Андрэй Федарэнка. Пеля / Андрей Федаренко. Пеля

(Ниже перевод на русский)

Апавяданне

Гадоў дваццаць назад здарыўся са мною выпадак, пра які доўгі час чамусьці нават успамінаць было сорамна.

Было гэта ў ліпені. Я толькі што здаў сесію за першы курс інстытута і праз некалькі дзён павінен быў ехаць у сельгасатрад, у Крым, а пакуль сядзеў у сваёй вёсцы і нудзіўся. Не ведаючы, куды сябе прыткнуць, я ці чытаў, ці ўключаў сярод белага дня тэлевізар, ці проста сноўдаўся па двары, пакурваючы, — і, далібог, не таму, што ў Мінску зрабіўся нейкім лодырам. У першы ж дзень я спрабаваў быў падступіцца да чаго-небудзь, хацеў перасыпаць стары плот, паднавіць паўразбураны куратнік, але ўсё аказалася такім спарахнелым, што відаць было — пацягні адно, паваліцца другое. Тут трэба было капітальнае абнаўленне, новыя шулы, жэрдкі, дошкі, трэба быў час — месяц, а то і болей, каб хоць трохі давесці ўсё да ладу, а інакш і зусім не брацца.

Хата недабудаваная – дабудавалi

Мяне цягнула ў Крым, дзе я ніколі не быў, да пальмаў, кіпарысаў, мора, на магілу Багдановіча, мне хацелася, каб і «мой цень лёг на гэтыя святыя камні»… А тут? Што я, не бачыў гэтага бульбоўніку, буракоў, гэтага лесу, які падлез пад самыя соткі і ў якім я, здавалася, ведаў кожнае дрэўца?..

I толькі калі надышоў доўгачаканы апошні дзень (сімферопальскі цягнік спыняўся на пару хвілін на станцыі каля самай вёскі), мне зрабілася неяк настальгічна, сумна; зусім новымі вачыма я аглядаў двор, загоны, куратнік, да якога так і яе дайшлі рукі, — глядзеў і шкадаваў, як жывое… Я вось паеду, шмат што ўбачу, а гэтае ўсё так і будзе тут. Мне захацелася расцягнуць гэты настрой развітання, прайсціся па знаёмых мясцінах, а калі ўдасца, дык і палавіць рыбкі.

На рыбалцы

Матка была ў ягадах, але я вырашыў не пакідаць ніякай запіскі. Навошта? Гадзін у дзевяць-дзесяць вечара вярнуся, хопіць часу сабрацца, пачытаю да ночы, а потым у цягніку буду адсыпацца. Я пераапрануўся ў сваё старое вайсковае адзенне, капануў чарвякоў, запінуў у кішэню скручаную вудку і пайшоў па любімым сваім маршруце — на Ткачовае балота, якое кіламетры за чатыры.

Было гадзін шэсць вечара. Грэла мяккае сонца, лёгка і прыемна ішлося лясной, не выбітай машынамі дарогай; я злавіў, нарэшце, свой рытм: час больш не скакаў, не цёгся да раздражнёнасці нудна, я плыў неяк суладна маім крокам. Пахі ляснога долу, верасу і чарнічніку былі ў суладдзі з птушыным шчэбетам, з нязыркім сонцам, з шорганнем кедаў па зямлі — і доўгачаканая гармонія прыходзіла і ў думкі. Я адчуваў сябе: вось я ёсць, я — жыву, усё цудоўна, я вучуся, а значыць, на некалькі гадоў ці нават назаўсёды выбраў сабе жыццёвую лінію; я прайдуся па гэтым цудоўным лесе, палаўлю карасёў, а потым цягнік паімчыць мяне да дзівосных берагоў, пра якія столькі наслухаўся і начытаўся…

Неўпрыкмет я дайшоў да таго месца, дзе трэба было паварочваць на балота, але нідзе не аказалася ні сцежкі, ні ходу, ні следу. Я чуў, што балота амаль высахла, але каб так, што нават дарогі да яго пазарасталі… Паўсюль быў самы звычайны лес, з ягаднікам, з высокімі кустамі буякоў. Не без страху — помню, колькі тут было гадзюк, — падзёрся я праз гэтыя буякі і неўзабаве набрыў на палянку, дзе мы колісь, малымі, калі ездзілі «лісапетамі» на рыбалку, палілі вогнішча і абедалі. Пазналі не вочы, а ногі, яны самі спыніліся. Вось тут некалі быў бераг, ад гэтай бярозы пачыналася вада, і мы закідвалі адсюль вуды… Цяпер толькі высахлы суцэльны мох пад нагамі паказваў, што я не заблудзіўся, што некалі тут было балотнае дно. Я пайшоў па гэтым імху далей, бярозкі пакрысе радзелі, трава гусцела, усё больш пачало трапляцца сухастояў, аж пакуль не ўбачыў авальную, дыяметрам у кіламетр, нізінку, усю ў купінах, парослую асакою і сям-там крывымі нізенькімі дрэўцамі. Ад такога вялікага некалі балота засталася, як у нас называюць, пеля. 3 усіх бакоў ціснуў на гэтую пелю лес, наступаў, займаў яе тэрыторыю, і было відаць — яшчэ некалькі гадоў, і пелі — хана.

Я выламаў дзве раўнейшыя алешынкі: адну пад вудзільна, другую каб апірацца, і па купінах, падмінаючы пад ногі асаку, хвілін за пятнаццаць дабраўся да вады. У самым цэнтры пелі была невялікая праваліна, мініяцюрнае, але, відаць, вельмі глыбокае возерка, у якага берагамі былі купіны. Але варта было мне спыніцца, пару разоў злёгку прытупнуць, як падманныя берагі гэтыя зачмокалі, расквасіліся, неяк аселі і ногі па костачкі аказаліся ў іржавай, халаднючай вадзе. Добра, што метраў за колькі, каля самай вады, расла цімалая алешынка з астраўком вакол каранёў. Дабраўшыся да яе, я гэты астравок абтупаў, падвесіў на галіну сетку пад рыбу, прытапіўшы палавіну ў вадзе, прывязаў да свае палкі вудку — і гатоў.

Вада была нават не цёмная, а чорная, як нафта, зацягнутая каля берагоў трохліснікам і жабурэннем, але ў цэнтры чыстая. Я начапіў чарвяка і кінуў, праўда, няўдала, у самае жабурэнне; да таго ж, відаць, грузік быў цяжкі, бо пацягнуў за сабою пярыну-паплавок. Я выцягваць… і ледзь не зляцеў сам, цудам паспеўшы неяк ухапіцца за алешынку… Сарвалася! I не абы-што!..

Папраўляючы чарвяка, я дрыжачым голасам мармытаў:

— Вось дык цяжкі грузік… Гэта ж зусім, аказваецца, і не грузік…

На гэты раз я закінуў з вывертам, далей, наколькі дазваляла палка, у прасвет паміж трохліснікамі. Пярына як падала, так і патанула. Я счакаў, падсек і па вадзе, не могучы падняць, падцягнуў да астраўка нешта чорнае, якое страшна было і цягнуць. Гэта быў балотны карась, нейкая помесь з лінём, — у іх чорная, дробненькая луска, самі доўгія, тоўстыя, з маленькімі чорнымі вочкамі. У нас іх толькі сушаць на таранку, бо балотны пах ад іх не высмажваецца і не выварваецца… Такіх я лавіў некалі, і багата, але такога вось таўстуна — упершыню.

Я зразумеў, што напароўся на неруш, на месца, дзе, можа, некалькі гадоў ніхто не рыбаліў. Карасі амаль не супраціўляліся. Хутка мне надакучыла механічна іх выцягваць, і я пачаў забаўляцца: знарок спазняўся падсякаць альбо несалідна, як чалавек, што ні разу ў жыцці вуды ў руках не трымаў, шморгаў, калі паплавок не паспяваў нават легчы на ваду… Бралася бездакорна. Неяк і не заўважалася, што сонца ўжо села, што ад купінаў падымаюцца камары і, самае галоўнае, што за туманам ужо не відаць нават узлеску. Але было яшчэ зусім светла.

Пасля кожнага закіду я казаў сабе — гэтая, і ўсё, і, злавіўшы, думаў — ат, колькі там ісці. А такі клёў не так часта ў жыцці выпадае.

I вось гэты азарт, які робіць чалавека глухім да ўсяго, ледзь не пагубіў мяне. Вядома, я чуў і камароў, і цмоканне рыбы ў сетцы, і крумканне жаб, і іншыя гукі вечаровага балота, але здуру не даваў ім вялікай увагі, не дужа прыслухоўваўся і быў расслаблены. Між тым ужо хвілін колькі за спінаю чуўся нейкі не балотны, чалавечы нейкі гук — быццам хтосьці набіраў у рот паветра і з сіпеннем выпускаў праз сціснутыя зубы.

3 купіны проста на мой астравок перапаўзала метровая чорная вяроўка — добра помню, што без усялякіх жоўтых вушак.

— Ц-с-сІ

Нас падзяляла паўметра.

Я цяпер веру, што ёсць у гэтых гадаў нейкі гіпноз, і я проста аказаўся паралізаваны, бо стаяў і не мог зварухнуцца; але потым — забіце, калі ведаю чаму! — зрабіў самае горшае, што можа зрабіць чалавек адзін на адзін з гадзюкаю — я тупнуў.

Відаць, проста яшчэ не прыйшоў той мой час. Край астраўка, які і так ледзь ліпеў, на маё шчасце раптам у адзін міг адламаўся, і я наўзнач боўтнуўся ў чорную, халодную прорву. Ногі не дасталі дна і блізка. Адразу ж і рукамі, і плячыма, і шчокамі я адчуў густую, вязкую мякаць. Агіда плюс халодная вада і памаглі мне скінуць гіпноз. Я схапіўся мокрымі пальцамі за пук травы, за мяккі бераг, які адрываўся, бы гліна, але вось намацаўся корань, па якім я досыць лёгка выкарабкаўся на свой корч. Ззаду булькала растрывожаная пеля, нясло балотным смуродам, на мне вісела жабурынне, карэньчыкі, камякі гразі, з парэзаных пальцаў цякла кроў, але тое, што я толькі цяпер убачыў, змусіла мяне забыць і на гэта, і нават на гадзюку, якая, можа, сядзела дзесьці побач.

Туман — густы, сівы — уладна насунуўся на балота і схаваў не толькі ўзлесак, але і  бліжэйшыя кусты. Толькі пад нагамі нешта можна было яшчэ разгледзець. Дарыбачыўся!.. Я схапіў сетку з уловам — кілаграмаў восем — і злосна, рашуча ступіў на свой след. Я не паспеў ні спалохацца, ні адскочыць, як шухнуў па самыя пахі. Пад рукамі захадзіла ўжо знаёмая мяккая кашка. «А зоры тут ціхія… Спакойна, цяпер трэба толькі не ўтапіцца!..» Патрошку мне ўдалося выцягнуць палку, якая старчака ўвайшла ў твань амаль уся, і хоць, пакуль выцягваў, трохі ўсмактаўся глыбей, але ўдалося пакласці палку ўпоперак. Здаецца, лягла на купіны. Падцягваючыся рыўкамі, я неяк спіною вылузаўся аж да пояса, потым ірвануўся штосілы і аберуч ухапіўся за сваю алешынку. Выпаўз.

«Як жа я прайшоў?! Я ж сюдою прабіраўся! Спакойна, тут адно — не трэба панікі!»

Я, як мог, абчысціўся, абмыўся ржавай вадою і пачаў аглядацца. На тым шляху, якім я дабіраўся да астраўка, цяпер чарнела гразёю ямка, і ў гэтай гразі, нікуды не ўцякаючы, ляніва плюхалі мае карасі. Ну, нічога. Ісці, дзякуй Богу, ёсць кудою — на ўсе два бакі: злева — пеля, прама — ямка…

На гэты раз я пайшоў асцярожненька, прабуючы купіны, тыркаючы наперад палкаю. Раптам метры праз тры купіны зніклі і адкрылася роўная, зарослая зялёнай траўкаю, дарога. Палка лёгка прабіла гэтую дарогу і боўтнула.

Вось гэта было ўжо сур’ёзна.

Я ўявіў сабе план гэтай пасткі, і на лбе выступіў халодны пот. Я стаяў у самым цэнтры пелі. Вакол досыць шырокай паласою, дзе адкрытая, дзе закрытая зверху машком, была багна. Яна была ў форме падковы з вельмі вузенькім прасветам паміж краямі. Сюды мне неяк удалося прайсці гэтым прасветам, а цяпер ямка, з якой толькі што вылез, злучыла краі.

Магчыма, былі яшчэ хады, магчыма, было нейкае вузкае месца, якое можна было пераскочыць ці нават пераступіць — але калі б гэта было ўдзень! А цяпер, калі не бачыш далоні перад носам?..

Яшчэ пра гадзюку можна было падумаць, што так, выпадак… Але калі ўсё разам, адно на адно — гэта ўжо нешта больш сур’ёзнае, недаацэненае; быццам некаму не хочацца мяне адсюль адпускаць…

Ужо не было відаць ні вады, нічога. Я сядзеў пад алешынкаю, на астраўку, аб’едзены камарамі, атупелы, і мне здавалася, што гадзюка ззаду пракусіла мне спіну і смокча кроў. Я ўстаў — калі была б гадзюка, адчуў бы цяжар, — памацаў. Тоўстая п’яўка, як шына, скручаная ў шар, цёплая, рабрыстая… 3 нагі адарваў яшчэ дзвюх.

З’ездзіў у Крым, палавіў рыбкі, прайшоўся па лесе! Далёка ўжо мой цягнік.

Каб я так папаўся дзесь далёка, ды хоць бы дзе каля суседняй вёскі — быў бы адчай, была б агіда, але адчування нейкай трагедыі не было б. А гэтыя ж мясціны я ведаў з маленства, любіў іх і думаў заўсёды, што і яны мяне любяць, лічаць сваім. Не было тут сцежкі, па якой бы я не хадзіў — у грыбы, у ягады, ставіць сок з бярозаў; каля гэтых пеляў зімою і летам мы секлі дровы, ганялі сюды тавар… Я ніколі не чуў ніякіх страшных гісторый, з гэтым балотам звязаных, і не баяўся яго ніколі…

Стаяла ноч.

Час ад часу я ўсхопліваўся, хапаў палку, кідаўся то ў адзін бок, то ў другі. Палка лезла ў прорву. Твар распух ад камароў; ад іхняга звону, ад густога балотнага паху, ад укусаў п’явак і ад нерваў у мяне кружылася галава. Чужым, сіпатым голасам я пачаў гаварыць да балота:

— Ты хочаш, каб я тут здох… Але я выжыву, мне проста смешна!.. Я ж усё роўна за гэтую ноч не змянюся, ніяк яна на мне не адаб’ецца… Ты папсуеш матцы здароўя за гэтую ноч, паламаеш мне лета — вось і ўсё, самае большае… Нават і лета не паламаеш — я знайду занятак, хоць платы параблю! I я плюю на цябе, смурод, гадзючнік — мала вас паасушалі!.. У мяне яшчэ ўсё наперадзе, я ўбачу новыя гарады, новае жыццё, — я буду жыць, а ты — смярдзець тут, зарастаць, пакуль не высахнеш к чорту!..

У адказ мне толькі звінела, чмокала, булькала, і калыхаўся такі густы туман, што яго відаць было нават у цемры.

Раніца надышла надзіва хутка. Ужо ў сярэдзіне ночы без сонца пачало святлець, паменела камароў, зашчабятала птушка. Я змог разглядзець ваду, свае ногі, кусты. Пасярод пелі плавала вудка, ад якой разыходзіліся дробныя хвалі — карась тармасіў… Здранцвелымі нагамі, паўз саменькую ваду, каля ямкі, якая ўчора ледзь не стала маёй магілаю, я выбраўся на свой учарашні след і хутка быў ужо на сухім беразе. На пелю мне не хацелася нават азірацца…

  

Каля хаты                                                        Хата, у якой цяпер нiхто не жыве

Цяпер, праз пэўны час, ужо не сорамна ўспамінаць, як каля самай сваёй хаты ўмудрыўся заблудзіцца і ледзь ацалеў. Але і не смешна. Пажыў я за гэтыя гады «новым жыццём», пабачыў новыя гарады, нават у Крым з’ездзіў. А згадваюцца чамусьці не інтэрнатаўскія пракураныя скразнякі, не аднастайныя, на ноч, бязрадасныя п’янкі, не блуканні па чужых кватэрах, калі баішся прызнавацца гаспадарам, якія баяцца радыяцыі, што родам— з Гомельскай вобласці… Пеля згадваецца.

Можна сказаць — ну і што, дужа нам цікавая твая настальгія па нейкіх балотах.

А я скажу: тым летам атрад наш быў расфарміраваны, бо на другі дзень па прыездзе, у Крыму, аўтобус, які вёз студэнтаў на вінаграднік, урэзаўся ў скалу. Адзін чалавек загінуў і два засталіся калекамі. Мог я сярод іх апынуцца? I калі гэта выпадковасць, дык што ж тады — наканаванне?

 

Каля бульбы з мацi i братам                              Палескiя балоты

Радзіма мая — вёска, балота… Няўжо і цяпер я яшчэ нешта значу для цябе, няўжо і цяпер ты абараняеш мяне ад нечага? Нашто ж ты ўсё часцей і часцей прыходзіш у думкі, ва ўспаміны, у сны, і так упарта, кожнай травінкаю з пасохлых пеляў — не адпускаеш?…

Для belisrael.info даслана аўтарам

Апублiкавана 07.07.2017  21:58

***

Рассказ

Давно, лет двадцать тому назад, со мною приключилась история, которую долгое время даже вспоминать было стыдно.

Стояла середина лета. Я только что сдал сессию за первый курс института и через несколько дней должен был ехать в стройотряд, в Крым, а пока сидел в своей деревне и от скуки не находил себе места. То читал, то включал среди бела дня телевизор, то просто протирал лавочку у калитки, покуривая. И, ей-богу, не потому, что в Минске заделался таким уж лодырем. С первого же дня я предпринимал попытки подступиться к чему-либо: переделать забор, подновить полуразрушенный курятник. Но все оказалось таким заброшенным, трухлявым, что стало ясно: тронь одно — повалится другое. Тут требовалось капитальное обновление: новые столбы, жерди, доски, нужно было время — месяц, а то и до конца лета, иначе не стоило и начинать.

Недостроенный дом достроили

Меня тянуло в Крым, где я к своим двадцати годам еще ни разу не был,— к пальмам, кипарисам, к морю, на могилу Максима Богдановича, чтобы «и моя тень легла на эти святые камни»… А что здесь? Будто я не видел этой картофельной ботвы, этого леса, что подступил к самому огороду, к самой хате. Да там мне, казалось, было знакомо каждое деревцо.

И лишь когда наступил долгожданный день (ночной симферопольский поезд останавливался на минуту-другую на полустанке самой деревни), мне сделалось как-то тоскливо, ностальгично как-то; другими глазами я осматривал двор, грядки, курятник, до которого так и не дошли руки, — смотрел и жалел всё тут, как живое… Я вот уеду, много всякого разного увижу, а это все так и останется здесь. Мне захотелось продлить свое умиленно-тоскливое настроение, пройтись по лесу, по знакомым местам, а если удастся, то и половить на болотце карасей.

На рыбалке

Матери дома не было — пошла по ягоды, но я решил не оставлять никакой записки. Зачем? Часам к десяти вечера вернусь, хватит времени собраться, еще и почитаю, а потом, в поезде, буду отсыпаться. Натянул старые армейские брюки, гимнастерку, копанул по быстрому червей, сунул в карман смотанную удочку и пошел любимым своим маршрутом — на Ткачево болото, что километрах в четырех от деревни.

Было около шести, пригревало мягкое солнце, легко и приятно шагалось по лесной тропке; я поймал, наконец, свой ритм: время больше не летело вскачь, не плелось до раздражения медленно, а текло как-то в лад моему шагу. Запахи лесной подстилки, черничника настолько естественно вязались с птичьим щебетом, с неярким солнцем, с шорохом кедов на тропинке, что и в мысли приходила долгожданная и редкая гармония: вот я есть, я живу, все у меня отлично, я учусь в институте, а значит, на несколько лет, а то и навсегда определена моя «жизненная линия»; я пройдусь по знакомому чудесному лесу, порыбачу, а потом поезд понесет меня к удивительным берегам, о которых столько наслышался и начитался.

Незаметно дошел до поваленной старой березы, от которой нужно было сворачивать на болото, но нигде не обнаружил ни дорожки, ни тропки, ни следа. Я слышал, что болото пересохло, но чтобы даже дороги позарастали… Всюду был самый обыкновенный лес — с ягодником, с высокими кустами голубики. Не без страха — помню, сколько здесь водилось гадюк,— стал продираться сквозь кусты и скоро наткнулся на полянку, где мы когда-то, пацанами, приходя на рыбалку, жгли костер и пекли картошку. Узнали не глаза, а ноги — они сами остановились. Вот здесь когда-то был берег, от этой ольхи начиналась вода, и мы забрасывали отсюда удочки… Теперь только высохший сплошной мох под ногами давал знать, что я не сбился с пути, что когда-то здесь и впрямь было болотное дно. Я пошел по этому мху дальше, березки попадались все реже, все больше встречалось сухостоя, трава густела. Шел, пока не увидел овальную, диаметром примерно в километр низину, всю в кочках, поросшую осокой и кое-где кривыми низенькими деревцами. От огромного когда-то болота осталась, как у нас называют, пеля. Со всех сторон наступал на эту пелю лес, занимал ее территорию, и было видно — еще несколько лет и болоту конец…

Я выломал в молодом ольшанике два хлыста поровнее: один на удилище, другой в качестве посоха, и по кочкам, подминая ногами осоку, минут за пятнадцать добрался до воды. В самом центре пели была впадина — миниатюрное, но, видно, очень глубокое озерцо, берега которого обозначались все теми же кочками. Но стоило мне остановиться, чуть-чуть потоптаться на месте, как этот обманчивый берег зачавкал, стал зыбким, осел, и ноги по щиколотку оказались в холоднющей воде. Хорошо, что в нескольких метрах, у самой воды, росла карликовая, кривая, но довольно толстая в стволе ольха с островком около корней. Перебравшись к ней, я этот островок утоптал, повесил на нижнюю ветку садок для рыбы так, чтобы он наполовину был притоплен в воде, привязал к своему удилищу леску — и готово дело.

Вода, даже не темная, а черная, как нефть, ближе к берегу была сплошь затянута ряской и лягушечьей икрой, а к центру — с просветами. Я нацепил червя и забросил, но неудачно, в самую ряску, к тому же грузило, видимо, было тяжелое — потянуло за собою и перышко-поплавок. Ну-ка, что там? Стал подтаскивать, но тут удочку так рвануло, что я чуть не загремел в воду сам, благо успел схватиться за ольху. Сорвалось! И не какая-нибудь малявка…

Поправляя червя, я дрожащим голосом бормотал: — Вот тебе и грузило! Это же никакое, оказывается, и не грузило…

На этот раз я забросил через голову, подальше, насколько позволяло мое несовершенное удилище, в просвет среди ряски. Перо едва легло на воду, тут же и ушло в глубину. Я выждал, подсек и поверх воды — где тут было поднять в воздух? — подтащил к островку что-то черное и такое большое, что в пору было оробеть. Это был болотный карась, какая-то помесь с линем, — у них черная мелкая чешуя, сами длинные, толстые, с маленькими черными глазками. Правда, у нас их едят только вялеными: они пахнут болотом и запах этот не выжаривается и не вываривается. Таких я ловил и раньше, и много, но великана, как этот, — впервые.

Я понял, что нарвался на «неруш», как говорят грибники, — на место, где, может быть, несколько лет никто не рыбачил. Караси почти не сопротивлялись. Вскоре мне наскучило механически таскать их одного за другим, и я начал дурачиться — специально медлил с подсечкой или несолидно, как человек, ни разу не державший удочки в руках, дергал, когда поплавок еще не успевал лечь на воду… Клев был безотказным, и ни одного схода. Между тем солнце уже село, начали свой лёт комары и, главное, за легким туманом скрылась не такая уж и далекая опушка леса. Но было еще совсем светло.

После каждого заброса я говорил себе: ну, еще один и на этом всё! Где там! Поймав этого одного, думал: а-а, сколько там ходу, а такой клев в жизни не часто выпадает.

И вот этот азарт, делающий человека глухим ко всему, едва не погубил меня. Разумеется, я слышал и комаров, и чмоканье рыбы в садке, и кваканье лягушек, и другие звуки вечернего болота, но попросту не придавал им значения, позволил себе расслабиться. А между тем у меня за спиной уже несколько минут слышался какой-то не болотный, человеческий, что ли, звук: словно кто-то набирал в рот воздуха и с шипением выпускал его сквозь сжатые зубы.

Обернулся. С соседней кочки на мой островок переползала черная метровая веревка — хорошо помню, что без всяких желтых ушек. — Т-с-с-с!

Нас разделяли полметра.

Как не поверить, что присуща этим гадам какая-то гипнотическая сила! Я был просто в какой-то мере парализован, ибо стоял и не мог пошевелиться, но потом сделал самое нелепое, что может сделать человек один на один с гадюкой, — я топнул ногой.

Должно быть, просто не пробил еще тот мой час. И без того ненадежный край островка, на мое счастье, вдруг, в единый миг отломился вовсе, и я навзничь рухнул в черную холодную прорву. Дна под ногами и в помине не было. Одновременно и руками, и спиной, и щеками я ощутил густое липкое месиво. Омерзение плюс холодная вода и помогли мне сбросить гипноз. Хватаясь за траву, за податливый, как глина, берег, нащупал наконец толстый корень и сравнительно легко вскарабкался на свою корягу. Да, это уже был не островок, а всего-навсего коряга. Позади булькала, дыша болотным смрадом, растревоженная пеля, меня облепили тина, какие-то корешки, комки грязи, порезанные пальцы сочились кровью, но то, что я только сейчас увидел, заставило меня забыть и об этом, и даже о гадюке, которая, может быть, где-то рядом готовилась к нападению.

Туман — густой, белый — властно надвинулся на болото и скрыл от глаз не только опушку леса, но и ближайшие кусты. Лишь метрах в трех что-то еще можно было рассмотреть. Я схватил садок с уловом — килограммов восемь — и, подогреваемый злостью, решительно ступил на свой старый след. Дальнейшее произошло так быстро, что я не успел ни испугаться, ни что-либо предпринять: ухнул сразу по грудь. Под руками заходила уже знакомая мягкая кашица. «А зори здесь тихие… Спокойно, теперь надо не утонуть!..» Мало-помалу мне удалось вытащить мой посох, который торчком вошел в трясину почти на всю длину, и хотя, пока вытаскивал, немного погрузился сам, я как-то сумел положить его плашмя. Кажется, лег на кочки. Подтягиваясь рывками, спиною вперед, вызволился до пояса, потом рванулся изо всех сил и обеими руками вцепился в свою ольху. Выполз.

«Как же я прошел? Я же именно здесь пробирался! Спокойно, теперь главное — не спешить!»

Мало-мальски привел себя в порядок, смыл ржавой водой грязь и до боли в глазах стал осматриваться. В той стороне, откуда я пришел и где только что пытал счастья, чернела грязью разверстая яма и в этой грязи лениво плюхались мои караси. Они-то в своей стихии. Ну, ничего, податься, слава Богу, есть куда — на две стороны: слева — пеля, прямо — ямка…

На этот раз я пустился в путь с предосторожностями, ощупывая кочки, тыча впереди себя посохом. Внезапно, когда было пройдено метра три, кочки исчезли и открылась ровная, заросшая зеленой травкой дорога. Посох легко пробил эту дорогу и ушел вглубь.

Вот это было уже серьезно.

Я мысленно нарисовал себе план западни, в которую угодил, и на лбу выступил холодный пот. Я стоял в самом центре пели. Вокруг, где открытая, где затянутая поверху мхом, лежала трясина. Она огибала озерцо подковой с узеньким просветом между краями. По дороге сюда я каким-то чудом набрел на этот просвет, а теперь яма, из которой только что выбрался, соединила концы подковы.

Возможно, были и еще проходы, возможно, было где-нибудь узкое место, чтобы  перепрыгнуть или даже перешагнуть, — но если бы все это днем! А сейчас, когда не видишь дальше протянутой руки?..

Гадюку еще можно было отнести за счет случайности. Но когда все вместе, одно к одному — это уже нечто большее, недооцененное: как будто кому-то не хочется меня отсюда выпускать…

Уже не было видно ни воды, ничего. Я сидел под ольхой, на насесте-коряге, искусанный комарьем, отупевший, и мне казалось, что та самая гадюка, подкравшись сзади, прокусила мне спину и высасывает кровь. Я встал — если там гадюка, почувствую ее тяжесть. Нет, не похоже. Ощупал спину рукой: жирная пиявка, свернувшаяся шариком, теплая, ребристая… С ноги снял еще двух.

Съездил в Крым, прошелся по лесу, половил рыбки! Далеко уже мой поезд…

Случись все это не здесь, да хотя бы вблизи соседней деревни — была бы досада, было бы отчаянье, но уж никак не ощущение какой-то трагедии. Эти места я знал с малых лет, любил их и всегда думал, что и они меня любят, почитают своим. Не было тут тропки, по которой я не ходил бы; рядом с этими пелями зимой и летом мы рубили дрова, гоняли сюда стадо. И никогда я не слышал ни о каких страшных историях, которые были бы связаны с этим болотом…

Стояла ночь.

Время от времени я срывался с места, хватал посох, тыкал им то в одну сторону, то в другую… Посох нигде не встречал сопротивления. Мне казалось, что я весь распух от комариных укусов; от их звона, от густых болотных запахов, от ощущения пиявок на теле, и от игры нервов кружилась голова. Чужим, каким-то сиплым голосом я заговорил, обращаясь к болоту:

— Ты хочешь, чтоб я тут подох… Как бы не так, я выживу, мне даже смешно!.. И не переменюсь за эту ночь, никак она на мне не отразится… Все это будет стоить матери здоровья, у меня пойдет прахом лето — вот и все, чего ты добьешься. Но зато я плюю на тебя, смрадная лужа, гадючий питомник! Мало вас поосушивали! У меня еще все впереди, я увижу новые города, новую жизнь — я буду жить, а ты — задыхаться тут в собственном смраде, зарастать, пока к черту не высохнешь!..

В ответ мне только звенело, чавкало, булькало и колыхался такой густой туман, что его было видно даже в сплошной тьме.

Утро наступило на удивление быстро. Уже к середине ночи, без солнца, начало светать, поубавилось комарья, защебетала какая-то птаха. Немного погодя я уже мог различить воду, свои ноги, кусты. Посреди пели плавала моя удочка, от которой расходились мелкие волны, — видно, на крючке сидел карась… На онемевших ногах вдоль самого краешка ямы, едва не ставшей вчера моею могилой, я выбрался на свой вчерашний след и вскоре был уже на сухом берегу. На пелю мне не хотелось даже оглядываться…

  

Возле дома                                                     Дом, в котором сейчас никто не живет

Сейчас, спустя столько лет, уже не так стыдно вспоминать, как возле самой своей хаты умудрился заблудиться и едва остался в живых. И не смешно. Пожил я за эти годы новой жизнью, повидал новые города, даже в Крым съездил. А вспоминаются почему-то не прокуренные сквозняки общежитий, не однообразные — на всю ночь — безрадостные пьянки, не скитания по чужим квартирам, когда вынужден был таиться от хозяев, что приехал из-под Чернобыля… Вспоминается пеля.

Кто-нибудь скажет: ну и что, больно нам интересна твоя ностальгия по каким-то болотам!

А я скажу: тем летом отряд наш был расформирован, потому что на второй день по приезде, в Крыму, автобус, подвозивший студентов на работу, врезался в скалу. Один человек погиб, двое остались калеками. Мог я оказаться среди них? И если это случайность, то что же такое тогда судьба?

 

С матерью и братом возле картошки              Полесские болота

Родина моя — деревня, болото… Оказывается, ты любила меня и любишь. Разве не любовь стоит за тем, что ты все чаще и чаще приходишь в мои мысли, воспоминания, сны и, словно оберегая от чего-то, — не отпускаешь?

Перевод с белорусского автора

Андрей Федаренко, специально для belisrael.info 

Об авторе:

Андрей Михайлович Федаренко родился 17 января 1964 года в деревне Берёзовка Мозырского района Гомельской области.

Окончил Мозырский политехникум, служил в Советской Армии. Работал маляром в Микашевичах Лунинецкого района, на железной дороге в Калинковичах Гомельской области, старшим библиотекарем Березовской библиотеки № 2 Мозырского района, корректором еженедельника «7 дней». После окончания библиотечного факультета Минского института культуры (1985-1990), заведующим отделом науки и искусства журнала «Полымя», на киностудии «Беларусьфильм». В 2005-2011 годах — заведующий отделом прозы в журнале «Маладосць». В 2011-2012 годах сотрудник отдела прозы и поэзии газеты «Лiтаратура i мастацтва». Сейчас стиль-редактор журнала «Дзеяслоў». Живёт в Минске.

Автор книг прозы:

«Гісторыя хваробы» (1989)

«Смута» (1994)

«Шчарбаты талер» (1999)

«Афганская шкатулка» (2002)

«Нічые» (2009)

«Мяжа» (2011)

«Ланцуг» (2012) 

«Ціша» (2014)

Печатается с 1987 г. В повести «История болезни» (1989) социально-психологический портрет современной молодежи, в повести-фантасмагории «Смута, или XII фантазий на одну тему» ​​(1994), жизнь современного общества, которое потеряло нравственные ориентиры, в повести «Деревня» (1995), философские размышления над судьбой Беларуси и белорусов. Автор повестей «Такое короткое лето», «Цепь» (обе 1994), «Ничьи» (2001), посвящённая Слуцкому антибольшевистскому восстанию в контексте Гражданской войны, вышла из печати с задержкой, пьесы «Жених по переписке» (1993), публицистических статей и др. Детям и юношам адресованы приключенческие повести «Щербатый талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Андрей Федоренко часто в своём творчестве затрагивал тему экологической катастрофы в результате аварии на Чернобыльской АЭС. Рассказ «Бляха» признан лучшим на эту тему не только в творчестве автора, о чём свидетельствует участие в проекте «Литературный экспресс-2000». Его творчеству свойственны психологический анализ, гуманистический взгляд на человека, драматизм, элементы фантастики, художественной условности, эмоциональность, исповедальность.

В 2006 году на экраны вышел мини-сериал «Три талера», снятый по мотивам повести «Щербатый талер».

Лауреат Литературной премии имени Ивана Мележа. В 2015 получил премию «Гліняны Вялес» за книгу «Ціша». Премия «Гліняны Вялес» основана Товариществом свободных литераторов в 1993 году. Вручается ежегодно, но стать лауреатом можно только однажды.

Переводит с белорусского языка на русский.

Опубликовано 07.07.2017  21:58

Leave a Reply