Monthly Archives: January 2014

ЗАБОЙСТВА ПЯТЛЮРЫ ВАЧЫМА БЕЛАРУСКАГА ЯЎРЭЯ

Шалом-алэйхем.by! Магчыма, чытачам сайта belisrael.info ужо трапляліся на вочы мае матэрыялы. Жыву пераважна ў Мінску, незалежны даследчык, аўтар пяці кніг, перакладчык. Прафесійным гісторыкам (як і літаратуразнаўцам) ніколі не з’яўляўся, але ў вольны час люблю распрацоўваць гістарычныя і літаратурныя сюжэты. Буду рады, калі мае практыкаванні кагосьці зацікавяць. Е-mail для кантактаў: rubinczyk[at]yahoo.com.

 

ЗАБОЙСТВА ПЯТЛЮРЫ ВАЧЫМА БЕЛАРУСКАГА ЯЎРЭЯ

У маі 1926 г. у Парыжы адбылося незвычайнае забойства – 39-гадовы Шолэм (Самуіл) Шварцбард на вуліцы застрэліў 47-гадовага Сымона (Сямёна) Пятлюру і здаўся паліцыі. У кастрычніку 1927 г. парыжскі суд прысяжных апраўдаў Шварцбарда – не ў апошнюю чаргу дзякуючы энергіі яго адваката Анры Тарэса ды «грамадскіх абаронцаў», сярод якіх вылучаюцца Максім Горкі, Аляксандр Керанскі і Альберт Эйнштэйн. Сведкі расказалі суду пра пагромы на Украіне і ролю ў іх вайсковых частак Украінскай народнай рэспублікі (УНР). Цэнтральным органам УНР у 1918-1920 гг. была Дырэкторыя, з лютага 1919 г. яе ўзначальваў С. Пятлюра. Суд палічыў, што ён вінаваты ў пагромах, якія забралі жыцці дзясяткаў тысяч яўрэяў, а значыць, заслугоўваў свайго лёсу. Усё, здавалася б, ясна… Шварцбард быў адпушчаны на волю і памёр сваёй смерцю ў 1938 г. Для большасці яўрэяў, беларускіх і небеларускіх, Пятлюра застаецца антыгероем, катам нашага народа.

Летась, у сакавіку 2013 г., мы з жонкай упершыню наведалі Кіеў. Адным з першых – і моцных – уражанняў стала вуліца Пятлюры, што ішла ад чыгуначнага вакзала да цэнтра. А вось Ізраіль я не наведваў больш за 10 гадоў, аднак таксама быў уражаны, калі нядаўна даведаўся, што ў чэрвені 2013 г. у Гуш-Эцыёне адкрылася памятная дошка ў гонар Шварцбарда. Некаторыя зараз запісалі б яго ў тэрарысты, а на дошцы ён называецца «праведным мсціўцам», які расплаціўся за смерць 60000 яўрэяў. Відавочна, існуе канфлікт светапоглядаў (і інтарэсаў), так што чалавек з дыпломам палітолага міма прайсці не мог… Найперш я зазірнуў на сайт «Краткой еврейской энциклопедии» eleven.co.il, дарма што стаўлюся да яго крытычна (пра слабасць артыкулаў «КЕЭ», прысвечаных Мінску і Беларусі, гаварылася ў маёй кніжцы 2011 г. «На ізраільскія тэмы», але за 2,5 гады мала што змянілася).

У артыкуле «Петлюра» з «КЕЭ» дамінуе абвінаваўчы тон. Аднак нават з гэтага артыкула вынікае, што дачыненні С. Пятлюры з яўрэямі (у прыватнасці, украінскімі) не былі адназначныя, што краевугольным каменем яго палітыкі антысемітызм не быў. Пятлюра быў членам Украінскай сацыял-дэмакратычнай партыі, у 1907 г. «спачувальна адгукнуўся пра нацыянальныя памкненні яўрэйскага народа». У артыкуле Генры Абрамсона з амерыканскага часопіса «Slavic Review» я прачытаў, што ў канцы 1917 г. Пятлюра, тагачасны сакратар УНР па вайсковых справах, падтрымаў прапанову сіяністаў стварыць атрады яўрэйскай самаабароны. Праз непаразуменні паміж сіяністамі і яўрэйскімі сацыялістамі такія атрады створаны не былі – а як бы яны спатрэбіліся пазней! У 1918 г. пры ўрадзе УНР дзейнічала міністэрства па яўрэйскіх справах – праўда, у лютым 1919 г. міністр Абрам Равуцкі з партыі «Паалей-Цыён» сышоў у адстаўку. Да 1920 г. пры ўрадзе Пятлюры служыў Пінхас Красны – яго місія заключалася найперш у тым, каб дапамагаць ахвярам пагромаў. Большасць паплечнікаў Пятлюры – варта назваць такіх ключавых персанажаў УНР, як Міхаіл Грушэўскі і Уладзімір Віннічэнка – нічога супраць яўрэяў не мелі.

Усё гэта я пішу не для таго, каб давесці, што Пятлюра быў лібералам, дэмакратам і «сябрам яўрэйскага народа». Мабыць, сябрам ён быў перадусім для сваіх аднадумцаў, i той жа Красны пазней выкрываў яго. Бойкі журналіст і аратар, пры ўсіх сваіх здольнасцях ён аказаўся чалавекам, слаба падрыхтаваным да кіравання такім вялікім краем, як Украіна. Адносна лёгка заваяваўшы аўтарытэт на фоне малапапулярнага гетмана Скарападскага (стаўленіка немцаў) і захапіўшы ўладу ў Кіеве пад канец 1918 г., ён не здолеў эфектыўна пабудаваць дзяржаўны апарат. Так, пятлюраўцы спрабавалі абысціся без агульнанацыянальнай паліцыі, бо ўскладалі спадзевы на самасвядомасць «простых украінцаў». У выніку ўжо на пачатку 1919 г. улада Дырэкторыі рэальна распаўсюджвалася толькі на Кіеў і некаторыя прылеглыя гарады. З поўначы і ўсходу УНР пагражала Чырвоная Армія (якая ў студзені 1919 г. узяла Чарнігаў, у лютым – Кіеў), з захаду – маладая і агрэсіўная польская дзяржава, на поўдні стаялі войскі белых… Постфактум, у 1926 г., Пятлюра сцвярджаў, што ўжо ў канцы 1918 г. разумеў: «нацыянальную справу на нявызначаны час мы прайгралі» (цыт. паводле даследавання праф. Міхаіла Фрэнкіна).

Армія УНР, за выняткам асобных частак (сечавыя стральцы), была па сутнасці кангламератам далёкіх ад дысцыпліны сялянскіх атрадаў, у вялікай ступені аўтаномных, з харызматычнымі атаманамі на чале. Лёгка сабе ўявіць, што лаяльнымі да Дырэкторыі і асабіста да Пятлюры яны былі толькі датуль, пакуль гэта было выгадна. «Атаманшчына» фактычна і загубіла УНР, не раўнуючы як сепаратызм саюзных рэспублік у канцы 1980-х гадоў прывёў да развалу СССР. На атаманах кшталту Козыра-Зіркі і Самасенкі ляжыць віна за большасць пагромаў, адбытых на Украіне ў 1918-1920 гг.

У студзені 1919 г. Пятлюра, як галоўнакамандуючы УНР, разам з Уладзімірам Віннічэнкам і іншымі міністрамі падпісаў адозву супраць пагромаў – не з нейкіх асабістых сімпатый да ўкраінскіх яўрэяў (у цэлым яны не былі самай лаяльнай да УНР групай), а больш з прагматычных меркаванняў, між іншага і для таго, каб здабыць падтрымку для маладой рэспублікі на Захадзе. Вядома, адозвы і распараджэнні ў той час каштавалі танна. Больш энергічныя захады, напрыклад, арганізацыя ваенна-палявых судоў, рабіліся урадам Пятлюры са спазненнямі, калі ўвогуле рабіліся. І яго паплечнік Віннічэнка, які ў лютым 1919 г. пакінуў пасаду старшыні Дырэкторыі УНР, перакінуўшы ўсю адказнасць на «галоўнага атамана», пазней пісаў: «І калі бальшавіцкая, эсэраўская і дзянікінская прэса называла С. Пятлюру “пагромшчыкам”, то трэба адкрыта, бязлітасна прызнаць, што гэты чалавек заслужыў сваю славу». «КЕЭ» піша: «На адну з просьб яўрэяў, каб ён… спыніў пагромы і пакараў пагромшчыкаў, Пятлюра адказаў: “Не сварыце мяне з маёй арміяй”». Толькі ў сярэдзіне 1919 г. урад Пятлюры рэзка асудзіў пагромы. Паводле «КЕЭ», у жніўні 1919 г. у загадзе па арміі Пятлюра заявіў, што яўрэі не з’яўляюцца ворагамі ўкраінскага народа і прыгразіў суровай карай пагромшчыкам. Аднак млявасць у прадухіленні забойстваў – адно, ініцыяванне і непасрэднае іх выкананне – другое. Няма грунтоўных доказаў, што іменна Пятлюра быў сярод падбухторшчыкаў распраў над яўрэямі.

Вядома, гістарычныя аналогіі кульгаюць, але… Шмат было прэтэнзій да Міхаіла Гарбачова як да кіраўніка СССР. Пры яго ўладзе здарылася адна з найбуйнейшых сусветных катастроф – Чарнобыльская (1986 г.), адбыліся крывавыя пагромы ў Азербайджане (1988 г.)… Рэакцыя ўлады на гэтыя жахі таксама была запаволенай і недастаткова эфектыўнай, аднак што б мы сказалі, калі б нейкі былы «чарнобылец» ці армянін, уцеклы з Сумгаіта, забіў бы Гарбачова ў 1995 г.? Які суд апраўдаў бы гэтага чалавека?

Віну Пятлюры ў пагромах трэба было ўстанавіць цывілізаваным парадкам, праз юрыдычныя органы. Мяркую, непрадузяты суд прыняў бы пад увагу і цяжкую спадчыну, што дасталася Пятлюру (малаграматны люд, стомлены ад Першай сусветнай вайны і рэвалюцый, калі жыццё чалавека не каштавала ламанага шэлега), і яго спробы выправіць становішча (Дырэкторыя сяк-так дапамагала ахвярам пагромаў, у тым ліку матэрыяльна)… Верагодна, такі гіпатэтычны суд прызнаў бы Пятлюру ў злачыннай нядбайнасці, што не цягне за сабой смяротнай кары. (Ізноў на хвілю вярнуся да «чарнобыльскай» тэмы – дырэктар АЭС Віктар Бруханаў, ускосна вінаваты ў смерці тысяч людзей, у 1987 г. атрымаў 10 гадоў зняволення, быў вызвалены ў 1991 г.). Самасуд, учынены рукамі Шварцбарда – пасрэднага паэта, анархіста, паводле пэўных крыніц, звязанага з савецкімі спецслужбамі – павінен быў ацэньвацца рэальным французскім судом 1920-х гадоў як «забойства ў стане афекту» або «забойства пры змякчаючых віну акалічнасцях». У любым разе, апраўдальны вердыкт прысяжных з пазіцыi сённяшняга дня выглядае рашэннем неправавым, а бадай, і палітызаваным…

У лепшым выпадку Шварцбард стаў ахвярай свайго неўраўнаважанага характару і грамадскай думкі, якой патрэбен быў «сімвал пагромаў» (ім ужо на пачатку 1920-х лічыўся Пятлюра), у горшым ён быў наймітам, які маскаваў матывам «святой помсты» свае абавязацельствы перад непрыяцелямі УНР. Тое, што Пятлюра, які к 1926 г. фактычна страціў шансы вярнуцца на Украіну, не хаваўся, а жыў у адносна ліберальнай краіне, бясспрэчна, палегчыла яго ліквідацыю.

Узвядзенне ў ХХІ ст. у героі чалавека, які падстрэліў такую «лёгкую мішэнь», як бяззбройны парыжанін, выклікае пытанні, перш за ўсё класічнае «каму выгадна»? Мемарыялізацыю Шварцбарда ў Гуш-Эцыёне ініцыявала былая масквічка, а цяпер жыхарка Іерусаліма Ліна Торпусман. Гэтая жанчына, якая нарадзілася яшчэ да Другой сусветнай вайны, праславілася (без двукоссяў!) тым, што «прыклала руку» да помніка мінскай падпольшчыцы 1941 г. Машы Брускінай у Тэль-Авіве (2006 г.) і да таго, каб у Іерусаліме з’явілася вуліца Брускінай (2007 г.). Відаць, для Л. Торпусман звароты да падзей мінулага – сэнс жыцця, і ў гэтым плане да яе прэтэнзій быць не можа. Аднак назіранне за яе шматлікімі артыкуламі на newswe.com непазбежна вядзе да высновы, што эмоцыі ў шаноўнай спадарыні часцяком дамінуюць над ведамі (гэта не раз адзначалася ў каментарыях на сайце). Мяркую, больш рацыянальныя асобы, напрыклад, кіраўнікі мясцовага савета Гуш-Эцыёна маглі б падказаць Л. Торпусман больш узважанае рашэнне – іншымі словамі, скарыстаць яе энэргію ў «мірных мэтах». На жаль, у 2013 г. гэтага не адбылося. Чаму? Мабыць, таму, што як на Украіне, так і ў Ізраілі палітыка ў галіне мемарыялізацыі (і не толькі) нярэдка будуецца на эмоцыях і фобіях. Тым не менш украінцы знайшлі ў сабе мужнасць і ў 2010 г. прызналі незаконным указ прэзідэнта (!) 2007 г. аб пасмяротным прысваенні звання Героя Украіны Раману Шухевічу – супярэчліваму, шмат у чым адыёзнаму дзеячу, які ў час вайны «наслядзіў» і ў Беларусі. Яны не пабаяліся выглядаць непаслядоўнымі ўваччу «міжнароднай супольнасці».

Наўрад ці публічная «дэгераізацыя» Шварцбарда нанесла б шкоду інтарэсам Ізраіля ўвогуле і пасяленцаў Гуш-Эцыёна ў прыватнасці. Педагагічная вартасць дошкі, на якой настойваў старшыня савета пасяленцаў Давідзі Перэль, больш чым спрэчная. У цяперашнім выглядзе дошка будзе або ігнаравацца, або ўзмацняць у маладога пакалення «псіхалогію асаджанай крэпасці» («супраць нас увесь свет», ці прынамсі «уся Еўропа»). Перспектывы ўзаемавыгадных адносінаў Ізраіля і Украіны ў такім разе становяцца праблематычнымі. Не выключана, зрэшты, што ініцыятары напаміну пра «яўрэйскага героя», які забіў «самога Пятлюру», гэтага і дабіваліся.

У 2000 г. я пазнаёміўся ў Іерусаліме з Якавам Сусленскім, былым савецкім палітвязнем, старшынёй таварыства яўрэйска-украінскіх сувязей. Насуперак таму, што цяпер пра яго пішуць, ён не лічыў віну Пятлюры «нязначнай», але ў 1987 г. у часопісе «Диалоги» разважаў: «Я асуджаю паводзіны яўрэяў, якія ў свой час аднастайна абаранялі С. Шварцбарда, які забіў С. Пятлюру. Якімі б матывамі ён ні кіраваўся – гэта была не яго справа… Рабіць з Шварцбарда героя – зло». На жаль, пасля смерці Я. Сусленскага ў 2009 г. мала хто ў Ізраілі здольны ўголас паўтарыць яго словы.

 

Вольф Рубінчык, г. Мінск

студзень 2014 г.

 

P.S. Куды больш за Шварцбарда на ролю «праведнага мсціўцы» надаецца 23-гадовы шавец-бундавец Гірш Лекерт. У 1902 г. ён страляў у віленскага генерал-губернатара Віктара фон Валя, які загадаў быў адлупцаваць арыштантаў, і параніў яго. Губернатара ахоўвалі, дый Лекерт ведаў, што ідзе на смерць (суд Расійскай імперыі – зусім не тое, што суд Французскай рэспублікі). Не дзіва, што ў раннесавецкі час павешаны Лекерт быў даволі папулярным персанажам, асабліва ў БССР, – яму прысвячаліся п’есы, яго імем называліся вуліцы. У Беларусі дагэтуль захаваліся вуліца і завулак Лекерта ў Смілавічах, дый нават вёска Лекерта (нядаўна яна называлася пасёлкам) пад Бабруйскам. Не ўхваляю яго ўчынак, але, абстрактна разважаючы, папулярызацыя ў Ізраілі імені Лекерта, а не Шварцбарда, была б «меншым ліхам». Ці «большым дабром» – каму як падабаецца.

Автор не претендует на абсолютную истину. Рассчитывает на отклики, в том числе и критические.

30 января 2014

History of family Alon Lidai. История семьи Алона Лидаи

(Русский текст после иврита)

(רוסית אחרי העברית)

ב-2 בדצמבר מתי שהיתה הפגנה על יד שגרירות אוקראינה בתייא בתמיכה דמוקרטיה עבר שם בן אדם

כבן 60, התחיל לקרוא את השלטים בעברית ובאנגלית ולראות מה קורה שם.

כשהבנתי שזה בן אדם מקומי שלא דובר רוסית הסברתי לו במה זה קשור.

התחלנו שיחה והוא סיפר לי שהוא עצמו כבר גר בפרו 25 שנה ועכשיו הגיע לארץ להלוויתה של אמו.

השורשים של קרובי משפחתו שהוא מנסה למצוא הם מהעיר דנייפרופטרובסק שבאוקראינה.

אני אמרתי שאני אנסה לעזור לו ושהוא ישלח לי את הסיפור המלא של משפחתו לדואר האלקטרוני שלי.

וזה מה שהוא שלח לי:

 

אהרון שלום,

תודה על ההתייחסות שלך לבקשתי.

לגבי הפרטים של המשפחה שלי:

 

שם המשפחה היה לַצְקי. (LATSKY) סבי, בהגיעו לישראל עברת אותו ל:  לידאי.

סבי נולד בסביבות 1892 בעיר  דנייפרופטרובסק (סבי ידע לספר לי כי לפני המהפכה נקראה: יקטרינוסלב ) והם היו חמישה ילדים. סבי היה השלישי אם אני לא טועה.

סבא עלה בפעם הראשונה לישראל בתור נער כדי ללמוד בבית הספר התיכון “מקווי ישראל” והיה בוגר מחזור ראשון או שני.

לאחר סיום לימודיו חזר לרוסיה כדי ללמוד שם רפואה.

למרבה צערו הרוסים הטילו מגבלות על היהודים לגבי מכסת התלמידים כך שממשפחה אחת יכול היה ללמוד רפואה רק בן אחד.

היות ואחיו הבכור כבר נכנס לאוניברסיטה לא היה יכול סבי להתקבל.

שמו של האח בכור היה דוב לצקי והוא סיים את הלימודים והיה לרופא.

כאשר פרצה מלחמת העולם הראשונה, גויס סבי לצבא ונפצע בחזית ברגלו. הוא פונה לבית חולים ולאחר החלמתו הבין כי אם יחזור לחזית סיכוייו קטנים להישאר בחיים ולכן ערק מהצבא וברח למזרח כדי לחצות את הגבול עם סין. שם נתפש ונשלח לכלא לשלוש שנים. (היה לו מזל שלא הצליחו לזהותו כעריק היות ואז היה מוצא להורג).

לאחר מכן הגיע לחרבין שם שימש כמורה לעברית בבית הספר היהודי ובשנת 1920 עלה סופית לישראל.

בתחילה היה פועל חקלאי במושבה כנרת וב – 1922 הקים עם עוד כמה משפחות את מושבת הברון – בנימינה.

את שארית חייו עבר כחקלאי בבנימינה שם גם קבור. נפטר בגיל 101 בשיבה טובה.

 

אם זכרוני אינו מטעני, היה לסבא קשר מכתבים רופף עם אחיו דוב לאחר מלחמת העולם השנייה, כלומר, הוא כנראה שרד אותה בחיים.

 

זהו כול המיידע שיש לי כרגע בזיכרוני ואני בספק אם אוכל למצוא מיידע נוסף.

מקווה שתוכל למצוא איזה חוט מקשר לאיזה קרוב משפחה באיזה שהוא מקום בעולם.

 

בברכה ובתודה,

 

אלון לידאי.

יש לי בקשה לכל אחד: תספרו את הסיפור הזה לאנשים ותפרסמו במקומות שונים. אני מקווה שכולם ביחד יכולים לעזור לאלון. אם למישהו יש מידע לשלוח ל amigosh4@gmail.com

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 133          Евромайдан в Т.А. 2 декабря 135

 

Tel Aviv, Alon Lidai   2 december 2013

2 декабря, когда в Тель-Авиве проходила акция в поддержку Евромайдана, мимо проходил мужчина лет за 60, который остановился и начал читать транспоранты и смотреть что происходит. Понимая, что это местный, я сказал ему с чем связано. Завязался разговор и он мне начал рассказывать, что сам уже лет 25 живет в Перу, а ныне приехал на похороны матери. И что корни его родственников, которые он пытается найти, из Днепропетровска. Продолжил рассказ, после чего я попросил его дать мне адрес, на который пошлю письмо, чтоб он уже более подробно написал что знает и попробую помочь в поисках. Недавно написал ему и сказал, что он может посмотреть фоторепортаж на сайте о мероприятии возле укрпосольства, и увидеть и себя. Вскоре получил ответ, что он подумал, будто я уже забыл о нем и нашей встрече. И описал все, что знает с рассказов отца. Это его письмо вместе с русским переводом помещаю здесь. Кроме этого постараюсь задействовать другие пути поиска. Надеюсь на удачу.

Насчет данных семьи: фамилия моего дедушки Лацки, приехав в Израиль, сменил фамилию на Лидаи, родился в р-не 1892 г. в Днепропетровске (он рассказывал мне, что до переворота, город назывался Екатеринослав). В семье было 5 детей. Дед был третьим, если я не ошибаюсь. Он приехал в 1-й раз в Израиль (Палестину) юным, чтоб учиться в средней школе (тихоне) “Микве Исраэль” и закончил ее. После окончания обучения вернулся в Россию, чтоб изучать там медицину. К его сожалению по законам того времени из каждой еврейской семьи только один ребенок мог идти обучаться медицине, но он не попал, т.к. его старший брат уже учился в университете медицине. Старшего брата звали Дов Лацки и он закончил учебу и стал врачом. Когда началась 1-я мировая война, деда призвали в армию и на фронте он был ранен в ногу и попал в госпиталь. После выздоровления он понял, что если вернется назад на фронт, то шансы остаться живым, невелики.  Из-за этого дезертировал из армии и убежал на восток, чтоб перейти границу с Китаем. Там его поймали и посадили в тюрьму на 3 года. Его счастье, что они не могли опознать как дезертира, иначе приговорили к смерти. После этого добрался до Харбина. Там он работал учителем иврита в еврейской школе и в 1920 он окончательно приехал в Палестину. Вначале работал фермером в мошаве “Кинерет” и в 1922 г. вместе с несколькими другими семьями основали мошав “Абарон”, в дальнейшем известная “Биньямина” рядом с Пардес Ханой. Оставшуюся жизнь работал в том мошаве фермером, где и похоронен. Умер в возрасте 101 год в полном разуме. Если моя память не подводит, у моего деда была слабая переписка со своими братом Довом после 2-й мировой войны. Это вся информация, которая есть в моей памяти. Надеюсь, что ты сможешь найти какую-либо зацепку от какого-либо родственника в какой-то точке мира.

С уважением, Алон Лидаи.

18.01.14

Обращаюсь с большой просьбой к каждому по-возможности максимально распространить рассказ Алона среди друзей, знакомых, да и просто разрекламировать, напечатать где это возможно, и не только на русском, ссылаясь на оригинал материала на сайте.  Совместные усилия могут и привести к результату. Письма с какой-либо информацией, а возможно и обнаруженные снимки отправлять на amigosh4@gmail.com

Ariel Sharon. Ариэль Шарон (26.2.1928 – 11.1.2014)

(עברית אחרי הרוסית)

(иврит после русского)

Сегодня 13 января на семейной ферме “Шикмим”, согласно завещания, рядом со своей женой Лили, был похоронен 11-й Премьер-министр Израиля, Ариэль Шарон.

Здесь можно прочесть биографию Шарон, Ариэль

Предки Ариэля Шарона происходили из Российской империи. Его дед Мордехай Шейнерман родился и вырос в Брест-Литовске в семье кантониста, прадед Ариэля Шарона 25 лет прослужил в царской армии и в награду за долгую службу получил участок земли. Мордехай Шейнерман был убежденным сионистом и стал одним из основателей сионистской организации в родном Брест-Литовске. Также он был дружен с Зеэвом Бегиным, отцом будущего премьер-министра Израиля Менахема Бегина, который также был сионистом и основателем сионистской организации города. Дед Шарона и отец Бегина были депутатами первых сионистских конгрессов. В 1910 году Шейнерман с семьёй перебирается на постоянное жительство в Палестину. Здесь он поселяется в сельскохозяйственном поселении Реховот и устраивается на работу учителем. В Палестине семья прожила 2 года, после чего вернулась в Россию из-за тяжелых условий и нехватки денег.

В 1914 году началась Первая мировая война, и власти Российской империи издали указ о выселении всех евреев из прифронтовой зоны.

В Тифлисе сын Мордехая, Шмуэль Шейнерман поступил в Тифлисский университет, на факультет сельского хозяйства. В Тифлисе он встретил свою будущую жену Веру (Двойру) Шнейерову, дочь богача из Могилёва, она также училась в университете на врача.

В 1920 году Красная армия начинает наступление на Грузию, Шейнерманы приняли решение уехать из России в Палестину. В феврале 1921 года они прибыли в порт Яффа.

___________________________________________________________________________________________________________________

Утром траурная церемония состоялась возле кнессета. Очень проникновенны были все выступления. Ниже поставлю ссылку на ивритский сайт ynet, а здесь можно послушать на русском от 9-го канала:

Командир, политик, человек

Траурная речь Шимона Переса

Выступление Биньямина Нетаниягу

Речь спикера Кнессета Юлия Эдельштейна

Речь Джо Байдена на прощании с Шароном

Тони Блэр попрощался с Шароном

Запись трансляции похорон Ариэля Шарона

Омри Шарон: “Ты был достоин своего народа, отец!”

Бени Ганц: “Спи спокойно, командир”

Гилад Шарон: “Любимый отец, ты вернулся домой”

Вернулся из боя Репортаж Андрея Харазова.

А здесь весь день на ивритском сайте: http://www.ynet.co.il/articles/0,7340,L-4476115,00.html

13 января 2014

Еще один интересный материал Ильи Мильштейна

И вечный бой. Памяти Ариэля Шаронаиз “Сноба”

В. Лякин. К 70-летию освобождения Калинкович

 

14 января 1944 года

были освобождены район и город Калинковичи от немецко-фашистских захватчиков. С тех пор прошло 70 лет. Местный историк и краевед Владимир Лякин, подготовил большой материал, посвященный этой дате и прислал для нашего сайта.

193-8

1944 батарея

освобожд. города

DSC07833

Так выглядели освобожденные Калинковичи

2010танк

Kalinkovichi 14 yanvarya 1944

14 января 1944

21-Ежак П.К.

Ежак П. К. – капитан,  командир 154-й отдельной роты разведки 81-й стрелковой дивизии

1-Долматовский

Долматовский Евгений Аронович – майор, поэт, корреспондент газеты Белорусского фронта “Красная Армия”

12 января 2014

Tel-Aviv, Euromaidan, 2.12.13 Евромайдан в Тель-Авиве

 

В продолжение вчерашнего разговора с Жанной Вильде, опубликованного последним в материале Письма посетителей сайта (2)

помещаю фотоальбом о прошедшей 2 декабря в Тель-Авиве акции возле украинского посольства. К слову сказать, огромная разница с выходцами из Беларуси, проявляющими безразличие и пассивность, чтобы ни вытворял диктатор.

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 048

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 025

Даша Майорова и Илья Соколов

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 009

Михаил Кирцер из Москвы

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 026

Михаил Гуревич и Яна Брискман

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 019

Владимир Балан

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 068

В чем отличие Москвы и Тель-Авива? В российской столице в подобной акции возле украинского посольства в поддержку Евромайдана и евроинтеграции, полицией были задержаны 11 чел, и среди них одного из лидеров российской оппозиции Бориса Немцова.

В Тель-Авиве миштара (полиция) была более чем благожелательно настроена, общалась, шутила, желала удачи!

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 074

Снимок, который стал популярный и изпользовался на разных

сайтах, когда разговор заходил об акциях солидарности в Тель-Авиве.

В центре между украинским и израильскими флагами Павел Гусев

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 083

Аmir Polak из Тель-Авива, недавно женившийся, рассказывает обозревателю 9-го русскоязычного канала Яне Брискман, почему он пришел к посольству. Говорит, что был на Украине, откуда его жена Люба, ему понравились люди, а вот власть коррумпирована, негожая.

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 103

Семья Остапенко: Юлия, Амалия и Алексей

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 089

Даня Ципоруха

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 023

плакаты писались на месте

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 198

Валентин Кузнецкий

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 133

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 135

А это проходивший мимо израильтянин, уже более 20 лет живущий в Перу, Alon LeibovichОказалось, что его близкие родственники, которых он ищет, когда-то жили в Днепропетровске.

Попробую помочь отыскать какие-то сведения о них. Возможно, живы дети или внуки.

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 149

Выходивший из посольства сотрудник, зацепил флаг Евросоюза. На следующем снимке видно, как он старательно его поправил.

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 150

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 161

Даниель Браверман, Даша Майорова, Жанна Вильде, Ольга Ципоруха и Дани Ципоруха

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 174

Вышедший пообщаться и рассказать о ситуации в Украине консул Кирилл Смирнов

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 190

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 191

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 192

Крайний слева Алексей Еринчак, в центре возле консула, приехавшая из Украины по программе МАСА, Марина Козак.

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 195

Ксения Александрова

Евромайдан в Т.А. 2 декабря 199

3 января 2014

Обновлено на сайте 3 ноября 2014