У Гродне – выстава пра Трасцянец

(перевод с белорусского под оригиналом)

Выстава пра Трасцянец у харальнай сінагозе Гародні

У Гародні адкрылася выстава, што распавядае пра памяць і гісторыю самага вялікага лагера смерці ў Беларусі – «Трасцянец». На вялікіх планшэтах, што месцяцца ў вялікай зале гарадзенскай харальнай сінагогі, паказана жахлівая гісторыя стварэння лагераў смерці, а таксама гісторыя простых людзей, што трапілі ў такія месцы.

Пра выставу і яе ролю для сучаснага пакалення распавядае старшыня гарадзенскай габрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі:

— Крышачку здольнае яшчэ раз узняць цікавасць да тэмы той велізарнай трагедыі, што здарылася на беларускай зямлі, трагедыя, якая закранула не толькі габрэйскі народ, але і ўсе народы, што жывуць на Беларусі, бо гнабілі ўсіх без разбору. У адпаведнасці з ідэалогіяй Гітлера першымі знішчэнню падлягалі лішнія нацыі, а такімі яны лічылі цыганоў, габрэяў, а наступнымі ў чарзе былі б расейцы, беларусы, украінцы і палякі — усе.

Стваральнік выставы, прадстаўнік гістарычнай майстэрні [імя] Леаніда Левіна Аляксандр Далгоўскі лічыць, што гэта выстава вельмі знакавая для беларускай гісторыі.

— Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што ўпершыню нямецкія, аўстрыйскія, чэшскія, беларускія гісторыкі, прадстаўнікі музеяў сабраліся і сфармавалі агульны погляд на буйнейшае месца знішчэння на тэрыторыі былога СССР, а менавіта — Трасцянец. Сфармавалі свае гістарычныя погляды і запісалі гэта на нямецкай, расейскай, беларускай мове адзін у адзін. То бок, змест выставы аднолькавы на ўсіх мовах.

Па словах арганізатараў выставы, экспазіцыя будзе цікавая не толькі жыхарам Гародні, але і школьнікам і студэнтам, што вывучаюць гісторыю Беларусі. На адкрыццё экспазіцыі завіталі прадстаўнікі консульства Польшчы і Нямеччыны, а таксама вялікая колькасць школьнікаў з Гарадзенскай гімназіі №1.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня (16.05.2017)

***

Выставка о Тростенце в хоральной синагоге Гродно

В Гродно открылась выставка, повествующая о памяти и истории самого крупного лагеря смерти в Беларуси – «Тростенец». На больших планшетах, размещенных в большом зале гродненской хоральной синагоги, показана жуткая история создания лагерей смерти, а также история простых людзей, попавших в такие места.

О выставке и ее роли для современного поколения рассказывает председатель гродненской еврейской общины Борис Квятковский (цит. по аудиозаписи – belisrael.info):

– [Мероприятие] немножечко способное поднять интерес ещё раз к теме той огромной трагедии, которая случилась на белорусской земле, трагедии, которая коснулась не только еврейского народа, а и всех народов, проживающих на территории Беларуси, в силу того хотя бы, что гнобили всех подряд. В соответствии с идеологией, которую проводил Гитлер, первыми подлежали уничтожению «лишние» нации, а лишними они посчитали цыган, которых уничтожали целыми таборами, евреев… Следующими на очереди были бы русские, белорусы, украинцы, поляки – все.

Создатель выставки, представитель исторической мастерской [имени] Леонида Левина Александр Долговский считает, что эта выставка очень знаковая для белорусской истории (цит. по аудиозаписи – belisrael.info):

– Особенность этой выставки заключается в том, что впервые немецкие историки, австрийские, чешские, белорусские, представители музеев собрались и сформировали общий взгляд на крупнейшее место уничтожения на территории бывшего Советского Союза, а именно – Тростенец. Сформировали свои исторические взгляды и написали это на немецком, русском и белорусском языке один в один. То есть содержание выставки повторяется на всех языках один в один.

По словам организаторов выставки, экспозиция будет интересна не только жителям Гродно, но и школьникам и студентам, которые изучают историю Беларуси. На открытие экспозиции пришли представители консульства Польши и Германии, а также множество школьников из Гродненской гимназии № 1.

Белорусское «Радио Рация», Гродно (16.05.2017)

Опубликовано 17.05.2017  16:40

Leave a Reply