Восстанавливают еврейское кладбище

У БЕЛАСТОКУ АДНАЎЛЯЮЦЬ ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ

(перевод на русский ниже)

Падымаюць скінутыя мацэвы, мыюць іх і малююць габрэйскія літары ў залаты колер. Валанцёры з Нямеччыны, Польшчы і ЗША аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку, якія за многія гады былі амаль цалкам знішчаныя. Валанцёры працуюць ужо 5 дзён, і пры гэтым пазнаюць габрэйскую гісторыю Беластока.

Якуб Паплаўскі:

— Я чышчу надмагілле. Трэба прыбраць зямлю і мох, што ў літарах, каб было магчыма адмаляваць іх.

Даніэль Жамойтук:

— Я з Нямеччыны, у мяне польскія карані. Мы спрабуем падняць мацэву настолькі, наколькі гэта магчыма. Летась нам удалося падняць 301, можа, сёлета ўдасца больш.

Люсі Лісоўская, Цэнтр грамадскай адукацыі «Польшча-Ізраіль» у Беластоку:

— Я вельмі ўдзячная жыхарам Беластока за тое, што яны прыходзяць і дапамагаюць нам у гэтым праекце. Але не толькі калі ёсць нехта з-за мяжы, прыходзім увесь год.

Лукаш Леанюк, «Беларускае Радыё Рацыя», Беласток

Арыгінал

Тут можна паглядзець рэпартаж 2016 года

Перевод:

В БЕЛОСТОКЕ ВОССТАНАВЛИВАЮТ ЕВРЕЙСКОЕ КЛАДБИЩЕ

Поднимают поваленные мацевы, моют их и подрисовывают еврейские буквы золотым цветом. Волонтёры из Германии, Польши и США восстанавливают еврейское кладбище в Белостоке, которое за многие годы было почти полностью уничтожено. Волонтёры работают уже 5 дней, и при этом познают еврейскую историю Белостока.

Якуб Поплавский:

— Я чищу надмогилье. Нужно убрать землю и мох, скопившиеся в буквах, чтобы можно было заново их вырисовать.

Даниэль Жамойтук:

— Я из Германии, у меня польские корни. Мы пытаемся поднять мацевы настолько, насколько это возможно. В прошлом году нам удалось поднять 301, может, в этом удастся больше.

Люси Лисовская, Центр общественного образования «Польша-Израиль» в Белостоке:

— Я очень благодарна жителям Белостока за то, что они приходят и помогают нам в этом проекте. Мы приходим весь год, не только, когда есть кто-то из-за границы.

Проект Центра общественного образования «Польша-Израиль» в Белостоке по восстановлению белостокского еврейского кладбища существует уже 5 лет. За этот час было обновлено около 600 могильных камней.

Лукаш Леонюк, «Беларускае Радыё Рацыя», Белосток

Опубликовано 16.08.2017  11:39 

Leave a Reply