Monthly Archives: October 2012

Письмо Марка Шагала (на бел.), 1937 г.

Ад публікатара

 

У 2003 г. я прачытаў у мемуарнай кнізе Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому» наступныя радкі пра канец 1930-х: «Віцебск тады, канешне, быў традыцыйна мастацкі горад, меў музэй; на вуліцы Гогаля недалёка ад плошчы быў музэй славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадкава забілі. У невялікім пакоі і на драўлянай лесьвіцы віселі яго карціны, выкананыя ў стылі дабротнага рэалізму – шаўцы, старыя яўрэі, коні, выявы старадаўняга Віцебску. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы, у яго родным горадзе нічога не было вядома. Бы ён і не меў ніякага дачыненьня да гэтага гораду». У 1939-1940 гг. В. У. Быкаў некалькі месяцаў вучыўся ў Віцебску на мастака, але мусіў быў пакінуць вучэльню з-за нястачы грошай.

 

Папраўдзе, і ў 2003 г. словы класіка беларускай прозы наконт таго, што пра Шагала ў горадзе «нічога не было вядома», выклікалі ў мяне сумніў. Гэта ж мінула ўсяго 20 гадоў з таго часу, як Шагал загадваў у Віцебску мастацкай вучэльняй (з’ехаў з горада ў 1920 г.) – у горадзе павінны былі заставацца вучні, сябры, знаёмцы, якія яго памяталі. Няўжо праз нейкую забарону ўсе баяліся згадваць імя эмігранта? Але той жа Пэн, чалавек асцярожны, у сярэдзіне 1930-х гг. даволі цёпла адгукаўся пра Шагала ў гутарцы з маладым журналістам Рэлесам – пра гэта ў 2002 г. паведамляў мне сам Гірш Рэлес (1913-2004).

 

Нядаўна я знайшоў доказ таго, што пад канец 1930-х імя Шагала і яго творчасць афіцыйна не забараняліся ў БССР наогул і ў Віцебску ў прыватнасці. Прынамсі тым, хто рэгулярна чытаў ідышамоўную газету «Акцябр» і беларускамоўную газету «Звязда», прозвішча мастака павінна было нешта казаць. Цалкам верагодна, што юны Быкаў пра Шагала не ведаў, бо ў віцебскай мастацкай вучэльні перад вайной ухваляліся іншыя густы. Але гэта не значыць, што ніхто ў горадзе нічога не ведаў…

 

Ніжэй – той самы доказ. Я не прэтэндую на прасоўванне «шагалазнаўства» ўперад, тым болей што спецыялісты пра пісьмо Шагала ў «Звяздзе» ведаюць (на яго спаслаўся, напрыклад, Аляксандр Лісаў у артыкуле «З гісторыі віцебскай карціннай галерэі імя Ю. М. Пэна»: http://chagal-vitebsk.com/node/199). Аднак, здаецца, у інтэрнэце поўнага тэксту гэтага пісьма дагэтуль не было, а яно ўяўляе цікавасць і само па сабе, і ў кантэксце часу.

 

Чаму менская партыйная газета дала слова «буржуазнаму» мастаку? Магчыма, з той жа прычыны, з якой у 1935 г. маскоўская газета «Известия» з санкцыі Сталіна надрукавала вітанне Аляксандра Алехіна, шахматыста-«белаэмігранта». У даваенным СССР актыўна спрабавалі скарыстаць замежнікаў, якія хоць у нечым крытыкавалі парадкі на Захадзе і хоць на каліва згаджаліся з савецкім ладам. Не выключана, што радкі пра «беспаветраны прастор» у Парыжы і Віцебск як «адроджаны горад» былі падказаны Шагалу нейкім савецкім агентам у Францыі… Дый ці сам Шагал назваў сваю шмагадовую адсутнасць у Парыжы (1914-1923 гг.) «невялікім перарывам»? Калі б у пісьме была сказана праўда аб тым, што мастак эміграваў на Захад не з царскай, а ўжо з савецкай Расіі (у 1922 г.), гэта аказалася б дужа нязручным для бальшавіцкіх ідэолагаў.

 

Працягваючы развагі аб прычынах з’яўлення пісьма ў галоўнай газеце БССР, можна дапусціць, што публікацыю задумвалі як своеасаблівую прынаду для Марка Шагала, каб вярнуўся на радзіму – бо вярнуліся ж пісьменнікі Максім Горкі, Аляксандр Купрын і іншыя. Між тым Шагал, якому нібыта «не хапала паветра», у 1937 г. быў ужо сапраўды вядомым на Захадзе творцам у росквіце сіл (50 гадоў). Рэальных прычын, каб ехаць у «краіну герояў», ён не меў – як, дарэчы, і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Іван Бунін, і народны артыст Фёдар Шаляпін… Родныя гарады яны палюблялі на адлегласці – і правільна рабілі, зважаючы на адметнасці той гістарычнай эпохі.

 

Вольф Рубінчык, г. Мінск

rubinczyk[at]yahoo.com

02.10.2012

 

ПІСЬМО МАСТАКА М. ШАГАЛА

 

Вядомы рускі жывапісец і графік, ураджэнец горада Віцебска, які жыве ў Парыжы з 1910 г., Марк Шагал прыслаў рэдакцыі менскай яўрэйскай газеты «Окцябр» пісьмо з поваду смерці старэйшага мастака Беларусі Ю. М. Пэна.

У гэтым пісьме Марк Шагал піша: «Не магу супакоіцца і не ведаю як выразіць глыбокі смутак нечаканай жорсткай смерцю Ю. М. Пэна. Як я зайздрошчу ўсім вам. Вы маглі быць на яго пахаванні, хадзіць па нашай зямлі за яго труной і паветра неба, таго самага неба, якое я так часта стараўся перадаць на сваіх карцінах, абвалаквала вас. Чаму гэта паветра не даходзіць да мяне – сюды ў беспаветраным прасторы? Чаму лёс раздзяліў мяне на дзве часткі – цела тут – душа там?

А я пеставаў сябе надзеяй яшчэ ўбачыцца з Пэнам, быць у сваім горадзе, хадзіць з Пэнам зноў на эцюды, як раней, і зноў і зноў пісаць пра наш ужо адроджаны горад.

Зразумела, рэволюцыя адрадзіла другіх, новых незнаёмых “сваякоў”, але я хачу перадаць для Пэна гэтыя некалькі слоў. Пэн-жа мяне любіў. Гэта любоў яго цягнулася вось ужо 30 год з моманту, калі я стаў самім сабой, не гледзячы на рознасць нашых мастацкіх шляхоў. Ён быў маім першым, хоць і кароткачасовым настаўнікам. Я быў з яго першых вучняў і ён ведаў, што хоць я і жыву ў Парыжы ўжо з 1910 года з невялікімі перарывамі, я ўсё-ж душэўна астаўся адданы маёй радзіме, што паказаў як мог у сваім мастацтве.

Няма столькі фарб і засумаваных адценняў, у якія-б я хацеў завярнуць сваё апошняе прывітанне Пэну».

 

(«Звязда», № 79. 05.04.1937)

125 лет со дня рождения Марка Шагала

Информационный листок № 22 (477) 28 июня 2012 г.
7 июля 2012 года Министерство связи и информатизации Республики Беларусь выпускает в обращение почтовый блок «125 лет со дня рождения Марка Шагала ».
Художественное оформление Анны Малаш. Печать офсетная, полноцветная. Бумага мелованная, гуммированная. Зуб. рамочная 131/2. Размер марки в блоке 37х52 мм. Размер блока 70х75 мм. Тираж блока 20 тыс.
Историческая справка. Марк Захарович Шагал (1887, г. Витебск — 1985) — график, живописец, театральный художник, иллюстратор, мастер монументальных и прикладных видов искусства. Учился в Витебской школе-мастерской Ю.Пэна, рисовальной школе при Товариществе поощрения искусств, у Л.Бакста и М.Добужинского в Петербурге.
Блок № 88
№ 929
125 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала
(125 лет со дня рождения Марка Шагала)
15000 руб.
Художественное оформление конверта «Первый день» Анны Малаш.

Цвет мастики — черный.

Художник спецштемпеля А.Малаш.
В день выхода блока в обращение в отделении почтовой связи № 15 Витебска будет проводиться специальное гашение на конверте «Первый день».