Гістарычны сінагогальны двор у Любчы

(перевод на русский внизу; оригинал здесь)

У адным з матэрыялаў Беларускае Радыё Рацыя расказала пра найбольш цікавыя сінагогі Гарадзеншчыны. Аднак па-за ўвагай засталася даўняя, вартая ўвагі, яўрэйская забудова ў Любчы (Навагрудскага раёна – belisrael.info). Зараз кампенсуем гэты прабел.

Старажытнае мястэчка Любча на Нёмане вядомае яшчэ з пачатку 15 стагоддзя. Да сённяшняга дня тут захаваўся замак 16 ст., пабудаваны магнатам Янам Кішкам. Акрамя яго галоўнымі адметнасцямі мястэчка з’яўляюцца Ільінская царква 1914 г. і дастаткова вялікі так званы сінагогальны двор. Як і ў бальшыні беларускіх мястэчак, значную частку жыхароў Любчы складалі яўрэі. У даваенны час Любча мела 3,5 тысяч жыхароў, з іх каля 2 тысяч – людзі Майсеевай веры. Здаўна яны засялялі прынёманскае мястэчка, мелі тут свой гандаль, культавыя пабудовы, школу, кіркут (могілкі).

Калі царкву і замак відаць з усіх бакоў, то былую местачковую сінагогу адшукаць не так проста. На цэнтральнай плошчы паміж радамі сучасных крамаў пачынаецца малапрыкметная вулачка, якая вядзе проста да мясцовага дому культуры. Гэта і ёсць любчанская сінагога, перабудаваная пасля вайны пад клуб.

Практыка прыстасавання былых культавых пабудоваў пад дзяржаўныя установы тады не была рэдкасцю. Да прыкладу, у Вялікай Бераставіцы будынак старажытнай сінагогі таксама быў выкарыстаны ў 50-ыя гады пад клуб. Тое ж сама і ў мястэчку Ражанка. Як выглядала раней сінагога ў Любчы, адназначны адказ даць цяжка – будынак зменены грунтоўна. Па некаторых звестках, бажніца была ўзведзена яшчэ ў 19 ст.

Літаральна насупраць сінагогі праз дарогу стаіць закінутая прадаўгаватая пабудова з цаглянымі сценамі і двухсхільным дахам, на комінах якога ўлетку селяцца буслы. Гэта – былая «міква», рытуальная яўрэйская лазня, мыццё ў якой звязанае ў першую чаргу з ачышчэннем душы і цела ад грахоў. Паходзіць будынак таксама з 19 стагоддзя.

Яўрэі звычайна наведвалі мікву ў пятніцу ўвечары перад надыходам суботняга свята Шабас. З тыльнага боку сінагогі прыцягвае ўвагу яшчэ адзін мураваны дом з мансардавым дахам. Некалі ў ім дзеіў хэдэр – пачатковая школа для яўрэйскай дзятвы. Наведвалі яе толькі дзеці іўдзеяў ва ўзросце 3-6 гадоў. Настаўнікі (меламеды) вучылі дзятву асноўным паняткам Торы, чытаць і пісаць літары на іўрыце.

Сёння будынак былой школы з’яўляецца жылым домам, які засяляюць некалькі сем’яў. Характэрна, што сінагога, міква і хэдэр знаходзяцца ў адным месцы, ўтвараючы такім чынам адзіны сінагогальны комплекс (двор).

Сяргей Лушчык для Беларускага Радыё Рацыя, фота Уладзіміра Хільмановіча

* * *

Перевод belisrael.info:

Исторический синагогальный двор в Любче

В одном из материалов белорусское «Радыё Рацыя» рассказало о самых интересных синагогах Гродненщины. Но вне поля зрения осталась старая, заслуживающая внимания еврейская застройка в Любче (Новогрудского районаbelisrael.info). Сейчас мы заполняем этот пробел.

Древнее местечко Любча на Нёмане известно еще с начала XV века. До сегодняшнего дня здесь сохранился замок XVI в., построенный магнатом Яном Кишкой. Кроме этого, главными достопримечательностями местечка являются Ильинская церковь 1914 г. и довольно большой так называемый синагогальный двор.

Как и в большинстве белорусских местечек, значительную часть жителей Любчи составляли евреи. В довоенное время Любча насчитывала 3,5 тысяч жителей, из них около 2 тысяч – люди Моисеевой веры. Издавна они населяли принёманское местечко, вели здесь свою торговлю, имели культовые постройки, школу, киркут (кладбище). Но если церковь и замок видно со всех сторон, то бывшую местечковую синагогу отыскать не так просто. На центральной площади между рядами современных магазинов начинается малоприметная улочка, которая ведёт прямо к местному дому культуры. Этот дом – и есть любчанская синагога, после войны перестроенная под клуб.

Практика приспособления бывших культовых построек под государственные учреждения тогда не была редкостью. К примеру, в Большой Берестовице здание древней синагоги также было использовано в 50-е годы под клуб. То же самое и в местечке Рожанка. Как выглядела ранее синагога в Любче, однозначный ответ дать трудно – здание существенно изменилось.

По некоторым сведениям, молельня была возведена еще в XIX веке. Буквально напротив синагоги через дорогу стоит заброшенная продолговатая постройка с кирпичными стенами и двухскатной крышей, на трубах которой летом селятся аисты. Это бывшая миква – ритуальная еврейская баня, мытьё в которой связана, в первую очередь, с очищением души и тела от грехов. Обычно евреи посещали микву вечером в пятницу перед наступлением субботнего праздника Шабес. Здание также относится к XIX веку.

С тыльной стороны синагоги притягивает внимание ещё один каменный дом с мансардной крышей. Когда-то в нём действовал хедер – начальная школа для еврейской детворы. Посещали её только дети иудеев в возрасте 3-6 лет. Учителя (меламеды) учили детвору основным понятиям Торы, читать и писать буквы на иврите.

Сегодня здание бывшей школы является жилым домом, который заселяют несколько семей. Характерно, что синагога, миква и хедер находятся в одном месте, создавая таким образом единый синагогальный комплекс (двор).

Сергей Лущик для белорусского «Радыё Рацыя», фото Владимира Хильмановича

( иллюстрации см. в тексте на белорусском – belisrael.info)

Опубликовано 11.10.2017  18:59 

Leave a Reply