Падарожжа з Інай Соркінай

Мястэчкі Гарадзеншчыны яшчэ захавалі жывую беларускую мову

У гэтым пераканаліся студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, які знаходзіцца ў Вільні, пад час вандроўкі па гарадзенскіх мясцовасцях, якія калісьці мелі статус мястэчак. Гэта — Індура, Луна, Воўпа, Шчучын ды Іўе. Студэнты чацвёртага курса ня толькі азнаёміліся з былой жыдоўскай культурай беларускіх мястэчак, але й сустрэліся з жывымі сведкамі драматычных падзей дваццатага стагоддзя. Кажа выкладчыца ўніверсітэта Іна Соркіна: — Магчымасці ЕГУ усё ж такі дазваляюць арганізаваць такія выезды не за кошт студэнтаў, а за кошт універсітэта. Гэта вельмі важна і добра, што ў нас такая магчымасць ёсць. Наш курс «Культурная спадчына мястэчак Беларусі» значна страціў бы, калі б не было такой жывой вандроўкі. І гэта будзе вельмі добры практычны досвед для падрыхтоўкі індывідуальных праектаў, якія яны рыхтуюць для здачы экзамену.

Audio Player 00:0000:00Use Up/Down Arrow keys to increase or decrease volume.

Пад час вандроўкі, студэнты наведалі цікавыя асяродкі местачковай культуры: музеі ў Луне і Воўпе, якія размешчаны ў мясцовых школах. Некаторыя, якія паходзяць з цэнтральна-усходняй часткі Беларусі былі прыемна здзіўленыя, што мясцовая інтэлігенцыя, доўгажыхары размаўлялі з імі па-беларуску. Задача, якую ставілі студэнты ў сваёй працы: паказаць магчымасці выкарыстання культурнай спадчыны мястэчак.

mestechki_grodnen1 mestechki_grodnen2 mestechki_grodnen3 mestechki_grodnen4 mestechki_grodnen5 mestechki_grodnen6 mestechki_grodnen7 mestechki_grodnen8 mestechki_grodnen9 mestechki_grodnen10 mestechki_grodnen11 mestechki_grodnen12 mestechki_grodnen13 mestechki_grodnen14 mestechki_grodnen15 mestechki_grodnen16 mestechki_grodnen17 mestechki_grodnen20

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Апублiкавана 25.11.2016   15:28