из нашего призыва. Как «черпаками» были, он за «малых» заступался несколько раз, когда Носков совсем бесчинствовал. Но вот узбеков и кавказцев очень он не любил и колотил их при случае. Из-за него мы однажды с кавказским землячеством стенка на стенку сошлись. Их больше было, и они нас хорошо отдубасили, но потом ходили, руки нам пожимали: «Маладэц Дазор, настаяшчы джыгит». Видно, зауважали: хоть и вдвое меньше нас было, славян, но не испугались в драку лезть. Что касается меня, то я молодых вообще не трогал. Никогда я насилия не любил.

– Емельян! – ещё громче от отчаяния кричал я. Вместо ответа послышался продолжительный вой сирены. «Дозор» подняли по тревоге.

Теперь вся точка будет того Емельяна искать, подумал я. Не поспите вы сегодня, мужики. Хоть бы, правда, чего с собой не сделал плохого. Но отчего? Никто же, кажется, его не чморил, издевательств не устраивал. А может, я чего-то не видел? Зато вот кирзач какой-то, торчащий из-под «Урала», вижу. Я сразу же наклонился и заглянул под машину. Там, укрывшись шинелью, в обнимку с автоматом сладко спал Емельян.

Я осторожно вытянул из-под сонного его автомат, передёрнул затвор и поставил его на предохранитель.

– Подъём, воин! – заревел я ему в лицо. – Подъём, падло! Ты ж на посту спишь! Из-за тебя весь «Дозор» среди ночи по лесу бегает, тебя ищет!

Емельян проснулся и сразу залопотал спросонья что-то невразумительное.

– Подъём, падло! Пошли к Шеремету, будешь ему докладывать, как караульную службу несёшь…

– Товарищ капитан! Простите меня, я не хотел!

– А, тащ солдат! Нашёлся! Это они тебя всю ночь стоять заставили, да, Емельян? Лось со Стефановичем?

– Нет, нет, я в своей смене был! Товарищ капитан, я…

– Так. Всем отбой. Емельян, завтра в штаб, всему наряду отмена увольнений в город на месяц! Я вас, бля, научу службу нести! Непорядочные!

– За что? Товарищ капитан? Мы тут при чём? – попробовал возразить Хрящ.

– Тащ младший сержант! Пререкания в строю! Лучше следите за нарядом в следующий раз!

– Вот же «залёт» на ровном месте! Скажи, Лось? – с обидой в голосе обратился к Лосю Хрящ.

– Ну, блядь, Емельян…, – злобно сплюнул сквозь зубы Лось.

– А самое главное, что мы и правда его стоять больше, чем положено, не принуждали. Всё по уставу, – с горечью сказал я.

***

Он стоял посреди сушильни, низко опустив голову. Он понимал, какой разговор его ждёт. Вдоль стен стояли Эдик, Мирон и другие старослужащие.

– Ну что, Емельян, а, душара? Ты что, службу решил завалить? – зло спрашивал у него Лось.

Емельян молчал.

Во мне почему-то вместо гнева и злости поднималась только жалость к этому несчастному пареньку. Но – однопризывники, авторитет дедов, от которого зависит бесхлопотная и ненапряжная служба старослужащих. Всё это – труднообъяснимые в обычной жизни вещи…

Лось не сильно, ладонью руки, ударил его по лицу. Я знал, куда бить, сам не раз испытав это в своё время – в груди, плечи. Так, чтобы не было следов.

На следующий день Емельян исчез по-настоящему. Он убежал из части и добился перевода в другую. Никто особенно и не разбирался, почему. На общем построении капитан Шеремет спросил, не обижали ли мы его. Мы хором ответили, что нет.

* * *

P.S. 25 лет спустя я встретил Лося. За это время он стал верующим и отцом десяти детей. Он очень жалел о том случае и стыдился его. Мне тоже очень стыдно. Если бы я мог, то попросил бы прощения у этого человека. Я ненавижу насилие.

Валентин Стефанович о себе: родился в 1972 году в Минске. В детстве мечтал стать лесником, моряком и машинистом дизель-электропоезда. В жизни испробовал разные занятия: был маляром, солдатом, студентом и юристом Минского подшипникового завода. Теперь активно наблюдаю за жизнью.

Оригинал

Дополнение (из новой записи в блоге писателя Михася Южика, пер. с бел.)

Что такое в действии принцип коллективной ответственности и какой это дремучий закон, поясню на примере дикарской Советской Армии.

В Печах под Борисовом, где я полгода в своё время служил и где недавно повесился от издевательств молодой солдат, сержанты любили самовыражаться следующим образом. Входит с полевых работ, не в настроении, в казарму одно чмо в погонах начальника и кричит с порога: «Рота (120 человек), упор лёжа принять, отжиматься строго на мой счёт раз-два!!!» И все 120 человек, среди которых есть и значительно более крепкие за «капрала», боязливо отжимаются. А он, периодически, куражась, подбегает к самым крупным, высоким, мускулистым – и бьёт их сапогом по хребту, рёбрам, рукам, плечам, голове за якобы неправильное отжимание.

Так в Советской армии поощрялся 1) садизм, 2) ломка психики человека. Какой-то мерзавец, падла и чмо, который зря коптит небо, поскольку человеком уже не станет никогда – получает безграничную власть над сотней душ. И наслаждается.

Почему никто не поднимется, не бросится гуртом на сержанта, не надаёт ему по зубам? А потому что ты 1) служишь Родине, 2) сержант – твой непосредственный начальник, 3) неподчинение приказу – тюрьма. И никто не будет разбираться, что приказ на самом деле – неприкрытый садизм, что самому сержанту пора отправляться на нары.

Ещё один, например, перестал отжиматься не то из моральных принципов, не то выдохшись. Сержант во весь голос обращается тогда к роте, взводу: вы будете отжиматься до тех пор, пока и он к вам не присоединится. И все, изнемогая, с ненавистью смотрят на того, кто перестал подчиняться издевательству. А потом вся сотня на кулаках, в туалете, доходчиво объяснит непокорному, что к чему. И завтра он – будет отжиматься. Так ломают человеческую волю и достоинство.

Или один плохо заправляет кровать – взвод заправляет за ним. Один небрежно смотрит за формой, не подшивает своевременно воротничок – ночью товарищи будут ему подшивать, колясь в полутьме иголками.

Помню, один таджик сошёл у нас с ума. Просто не подшивался, не заправлял кровать, выбивался со строя, реагировал на побои сержантов как чучело – бей его или не бей. Не помогала и коллективная ответственность: товарищи, жалея сумасшедшего, делали всё за него, а он болтался несколько дней с отсутствующим взглядом и небритый. Потом его забрали в клинику, прилетал из Таджикистана отец. Сознание несчастного так заслонилось от нереальных мучений. Это бравая Советская армия… Спустя пару лет распался и СССР, что при такой армии не удивительно.

М. Южик

Опубликовано 25.11.2017  19:54