Tag Archives: Америка и Россия

Американские выборы. Почему Трамп? / Why Trump?

«Весь мир вздрогнул»

22:01 | 09.11.2016

В итоговом выпуске передачи «Ну как там в Америке?» журналисты Михаил Таратута и Александр Братерский анализируют результаты президентской гонки в США и рассуждают о том, какой будет Америка при новоизбранном президенте Дональде Трампе.

Более ранний материал

«Таких выборов еще никогда не было»

16:31 | 22.09.2016
***

Брекзит 2.0, или Победа здравого смысла?

Ю. Латынина 13:34 09 ноября 2016

***

https://www.youtube.com/watch?v=s4P-fKMVRkY

Опубликовано 10.11.2016  05:59

***

Аляксандра Дынько. Выжыць. За гiсторыяй сваякоў Дональда Трампа – Беларусь, якую пакiнулi габрэi. 

Амэрыканскі мільярдэр Чарльз Кушнэр кожнага са сваіх унукаў перад паўналецьцем прывозіць у Наваградак. На месца гета, адкуль у Галакост уцякла ягоная маці Рая.

«У ноч Рош-а-Шана 1943 году 250 габрэяў, што засталіся ад 20-тысячнага гораду, уцяклі праз тунэль, які яны карпатліва вырылі пад плотам… Брат маёй бабулі Ханон, у гонар якога названы мой бацька, быў забіты… Мая бабуля схавалася ў лесе, дзе далучылася да атраду Бельскіх. Мой дзед тры гады жыў у нары ў лесе, шукаючы ежу, хаваючыся ад усіх і сплючы ў гэтай нары ў «рускую» зіму. У сапраўднай нары, якую ён сам вырыў», — Джарэд Кушнэр, сын Чарльза Кушнэра, малады і заможны зяць кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональда Трампа, каб абараніць цесьця ад абвінавачаньняў у антысэмітызьме,публічна ўспамінае гісторыю сваёй сям’і.

«Якія розныя высновы з досьведу нашых продкаў, — твітам адкажа на гэты допіс кузэн Джарэда архітэктар Марк Кушнэр. — Мы павінны выказвацца супраць нянавісьці. Антысэмітызм гэта ці што іншае».

Different take-away from our Grandparents’ experience. We must speak out against hate. Anti-semitism or otherwise.http://observer.com/2016/07/jared-kushner-the-donald-trump-i-know/ 

Photo published for Jared Kushner: The Donald Trump I Know

Jared Kushner: The Donald Trump I Know

Observer publisher Jared Kushner responds to charges that his father-in-law Donald Trump is anti-Semitic

observer.com

Лоры Гастэн, чыя маці Лінда Кушнэр нарадзілася ў пасьляваенным лягеры для ўцекачоў у Італіі, заходзіць у наваградзкі барак, дзе жыла яе бабуля, і плача, плача.
Лінда, Джарэд і Марк — унукі беларускіх габрэяў Раі і Ёзафа Кушнэраў. Рая родам з Наваградку, Ёзаф — з Карэліч. Яны перажылі Галакост, у якім на тэрыторыі Беларусі загінула 800 тысяч габрэяў. Пасьля вайны выехалі ў ЗША, нарадзілі чатырох дзяцей, заснавалі пасьпяховы бізнэс і пабачылі шмат унукаў.

Унучка Раі і Ёзафа Кушнэраў Лоры Гастэн на адзін дзень прыляцела з Чыкага на радзіму продкаў. Разам зь ёю дачка Саманта і муж Бэрнард. Іх суправаджае Тамара Вяршыцкая (зьлева)
«Нашае жыцьцё — гэта цуд. Мы выжылі ў лягерах, гета і лясах. Гэта цуд, што мы сталі нармальнымі людзьмі. Наша жыцьцё цудоўнае, жыцьцё нашых дзяцей і нашых унукаў цудоўнае. Мы ніколі ня марылі, што з попелу і руінаў мы выжывем і пачнём жыць звычайным жыцьцём і ствараць новыя пакаленьні», — казала Рая Кушнэр у 1982 годзе.
ГАБРЭІ ЯК МЫ
«Сёньня абшчыны няма, габрэяў фактычна няма. А тыя, што ёсьць, такія самыя, як мы, — з Тамарай Вяршыцкай, заснавальніцай Музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку, мы стаім у будынку старога бараку. Са сьцен на нас глядзяць фатаздымкі габрэяў рознага ўзросту. Тут жа ўваход у тунэль, празь які ўцяклі 250 апошніх зь некалькіх дзясяткаў тысяч насельнікаў гета.
Першы раз Чарльз Кушнэр прыехаў у Наваградак у 1989 годзе разам з маці Раяй. Яна паказала яму месца, дзе да вайны стаяў іхны дом. Сям’я Кушнэраў — Навум Зэйдэль і Хінда — жыла ў цэнтры і мела чатырох дзяцей: трох дачок — Эстэр, Раю і Лею — і малодшага сына Хонана.
Чытаць далей па спасылцы
Дададзена 10.11.2016  11:16