Tag Archives: история еврейских фамилий

В. Шур. Про белорусских евреев

(Русский перевод после оригинала на белорусском)

Ад рэдакцыі. Тэкст, які мы публікуем далей, камусьці можа здацца наіўным, але ён адлюстроўвае ўзровень ведаў у галіне іудаікі на Беларусі пачатку 1990-х гг. Прынамсі выглядае, што аўтар, кандыдат навук, быў шчыры ў сваім жаданні распавесці чытачам «раёнкі» пра загадкавы народ (пад рубрыкай «Цікава ведаць»). Цяпер Васіль Васільевіч Шур – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры Мазырскага педуніверсітэта.

Пра беларускіх яўрэяў

Значнай этнічнай групай на Беларусі з’яўляецца яўрэйская. Міграцыя яўрэяў з Палесціны сваю гісторыю пачынае з ранняга сярэднявякоўя, з крыжовых паходаў. Іх перасяленне ў Еўропу ў асноўным было звязана з развіццём гандлю. Сталася так, што цяпер яўрэі жывуць практычна ва ўсім свеце. На Беларусі, як сведчаць разнастайныя дакументы, яўрэі жывуць з ХIV стагоддзя. У Вялікім княстве Літоўскім, дзе іх сустрэлі прыхільна, яны пачалі рассяляцца першапачаткова ў Брэсце, Троках і Гродне, а пазней на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Дарэчы тут адзначыць, што ў Расійскай імперыі існавала нават «зона» яўрэйскай аседласці – прыкладна шэсць губерняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Літвы.

Яўрэі, што жывуць на Беларусі, часткова ўспрынялі культуру і традыцыі мясцовага насельніцтва, але захавалі свае рэлігійныя і некаторыя культурна-побытавыя асаблівасці, якія адасабляюць іх ад навакольнага насельніцтва. Так, трапіўшы на Беларусь з Германіі і Польшчы, яны ў пераважнай большасці маюць прозвішчы нямецкага паходжання: Вольфман, Фрыдман, Вайсман, Куперман, Фрайфельд, Фельдгон, Гонікман, Гофман, Смальцэр, Фінберг, Фрыдберг і інш., у пазнейшыя часы яны ўспрынялі прозвішчы польскага, беларускага, украінскага і рускага паходжання: Пінскі, Слуцкі, Урэцкі, Зарэцкі, Шкляр, Журавець, Гарэлік, Стралец, Слабоднік, Зайчык, Жабацінскі і інш. Частка сучасных яўрэйскіх прозвішчаў утварылася ад некаторых яўрэйскіх ці нямецкіх уласных і агульных назоўнікаў з характэрнымі беларускімі, украінскімі, рускімі анамастычнымі суфіксамі: Рыўкін, Рабіновіч, Іцкаў, Баруховіч, Хасін, Зальдовіч і інш.

Да рэвалюцыі 1917 года яўрэі шчыльна жылі ў мястэчках і невялікіх гарадах, займаліся разнастайнымі рамёствамі: былі гандлярамі, трымалі крамы, шынкі, корчмы, былі майстрамі па апрацоўцы металу, дрэва, ювелірных вырабаў, вучылі і лячылі людзей. У мястэчках і вёсках займаліся сельскай гаспадаркай. У асобных беларускіх мястэчках і гарадах яўрэі з’яўляліся асноўнай часткай насельніцтва.

Так, вядомы даследчык мінулага нашай краіны В. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі, паведамляючы пра Мазыр, у 1905 годзе пісаў: «В настоящее время в Мозыре насчитывается 12300 жителей, из них 4100 православных, раскольников 70, католиков 620, протестантов более 20, евреев 7300; по сословиям преобладают в городе мещане 9890 чел.; затем крестьяне – 883, купеческое сословие – 315, дворяне – 250, а затем следуют прочие сословия». У той час у горадзе было: 3 царквы, 1 касцёл, 1 сінагога і 10 яўрэйскіх малітоўных дамоў. Да Вялікай Айчыннай вайны ў некаторых паселішчах Беларусі існавалі яўрэйскія калгасы, асобныя арцелі і інш.

Беларускія яўрэі ўнеслі дастойны ўклад у сусветную цывілізацыю, навуку, культуру, у станаўленне беларускай народнасці, нацыі, дзяржавы, яе навукі, літаратуры, мастацтва. Дарэчы тут прыгадаць імёны, якія вядомы ўсяму свету. У ліку такіх Я. Б. Зяльдовіч – фізік, акадэмік АН СССР, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, адзін са стваральнікаў тэрмаядзернай зброі і іншых даследаванняў па фізіцы, астраноміі і г. д., М. Шагал – ураджэнец Віцебска, сусветна знакаміты жывапісец і графік, чые творы экспануюцца ў самых прэстыжных мастацкіх салонах многіх краін свету, І. Хейфіц – ураджэнец Мінска, кінарэжысёр, народны артыст СССР, лаўрэат многіх міжнародных кінафестываляў, лаўрэат некалькіх дзяржаўных прэмій СССР.

У беларускай нацыянальнай культуры пачэснае месца належыць класіку беларускай літаратуры З. Бядулі, пісьменнікам В. Вольскаму, Э. Агняцвет, Р. Бярозкіну, Н. Перкіну, скульптару З. Азгуру, жывапісцам І. Лейтману (пэўна, меўся на ўвазе заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Леў Лейтман – рэд. belisrael.info), І. Аскназі, кампазітару І. Любану, кінарэжысёрам Л. Голубу, І. Шульману і інш. У слаўнай кагорце Герояў Савецкага Саюза ў ліку ўраджэнцаў Беларусі браты М. Вайнруб і Я. Вайнруб, ураджэнец Гомеля Б. Катунін (правільна І. Б. Катунін – рэд.), ураджэнец Ельскага раёна Л. Каплан і многія іншыя.

Відаць, тут варта прыгадаць, што Беларусь – радзіма амаль усіх прэм’ер-міністраў Ізраіля. Так, газета «Звязда» ў адной з карэспандэнцый паведамляла, што ў Ружаны на Брэстчыне наведаўся ўраджэнец тых мясцін былы прэм’ер Ізраіля Іцхак Шамір. На Брэстчыне таксама нарадзіліся і многія іншыя высокія кіраўнікі Ізраіля. Менавіта адтуль родам экс-прэм’ер-міністры зямлі запаветнай Бен-Гурыён (насамрэч ураджэнец Плоньска, цяпер у Мазавецкім ваяводстве Польшчы – рэд.), Голда Меір (нарадзілася ў Кіеве – рэд.), Менахем Бегін. Яшчэ раней газеты і тэлебачанне паведамлялі, што сваю радзіму – г. Валожын наведаў міністр замежных спраў краіны Ізраіль Шымон Перэс.

У ліку вядомых людзей нашай Радзімы – ураджэнцы Мазыра Г. Гельфман, якая ў свой час разам з іншымі рэвалюцыянерамі-народнікамі (А. Жалябавым, С. Пяроўскай, М. Кібальчычам, Ц. Міхайлавым і інш.) удзельнічала ў замаху на жыццё імператара Аляксандра ІІ; у нашым горадзе нарадзіўся вядомы кампазітар С. Шварц; школу № 7 г. Мазыра закончыў М. Фінберг – кіраўнік эстрадна-сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, прэстыж якога даволі высокі за межамі нашай дзяржавы.

В. ШУР, дацэнт Мазырскага педінстытута

Газета «Жыццё Палесся» (1992)

Апублiкавана 16.08.2016  10:52

***

Oт редакции. Текст, который мы публикуем далее, кому-то может показаться наивным, но он отражает уровень знаний в области иудаики в Беларуси начала 1990-х гг. Во всяком случае, похоже, что автор, кандидат наук, был искренен в своем желании рассказать читателям «районки» о загадочном народе (под рубрикой «Интересно знать»). Сейчас Василий Васильевич Шур доктор филологических наук, профессор, заведующий кафедрой Мозырского педуниверситета.

О белорусских евреях

Значительной этнической группой в Беларуси является еврейская. Миграция евреев из Палестины свою историю начинает с раннего Средневековья, из крестовых походов. Их переселение в Европу в основном было связано с развитием торговли. Вышло так, что сейчас евреи живут практически во всем мире. В Беларуси, как свидетельствуют разнообразные документы, евреи живут с ХIV века. В Великом княжестве Литовском, где их встретили благосклонно, они начали расселяться первоначально в Бресте, Тракае и Гродно, а позже на всей территории Беларуси. Кстати здесь отметить, что в Российской империи существовала даже «зона» еврейской оседлости – примерно шесть губерний на территории современной Беларуси, Украины и Литвы.

Евреи, живущие в Беларуси, частично восприняли культуру и традиции местного населения, но сохранили свои религиозные и некоторые культурно-бытовые особенности, которые отделяли их от окружающего населения. Так, попав в Беларусь из Германии и Польши, они в подавляющем большинстве имеют фамилии немецкого происхождения: Вольфман, Фридман, Вайсман, Куперман, Фрайфельд, Фельдгон, Гоникман, Гофман, Смальцер, Финберг, Фридберг и др. В более поздние времена они восприняли фамилии польского, белорусского, украинского и русского происхождения: Пинский, Слуцкий, Урецкий, Зарецкий, Шкляр, Журавель, Горелик, Стрелец, Слободник, Зайчик, Жаботинский и др. Часть современных еврейских фамилий образовалась от некоторых еврейских или немецких имён собственных и общих существительных с характерными белорусскими, украинскими, русскими ономастическими суффиксами: Ривкин, Рабинович, Ицков, Борухович, Хасин, Зельдович и др.

До революции 1917 года евреи компактно жили в местечках и небольших городах, занимались разнообразными ремеслами: были торговцами, держали магазины, кабаки, корчмы, были мастерами по обработке металла, дерева, ювелирных изделий, учили и лечили людей. В местечках и деревнях занимались сельским хозяйством. В отдельных белорусских местечках и городах евреи являлись основной частью населения.

Так, известный исследователь прошлого нашей страны В. П. Семенов-Тян-Шанский, сообщая о Мозыре, в 1905 г. писал: «В настоящее время в Мозыре насчитывается 12300 жителей, из них 4100 православных, раскольников 70, католиков 620, протестантов более 20, евреев 7300; по сословиям преобладают в городе мещане 9890 чел.; затем крестьяне – 883, купеческое сословие – 315, дворяне – 250, а затем следуют прочие сословия». В то время в городе было: 3 церкви, 1 костёл, 1 синагога и 10 еврейских молитвенных домов. До Великой Отечественной войны в некоторых поселениях Беларуси существовали еврейские колхозы, отдельные артели и др.

Белорусские евреи внесли достойный вклад в мировую цивилизацию, науку, культуру, в становление белорусской народности, нации, государства, его науки, литературы, искусства. Кстати тут вспомнить имена, которые известны всему миру. В числе таких Я. Б. Зельдович – физик, академик АН СССР, трижды Герой Социалистического Труда, один из создателей термоядерного оружия, автор других исследований по физике, астрономии и др., М. Шагал – уроженец Витебска, всемирно знаменитый живописец и график, чьи произведения экспонируются в самых престижных художественных салонах многих стран мира, И. Хейфиц – уроженец Минска, кинорежиссёр, народный артист СССР, лауреат многих международных кинофестивалей, лауреат нескольких государственных премий СССР.

В белорусской национальной культуре почётное место принадлежит классику белорусской литературы З. Бядуле, писателям В. Вольскому, Э. Огнецвет, Г. Березкину, Н. Перкину, скульптору З. Азгуру, живописцам И. Лейтману (наверное, имелся в виду заслуженный деятель искусств БССР Лев Лейтман ред. belisrael.info), И. Аскнази, композитору И. Любану, кинорежиссёрам Л. Голубу, И. Шульману и др. В славной когорте Героев Советского Союза в числе уроженцев Беларуси братья М. Вайнруб и Е. Вайнруб, уроженец Гомеля Б. Катунин (правильно И. Б. Катунин ред.), уроженец Ельского района Л. Каплан и многие другие.

Видимо, здесь следует напомнить, что Беларусь – родина почти всех премьер-министров Израиля. Так, газета «Звязда» в одной из корреспонденций сообщала, что в Ружаны на Брестчине наведался уроженец тех мест бывший премьер Израиля Ицхак Шамир. На Брестчине также родились и многие другие высокие руководители Израиля. Именно оттуда родом экс-премьер-министры земли обетованной Бен-Гурион (на самом деле уроженец Плоньска, ныне в Мазовецком воеводстве Польши ред.), Голда Меир (родилась в Киеве ред.), Менахем Бегин. Ещё раньше газеты и телевидение сообщали, что свою родину – г. Воложин – посетил министр иностранных дел страны Израиль Шимон Перес.

В числе известных людей нашей Родины – уроженцы Мозыря Г. Гельфман, которая в своё время вместе с другими революционерами-народниками (А. Желябовым, С. Перовской, М. Кибальчичем, Т. Михайловым и др.) участвовала в покушении на жизнь императора Александра II, в нашем городе родился известный композитор С. Шварц; школу № 7 г. Мозыря закончил М. Финберг – руководитель эстрадно-симфонического оркестра Республики Беларусь, престиж которого довольно высок за пределами нашего государства.

В. ШУР, доцент Мозырского пединститута

(газета «Жыццё Палесся», 1992)

Опубликовано 16.08.2016  10:52